За́льцбург (ням.: Salzburg, па-баварску: Såizburg, літаральна — «Замак солі») — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца федэральнай зямлі Зальцбург. Чацвёрты па велічыні горад Аўстрыі пасля Вены, Граца і Лінца. Стары горад Зальцбурга сусветнавядомы сваёй архітэктурай у стылі барока і з'яўляецца адным з найбольш захаваных цэнтраў гарадоў на нямецкамоўных тэрыторыях. Цэнтральная гістарычная частка горада ў 1997 годзе была ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Радзіма Вольфганга Моцарта і горад студэнтаў: тут размяшчаюцца чатыры ўніверсітэты.
Горад Зальцбург Salzburg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфічнае становішча
Зальцбург знаходзіцца на абодвух берагах ракі Зальцах ля паўночнай мяжы Альпаў. На поўдзень ад Зальцбурга размяшчаюцца горы, на поўнач — раўніны. Бліжэйшая да Зальцбурга альпійская вяршыня — гара вышынёй 1972 метры. Яна знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад цэнтра горада. У частцы горада, якая завецца Altstadt альбо «стары горад», пераважаюць вежы і цэрквы, пабудаваныя ў стылі барока. Таксама ў цэнтры горада знаходзіцца масіўная крэпасць . Паабапал старога горада знаходзяцца дзве меншыя гары і і з'яўляюцца зялёнымі лёгкімі горада.
Зальцбург знаходзіцца ў 150 км на ўсход ад Мюнхена і ў 300 км на захад ад Вены.
Дэмаграфія
Год | Насельніцтва |
---|---|
1900 | 48 945 |
1951 | 102 927 |
1961 | 108 114 |
1971 | 129 919 |
1981 | 139 426 |
1991 | 143 978 |
2001 | 142 662 |
2007 | 150 269 |
Крыніцы: Statistik Austria [1], сайт горада Зальцбург [2]
Кожнае трэцяе працоўнае месца ў горадзе прама ці ўскосна звязанае з турызмам, а велічыня беспрацоўя — самая нізкая ў Аўстрыі — каля 5 працэнтаў.
Гісторыя
Антычныя часы і Сярэднія вякі
Як паказваюць археалагічныя раскопкі пасяленні на тэрыторыі сучаснага Зальцбурга існавалі ўжо ў час неаліту. Пазней на гэтым месцы размяшчалася кельцкае пасяленне, якое ў 1 стагоддзі да н.э. было заваявана рымлянамі. Пачынаючы з 45 года н.э. створаная на месцы сучаснага Зальбурга калонія Ювавум была адным з галоўных населеных пунктаў рымскай правінцыі Норык. Згодна з легендай, у 477 годзе правадыр Адавакар на чале аб'яднанай арміі ругіяў, , готаў і герулаў захапіў Ювавум і пакараў смерцю святога Максіма і 50 яго вучняў.
У 696 годзе баварскі герцаг падараваў гэтыя землі біскупу (які пазней быў кананізаваны). Каля 700 года Св. Руперт заснаваў два манастыры, якія захавалія да нашых дзён і сталі цэнтрам будучага горада — мужчынскае абацтва Святога Пятра і жаночы манастыр Нонберг. У 739 годзе горад стаў біскупскай рэзідэнцыяй, а ў канцы 8 стагоддзя пры біскупах Віргіліі і Арно горад стаў цэнтрам місіянерскай актыўнасці хрысціянскай царквы ў альпійскім рэгіёне. З гэтых часоў горад мае назву Зальцбург, якую атрымаў ад шматлікіх радовішчаў солі ў прылеглых мясцінах. У 798 годзе зальцбургскія біскупы павысілі статус і сталі архібіскупамі.
У 1077 годзе на гары над горадам быў пабудаваны замак і пазней крэпасць Хоэнзальцбург, які пазней неаднаразова перабудоўваўся.
У 1278 годзе архібіскупства было прызнана суверэнным княствам Свяшчэннай Рымскай імперыі і паступова ператварылася ў адносна незалежную клерыкальную дзяржаву. Канчатковая незалежнасць ад Баварыі была атрымана ў 14 стагоддзі. У прыкладна той жа час ад эпідэміі чумы памерла прыблізна трэць насельніцтва горада.
Часы рэфармацыі
Найвышэйшага росквіту княства дасягнула ў канцы 16 – пачатку 17 стагоддзя. Пры архібіскупах Вольфу Дытрыху фот Райтэнаў, Маркусу фон Хоэмесэ і Парысу Ладрону горад быў моцна перабудаваны пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў, пасля чаго стаў вядомы як адна са сталіц еўрапейскага барока. У 1622 годзе ў горадзе быў заснаваны ўніверсітэт, закрыты ў 1810 годзе і адкрыты зноў у 1963. У 1628 годзе быў пабудаваны гарадскі збор, у 1767 годзе — высечаны адзін з найстарэйшых дарожных тунэляў пад гарой Мёнхсберг.
Улада князёў-архібіскупаў працягвалася да 1803 года і ў перыяды свайго найбольшага росквіту распаўсюджвалася далёка за межы сённяшняй федэральнай зямлі Зальцбург.
У гады рэфармацыі Зальцбург быў адным з галоўных цэнтраў каталіцтва ў нямецкіх землях. У 1731 годзе ўсе пратэстанты былі выгнаны з горада.
Прамысловасць
У горадзе паспяхова развіваліся рамёствы, броварства. Першы бровар быў заснаваны яшчэ ў 1492 годзе. Але галоўнай крыніцай прыбытку горада ўвесь гэты час была вытворчасць і продаж солі.
З пачаткам напалеонаўскіх войнаў княства спыніла сваё існаванне. У 1810 годзе горад быў перададзены Баварыі, а ў 1816 годзе па рашэнні Венскага кангрэса Зальцбург увайшоў у склад Аўстрыі.
З 18 да 23 жніўня 1867 года ў Зальцбургу праходзіла сустрэча паміж Францам Іосіфам і Напалеонам III.
20 стагоддзе
у 1938 годзе ў выніку аншлюсу ў Зальцбург увайшлі нямецкія войскі. Падчас Другой Сусветнай вайны горад неаднаразова бамбіўся саюзнікамі, аднак амаль усе выдатныя месцы Зальцбурга захаваліся. Зальцбург быў вызвалены войскамі ЗША 5 мая 1945 года. Пасля вайны горад быў цэнтрам амерыканскай акупацыйнай зоны.
21 стагоддзе
27 студзеня 2006 года ў горадзе адзначалася 250 гадоў з дня нараджэння Вольфганга Моцарта. З гэтай нагоды крыху за 8 гадзін вечара мясцовага часу ўсе 35 цэркваў Зальцбургу пачалі біць у званы. Асноўныя святкаванні адбываліся на працягу ўсяго года.
