Усходняя Беласточчына — гісторыка-культурны рэгіён, які знаходзіцца на паўночным усходзе Польшчы, каля мяжы з Беларуссю, на сутыку этнічных тэрыторый беларусаў і палякаў у басейнах Буга і Нарава (Нарвы).
Межы рэгіёна
Да этнакультурнага арэалу беларусаў на тэрыторыі Польшчы на падставе распаўсюджання беларускіх гаворак, а таксама ўдзельнай долі беларусаў у складзе насельніцтва паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 можна цалкам аднесці тэрыторыю Гайнаўскага павета, усходнюю частку Бельскага павета (з горадам Бельск-Падляшскі), а таксама тэрыторыю Беластоцкага павета на ўсход ад даліны ракі Нараў на яе субмерыдыянальным адрэзку. У гэты арэал уваходзіць і горад Беласток — паселішча з найбольшай колькасцю беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы. У этнакультурны арэал беларусаў можа ўключацца большая частка Саколкаўскага павета (без заходніх гмін): з увагі на распаўсюджанне тут дыялектаў найбольш блізкіх да літаратурнай беларускай мовы, трывалыя гістарычныя сувязі гэтай тэрыторыі з Беларуссю. Нарэшце, да азначанага рэгіёна адносіцца ўсходняя частка Сямятыцкага павета.
Такім чынам, плошча рэгіёна, які атрымаў назву Усходняя Беласточчына, складае каля 8 тыс. км². З поўначы на поўдзень гэта тэрыторыя працягнулася на 150—170 км, з захаду на ўсход — на 50-60 км.
Па ўсходняй мяжы Беласточчыны праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Рэспублікай Беларусь (Гродзенская і Брэсцкая вобласці) і Рэспублікай Польшча. Частка гэтай мяжы пралягае па прыродных рубяжах: (водападзел Нёмана і Віслы, рака Свіслач, лясны масіў Белавежскай пушчы); але яны не абцяжарваюць кантакты паміж дзвюма краінамі. На поўначы Беласточчына мяжуе з Сувалшчынай па рацэ Бебжа (Бобр) і забалочанай Бебжанскай катлавіне. Заходнюю мяжу беларускага этнакультурнага арэалу можна правесці ад Бебжы на поўдзень уздоўж ракі (Бярозаўка), далей з усходу ад даліны Нарава на яе субмерыдыянальным адрэзку, з захаду ад Бельска-Падляшскага і Сямятычаў да ракі Буг.
Гістарычны нарыс
Землі на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў гістарычна маюць назву Падляшша, ці Падляссе. На мяжы I—II тысячагоддзяў Падляшша з’яўлялася зонай рассялення балцкага племені яцвягаў, побач з якімі жылі славяне: дрыгавічы, валыняне (бужане), мазуры.
Усходнеславянскае насельніцтва наплывала сюды з двух галоўных кірункаў: усходняга і паўднёва-ўсходняга. Вынікі гэтага адрознення відаць да сённяшняга дня. Паўночныя дыялекты (на поўнач ад Нарава) чыста беларускія, карыстаецца імі насельніцтва, якое называюць «літвінамі». У паўднёвых, «падляшуцкіх», дыялектах заўважаюцца падабенствы да ўкраінскіх.
У XI—XIII стст. Падляшша было аб’ектам спрэчак паміж галіцка-валынскімі, літоўскімі, польскімі князямі і Тэўтонскім ордэнам. У XIII ст. землі на поўдзень ад ракі Нараў увайшлі ў склад Галіцка-Валынскага княства. Да гэтага мазаўшане, літвіны і крыжакі ў выніку ваенных паходаў вынішчылі ўжо яцвягаў. Тэрыторыі на поўнач ад Нарава былі падпарадкавны літоўскім князям.
У XIII—XIV ст. Падляшша ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Мазовія тым часам стала часткай Кароны (Польшчы). У 1382-83 дайшло і да ваенных дзеянняў паміж Польшчай і ВКЛ за валоданне Падляшшам. Прэтэнзіі на Падляшша мелі ў гэты перыяд і крыжакі.
Ужо ў XI—XIII стст. на Падляшшы з’явіліся гарады: Драгічын, Мельнік, Бельск, Бранск. У першай палове XIV ст. быў заснаваны Беласток. З 1413 Падляшша знаходзілася ў складзе Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1520 створана Падляшскае ваяводства з цэнтрам у Драгічыне.
З XV ст. пачынаецца ваенна-палітычнае збліжэнне ВКЛ і Каралеўства Польскага. У 1562 ў Бельску праходзіў сойм ВКЛ, дзе абмяркоўваўся план будучай Люблінскай уніі. У 1564 тут на сойме абвешчаны Бельскі прывілей, нормы якога ўвайшлі ў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566.
