Мю́нхен (ням.: München [ˈmʏnçən], бав.: Minga) — горад на поўдні Германіі. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад федэральнай зямлі Баварыя. Трэці, пасля Берліна і Гамбурга горад Германіі паводле колькасці насельніцтва (1.364.920 тыс. чалавек — 2010). Плошча — 310,43 км².
Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Сярэднявечча
Дакладная дата заснавання Мюнхена не вызначана. Упершыню горад упамінаецца ў дакументах 1158 года як Villa Munichen. У 1175 годзе атрымалівае статус горада.
У 1180 годзе Мюнхен быў перададзены біскупу Фрайзінгу, а ў 1240 годзе перайшоў у валоданне роду Вітэльсбахаў і пасля раздзелу Баварыі ў 1255 годзе з’яўляўся іх рэзідэнцыяй у Павярхоўнай Баварыі да 1918 года.
Герцаг Людовік IV, ураджэнец Мюнхена, быў абраны нямецкім каралём у 1314 годзе і каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1328 годзе. Ён умацаваў пазіцыі горада, надзяліўшы яго манаполіяй на соль і забяспечыўшы яму тым самым дадатковы прыбытак.
Сталіца аб’яднанай Баварыі
Пасля аб’яднання Баварыі ў 1506 годзе Мюнхен стаў яе сталіцай. Падчас 16 стагоддзя Мюнхен быў цэнтрам нямецкай контррэфармацыі. У 1583 годзе герцаг Вільгельм V заснаваў тут Езуіцкую царкву Святога Міхаіла. У 1609 годзе, напярэдадні трыццацігадовай вайны, у Мюнхене было створана аб’яднанне каталіцкіх княстваў Германіі (Каталіцкая ліга).
У 1623 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны, Мюнхен стаў рэзідэнцыяй выбаршчыкаў, калі Максіміліян I, герцаг Баварыі, быў надзелены выбарчай годнасцю, але ў 1632 годзе горад быў заняты Густавам II Адольфам шведскім.
У 1806 годзе Мюнхен стаў сталіцай новага каралеўства Баварыя, у горадзе былі ўтвораны парламент (Ландтаг) і архіепіскапія Мюнхена і Фрайзінгу.
У 1826 годзе загадам караля Людвіга І Ландсхуцкі ўніверсітэт (зараз Мюнхенскі універсітэт Людвіга-Максіміліяна) быў пераведзены ў Мюнхен.
Веймарская рэспубліка
6 красавіка 1919 года, пасля забойства першага рэспубліканскага прэм’ер-міністра Баварыі Курта Эйснера, у Мюнхене была абвешчана Баварская Савецкая Рэспубліка. Лідарам першага ўраду стаў 25-гадовы Эрнст Толер (з 6 па 12 красавіка). Другі ўрад пад кіраўніцтвам Яўгенія Левінэ існаваў з 13 красавіка па 3 мая. У гэты перыяд быў уведзены рабочы кантроль на прадпрыемствах, праведзена нацыяналізацыя банкаў, сфармавана Чырвоная армія і Надзвыайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй. 1 мая 1919 года германская армія і атрады фрайкора ўвайшлі ў Мюнхен. 3 мая адбылося апошняе пасяджэнне ўрада БСР, пасля чаго яна была далучана да Веймарскай рэспублікі.
У 1923 годзе Адольфам Гітлерам і яго прыхільнікамі здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту, празваная «Піўным путчам». 9 лістапада адбылося шэсце да плошчы Марыенплац, на якой калону нацыстаў сустрэлі ўзброеныя атрады паліцыі. Не атрымаўшы шырокай падтрымкі ні сярод насельніцтва горада, ні сярод арміі, путч быў падаўлены. Сёння аб гэтых падзеях сведчыць мемарыяльная шыльда, усталяваная на плошчы Адэонсплац.
Перыяд Трэцяга Рэйха
У 1938 годзе ў Мюнхене было падпісана пагадненне паміж Германіяй, Італіяй, Францыяй і Велікабрытаніяй, у выніку якога Судэцкая вобласць Чэхаславакіі была далучана да Германіі, а дэ-факта Гітлер атрымаў кантроль і над усёй астатняй тэрыторыяй Чэхаславакіі.
Падчас Другой Сусветнай вайны Мюнхен 71 раз падвяргаўся бамбаванням. 60 % будынкаў былі разбураны, гістрычны цэнтр быў амаль цалкам знішчаны. За гады вайны амаль чацвёртая частка насельніцтва загінула, а ў яе канцы ў горадзе засталася крыху больш за палову даваеннага насельніцтва.
Пасляваенны перыяд
З 1945 года Мюнхен цалкам адбудаваны, захаваў, у адрозненні ад некаторых іншых гарадоў Заходняй Германіі, даваенную сетку вуліц. У 1957 годзе насельніцтва Мюнхена перавысіла 1 мільён чалавек.
У 1972 годзе Мюнхен стаў месцам правядзення XX Летніх Алімпійскіх гульняў, перад пачаткам якіх у добраўпарадкаванне горада былі ўкладзеныя значныя сродкі — пабудавалі метро, практычна цалкам рэканструявалі цэнтр горада, была зноўку створана сістэма пад’язных дарог, пабудаваны новы комплекс спартыўных збудаванняў, які складаўся з алімпійскай вёскі на 10-15 тысяч жыхароў, Алімпійскага стадыёна на 80 тысяч месцаў, Палацу спорту на 15 тысяч месцаў, басейна на 10 тысяч месцаў, велатрэку на 13 тысяч месцаў і іншых спартыўных залаў і пляцовак.
Падчас Алімпіяды палесцінская тэрарыстычная групоўка «Чорны верасень» арганізавала тэракт, ахвярамі якога сталі 11 атлетаў зборнай Ізраіля і 1 паліцэйскі.
Прамысловасць
У Мюнхене найбольшая ў Германіі колькасць высокакваліфікаванага насельніцтва з вышэйшай адукацыяй, што абумоўлівае існаванне навукаёмістых прадпрыемстваў. Горад мае развітую электратэхнічную, радыёэлектронную, оптыка-механічную прамысловасць, агульнае і транспартнае машынабудаванне, ваенную, хімічную, паліграфічную, трыкатажную, харчовую прамысловасць. Адна з найбольш вядомых галін — піваварэнне. Дзякуючы высокай канцэнтрацыі ІТ-прадпрыемств Мюнхен атрымаў парадыйную назву «Isar Valley» (Ізарская Даліна).