Славутасці
Стары горад
Стары горад размешчаны на левым беразе Зальцбаха на вузкай паласе паміж ракой і скалістымі гарамі Мёнхсберг (гара манахаў) і Фестунгберг (гара крэпасці), на якой знаходзіцца Хоэнзальцбург.
Ад Сярэднявечча да Новага часу Зальцбург быў самастойнай дзяржавай, кіраванай герцагам-архібіскупам, і жыў за кошт здабычы і продажу солі. Сродкаў даставала, каб наймаць лепшых мастакоў і архітэктараў з розных краін. Вынік — унікальны ансамбль гістарычнага цэнтра горада, дзе царквы і саборы ў стылі готыкі побач з барочнымі палацамі, а сярэдневяковыя вузкія вуліцы вядуць да па-паўднёваму шырокіх плошчаў з фантанамі. Традыцыі Паўночнай і Паўднёвай Еўропы аднолькава ўплылі на аблічча горада. Сярод галоўных архітэктараў Зальцбурга былі італьянцы і . Спалучэнне з унікальным прыродным ландшафтам — гарамі, далінамі і ракой — утварае выдатную панараму горада, якому каля 1300 гадоў.
Увесь Стары горад у 1996 годзе намінаваўся на статус аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
- Рэзідэнцплац (ням.: Residenzplatz). Цэнтральная плошча старога горада. Выгляд плошчы быў сфарміраваны ў пачатку 17 стагоддзя падчас перабудовы горада пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў.
- Рэзідэнцыя архібіскупа. Знаходзіцца на заходнім баку плошчы. Пабудаваная ў 1619 годзе. Інтэр'ер аздабляўся ажно да сярэдзіны 18 стагоддзя. На трэцім паверсе знаходзіцца музей «Галерэя рэзідэнцыі» — збор сярэдневяковага еўрапейскага жывапісу.
- Новая рэзідэнцыя. Размешчаная насупраць Старой рэзідэнцыі. Пабудаваная ў 1602 годзе і першапачаткова з'яўлялася гасцёўным домам біскупа. На вежы Новай рэзідэнцыі ўсталяваны стары гадзіннік (1873) і 35 званоў (1705). У будынку знаходзіцца музей Затлера, галоўным экспанатам якога з'яўляецца панарама горада, створаная Затлерам у 1824—1828 гадах.
- Фантан Рэзідэнцбрунен. Знаходзіцца ў цэнтры плошчы Рэзідэнцплац, створаны ў 1661 годзе.
- Бенедыкцінскае абацтва святога Пятра. Заснавае святым Рупертам каля 690 года, з чаго пачалося развіццё горада. Функцыянуе ў якасці мужчынскага манастыра да цяперашняга часу. Да 1100 года ў абацтве размяшчалася рэзідэнцыя архібіскупа. Размяшчаецца ў падгор'і гары Мёхнсберг. Пэўныя часткі абацтва і манастырскі збор адчыненыя для наведвання турыстамі.
- Сабор святога Пятра. Пабудаваны ў абацтве ў 1143 годзе. Іншыя будынкі абацтва пабудаваныя ў 17—18 стагоддзях. Сабор аздоблены карцінамі і ляпнінай, у правым нефе захаваныя мошчы святога Руперта.
- Катакомбы высечаныя ў сцяне гары Мёнхсберг, да якой далучаецца абацтва. У пячорах жылі пустэльнікі раннехрысціянскай эпохі, яшчэ да заснавання абацтва. У вузкай прасторы між скалой і бакавой сцяной збора святога Пятра заціснутыя маленькія, але вельмі старажытныя могілкі, дзе хавалі манахаў абацтва.
- Кафедральны сабор. Першы царкоўны будынак на гэтым месцы — невялікая базіліка — быў пасвечаны яшчэ біскупам Віргіліем у 774 годзе. У 1200 годзе на месцы базілікі быў пабудаваны сабор у раманскім стылі, які цалкам згарэў у 1598 годзе. Сучасны будынак быў пабудаваны ў 1614—1628 гадах, які зрабіўся першым барочным саборам на нямецкамоўных землях. Купал сабора абрынуўся падчас бамбардзіровак у 1944 годзе. Гэта было адзіным сур'ёзным пашкоджаннем, якое нанесла вайна славутасцям горада. Аднаўленне сабору скончылася ў 1959 годзе. Вежы сабора маюць вышыню 79 метраў. Каля дзвярэй усталяваныя статуі заступнікаў горада — святых Руперта і Віргілія, якія трымаюць у руках копію сабора і бочку з соллю. У паўднёвай частцы сабор — музей, дзе размешчаныя прадметы царкоўнага мастацтва і экспанаты калекцыі архібіскупа.
- Францысканская царква (ням.: Franziskanerkirche). Пабудаваная ў 1223 годзе, неаднаразова перабудоўвалася. Сярод стыляў, у якіх пабудаваная царква, пераважае барока, але таксама прысутнічаюць элементы раманскага стылю і готыкі.
- Калегіенкірхе (ням.: Kollegienkirche). Былая ўніверсітэцкая царква, пабудаваная ў 1707 годзе. У будынку размешчаны музей.
- Вуліца Гетрайдэгасе (ням.: Getreidegasse). Невялікая старая вуліца, якая ідзе ад Рэзідэнцплац праз увесь Стары горад.
Хоэнзальцбург
Крэпасць Хоэнзальцбург (ням.: Hohensalzburg) знаходзіцца на вяршыні гары Фестунгберг на вышыні 120 метраў над вышынёй горада. Крэпасць Зальцбурга — адна з найбуйнейшых сярэдневяковых крэпасцей Еўропы, якія захаваліся цалкам. Яе плошча — 30 тысяч м². Патрапіць у крэпасць можна на фунікулёры з старога горада альбо пехам.
У 1077 годзе тут быў пабудаваны раманскі замак, ад якога захаваўся толькі падмурак. Замак шматразова перабудоўваўся і ўмацоўваўся, пакуль не ператварыўся ў магутную фартыфікацыю. Свой цяперашні выгляд Хоэнзальцбург у агульных рысах атрымаў у 16 стагоддзі. Крэпасць перажыла толькі адну аблогу за ўсю гісторыю: у 1525 годзе яе ўзялі ў кола паўстаўшыя сяляне. Гараджане, якія туліліся за сценамі крэпасці, вытрымалі 61-дзённую аблогу.
- Палац. Да пабудовы Рэзідэнцыі ў Старым горадзе архібіскупы жылі ў палацы ў крэпасці. Сярод княжацкіх пакояў асабліва выдатным з'яўляецца Залаты пакой. У вежы палаца размешчаны самы стары і вядомы арган горада — «Зальцбургскі бык».
