Франкфурт-на-Майне (ням.: Frankfurt am Main ) — пяты паводле велічыні горад Германіі пасля Берліна, Гамбурга, Мюнхена і Кёльна. Адзін з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету, цэнтр рэгіёна Рэйн-Майн, аднаго з рэгіёнаў Еўропы з найбольш дынамічным развіццём, а таксама найбуйнейшы горад зямлі Гесэн. Дзякуючы свайму цэнтральнаму месцазнаходжанню і міжнароднаму аэрапорту, горад з’яўляецца таксама важным транспартным цэнтрам.
Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разам з прыгарадамі колькасць жыхароў г.зв. Вялікага Франкфурта складае каля 1,5 млн.
Франкфурт вядомы вялікай колькасцю хмарачосаў, якія адносяцца да вышэйшых у Еўропе.
Сярод жыхароў Франкфурта вельмі шмат іншаземцаў. Каля чвэрці жыхароў не з’яўляюцца грамадзянамі ФРГ.
Назва
Назва горада ўпершыню згадваецца ў адной з грамат у 794 годзе як Frankonovurd, што азначае брод франкаў. Згодна са старажытнай легендай, кароль франкаў Карл Вялікі, адступаючы са сваімі войскамі ў час вайны з саксамі, выйшаў да ракі Майн. Пры гэтым ён не ведаў, як пераправіцца на другі бок ракі. У гэты час белы алень перайшоў раку ў мелкім месцы, і такім чынам паказаў шлях каралю.
Геаграфія
Горад ляжыць па абодвух баках ракі Майн на паўднёвым усходзе горнага масіву Таўнус у паўднёва-заходняй Германіі. Ён распасціраецца на 23,4 км з захаду на ўсход і на 23,3 км з поўначы на поўдзень. Вышэйшая кропка (212 м над узроўнем мора) ляжыць у раёне Зэкбах, ніжэйшая (88 м.) на беразе Майна ў раёне Зіндлінген.
Франкфурт знаходзіцца ў адным з цяплейшых рэгіёнаў Германіі. У перыяд з 1971 па 2000 сярэднегадавая тэмпература складала 10,1 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 611 мм. Пры гэтым самым цёплым месяцам быў ліпень (19,4 °C), самым халодным — студзень (1,6 °C).
Раёны горада
Горад падзелены на 46 раёнаў (Ortsteile), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 118 гарадскіх акруг (Stadtbezirke). 46 раёнаў аб’яднаны ў 16 акруг (Ortsbezirke) наступным чынам:
Акруга (Ortsbezirk) | Раёны (Ortsteile) | Колькасць жыхароў (2011) | |
---|---|---|---|
1. | Цэнтр І (Innenstadt I) | Стары горад (Altstadt), Прывакзальны раён (Bahnhofsviertel), Галус (Gallus), Гутлёйтфіртэль (Gutleutviertel), Цэнтр (Innenstadt) | 44.183 |
2. | Цэнтр ІI (Innenstadt II) | Бокенхайм (Bockenheim), Вестэнд-Поўнач (Westend-Nord), Вестэнд-Поўдзень (Westend-Süd) | 57.629 |
3. | Цэнтр ІII (Innenstadt III) | Нордэнд-Усход (Nordend-Ost), Нордэнд-Захад (Nordend-West) | 51.671 |
4. | Цэнтр ІV (Innenstadt IV) | Борнхайм (Bornheim), Остэнд (Ostend) | 56.723 |
5. | Поўдзень (Süd) | Аэрапорт (Flughafen), Нідэррад (Niederrad), Обэррад (Oberrad), Заксэнхаўзэн-Поўнач (Sachsenhausen-Nord), Заксэнхаўзэн-Поўдзень (Sachsenhausen-Süd) | 91.662 |