Паводле Люблінскай уніі, падпісанай у 1569, ВКЛ і Польшча аб’ядноўваліся ў канфедэрацыю — Рэч Паспалітую. Напярэдадні Заходняе Падляшша (, і Бельская землі) было перададзена ў склад Польшчы. У той жа час Усходняе Падляшша (Берасцейская зямля) засталося ў складзе ВКЛ. Дакладныя межы паміж Усходнім і Заходнім Падляшшам пры гэтым не былі вызначаны, а паўночна-ўсходнія раёны сучаснай Беласточчыны засталіся ў складзе Троцкага ваяводства ВКЛ.
У познім сярэднявеччы Беласточчына адыграла вялікую ролю ў беларускім этнакультурным працэсе. Супрасльскі манастыр, заснаваны пад канец XV ст., стаў духоўным цэнтрам беларускага праваслаўя, меў друкарню і багацейшую бібліятэку. У Заблудаве ў 1567 была заснавана друкарня, дзе працавалі першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Ім належыць гонар выдання «Заблудаўскага евангелля» (1569) — аднаго з найбольш выдатных помнікаў старажытнабеларускага пісьменства і друку. У 1573 друкарня перанесена ў Супрасль, а затым — у Беласток.
У XVI—XVII ст. на Падляшшы хутка раслі гарады (Беласток, Бельск-Падляшскі і інш.), развіваўся гандаль і рамёствы, выкарчоўваліся лясы і ўзнікалі новыя паселішчы. Пад ахову былі ўзяты каралеўскія пушчы (Белавежская, Кнышынская, Аўгустоўская).
Аднак жа з другой паловы XVII ст. назіраецца заняпад гаспадарчага і культурнага жыцця, справакаваны паходамі шведскіх войск, нападамі татараў. У XVIII ст. ў сувязі з упадкам многіх гарадоў закладваліся новыя, галоўным чынам прыватныя, якія ўсё ж не займелі важнага значэння (выключэннем сталі бадай што Сямятычы). Буйнешым жа і найбольш важным горадам Падляшша ў гэты час становіцца Беласток.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 Беласток і Падляшскія землі ўключаны ў склад Прусіі (Белавежская пушча тым часам адыйшла да Расіі). Беласток стаў цэнтрам аднаго з прускіх дэпартаментаў.
Пасля паражэння Прусіі ў вайне з Францыяй паводле Тыльзіцкага міру Беласточчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1808 тут была створана асобная Беластоцкая вобласць, неўзабаве ў 1842 скасаваная і далучаная да Гродзенскай губерні.
Беласток заставаўся найбольш значным гаспадарчым цэнтрам рэгіёна і на працягу XIX ст. Напачатку XX ст. колькасць насельніцтва горада наблізілася да 100 тыс. чал. (з іх каля 2/3 складалі яўрэі). А. Смоліч характарызуе тагачасны Беласток як «найбольшае хвабрычнае места Беларусі». Акрамя таго, прамысловасць (у першую чаргу, суконная) развівалася ў шэрагу невялікіх мястэчках паблізу Беластока: Супраслі, Заблудаве, Хорашчы, Міхалове, Гарадку і інш. Паводле заселенасці тэрыторыі і шчыльнасці насельніцтва Беласточчына пераўзыходзіла іншыя рэгіёны Беларусі. Тут склалася ўзорная сельская гаспадарка, арыентаваная на вырошчванне азімых (пшаніцы і жыта), бульбы, гародніны, садавіны, тэхнічных культур (лён, хмель, табака) і прадукцыйную жывёлагадоўлю. У 1906 была заснавана першая беларуская арганізацыя на Беласточчыне: Бельская арганізацыя Беларускай сацыялістычнай грамады.
У 1915 пад час І сусветнай вайны Беласточчына акупіравана германскімі войскамі. Затым у выніку польска-савецкай вайны гэты край паводле Рыжскага міру ў 1921 ўвайшоў у склад Польшчы. У 1920-я — 30-я гг. на Беласточчыне дзейнічалі палітычныя і грамадскія арганізацыі, што аб’ядноўвалі беларусаў (КПЗБ, БСРГ, БХД), палякаў, яўрэяў. У гэты перыяд праявіў сябе партызанскі рух, адбываліся выступленні рабочых.
У верасні 1939, пасля пачатку Другой сусветнай вайны на Беласточчыну ўступілі войскі Чырвонай Арміі. У Беластоку быў скліканы Народны сход Заходняй Беларусі, які абвясціў яе далучэнне да Беларускай ССР; 4 снежня 1939 ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць. У 1939-41 на Беласточчыне актывізавалася беларускае культурнае жыццё, пачаў дзейнічаць шэраг беларускіх тэатральных і музычных калектываў, у гэты час быў створаны Дзяржаўны польскі тэатр БССР. Акрэслены перыяд быў, аднак, адзначыны і рэпрэсіямі, дэпартацыяй часткі насельніцтва.
