Готыка — перыяд у развіцці сярэднявечнага мастацтва, які ахоплівае амаль усе вобласці матэрыяльнай культуры і развіваецца на тэрыторыі Заходняй, Цэнтральнай і збольшага Усходняй Еўропы з XII па XV стагоддзе. Готыка прыйшла на змену раманскаму стылю, паступова выціскаючы яго. Хоць тэрмін «гатычны стыль» часцей за ўсё прымяняецца да архітэктурных будынкаў, готыка ахоплівала таксама скульптуру, жывапіс, кніжную мініяцюру, гарнітуру, арнамент і г. д.
Готыка ўзнікла ў сярэдзіне XII стагоддзя на поўначы Францыі, у XIII стагоддзі яна распаўсюдзілася на тэрыторыю сучасных Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Іспаніі, Англіі. У Італію готыка пракралася пазней, з вялікімі цяжкасцямі і моцнай трансфармацыяй, якая прывяла да з'яўлення «італьянскай готыкі». У канцы XIV стагоддзя Еўропу ахапіла так званая інтэрнацыянальная готыка. У краіны Усходняй Еўропы готыка пракралася пазней і пратрымалася там трохі даўжэй — аж да XVI стагоддзя.
Да будынкаў і твораў мастацтва, якія маюць характэрныя гатычныя элементы, але створаны ў перыяд эклектыкі (сярэдзіна XIX стагоддзя) і пазней, ужываецца тэрмін «неаготыка».
Напачатку XIX стагоддзя тэрмін «гатычны раман» стаў пазначаць літаратурны жанр эпохі рамантызму — літаратуру таямніц і жахаў (дзеянне такіх твораў часта разгортвалася ў «гатычных» замках ці манастырах). У 1980-я гады тэрмін «готыка» пачаў ужывацца для абазначэння музычнага жанру («гатычны рок»), які ўзнік у той час, а затым і субкультуры («гатычная субкультура»), якая сфарміравалася вакол яго.
Паходжанне тэрміна
Слова паходзіць ад італ.: gotico — нязвыклы, варварскі (Goten — варвары; да гістарычных готаў гэты стыль дачынення не мае) — і спачатку выкарыстоўвалася ў якасці зняважлівага. Упершыню паняцце ў сучасным сэнсе ўжыў Джорджа Вазары для таго, каб аддзяліць эпоху Рэнесансу ад Сярэднявечча. Готыка завяршыла развіццё еўрапейскага сярэднявечнага мастацтва, узнікшы на аснове дасягненняў раманскай культуры, а ў эпоху Адраджэння (Рэнесансу) мастацтва Сярэднявечча лічылася «варварскім». Гатычнае мастацтва было культавым па прызначэнні і рэлігійным паводле тэматыкі. Яно звярталася да вышэйшых боскіх сіл, вечнасці, хрысціянскага светапогляду. Вылучаюцца ранняя, сталая і позняя готыка.
Архітэктура
Гатычны стыль, галоўным чынам, выявіўся ў архітэктуры храмаў, сабораў, цэркваў, манастыроў. Развіваўся на аснове раманскай, дакладней гаворачы — бургундскай архітэктуры. У адрозненне ад раманскага стылю, з яго круглымі аркамі, масіўнымі сценамі і маленькімі вокнамі, для готыкі характэрны аркі з завостраным верхам, вузкія і высокія вежы і калоны, багата ўпрыгожаны фасад з разьбянымі дэталямі (вімпергі, тымпаны, архівольты) і шматколерныя вітражныя спічастыя вокны. Усе элементы стылю падкрэсліваюць вертыкаль.
, створаная па праекце абата Сугерыя, лічыцца першым гатычным архітэктурным збудаваннем. Пры яе будаўніцтве былі прыбраны шматлікія апоры і ўнутраныя сцены, і царква набыла больш грацыёзнае аблічча ў параўнанні з раманскімі «крэпасцямі Бога». У якасці ўзору ў большасці выпадкаў прымалі капэлу Сент-Шапель у Парыжы.
