Шуме́ры † — старажытны народ, які насяляў паўднёвую Месапатамію ў 4 — 2 тысячагоддзях да н. э.
Шумеры † | |
Барадаты мужчына (Урук, 3300 г. да н.э.) | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Шумер |
Мова | шумерская мова |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы |
Мелі самастойную мову, роднаснасць якой з мовамі іншых груп пакуль не вызначана. З сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. пачаўся паступовы працэс выцяснення шумерскай мовы і асіміляцыі шумераў акадцамі, які завяршыўся ў першай палове 2 тысячагоддзя да н. э.
Шумеры — стваральнікі клінапісу і пісаных законаў, вынаходнікі ганчарнага кола, плуга, аркі, купала, меднага і бронзавага ліцця, клёпкі і пайкі, гравіроўкі і інкрустацыі. Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых цывілізацый у гісторыі чалавецтва. Іх багатая духоўная і матэрыяльная культура паслужыла асновай для развіцця культур пазнейшых цывілізацый Месапатаміі.
Назва
Назва шумеры ў дачыненні да старажытнага народа паўднёвай Месапатаміі, які папярэднічаў акадцам, была прапанавана 17 студзеня 1869 г. філолагам Юліўсам Опертам і ў нашы дні шырока ўжываецца ў навуцы. Падставай для гэтага стала згадка ў акадскіх тэкстах пра Шумер, які быў прыняты за назву краіны. У нашы дні некаторыя даследчыкі лічаць, што Шумер мог быць толькі пэўнай мясцовасцю.
У шумерскіх тэкстах насельнікі паўднёвай і цэнтральнай Месапатаміі аднолькава называюцца sag-gig-ga (літаральна "чорнагаловыя"), але гэта назва тычыцца як асабіста шумераў, так і акадцаў. Калі шумер жадаў супрацьпаставіць сваю краіну іншым, то даваў ёй найменне kalam. Найчасцей шумеры вызначалі сябе па прыналежнасці да пэўнага горада-дзяржавы і называлі сябе яго дзецьмі.
Паходжанне
Паводле старажытнай шумерскай паэмы "Энума Эліш" першыя людзі былі створаны з божай крыві і гліны. Першасным месцам іх пасялення была Месапатамія. У эпасе пра Гільгамеша месцам нараджэння жыцця названы Дыльмун, які сучасныя даследчыкі атаясняюць з Бахрэйнам. Археалагічныя даследаванні паказваюць, што з'яўленне шумераў на Бахрэйне магло быць больш познім, чым у Месапатаміі.
Навукоўцы вылучаюць 2 супрацьлеглыя групы гіпотэз пра паходжанне шумераў. Прыхільнікі першай лічаць, што шумеры — абарыгены паўднёвай Месапатаміі, непасрэдна звязаныя з Убейдскім перыядам (6 - 5 тысячагоддзі да н. э.). Ускосна гэта пацвярджаецца антрапалагічнымі дадзенымі. Аднак большасць навукоўцаў лічыць шумераў нашчадкамі старажытных мігрантаў. Нават тыя вучоныя, хто лічыў шумераў першапасяленцамі паўднёвай Месапатаміі, імкнуліся знайсці іншую іх прарадзіму. Доказам прыводзяць міфалогію і рэлігію шумераў, а таксама лінгвістычныя дадзеныя, імкнуцца знайсці падабенства мовы шумераў з фіна-ўгорскімі, цюркскімі мовамі, мунда і г. д. У выніку сярод прыхільнікаў другой групы гіпотэз склалася так званая "шумерская праблема" іх паходжання, далёкая ад вырашэння.
Генетыкі лічаць, што сучаснае насельніцтва паўднёва-ўсходняга Ірака захоўвае генетычную спадчыну шумераў.
Культура
Заняткі
Асноўным заняткам шумераў была сельская гаспадарка. Каб стала займацца земляробствам у ніжняй плыні Еўфрата і Тыгра, шумеры былі вымушаны ўдасканальваць ірыгацыйную сістэму, капаць каналы, ствараць вадасховішчы. Каналы таксама з'яўляліся важнымі транспартнымі шляхамі для забеспячэння гарадоў прадуктамі. Паколькі берагі Тыгра высокія, а ў шумераў не мелася прыстасаванняў для пад'ёму вады, то каналы звычайна вяліся ад Еўфрата. Для абароны палеткаў стваралі штучныя зялёныя насаджэнні.
Большая частка апрацаванай зямлі кантралявалася абшчынамі. Акрамя таго, існавалі храмавыя гаспадаркі, дзе зямля падзялялася на тры катэгорыі:
- Зямля жрацоў, што апрацоўвалася храмавымі работнікамі з дапамогай прылад працы, выдадзеных храмамі.
- Зямля кармлення, што падзялялася на надзелы і перадавалася ў асабістае карыстанне адміністрацыі і рамеснікам храмаў, а таксама гарадскому валадару.
- Зямля апрацоўкі, што таксама падзялялася на надзелы і перадавалася храмавым слугам і гарадскому валадару за частку ўраджаю.
Шумеры вырошчвалі збожжавыя культуры, садавіну і гародніну. Асабліва важнае значэнне мелі ячмень і фінікавая пальма, прыстасаваныя да глебаў з высокім утрыманняў соляў. Зямлю апрацоўвалі з дапамогай матыкі і плуга, да якога ў залежнасці ад тыпу апрацоўкі мацаваліся здымныя лямешы і прылады для сяўбы. У буйных храмавых гаспадарках існавалі падзел працы і спецыялізацыя.
Шумеры трымалі кароў, авечак, коз, свіней, аслоў. Быкі служылі цяглай сілай падчас сяўбы. Аслы ўжываліся пры транспарціроўцы грузаў па зямлі. Дадатковымі формамі здабычы ежы з'яўляліся паляванне і рыбалоўства.
Ужо ў 3 тысячагоддзі да н. э. рамяство і гандаль вылучыліся ў якасці самастойных гаспадарчых заняткаў. У храмавых спісах названы прадстаўнікі такіх прафесій, як каваль, апрацоўшчык медзі, гарбар, цясляр, ювелір, ганчар, ткач і інш. Яны працавалі за харч і магчымасць карыстацца храмавай зямлёй. Гандаль дазваляў абменьваць лішкі харчовых прадуктаў на тавары, якіх востра не хапала ў Шумеры: металы, драўніну, каштоўныя камяні і г. д. Наземныя шляхі звязвалі Шумер з Іранскім нагор'ем і Малой Азіяй. Рачныя і марскія — з краінамі Персідскага заліва. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што шумеры падтрымлівалі гандлёвыя сувязі нават з прадстаўнікамі Індскай цывілізацыі.