Гл. таксама: Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
23 чэрвеня 1941 Беласток акупіраваны германскімі войскамі. Нацысцкая акупацыя прынесла вялізарны ўрон, асабліва жорстка фашысты вынішчалі яўрэйскае насельніцтва Беласточчыны. Супраціўленне акупантам аказвала Беластоцкая абласная антыфашысцкая арганізацыя, вайсковыя фарміраванні Арміі Краёвай, у 1943 адбылося паўстанне ў Беластоцкім гета. У ліпені 1944 войскі 2-га Беларускага фронту вызвалілі Беласточчыну ад нацыстаў.
У 1944—1945 гадах паводле пагаднення паміж савецкім і польскім урадамі Беласточчына зноў перададзена Польшчы, у складзе якой было адноўлена Беластоцкае ваяводства. У 1944-46 дзясяткі тысяч беларусаў пераселены адсюль у БССР, аднак і пасля гэтага ў рэгіёне заставалася шматлікае беларускае насельніцтва. Пасля вайны арганізаваная нацыянальна-культурная дзейнасць беларусаў на Беласточчыне пачалася з аднаўлення тут беларускага школьніцтва. У 1956 было створана Беларускае грамадска-культурнае таварыства, на беларускай мове пачала выдавацца газета «Ніва», з 1957 выдаецца «Беларускі каляндар», з 1958 дзейнічае літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Белавежа», створаны беларускія ліцэі ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы.
З канца 1980-х гг. беларускае грамадска-культурнае жыццё на Беласточчыне прыкметна актывізуецца. У 1980-я гг. адкрыты , заснавана Беларускае аб’яднанне студэнтаў. У 1990-я гг. створаны , Саюз беларускай моладзі, Беларускае гістарычнае таварыства, Аб’яднанне беларускіх журналістаў і іншыя грамадскія арганізацыі, на беларускай мове выйшаў шэраг новых выданняў.
У 1999 ў Польшчы ўведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, згодна з якім Беластоцкае ваяводства скасавана і ўвайшло ў Падляшскае ваяводства з цэнтрам у Беластоку. Зараз беларусы засялюць пераважна ўсходнія і паўднёва-ўсходнія раёны названага ваяводства.
Прырода
Для акрэсленай тэрыторыі характэрны раўнінныны рэльеф, умераны клімат. Беласточчыну перасякаюць даволі значныя рэкі, якія адносяцца да басейна Балтыйскага мора. Тэрыторыя амаль цалкам належыць да вадазбору Віслы, толькі ля мяжы з Беларуссю асобныя вадатокі належаць басейну Нёмана. Асноўныя рэкі Беласточчыны: Буг, Нараў (Нарва), Супрасль, Бебжа, Нурэц. Найбольшае па плошчы вадасховішча — Семяноўка, на Нараве, паблізу мяжы Польшчы і Беларусі; яно было напоўнена вадой у 1992-93 г.
Глебы Беласточчыны ападзоленыя, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Польшчы не адрозніваюцца высокай урадлівасцю. Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць каля 60 % тэрыторыі. Тут да нашага часу захаваліся яшчэ значныя лясныя масівы, між якіх асабліва выдзяляюцца Белавежская і Кнышынская пушчы. Рэгіён цалкам належыць да функцыянальнага абшару «Зялёных лёгкіх Польшчы», які ахоплівае найбольш экалагічна чыстыя і каштоўныя ў прыродных адносінах тэрыторыі краіны.
Гаспадарчае развіццё
Беласточчына размяшчаецца на чыгуначных і аўтамабільных шляхах, галоўны транспартны калідор перасякае яе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.
Гаспадарка рэгіёна аграрна-прамысловая, вырошчваць тут збожжавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, рапс, лён, займацца жывёлагадоўляй.
Найбольшыя гарады, занчныя прамысловыя і культурныя цэнтры дадзенага рэгіёна: Беласток, Гайнаўка і Бельск-Падляшскі. Развіццё атрымалі машынабудаванне, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць.
Дынамічна развіваецца невытворчая сфера. Для рэгіёна вялікае значэнне мае прыгранічны гандаль, банкаўскі і страхавы сектары.
Вельмі перспектыўным сектарам эканомікі з’яўляецца турыстычны: перадусім, эка- і агратурызм.
Беларусы на Беласточчыне
Ядро Усходняй Беласточыны як этнакультурнага арэалу беларусаў утвараюць тэрыторыі, што ляжаць на ўсход і паўднёвы ўсход ад Беластока, дзе пераважае праваслаўнае насельніцтва (належыць да Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы). Прыналежнасць да праваслаўя стала важнай прычынай захавання нацыянальнай тоеснасці сярод беларусаў Польшчы. Перавага прыхільнікаў каталіцкай веры на Сакольшчыне спрыяла таму, што гэта тэрыторыя стала перыферыяй для беларусаў.