З Іль-дэ-Франс (Францыя) гатычны архітэктурны стыль распаўсюдзіўся ў Заходнюю, Сярэднюю і Паўднёвую Еўропу — у Германію, Англію і г.д. У Італіі ён панаваў нядоўга і, як «варварскі стыль», хутка саступіў месца Рэнесансу; а паколькі ён прыйшоў сюды з Германіі, то дагэтуль называецца «stile tedesco» — нямецкі стыль.
У гатычнай архітэктуры вылучаюць 3 этапы развіцця: ранні, сталы (высокая готыка) і позні (, варыянтамі якой былі таксама стылі мануэліна (у Партугаліі) і (у Кастыліі).
З прыходам напачатку XVI стагоддзя Рэнесансу на поўнач і захад ад Альпаў, гатычны стыль страціў сваё значэнне.
Амаль уся архітэктура гатычных сабораў абумоўлена адным галоўным вынаходствам таго часу — новай каркаснай канструкцыяй, што і робіць гэтыя саборы лёгка пазнавальнымі.
Выяўленчае мастацтва
Скульптура
Скульптура адыгрывала велізарную ролю ў стварэнні вобраза гатычнага сабора. У Францыі яна афармляла галоўным чынам яго вонкавыя сцены. Дзясяткі тысяч скульптур, ад цокаля да пінакляў, упрыгожваюць сабор сталай готыкі.
Узаемаадносіны скульптуры і архітэктуры ў готыцы іншыя, чым у раманскім мастацтве. У фармальным стаўленні гатычная скульптура значна больш самастойная. Яна не падпарадкавана ў такой ступені плоскасці сцяны і тым больш апраўленню, як гэта было ў раманскі перыяд. У готыцы актыўна развіваецца круглая манументальная пластыка. Але пры гэтым гатычная скульптура — неад'емная частка ансамбля сабора, яна — частка архітэктурнай формы, паколькі разам з архітэктурнымі элементамі выражае рух будынка ўвысь, яго тэктанічны сэнс. І, ствараючы імпульсіўную святлаценявую гульню, яна ў сваю чаргу ажыўляе, адухаўляе архітэктурныя масы і спрыяе ўзаемадзеянню іх з паветраным асяроддзем.
Скульптура позняй готыкі выпрабавала вялікі ўплыў італьянскага мастацтва. Прыкладна ў 1400 г. стварыў шэраг значных скульптурных прац для Філіпа Бургундскага, такія як Мадонна фасада царквы пахавання Філіпа і фігуры Студні Прарокаў (1395—1404) у Шамале каля Дыжона. У Германіі добра вядомыя працы (Tilman Riemenschneider), Віта Ствоша (Veit Stoß) і (Adam Kraft).
Жывапіс
Гатычны кірунак у жывапісе развіўся праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля з'яўлення элементаў стылю ў архітэктуры і скульптуры. У Англіі і Францыі пераход ад раманскага стылю да гатычнага адбыўся каля 1200 г., у Германіі — у 1220-х гг., а ў Італіі пазней усяго — каля 1300 г.
Адным з асноўных кірункаў гатычнага жывапісу стаў вітраж, які паступова выцесніў фрэскавы жывапіс. Тэхніка вітража засталася той ж, як і ў папярэднюю эпоху, але каляровая палітра стала значна багацейшай і маляўнічай, а сюжэты больш складанымі — нароўні з выявамі рэлігійных сюжэтаў з'явіліся вітражы на бытавыя тэмы. Акрамя таго ў вітражах сталі выкарыстоўваць не толькі каляровае, але і бясколернае шкло.
На перыяд готыкі прыпаў росквіт кніжнай мініяцюры. Са з'яўленнем свецкай літаратуры ( і інш.) пашырылася колькасць ілюстраваных рукапісаў, таксама ствараліся багата ілюстраваныя часасловы і псалтыры для хатняга выкарыстання. Мастакі сталі імкнуцца да больш дакладнага і дэталёвага перадачы натуры. Яскравымі прадстаўнікамі гатычнай кніжнай мініяцюры з'яўляюцца браты Лімбургі, прыдворныя мініяцюрысты , якія стварылі знакаміты «Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага» (каля 1411—1416).
Развіваецца жанр партрэта — замест умоўна-адцягненай выявы мадэлі мастак стварае вобраз, надзелены індывідуальнымі, уласцівымі пэўнаму чалавеку рысамі.