Будаўніцтва і архітэктура
Архітэктурныя традыцыі Шумера пачалі фарміравацца ўжо ў Убейдскі перыяд. У прыватнасці, узніклі храмавыя пабудовы на платформе з неабпаленай цэглы. У 3 тысячагоддзі да н. э. адбыўся працэс урбанізацыі, у выніку чаго ўзніклі гарады. Археалагічныя раскопкі звычайна арганізуюцца на месцы гарадоў, таму большасць сучасных ведаў тычацца менавіта гарадской архітэктуры.
Першапачаткова шумеры жылі ў трысняговых хацінах, але з развіццём гарадской гаспадаркі асноўным будаўнічым матэрыялам стала неабпаленая цэгла. Гарадская забудова была надзвычай шчыльнай, таму жытлы розных сем'яў часцяком падзяляліся толькі сцяной. У большасці не было вокнаў і адтуліна для вентыляцыі. У багатых дамах мог мецца другі паверх без даху, дзе гатавалі ежу і бавілі асноўны час. Першы паверх умяшчаў прыёмную, кухню, туалет і месца для прыслугі. Дамы высакародных будаваліся ў форме літары U. У цэнтры памяшчаўся сад, дзе праводзілі дзень, бо ўнутры дамоў захоўваліся спякота і вільгаць. Мэбля была простай: нізкія крэслы і сталы, некалькі куфраў для захоўвання рэчаў. Дамы фарбавалі ў белы колер, што надавала ім прыемны выгляд.
У - гг. да н. э. дамінавалі 2 тыпы храмаў: на платформе і на ўзроўні зямлі. Павелічэнне платформ прывяло да з'яўлення зікуратаў. Але сам храм на вяршыні зікурата заставаўся малым. Найбольш захаваным храмавым комплексам лічыцца Этэменігуру ў Уры. У храмавым будаўніцтве шумеры выкарыстоўвалі драўляныя калоны і аркі.
Гарады ўмацоўваліся цаглянымі мурамі. У горадзе Урук пабудова гарадскога мура прыпісвалася самому Гільгамешу. Яна цягнулася на некалькі кіламетраў, мела ўздымы і тэрасы. Урукскі раён Eanna аддзяляла ўнутраная сцяна. Найдаўжэйшым умацаваннем Шумера быў мур Шульгі, пабудаваны ў ст. да н. э. паміж Тыграм і Еўфратам для абароны ад амарэяў.
Кухня
Асноўную ежу шумераў складалі прадукты земляробства, асабліва збожжавыя культуры. Найбольш важную ролю адыгрываў ячмень. Шумеры таксама вырошчвалі і ўжывалі зерне пшаніцы і проса. З ячменю рабілі хлеб, кашу, пірожныя, піва. Хлеб быў прадметам продажу. Існавалі спецыяльныя хлебапякарні. У хлебныя аладкі дадавалі масла, мёд, зерне кунжуту.
У выніку адкрыцця працэсу ферментацыі шумеры навучыліся рабіць са збожжавых культур алкагольныя напоі. На таблетках 4 тысячагоддзя да н. э. можна бачыць людзей, што п'юць праз трысціну піва з агульнай пасудзіны. Распаўсюджанню піва спрыяў дэфіцыт чыстай пітной вады.
Акрамя таго шумеры багата вырошчвалі і спажывалі бабы, часнок, цыбулю, сачавіцу, нут, агуркі, зеляніну салаты, яблыкі, кавуны, слівы, фінікі і г. д. Кунжут, гарчыца і мак выкарыстоўваліся ў якасці прыпраў.
Крыніцай мясных прадуктаў былі як свойскія, так і дзікія жывёлы: козы, авечкі, свінні, каровы, алені, розныя птушкі. Свініна лічылася прысмакам. Зранку елі яйкі. Казінае малако было папулярным напоем. У шумерскіх тэкстах згадваецца каля 50 відаў рыб. Смажаная рыба з'яўлялася важным прадуктам гандлю ў Уры.
Вопратка
Мужчыны і жанчыны апраналі саронгі і спадніцы з авечай скуры коўдрай навыварат. Мужчынскія саронгі апускаліся да каленаў, саронгі і спадніцы жанчын і высакародных — ніжэй. Жанчыны таксама абгортваліся плашчом з аўчыны. З сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. ваўняныя тканіны замянілі скуру, на цела апраналі вялікія палатняныя з фальбонамі і махрамі. Капелюшы рабілі з валенай поўсці.
Мужчыны звычайна галілі галаву, але маглі мець доўгую бараду. Жанчыны аддавалі перавагу доўгім валасам, якія спляталі і абмотвалі вакол галавы. Мужчыны і жанчыны насілі ўпрыгожванні з каляровых металаў, у тым ліку каралі, завушніцы і бранзалеты, упрыгожаныя каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі.
Грамадства
Палітычнай асновай шумерскай цывілізацыі былі гарады-дзяржавы, якія праіснавалі ў зменлівым выглядзе да падпарадкавання паўднёвай Месапатаміі Вавілонам. Яны ўяўлялі сабою абшчыны уру. Жыхары горада-дзяржавы называлі сябе яго дзецьмі. Ужо ў канцы 4 тысячагоддзя да н. э. сацыяльны склад шумерскага грамадства быў даволі стракатым. Асноўнае насельніцтва фарміравалі асабіста свабодныя абшчыннікі. Многія з іх адначасова з'яўляліся землеўладальнікамі, прычым вылучаліся заможныя і бедныя сем'і. Падчас вайны яны ўваходзілі ў апалчэнне, яно з'яўлялася асновай войска.
Важнае месца ў паўсядзённым жыцці займалі храмы, вакол якіх літаральна рос горад. Яны валодалі значнымі зямельнымі ўгоддзямі, рабамі, арганізоўвалі школы і рамесныя майстэрні, захоўвалі скарб, што ў цяжкія часы мог траціцца на патрэбы ўсіх абшчыннікаў. Святары налажылі да гарадской эліты, а ў пазнейшы перыяд склалі своеасаблівую замкнёную карпарацыю.
Правіцелі гарадоў зваліся энсі або лугаль. Пакуль даследчыкі спрачаюцца з-за сутнасці гэтых тытулаў. Улада звычайна перадавалася па спадчыне, аднак згадваюцца правіцелі, абраныя абшчыннікамі. Адным з іх быў Уруінімгіна, сацыяльны рэфарматар Лагаша.
