Гле́ба — верхні слой зямной паверхні, які характарызуецца ўрадлівасцю.
Глеба | |
---|---|
Колер | карычневы |
Вывучаецца ў | pedology[d] і глебазнаўства |
Процілегла | горная парода |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глеба — асаблівае прыроднае цела, якое ўтворыцца з сумесі мінеральных рэчываў (узніклых пры разбурэнні горных парод) з арганічнымі (прадуктамі жыццядзейнасці жывых арганізмаў). У верхняй частцы глебы з раслінных астаткаў адбываецца утварэнне гумусу, або перагною, арганічнага рэчыва глебы, у якім утрымоўваюцца вуглярод, азот, фосфар, калій і мікраэлементы ў даступнай для раслін форме. Дзякуючы гэтаму глеба валодае ўрадлівасцю — здольнасцю забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі і вільгаццю. Глеба — прыроднае цела, аднак у выніку апрацоўкі і акультурвання яна падвяргаецца істотным зменам.
Склад і будова глебаў
У залежнасці ад грануламетрычнага складу адрозніваюць пясчаныя, супясчаныя, суглінкавыя, гліністыя, тарфяныя і іншыя глебы.
Глеба складаецца з асобных глебавых гарызонтаў, якія адрозніваюцца па складзе, колеру, будове і іншых уласцівасцях.
Разгледзім будову і ўтварэнне глебы на прыкладзе дзярнова-падзолістых глебаў, якія шырока распаўсюджаныя ў зоне змешаных лясоў. Самым верхнім гарызонтам у іх з’яўляецца лясны подсціл (A0) — гарызонт, які складаецца з раслінных астаткаў. Гумусавы гарызонт (A1) утрымоўвае перагной, ад якога залежыць урадлівасць глеб. Падзолісты гарызонт (A2) бедны пажыўнымі рэчывамі, бо яны раскладаюцца пад дзеяннем арганічных кіслот, утвораных пры гніенні рэшткаў хваёвых раслін, і вымываюцца дажджавымі водамі. Калі перагнойны гарызонт мае чорна-буры колер, то колер падзолістага гарызонту — светла-шэры. Гарызонт умывання (B) размяшчаецца пад падзолістым, у ім назапашваюцца рэчывы, вынесеныя з верхніх гарызонтаў. Падсцілае глебу мацярынская парода (C) — гэта пласт, практычна не закрануты глебаўтварэннем.
Асноўныя тыпы глебаў і іх распаўсюджанне
Можна выдзеліць 5 фактараў глебаўтварэння: мацярынская парода, раслінныя і жывыя арганізмы, клімат, рэльеф мясцовасці і ўзрост глебы. Там, дзе ападкаў выпадае мала і расліннасць бедная, глебавы пласт тонкі і ўтрымоўвае мала перагною. Наадварот, у месцах з дастатковай колькасцю цеплыні, ападкаў і багатай травяністай расліннасцю ўтворацца больш магутныя ўрадлівыя глебы. Таму глебы на зямным шары заканамерна змяняюцца ад экватара да палюсоў.
Глебы экватарыяльных лясоў фарміруюцца ва ўмовах вільготнага і гарачага клімату. Арганічнае рэчыва ў такіх умовах хутка раскладаецца і вымываецца дажджавымі водамі, так што на паверхні назапашваюцца толькі цяжкарастваральныя злучэнні — вокіслы жалеза і алюмінію, якія надаюць глебе чырвона-жоўты колер. Глебы экватарыяльных лясоў — чырвона-жоўтыя фералітныя.
У саване з-за недахопу вільгаці жыццядзейнасць мікраарганізмаў запавольваецца і раслінны апад багатага расліннага полага раскладаецца не цалкам. Таму ў глебе назапашваецца перагной, які надае глебе больш цёмны колер. Тут утворацца чырвона-бурыя глебы.