- Музей крэпасці. У музеі знаходзяцца экспанаты па гісторыі горада, крэпасці, ваеннай гісторыі Аўстрыі. Вялікая калекцыя зброі розных эпох.
- Манастыр Нонберг. Жаночы манастыр, заснаваны Св. Рупертам, як і мужчынскае абацтва. Першай плябанкай манастыра была Св. Эрэнтрудыс, пляменніца святога Руперта. Нонберг — самы стары дзейны жаночы манастыр у нямецкамоўных краінах. Для турыстаў адчыненая толькі манастырская царква.
Правы бераг
Правы бераг альбо Новы горад пачаў забудоўвацца у канцы 17 — пачатку 18 стагоддзя, калі горад перастаў змяшчацца на левым беразе.
- Парк Мірабельгартен. Парк спраектаваны ў 1690 годзе.
- Палац Мірабель. Пабудаваны ў 1606 годзе. Цяпер — рэзідэнцыя гарадcкога бургамістра.
- Музей барока
- Сад карлікаў. У 1715 годзе тут былі ўсталяваны 28 смежных фігур карлікаў. Пазней яны выдаляліся і зноў вярталіся ў сад. Некалькі фігур было згублены.
- Гара Капуцыненберг. Гара Капуцынаў узвышаецца над ракой і Новым горадам. Вышыня — 214 метраў над узроўнем горада. На вяршыні размешчаная глядзельная пляцоўка і абацтва капуцынаў.
- Дом Моцарта. Дом, у якім Моцарт жыў у 1773—1780 гадах. У 1780 годзе малады Вольфганг пераехаў у Вену, а бацька вялікага кампазітара жыў у гэтым доме да самай смерці. Цяпер у будынку знаходзіцца музей.
- Мацартэўм. Вялікі будынак у стылі мадэрн, пабудова якога была скончана ў 1914 годзе. У будынку размяшчаецца Музычны ўніверсітэт, тэатральна-канцэртная зала, бібліятэка і міжнародны культурны фонд «Мацартэўм».
- Вуліца Лінцергасэ. Галоўная прагулачная вуліца правага берага. На вуліцы знаходзіцца царква святога Себасцьяна, пабудаваная ў 1512 годзе. На могілках пры царкве пахаваныя Парацэльс, бацька В. Моцарта — Леапольд Моцарт і самы вядомы архібіскуп Зальцбурга — Вольф Дзітрых фон Райтэнаў.
Ваколіцы горада
- Хельбрун — палац і парк у 6 кіламетрах на поўдзень ад Зальцбурга. З'яўляўся летняй рэзідэнцыяй архібіскупа.
- Палац Хельбрун. Пабудаваны ў 1613—1615 гадах па праекце італьянскага архітэктара С. Салары ў стылі ранняга барока. Захаваўся насценны і столевы жывапіс 17 стагоддзя.
- Механічны тэатр. Створаны ў 1752 годзе і з'яўляўся цудам тэхнікі таго часу. 256 механічных фігур мадэлююць жыццё мініяцюрнага горада.
- Палац Монатшлёсаль. Пабудаваны ў 1615 годзе. Выкарыслоўваўся ў якасці паляўнічага будынка. З 1924 года ў ім размяшчаецца Зальцбургскі краязнаўчы музей.
- Каменны тэатр. Старая адкрытая тэатральная пляцоўка (1617)
Вядомыя гараджане
- Кампазітар Вольфганг Амадэй Моцарт нарадзіўся 26 студзеня 1756 года ў Старым горадзе Зальцбурга. Пазней сям'я Моцартаў пераехала на правы бераг. Моцарт там жыў у перыяд з 1773—1780 гадоў. Дом Моцарта прываблівае вялікую колькасць турыстаў.
- Крысціян Доплер — матэматык і фізік, эксперт тэорыі акустыкі. Нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1803 годзе. Вынайшаў эфект змянення даўжыні хвалі, якую выпускае крыніца, якая рухаецца. Эфект названы ў яго гонар і носіць назву эфект Доплера.
- Стэфан Цвейг — вядомы аўстрыйскі пісьменнік. Жыў у Зальцбургу ў перыяд з 1918 па 1934 гады.
- Георг Тракль — паэт. Нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1887 годзе і пражыў у горадзе большую частку свайго жыцця.
- — аўстрыйскі пісьменнік. Жыў у Зальцбургу, граў у тэатры Моцартэўма.
- — матэматык, нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1902 годзе.
- — аўстрыйскі пілот Формулы-1, нарадзіўся і вырас у Зальцбургу. Загінуў у 1994 годзе ў гонцы Гран-Пры Сан-Марына.
Падзеі
Зальцбургскі фестываль
Зальцбургскі фестываль — вядомы музычны фестываль, які збірае гледачоў кожны год ад канца ліпеня да канца жніўня. Меншы Зальцбургскі Велікодны фестываль праводзіцца штогод у час Вялікадня.
Зальцбургскі фестываль бярэ свой пачатак з музычных святаў, якія праводзіліся ў 19 стагоддзі. Першае «Моцартаўскае музычнае свята» адбылося ў 1842 годзе, але праводзіліся яны не рэгулярна.
У сярэдзіне 60-х гадоў 20 стагоддзя была праведзена маштабная рэканструкцыя былых прыдворных стайняў і школы верхавой язды, якія знаходзіліся побач з стромым скалістым схілам гары Мёхнсберг, якая пераўтварыла старыя будынкі 17 стагоддзя ў Малы і Вялікі фестывальныя тэатры. Пры рэканструкцыі былі высечаны больш за 50 тысяч м³ скал. Дзякуючы гэтаму з'явілася магчымасць паглыбіць фестывальны комплекс углыб скалы. Пасля свайго стварэння фестывальны комплекс застаецца нязменна галоўнай сцэнай фестывалю.
У праграму фестывалю ўваходзяць канцэрты аркестравай, камернай, царкоўнай музыкі, а таксама пастаноўкі опер і музычных спектакляў.
Апроч двух згаданых фестываляў таксама штогод праводзіцца Троіцкі фестываль — на свята Тройцы.
Транспарт
Горад звязаны ўсебаковымі чыгуначнымі лініямі з такімі гарадамі як Вена, Мюнхен, Інсбрук і Цюрых, па якіх таксама курсіруюць высокахуткасныя дзённыя цягнікі ICE. Таксама горад з'яўляецца чыгуначнай развязкай для цягнікоў праз Альпы ў Італію.
З аэрапорта Зальцбурга ажыццяўляюцца рэйсы ў такія еўрапейскія гарады як Франкфурт-на-Майне, Вена, Лондан, Амстэрдам і Цюрых, а таксама ў Дублін і Шарлеруа. У дадатак да гэтага ажыццяўляецца вялікая колькасць чартэрных рэйсаў.