На ніжэйшай прыступцы сацыяльнай лесвіцы стаялі рабы. У часы трэцяй дынастыі Ура імі маглі стаць свабодныя абшчыннікі ў выніку рашэння суда, дзеці рабоў, але найчасцей гэта былі іншаземцы, асабліва жанчыны і дзеці. Іх праца выкарыстоўвалася як у храмавых, так і ў прыватных гаспадарках. Разам з гэтым, рабы ніколі не складалі асноўную вытворчую сілу. Поруч з імі працавалі наёмныя і залежныя рабочыя.
Сем'і былі манагамнымі, але заможныя мужчыны часам мелі наложніц. Мужчына заўсёды з'яўляўся гаспадаром сям'і. Адлік сваяцтва вёўся па мужчынскай лініі. Муж меў права на развод, у некаторых выпадках — прадаць жонку і дзяцей у рабства. У багатых сем'ях жанчыны маглі мець сваю прыватную маёмасць і атрымоўваць самастойны прыбытак.
Адукацыя і навуковыя веды
Для засваення складанай сістэмы клінапісу патрабаваліся адукацыйныя ўстановы, таму ў старажытным Шумеры ў гарадах пры храмах ствараліся школы. Вучыліся ў іх пераважна дзеці заможных бацькоў. Асоба настаўніка ummia высока цанілася ў грамадстве. Працэс навучання засноўваўся на завучванні і капіраванні клінапісных тэкстаў. Акрамя пісьма ў школах вывучалі асновы матэматыкі і сельскай гаспадаркі. Ролю навучальных дапаможнікаў маглі выконваць павучэнні, распаўсюджаныя ў шумерскай літаратуры. Для стымулявання вучняў ужываліся хвальба і фізічныя пакаранні.
У выніку назірання за навакольным светам шумеры першымі сістэматызавалі астранамічныя веды, вылучылі задыякальныя сузор'і, стварылі месяцавы каляндар з 12 месяцаў. Кожныя 4 гады ў яго ўстаўлялі дадатковы трынаццаты месяц. Шумерам таксама належала складаная сістэма метралогіі, на фундаменце якой выраслі арыфметыка, алгебра і геаметрыя. У - гг. да н. э. з'явіліся злічальныя знакі, табліцы паслядоўных слупкоў, табліцы множання і дзялення, прыклады геаметрычных задач. У якасці асноўнай ўжывалася шасцідзесятковая сістэма падлікаў. Матэматычныя веды мелі выключна прыкладное значэнне. У канцы 4 тысячагоддзя да н. э. быў распрацаваны парадак вылічэння бухгалтарскага рахунку.
Знойдзены шумерскія таблеткі, дзе перадаюцца веды пра фармакалогію і фітатэрапію. Лекары працавалі пры храмах. Іх заступніцай лічылася багіня Гула, адным з сімвалаў якой быў кій, пераплецены змеямі.
Мастацтва
Старажытны Шумер быў бедны на дрэва і металы, якія завозіліся звонку, аднак яго жыхары навучыліся шырока выкарыстоўваць гліну, з якой выраблялі цэглу, посуд, цыліндрычныя пячаткі, таблеткі для пісьма і нават сярпы. Ганчарства пачало развівацца ў неалітычны перыяд. Да 3 тысячагоддзя да н. э. шумерскія майстры навучыліся вырабляць кераміку высокай якасці. Пасудзіны былі разнастайнымі па форме, выкарыстоўваліся як кухоннае начынне і для захавання збожжа і вадкасцяў.
Шумерскі жывапіс не захаваўся да нашага часу, але важным сведкам развіцця мастацтва з'яўляецца скульптура: стэлы і фрызы дамоў с рэльефамі, тэракотавыя, пясчанікавыя, алебастравыя і бронзавыя фігуркі людзей і жывёл. Акрамя рэльефаў сцены дамоў магла аздабляць мазаіка. На іх маляваліся міфалагічныя і сапраўдныя гістарычныя падзеі. Некаторыя скульптуры пакрываліся серабром і меддзю. Для шумерскіх статуй і выяў характэрна геаметрычнае спрашчэнне формаў, што можна патлумачыць або эстэтычнай пераемнасцю, або няўменнем шумерскіх майстроў. Выдатнымі прыкладамі шумерскага мастацтва з'яўляюцца 27 статуй Гудэа з Лагаша, якія дайшлі да нашага часу.
Прыкладнае значэнне мелі цыліндрычныя пячаткі. Яны ўзніклі ў канцы 4 тысячагоддзя да н. э., што супадае са з'яўленнем клінапісу. Іх ужывалі замест асабістага подпісу на гліняных таблетках, будаўнічых матэрыялах, магчыма на мяхах з таварамі. Пячаткі вырабляліся з цвёрдага каменя, натуральнага шкла ці керамікі. Цыліндр пракатвалі па вільготнай гліне. У выніку на ёй заставаўся малюнак з піктаграмай і клінапісам. Малюнкі адлюстроўвалі сацыяльную або рэлігійную сімволіку.
Шумеры любілі песні і музыку, карысталіся такімі музычнымі інструментамі, як арфа, кіфара, флейта, барабан, бразготкі, і г. д. На таблетках з тэкстамі песень знойдзены лічбавыя пазначэнні, што кажа пра імкненне запісваць не толькі словы, але і музычны гук. У шумерскіх песнях таксама згадваюцца танцы дзяўчат. У культавай песні, прысвечанай Інане і Думузі, кажацца пра тое, што падчас любоўнага танца дзяўчына акампануе сабе на інструменце.
- Шумерская кераміка
- Рэльеф з Ура
- Яшмавая пячатка і яе адбітак
- Два музыканты
Літаратура
Хаця шумерская пісьмовасць у форме клінапісу вядома з канца 4 тысячагоддзя да н. э., літаратура як самастойны від творчасці ўзнікла толькі ў другой палове 3 тысячагоддзя. Першымі ў канцы раннедынастычнага перыяду (да г. да н. э.) вылучыліся павучанні, сакральна-эпічныя тэксты, загаворы і валадарскія надпісы. Большая частка захаваных тэкстаў адносіцца да пачатку 2 тысячагоддзя да н. э., хаця творы, запісаныя ў іх, маглі быць створаны значна раней. Відавочна, частка сакральна-эпічных твораў пісалася пры храмах і выкарыстоўвалася для святарскай практыкі. Іншыя перапісваліся ў школах і з'яўляліся своеасаблівымі дапаможнікамі для навучання.