У стэпах умеранага пояса ва ўмовах гарачага і сухога лета, сухой і параўнальна халоднай зімы пераважаюць багатыя перагноем, урадлівыя чарназёмы.
У зоне тайгі пераважаюць падзолістыя глебы. Яны ўтворацца ва ўмовах вільготнага і прахалоднага лета; з-за нізкіх тэмператур небагаты раслінны апад павольна раскладаецца і дае невялікую колькасць перагною. Пад ім ляжыць бялявы пласт з нерастваральнымі часціцамі пароды, па колеры які нагадвае попел. За колер гэтага гарызонту такія глебы названыя падзолістымі. Ва ўтварэнні дзярнова-падзолістых глебаў змешаных лясоў удзельнічае не толькі дрэвавая расліннасць, але і травяная.
Бурыя лясныя глебы пад шырокалістнымі лясамі ўтрымоўваюць больш перагною, чым глебы тайгі і змяшаных лясоў. Асноўны глебаўтваральны працэс у шэрых лясных глебах — назапашванне гумусу.
У тундры ва ўмовах халоднага лета і шматгадовай мерзлаты ўтворацца тундрава-глеевыя глебы, у якіх раслінныя астаткі раскладаюцца павольна. Да таго ж пласт вечнай мерзлаты перашкаджае прасочванню вільгаці, што вядзе да забалочвання глеб.
Высокай урадлівасцю адрозніваюцца глебы рачных далін. Чыннікам урадлівасці з'яўляецца іл, які штогод прыносіцца і асядае. У пойме ракі за доўгія сотні гадоў утворацца магутныя адклады ўрадлівага ілу ў некалькі дзясяткаў метраў таўшчынёй. Такія глебы называюцца алювіяльнымі.
Праблемы выкарыстання і аховы глебавага покрыва
Глебы моцна забруджаныя сцёкамі селішчаў і жывёлагадоўчых комплексаў, нафтапрадуктамі. Велізарную небяспеку ўяўляюць адыходы хімічных прадпрыемстваў. Небяспеку выклікае ўнясенне ў глебу вялікай колькасці мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў.
На асушаных тарфянішчах ідзе эрозія глеб, узнікаюць «чорныя буры», урадлівы пласт хутка губляецца. У пагорыстых і горных раёнах дзейнасць чалавека правакуе рост яраў, можа выклікаць апоўзні.
Следствам няправільных і экстэнсіўных метадаў эксплуатацыі глебаў ва ўмовах засушлівага клімату з’яўляецца працэс апустыньвання, які штогод адбірае з сельскагаспадарчай вытворчасці каля 6 млн га земляў. Негатыўную ролю адыграў таксама залішні евыпас быдла і знішчэнне і без таго беднай расліннасці з мэтай нарыхтоўкі дроў.
Глеба — адзін з галоўных рэсурсаў прыроды, крыніц жыцця. Нерацыянальнае гаспадарчае выкарыстанне глебаў, іх забруджванне, можа паставіць пад пытанне забяспечанасць людзей харчом, пагражаць самому існаванню чалавецтва.
Гл. таксама
- Падзолісты працэс
- Лізіметр
Літаратура
- Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. - Мн.: Нар. асвета, 1987. - 109, [2] c.
- Геаграфія глебаў з асновамі глебазнаўства: падручнік для студ. геагр. спец. ВНУ/ В. С. Аношка, Н. А. Гецэвіч, М. К. Чартко, А. Ф. Чарныш; пад рэд. В. С. Аношкі. Мн., 2000. 329 с.
- Глебавая карта свету: для агульнаадукацыйнай школы / састаўлена ВКА "Картаграфія" ГУГК СССР у 1991 г.; рэдактары: В. Шчарбакова, Т. Мальчыкава; навуковы кансультант В. Аношка. - Мн.: Белкартаграфія, 2002.