У цэнтры горада існуе сетка тралейбусных і аўтобусных ліній, якая налічвае больш за 20 маршрутаў з інтэрваламі кожныя 10 хвілін. У Зальцбургу таксама існуюць чатыры лініі цягнікоў : S1, S2, S3 і S11. Цягнікі адпраўляюцца ад галоўных станцый кожныя 30 хвілін. Прыгарадная лінія S1 дасягае сусветнавядомай Капелі Ціхай ночы ў за 25 хвілін.
Эканоміка
Шмат стагоддзяў падмуркам эканомікі Зальцбурга і прылеглых гарадоў была здабыча, ачыстка і продаж солі. З 15 стагоддзя пачала развівацца вытворчасць піва, а таксама горная здабыча і металургія. У прылеглых гарадах былі закладзены залатыя і серабраныя шахты, таксама былі знойдзены радовішчы медзі і цынку. У выніку паступовага вычэрпвання радовішчаў у 18—19 стагоддзях прамысловасць пачала змяняцца ў бок апрацоўвальных фабрык. Таксама развіваліся транспарт і банкаўская справа. У пачатку 20 стагоддзя недахоп вугалю прывёў да інтэнсіўнага будаўніцтва ГЭС на горных рэках рэгіёна для забеспячэння прамысловасці электраэнергіяй.
Сучасны Зальцбург — высокаразвіты індустрыяльны і постіндустрыяльны горад. У горадзе і ваколіцах размяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы аўтаматызацыі, высокіх тэхналогій, распрацоўкі праграмнага забеспячэння, тэлекамунікацыйнага сектара, індустрыі мультымедыя. У Зальцбургу знаходзіцца штаб-кватэра аўтамабільнага канцэрна Porsche. Штаб-кватэра — вытворцы разнастайных напояў — знаходзіцца недалёка ад Зальцбурга.
Найважнейшую ролю ў эканоміцы горада адыгрывае турызм — горад штогод наведваюць да 7 мільёнаў турыстаў, а таксама гандаль і банкаўская справа. Адзінай галіной, якая грае важную ролю ў эканоміцы горада яшчэ з часоў Сярэдневякоўя, застаецца вытворчасць піва і мінеральнай вады.
Адукацыя
У Зальцбургу размяшчаюцца чатыры ўніверсітэты.
- Універсітэт Парыса Ладрона.
- Зальцбургскі ўніверсітэт быў заснаваны князем-архібіскупам Парысам Ладронам у 1622 годзе. У 1810 годзе ён быў зачынены баварскімі ўладамі, і пасля адчынены зноў у 1963 годзе і названы ў гонар свайго заснавальніка. У Зальцбургу заўсёды былі моцна развітыя традыцыі рэлігійнай адукацыі, і ў нашыя часы тэалагічны факультэт Універсітэта лічыцца вельмі прэстыжным.
- Зальцбургскі ўніверсітэт Моцарта. Сярод мноства вядомых выпускнікоў асабліва вылучаецца вялікі дырыжор Герберт фон Караян.
- Прыватны медыцынскі ўніверсітэт імя Парацэльса. Адзін з нешматлікіх у Аўстрыі прыватных універсітэтаў.
- Політэхнічны ўніверсітэт.
Апроч чатырох універсітэтаў, у горадзе таксама існуе больш за 30 інстытутаў, вышэйшых школ, акадэмій і гімназій.
Спорт
Спорт у Зальцбургу вельмі папулярны. Футбольная каманда Зальцбург (поўная назва «Рэд Бул Зальцбург» па назве фундатара; раней называлася «Казіно») з'яўляецца адной з наймагутнейшых у краіне, тройчы выйгравала чэмпіянат Аўстрыі — у 1994, 1995 і 1997 гадах. У 1994 годзе каманда гуляла ў фінале Кубку УЕФА. На хатнім стадыёне каманды, які носіць назву Вальс-Зіценхайм, праходзілі гульні Чэмпіянату Еўропы па футболу 2008 года.
Хакейная каманда горада — хакейны клуб Рэд Бул Зальцбург таксама носіць імя фундатара.
У 1996 і 2006 гадах у Зальцбургу праходзіў чэмпіянат свету па веласпорце.
У ваколіцах горада існуе выдатная магчымасць займацца зімовымі відамі спорту, асабліва горнымі лыжамі. Зальцбург прэтэндаваў на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года, але прайграў на выбарах канадcкаму Ванкуверу. Горад таксама быў прэтэндэнтам на правядзенне зімовай Алімпіяды 2014 года, але прайграў гораду Сочы.
Гарады-пабрацімы
Цікавая інфармацыя
- Ціхая ноч. Самы вядомы еўрапейскі калядны гімн «Ціхая ноч» (ням.: Stille Nacht) быў напісаны ў 1818 годзе ў вёсачцы пад Зальцбургам мясцовым настаўнікам і святаром.
- Мыйшчыкі быкоў. Старое прозвішча Stierwascher — мыйшчык быкоў — хутчэй за ўсё было дадзена жыхарам Зальцбурга з-за звычая мыць мяса свежазабітай жывёлы прама ў хуткай і чыстай плыні ракі Зальцах. Аднак існуе легенда, згодна з якой падчас аблогі крэпасці Хоэнзальцбург у 1525 годзе ўдзельнікамі сялянскага паўстання абаронцы крэпасці моцна пакутвалі з-за голаду і каб падмануць ворагаў, фарбавалі адзінага, які ў іх застаўся, быка ў розныя колеры і пры гэтым нібы выпадкова паказвалі яго з гарадcкіх сцен. Падманутыя ворагі, пераканаўшыся ў вялікай колькасці запасаў у абаронцаў крэпасці, адышлі, а бык быў урачыста вымыты ў рацэ ад фарбы шчаслівымі жыхарамі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зальцбург
- Афіцыйны сайт (ням.)
- Інфармацыя для турыстаў Архівавана 14 лістапада 2007. (ням.)
- Экскурсійныя маршруты Архівавана 30 кастрычніка 2007. (ням.)
- Выдатныя месцы Зальцбургу (англ.)