Тут знаходзяцца штаб-кватэры вядомейшых і буйнейшых прадпрыемстваў Германіі:
- BMW
- Siemens AG
- MANN AG
- Flixmobility
- Allianz SE
Навука
Мюнхенскі ўніверсітэт, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт. Баварская АН і Акадэмія выяўленчых мастацтваў. Дзяржаўная вышэйшая музычная школа, кансерваторыя. Баварскія дзяржаўныя зборы карцін, Старая пінакатэка, Баварскі нацыянальны музей, Нямецкі музей, этнаграфічны музей, Гліптатэка і інш.
Адукацыя
Пачатковая і сярэдняя адукацыя
У горадзе знаходзяцца 132 пачатковыя школы, 44 сярэднія школы, 23 рэальныя школы (20 з іх з гарадскім фінансаваннем) і 38 гімназій (14 з гарадскім фінансаваннем).
Вышэйшая адукацыя
На сённяшні дзень Мюнхен з’яўляецца галоўным навуковым і даследчым цэнтрам Германіі. У горадзе знаходзяцца два з трох нямецкіх універсітэтаў, якія атрымалі тытул элітны ўніверсітэт: Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт (TUM) і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна (LMU). Акрамя найбольш вядомага ўніверсітэцкага квартала ў Марксфорштат, падобны квартал існуе ў раёне Гросхадэрн, дзе вывучаюцца біялогія, хімія і медыцына.
Яшчэ адным універсітэтам, які, як і TUM, дае тэхнічную адукацыю, з’яўляецца Мюнхенскі ўніверсітэт прыкладных навук (die Hochschule für angewandte Wissenschaften München). Створаны у 1971 годзе шляхам аб’яднання сямі інжэнерных і вышэйшых тэхнічных школ.
Побач з паўднёвай мяжой горада дзейнічае Мюнхенскі ўніверсітэт Бундэсвера, створаны для падрыхтоўкі афіцэрскага саставу. Грамадзянскія студэнты могуць вывучацца там толькі ў кантэксце галіновых сувязяў альбо праз універсітэцкае партнёрства.
Акадэміі
Баварская акадэмія навук — галоўны навукова-даследчы цэнтр Баварыі. З’яўляецца членам Саюза нямецкіх акадэмій навук. Мае ў сваім складзе чатыры навуковыя супольнасці:
- Гуманітарных навук і культуралогіі
- Права, сацыяльных і эканамічных навук
- Прыродазнаўчых, матэматычных і тэхнічных навук
- Натуральных навук, навукі аб жыцці, медыцыны
Кожная супольнасць мае пастаянных членаў і членаў-карэспандэнтаў. Іх колькасць — 197 і 121 чалавек адпаведна.
- Мюнхенская акадэмія вытанчаных мастацтваў
Нямецкая акадэмія тэхнічных навук (Acatech) выконвае незалежную кансультацыю па тэхнічных і тэхналагічных пытаннях. Члены акадэміі — выдатныя навукоўцы інжынерных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, гуманітарных і грамадскіх навук. Сенатары — вядомыя асобы з тэхналагічных кампаній і аб’яднанняў, буйных навуковых арганізацый.
Рэлігійная акадэмічная адукацыя прадстаўлена Баварскай Каталіцкай акадэміяй, якая была заснавана ў 1957 годзе як «Царкоўны фонд публічнага права». Стварэнне ініцыіраваў кардынал Ёзэф Вэндэль. Паводле свайго статута, мэта акадэміі — «тлумачыць і садзейнічаць адносінам паміж царквой і сусветам».
Прафесійную адукацыю можна атрымаць у наступных акадэміях:
- Баварскай акадэміі рэкламы і маркетынгу (BAW)
- Баварскай акадэміі знешняй эканомікі (BAA)
- Баварскай акадэміі кіравання (BVS)
- Акадэміі нямецкіх СМІ (Akademie der deutschen Medien)
- Акадэміі дызайну (Akademie für Gestaltung und Design)
Інстытуты
У Мюнхене знаходзіцца кіраванне Таварыства Макса Планка (Max-Planck-Gesellschaft). У яго склад уваходзяць інстытут права і сацыяльнай палітыкі, інстытут падатковага права і фінансаў, інстытут інавацый і канкурэнцыі, інстытут фізікі, інстытут псіхіатрыі, інстытут астрафізікі і інстытут нейрабіялогіі.
Таксама ў горадзе размешчана штаб-кватэра Таварства Фраунгофера і некаторыя з яго інстытутаў: інстытут убудаваных сістэм і тэхнікі сувязі (ESK), інстытут мікрасістэм і цвердацельных тэхналогій (EMFT).
Бундэсвер валодае трыма інстытутамі, размешчанымі ў Мюнхене: інстытутам мікрабіялогіі, інстытутам фармакалогіі і таксікалогіі, інстытутам радыябіялогіі.
Бібліятэкі і архівы
Баварская дзяржаўная бібліятэка, галоўная бібліятэка федератыўнай зямлі Баварыя і адна з важнейшых еўрапейскіх бібліятэк, мае фонд, які скаладаецца з амаль 10,5 мільёнаў экзэмпляраў.
Больш за трыццаць гарадскіх бібліятэк складаюць адзіную сістэму Münchner Stadtbibliotek, агульны фонд якой складаецца з каля трох мільёнаў кніг, газет і іншых сродкаў.
У Мюнхене знаходзяцца адны з буйнейшых нямецкіх і агульнаеўрапейскіх архіваў: Баварскі галоўны дзяржаўны архіў, Мюнхенскі дзяржаўны архіў і Мюнхенскі гарадскі архіў.
Культура
Музеі
У цэнтры горада знаходзіцца «Мастацкі раён» (ням.: Kunstareal) — квартал музеяў, у які ўваходзяць адныя з важнейшых і вядомейшых мастацкіх музеяў Мюнхена: Старая пінакатэка, Новая пінакатэка, Пінакатэка сучаснасці, музей Брандхорста, Гліптатэка, Дзяржаўная антычная калекцыя, Дзяржаўная калекцыя егіпецкага мастацтва і іншыя музеі.