На прыкладзе арганізацыі навучання беларускай мове ў школах Усходняй Беласточчыны відаць, што беларускае школьніцтва мае 2 асноўныя цэнтры, Бельск-Падляшскі і Гайнаўка, дзе размяшчаюцца ліцэі адпаведнага профілю. Па-за гэтым арэалам у шэрагу выпадкаў (у тым ліку ў Беластоку) ёсць тэндэнцыя да павелічэння колькасці вучняў, для якіх праводзяцца заняткі па беларускай мове. У той жа час агульная колькасць вучняў, ахопленых навучаннем беларускай мовы, памяншаецца (з 3753 вучняў у 2002/2003 навучальным годзе да 3544 у 2005/2006). Апошняя тэндэнцыя найбольш выразная ў невялікіх сельскіх школах Гайнаўскага павета, дзе яна абумоўлена змяншэннем колькасці дзяцей.
Гайнаўскі павет, які выдзяляецца найбольшай удзельнай вагой беларусаў, мае самыя хуткія тэмпы натуральнай убылі насельніцтва ў выніку малой нараджальнасці і высокай смяротнасці, церпіць ад міграцыйнага адтоку. Тым часам найбольш дынамічна сярод гарадоў апісанага рэгіёна развіваецца Беласток — самы вялікі горад усёй паўночна-ўсходняй Польшчы, важны адміністрацыйны, гаспадарчы і культурны цэнтр.
Самай высокай канцэнтрацыяй беларускага насельніцтва адрозніваюцца гарады Беласток, Гайнаўка і Бельск-Падляшскі (паводле вынікаў перапісу 2002 адпаведна — 7,4, 6,0, 5,6 тыс. чал.), яны сталі цэнтрамі грамадска-культурнага жыцця беларусаў.
Ва Усходняй Беласточчыне дзейнічае больш за 10 грамадскіх арганізацый, што аб’ядноўваюць беларусаў.
На беларускай мове выдаецца тыднёвік «Ніва», па-беларуску друкуюцца матэрыялы ў іншых перыядычных выданнях («Czasopis», «Białoruskie Zeszyty Historyczne» і інш.). Беларускія пісьменнікі Беласточчыны (Сакрат Яновіч, Віктар Швед, Мікола Гайдук, Міра Лукша і інш.) праявілі сябе ў самых розных літаратурных жанрах. Літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Белавежа» спрыяе развіццю беларускай літаратуры ў Польшчы, выдала больш за 100 кніг.
У эфір Беластоцкага радыё выходзяць праграмы падрыхтаваныя беларускай рэдакцыяй.
Паспяхова працуе кафедра беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце.
Дзейнічае Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Аснову экспанатаў музея складаюць сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва і культурныя здабыткі беларусаў у Польшчы.
На Беласточчыне існуюць шматлікія беларускія мастацкія калектывы, клубы, арганізуюцца культурна-мастацкія фестывалі, святы. Штогод адбываецца фестываль «Беларуская песня» (Беласток), «Басовішча — Фестываль музыкі маладой Беларусі» (Гарадок), «Бардаўская восень» (Бельск-Падляшскі), свята «Купалле» (Белавежа).
Даследаваннем гісторыі і культуры беларусаў займаюцца мясцовыя навукоўцы Я. Мірановіч, А. Мірановіч, А. Латышонак, В. Харужы і інш.
Гл. таксама
- Падляшская мікрамова
Літаратура
- Беларусы: этнаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі: Атлас / Рэдкал.: С. А. Польскі і інш., — Мн., 1996.
- Кундрат Ю. Беласточчына як частка этнакультурнага арэала беларусаў // Геаграфія: праблемы выкладання: Штокв. навук.-метад. часоп. / Заснав.: Рэд. часоп. «Адукацыя і выхаванне» ― 2007. ― № 6. ― С. 50―53.
- Латышонак А. Карысны перапіс // Ніва, № 4 (2489), 2004.
- Смоліч А. Географія Беларусі. — 4-е выд. — Мн.: Беларусь, 1993.
- Ширяев Е. Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная и Литва в картах. — Мн., 1991.
- Informacja dotycząca nauczania języka mniejszości narodowych w województwie podlaskim w roku szkolnym 2002/2003. — Kuratorium Oświaty w Białymstoku. 2002.
- Kowalski M. Polacy na Białorusi, Białorusini w Polsce — obraz pogranicza dwóch narodów. — Warszawa, IGiPZ PAN, 2002.
- Szkoły prowadzące dodatkowe nauczanie języka białoruskiego w roku szkolnym 2005/2006. — Kuratorium Oświaty w Białymstoku. 2005.