- Турыстычны сайт пра горад
- Сайт Зальцбургскага фестывалю
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Za lcburg nyam Salzburg pa bavarsku Saizburg litaralna Zamak soli gorad na zahadze Aystryi stalica federalnaj zyamli Zalcburg Chacvyorty pa velichyni gorad Aystryi paslya Veny Graca i Linca Stary gorad Zalcburga susvetnavyadomy svayoj arhitekturaj u styli baroka i z yaylyaecca adnym z najbolsh zahavanyh centray garadoy na nyameckamoynyh terytoryyah Centralnaya gistarychnaya chastka gorada y 1997 godze byla yklyuchana y spis ab ektay susvetnaj spadchyny YuNESKA Radzima Volfganga Mocarta i gorad studentay tut razmyashchayucca chatyry yniversitety Gorad Zalcburg Salzburg Gerb Scyag Kraina AystryyaFederalnaya zyamlya ZalcburgKaardynaty 47 48 pn sh 13 02 u d H G Ya OBurgamistr Hajnc Shaden SDPA Ploshcha 65 678 km Vyshynya centra 424 mVodnyya ab ekty Raka Zalcah Alterbach d i Saalach d Aficyjnaya mova nyameckayaNaselnictva 150 378 chalavek 2008 Chasavy poyas UTC 1Telefonny kod 0662Pashtovy indeks 5020Aytamabilny kod S50 101Aficyjny sajt stadt salzburg atZalcburg na karce AystryiMedyyafajly na VikishovishchyGeagrafichnae stanovishchaZalcburg znahodzicca na abodvuh beragah raki Zalcah lya paynochnaj myazhy Alpay Na poydzen ad Zalcburga razmyashchayucca gory na poynach rayniny Blizhejshaya da Zalcburga alpijskaya vyarshynya gara vyshynyoj 1972 metry Yana znahodzicca ysyago y nekalkih kilametrah ad centra gorada U chastcy gorada yakaya zavecca Altstadt albo stary gorad peravazhayuc vezhy i cerkvy pabudavanyya y styli baroka Taksama y centry gorada znahodzicca masiynaya krepasc Paabapal staroga gorada znahodzyacca dzve menshyya gary i i z yaylyayucca zyalyonymi lyogkimi gorada Zalcburg znahodzicca y 150 km na yshod ad Myunhena i y 300 km na zahad ad Veny DemagrafiyaGod Naselnictva1900 48 9451951 102 9271961 108 1141971 129 9191981 139 4261991 143 9782001 142 6622007 150 269 Krynicy Statistik Austria 1 sajt gorada Zalcburg 2 Kozhnae trecyae pracoynae mesca y goradze prama ci yskosna zvyazanae z turyzmam a velichynya bespracoyya samaya nizkaya y Aystryi kalya 5 pracentay GistoryyaVid na stary gorad i krepasc z gary MyonhsbergAntychnyya chasy i Syaredniya vyaki Yak pakazvayuc arhealagichnyya raskopki pasyalenni na terytoryi suchasnaga Zalcburga isnavali yzho y chas nealitu Paznej na getym mescy razmyashchalasya kelckae pasyalenne yakoe y 1 stagoddzi da n e bylo zavayavana rymlyanami Pachynayuchy z 45 goda n e stvoranaya na mescy suchasnaga Zalburga kaloniya Yuvavum byla adnym z galoynyh naselenyh punktay rymskaj pravincyi Noryk Zgodna z legendaj u 477 godze pravadyr Adavakar na chale ab yadnanaj armii rugiyay gotay i gerulay zahapiy Yuvavum i pakaray smercyu svyatoga Maksima i 50 yago vuchnyay U 696 godze bavarski gercag padaravay getyya zemli biskupu yaki paznej byy kananizavany Kalya 700 goda Sv Rupert zasnavay dva manastyry yakiya zahavaliya da nashyh dzyon i stali centram buduchaga gorada muzhchynskae abactva Svyatoga Pyatra i zhanochy manastyr Nonberg U 739 godze gorad stay biskupskaj rezidencyyaj a y kancy 8 stagoddzya pry biskupah Virgilii i Arno gorad stay centram misiyanerskaj aktyynasci hrysciyanskaj carkvy y alpijskim regiyone Z getyh chasoy gorad mae nazvu Zalcburg yakuyu atrymay ad shmatlikih radovishchay soli y pryleglyh myascinah U 798 godze zalcburgskiya biskupy pavysili status i stali arhibiskupami U 1077 godze na gary nad goradam byy pabudavany zamak i paznej krepasc Hoenzalcburg yaki paznej neadnarazova perabudoyvaysya U 1278 godze arhibiskupstva bylo pryznana suverennym knyastvam Svyashchennaj Rymskaj imperyi i pastupova peratvarylasya y adnosna nezalezhnuyu klerykalnuyu dzyarzhavu Kanchatkovaya nezalezhnasc ad Bavaryi byla atrymana y 14 stagoddzi U prykladna toj zha chas ad epidemii chumy pamerla pryblizna trec naselnictva gorada Zalcburg unochyChasy refarmacyi Najvyshejshaga roskvitu knyastva dasyagnula y kancy 16 pachatku 17 stagoddzya Pry arhibiskupah Volfu Dytryhu fot Rajtenay Markusu fon Hoemese i Parysu Ladronu gorad byy mocna perabudavany pad kiraynictvam italyanskih arhitektaray paslya chago stay vyadomy yak adna sa stalic eyrapejskaga baroka U 1622 godze y goradze byy zasnavany yniversitet zakryty y 1810 godze i adkryty znoy u 1963 U 1628 godze byy pabudavany garadski zbor u 1767 godze vysechany adzin z najstarejshyh darozhnyh tunelyay pad garoj Myonhsberg Ulada knyazyoy arhibiskupay pracyagvalasya da 1803 goda i y peryyady svajgo najbolshaga roskvitu raspaysyudzhvalasya dalyoka za mezhy syonnyashnyaj federalnaj zyamli Zalcburg U gady refarmacyi Zalcburg byy adnym z galoynyh centray katalictva y nyameckih zemlyah U 1731 godze yse pratestanty byli vygnany z gorada Pramyslovasc U goradze paspyahova razvivalisya ramyostvy brovarstva Pershy brovar byy zasnavany yashche y 1492 godze Ale galoynaj krynicaj prybytku gorada yves gety chas byla vytvorchasc i prodazh soli Z pachatkam napaleonayskih vojnay knyastva spynila svayo isnavanne U 1810 godze gorad byy peradadzeny Bavaryi a y 1816 godze pa rashenni Venskaga kangresa Zalcburg uvajshoy u sklad Aystryi Z 18 da 23 zhniynya 1867 goda y Zalcburgu prahodzila sustrecha pamizh Francam Iosifam i Napaleonam III Raka Zalcah u mezhah gorada20 stagoddze u 1938 godze y vyniku