Старая пінакатэка была заснавана на культурным наследыі рода Вітэльсбахаў, сабраным у перыяд з 14 па 18 стагоддзі. Новая пінакатэка — калекцыя мастацтва 19 — 20 стагоддзяў, Пінакатэка сучаснасці трымае творы жывапісу і культуры 20 — 21 стагоддзяў.
Гліптатэка і Дзяржаўная антычная калецыя прадстаўляюць мастацтва старажытнагрэчаскай и старажытнарымскай культур.
На адным з востраваў ракі Ізар знаходзіцца Нямецкі музей (ням. Deutsches Museum), адзін з буйнейшых навуковых музеяў сусвету. Тут, на плошчы ў 25000 м², прадстаўлены экспазіцыі з больш за пяцідзесяці галін навукі. Каб абысці ўсе аб’екты спатрэбіцца прайсці амаль 9 кіламетраў.
Мюнхенскі гарадскі музей (ням. Münchner Stadtmuseum) — музей гісторыі Мюнхена, на трох паверхах якога знаходзяцца больш за 400 аб’ектаў. Выстаўка ставіць тры пытанні: што тыпова для Мюнхена, з якога моманту і ўвогуле чаму? Усё гэта паказана праз экспанаты графікі, плакатаў і карцін, мэблі, скульптуры, рамёстваў, моды, гарадской культуры, фатаграфіі, кіно, музыкі.
Музей BMW прадстаўляе экспазіцыю аўтамабіляў, выпушчаных за ўсю гісторыю кампаніі, а таксама некаторыя канцэптуальныя мадэлі.
У 16 кіламетрах ад цэнтра знаходзіцца мемарыяльны комплекс канцэнтрацыйнага лагера і музей Дахаў. На тэрыторыі размешчаны адміністрацыйныя пабудовы, турма, баракі для вязняў, крэматорыі і месцы растрэлаў былога лагера, якія захоўваюць памяць пра злачынствы нацысцкага рэжыму.
Музыка
У Мюнхене нарадзілася шмат сусветна вядомых кампазітараў мінуўшчыны: Вольфганг Амадэй Моцарт, Карл Марыя фон Вебер, Вільгельм Рыхард Вагнер, Рыхард Штраус, Карл Орф і іншыя. Таму нядзіўна, што і зараз Мюнхен з’яўдяецца буйным цэнтрам класічнай музыкі. Мюнхенскі філарманічны аркестр, сімфанічны аркестр Баварскага радыё і Баварскі Дзяржаўны аркестр з’яўляюцца аднымі з самых бачных нямецкіх аркестраў і рэгулярна супрацоўнічаюць з сусветна вядомымі дырыжорамі. Акрамя вышэйназваных, вельмі добрай славай карыстаюцца Мюнхенскі сімфанічны аркестр і Мюнхенскі камерны аркестр.
Буйнейшымі пляцоўкамі для аркестраў з’яўляюцца Філармонія ў Гаштайгу і Тэатр Прынца-Рэгента. З 2019 года вядзецца пабудова Мюнхенскай канцэртнай залы, якая будзе ўзведзена ў раёне Ўсходняга вакзала.
Фестывалі
Актоберфэст
Буйнейшы піўны фестываль у свеце. Праводзіцца з канца верасня па сярэдзіну кастрычніка (16-18 дзён) на Лузе Тэрэзы (нем. Theresienweise). Першапачаткова з’яўляўся святкаваннем вяселля Баварскага Кронпрынца Людвіга з Прынцэсай Тэрэзай Саксонскай-Хільдбургхаўзскай, якое адбылося 12 кастрычніка 1810 года.
Кожны год фестываль наведваюць каля 6 мільёнаў чалавек. На пляцоўцы размяшчаюцца 14 піўных тэнтаў, якія могуць адначасова прымаць 119 тысяч гасцей. Тут падаюць піва ад шасці галоўных мясцовых бровараў: Augustiner, Hacker-Pschorr, Löwenbräu, Paulaner, Spaten і Staatliches Hofbräuhaus. Таксама падчас мерапрыемстваў на пляцоўцы знаходзяцца больш за сто атракцыёнаў, у тым ліку поўнапамерныя амерыканскія горкі.
Аўрскі кірмаш
Праходзіць у маі (Maidult), жніўні (Jakobidult) і кастрычніку (Kirchweihdult) на Марыяхільфплац з 1905 года. Аўрскі кірмаш (нем. Auer Dult) з’яўляецца буйнейшым распродажам, падчас якога дзейнічаюць больш за 300 пляцовак гандлю. Як і на іншых гарадскіх фествалях, акрамя гандлю на мерапрыемствы можна наведаць атракцыёны ці паспрабаваць мясцовай ежы, у тым ліку піва ці фруктовыя сокі з традыцыйнымі баварскімі закускамі: рыбай на палачцы, смажанымі сасіскамі ці курыцай.
Tollwood
Праводзіцца ў ліпені і ў снежні. Традыцыйныя пляцоўкі — Алімпійскі парк (нем. Olympiapark) і Луг Тэрэзы (нем. Theresienweise). Першы летні фестываль праведзены ў 1988 годзе, зімні — у 1992. Сваёй галоўнай мэтай арганізатары ставяць адлюстраванне мультыкультурнасці грамадства, асабліва такія яго рысы, як талерантнасць, інтэрнацыянальнасць і адкрытасць.
Транспарт
Грамадскі транспарт
Мюнхенская транспартная сістэма мае дыферэнцыраваную сістэму аплаты і падзелена на чатыры тарыфныя зоны, кожная з каторых мае ў сваім складзе чатыры кольцы. Яе аснова — сетка высокахуткасных паяздоў: метрапалітэн (U-Bahn) і гарадская электрычка (S-Bahn). Наземны транспарт прадстаўлены трамваямі і аўтобусамі. Сістэма кантралюецца прадпрыемствам MVV (Мюнхенскае транспартнае і тарыфнае аб’яднанне). Самы стары від грамадскага транспарту — трамвай, быў адкрыты ў 1876 годзе.
