Этні́чная тэрыто́рыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенез і этнічная гісторыя. Уласцівая кожнай этнічнай тэрыторыі не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, якая абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць пэўнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча навакольнага прыроднага асяроддзя, надае яму характар культурнага ландшафту, стварае гістарычную спадчыну.
Вызначэнне этнічнай тэрыторыі і яе меж належыць да навуковых праблем. У некаторых выпадках этнічныя межы могуць супадаць з прыроднымі рубяжамі (водападзеламі, ляснымі масівамі, воднымі перашкодамі), аднак звычайна этнічнае сумежжа ўяўляе сабой зону супольнага пражывання суседніх народаў, этнакультурныя элементы якіх пастаянна ўзаемадзейнічаюць, утвараючы пераходны (міжэтнічны) варыянт народнай культуры. Этнічная тэрыторыя можа змяняцца ў выніку гістарычных катаклізмаў, каланізацыі, міграцыйнага руху, асіміляцыі і інтэграцыі. Стабільнасць этнічнай тэрыторыі залежыць таксама ад яе дзяржаўнай самастойнасці і ўмоў міжнароднага жыцця. Нярэдкія выпадкі, калі этнічная тэрыторыя народа ўваходзіць у склад дзвюх і болей дзяржаў.
Гл. таксама
- Этнічная тэрыторыя беларусаў
Зноскі
Літаратура
- Цітоў В. Этнічная тэрыторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — с. 271—272.
Спасылкі
- Панько А. «Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння»
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Etni chnaya teryto ryya terytoryya kampaktnaga rassyalennya peynaga naroda etnasu z yakoj cesna zvyazany yago etnagenez i etnichnaya gistoryya Ulascivaya kozhnaj etnichnaj terytoryi ne tolki sfera prazhyvannya ale i zhyccyovaya asnova yakaya abumoylivae specyfiku gaspadarchyh zanyatkay i vytvorchaj kultury arganichna yvahodzic u paysyadzyonny pobyt zhyvic peynymi vobrazami duhoynyya skarby naroda yago movu i falklor U pracese zhyccyadzejnasci chalavek myanyae ablichcha navakolnaga pryrodnaga asyaroddzya nadae yamu haraktar kulturnaga landshaftu stvarae gistarychnuyu spadchynu Vyznachenne etnichnaj terytoryi i yae mezh nalezhyc da navukovyh prablem U nekatoryh vypadkah etnichnyya mezhy moguc supadac z pryrodnymi rubyazhami vodapadzelami lyasnymi masivami vodnymi perashkodami adnak zvychajna etnichnae sumezhzha yyaylyae saboj zonu supolnaga prazhyvannya susednih naroday etnakulturnyya elementy yakih pastayanna yzaemadzejnichayuc utvarayuchy perahodny mizhetnichny varyyant narodnaj kultury Etnichnaya terytoryya mozha zmyanyacca y vyniku gistarychnyh kataklizmay kalanizacyi migracyjnaga ruhu asimilyacyi i integracyi Stabilnasc etnichnaj terytoryi zalezhyc taksama ad yae dzyarzhaynaj samastojnasci i ymoy mizhnarodnaga zhyccya Nyaredkiya vypadki kali etnichnaya terytoryya naroda yvahodzic u sklad dzvyuh i bolej dzyarzhay Gl taksamaEtnichnaya terytoryya belarusayZnoskiLitaraturaCitoy V Etnichnaya terytoryya Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 2 Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 s 271 272 SpasylkiPanko A Etnichnyya mezhy Belarusi na pachatku XX st prablema vyznachennya