anshlyusu y Zalcburg uvajshli nyameckiya vojski Padchas Drugoj Susvetnaj vajny gorad neadnarazova bambiysya sayuznikami adnak amal use vydatnyya mescy Zalcburga zahavalisya Zalcburg byy vyzvaleny vojskami ZShA 5 maya 1945 goda Paslya vajny gorad byy centram amerykanskaj akupacyjnaj zony 21 stagoddze 27 studzenya 2006 goda y goradze adznachalasya 250 gadoy z dnya naradzhennya Volfganga Mocarta Z getaj nagody kryhu za 8 gadzin vechara myascovaga chasu yse 35 cerkvay Zalcburgu pachali bic u zvany Asnoynyya svyatkavanni adbyvalisya na pracyagu ysyago goda SlavutasciPanarama Staroga goradaStary gorad Stary gorad razmeshchany na levym beraze Zalcbaha na vuzkaj palase pamizh rakoj i skalistymi garami Myonhsberg gara manahay i Festungberg gara krepasci na yakoj znahodzicca Hoenzalcburg Ad Syarednyavechcha da Novaga chasu Zalcburg byy samastojnaj dzyarzhavaj kiravanaj gercagam arhibiskupam i zhyy za kosht zdabychy i prodazhu soli Srodkay dastavala kab najmac lepshyh mastakoy i arhitektaray z roznyh krain Vynik unikalny ansambl gistarychnaga centra gorada dze carkvy i sabory y styli gotyki pobach z barochnymi palacami a syarednevyakovyya vuzkiya vulicy vyaduc da pa paydnyovamu shyrokih ploshchay z fantanami Tradycyi Paynochnaj i Paydnyovaj Eyropy adnolkava yplyli na ablichcha gorada Syarod galoynyh arhitektaray Zalcburga byli italyancy i Spaluchenne z unikalnym pryrodnym landshaftam garami dalinami i rakoj utvarae vydatnuyu panaramu gorada yakomu kalya 1300 gadoy Uves Stary gorad u 1996 godze naminavaysya na status ab ekta susvetnaj spadchyny YuNESKA Rezidencplac nyam Residenzplatz Centralnaya ploshcha staroga gorada Vyglyad ploshchy byy sfarmiravany y pachatku 17 stagoddzya padchas perabudovy gorada pad kiraynictvam italyanskih arhitektaray Rezidencyya arhibiskupa Znahodzicca na zahodnim baku ploshchy Pabudavanaya y 1619 godze Inter er azdablyaysya azhno da syaredziny 18 stagoddzya Na trecim paverse znahodzicca muzej Galereya rezidencyi zbor syarednevyakovaga eyrapejskaga zhyvapisu Novaya rezidencyya Razmeshchanaya nasuprac Staroj rezidencyi Pabudavanaya y 1602 godze i pershapachatkova z yaylyalasya gascyoynym domam biskupa Na vezhy Novaj rezidencyi ystalyavany stary gadzinnik 1873 i 35 zvanoy 1705 U budynku znahodzicca muzej Zatlera galoynym ekspanatam yakoga z yaylyaecca panarama gorada stvoranaya Zatleram u 1824 1828 gadah Fantan Rezidencbrunen Znahodzicca y centry ploshchy Rezidencplac stvorany y 1661 godze Benedykcinskae abactva svyatoga Pyatra Zasnavae svyatym Rupertam kalya 690 goda z chago pachalosya razviccyo gorada Funkcyyanue y yakasci muzhchynskaga manastyra da cyaperashnyaga chasu Da 1100 goda y abactve razmyashchalasya rezidencyya arhibiskupa Razmyashchaecca y padgor i gary Myohnsberg Peynyya chastki abactva i manastyrski zbor adchynenyya dlya navedvannya turystami Sabor svyatoga Pyatra Pabudavany y abactve y 1143 godze Inshyya budynki abactva pabudavanyya y 17 18 stagoddzyah Sabor azdobleny karcinami i lyapninaj u pravym nefe zahavanyya moshchy svyatoga Ruperta Katakomby vysechanyya y scyane gary Myonhsberg da yakoj daluchaecca abactva U pyachorah zhyli pustelniki rannehrysciyanskaj epohi yashche da zasnavannya abactva U vuzkaj prastory mizh skaloj i bakavoj scyanoj zbora svyatoga Pyatra zacisnutyya malenkiya ale velmi starazhytnyya mogilki dze havali manahay abactva Kafedralny saborKafedralny sabor Pershy carkoyny budynak na getym mescy nevyalikaya bazilika byy pasvechany yashche biskupam Virgiliem u 774 godze U 1200 godze na mescy baziliki byy pabudavany sabor u ramanskim styli yaki calkam zgarey u 1598 godze Suchasny budynak byy pabudavany y 1614 1628 gadah yaki zrabiysya pershym barochnym saboram na nyameckamoynyh zemlyah Kupal sabora abrynuysya padchas bambardzirovak u 1944 godze Geta bylo adzinym sur yoznym pashkodzhannem yakoe nanesla vajna slavutascyam gorada Adnaylenne saboru skonchylasya y 1959 godze Vezhy sabora mayuc vyshynyu 79 metray Kalya dzvyarej ustalyavanyya statui zastupnikay gorada svyatyh Ruperta i Virgiliya yakiya trymayuc u rukah kopiyu sabora i bochku z sollyu U paydnyovaj chastcy sabor muzej dze razmeshchanyya pradmety carkoynaga mastactva i ekspanaty kalekcyi arhibiskupa Francyskanskaya carkva nyam Franziskanerkirche Pabudavanaya y 1223 godze neadnarazova perabudoyvalasya Syarod stylyay u yakih pabudavanaya carkva peravazhae baroka ale taksama prysutnichayuc elementy ramanskaga stylyu i gotyki Kalegienkirhe nyam Kollegienkirche Bylaya yniversiteckaya carkva pabudavanaya y 1707 godze U budynku razmeshchany muzej Vulica Getrajdegase nyam Getreidegasse Nevyalikaya staraya vulica yakaya idze ad Rezidencplac praz uves Stary gorad Hoenzalcburg Krepasc HoenzalcburgUnutry scenay krepasci Hoenzalcburg Krepasc Hoenzalcburg nyam Hohensalzburg znahodzicca na vyarshyni gary Festungberg na vyshyni 120 metray nad vyshynyoj gorada Krepasc Zalcburga adna z najbujnejshyh syarednevyakovyh krepascej Eyropy yakiya zahavalisya calkam Yae ploshcha 30 tysyach m Patrapic u krepasc mozhna na funikulyory z staroga gorada albo peham U 1077 godze tut byy pabudavany ramanski zamak ad yakoga zahavaysya tolki padmurak Zamak shmatrazova perabudoyvaysya i ymacoyvaysya pakul ne peratvaryysya y magutnuyu fartyfikacyyu Svoj cyaperashni