Аэрапорт
За 30 км ад цэнтра знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзефа Штраўса (MUC). На сённяшні дзень ён з’яўляецца другім буйнейшым аэрапортам Германіі і сёмым у сусвеце. Прапускная здольнасць аэрапорту — 50 мільёнаў пасажыраў у год або 90 узлётаў/пасадак у гадзіну. Да яго можна даехаць пры дапамозе маршрутаў хуткаснай электрычкі S1 (з захаду горада) і S8 (з усходу), пры дапамозе аўтобусаў Lufthansa Express Bus (адыходзяць ад галоўнага вакзалу), а таксама па аўтабану A92.
Планіроўка і архітэктура
Стары горад са шчыльнай забудовай уздоўж ракі Ізар. Гарадскі цэнтр, падзелены на 4 кварталы вуліцамі, перакрыжаванымі на Марыенплац, у XIII ст. быў абнесены сценамі (захаваліся вароты XIV ст.). 3 1791 года гарадскія ўмацаванні знесены і ў XVIII—XIX ст. пабудаваны рэгулярныя прыгарады з шырокімі вуліцамі, барочнымі і класіцыстычнымі будынкамі. Пасля 1871 года выраслі новыя кварталы і прамысловыя раёны.
Мюнхен моцна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну. Сучаснае аблічча вызначаецца суседствам рознастылявых пабудоў з будынкамі з бетону і шкла. Захаваліся архітэктурныя помнікі XIII—XX ст.
Славутасці
- Азамкірхэ
- Фраўэнкірхэ
- Новая ратуша
- Старая ратуша
- Ізарская брама
- Луг Тэрэзы
- Фюрэрбаў
- Мюнхенская рэзідэнцыя
- Палац Німфенбург
- Баварскі нацыянальны музей
- Царква Святога Лукі
- Царква Святога Міхаіла
- Царква Святога Пятра
- Тэатынеркірхэ
- Комплекс збудаванняў для XX Алімпійскіх гульняў, 1968—72
Беларусы ў Мюнхене
Дзейнасць дыяспары
На пачатку ХХ ст. у каталіцкім універсітэце ў Мюнхене вучыліся будучыя беларускія святары і ў 1940-я гады тут створаны Беларускі камітэт. Мюнхен з канца 1940-х гадоў стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.
Пасля 2020 года ў Мюнхене дзейнічае прадстаўніцтва агульнанямецкай Беларускай суполкі RAZAM і адбываюцца культурніцкія мерапрыемствы. У верасні 2022 года ў Мюнхене прайшоў фестываль беларускай культуры «Minsk x Minga», другі фестываль запланаваны на верасень 2023 года.
Пахаваныя
Амаль на ўсіх могілках Мюнхена ёсць беларусы.
На могілках Перлахер Форст (Perlacher Forst) быў пахаваны журналіст Леанід Карась, але магілы ўжо няма. Таксама тут быў пахаваны журналіст Алесь Марговіч на чыёй магіле была скульптура Мадонны, яго магілы даўно няма, але скульптуру Мадонны перанеслі ў цэнтр могілак. Таксама тут былі пахаваны журналіст і пісьменнік Пётр Сыч.
На могілках Вестфрыдгоф (Westfriedhof) пахаваны спявачка Барбара Вержбаловіч, гісторык Сымон Кандыбовіч, мастак Зміцер Чайкоўскі і журналіст Уладзімір Цвірка.
На могілках Остфрыдгоф (Ostfriedhof) пахаваны кіраўніца СБМ Надзея Абрамава (магілу ўжо забралі) і , брат Ніны Абрамчык.
Журналіст Радыё Свабода Юрка Сянькоўскі пахаваны у Фельдмохінгу (Feldmoching), дзе жыло некалькі беларусаў. Таксама тут быў пахаваны палітычны і нацыянальны дзеяч Юрый Сабалеўскі.
На могілках Вальдфрыдгоф (Waldfriedhof) пахаваны святар .
На могілках Рым (Riem) пахаваны гісторык Павал Урбан.
Невядома дзе знаходзіцца магіла мастацтвазнаўцы Юліяны Вітан-Дубейкаўская.
Вядомыя асобы, якія жылі ў Мюнхене
- Альбрэхт Адам — нямецкі мастак.
- Эдуард Бухнер
- Альберт Эйнштэйн — жыў у Мюнхене з 1880-х да 1896 года, вучыўся ў гімназіі, якая зараз носіць яго імя.
- Томас Ман — жыў у Мюнхене (1894—1933).
- Леапольд Баварскі
- Карл Гаусгофер
- Морыц Бляйбтрой
- Макс Шэлер
- Карл Орф
- Франц Марк (1880—1916) — нямецкі жывапісец яўрэйскага паходжання.
- Вернер Херцаг (нар. 1942) — нямецкі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр.
- Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч (1908—1996) — беларускі фізік.
Гл. таксама
- Süddeutsche Zeitung
- Масавыя забойствы ў Мюнхене, 2016
Крыніцы
- Burkhart M. Stadtgründung München: Brannte die Brücke? / Hrsg.: Bayerischer Rundfunk — 2012. Праверана 9 студзеня 2020.
- München in Zahlen Праверана 9 студзеня 2020.
- Augsburger Schied
- Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен» Архівавана 19 сакавіка 2017.
- Minsk x Minga: фолк, рок, літаратура і шмат чаго яшчэ ў Мюнхене — эфір — Еўрарадыё, 14/08/2023
- Галіна Руднік: першае спатканне і апошняе інтэрв’ю Архівавана 23 мая 2020.
- Гардзіенка, Наталля. PK50.Памінальная картка Пётры Сыча . Беларускія эміграцыйныя калекцыі. Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Праверана 1 сакавіка 2018.
- slounik.org
- Беларускія магілы ў Нямеччыне Архівавана 14 жніўня 2016.