Спасылкі
- Драўляныя цэрквы Беласточчыны на Slounik.org
- Kresy Zachodnie
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Ushodnyaya Belastochchyna gistoryka kulturny regiyon yaki znahodzicca na paynochnym ushodze Polshchy kalya myazhy z Belarussyu na sutyku etnichnyh terytoryj belarusay i palyakay u basejnah Buga i Narava Narvy Mezhy regiyonaUshodnyaya Belastochchyna na karce Da etnakulturnaga arealu belarusay na terytoryi Polshchy na padstave raspaysyudzhannya belaruskih gavorak a taksama ydzelnaj doli belarusay u skladze naselnictva pavodle vynikay perapisu naselnictva 2002 mozhna calkam adnesci terytoryyu Gajnayskaga paveta ushodnyuyu chastku Belskaga paveta z goradam Belsk Padlyashski a taksama terytoryyu Belastockaga paveta na yshod ad daliny raki Naray na yae submerydyyanalnym adrezku U gety areal uvahodzic i gorad Belastok paselishcha z najbolshaj kolkascyu belarusay syarod usih garadoy Polshchy U etnakulturny areal belarusay mozha yklyuchacca bolshaya chastka Sakolkayskaga paveta bez zahodnih gmin z uvagi na raspaysyudzhanne tut dyyalektay najbolsh blizkih da litaraturnaj belaruskaj movy tryvalyya gistarychnyya suvyazi getaj terytoryi z Belarussyu Nareshce da aznachanaga regiyona adnosicca yshodnyaya chastka Syamyatyckaga paveta Takim chynam ploshcha regiyona yaki atrymay nazvu Ushodnyaya Belastochchyna skladae kalya 8 tys km Z poynachy na poydzen geta terytoryya pracyagnulasya na 150 170 km z zahadu na yshod na 50 60 km Pa yshodnyaj myazhy Belastochchyny prahodzic dzyarzhaynaya myazha pamizh Respublikaj Belarus Grodzenskaya i Bresckaya voblasci i Respublikaj Polshcha Chastka getaj myazhy pralyagae pa pryrodnyh rubyazhah vodapadzel Nyomana i Visly raka Svislach lyasny masiy Belavezhskaj pushchy ale yany ne abcyazharvayuc kantakty pamizh dzvyuma krainami Na poynachy Belastochchyna myazhue z Suvalshchynaj pa race Bebzha Bobr i zabalochanaj Bebzhanskaj katlavine Zahodnyuyu myazhu belaruskaga etnakulturnaga arealu mozhna pravesci ad Bebzhy na poydzen uzdoyzh raki Byarozayka dalej z ushodu ad daliny Narava na yae submerydyyanalnym adrezku z zahadu ad Belska Padlyashskaga i Syamyatychay da raki Bug Gistarychny narysZemli na zahadze etnichnaj terytoryi belarusay gistarychna mayuc nazvu Padlyashsha ci Padlyasse Na myazhy I II tysyachagoddzyay Padlyashsha z yaylyalasya zonaj rassyalennya balckaga plemeni yacvyagay pobach z yakimi zhyli slavyane drygavichy valynyane buzhane mazury Ushodneslavyanskae naselnictva naplyvala syudy z dvuh galoynyh kirunkay ushodnyaga i paydnyova yshodnyaga Vyniki getaga adroznennya vidac da syonnyashnyaga dnya Paynochnyya dyyalekty na poynach ad Narava chysta belaruskiya karystaecca imi naselnictva yakoe nazyvayuc litvinami U paydnyovyh padlyashuckih dyyalektah zayvazhayucca padabenstvy da ykrainskih U XI XIII stst Padlyashsha bylo ab ektam sprechak pamizh galicka valynskimi litoyskimi polskimi knyazyami i Teytonskim ordenam U XIII st zemli na poydzen ad raki Naray uvajshli y sklad Galicka Valynskaga knyastva Da getaga mazayshane litviny i kryzhaki y vyniku vaennyh pahoday vynishchyli yzho yacvyagay Terytoryi na poynach ad Narava byli padparadkavny litoyskim knyazyam U XIII XIV st Padlyashsha yvajshlo y sklad Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Mazoviya tym chasam stala chastkaj Karony Polshchy U 1382 83 dajshlo i da vaennyh dzeyannyay pamizh Polshchaj i VKL za valodanne Padlyashsham Pretenzii na Padlyashsha meli y gety peryyad i kryzhaki Zamkavaya gara y Dragichyne Uzho y XI XIII stst na Padlyashshy z yavilisya garady Dragichyn Melnik Belsk Bransk U pershaj palove XIV st byy zasnavany Belastok Z 1413 Padlyashsha znahodzilasya y skladze Trockaga vayavodstva VKL U 1520 stvorana Padlyashskae vayavodstva z centram u Dragichyne Z XV st pachynaecca vaenna palitychnae zblizhenne VKL i Karaleystva Polskaga U 1562 y Belsku prahodziy sojm VKL dze abmyarkoyvaysya plan buduchaj Lyublinskaj unii U 1564 tut na sojme abveshchany Belski pryvilej normy yakoga yvajshli y