Завяршаецца амаль тысячагадовае панаванне візантыйскіх канонаў у выяўленчым мастацтве. Джота ў цыкле фрэсак Капэлы Скравеньі малюе людзей у профіль, змяшчае на першым плане фігуры спіной да гледача, парушаючы табу візантыйскага жывапісу на любы ракурс акрамя франтальнага. Ён прымушае сваіх герояў жэстыкуляваць, стварае прастору, у якой рухаецца чалавек. Наватарства Джота выяўляецца і ў яго звароце да чалавечых эмоцый.
З апошняй чвэрці XIV стагоддзя ў выяўленчым мастацтве Еўропы пануе стыль, названы пазней інтэрнацыянальнай готыкай. Гэты перыяд з'явіўся пераходным да жывапісу Протарэнесансу.
Неаготыка
Неаготыка (англ.: Gothic Revival — «адраджэнне готыкі») — мастацкі стыль XVIII і XIX стст., які запазычвае формы і традыцыі готыкі. Неаготыка ўзнікла ў Вялікабрытаніі, але атрымала распаўсюджанне таксама і ў кантынентальнай Еўропе, і нават у Амерыцы.
Часам элементы неаготыкі самым мудрагелістым чынам перапляталіся з найноўшымі для таго часу тэхналогіямі, напрыклад апоры ў Нью-Ёрку мелі аркі ў форме гатычных вокнаў. Самы выдатны ўзор неаготыкі — ў Лондане. У ЗША варта адзначыць неагатычны .
Гл. таксама
- Цагляная готыка
Зноскі
- О. Богородская, Т. Котлова. Справочник: История и теория культуры, 1998 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 4 ліпеня 2014.
- ISBN 5-224-03922-3 Дзуффи С. Большой атлас живописи. Изобразительное искусство 1000 лет. — М.: ОЛМА-Пресс, 2002, с.40
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Готыка
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Gotyka peryyad u razvicci syarednyavechnaga mastactva yaki ahoplivae amal use voblasci materyyalnaj kultury i razvivaecca na terytoryi Zahodnyaj Centralnaj i zbolshaga Ushodnyaj Eyropy z XII pa XV stagoddze Gotyka pryjshla na zmenu ramanskamu stylyu pastupova vyciskayuchy yago Hoc termin gatychny styl chascej za ysyo prymyanyaecca da arhitekturnyh budynkay gotyka ahoplivala taksama skulpturu zhyvapis knizhnuyu miniyacyuru garnituru arnament i g d Inter er gatychnaga sabora Gotyka yznikla y syaredzine XII stagoddzya na poynachy Francyi u XIII stagoddzi yana raspaysyudzilasya na terytoryyu suchasnyh Germanii Aystryi Chehii Ispanii Anglii U Italiyu gotyka prakralasya paznej z vyalikimi cyazhkascyami i mocnaj transfarmacyyaj yakaya pryvyala da z yaylennya italyanskaj gotyki U kancy XIV stagoddzya Eyropu ahapila tak zvanaya internacyyanalnaya gotyka U krainy Ushodnyaj Eyropy gotyka prakralasya paznej i pratrymalasya tam trohi dayzhej azh da XVI stagoddzya Da budynkay i tvoray mastactva yakiya mayuc harakternyya gatychnyya elementy ale stvorany y peryyad eklektyki syaredzina XIX stagoddzya i paznej uzhyvaecca termin neagotyka Napachatku XIX stagoddzya termin gatychny raman stay paznachac litaraturny zhanr epohi ramantyzmu litaraturu tayamnic i zhahay dzeyanne takih tvoray chasta razgortvalasya y gatychnyh zamkah ci manastyrah U 1980 ya gady termin gotyka pachay uzhyvacca dlya abaznachennya muzychnaga zhanru gatychny rok yaki yznik u toj chas a zatym i subkultury gatychnaya subkultura yakaya sfarmiravalasya vakol yago Pahodzhanne terminaSlova pahodzic ad ital gotico nyazvykly varvarski Goten varvary da gistarychnyh gotay gety styl dachynennya ne mae i spachatku vykarystoyvalasya y yakasci znyavazhlivaga Upershynyu panyacce y suchasnym sense yzhyy Dzhordzha