- Neuer Teil Friedhof München-Riem
- НАШЫЯ МОГІЛКІ (Альбом)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
- Мюнхен // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Myu nhen nyam Munchen ˈmʏncen bav Minga gorad na poydni Germanii Administracyjny centr i bujnejshy gorad federalnaj zyamli Bavaryya Treci paslya Berlina i Gamburga gorad Germanii pavodle kolkasci naselnictva 1 364 920 tys chalavek 2010 Ploshcha 310 43 km Gorad Myunhen nyam Munchen Gerb d ScyagNovaya ratusha Kraina GermaniyaZyamlya BavaryyaKaardynaty 48 08 pn sh 11 34 u d H G Ya OKiraynik Dyter Rajter d Zasnavany 1158Pershaya zgadka 14 chervenya 1158Ploshcha 310 43 km Vyshynya centra 519 mVodnyya ab ekty Izar Isar Werkkanal d Wurm d Eisbach d Auer Muhlbach d Kleinhesseloher See d Dreiseenplatte d Kleine Isar d Nymphenburg Canal d i Schwabinger Bach d Naselnictva 1 512 491 chal 31 snezhnya 2022 Shchylnasc 4 668 chal km Chasavy poyas UTC 1 letam UTC 2Telefonny kod 089Pashtovyya indeksy 80331 81929Aytamabilny kod MAficyjny sajt muenchen de nyam angl fr ital ar Myunhen na karce Germanii Medyyafajly na VikishovishchyU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Myunhen znachenni GistoryyaSyarednyavechcha Dakladnaya data zasnavannya Myunhena ne vyznachana Upershynyu gorad upaminaecca y dakumentah 1158 goda yak Villa Munichen U 1175 godze atrymalivae status gorada U 1180 godze Myunhen byy peradadzeny biskupu Frajzingu a y 1240 godze perajshoy u valodanne rodu Vitelsbahay i paslya razdzelu Bavaryi y 1255 godze z yaylyaysya ih rezidencyyaj u Pavyarhoynaj Bavaryi da 1918 goda Gercag Lyudovik IV uradzhenec Myunhena byy abrany nyameckim karalyom u 1314 godze i karanavany yak imperatar Svyashchennaj Rymskaj imperyi y 1328 godze Yon umacavay pazicyi gorada nadzyaliyshy yago manapoliyaj na sol i zabyaspechyyshy yamu tym samym dadatkovy prybytak Stalica ab yadnanaj Bavaryi Paslya ab yadnannya Bavaryi y 1506 godze Myunhen stay yae stalicaj Padchas 16 stagoddzya Myunhen byy centram nyameckaj kontrrefarmacyi U 1583 godze gercag Vilgelm V zasnavay tut Ezuickuyu carkvu Svyatoga Mihaila U 1609 godze napyaredadni tryccacigadovaj vajny u Myunhene bylo stvorana ab yadnanne katalickih knyastvay Germanii Katalickaya liga U 1623 godze padchas Tryccacigadovaj vajny Myunhen stay rezidencyyaj vybarshchykay kali Maksimiliyan I gercag Bavaryi byy nadzeleny vybarchaj godnascyu ale y 1632 godze gorad byy zanyaty Gustavam II Adolfam shvedskim U 1806 godze Myunhen stay stalicaj novaga karaleystva Bavaryya u goradze byli ytvorany parlament Landtag i arhiepiskapiya Myunhena i Frajzingu U 1826 godze zagadam karalya Lyudviga I Landshucki yniversitet zaraz Myunhenski universitet Lyudviga Maksimiliyana byy peravedzeny y Myunhen Vejmarskaya respublika 6 krasavika 1919 goda paslya zabojstva pershaga respublikanskaga prem er ministra Bavaryi Kurta Ejsnera u Myunhene byla abveshchana Bavarskaya Saveckaya Respublika Lidaram pershaga yradu stay 25 gadovy Ernst Toler z 6 pa 12 krasavika Drugi yrad pad kiraynictvam Yaygeniya Levine isnavay z 13 krasavika pa 3 maya U gety peryyad byy uvedzeny rabochy kantrol na pradpryemstvah pravedzena nacyyanalizacyya bankay sfarmavana Chyrvonaya armiya i Nadzvyajnaya kamisiya pa baracbe z kontrrevalyucyyaj 1 maya 1919 goda germanskaya armiya i atrady frajkora yvajshli y Myunhen 3 maya adbylosya aposhnyae pasyadzhenne yrada BSR paslya chago yana byla daluchana da Vejmarskaj respubliki U 1923 godze Adolfam Gitleram i yago pryhilnikami zdzejsnili sprobu dzyarzhaynaga peravarotu prazvanaya Piynym putcham 9 listapada adbylosya shesce da ploshchy Maryenplac na yakoj kalonu nacystay sustreli yzbroenyya atrady palicyi Ne atrymayshy shyrokaj padtrymki ni syarod naselnictva gorada ni syarod armii putch byy padayleny Syonnya ab getyh padzeyah svedchyc memaryyalnaya shylda ustalyavanaya na ploshchy Adeonsplac Peryyad Trecyaga Rejha U 1938 godze y Myunhene bylo padpisana pagadnenne pamizh Germaniyaj Italiyaj Francyyaj i Velikabrytaniyaj u vyniku yakoga Sudeckaya voblasc Chehaslavakii byla daluchana da Germanii a de fakta Gitler atrymay kantrol i nad usyoj astatnyaj terytoryyaj Chehaslavakii Padchas Drugoj Susvetnaj vajny Myunhen 71 raz padvyargaysya bambavannyam 60 budynkay byli razburany gistrychny centr byy amal calkam znishchany Za gady vajny amal chacvyortaya chastka naselnictva zaginula a y yae kancy y goradze zastalasya kryhu bolsh za palovu davaennaga naselnictva Paslyavaenny peryyad Z 1945 goda Myunhen calkam adbudavany zahavay u adroznenni ad nekatoryh inshyh garadoy Zahodnyaj Germanii davaennuyu setku vulic U 1957 godze naselnictva Myunhena peravysila 1 milyon chalavek U 1972 godze Myunhen stay mescam pravyadzennya XX Letnih Alimpijskih gulnyay perad pachatkam yakih u dobrayparadkavanne gorada byli ykladzenyya znachnyya srodki pabudavali metro praktychna calkam rekanstruyavali centr gorada byla znoyku stvorana sistema pad yaznyh darog pabudavany novy kompleks spartyynyh zbudavannyay yaki skladaysya z alimpijskaj