Нёман (трансліт.: Nioman; літ.: Nemunas — Нямунас, руск.: Неман) — рака ў Беларусі, Літве і Расіі. Даўжыня 937 км, у межах Беларусі 459 км. Вадазбор 98,2 тыс. км², у межах Беларусі 35 тыс. км² (без вадазбору р. Вілія). Сярэднегадавы расход вады пры выхадзе за мяжу Беларусі 214 м³/с, у вусці 685 м³/с. Агульнае падзенне ракі на Беларусі 96,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,21 ‰.
Нёман | |
---|---|
літ. Nemunas | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 937 км |
Басейн | 98 200 км² |
Расход вады | 678 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Мінскае ўзвышша |
• Каардынаты | 53°28′12″ пн. ш. 27°21′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Куршскі заліў |
• Каардынаты | 55°20′13″ пн. ш. 21°14′57″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Балтыйскае мора |
Краіны | |
Код у | 01010000112104300000215 |
Ад вусця да вытока | |
выток вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
Назва Нёмана балцкага паходжання.
На працягу вякоў нёманская назва зведала паэтапную моўную эвалюцыю: Нёман < Немонъ < *Nemъnъ < *Nemunas.
Назва звязаная з індаеўрапейскім коранем *nem- «гнуць; гнуцца». Корань *nem- даў два значэнні ў прускай мове — «бор» і «балаціна». Матываваныя яны былі семантыкай няроўнасці рэльефа: бор на «выгнутым» падняцці, балаціна ва «ўвагнутай» нізіне.
Гідраграфія
Пачынаецца пад назвай на Стаўбцоўскай раўніне каля вёскі Верх-Нёман Уздзенскага раёна, упадае ў Куршскі заліў Балтыйскага мора ўтвараючы дэльту. Праз Агінскі канал Нёман злучаны з басейнам Дняпра, праз Аўгустоўскі канал — з басейнам Віслы. 3 пабудовай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы частка сцёку з басейна Нёмана перакідваецца ў басейн Дняпра. Са старажытнасці Нёман быў часткай гандлёвых шляхоў (Бурштынавы шлях і інш.), якія злучалі Міжземнае мора з Балтыйскім.
Пад назвай Нёманец рака пачынаецца пры зліцці невялікіх вадацёкаў: Выня, Лоша, Уса, Тур’я ў паніжэнні між Мінскім і Навагрудскім узвышшамі. Рэчышча ад вытоку на працягу 26,4 км каналізаванае, далей — звілістае, шмат меляў, перакатаў, кос, пясчаных астравоў. Дно пясчанае, на перакатах пясчана-камяністае і галечнае. Цячэнне спакойнае з сярэдняй хуткасцю 0,6—0,8 м/с і ваганнямі ад 0,2 м/с да 2 м/с (у разводдзе). Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 35—40 м, ніжэй па цячэнні да 90 м, паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы 120—150 м.
Даліна амаль да вусця Сулы невыразная, ніжэй да мяжы з Літвой пераважна скрынкападобная; паміж вусцямі Шчары і Чорнай Ганчы, дзе Нёман цячэ па ўсходняй ускраіне Гродзенскага ўзвышша, — глыбокая і вузкая. На ўсім працягу даліна асіметрычная, прычым правы круты бераг у лукавінах меандраў нярэдка змяняецца крутым левым.
Нёман цячэ пераважна па нізіне ў субшыротным кірунку. Агінаючы шэраг узвышшаў, ён утварае маргінальную даліну ружанцападобнай будовы. Пры сярэдняй шырыні даліны 2-5 км на асобных участках яна пашыраецца да 20 км, утвараючы азёрападобныя нізінныя ўчасткі, напрыклад пры ўпадзенні Бярэзіны, Моўчадзі. Разам з тым адзначаюцца значныя звужэнні даліны. Так, ля г. Масты пры зліцці з Котрай шырыня даліны 0,4-0,9 км. У раёне Гродна даліна ракі набывае скразны каньёнападобны характар. Тут глыбіня ўрэза дасягае 40 м — цераз яго адбываўся спуск прыледавіковых азёр.