vyglyad Hoenzalcburg u agulnyh rysah atrymay u 16 stagoddzi Krepasc perazhyla tolki adnu ablogu za ysyu gistoryyu u 1525 godze yae yzyali y kola paystayshyya syalyane Garadzhane yakiya tulilisya za scenami krepasci vytrymali 61 dzyonnuyu ablogu Palac Da pabudovy Rezidencyi y Starym goradze arhibiskupy zhyli y palacy y krepasci Syarod knyazhackih pakoyay asabliva vydatnym z yaylyaecca Zalaty pakoj U vezhy palaca razmeshchany samy stary i vyadomy argan gorada Zalcburgski byk Muzej krepasci U muzei znahodzyacca ekspanaty pa gistoryi gorada krepasci vaennaj gistoryi Aystryi Vyalikaya kalekcyya zbroi roznyh epoh Manastyr Nonberg Zhanochy manastyr zasnavany Sv Rupertam yak i muzhchynskae abactva Pershaj plyabankaj manastyra byla Sv Erentrudys plyamennica svyatoga Ruperta Nonberg samy stary dzejny zhanochy manastyr u nyameckamoynyh krainah Dlya turystay adchynenaya tolki manastyrskaya carkva Pravy berag Sady y palacy Mirabel Pravy berag albo Novy gorad pachay zabudoyvacca u kancy 17 pachatku 18 stagoddzya kali gorad perastay zmyashchacca na levym beraze Park Mirabelgarten Park spraektavany y 1690 godze Palac Mirabel Pabudavany y 1606 godze Cyaper rezidencyya garadckoga burgamistra Muzej barokaSad karlikay U 1715 godze tut byli ystalyavany 28 smezhnyh figur karlikay Paznej yany vydalyalisya i znoy vyartalisya y sad Nekalki figur bylo zgubleny Gara Kapucynenberg Gara Kapucynay uzvyshaecca nad rakoj i Novym goradam Vyshynya 214 metray nad uzroynem gorada Na vyarshyni razmeshchanaya glyadzelnaya plyacoyka i abactva kapucynay Palac HelbrunDom Mocarta Dom u yakim Mocart zhyy u 1773 1780 gadah U 1780 godze malady Volfgang peraehay u Venu a backa vyalikaga kampazitara zhyy u getym dome da samaj smerci Cyaper u budynku znahodzicca muzej Macarteym Vyaliki budynak u styli madern pabudova yakoga byla skonchana y 1914 godze U budynku razmyashchaecca Muzychny yniversitet teatralna kancertnaya zala bibliyateka i mizhnarodny kulturny fond Macarteym Vulica Lincergase Galoynaya pragulachnaya vulica pravaga beraga Na vulicy znahodzicca carkva svyatoga Sebascyana pabudavanaya y 1512 godze Na mogilkah pry carkve pahavanyya Paracels backa V Mocarta Leapold Mocart i samy vyadomy arhibiskup Zalcburga Volf Dzitryh fon Rajtenay Vakolicy gorada Helbrun palac i park u 6 kilametrah na poydzen ad Zalcburga Z yaylyaysya letnyaj rezidencyyaj arhibiskupa Palac Helbrun Pabudavany y 1613 1615 gadah pa praekce italyanskaga arhitektara S Salary y styli rannyaga baroka Zahavaysya nascenny i stolevy zhyvapis 17 stagoddzya Mehanichny teatr Stvorany y 1752 godze i z yaylyaysya cudam tehniki tago chasu 256 mehanichnyh figur madelyuyuc zhyccyo miniyacyurnaga gorada Palac Monatshlyosal Pabudavany y 1615 godze Vykarysloyvaysya y yakasci palyaynichaga budynka Z 1924 goda y im razmyashchaecca Zalcburgski krayaznaychy muzej Kamenny teatr Staraya adkrytaya teatralnaya plyacoyka 1617 Vyadomyya garadzhaneShylda na dome dze naradziysya MocartKampazitar Volfgang Amadej Mocart naradziysya 26 studzenya 1756 goda y Starym goradze Zalcburga Paznej syam ya Mocartay peraehala na pravy berag Mocart tam zhyy u peryyad z 1773 1780 gadoy Dom Mocarta pryvablivae vyalikuyu kolkasc turystay Krysciyan Dopler matematyk i fizik ekspert teoryi akustyki Naradziysya y Zalcburgu y 1803 godze Vynajshay efekt zmyanennya dayzhyni hvali yakuyu vypuskae krynica yakaya ruhaecca Efekt nazvany y yago gonar i nosic nazvu efekt Doplera Stefan Cvejg vyadomy aystryjski pismennik Zhyy u Zalcburgu y peryyad z 1918 pa 1934 gady Georg Trakl paet Naradziysya y Zalcburgu y 1887 godze i prazhyy u goradze bolshuyu chastku svajgo zhyccya aystryjski pismennik Zhyy u Zalcburgu gray u teatry Mocarteyma matematyk naradziysya y Zalcburgu y 1902 godze aystryjski pilot Formuly 1 naradziysya i vyras u Zalcburgu Zaginuy u 1994 godze y goncy Gran Pry San Maryna PadzeiZalcburgski festyval Vyaliki teatr Zalcburgskaga festyvalyu Zalcburgski festyval vyadomy muzychny festyval yaki zbirae gledachoy kozhny god ad kanca lipenya da kanca zhniynya Menshy Zalcburgski Velikodny festyval pravodzicca shtogod u chas Vyalikadnya Zalcburgski festyval byare svoj pachatak z muzychnyh svyatay yakiya pravodzilisya y 19 stagoddzi Pershae Mocartayskae muzychnae svyata adbylosya y 1842 godze ale pravodzilisya yany ne regulyarna U syaredzine 60 h gadoy 20 stagoddzya byla pravedzena mashtabnaya rekanstrukcyya bylyh prydvornyh stajnyay i shkoly verhavoj yazdy yakiya znahodzilisya pobach z stromym skalistym shilam gary Myohnsberg yakaya peraytvaryla staryya budynki 17 stagoddzya y Maly i Vyaliki festyvalnyya teatry Pry rekanstrukcyi byli vysechany bolsh za 50 tysyach m skal Dzyakuyuchy getamu z yavilasya magchymasc paglybic festyvalny kompleks uglyb skaly Paslya svajgo stvarennya festyvalny kompleks zastaecca nyazmenna galoynaj scenaj festyvalyu U pragramu festyvalyu yvahodzyac kancerty arkestravaj kamernaj carkoynaj muzyki a taksama pastanoyki oper i muzychnyh spektaklyay Aproch dvuh zgadanyh festyvalyay taksama shtogod pravodzicca Troicki festyval na svyata Trojcy TranspartPrypynak S Bahn Zalcburg Zam Gorad zvyazany ysebakovymi chygunachnymi liniyami z takimi garadami yak Vena Myunhen Insbruk i Cyuryh pa yakih taksama kursiruyuc vysokahutkasnyya dzyonnyya cyagniki