6. | Захад (West) | Шванхайм (Schwanheim), Грызхайм (Griesheim), Нід (Nied), Хёхст (Höchst), Зіндлінген (Sindlingen), Цайльсхайм (Zeilsheim), Унтэрлідэрбах (Unterliederbach), Зосэнхайм (Sossenheim) | 125.057 |
7. | Сярэдні Захад (Mitte-West) | Хаўзэн (Hausen), Праўнхайм (Praunheim ), Родэльхайм (Rödelheim) | 38.919 |
8. | Паўночны Захад (Nord-West) | Хедэрхайм (Heddernheim), Нідэрурзэль (Niederursel) | 35.961 |
9. | Сярэдняя Поўнач (Mitte-Nord) | Дорнбуш (Dornbusch), Эшэрсхайм (Eschersheim), Гінхайм (Ginnheim) | 49.616 |
10. | Паўночны Усход (Nord-Ost) | Беркерсхайм (Berkersheim), Банамес (Bonames), Франкфуртэр Берг (Frankfurter Berg), Экенхайм (Eckenheim), Пройнгесхайм (Preungesheim) | 44.180 |
11. | Усход (Ost) | Фехенхайм (Fechenheim), Рыдэрвальд (Riederwald), Зэкбах (Seckbach) | 31.068 |
12. | Кальбах/Рыдберг (Kahlbach/Riedberg) | - | 7.882 |
13. | Ніжні Эрленбах (Nieder-Erlenbach) | - | 4.583 |
14. | Хархайм (Harheim) | - | 4.155 |
15. | Ніжні Эшбах (Nieder-Eschbach) | - | 11.487 |
16. | Берген-Энкхайм (Bergen-Enkheim) | - | 17.891 |
Гісторыя
Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснага Франкфурта з’явіліся прыблізна 2000 гадоў да н.э., яшчэ ў каменным веку.
Пасля пераможнага паходу рымскага імператара Даміцыяна ў 83/84 г. н.э. рымляне захапілі рэгіён Таўнус і пабудавалі тут свае ваенныя лагеры. Галоўны з іх знаходзіўся на рацэ Ніда на тэрырыторыі сучаснага раёна Франфурта Хедэрнхайм. Каля 260 г. рымляне былі выцеснены з гэтага рэгіёна геманскімі плямёнамі.
Упершыню назва Франкфурт упамінаецца ў сувязі з скліканнем так званага Франкфурцкага Сінода (схода царкоўных прадстаўнікоў Франкскай Імперыі), інцыяванага каралём франкаў Карлам Вялікім у 794 годзе. У 843 годзе, пасля падзелу Франкскай Імперыі, Франкфурт становіцца цэнтрам яе ўсходняй часткі.
У 1152 князь Фрыдрых І Барбароса быў абраны ў Франкфурце германскім каралём, што стала пачаткам традыцыі абрання германскіх каралёў, а пазней і імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі ў гэтым горадзе аж да 19 века.
У 1848—1949 гадах у Франкфурце ў Паўльскірхе (Pauluskirche) адбываюцца паседжанні першага свабодна абранага нямецкага парламента.
Падчас другой сусвенай вайны ў 1943-44 гадах горад быў практычна цалкам разбураны ў выніку налётаў авіяцыі. 26 сакавіка 1945 Франкфурт быў заняты войскамі ЗША.
Падчас абрання сталіцы ФРГ у 1949, Франкфурт быў спачатку фаварытам, але саступіў Бону з прычыны падтрымкі апошняга Конрадам Адэнаўэрам.
У 1968 у горадзе адчынена першая лінія метро.
У 1998 Франкфурт абраны месцам знаходжання Еўрапейскага Цэнтральнага Банка.
Эканоміка
Франкфурт з’яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Згодна з рознымі аўтарытэтнымі рэйтынгамі ён уваходзіць у дзясятак найважнейшых фінансавых цэнтраў свету. Тут месцяцца Еўрапейскі цэнтральны банк, Бундэсбанк, а таксама штаб-кватэры буйнейшых немецкіх банкаў (сярод іншых Deutsche Bank, Commerzbank, KfW, DZ Bank).