Глеба на Вікісховішчы |
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Gle ba verhni sloj zyamnoj paverhni yaki haraktaryzuecca yradlivascyu GlebaKolerkarychnevyVyvuchaecca ypedology d i glebaznaystvaProcileglagornaya paroda Medyyafajly na Vikishovishchy Gleba asablivae pryrodnae cela yakoe ytvorycca z sumesi mineralnyh rechyvay uzniklyh pry razburenni gornyh parod z arganichnymi praduktami zhyccyadzejnasci zhyvyh arganizmay U verhnyaj chastcy gleby z raslinnyh astatkay adbyvaecca utvarenne gumusu abo peragnoyu arganichnaga rechyva gleby u yakim utrymoyvayucca vuglyarod azot fosfar kalij i mikraelementy y dastupnaj dlya raslin forme Dzyakuyuchy getamu gleba valodae yradlivascyu zdolnascyu zabyaspechvac rasliny pazhyynymi rechyvami i vilgaccyu Gleba pryrodnae cela adnak u vyniku apracoyki i akulturvannya yana padvyargaecca istotnym zmenam Sklad i budova glebayGlebavy profil U zalezhnasci ad granulametrychnaga skladu adroznivayuc pyaschanyya supyaschanyya suglinkavyya glinistyya tarfyanyya i inshyya gleby Gleba skladaecca z asobnyh glebavyh garyzontay yakiya adroznivayucca pa skladze koleru budove i inshyh ulascivascyah Razgledzim budovu i ytvarenne gleby na prykladze dzyarnova padzolistyh glebay yakiya shyroka raspaysyudzhanyya y zone zmeshanyh lyasoy Samym verhnim garyzontam u ih z yaylyaecca lyasny podscil A0 garyzont yaki skladaecca z raslinnyh astatkay Gumusavy garyzont A1 utrymoyvae peragnoj ad yakoga zalezhyc uradlivasc gleb Padzolisty garyzont A2 bedny pazhyynymi rechyvami bo yany raskladayucca pad dzeyannem arganichnyh kislot utvoranyh pry gnienni reshtkay hvayovyh raslin i vymyvayucca dazhdzhavymi vodami Kali peragnojny garyzont mae chorna bury koler to koler padzolistaga garyzontu svetla shery Garyzont umyvannya B razmyashchaecca pad padzolistym u im nazapashvayucca rechyvy vynesenyya z verhnih garyzontay Padscilae glebu macyarynskaya paroda C geta plast praktychna ne zakranuty glebaytvarennem Asnoynyya typy glebay i ih raspaysyudzhanneMozhna vydzelic 5 faktaray glebaytvarennya macyarynskaya paroda raslinnyya i zhyvyya arganizmy klimat relef myascovasci i yzrost gleby Tam dze apadkay vypadae mala i raslinnasc bednaya glebavy plast tonki i ytrymoyvae mala peragnoyu Naadvarot u mescah z dastatkovaj kolkascyu ceplyni apadkay i bagataj travyanistaj raslinnascyu ytvoracca bolsh magutnyya yradlivyya gleby Tamu gleby na zyamnym shary zakanamerna zmyanyayucca ad ekvatara da palyusoy Gleby ekvataryyalnyh lyasoy farmiruyucca va ymovah vilgotnaga i garachaga klimatu Arganichnae rechyva y takih umovah hutka raskladaecca i vymyvaecca dazhdzhavymi vodami tak shto na paverhni nazapashvayucca tolki cyazhkarastvaralnyya zluchenni vokisly zhaleza i alyuminiyu yakiya nadayuc glebe chyrvona zhoyty koler Gleby ekvataryyalnyh lyasoy chyrvona zhoytyya feralitnyya U savane z za nedahopu vilgaci zhyccyadzejnasc mikraarganizmay zapavolvaecca i raslinny apad bagataga raslinnaga polaga raskladaecca ne calkam Tamu y glebe nazapashvaecca peragnoj yaki nadae