У нашы дні няма агульна прынятага падзелу шумерскай літаратуры па жанрах. Умоўна можна вылучыць:
- Эпічныя творы, прысвечаныя ўрукскім валадарам Энмеркару, Лугальбандзе і Гільгамешу
- Казанні, прыказкі, павучанні, лісты, дыялогі, спрэчкі паміж прадметамі і з'явамі прыроды, што мелі дыдактычны характар
- Міфалагічныя апавяданні пра дзейнасць багоў Энліля і Нінліль, Інаны і Думузі, Эрэшкігаль, сусветны патоп і Зіўсудру, стварэнне сусвету і чалавека і г. д. У іх утрымліваюцца сакральныя, лірычныя і павучальныя часткі.
- Прысвячэнні, спісы ўладароў, плачы, скаргі, хвалы, якія ўмоўна вызначаюцца як гістарычная літаратура.
Мяркуецца, што большасць твораў былі паэтычнымі. Хаця шумерам былі не вядомы рыфма і сілабічнае вершаскладанне, у вершах яны выкарыстоўвалі сінтаксічныя паралелі.
Мова і пісьмовасць
Шумерская мова з'яўляецца ізалятам. Яе сувязь з іншымі групамі моў пакуль не пацверджана. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што распаўсюджванню шумерскай мовы ў паўднёвай Месапатаміі папярэднічалі старажытныя так званыя "бананавыя" мовы. Структура слоў ў іх нагадвала англ.: banana: Хумбаба, Энкіду, Ніназу, Ума і г. д. Бананавыя мовы паўплывалі на шумерскую, з іх былі пазычаны некаторыя тапонімы, імёны і назвы прафесій. Аднак у прыхільнікаў існавання "бананавых моў" ёсць сур'ёзныя апаненты.
Распаўсюджанне шумерскай мовы фіксуецца прыкладна з г. да н. э., калі з'явіліся першыя клінапісныя тэксты. Ужо ў 3 тысячагоддзі да н. э. шумерская мова зведала ўплыў акадскай і пасля кароткага перыяду адраджэння падчас трэцяй дынастыі Ура была выціснута ёю з гутарковай сферы ў першай палове 2 тысячагоддзя да н. э. Аднак, шумерская літаратурная мова працягвала захоўвацца яшчэ доўгі час, выкарыстоўвалася ў Вавілоне і Асірыі.
Стандартнай формай шумерскай мовы лічыцца eme-ĝir. У позніх помніках пісьмовасці таксама фіксуецца форма eme-sal, якую адносяць да жаночых персанажаў літаратурных твораў. Такім чынам, шумерская мова магла мець мужчынскую і жаночую форму маўленняў.
Шумерскі клінапіс — найстаражытнейшая форма пісьма. Ён нарадзіўся ў выніку эвалюцыі піктаграм. Прыкладна з г. да н. э. назіраецца імкненне запісу з дапамогай клінапісу гукаў.
Зноскі
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 21
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 30
- Sumerian Mythology
- The Origin of Humans according to Ancient Sumerian Texts
- The Dilmun Civilization: An Important Location for Ancient Mythology and Trade
- Ubaidian Culture - Trade Networking and the Rise of Mesopotamia
- Arkadiusz Soltysiak, Physical anthropology and the “Sumerian problem”
- А. Герман, О сумерском языке и его отношении к угро-алтайским языкам
- Simo Parpola, Sumerian: A Uralic Language
- O. Suleymenov, SUMERIAN CONVERGENCES
- Ioannis Kenanidis, Yet Another Suggestion about the Origins of the Sumerian Language
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 28
- Alyssa Loyless, Exploring the Sumerian Problem Архівавана 13 лістапада 2018.
- In search of the genetic footprints of Sumerians: a survey of Y-chromosome and mtDNA variation in the Marsh Arabs of Iraq
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 44
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 47
- Крамер, С. Шумеры. Первая цивилизация на Земле. - С. 78 - 93
- Agriculture and Hunting
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 50
- Sumerian Foreign Trading Connections
- Sumerian Art and Architecture
- What Did Houses For Ordinary People In Sumer Look Like?
- Sumerian Homes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 20 лютага 2018.
- Ancient Homes & Houses
- Sumerian Art and Architecture
- Uruk
- 7 Famous Border Walls
- Sumerian Economy
- Food - The Ancient Sumerians
- Ці ёсць у піва супрацьзапаленчы эфект?(недаступная спасылка)
- The Modern Recreation of Ancient Sumerian Beer
- Poppy Seeds: An Ancient Sumerian Baking Spice
- Food - The Ancient Sumerians
- Fashion in Ancient Sumer.
- CLOTHING AND JEWELLERY
- Sumerian Civilization
- Sumerian Social System
- En, Ensi and Lugal
- Slaves and households in the near east, p.21
- FAMILY LIFE IN ANCIENT SUMERIA
- Sumerian Education
- Sumerian Calendars and Astronomy
- Sumerian Mathematics
- Крамер, С. Шумеры. Первая цивилизация на Земле. - С. 71 - 74
- Health Care in Ancient Mesopotamia
- Pottery and Tools - A look into Ancient Sumer Архівавана 11 кастрычніка 2020.
- Sumerian Art (c.4500-2270 BCE)
- Sumerian Art and Architecture
- Sumerian Cylinder Seals
- Music in Ancient Sumeria – History and Importance
- Uri Gabbay, Dance in Textual Sources from Ancient Mesopotamia Архівавана 9 жніўня 2017.
- Sumerian literature
- Гл.: Black, J. The Literature of Ancient Sumer.
- Sumerian literature
- Гл.: Канева И. Шумерский язык. — СПб.: Центр «Петербургское Востоковедение», 1996.
- Sumerian Language
- Sumerian Language
- Sumerian cuneiform script and Sumerian language
Літаратура
- Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. — СПб.: Петербургское Востоковедение, Азбука-классика, 2003. ISBN 5-85803-161-7
- Крамер, С. Шумеры. Первая цивилизация на Земле / Пер. с англ. А.В. Милосердовой. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2010. ISBN 978-5-9524-4805-6
- Black, J. The Literature of Ancient Sumer. — Oxford University Press, 2006. ISBN 9780199296330
Спасылкі
Шумеры на Вікісховішчы |
- Sumer - Ancient History Encyclopedia
- SUMERIAN CIVILIZATION Архівавана 15 лютага 2018.