Схілы да ўпадзення Бярэзіны спадзістыя (вышыня 8—15 м, месцамі 30—50 м), на астатнім працягу стромкія, парэзаныя ярамі, вышынёй да 25 м. Пойма двухбаковая, нізкая, забалочаная, парэзаная старыцамі; яе шырыня 1—2 км, месцамі да 4 км, ніжэй г. Масты, дзе даліна глыбокая, часта адсутнічае. Вышэй вусця Шчары складаецца з 2 узроўняў: высокага (2—3 м) і нізкага (0,5—1,5 м). На астатнім працягу даліны вылучаюцца высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні.
Звычайна Нёман падзяляюць на 3 часткі: верхняе цячэнне (ад вытоку да вусця Котры), сярэдняе (ад вусця Котры да горада Каўнас), ніжняе (ад Каўнаса да вусця).
За 46 км ад вусця Нёман падзяляецца на два асноўныя рукавы: левы Гілія (Матросаўка), правы Гусне, які таксама падзяляецца на шырокі і мелкаводны рукаў Атмата і паўнаводны Скірвітэ (Паўночны, падзяляецца на Ворусне і Руснайтэ). З шэрагам іншых рукавоў і меліярацыйных каналаў утварае вялізную дэльту.
Асноўныя прытокі
Справа: Уса, Сула, Уса, Заходняя Бярэзіна, Альшанка, Гаўя, Дзітва, Лебяда, Котра, Мяркіс, Вілія (Нярыс), Нявежыс, Дубіса, Юра, Іўнянка, Мінія.
Злева: Уша, Дзетамлянка, Асоцка, Крамушаўка, Ізва, Моўчадзь, Шчара, Зэльвянка, Рось, Свіслач, Студзянец, Чорная, Шашупэ.
Вадазбор
Вадазбор у верхнім і часткова сярэднім цячэнні ў межах Нёманскай нізіны. Вылучаюцца асобныя ўзвышшы (вышынёю 200—300 м) — Гродзенскае, Ваўкавыскае, Слонімскае, Навагрудскае, заходняя частка Мінскага ўзвышша, паўднёвая ўскраіна Ашмянскага ўзвышша, Лідская раўніна. На тэрыторыі Літвы рака перасякае марэнную Балтыйскую граду, у ніжнім цячэнні Сярэднелітоўскую і Прыморскую нізіны.
Грунты сугліністыя, супясчаныя, тарфяныя, для рачных далін характэрны алювіяльныя пясчана-гліністыя адклады. Азёрнасць вадазбору нязначная (<1 %). Лясы (каля 25 % тэрыторыі) мяшаныя з перавагай хвойных парод.
Жыўленне, водны і лядовы рэжым
Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога.
Веснавое разводдзе звычайна праходзіць некалькімі хвалямі, пачынаецца з сярэдзіны сакавіка (пры ранняй вясне — з пачатку лютага, пры позняй — з пачатку красавіка), доўжыцца 30—60 дзён.
Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5—4 м. Найбольшае разводдзе за апошнія 150 гадоў назіралася ў 1958, калі ўзровень вады падняўся да 3,1 м каля Стоўбцаў і да 8,1 м каля Гродна.
Летне-асенняя межань звычайна з сярэдзіны мая да канца лістапада, часта парушаецца дажджавымі паводкамі. Зімовая межань парушаецца адлігамі, калі ўзровень вады павышаецца на 2-3 м. У вусці ў межань істотную ролю адыгрываюць спады і нагоны вады ветрам.
Замярзае ў 2-й палове снежня, найбольшая таўшчыня лёду 54—63 см. У цёплыя зімы магчымы часовыя крыгаломы і крыгаходы. Веснавы ледаход 7—16 сутак. Характэрны працяглыя, амаль штогадовыя зажоры.