glebe bolsh cyomny koler Tut utvoracca chyrvona buryya gleby U stepah umeranaga poyasa va ymovah garachaga i suhoga leta suhoj i paraynalna halodnaj zimy peravazhayuc bagatyya peragnoem uradlivyya charnazyomy U zone tajgi peravazhayuc padzolistyya gleby Yany ytvoracca va ymovah vilgotnaga i prahalodnaga leta z za nizkih temperatur nebagaty raslinny apad pavolna raskladaecca i dae nevyalikuyu kolkasc peragnoyu Pad im lyazhyc byalyavy plast z nerastvaralnymi chascicami parody pa kolery yaki nagadvae popel Za koler getaga garyzontu takiya gleby nazvanyya padzolistymi Va ytvarenni dzyarnova padzolistyh glebay zmeshanyh lyasoy udzelnichae ne tolki drevavaya raslinnasc ale i travyanaya Buryya lyasnyya gleby pad shyrokalistnymi lyasami ytrymoyvayuc bolsh peragnoyu chym gleby tajgi i zmyashanyh lyasoy Asnoyny glebaytvaralny praces u sheryh lyasnyh glebah nazapashvanne gumusu U tundry va ymovah halodnaga leta i shmatgadovaj merzlaty ytvoracca tundrava gleevyya gleby u yakih raslinnyya astatki raskladayucca pavolna Da tago zh plast vechnaj merzlaty perashkadzhae prasochvannyu vilgaci shto vyadze da zabalochvannya gleb Vysokaj uradlivascyu adroznivayucca gleby rachnyh dalin Chynnikam uradlivasci z yaylyaecca il yaki shtogod prynosicca i asyadae U pojme raki za doygiya sotni gadoy utvoracca magutnyya adklady yradlivaga ilu y nekalki dzyasyatkay metray tayshchynyoj Takiya gleby nazyvayucca alyuviyalnymi Prablemy vykarystannya i ahovy glebavaga pokryvaGleby mocna zabrudzhanyya scyokami selishchay i zhyvyolagadoychyh kompleksay naftapraduktami Velizarnuyu nebyaspeku yyaylyayuc adyhody himichnyh pradpryemstvay Nebyaspeku vyklikae ynyasenne y glebu vyalikaj kolkasci mineralnyh ugnaennyay i yadahimikatay Na asushanyh tarfyanishchah idze eroziya gleb uznikayuc chornyya bury uradlivy plast hutka gublyaecca U pagorystyh i gornyh rayonah dzejnasc chalaveka pravakue rost yaray mozha vyklikac apoyzni Sledstvam nyapravilnyh i ekstensiynyh metaday ekspluatacyi glebay va ymovah zasushlivaga klimatu z yaylyaecca praces apustynvannya yaki shtogod adbirae z selskagaspadarchaj vytvorchasci kalya 6 mln ga zemlyay Negatyynuyu rolyu adygray taksama zalishni evypas bydla i znishchenne i bez tago bednaj raslinnasci z metaj naryhtoyki droy Gleba adzin z galoynyh resursay pryrody krynic zhyccya Neracyyanalnae gaspadarchae vykarystanne glebay ih zabrudzhvanne mozha pastavic pad pytanne zabyaspechanasc lyudzej harchom pagrazhac samomu isnavannyu chalavectva Gl taksamaPadzolisty praces LizimetrLitaraturaMineraly gornyya parody i gleby rodnaga krayu Kn dlya nastaynika U Fyadotay A Cytlenak Mn Nar asveta 1987 109 2 c Geagrafiya glebay z asnovami glebaznaystva padruchnik dlya stud geagr spec VNU V S Anoshka N A Gecevich M K Chartko A F Charnysh pad red V S Anoshki Mn 2000 329 s Glebavaya karta svetu dlya agulnaadukacyjnaj shkoly sastaylena VKA Kartagrafiya GUGK SSSR u 1991 g redaktary V Shcharbakova T Malchykava navukovy kansultant V Anoshka Mn Belkartagrafiya 2002 Gleba na Vikishovishchy