- Sumerian Language Page
- Mesopotamian Mythology
- The origins of human beings according to ancient Sumerian texts
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Shume ry starazhytny narod yaki nasyalyay paydnyovuyu Mesapatamiyu y 4 2 tysyachagoddzyah da n e Shumery Baradaty muzhchyna Uruk 3300 g da n e Agulnaya kolkascRegiyony prazhyvannya ShumerMova shumerskaya movaReligiya politeizmBlizkiya etnichnyya grupy Meli samastojnuyu movu rodnasnasc yakoj z movami inshyh grup pakul ne vyznachana Z syaredziny 3 tysyachagoddzya da n e pachaysya pastupovy praces vycyasnennya shumerskaj movy i asimilyacyi shumeray akadcami yaki zavyarshyysya y pershaj palove 2 tysyachagoddzya da n e Shumery stvaralniki klinapisu i pisanyh zakonay vynahodniki gancharnaga kola pluga arki kupala mednaga i bronzavaga liccya klyopki i pajki graviroyki i inkrustacyi Shumery byli stvaralnikami adnoj z pershyh razvityh cyvilizacyj u gistoryi chalavectva Ih bagataya duhoynaya i materyyalnaya kultura pasluzhyla asnovaj dlya razviccya kultur paznejshyh cyvilizacyj Mesapatamii NazvaNazva shumery y dachynenni da starazhytnaga naroda paydnyovaj Mesapatamii yaki papyarednichay akadcam byla prapanavana 17 studzenya 1869 g filolagam Yuliysam Opertam i y nashy dni shyroka yzhyvaecca y navucy Padstavaj dlya getaga stala zgadka y akadskih tekstah pra Shumer yaki byy prynyaty za nazvu krainy U nashy dni nekatoryya dasledchyki lichac shto Shumer mog byc tolki peynaj myascovascyu U shumerskih tekstah naselniki paydnyovaj i centralnaj Mesapatamii adnolkava nazyvayucca sag gig ga litaralna chornagalovyya ale geta nazva tychycca yak asabista shumeray tak i akadcay Kali shumer zhaday supracpastavic svayu krainu inshym to davay yoj najmenne kalam Najchascej shumery vyznachali syabe pa prynalezhnasci da peynaga gorada dzyarzhavy i nazyvali syabe yago dzecmi PahodzhannePavodle starazhytnaj shumerskaj paemy Enuma Elish pershyya lyudzi byli stvorany z bozhaj kryvi i gliny Pershasnym mescam ih pasyalennya byla Mesapatamiya U epase pra Gilgamesha mescam naradzhennya zhyccya nazvany Dylmun yaki suchasnyya dasledchyki atayasnyayuc z Bahrejnam Arhealagichnyya dasledavanni pakazvayuc shto z yaylenne shumeray na Bahrejne maglo byc bolsh poznim chym u Mesapatamii Navukoycy vyluchayuc 2 supracleglyya grupy gipotez pra pahodzhanne shumeray Pryhilniki pershaj lichac shto shumery abarygeny paydnyovaj Mesapatamii nepasredna zvyazanyya z Ubejdskim peryyadam 6 5 tysyachagoddzi da n e Uskosna geta pacvyardzhaecca antrapalagichnymi dadzenymi Adnak bolshasc navukoycay lichyc shumeray nashchadkami starazhytnyh migrantay Navat tyya vuchonyya hto lichyy shumeray pershapasyalencami paydnyovaj Mesapatamii imknulisya znajsci inshuyu ih praradzimu Dokazam pryvodzyac mifalogiyu i religiyu shumeray a taksama lingvistychnyya dadzenyya imknucca znajsci padabenstva movy shumeray z fina ygorskimi cyurkskimi movami munda i g d U vyniku syarod pryhilnikay drugoj grupy gipotez sklalasya tak zvanaya shumerskaya prablema ih pahodzhannya dalyokaya ad vyrashennya Genetyki lichac shto suchasnae naselnictva paydnyova yshodnyaga Iraka zahoyvae genetychnuyu spadchynu shumeray KulturaZanyatki Glinyany serp g da n e Asnoynym zanyatkam shumeray byla selskaya gaspadarka Kab stala zajmacca zemlyarobstvam u nizhnyaj plyni Eyfrata i Tygra shumery byli vymushany ydaskanalvac irygacyjnuyu sistemu kapac kanaly stvarac vadashovishchy Kanaly taksama z yaylyalisya vazhnymi transpartnymi shlyahami dlya zabespyachennya garadoy praduktami Pakolki beragi Tygra vysokiya a y shumeray ne melasya prystasavannyay dlya pad yomu vady to kanaly zvychajna vyalisya ad Eyfrata Dlya abarony paletkay stvarali shtuchnyya zyalyonyya nasadzhenni Bolshaya chastka apracavanaj zyamli kantralyavalasya abshchynami Akramya tago isnavali hramavyya gaspadarki dze zyamlya padzyalyalasya na try kategoryi Zyamlya zhracoy shto apracoyvalasya hramavymi rabotnikami z dapamogaj prylad pracy vydadzenyh hramami Zyamlya karmlennya shto padzyalyalasya na nadzely i peradavalasya y asabistae karystanne administracyi i ramesnikam hramay a taksama garadskomu valadaru Zyamlya apracoyki shto taksama padzyalyalasya na nadzely i peradavalasya hramavym slugam i garadskomu valadaru za chastku yradzhayu Shumery vyroshchvali zbozhzhavyya kultury sadavinu i garodninu Asabliva vazhnae znachenne meli yachmen i finikavaya palma prystasavanyya da glebay z vysokim utrymannyay solyay Zyamlyu apracoyvali z dapamogaj matyki i pluga da yakoga y zalezhnasci ad typu apracoyki macavalisya zdymnyya lyameshy i prylady dlya syayby U bujnyh hramavyh gaspadarkah isnavali padzel pracy i specyyalizacyya Shumery trymali karoy avechak koz svinej asloy Byki sluzhyli cyaglaj silaj padchas syayby Asly yzhyvalisya pry transparciroycy gruzay pa zyamli Dadatkovymi formami zdabychy ezhy z yaylyalisya palyavanne i rybaloystva Uzho y 3 tysyachagoddzi da n e ramyastvo i gandal vyluchylisya y yakasci samastojnyh gaspadarchyh zanyatkay U hramavyh spisah nazvany pradstayniki takih prafesij yak kaval apracoyshchyk medzi garbar cyaslyar yuvelir ganchar tkach i insh Yany pracavali za harch i magchymasc karystacca hramavaj zyamlyoj Gandal dazvalyay abmenvac lishki harchovyh praduktay na tavary yakih vostra ne hapala y Shumery metaly drayninu kashtoynyya kamyani i g d