vyoski na 10 15 tysyach zhyharoy Alimpijskaga stadyyona na 80 tysyach mescay Palacu sportu na 15 tysyach mescay basejna na 10 tysyach mescay velatreku na 13 tysyach mescay i inshyh spartyynyh zalay i plyacovak Padchas Alimpiyady palescinskaya terarystychnaya grupoyka Chorny verasen arganizavala terakt ahvyarami yakoga stali 11 atletay zbornaj Izrailya i 1 palicejski PramyslovascU Myunhene najbolshaya y Germanii kolkasc vysokakvalifikavanaga naselnictva z vyshejshaj adukacyyaj shto abumoylivae isnavanne navukayomistyh pradpryemstvay Gorad mae razvituyu elektratehnichnuyu radyyoelektronnuyu optyka mehanichnuyu pramyslovasc agulnae i transpartnae mashynabudavanne vaennuyu himichnuyu paligrafichnuyu trykatazhnuyu harchovuyu pramyslovasc Adna z najbolsh vyadomyh galin pivavarenne Dzyakuyuchy vysokaj kancentracyi IT pradpryemstv Myunhen atrymay paradyjnuyu nazvu Isar Valley Izarskaya Dalina Tut znahodzyacca shtab kvatery vyadomejshyh i bujnejshyh pradpryemstvay Germanii BMW Siemens AG MANN AG Flixmobility Allianz SENavukaMyunhenski yniversitet Myunhenski tehnichny yniversitet Bavarskaya AN i Akademiya vyyaylenchyh mastactvay Dzyarzhaynaya vyshejshaya muzychnaya shkola kanservatoryya Bavarskiya dzyarzhaynyya zbory karcin Staraya pinakateka Bavarski nacyyanalny muzej Nyamecki muzej etnagrafichny muzej Gliptateka i insh AdukacyyaPachatkovaya i syarednyaya adukacyya U goradze znahodzyacca 132 pachatkovyya shkoly 44 syaredniya shkoly 23 realnyya shkoly 20 z ih z garadskim finansavannem i 38 gimnazij 14 z garadskim finansavannem Vyshejshaya adukacyya Na syonnyashni dzen Myunhen z yaylyaecca galoynym navukovym i dasledchym centram Germanii U goradze znahodzyacca dva z troh nyameckih universitetay yakiya atrymali tytul elitny yniversitet Myunhenski tehnichny yniversitet TUM i Myunhenski yniversitet Lyudviga Maksimiliyana LMU Akramya najbolsh vyadomaga yniversiteckaga kvartala y Marksforshtat padobny kvartal isnue y rayone Groshadern dze vyvuchayucca biyalogiya himiya i medycyna Yashche adnym universitetam yaki yak i TUM dae tehnichnuyu adukacyyu z yaylyaecca Myunhenski yniversitet prykladnyh navuk die Hochschule fur angewandte Wissenschaften Munchen Stvorany u 1971 godze shlyaham ab yadnannya syami inzhenernyh i vyshejshyh tehnichnyh shkol Pobach z paydnyovaj myazhoj gorada dzejnichae Myunhenski yniversitet Bundesvera stvorany dlya padryhtoyki aficerskaga sastavu Gramadzyanskiya studenty moguc vyvuchacca tam tolki y kanteksce galinovyh suvyazyay albo praz universiteckae partnyorstva Akademii Bavarskaya akademiya navuk galoyny navukova dasledchy centr Bavaryi Z yaylyaecca chlenam Sayuza nyameckih akademij navuk Mae y svaim skladze chatyry navukovyya supolnasci Gumanitarnyh navuk i kulturalogii Prava sacyyalnyh i ekanamichnyh navuk Pryrodaznaychyh matematychnyh i tehnichnyh navuk Naturalnyh navuk navuki ab zhycci medycyny Kozhnaya supolnasc mae pastayannyh chlenay i chlenay karespandentay Ih kolkasc 197 i 121 chalavek adpavedna Myunhenskaya akademiya vytanchanyh mastactvay Nyameckaya akademiya tehnichnyh navuk Acatech vykonvae nezalezhnuyu kansultacyyu pa tehnichnyh i tehnalagichnyh pytannyah Chleny akademii vydatnyya navukoycy inzhynernyh i pryrodaznaychyh navuk medycyny gumanitarnyh i gramadskih navuk Senatary vyadomyya asoby z tehnalagichnyh kampanij i ab yadnannyay bujnyh navukovyh arganizacyj Religijnaya akademichnaya adukacyya pradstaylena Bavarskaj Katalickaj akademiyaj yakaya byla zasnavana y 1957 godze yak Carkoyny fond publichnaga prava Stvarenne inicyiravay kardynal Yozef Vendel Pavodle svajgo statuta meta akademii tlumachyc i sadzejnichac adnosinam pamizh carkvoj i susvetam Prafesijnuyu adukacyyu mozhna atrymac u nastupnyh akademiyah Bavarskaj akademii reklamy i marketyngu BAW Bavarskaj akademii zneshnyaj ekanomiki BAA Bavarskaj akademii kiravannya BVS Akademii nyameckih SMI Akademie der deutschen Medien Akademii dyzajnu Akademie fur Gestaltung und Design Instytuty U Myunhene znahodzicca kiravanne Tavarystva Maksa Planka Max Planck Gesellschaft U yago sklad uvahodzyac instytut prava i sacyyalnaj palityki instytut padatkovaga prava i finansay instytut inavacyj i kankurencyi instytut fiziki instytut psihiatryi instytut astrafiziki i instytut nejrabiyalogii Taksama y goradze razmeshchana shtab kvatera Tavarstva Fraungofera i nekatoryya z yago instytutay instytut ubudavanyh sistem i tehniki suvyazi ESK instytut mikrasistem i cverdacelnyh tehnalogij EMFT Bundesver valodae tryma instytutami razmeshchanymi y Myunhene instytutam mikrabiyalogii instytutam farmakalogii i taksikalogii instytutam radyyabiyalogii Bibliyateki i arhivy Bavarskaya dzyarzhaynaya bibliyateka galoynaya bibliyateka federatyynaj zyamli Bavaryya i adna z vazhnejshyh eyrapejskih bibliyatek mae fond yaki skaladaecca z amal 10 5 milyonay ekzemplyaray Bolsh za tryccac garadskih bibliyatek skladayuc adzinuyu sistemu Munchner Stadtbibliotek agulny fond yakoj skladaecca z kalya troh milyonay knig gazet i inshyh srodkay U