Франкфурцкая фондавая біржа (ФФБ) пад кіраўніцтвам Deutsche Börse — галоўная фондавая біржа Германіі. Каля 98 % гандлю акцыямі нямецкіх прапрыемстваў адбываецца на ФФБ і XETRA, электроннай пляцоўцы Deutsche Börse, трэцяй па велічыні фондавай біржы Еўропы пасля London Stock Exchange і NYSE Euronext.
Акрамя таго ў Франкфурце знаходзяцца нямецкія штаб-кватэры трох асноўных рэйтынгавых агенцтваў: Standard & Poors, Moody’s і Fitch Ratings.
Гарадскія кірмашовыя традыцыі маюць даўнюю гісторыю, а сёння ў Франкфурце праводзяцца буйныя выставачныя мерапрыемствы — Internationale Automobil-Ausstellung (IAA, выстаўка аўтамабільнай індустрыі), Frankfurter Buchmesse (кніжная выстаўка), Ambiente (выстаўка спажывецкіх тавараў), Frankfurt Musikmesse (музычная выстаўка), Achema (хімічная і фармацэўтычная выстаўка).
Палітыка
Выбары ў Гарадскі Савет (Stadtverordnetenversammlung) адбываюцца кожныя пяць гадоў. На апошніх выбарах, якія прайшлі 27 сакавіка 2011, бальшыню галасоў атрымалі хрысціянскія дэмакраты (30,5 % галасоў). Другое месца занялі (Зялёныя) з 25,8 % галасоў.
Обер-бургамістрам (Oberbürgermeister) горада з’яўляецца прадстаўнік СПДГ Петэр Фельдман (Peter Feldmann), які на выбарах у сакавіку 2012 перамог у другім туры ХДС-кандыдата Борыса Райна (Boris Rhein), набраўшы 57,4 % галасоў.
Транспарт
Франкфурт-на-Майне з’яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў Еўропы. Франфурцкі аэрапорт займае па колькасці пасажыраў трэцяе месца ў Еўропе, пасля лонданскага Хітроў і парыжскага Шарль-дэ-Голь. У 2012 годзе праз яго было перавезена 57,5 млн пасажыраў і 2,0 млн тон грузаў. Аэрапорт Франкфурт-Хан (Frankfurt-Hahn) знаходзіцца за 120 кіламетраў ад горада ў заходнім кірунку.
Паблізу Франкфурцкага аэрапорту перасякаюцца аўтабаны A 5 (Hattenbacher Dreieck-Basel) і A 3 (Arnheim-Linz). Гэтае скрыжаванне, вядомае пад назвай Франкфурцкі крыж (Frankfurter Kreuz), самае ажыўленае ў Германіі (каля 320.000 аўтамабіляў у дзень).
Франкфурцкі галоўны вакзал адзін з найбуйнейшых у Еўропе. Найдаўжэйшы прамы чыгунаны маршрут, праходзячы праз Франкфурт-на-Майне гэта Базель-Масква.
Грамадскі транспарт горада ўключае прыгарадныя цягнікі (S-Bahn), метро (U-Bahn), аўтобусныя і трамвайныя лініі.
Адукацыя
У Франкфурце знаходзяцца два ўніверсітэты і шмат спецыялізаваных адукацыйных і навукова-даследчых устаноў.
Універсітэт імя Гётэ
Найстарэйшая і самая вядомая вышэйшая навучальная ўстанова горада — Універсітэт імя Гётэ (Goethe-Universität Frankfurt am Main), чыя кампусы размешчаны ў раёнах Бокенхайм, Вестэнд і Рыдберг. У раёне Нідэррад знаходзіцца ўніверсітэцкі шпіталь. Акрамя таго ў Вестэндзе размяшчаецца прэстыжная бізнес-школа ўніверсітэта.