Vazary dlya tago kab addzyalic epohu Renesansu ad Syarednyavechcha Gotyka zavyarshyla razviccyo eyrapejskaga syarednyavechnaga mastactva uznikshy na asnove dasyagnennyay ramanskaj kultury a y epohu Adradzhennya Renesansu mastactva Syarednyavechcha lichylasya varvarskim Gatychnae mastactva bylo kultavym pa pryznachenni i religijnym pavodle tematyki Yano zvyartalasya da vyshejshyh boskih sil vechnasci hrysciyanskaga svetapoglyadu Vyluchayucca rannyaya stalaya i poznyaya gotyka ArhitekturaAsnoyny artykul Gatychnaya arhitektura Ruanski saborFragment vitrazhnaga akna Gatychny styl galoynym chynam vyyaviysya y arhitektury hramay saboray cerkvay manastyroy Razvivaysya na asnove ramanskaj dakladnej gavorachy burgundskaj arhitektury U adroznenne ad ramanskaga stylyu z yago kruglymi arkami masiynymi scenami i malenkimi voknami dlya gotyki harakterny arki z zavostranym verham vuzkiya i vysokiya vezhy i kalony bagata yprygozhany fasad z razbyanymi detalyami vimpergi tympany arhivolty i shmatkolernyya vitrazhnyya spichastyya vokny Use elementy stylyu padkreslivayuc vertykal stvoranaya pa praekce abata Sugeryya lichycca pershym gatychnym arhitekturnym zbudavannem Pry yae budaynictve byli prybrany shmatlikiya apory i ynutranyya sceny i carkva nabyla bolsh gracyyoznae ablichcha y paraynanni z ramanskimi krepascyami Boga U yakasci yzoru y bolshasci vypadkay prymali kapelu Sent Shapel u Paryzhy Z Il de Frans Francyya gatychny arhitekturny styl raspaysyudziysya y Zahodnyuyu Syarednyuyu i Paydnyovuyu Eyropu u Germaniyu Angliyu i g d U Italii yon panavay nyadoyga i yak varvarski styl hutka sastupiy mesca Renesansu a pakolki yon pryjshoy syudy z Germanii to dagetul nazyvaecca stile tedesco nyamecki styl U gatychnaj arhitektury vyluchayuc 3 etapy razviccya ranni staly vysokaya gotyka i pozni varyyantami yakoj byli taksama styli manuelina u Partugalii i u Kastylii Z pryhodam napachatku XVI stagoddzya Renesansu na poynach i zahad ad Alpay gatychny styl straciy svayo znachenne Amal usya arhitektura gatychnyh saboray abumoylena adnym galoynym vynahodstvam tago chasu novaj karkasnaj kanstrukcyyaj shto i robic getyya sabory lyogka paznavalnymi Vyyaylenchae mastactvaSkulptury y sabory Svyatyh Mayryciusa i Kataryny y Magdeburgu GermaniyaPerspektyyny partal Kyolnskaga saboraSkulptura Skulptura adygryvala velizarnuyu rolyu y stvarenni vobraza gatychnaga sabora U Francyi yana afarmlyala galoynym chynam yago vonkavyya sceny Dzyasyatki tysyach skulptur ad cokalya da pinaklyay uprygozhvayuc sabor stalaj gotyki Uzaemaadnosiny skulptury i arhitektury y gotycy inshyya chym u ramanskim mastactve U farmalnym staylenni gatychnaya skulptura znachna bolsh samastojnaya Yana ne padparadkavana y takoj stupeni ploskasci scyany i tym bolsh apraylennyu yak geta bylo y ramanski peryyad U gotycy aktyyna razvivaecca kruglaya manumentalnaya plastyka Ale pry getym gatychnaya skulptura nead emnaya chastka ansamblya sabora yana chastka arhitekturnaj formy pakolki razam z arhitekturnymi elementami vyrazhae ruh budynka yvys yago tektanichny sens I stvarayuchy impulsiynuyu svyatlacenyavuyu gulnyu yana y svayu chargu azhyylyae aduhaylyae arhitekturnyya masy i spryyae yzaemadzeyannyu ih z pavetranym asyaroddzem Skulptura poznyaj gotyki vyprabavala vyaliki yplyy italyanskaga mastactva Prykladna