Myunhene znahodzyacca adny z bujnejshyh nyameckih i agulnaeyrapejskih arhivay Bavarski galoyny dzyarzhayny arhiy Myunhenski dzyarzhayny arhiy i Myunhenski garadski arhiy KulturaMuzei U centry gorada znahodzicca Mastacki rayon nyam Kunstareal kvartal muzeyay u yaki yvahodzyac adnyya z vazhnejshyh i vyadomejshyh mastackih muzeyay Myunhena Staraya pinakateka Novaya pinakateka Pinakateka suchasnasci muzej Brandhorsta Gliptateka Dzyarzhaynaya antychnaya kalekcyya Dzyarzhaynaya kalekcyya egipeckaga mastactva i inshyya muzei Staraya pinakateka byla zasnavana na kulturnym nasledyi roda Vitelsbahay sabranym u peryyad z 14 pa 18 stagoddzi Novaya pinakateka kalekcyya mastactva 19 20 stagoddzyay Pinakateka suchasnasci trymae tvory zhyvapisu i kultury 20 21 stagoddzyay Gliptateka i Dzyarzhaynaya antychnaya kalecyya pradstaylyayuc mastactva starazhytnagrechaskaj i starazhytnarymskaj kultur Na adnym z vostravay raki Izar znahodzicca Nyamecki muzej nyam Deutsches Museum adzin z bujnejshyh navukovyh muzeyay susvetu Tut na ploshchy y 25000 m pradstayleny ekspazicyi z bolsh za pyacidzesyaci galin navuki Kab abysci yse ab ekty spatrebicca prajsci amal 9 kilametray Myunhenski garadski muzej nyam Munchner Stadtmuseum muzej gistoryi Myunhena na troh paverhah yakoga znahodzyacca bolsh za 400 ab ektay Vystayka stavic try pytanni shto typova dlya Myunhena z yakoga momantu i yvogule chamu Usyo geta pakazana praz ekspanaty grafiki plakatay i karcin mebli skulptury ramyostvay mody garadskoj kultury fatagrafii kino muzyki Muzej BMW pradstaylyae ekspazicyyu aytamabilyay vypushchanyh za ysyu gistoryyu kampanii a taksama nekatoryya kanceptualnyya madeli U 16 kilametrah ad centra znahodzicca memaryyalny kompleks kancentracyjnaga lagera i muzej Dahay Na terytoryi razmeshchany administracyjnyya pabudovy turma baraki dlya vyaznyay krematoryi i mescy rastrelay byloga lagera yakiya zahoyvayuc pamyac pra zlachynstvy nacysckaga rezhymu Muzyka U Myunhene naradzilasya shmat susvetna vyadomyh kampazitaray minuyshchyny Volfgang Amadej Mocart Karl Maryya fon Veber Vilgelm Ryhard Vagner Ryhard Shtraus Karl Orf i inshyya Tamu nyadziyna shto i zaraz Myunhen z yaydyaecca bujnym centram klasichnaj muzyki Myunhenski filarmanichny arkestr simfanichny arkestr Bavarskaga radyyo i Bavarski Dzyarzhayny arkestr z yaylyayucca adnymi z samyh bachnyh nyameckih arkestray i regulyarna supracoynichayuc z susvetna vyadomymi dyryzhorami Akramya vyshejnazvanyh velmi dobraj slavaj karystayucca Myunhenski simfanichny arkestr i Myunhenski kamerny arkestr Bujnejshymi plyacoykami dlya arkestray z yaylyayucca Filarmoniya y Gashtajgu i Teatr Prynca Regenta Z 2019 goda vyadzecca pabudova Myunhenskaj kancertnaj zaly yakaya budze yzvedzena y rayone Ўshodnyaga vakzala Festyvali Aktoberfest Bujnejshy piyny festyval u svece Pravodzicca z kanca verasnya pa syaredzinu kastrychnika 16 18 dzyon na Luze Terezy nem Theresienweise Pershapachatkova z yaylyaysya svyatkavannem vyasellya Bavarskaga Kronprynca Lyudviga z Pryncesaj Terezaj Saksonskaj Hildburghayzskaj yakoe adbylosya 12 kastrychnika 1810 goda Kozhny god festyval navedvayuc kalya 6 milyonay chalavek Na plyacoycy razmyashchayucca 14 piynyh tentay yakiya moguc adnachasova prymac 119 tysyach gascej Tut padayuc piva ad shasci galoynyh myascovyh brovaray Augustiner Hacker Pschorr Lowenbrau Paulaner Spaten i Staatliches Hofbrauhaus Taksama padchas merapryemstvay na plyacoycy znahodzyacca bolsh za sto atrakcyyonay u tym liku poynapamernyya amerykanskiya gorki Ayrski kirmash Prahodzic u mai Maidult zhniyni Jakobidult i kastrychniku Kirchweihdult na Maryyahilfplac z 1905 goda Ayrski kirmash nem Auer Dult z yaylyaecca bujnejshym rasprodazham padchas yakoga dzejnichayuc bolsh za 300 plyacovak gandlyu Yak i na inshyh garadskih festvalyah akramya gandlyu na merapryemstvy mozhna navedac atrakcyyony ci pasprabavac myascovaj ezhy u tym liku piva ci fruktovyya soki z tradycyjnymi bavarskimi zakuskami rybaj na palachcy smazhanymi sasiskami ci kurycaj Tollwood Pravodzicca y lipeni i y snezhni Tradycyjnyya plyacoyki Alimpijski park nem Olympiapark i Lug Terezy nem Theresienweise Pershy letni festyval pravedzeny y 1988 godze zimni u 1992 Svayoj galoynaj metaj arganizatary stavyac adlyustravanne multykulturnasci gramadstva asabliva takiya yago rysy yak talerantnasc internacyyanalnasc i adkrytasc TranspartGramadski transpart Myunhenskaya transpartnaya sistema mae dyferencyravanuyu sistemu aplaty i padzelena na chatyry taryfnyya zony kozhnaya z katoryh mae y svaim skladze chatyry kolcy Yae asnova setka vysokahutkasnyh payazdoy metrapaliten U Bahn i garadskaya elektrychka S Bahn Nazemny transpart pradstayleny tramvayami i aytobusami Sistema kantralyuecca pradpryemstvam MVV Myunhenskae transpartnae i taryfnae ab yadnanne Samy stary vid gramadskaga transpartu tramvaj byy adkryty y 1876 godze Aeraport Za 30 km ad centra znahodzicca Mizhnarodny aeraport Myunhen imya Franca Yozefa Shtraysa MUC Na syonnyashni dzen yon z yaylyaecca