Універсітэт прыкладных навук
Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук (Frankfurt University of Applied Sciences; да чэрвеня 2014 — Fachhochschule Frankfurt am Main) створаны ў 1971 годзе ў выніку рэарганізацыі раней існавалых навучальных устаноў. Прапануе навучанне па розных кірунках — мастацтва, прыродазнаўчыя навукі, інжынерная справа і юрыспрудэнцыя.
Культура
Mузеі
У Франкфурце ёсць каля 60 музеяў і выстаў, якія знаходзяцца пераважна па абодвух берагах Майна. На т.зв. Музейным беразе (раён Заксэнхаўзэн на поўдні Франкфурта) месцяцца наступныя музеі: Штэдэль (Städel), Лібігхаўз (Liebieghaus), Музей камунікацыі (Museum für Kommunikation; былы Музей Пошты), (Deutsches Architekturmuseum), Нямецкі музей фільмаў (Deutsches Filmmuseum), (Museum der Weltkulturen), а таксама (Museum für Angewandte Kunst). Штогод, пачынаючы з 1988 года, у апапошнія выходныя жніўня тут адбываецца Свята Музейнага берага (Museumsuferfest). Кожны год больш за тры мільёна чалавек наведваюць гэты фэст, падчас якога музеі адкрыты да позняй ночы і адна картка дазваляе ўваход ва ўсе музеі-ўдзельнікі. Пры гэтым уздоўж Майна на шматлікіх сцэнах адбываюцца музычныя і танцавальныя прадстаўленні, у кіёсках прадаюцца тавары рамесленага вырабу, ювелірныя ўпрыгажэнні і вопратка, пад адкрытым небам праходзяць выстаўкі мастакоў.
Музеі Франкфурта можна падзяліць на наступныя катэгорыі:
Галоўныя мастацкія музеі і галерэі ўключаюць акрамя Штэдэля і Музея прыкладнога мастацтва выстаўку Шырн (Schirn).
Да гістарычных музеяў адносяцца (Historisches Museum), (Jüdisches Museum) і (Archäologisches Museum).
Да катэгорыі Тэхнічныя музеі належаць паміж іншага вышэйзгаданы Музей камунікацыі, музей і Музей транспарту (Verkehrsmuseum Frankfurt am Main).
Катэгорыя Прыродазнаўчыя музеі ўключае перад усім сусветна вядомы Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей (Senckenberg Naturmuseum).
Спорт
У Франкфурце размяшчаюцца розныя спартыўныя каманды і клубы:
- Eintracht Frankfurt, футбол (Бундэсліга)
- FSV Frankfurt, футбол, (2-я Бундэсліга)
- Rot-Weiss Frankfurt, футбол (Оберліга Гесэн)
- 1. FFC Frankfurt, жаночы футбол (Бундэсліга)
- , хакей ()
- , баскетбол ()
- , адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых нямецкіх вяслярных клубаў
Значныя спартыўныя мерапрыемствы, якія адбываюцца штогод:
- Frankfurt-City-Triathlon, спаборніцтвы па трыятлону ў жніўні
- Frankfurt-Marathon, гарадскі марафон у кастрычніку
- Rund um den Finanzplatz Eschborn-Frankfurt (Вакол фінансавай пляцоўкі Эшборн-Франкфурт), велагонка
- Ironman Germany, спаборніцтвы па трыятлону ў ліпені
- , спаборніцтвы па бегу
- Frankfurter City-Halbmarathon, паўмарафон у сакавіку
- Hessen tanzt (Гесен танчыць), буйны турнір спартыўных танцаў
Асноўныя спартыўныя збудаванні Франкфурта:
- Commerzbank-Arena, футбольны стадыён
- Frankfurter Volksbank Stadion, футбольны і лёгкаатлетычны стадыён
- Fraport Arena, баскетбольная і гандбольная зала
- Лядовы каток
- Іпадром Нідэррад
У Франкфурце снаходзяцца штаб-кватэры нямецкага Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Нямецкага футбольнага саюза.