Nazemnyya shlyahi zvyazvali Shumer z Iranskim nagor em i Maloj Aziyaj Rachnyya i marskiya z krainami Persidskaga zaliva Nekatoryya dasledchyki myarkuyuc shto shumery padtrymlivali gandlyovyya suvyazi navat z pradstaynikami Indskaj cyvilizacyi Budaynictva i arhitektura Reshtki starazhytnaga Ura Arhitekturnyya tradycyi Shumera pachali farmiravacca yzho y Ubejdski peryyad U pryvatnasci uznikli hramavyya pabudovy na platforme z neabpalenaj cegly U 3 tysyachagoddzi da n e adbyysya praces urbanizacyi u vyniku chago yznikli garady Arhealagichnyya raskopki zvychajna arganizuyucca na mescy garadoy tamu bolshasc suchasnyh veday tychacca menavita garadskoj arhitektury Pershapachatkova shumery zhyli y trysnyagovyh hacinah ale z razviccyom garadskoj gaspadarki asnoynym budaynichym materyyalam stala neabpalenaya cegla Garadskaya zabudova byla nadzvychaj shchylnaj tamu zhytly roznyh sem yay chascyakom padzyalyalisya tolki scyanoj U bolshasci ne bylo voknay i adtulina dlya ventylyacyi U bagatyh damah mog mecca drugi paverh bez dahu dze gatavali ezhu i bavili asnoyny chas Pershy paverh umyashchay pryyomnuyu kuhnyu tualet i mesca dlya pryslugi Damy vysakarodnyh budavalisya y forme litary U U centry pamyashchaysya sad dze pravodzili dzen bo ynutry damoy zahoyvalisya spyakota i vilgac Meblya byla prostaj nizkiya kresly i staly nekalki kufray dlya zahoyvannya rechay Damy farbavali y bely koler shto nadavala im pryemny vyglyad U gg da n e daminavali 2 typy hramay na platforme i na yzroyni zyamli Pavelichenne platform pryvyalo da z yaylennya zikuratay Ale sam hram na vyarshyni zikurata zastavaysya malym Najbolsh zahavanym hramavym kompleksam lichycca Etemeniguru y Ury U hramavym budaynictve shumery vykarystoyvali draylyanyya kalony i arki Garady ymacoyvalisya caglyanymi murami U goradze Uruk pabudova garadskoga mura prypisvalasya samomu Gilgameshu Yana cyagnulasya na nekalki kilametray mela yzdymy i terasy Urukski rayon Eanna addzyalyala ynutranaya scyana Najdayzhejshym umacavannem Shumera byy mur Shulgi pabudavany y st da n e pamizh Tygram i Eyfratam dlya abarony ad amareyay Kuhnya Tabletka z Ura z receptam piva Asnoynuyu ezhu shumeray skladali pradukty zemlyarobstva asabliva zbozhzhavyya kultury Najbolsh vazhnuyu rolyu adygryvay yachmen Shumery taksama vyroshchvali i yzhyvali zerne pshanicy i prosa Z yachmenyu rabili hleb kashu pirozhnyya piva Hleb byy pradmetam prodazhu Isnavali specyyalnyya hlebapyakarni U hlebnyya aladki dadavali masla myod zerne kunzhutu U vyniku adkryccya pracesu fermentacyi shumery navuchylisya rabic sa zbozhzhavyh kultur alkagolnyya napoi Na tabletkah 4 tysyachagoddzya da n e mozhna bachyc lyudzej shto p yuc praz tryscinu piva z agulnaj pasudziny Raspaysyudzhannyu piva spryyay deficyt chystaj pitnoj vady Akramya tago shumery bagata vyroshchvali i spazhyvali baby chasnok cybulyu sachavicu nut agurki zelyaninu salaty yablyki kavuny slivy finiki i g d Kunzhut garchyca i mak vykarystoyvalisya y yakasci prypray Krynicaj myasnyh praduktay byli yak svojskiya tak i dzikiya zhyvyoly kozy avechki svinni karovy aleni roznyya ptushki Svinina lichylasya prysmakam Zranku eli yajki Kazinae malako bylo papulyarnym napoem U shumerskih tekstah zgadvaecca kalya 50 viday ryb Smazhanaya ryba z yaylyalasya vazhnym praduktam gandlyu y Ury Vopratka Zhanochaya prychoska 3 tysyachagoddze da n e Muzhchyny i zhanchyny apranali sarongi i spadnicy z avechaj skury koydraj navyvarat Muzhchynskiya sarongi apuskalisya da kalenay sarongi i spadnicy zhanchyn i vysakarodnyh nizhej Zhanchyny taksama abgortvalisya plashchom z aychyny Z syaredziny 3 tysyachagoddzya da n e vaynyanyya tkaniny zamyanili skuru na cela apranali vyalikiya palatnyanyya z falbonami i mahrami Kapelyushy rabili z valenaj poysci Muzhchyny zvychajna galili galavu ale magli mec doyguyu baradu Zhanchyny addavali peravagu doygim valasam yakiya splyatali i abmotvali vakol galavy Muzhchyny i zhanchyny nasili yprygozhvanni z kalyarovyh metalay u tym liku karali zavushnicy i branzalety uprygozhanyya kashtoynymi i paykashtoynymi kamyanyami Gramadstva Palitychnaj asnovaj shumerskaj cyvilizacyi byli garady dzyarzhavy yakiya praisnavali y zmenlivym vyglyadze da padparadkavannya paydnyovaj Mesapatamii Vavilonam Yany yyaylyali saboyu abshchyny uru Zhyhary gorada dzyarzhavy nazyvali syabe yago dzecmi Uzho y kancy 4 tysyachagoddzya da n e sacyyalny sklad shumerskaga gramadstva byy davoli strakatym Asnoynae naselnictva farmiravali asabista svabodnyya abshchynniki Mnogiya z ih adnachasova z yaylyalisya zemleyladalnikami prychym vyluchalisya zamozhnyya i bednyya sem i Padchas vajny yany yvahodzili y apalchenne yano z yaylyalasya asnovaj vojska Vazhnae mesca y paysyadzyonnym zhycci zajmali hramy vakol yakih litaralna ros gorad Yany valodali znachnymi zyamelnymi ygoddzyami rabami arganizoyvali shkoly i ramesnyya majsterni zahoyvali skarb shto y cyazhkiya chasy mog tracicca na patreby ysih abshchynnikay Svyatary nalazhyli da garadskoj elity a y paznejshy peryyad sklali svoeasablivuyu zamknyonuyu karparacyyu Praviceli garadoy zvalisya ensi abo lugal Pakul dasledchyki sprachayucca z za sutnasci getyh tytulay Ulada zvychajna peradavalasya pa spadchyne adnak zgadvayucca praviceli abranyya abshchynnikami Adnym z ih byy Uruinimgina sacyyalny refarmatar Lagasha Na nizhejshaj