Statut Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1566 Pavodle Lyublinskaj unii padpisanaj u 1569 VKL i Polshcha ab yadnoyvalisya y kanfederacyyu Rech Paspalituyu Napyaredadni Zahodnyae Padlyashsha i Belskaya zemli bylo peradadzena y sklad Polshchy U toj zha chas Ushodnyae Padlyashsha Berascejskaya zyamlya zastalosya y skladze VKL Dakladnyya mezhy pamizh Ushodnim i Zahodnim Padlyashsham pry getym ne byli vyznachany a paynochna yshodniya rayony suchasnaj Belastochchyny zastalisya y skladze Trockaga vayavodstva VKL Supraslski dabraveshchanski manastyr suchasny vyglyad U poznim syarednyavechchy Belastochchyna adygrala vyalikuyu rolyu y belaruskim etnakulturnym pracese Supraslski manastyr zasnavany pad kanec XV st stay duhoynym centram belaruskaga pravaslayya mey drukarnyu i bagacejshuyu bibliyateku U Zabludave y 1567 byla zasnavana drukarnya dze pracavali pershadrukary Ivan Fyodaray i Pyotr Mscislavec Im nalezhyc gonar vydannya Zabludayskaga evangellya 1569 adnago z najbolsh vydatnyh pomnikay starazhytnabelaruskaga pismenstva i druku U 1573 drukarnya peranesena y Suprasl a zatym u Belastok U XVI XVII st na Padlyashshy hutka rasli garady Belastok Belsk Padlyashski i insh razvivaysya gandal i ramyostvy vykarchoyvalisya lyasy i yznikali novyya paselishchy Pad ahovu byli yzyaty karaleyskiya pushchy Belavezhskaya Knyshynskaya Aygustoyskaya Adnak zha z drugoj palovy XVII st naziraecca zanyapad gaspadarchaga i kulturnaga zhyccya spravakavany pahodami shvedskih vojsk napadami tataray U XVIII st y suvyazi z upadkam mnogih garadoy zakladvalisya novyya galoynym chynam pryvatnyya yakiya ysyo zh ne zajmeli vazhnaga znachennya vyklyuchennem stali badaj shto Syamyatychy Bujneshym zha i najbolsh vazhnym goradam Padlyashsha y gety chas stanovicca Belastok U vyniku trecyaga padzelu Rechy Paspalitaj u 1795 Belastok i Padlyashskiya zemli yklyuchany y sklad Prusii Belavezhskaya pushcha tym chasam adyjshla da Rasii Belastok stay centram adnago z pruskih departamentay Paslya parazhennya Prusii y vajne z Francyyaj pavodle Tylzickaga miru Belastochchyna yvajshla y sklad Rasijskaj imperyi U 1808 tut byla stvorana asobnaya Belastockaya voblasc neyzabave y 1842 skasavanaya i daluchanaya da Grodzenskaj guberni Belastok zastavaysya najbolsh znachnym gaspadarchym centram regiyona i na pracyagu XIX st Napachatku XX st kolkasc naselnictva gorada nablizilasya da 100 tys chal z ih kalya 2 3 skladali yayrei A Smolich haraktaryzue tagachasny Belastok yak najbolshae hvabrychnae mesta Belarusi Akramya tago pramyslovasc u pershuyu chargu sukonnaya razvivalasya y sheragu nevyalikih myastechkah pablizu Belastoka Suprasli Zabludave Horashchy Mihalove Garadku i insh Pavodle zaselenasci terytoryi i shchylnasci naselnictva Belastochchyna perayzyhodzila inshyya regiyony Belarusi Tut sklalasya yzornaya selskaya gaspadarka aryentavanaya na vyroshchvanne azimyh pshanicy i zhyta bulby garodniny sadaviny tehnichnyh kultur lyon hmel tabaka i pradukcyjnuyu zhyvyolagadoylyu U 1906 byla zasnavana pershaya belaruskaya arganizacyya na Belastochchyne Belskaya arganizacyya Belaruskaj sacyyalistychnaj gramady U 1915 pad chas I susvetnaj vajny Belastochchyna akupiravana germanskimi vojskami Zatym u vyniku polska saveckaj vajny gety kraj pavodle Ryzhskaga miru y 1921 yvajshoy u sklad Polshchy U 1920 ya 30 ya gg na Belastochchyne dzejnichali palitychnyya i gramadskiya arganizacyi shto ab yadnoyvali belarusay KPZB BSRG BHD palyakay yayreyay U gety peryyad prayaviy syabe partyzanski ruh adbyvalisya vystuplenni rabochyh U verasni 1939 paslya pachatku Drugoj susvetnaj vajny na Belastochchynu ystupili vojski Chyrvonaj Armii U Belastoku byy sklikany Narodny shod Zahodnyaj Belarusi yaki abvyasciy yae daluchenne da Belaruskaj SSR 4 snezhnya 1939 y skladze BSSR byla ytvorana Belastockaya voblasc U 1939 41 na Belastochchyne aktyvizavalasya belaruskae kulturnae zhyccyo pachay dzejnichac sherag belaruskih teatralnyh i muzychnyh kalektyvay u gety chas byy stvorany Dzyarzhayny