Фаўна
Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась залаты, верхаводка, гусцяра, судак.
На рацэ
Гарады: Стоўбцы, Масты, Гродна (порт), Друскінінкай, Алітус, Прэнай, Бірштанас, Каўнас, Юрбаркас, Смалінінкай, Неман, Савецк, . Зоны адпачынку: Стоўбцы, Морына, Дзітва (у міжрэччы Нёмана і Дзітвы), Масты (у міжрэччы Нёмана і Шчары), Скідаль, Сонічы. Іншае: (в. Мікалаеўшчына), гара Рамбінас.
Геалагічная гісторыя
Залажэнне даліны Палеа-Нёмана адносіцца да неагену, аб чым сведчаць знаходкі старажытнага алювію. У антрапагене даліна неаднаразова поўнасцю або часткова знішчалася ледавікамі і адраджалася пасля іх дэградацыі.
Сучасная даліна Нёмана пачала фарміравацца ў сувязі з адступленнем сожскага ледавіка ад краявых утварэнняў . На фоне тэктанічных падняццяў тэрыторыі басейна Нёмана ў сожскае позналедавікоўе ў далінах рэк узніклі пераважна лакальныя тэрасы са слабаразвітымі алювіяльнымі адкладамі. У муравінскае міжледавікоўе глыбіннае ўразанне паступова змянілася бакавым змяшчзннем рэчышча і свабодным меандраваннем, што выклікала пашырзнне дна даліны, фарміраванне поймавых узроўняў і намнажэнне алювію.
Вадаём, які існаваў у катлавіне Балтыйскага мора, служыў базісам эрозіі ракі. Наступанне раннепаазерскага ледавіка, вусцевы падпор рэк, якія ўпадаюць у гэты вадаём, частковае парушэнне рачных далін садзейнічалі павелічэнню магутнасці алювію ў даліне Нёмана перад фронтам ледавіка і паступоваму яе запаўненню. У раннепаазерскі час дно даліны было выраўнавана. Узроўні поймы перакрыліся раннепаазерскім алювіем, завяршылася фарміраванне муравінска-раннепаазерскай алювіяльнай світы і пляцоўкі аднайменнай тэрасы, уступ якой утварыўся ў час сярэднепаазерскага пацяплення клімату.
Пры наступанні ледавіка максімальнай стадыі паазерскага зледзянення зноў назіраўся падпор ракі краем ледавіка і ўзнікненне ў даліне падпрудных азёр. Паступовае змяшчэнне азёр уверх па даліне і пад’ём іх узроўняў садзейнічалі адступанню вусця, падняццю дна даліны і намнажэнню павялічанай магутнасці алювію сярэднепаазерскай тэрасы.
Пасля максімальнай стадыі паазерскага зледзянення адбылося перарывістае адступанне ледавіка, адраджэнне і паглыбленне даліны Нёмана, фарміраванне лакальных паазерскіх позналедавіковых тэрас уразання. У галацэне даліна развівалася пад уздзеяннем кліматычных змен, пад’ёму ўзроўняў вадаёмаў, размешчаных у катлавіне Балтыйскага мора на фоне павольных тэктанічных падняццяў тэрыторыі Панямоння.
На сучаснай мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзяцца дзве даліны прарыву Пра-Нёмана, утвораныя ў эпоху раставання Балтыйскага ледавіковага покрыва. Больш старажытная даліна ўзнікла ў вярхоўях рэк Чорная Ганча — Нета і злучае Нёман з Віслай (гэтая даліна выкарыстаная для збудавання Аўгустоўскага канала). Адначасова з вызваленнем воднага шляху на поўнач сфармавалася маладая скразная даліна Нёмана непасрэдна ў бок Балтыйскага мора.
Гісторыя
Засяленне басейна Нёмана чалавекам пачалося з канца палеаліту.