prystupcy sacyyalnaj lesvicy stayali raby U chasy trecyaj dynastyi Ura imi magli stac svabodnyya abshchynniki y vyniku rashennya suda dzeci raboy ale najchascej geta byli inshazemcy asabliva zhanchyny i dzeci Ih praca vykarystoyvalasya yak u hramavyh tak i y pryvatnyh gaspadarkah Razam z getym raby nikoli ne skladali asnoynuyu vytvorchuyu silu Poruch z imi pracavali nayomnyya i zalezhnyya rabochyya Sem i byli managamnymi ale zamozhnyya muzhchyny chasam meli nalozhnic Muzhchyna zaysyody z yaylyaysya gaspadarom syam i Adlik svayactva vyoysya pa muzhchynskaj linii Muzh mey prava na razvod u nekatoryh vypadkah pradac zhonku i dzyacej u rabstva U bagatyh sem yah zhanchyny magli mec svayu pryvatnuyu mayomasc i atrymoyvac samastojny prybytak Adukacyya i navukovyya vedy Dlya zasvaennya skladanaj sistemy klinapisu patrabavalisya adukacyjnyya ystanovy tamu y starazhytnym Shumery y garadah pry hramah stvaralisya shkoly Vuchylisya y ih peravazhna dzeci zamozhnyh backoy Asoba nastaynika ummia vysoka canilasya y gramadstve Praces navuchannya zasnoyvaysya na zavuchvanni i kapiravanni klinapisnyh tekstay Akramya pisma y shkolah vyvuchali asnovy matematyki i selskaj gaspadarki Rolyu navuchalnyh dapamozhnikay magli vykonvac pavuchenni raspaysyudzhanyya y shumerskaj litaratury Dlya stymulyavannya vuchnyay uzhyvalisya hvalba i fizichnyya pakaranni U vyniku nazirannya za navakolnym svetam shumery pershymi sistematyzavali astranamichnyya vedy vyluchyli zadyyakalnyya suzor i stvaryli mesyacavy kalyandar z 12 mesyacay Kozhnyya 4 gady y yago ystaylyali dadatkovy trynaccaty mesyac Shumeram taksama nalezhala skladanaya sistema metralogii na fundamence yakoj vyrasli aryfmetyka algebra i geametryya U gg da n e z yavilisya zlichalnyya znaki tablicy paslyadoynyh slupkoy tablicy mnozhannya i dzyalennya pryklady geametrychnyh zadach U yakasci asnoynaj yzhyvalasya shascidzesyatkovaya sistema padlikay Matematychnyya vedy meli vyklyuchna prykladnoe znachenne U kancy 4 tysyachagoddzya da n e byy raspracavany paradak vylichennya buhgaltarskaga rahunku Znojdzeny shumerskiya tabletki dze peradayucca vedy pra farmakalogiyu i fitaterapiyu Lekary pracavali pry hramah Ih zastupnicaj lichylasya baginya Gula adnym z simvalay yakoj byy kij perapleceny zmeyami Mastactva Starazhytny Shumer byy bedny na dreva i metaly yakiya zavozilisya zvonku adnak yago zhyhary navuchylisya shyroka vykarystoyvac glinu z yakoj vyrablyali ceglu posud cylindrychnyya pyachatki tabletki dlya pisma i navat syarpy Gancharstva pachalo razvivacca y nealitychny peryyad Da 3 tysyachagoddzya da n e shumerskiya majstry navuchylisya vyrablyac keramiku vysokaj yakasci Pasudziny byli raznastajnymi pa forme vykarystoyvalisya yak kuhonnae nachynne i dlya zahavannya zbozhzha i vadkascyay Shumerski zhyvapis ne zahavaysya da nashaga chasu ale vazhnym svedkam razviccya mastactva z yaylyaecca skulptura stely i fryzy damoy s relefami terakotavyya pyaschanikavyya alebastravyya i bronzavyya figurki lyudzej i zhyvyol Akramya relefay sceny damoy magla azdablyac mazaika Na ih malyavalisya mifalagichnyya i sapraydnyya gistarychnyya padzei Nekatoryya skulptury pakryvalisya serabrom i meddzyu Dlya shumerskih statuj i vyyay harakterna geametrychnae sprashchenne formay shto mozhna patlumachyc abo estetychnaj peraemnascyu abo nyaymennem shumerskih majstroy Vydatnymi prykladami shumerskaga mastactva z yaylyayucca 27 statuj Gudea z Lagasha yakiya dajshli da nashaga chasu Prykladnae znachenne meli cylindrychnyya pyachatki Yany yznikli y kancy 4 tysyachagoddzya da n e shto supadae sa z yaylennem klinapisu Ih uzhyvali zamest asabistaga podpisu na glinyanyh tabletkah budaynichyh materyyalah magchyma na myahah z tavarami Pyachatki vyrablyalisya z cvyordaga kamenya naturalnaga shkla ci keramiki Cylindr prakatvali pa vilgotnaj gline U vyniku na yoj zastavaysya malyunak z piktagramaj i klinapisam Malyunki adlyustroyvali sacyyalnuyu abo religijnuyu simvoliku Shumery lyubili pesni i muzyku karystalisya takimi muzychnymi instrumentami yak arfa kifara flejta baraban brazgotki i g d Na tabletkah z tekstami pesen znojdzeny lichbavyya paznachenni shto kazha pra imknenne zapisvac ne tolki slovy ale i muzychny guk U shumerskih pesnyah taksama zgadvayucca tancy dzyaychat U kultavaj pesni prysvechanaj Inane i Dumuzi kazhacca pra toe shto padchas lyuboynaga tanca dzyaychyna akampanue sabe na instrumence Shumerskaya keramika Relef z Ura Yashmavaya pyachatka i yae adbitak Dva muzykanty Litaratura Hacya shumerskaya pismovasc u forme klinapisu vyadoma z kanca 4 tysyachagoddzya da n e litaratura yak samastojny vid tvorchasci yznikla tolki y drugoj palove 3 tysyachagoddzya Pershymi y kancy rannedynastychnaga peryyadu da g da n e vyluchylisya pavuchanni sakralna epichnyya teksty zagavory i valadarskiya nadpisy Bolshaya chastka zahavanyh tekstay adnosicca da pachatku 2 tysyachagoddzya da n e hacya tvory zapisanyya y ih magli byc stvorany znachna ranej Vidavochna chastka sakralna epichnyh tvoray pisalasya pry hramah i vykarystoyvalasya dlya svyatarskaj praktyki Inshyya perapisvalisya y shkolah i z yaylyalisya svoeasablivymi dapamozhnikami dlya navuchannya U nashy dni nyama agulna prynyataga padzelu shumerskaj litaratury pa zhanrah Umoyna mozhna vyluchyc Epichnyya tvory prysvechanyya yrukskim valadaram