y 1400 g stvaryy sherag znachnyh skulpturnyh prac dlya Filipa Burgundskaga takiya yak Madonna fasada carkvy pahavannya Filipa i figury Studni Prarokay 1395 1404 u Shamale kalya Dyzhona U Germanii dobra vyadomyya pracy Tilman Riemenschneider Vita Stvosha Veit Stoss i Adam Kraft Zhyvapis Gatychny kirunak u zhyvapise razviysya praz nekalki dzesyacigoddzyay paslya z yaylennya elementay stylyu y arhitektury i skulptury U Anglii i Francyi perahod ad ramanskaga stylyu da gatychnaga adbyysya kalya 1200 g u Germanii u 1220 h gg a y Italii paznej usyago kalya 1300 g Nevyadomy mastak Iaan Dobry 1359 Adzin z pershyh gatychnyh partretay yakiya dajshli da nashyh dzyon Adnym z asnoynyh kirunkay gatychnaga zhyvapisu stay vitrazh yaki pastupova vycesniy freskavy zhyvapis Tehnika vitrazha zastalasya toj zh yak i y papyarednyuyu epohu ale kalyarovaya palitra stala znachna bagacejshaj i malyaynichaj a syuzhety bolsh skladanymi naroyni z vyyavami religijnyh syuzhetay z yavilisya vitrazhy na bytavyya temy Akramya tago y vitrazhah stali vykarystoyvac ne tolki kalyarovae ale i byaskolernae shklo Na peryyad gotyki prypay roskvit knizhnaj miniyacyury Sa z yaylennem sveckaj litaratury i insh pashyrylasya kolkasc ilyustravanyh rukapisay taksama stvaralisya bagata ilyustravanyya chasaslovy i psaltyry dlya hatnyaga vykarystannya Mastaki stali imknucca da bolsh dakladnaga i detalyovaga peradachy natury Yaskravymi pradstaynikami gatychnaj knizhnaj miniyacyury z yaylyayucca braty Limburgi prydvornyya miniyacyurysty yakiya stvaryli znakamity Cudoyny chasasloy gercaga Beryjskaga kalya 1411 1416 Razvivaecca zhanr partreta zamest umoyna adcyagnenaj vyyavy madeli mastak stvarae vobraz nadzeleny indyvidualnymi ulascivymi peynamu chalaveku rysami Zavyarshaecca amal tysyachagadovae panavanne vizantyjskih kanonay u vyyaylenchym mastactve Dzhota y cykle fresak Kapely Skraveni malyue lyudzej u profil zmyashchae na pershym plane figury spinoj da gledacha parushayuchy tabu vizantyjskaga zhyvapisu na lyuby rakurs akramya frantalnaga Yon prymushae svaih geroyay zhestykulyavac stvarae prastoru u yakoj ruhaecca chalavek Navatarstva Dzhota vyyaylyaecca i y yago zvaroce da chalavechyh emocyj Z aposhnyaj chverci XIV stagoddzya y vyyaylenchym mastactve Eyropy panue styl nazvany paznej internacyyanalnaj gotykaj Gety peryyad z yaviysya perahodnym da zhyvapisu Protarenesansu NeagotykaAsnoyny artykul Neagotyka Brytanski muzej pryrodaznaychaj gistoryi Neagotyka angl Gothic Revival adradzhenne gotyki mastacki styl XVIII i XIX stst yaki zapazychvae formy i tradycyi gotyki Neagotyka yznikla y Vyalikabrytanii ale atrymala raspaysyudzhanne taksama i y kantynentalnaj Eyrope i navat u Amerycy Chasam elementy neagotyki samym mudragelistym chynam peraplyatalisya z najnoyshymi dlya tago chasu tehnalogiyami napryklad apory y Nyu Yorku meli arki y forme gatychnyh voknay Samy vydatny yzor neagotyki y Londane U ZShA varta adznachyc neagatychny Gl taksamaCaglyanaya gotykaZnoskiO Bogorodskaya T Kotlova Spravochnik Istoriya i teoriya kultury 1998 g nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 24 maya 2013 Praverana 4 lipenya 2014 ISBN 5 224 03922 3 Dzuffi S Bolshoj atlas zhivopisi Izobrazitelnoe iskusstvo 1000 let M OLMA Press 2002 s 40SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Gotyka