У сувязі з тым, што ў выніку Другой сусветнай вайны ў склад СССР увайшлі не толькі Заходняя Беларусь і Літва, але і частка Усходняй Прусіі (Калінінградская вобласць) на 1960-я прыпадае перыяд інтэнсіўнага выкарыстання водных рэсурсаў Нёмана. У сярэдзіне 1970-х курсіравалі цеплаходы паміж Гродна (БССР) і Друскінінкаем (ЛітССР), але з развіццём аўтамабільнага транспарту суднаходства на Нёмане спынілася. Цяпер рэгулярнае суднаходства і лесасплаў не ажыццяўляюцца.
Водакарыстанне
Вада ў рацэ па гідрабіялагічных паказчыках умерана забруджаная, выкарыстоўваецца для бытавога і прамысловага забеспячэння.
Крыніцы
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 630.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 764.
- V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 631—632.
Літаратура
- Нёман // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 536. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Куксін І., Вальчык М., Чарняўскі М. Нёман // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Nyoman znachenni Nyoman translit Nioman lit Nemunas Nyamunas rusk Neman raka y Belarusi Litve i Rasii Dayzhynya 937 km u mezhah Belarusi 459 km Vadazbor 98 2 tys km u mezhah Belarusi 35 tys km bez vadazboru r Viliya Syarednegadavy rashod vady pry vyhadze za myazhu Belarusi 214 m s u vusci 685 m s Agulnae padzenne raki na Belarusi 96 5 m Syaredni nahil vodnaj paverhni 0 21 Nyomanlit NemunasHaraktarystykaDayzhynya 937 kmBasejn 98 200 km Rashod vady 678 m sVadacyokVytok Minskae yzvyshsha Kaardynaty 53 28 12 pn sh 27 21 57 u d H G Ya OVusce Kurshski zaliy Kaardynaty 55 20 13 pn sh 21 14 57 u d H G Ya ORazmyashchenneVodnaya sistema Baltyjskae moraKrainy Belarus Litva RasiyaKod u 01010000112104300000215Ad vuscya da vytokavytokvusce Medyyafajly na VikishovishchyNazvaNazva Nyomana balckaga pahodzhannya Na pracyagu vyakoy nyomanskaya nazva zvedala paetapnuyu moynuyu evalyucyyu Nyoman lt Nemon lt Nemn lt Nemunas Nazva zvyazanaya z indaeyrapejskim koranem nem gnuc gnucca Koran nem day dva znachenni y pruskaj move bor i balacina Matyvavanyya yany byli semantykaj nyaroynasci relefa bor na vygnutym padnyacci balacina va yvagnutaj nizine GidragrafiyaPachynaecca pad nazvaj na Staybcoyskaj raynine kalya vyoski Verh Nyoman Uzdzenskaga rayona upadae y Kurshski zaliy Baltyjskaga mora ytvarayuchy deltu Praz Aginski kanal Nyoman zluchany z basejnam Dnyapra praz Aygustoyski kanal z basejnam Visly 3 pabudovaj Vilejska Minskaj vodnaj sistemy chastka scyoku z basejna Nyomana perakidvaecca y basejn Dnyapra Sa starazhytnasci Nyoman byy chastkaj gandlyovyh shlyahoy Burshtynavy shlyah i insh yakiya zluchali Mizhzemnae mora z Baltyjskim Pad nazvaj Nyomanec raka pachynaecca pry zlicci nevyalikih vadacyokay Vynya Losha Usa Tur ya y panizhenni mizh Minskim i Navagrudskim uzvyshshami Rechyshcha ad vytoku na pracyagu 26 4 km kanalizavanae dalej zvilistae shmat melyay perakatay kos pyaschanyh astravoy Dno pyaschanae na