ICE Taksama gorad z yaylyaecca chygunachnaj razvyazkaj dlya cyagnikoy praz Alpy y Italiyu Z aeraporta Zalcburga azhyccyaylyayucca rejsy y takiya eyrapejskiya garady yak Frankfurt na Majne Vena Londan Amsterdam i Cyuryh a taksama y Dublin i Sharlerua U dadatak da getaga azhyccyaylyaecca vyalikaya kolkasc charternyh rejsay U centry gorada isnue setka tralejbusnyh i aytobusnyh linij yakaya nalichvae bolsh za 20 marshrutay z intervalami kozhnyya 10 hvilin U Zalcburgu taksama isnuyuc chatyry linii cyagnikoy S1 S2 S3 i S11 Cyagniki adpraylyayucca ad galoynyh stancyj kozhnyya 30 hvilin Prygaradnaya liniya S1 dasyagae susvetnavyadomaj Kapeli Cihaj nochy y za 25 hvilin EkanomikaVid na gorad i raku Zalcah Shmat stagoddzyay padmurkam ekanomiki Zalcburga i pryleglyh garadoy byla zdabycha achystka i prodazh soli Z 15 stagoddzya pachala razvivacca vytvorchasc piva a taksama gornaya zdabycha i metalurgiya U pryleglyh garadah byli zakladzeny zalatyya i serabranyya shahty taksama byli znojdzeny radovishchy medzi i cynku U vyniku pastupovaga vycherpvannya radovishchay u 18 19 stagoddzyah pramyslovasc pachala zmyanyacca y bok apracoyvalnyh fabryk Taksama razvivalisya transpart i bankayskaya sprava U pachatku 20 stagoddzya nedahop vugalyu pryvyoy da intensiynaga budaynictva GES na gornyh rekah regiyona dlya zabespyachennya pramyslovasci elektraenergiyaj Suchasny Zalcburg vysokarazvity industryyalny i postindustryyalny gorad U goradze i vakolicah razmyashchayucca shmatlikiya pradpryemstvy aytamatyzacyi vysokih tehnalogij raspracoyki pragramnaga zabespyachennya telekamunikacyjnaga sektara industryi multymedyya U Zalcburgu znahodzicca shtab kvatera aytamabilnaga kancerna Porsche Shtab kvatera vytvorcy raznastajnyh napoyay znahodzicca nedalyoka ad Zalcburga Najvazhnejshuyu rolyu y ekanomicy gorada adygryvae turyzm gorad shtogod navedvayuc da 7 milyonay turystay a taksama gandal i bankayskaya sprava Adzinaj galinoj yakaya grae vazhnuyu rolyu y ekanomicy gorada yashche z chasoy Syarednevyakoyya zastaecca vytvorchasc piva i mineralnaj vady AdukacyyaZalcburgski yniversitet Mocarta U Zalcburgu razmyashchayucca chatyry yniversitety Universitet Parysa Ladrona Zalcburgski yniversitet byy zasnavany knyazem arhibiskupam Parysam Ladronam u 1622 godze U 1810 godze yon byy zachyneny bavarskimi yladami i paslya adchyneny znoy u 1963 godze i nazvany y gonar svajgo zasnavalnika U Zalcburgu zaysyody byli mocna razvityya tradycyi religijnaj adukacyi i y nashyya chasy tealagichny fakultet Universiteta lichycca velmi prestyzhnym Zalcburgski yniversitet Mocarta Syarod mnostva vyadomyh vypusknikoy asabliva vyluchaecca vyaliki dyryzhor Gerbert fon Karayan Pryvatny medycynski yniversitet imya Paracelsa Adzin z neshmatlikih u Aystryi pryvatnyh universitetay Politehnichny yniversitet Aproch chatyroh universitetay u goradze taksama isnue bolsh za 30 instytutay vyshejshyh shkol akademij i gimnazij SportFutbolnaya kamanda Red Bul ZalcburgStadyyon Vals Zicenhajm Sport u Zalcburgu velmi papulyarny Futbolnaya kamanda Zalcburg poynaya nazva Red Bul Zalcburg pa nazve fundatara ranej nazyvalasya Kazino z yaylyaecca adnoj z najmagutnejshyh u kraine trojchy vyjgravala chempiyanat Aystryi u 1994 1995 i 1997 gadah U 1994 godze kamanda gulyala y finale Kubku UEFA Na hatnim stadyyone kamandy yaki nosic nazvu Vals Zicenhajm prahodzili gulni Chempiyanatu Eyropy pa futbolu 2008 goda Hakejnaya kamanda gorada hakejny klub Red Bul Zalcburg taksama nosic imya fundatara U 1996 i 2006 gadah u Zalcburgu prahodziy chempiyanat svetu pa velasporce U vakolicah gorada isnue vydatnaya magchymasc zajmacca zimovymi vidami sportu asabliva gornymi lyzhami Zalcburg pretendavay na pravyadzenne Zimovyh Alimpijskih gulnyay 2010 goda ale prajgray na vybarah kanadckamu Vankuveru Gorad taksama byy pretendentam na pravyadzenne zimovaj Alimpiyady 2014 goda ale prajgray goradu Sochy Garady pabracimyRejms Francyya Atlanta ZShA Verona Italiya Leon Nikaragua Drezden Germaniya Kavasaki Yaponiya Merana Italiya Shanhaj Kitaj Bern Shvejcaryya Vilnyus Litva TanzaniyaCikavaya infarmacyyaPomnik farbavanamu byku y krepasci ZalcburgaCihaya noch Samy vyadomy eyrapejski kalyadny gimn Cihaya noch nyam Stille Nacht byy napisany y 1818 godze y vyosachcy pad Zalcburgam myascovym nastaynikam i svyatarom Myjshchyki bykoy Staroe prozvishcha Stierwascher myjshchyk bykoy hutchej za ysyo bylo dadzena zhyharam Zalcburga z za zvychaya myc myasa svezhazabitaj zhyvyoly prama y hutkaj i chystaj plyni raki Zalcah Adnak isnue legenda zgodna z yakoj padchas ablogi krepasci Hoenzalcburg u 1525 godze ydzelnikami syalyanskaga paystannya abaroncy krepasci mocna pakutvali z za goladu i kab padmanuc voragay farbavali adzinaga yaki y ih zastaysya byka y roznyya kolery i pry getym niby vypadkova pakazvali yago z garadckih scen Padmanutyya voragi perakanayshysya y vyalikaj kolkasci zapasay u abaroncay krepasci adyshli a byk byy urachysta vymyty y race ad farby shchaslivymi zhyharami SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Zalcburg Aficyjny sajt nyam Infarmacyya dlya turystay Arhivavana 14 listapada 2007 nyam Ekskursijnyya marshruty Arhivavana 30 kastrychnika 2007 nyam Vydatnyya mescy Zalcburgu angl Turystychny sajt pra gorad Sajt Zalcburgskaga festyvalyu