Enmerkaru Lugalbandze i Gilgameshu Kazanni prykazki pavuchanni listy dyyalogi sprechki pamizh pradmetami i z yavami pryrody shto meli dydaktychny haraktar Mifalagichnyya apavyadanni pra dzejnasc bagoy Enlilya i Ninlil Inany i Dumuzi Ereshkigal susvetny patop i Ziysudru stvarenne susvetu i chalaveka i g d U ih utrymlivayucca sakralnyya lirychnyya i pavuchalnyya chastki Prysvyachenni spisy yladaroy plachy skargi hvaly yakiya ymoyna vyznachayucca yak gistarychnaya litaratura Myarkuecca shto bolshasc tvoray byli paetychnymi Hacya shumeram byli ne vyadomy ryfma i silabichnae vershaskladanne u vershah yany vykarystoyvali sintaksichnyya paraleli Mova i pismovascAsnoyny artykul Shumerskaya mova Asnoyny artykul Klinapis Shumerskaya mova z yaylyaecca izalyatam Yae suvyaz z inshymi grupami moy pakul ne pacverdzhana Nekatoryya dasledchyki myarkuyuc shto raspaysyudzhvannyu shumerskaj movy y paydnyovaj Mesapatamii papyarednichali starazhytnyya tak zvanyya bananavyya movy Struktura sloy y ih nagadvala angl banana Humbaba Enkidu Ninazu Uma i g d Bananavyya movy payplyvali na shumerskuyu z ih byli pazychany nekatoryya taponimy imyony i nazvy prafesij Adnak u pryhilnikay isnavannya bananavyh moy yosc sur yoznyya apanenty Raspaysyudzhanne shumerskaj movy fiksuecca prykladna z g da n e kali z yavilisya pershyya klinapisnyya teksty Uzho y 3 tysyachagoddzi da n e shumerskaya mova zvedala yplyy akadskaj i paslya karotkaga peryyadu adradzhennya padchas trecyaj dynastyi Ura byla vycisnuta yoyu z gutarkovaj sfery y pershaj palove 2 tysyachagoddzya da n e Adnak shumerskaya litaraturnaya mova pracyagvala zahoyvacca yashche doygi chas vykarystoyvalasya y Vavilone i Asiryi Standartnaj formaj shumerskaj movy lichycca eme ĝir U poznih pomnikah pismovasci taksama fiksuecca forma eme sal yakuyu adnosyac da zhanochyh persanazhay litaraturnyh tvoray Takim chynam shumerskaya mova magla mec muzhchynskuyu i zhanochuyu formu maylennyay Shumerski klinapis najstarazhytnejshaya forma pisma Yon naradziysya y vyniku evalyucyi piktagram Prykladna z g da n e naziraecca imknenne zapisu z dapamogaj klinapisu gukay ZnoskiEmelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury S 21 Emelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury S 30 Sumerian Mythology The Origin of Humans according to Ancient Sumerian Texts The Dilmun Civilization An Important Location for Ancient Mythology and Trade Ubaidian Culture Trade Networking and the Rise of Mesopotamia Arkadiusz Soltysiak Physical anthropology and the Sumerian problem A German O sumerskom yazyke i ego otnoshenii k ugro altajskim yazykam Simo Parpola Sumerian A Uralic Language O Suleymenov SUMERIAN CONVERGENCES Ioannis Kenanidis Yet Another Suggestion about the Origins of the Sumerian Language Emelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury S 28 Alyssa Loyless Exploring the Sumerian Problem Arhivavana 13 listapada 2018 In search of the genetic footprints of Sumerians a survey of Y chromosome and mtDNA variation in the Marsh Arabs of Iraq Emelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury S 44 Emelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury S 47 Kramer S Shumery Pervaya civilizaciya na Zemle S 78 93 Agriculture and Hunting Emelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury S 50 Sumerian Foreign Trading Connections Sumerian Art and Architecture What Did Houses For Ordinary People In Sumer Look Like Sumerian Homes nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 24 lyutaga 2018 Praverana 20 lyutaga 2018 Ancient Homes amp Houses Sumerian Art and Architecture Uruk 7 Famous Border Walls Sumerian Economy Food The Ancient Sumerians Ci yosc u piva supraczapalenchy efekt nedastupnaya spasylka The Modern Recreation of Ancient Sumerian Beer Poppy Seeds An Ancient Sumerian Baking Spice Food The Ancient Sumerians Fashion in Ancient Sumer CLOTHING AND JEWELLERY Sumerian Civilization Sumerian Social System En Ensi and Lugal Slaves and households in the near east p 21 FAMILY LIFE IN ANCIENT SUMERIA Sumerian Education Sumerian Calendars and Astronomy Sumerian Mathematics Kramer S Shumery Pervaya civilizaciya na Zemle S 71 74 Health Care in Ancient Mesopotamia Pottery and Tools A look into Ancient Sumer Arhivavana 11 kastrychnika 2020 Sumerian Art c 4500 2270 BCE Sumerian Art and Architecture Sumerian Cylinder Seals Music in Ancient Sumeria History and Importance Uri Gabbay Dance in Textual Sources from Ancient Mesopotamia Arhivavana 9 zhniynya 2017 Sumerian literature Gl Black J The Literature of Ancient Sumer Sumerian literature Gl Kaneva I Shumerskij yazyk SPb Centr Peterburgskoe Vostokovedenie 1996 Sumerian Language Sumerian Language Sumerian cuneiform script and Sumerian languageLitaraturaEmelyanov V Drevnij Shumer ocherki kultury SPb Peterburgskoe Vostokovedenie Azbuka klassika 2003 ISBN 5 85803 161 7 Kramer S Shumery Pervaya civilizaciya na Zemle Per s angl A V Miloserdovoj M ZAO Centrpoligraf 2010 ISBN 978 5 9524 4805 6 Black J The Literature of Ancient Sumer Oxford University Press 2006 ISBN 9780199296330SpasylkiShumery na VikishovishchySumer Ancient History Encyclopedia SUMERIAN CIVILIZATION Arhivavana 15 lyutaga 2018 Sumerian Language Page Mesopotamian Mythology The origins of human beings according to ancient Sumerian texts