perakatah pyaschana kamyanistae i galechnae Cyachenne spakojnae z syarednyaj hutkascyu 0 6 0 8 m s i vagannyami ad 0 2 m s da 2 m s u razvoddze Shyrynya raki y mezhan u vyarhoyi 35 40 m nizhej pa cyachenni da 90 m pamizh vuscyami Shchary i Chornaj Ganchy 120 150 m Dalina amal da vuscya Suly nevyraznaya nizhej da myazhy z Litvoj peravazhna skrynkapadobnaya pamizh vuscyami Shchary i Chornaj Ganchy dze Nyoman cyache pa yshodnyaj uskraine Grodzenskaga yzvyshsha glybokaya i vuzkaya Na ysim pracyagu dalina asimetrychnaya prychym pravy kruty berag u lukavinah meandray nyaredka zmyanyaecca krutym levym Nyoman cyache peravazhna pa nizine y subshyrotnym kirunku Aginayuchy sherag uzvyshshay yon utvarae marginalnuyu dalinu ruzhancapadobnaj budovy Pry syarednyaj shyryni daliny 2 5 km na asobnyh uchastkah yana pashyraecca da 20 km utvarayuchy azyorapadobnyya nizinnyya ychastki napryklad pry ypadzenni Byareziny Moychadzi Razam z tym adznachayucca znachnyya zvuzhenni daliny Tak lya g Masty pry zlicci z Kotraj shyrynya daliny 0 4 0 9 km U rayone Grodna dalina raki nabyvae skrazny kanyonapadobny haraktar Tut glybinya yreza dasyagae 40 m ceraz yago adbyvaysya spusk pryledavikovyh azyor Shily da ypadzennya Byareziny spadzistyya vyshynya 8 15 m mescami 30 50 m na astatnim pracyagu stromkiya parezanyya yarami vyshynyoj da 25 m Pojma dvuhbakovaya nizkaya zabalochanaya parezanaya starycami yae shyrynya 1 2 km mescami da 4 km nizhej g Masty dze dalina glybokaya chasta adsutnichae Vyshej vuscya Shchary skladaecca z 2 uzroynyay vysokaga 2 3 m i nizkaga 0 5 1 5 m Na astatnim pracyagu daliny vyluchayucca vysoki syaredni i nizki yzroyni Zvychajna Nyoman padzyalyayuc na 3 chastki verhnyae cyachenne ad vytoku da vuscya Kotry syarednyae ad vuscya Kotry da gorada Kaynas nizhnyae ad Kaynasa da vuscya Za 46 km ad vuscya Nyoman padzyalyaecca na dva asnoynyya rukavy levy Giliya Matrosayka pravy Gusne yaki taksama padzyalyaecca na shyroki i melkavodny rukay Atmata i paynavodny Skirvite Paynochny padzyalyaecca na Vorusne i Rusnajte Z sheragam inshyh rukavoy i meliyaracyjnyh kanalay utvarae vyaliznuyu deltu Asnoynyya prytokiZliccyo rek Suly i Nyomana Sprava Usa Sula Usa Zahodnyaya Byarezina Alshanka Gayya Dzitva Lebyada Kotra Myarkis Viliya Nyarys Nyavezhys Dubisa Yura Iynyanka Miniya Zleva Usha Dzetamlyanka Asocka Kramushayka Izva Moychadz Shchara Zelvyanka Ros Svislach Studzyanec Chornaya Shashupe VadazborVadazbor Nyomana y mezhah basejna Baltyjskaga mora Vadazbor u verhnim i chastkova syarednim cyachenni y mezhah Nyomanskaj niziny Vyluchayucca asobnyya yzvyshshy vyshynyoyu 200 300 m Grodzenskae Vaykavyskae Slonimskae Navagrudskae zahodnyaya chastka Minskaga yzvyshsha paydnyovaya yskraina Ashmyanskaga yzvyshsha Lidskaya raynina Na terytoryi Litvy raka perasyakae marennuyu Baltyjskuyu gradu u nizhnim cyachenni Syarednelitoyskuyu i Prymorskuyu niziny Grunty suglinistyya supyaschanyya tarfyanyya dlya rachnyh dalin harakterny