polski teatr BSSR Akresleny peryyad byy adnak adznachyny i represiyami departacyyaj chastki naselnictva Gl taksama Uz yadnanne Zahodnyaj Belarusi z BSSR 23 chervenya 1941 Belastok akupiravany germanskimi vojskami Nacysckaya akupacyya prynesla vyalizarny yron asabliva zhorstka fashysty vynishchali yayrejskae naselnictva Belastochchyny Supraciylenne akupantam akazvala Belastockaya ablasnaya antyfashysckaya arganizacyya vajskovyya farmiravanni Armii Krayovaj u 1943 adbylosya paystanne y Belastockim geta U lipeni 1944 vojski 2 ga Belaruskaga frontu vyzvalili Belastochchynu ad nacystay U 1944 1945 gadah pavodle pagadnennya pamizh saveckim i polskim uradami Belastochchyna znoy peradadzena Polshchy u skladze yakoj bylo adnoylena Belastockae vayavodstva U 1944 46 dzyasyatki tysyach belarusay peraseleny adsyul u BSSR adnak i paslya getaga y regiyone zastavalasya shmatlikae belaruskae naselnictva Paslya vajny arganizavanaya nacyyanalna kulturnaya dzejnasc belarusay na Belastochchyne pachalasya z adnaylennya tut belaruskaga shkolnictva U 1956 bylo stvorana Belaruskae gramadska kulturnae tavarystva na belaruskaj move pachala vydavacca gazeta Niva z 1957 vydaecca Belaruski kalyandar z 1958 dzejnichae litaraturna mastackae ab yadnanne Belavezha stvorany belaruskiya licei y Belsku Padlyashskim i Gajnaycy Z kanca 1980 h gg belaruskae gramadska kulturnae zhyccyo na Belastochchyne prykmetna aktyvizuecca U 1980 ya gg adkryty zasnavana Belaruskae ab yadnanne studentay U 1990 ya gg stvorany Sayuz belaruskaj moladzi Belaruskae gistarychnae tavarystva Ab yadnanne belaruskih zhurnalistay i inshyya gramadskiya arganizacyi na belaruskaj move vyjshay sherag novyh vydannyay Dvuhmoynaya shylda pry yezdze y vyosku Malinniki Belski pavet U 1999 y Polshchy yvedzeny novy administracyjna terytaryyalny padzel zgodna z yakim Belastockae vayavodstva skasavana i yvajshlo y Padlyashskae vayavodstva z centram u Belastoku Zaraz belarusy zasyalyuc peravazhna yshodniya i paydnyova yshodniya rayony nazvanaga vayavodstva PryrodaU Belavezhskaj pushchy Dlya akreslenaj terytoryi harakterny rayninnyny relef umerany klimat Belastochchynu perasyakayuc davoli znachnyya reki yakiya adnosyacca da basejna Baltyjskaga mora Terytoryya amal calkam nalezhyc da vadazboru Visly tolki lya myazhy z Belarussyu asobnyya vadatoki nalezhac basejnu Nyomana Asnoynyya reki Belastochchyny Bug Naray Narva Suprasl Bebzha Nurec Najbolshae pa ploshchy vadashovishcha Semyanoyka na Narave pablizu myazhy Polshchy i Belarusi yano bylo napoynena vadoj u 1992 93 g Gleby Belastochchyny apadzolenyya u paraynanni z inshymi regiyonami Polshchy ne adroznivayucca vysokaj uradlivascyu Zemli selskagaspadarchaga pryznachennya zajmayuc kalya 60 terytoryi Tut da nashaga chasu zahavalisya yashche znachnyya lyasnyya masivy mizh yakih asabliva vydzyalyayucca Belavezhskaya i Knyshynskaya pushchy Regiyon calkam nalezhyc da funkcyyanalnaga absharu Zyalyonyh lyogkih Polshchy yaki ahoplivae najbolsh ekalagichna chystyya i kashtoynyya y pryrodnyh adnosinah terytoryi krainy Gaspadarchae razviccyoBelastochchyna razmyashchaecca na chygunachnyh i aytamabilnyh shlyahah galoyny transpartny kalidor perasyakae yae z paynochnaga yshodu na paydnyovy zahad Gaspadarka regiyona agrarna pramyslovaya vyroshchvac tut zbozhzhavyya kultury bulbu cukrovyya buraki raps lyon zajmacca zhyvyolagadoylyaj Najbolshyya garady zanchnyya pramyslovyya i kulturnyya centry dadzenaga regiyona Belastok Gajnayka i Belsk Padlyashski Razviccyo atrymali mashynabudavanne drevaapracoyka vytvorchasc budaynichyh materyyalay lyogkaya i harchovaya pramyslovasc Dynamichna razvivaecca nevytvorchaya sfera Dlya regiyona vyalikae znachenne mae prygranichny gandal bankayski i strahavy sektary Velmi perspektyynym sektaram ekanomiki z yaylyaecca turystychny peradusim eka i agraturyzm Belarusy na BelastochchyneYadro Ushodnyaj Belastochyny yak etnakulturnaga arealu belarusay utvarayuc terytoryi shto lyazhac na yshod i paydnyovy yshod ad Belastoka dze