drugim bujnejshym aeraportam Germanii i syomym u susvece Prapusknaya zdolnasc aeraportu 50 milyonay pasazhyray u god abo 90 uzlyotay pasadak u gadzinu Da yago mozhna daehac pry dapamoze marshrutay hutkasnaj elektrychki S1 z zahadu gorada i S8 z ushodu pry dapamoze aytobusay Lufthansa Express Bus adyhodzyac ad galoynaga vakzalu a taksama pa aytabanu A92 Planiroyka i arhitekturaStary gorad sa shchylnaj zabudovaj uzdoyzh raki Izar Garadski centr padzeleny na 4 kvartaly vulicami perakryzhavanymi na Maryenplac u XIII st byy abneseny scenami zahavalisya varoty XIV st 3 1791 goda garadskiya ymacavanni zneseny i y XVIII XIX st pabudavany regulyarnyya prygarady z shyrokimi vulicami barochnymi i klasicystychnymi budynkami Paslya 1871 goda vyrasli novyya kvartaly i pramyslovyya rayony Myunhen mocna pashkodzhany y Druguyu susvetnuyu vajnu Suchasnae ablichcha vyznachaecca susedstvam roznastylyavyh pabudoy z budynkami z betonu i shkla Zahavalisya arhitekturnyya pomniki XIII XX st SlavutasciBavarski nacyyanalny muzejAzamkirhe Frayenkirhe Novaya ratusha Staraya ratusha Izarskaya brama Lug Terezy Fyurerbay Myunhenskaya rezidencyya Palac Nimfenburg Bavarski nacyyanalny muzej Carkva Svyatoga Luki Carkva Svyatoga Mihaila Carkva Svyatoga Pyatra Teatynerkirhe Kompleks zbudavannyay dlya XX Alimpijskih gulnyay 1968 72Belarusy y MyunheneMagila svyatara Uladzimira Salayya y MyunheneDzejnasc dyyaspary Na pachatku HH st u katalickim universitece y Myunhene vuchylisya buduchyya belaruskiya svyatary i y 1940 ya gady tut stvorany Belaruski kamitet Myunhen z kanca 1940 h gadoy stay centram belaruskaj prysutnasci y Germanii U goradze vydavalasya gazeta Backayshchyna dzejnichala belaruskaya sluzhba Radyyo Svaboda a taksama pracavay Instytut vyvuchennya SSSR Paslya 2020 goda y Myunhene dzejnichae pradstaynictva agulnanyameckaj Belaruskaj supolki RAZAM i adbyvayucca kulturnickiya merapryemstvy U verasni 2022 goda y Myunhene prajshoy festyval belaruskaj kultury Minsk x Minga drugi festyval zaplanavany na verasen 2023 goda Pahavanyya Amal na ysih mogilkah Myunhena yosc belarusy Na mogilkah Perlaher Forst Perlacher Forst byy pahavany zhurnalist Leanid Karas ale magily yzho nyama Taksama tut byy pahavany zhurnalist Ales Margovich na chyyoj magile byla skulptura Madonny yago magily dayno nyama ale skulpturu Madonny peranesli y centr mogilak Taksama tut byli pahavany zhurnalist i pismennik Pyotr Sych Na mogilkah Vestfrydgof Westfriedhof pahavany spyavachka Barbara Verzhbalovich gistoryk Symon Kandybovich mastak Zmicer Chajkoyski i zhurnalist Uladzimir Cvirka Na mogilkah Ostfrydgof Ostfriedhof pahavany kiraynica SBM Nadzeya Abramava magilu yzho zabrali i brat Niny Abramchyk Zhurnalist Radyyo Svaboda Yurka Syankoyski pahavany u Feldmohingu Feldmoching dze zhylo nekalki belarusay Taksama tut byy pahavany palitychny i nacyyanalny dzeyach Yuryj Sabaleyski Na mogilkah Valdfrydgof Waldfriedhof pahavany svyatar Na mogilkah Rym Riem pahavany gistoryk Paval Urban Nevyadoma dze znahodzicca magila mastactvaznaycy Yuliyany Vitan Dubejkayskaya Vyadomyya asoby yakiya zhyli y MyunheneAlbreht Adam nyamecki mastak Eduard Buhner Albert Ejnshtejn zhyy u Myunhene z 1880 h da 1896 goda vuchyysya y gimnazii yakaya zaraz nosic yago imya Tomas Man zhyy u Myunhene 1894 1933 Leapold Bavarski Karl Gausgofer Moryc Blyajbtroj Maks Sheler Karl Orf Franc Mark 1880 1916 nyamecki zhyvapisec yayrejskaga pahodzhannya Verner Hercag nar 1942 nyamecki rezhysyor scenaryst akcyor Mihail Alyaksandravich Elyashevich 1908 1996 belaruski fizik Gl taksamaSuddeutsche Zeitung Masavyya zabojstvy y Myunhene 2016KrynicyBurkhart M Stadtgrundung Munchen Brannte die Brucke Hrsg Bayerischer Rundfunk 2012 Praverana 9 studzenya 2020 lt a href https wikidata org wiki Track Q278637 gt lt a gt Munchen in ZahlenPraverana 9 studzenya 2020 Augsburger Schied lt a href https wikidata org wiki Track Q760561 gt lt a gt Alle politisch selbstandigen Gemeinden mit ausgewahlten Merkmalen am 31 12 2022 DESTATIS 2023 Praverana 7 kastrychnika 2023 lt a href https wikidata org wiki Track Q122987347 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q764739 gt lt a gt Aleg Gardzienka Belaruski Myunhen Arhivavana 19 sakavika 2017 Minsk x Minga folk rok litaratura i shmat chago yashche y Myunhene efir Eyraradyyo 14 08 2023 Galina Rudnik pershae spatkanne i aposhnyae interv yu Arhivavana 23 maya 2020 Gardzienka Natallya PK50 Paminalnaya kartka Pyotry Sycha nyavyzn Belaruskiya emigracyjnyya kalekcyi Belaruski instytut navuki i mastactva Praverana 1 sakavika 2018 slounik org Belaruskiya magily y Nyamechchyne Arhivavana 14 zhniynya 2016 Neuer Teil Friedhof Munchen Riem NAShYYa MOGILKI Albom nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 1 snezhnya 2017 Praverana 25 lyutaga 2017 LitaraturaMyunhen Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 11 Mugir Paliklinika Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 11 560 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0188 5 t 11