alyuviyalnyya pyaschana glinistyya adklady Azyornasc vadazboru nyaznachnaya lt 1 Lyasy kalya 25 terytoryi myashanyya z peravagaj hvojnyh parod Zhyylenne vodny i lyadovy rezhymZhyylenne myashanae z peravagaj snegavoga Vesnavoe razvoddze zvychajna prahodzic nekalkimi hvalyami pachynaecca z syaredziny sakavika pry rannyaj vyasne z pachatku lyutaga pry poznyaj z pachatku krasavika doyzhycca 30 60 dzyon Syarednyaya vyshynya nad mezhannym uzroynem 2 5 4 m Najbolshae razvoddze za aposhniya 150 gadoy naziralasya y 1958 kali yzroven vady padnyaysya da 3 1 m kalya Stoybcay i da 8 1 m kalya Grodna Letne asennyaya mezhan zvychajna z syaredziny maya da kanca listapada chasta parushaecca dazhdzhavymi pavodkami Zimovaya mezhan parushaecca adligami kali yzroven vady pavyshaecca na 2 3 m U vusci y mezhan istotnuyu rolyu adygryvayuc spady i nagony vady vetram Zamyarzae y 2 j palove snezhnya najbolshaya tayshchynya lyodu 54 63 sm U cyoplyya zimy magchymy chasovyya krygalomy i krygahody Vesnavy ledahod 7 16 sutak Harakterny pracyaglyya amal shtogadovyya zazhory FaynaVodzyacca shchupak akun plotka leshch lin karas zalaty verhavodka guscyara sudak Na raceNyoman u Grodne Garady Stoybcy Masty Grodna port Druskininkaj Alitus Prenaj Birshtanas Kaynas Yurbarkas Smalininkaj Neman Saveck Zony adpachynku Stoybcy Moryna Dzitva u mizhrechchy Nyomana i Dzitvy Masty u mizhrechchy Nyomana i Shchary Skidal Sonichy Inshae v Mikalaeyshchyna gara Rambinas Gealagichnaya gistoryyaZalazhenne daliny Palea Nyomana adnosicca da neagenu ab chym svedchac znahodki starazhytnaga alyuviyu U antrapagene dalina neadnarazova poynascyu abo chastkova znishchalasya ledavikami i adradzhalasya paslya ih degradacyi Suchasnaya dalina Nyomana pachala farmiravacca y suvyazi z adstuplennem sozhskaga ledavika ad krayavyh utvarennyay Na fone tektanichnyh padnyaccyay terytoryi basejna Nyomana y sozhskae poznaledavikoye y dalinah rek uznikli peravazhna lakalnyya terasy sa slabarazvitymi alyuviyalnymi adkladami U muravinskae mizhledavikoye glybinnae yrazanne pastupova zmyanilasya bakavym zmyashchznnem rechyshcha i svabodnym meandravannem shto vyklikala pashyrznne dna daliny farmiravanne pojmavyh uzroynyay i namnazhenne alyuviyu Vadayom yaki isnavay u katlavine Baltyjskaga mora sluzhyy bazisam erozii raki Nastupanne rannepaazerskaga ledavika vuscevy padpor rek yakiya ypadayuc u gety vadayom chastkovae parushenne rachnyh dalin sadzejnichali pavelichennyu magutnasci alyuviyu y daline Nyomana perad frontam ledavika i pastupovamu yae zapaynennyu U rannepaazerski chas dno daliny bylo vyraynavana Uzroyni pojmy perakrylisya rannepaazerskim alyuviem zavyarshylasya farmiravanne muravinska rannepaazerskaj alyuviyalnaj svity i plyacoyki adnajmennaj terasy ustup yakoj utvaryysya y chas syarednepaazerskaga pacyaplennya klimatu Pry nastupanni ledavika maksimalnaj stadyi paazerskaga zledzyanennya znoy naziraysya padpor raki kraem ledavika i yzniknenne y daline padprudnyh azyor