peravazhae pravaslaynae naselnictva nalezhyc da Polskaj aytakefalnaj pravaslaynaj carkvy Prynalezhnasc da pravaslayya stala vazhnaj prychynaj zahavannya nacyyanalnaj toesnasci syarod belarusay Polshchy Peravaga pryhilnikay katalickaj very na Sakolshchyne spryyala tamu shto geta terytoryya stala peryferyyaj dlya belarusay Navuchanne belaruskaj move y shkolah Belastochchyny Na prykladze arganizacyi navuchannya belaruskaj move y shkolah Ushodnyaj Belastochchyny vidac shto belaruskae shkolnictva mae 2 asnoynyya centry Belsk Padlyashski i Gajnayka dze razmyashchayucca licei adpavednaga profilyu Pa za getym arealam u sheragu vypadkay u tym liku y Belastoku yosc tendencyya da pavelichennya kolkasci vuchnyay dlya yakih pravodzyacca zanyatki pa belaruskaj move U toj zha chas agulnaya kolkasc vuchnyay ahoplenyh navuchannem belaruskaj movy pamyanshaecca z 3753 vuchnyay u 2002 2003 navuchalnym godze da 3544 u 2005 2006 Aposhnyaya tendencyya najbolsh vyraznaya y nevyalikih selskih shkolah Gajnayskaga paveta dze yana abumoylena zmyanshennem kolkasci dzyacej Gajnayski pavet yaki vydzyalyaecca najbolshaj udzelnaj vagoj belarusay mae samyya hutkiya tempy naturalnaj ubyli naselnictva y vyniku maloj naradzhalnasci i vysokaj smyarotnasci cerpic ad migracyjnaga adtoku Tym chasam najbolsh dynamichna syarod garadoy apisanaga regiyona razvivaecca Belastok samy vyaliki gorad usyoj paynochna yshodnyaj Polshchy vazhny administracyjny gaspadarchy i kulturny centr Samaj vysokaj kancentracyyaj belaruskaga naselnictva adroznivayucca garady Belastok Gajnayka i Belsk Padlyashski pavodle vynikay perapisu 2002 adpavedna 7 4 6 0 5 6 tys chal yany stali centrami gramadska kulturnaga zhyccya belarusay Va Ushodnyaj Belastochchyne dzejnichae bolsh za 10 gramadskih arganizacyj shto ab yadnoyvayuc belarusay Na belaruskaj move vydaecca tydnyovik Niva pa belarusku drukuyucca materyyaly y inshyh peryyadychnyh vydannyah Czasopis Bialoruskie Zeszyty Historyczne i insh Belaruskiya pismenniki Belastochchyny Sakrat Yanovich Viktar Shved Mikola Gajduk Mira Luksha i insh prayavili syabe y samyh roznyh litaraturnyh zhanrah Litaraturna mastackae ab yadnanne Belavezha spryyae razviccyu belaruskaj litaratury y Polshchy vydala bolsh za 100 knig U efir Belastockaga radyyo vyhodzyac pragramy padryhtavanyya belaruskaj redakcyyaj Paspyahova pracue kafedra belaruskaj kultury y Belastockim universitece Belaruski muzej u Gajnaycy Dzejnichae Muzej i asyarodak belaruskaj kultury y Gajnaycy Asnovu ekspanatay muzeya skladayuc selskagaspadarchyya prylady pracy tvory narodnaga mastactva i kulturnyya zdabytki belarusay u Polshchy Na Belastochchyne isnuyuc shmatlikiya belaruskiya mastackiya kalektyvy kluby arganizuyucca kulturna mastackiya festyvali svyaty Shtogod adbyvaecca festyval Belaruskaya pesnya Belastok Basovishcha Festyval muzyki maladoj Belarusi Garadok Bardayskaya vosen Belsk Padlyashski svyata Kupalle Belavezha Dasledavannem gistoryi i kultury belarusay zajmayucca myascovyya navukoycy Ya Miranovich A Miranovich A Latyshonak V Haruzhy i insh Gl taksamaPadlyashskaya mikramovaLitaraturaBelarusy etnagrafiya demagrafiya dyyaspara kanfesii Atlas Redkal S A Polski i insh Mn 1996 Kundrat Yu Belastochchyna yak chastka etnakulturnaga areala belarusay Geagrafiya prablemy vykladannya Shtokv navuk metad chasop Zasnav Red chasop Adukacyya i vyhavanne 2007 6 S 50 53 Latyshonak A Karysny perapis Niva 4 2489 2004 Smolich A Geografiya Belarusi 4 e vyd Mn Belarus 1993 Shiryaev E E Belarus Rus Belaya Rus Chernaya i Litva v kartah Mn 1991 Informacja dotyczaca nauczania jezyka mniejszosci narodowych w wojewodztwie podlaskim w roku szkolnym 2002 2003 Kuratorium Oswiaty w Bialymstoku 2002 Kowalski M Polacy na Bialorusi Bialorusini w Polsce obraz pogranicza dwoch narodow Warszawa IGiPZ PAN 2002 Szkoly prowadzace dodatkowe nauczanie jezyka bialoruskiego w roku szkolnym 2005 2006 Kuratorium Oswiaty w Bialymstoku 2005 SpasylkiDraylyanyya cerkvy Belastochchyny na Slounik org Kresy Zachodnie