Pastupovae zmyashchenne azyor uverh pa daline i pad yom ih uzroynyay sadzejnichali adstupannyu vuscya padnyaccyu dna daliny i namnazhennyu pavyalichanaj magutnasci alyuviyu syarednepaazerskaj terasy Paslya maksimalnaj stadyi paazerskaga zledzyanennya adbylosya peraryvistae adstupanne ledavika adradzhenne i paglyblenne daliny Nyomana farmiravanne lakalnyh paazerskih poznaledavikovyh teras urazannya U galacene dalina razvivalasya pad uzdzeyannem klimatychnyh zmen pad yomu yzroynyay vadayomay razmeshchanyh u katlavine Baltyjskaga mora na fone pavolnyh tektanichnyh padnyaccyay terytoryi Panyamonnya Na suchasnaj myazhy Belarusi Litvy i Polshchy znahodzyacca dzve daliny praryvu Pra Nyomana utvoranyya y epohu rastavannya Baltyjskaga ledavikovaga pokryva Bolsh starazhytnaya dalina yznikla y vyarhoyyah rek Chornaya Gancha Neta i zluchae Nyoman z Vislaj getaya dalina vykarystanaya dlya zbudavannya Aygustoyskaga kanala Adnachasova z vyzvalennem vodnaga shlyahu na poynach sfarmavalasya maladaya skraznaya dalina Nyomana nepasredna y bok Baltyjskaga mora GistoryyaZasyalenne basejna Nyomana chalavekam pachalosya z kanca palealitu U suvyazi z tym shto y vyniku Drugoj susvetnaj vajny y sklad SSSR uvajshli ne tolki Zahodnyaya Belarus i Litva ale i chastka Ushodnyaj Prusii Kaliningradskaya voblasc na 1960 ya prypadae peryyad intensiynaga vykarystannya vodnyh resursay Nyomana U syaredzine 1970 h kursiravali ceplahody pamizh Grodna BSSR i Druskininkaem LitSSR ale z razviccyom aytamabilnaga transpartu sudnahodstva na Nyomane spynilasya Cyaper regulyarnae sudnahodstva i lesasplay ne azhyccyaylyayucca VodakarystanneVada y race pa gidrabiyalagichnyh pakazchykah umerana zabrudzhanaya vykarystoyvaecca dlya bytavoga i pramyslovaga zabespyachennya KrynicyV N Toporov O N Trubachev Lingvisticheskij analiz gidronimov Verhnego Podneprovya Moskva 1962 S 198 V Maziulis Prusu kalbos etimologijos zodynas Vilnius 2013 C 630 J Pokorny Indogermanisches etymologisches Worterbuch Bern Munchen 1959 1969 C 764 V Maziulis Prusu kalbos etimologijos zodynas Vilnius 2013 C 631 632 LitaraturaNyoman Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 536 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Resursy poverhnostnyh vod SSSR Opisanie rek i ozyor i raschyoty osnovnyh harakteristik ih rezhima T 5 Belorussiya i Verhnee Podneprove Ch 1 2 L 1971 Kuksin I Valchyk M Charnyayski M Nyoman Encyklapedyya pryrody Belarusi U 5 i t T 4 Nedalka Stayralit Redkal I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE imya Petrusya Broyki 1985 599 s il 10 000 ekz Priroda Belorussii Popul encikl BelSE Redkol I P Shamyakin gl red i dr Mn BelSE 1986 599 s 40 l il rusk Blakitnaya kniga Belarusi Encyklapedyya redkal N A Dzisko i insh Mn BelEn 1994 415 s 10 000 ekz ISBN 5 85700 133 1 Gosudarstvennyj vodnyj kadastr Vodnye resursy ih ispolzovanie i kachestvo vod za 2004 god Mn Ministerstvo prirodnyh resursov i ohrany okruzhayushej sredy 2005 135 s