Варта ўбачыць
Небаскробы Франкфурта
Франкфурт-на-Майне, як ніякі іншы горад Еўропы, адметны вялікай колькасцю небаскробаў, якія будуюцца ў горадзе з 50-х гадоў 20-га стогоддзя. З гэтай прычыны Франкфурт часта называюць Mainhattan (гэта назва нагадвае Манхэтан у Нью-Ёрку).
Назва будынка | Вышыня (м.) | Год пабудовы | Колькасць паверхаў | |
---|---|---|---|---|
1. | Commerzbank Tower | 259 | 1997 | 63 |
2. | Messeturm | 257 | 1990 | 70 |
3. | Westend Tower (DZ Bank) | 208 | 1993 | 53 |
4. | Maintower | 200 | 2000 | 55 |
4. | Tower 185 | 200 | 2011 | 55 |
6. | Trianon (DekaBank) | 186 | 1993 | 47 |
7. | Новы будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка | 185 | 2014 | 46 |
8. | Opernturm | 170 | 2009 | 42 |
8. | Taunusturm | 170 | 2014 | 40 |
10. | Silver Tower | 166 | 1978 | 32 |
Старая Опера
Былы оперны тэатр выкарыстоўваецца сёння як канцэртная зала і месца правядзення святочных мерапрыемстваў. Будынак Старай Оперы (Alte Oper) ў стылі неа-рэнесанс, спраектаваны берлінскім архітэктарам Рыхардам Люкэ (Richard Lucae), быў адчынены ў 1880. На адкрыцці прысутнічаў імператар Вільгельм І, які адзначыў: «У Берліне я б сабе такога дазволіць не змог». Будаўніцтва была фінансавана жыхарамі горада і каштавала 6,8 млн залатых марак. У 1937 тут адбылася прэм’ера оперы «Карміна Бурана» Карла Орфа. У сакавіку 1944 будынак быў моцна разбураны ў выніку бамбардзіроўкі з паветра. Пасля шматгадовых дэбатаў будынак быў адноўлены і зноў адчынены ў 1981. На фасадзе будынка знаходзіцца надпіс: «Праўдзіваму, прыгожаму, добраму».
Галоўны вакзал
Франкфурцкі галоўны вакзал — адзін з найбуйнейшых і найбольш важных у Германіі.
Тупіковы вакзал быў адчынены ў 1888 годзе і з’яўляецца сёння, з 350.000 падарожнікамі і наведвальнікамі штодзень, трэцім паводле пасажыраабароту вакзалам пасля вакзалаў у Гамбургу і Мюнхене (па 450.000 падарожнікаў і наведвальнікаў). Будаўніцтва вакзала цягнулася пяць гадоў. Да 1915 года, калі быў пабудаваны вакзал у Лейпцыгу, гэта быў найбуйнейшы вакзальны будынак у Еўропе. Даўжыня будынка сёння 270 м (у 1888 годзе — 210 м), вышыня 30 м. Вялізная зала з платформамі (усяго 24 пуці) падзелена сёння пяццю нефамі (першапачаткова тры нефа і 18 пуцей). Фасад будынка ў стылі неарэнесасу ўпрыгожваюць ляпныя фігуры. Пад вакзалам знаходзяцца падземныя станцыі метро і прыгарадных цягнікоў.
Стары горад
Гістарычны стары горад знаходзіцца на беразе Майна. Пасля амаль поўнага разбурэння праз авіяўдары ў час Другой сусветнай вайны частка будынкаў была адноўлена. Галоўнымі славутасцямі старога горада з’яўляюцца Імператарскі сабор (Kaiserdom), плошча Ромерберг (Römerberg), царква Св. Паўла (Paulskirche), а таксама дом, у якім нарадзіўся Іаган Вольфганг фон Гётэ (Goethe-Haus).
Імператарскі сабор Св. Варфаламея — гэта самы вялікі храм Франкфурта-на-Майне, пабудаваны паміж 1250 і 1514 гадамі, дзе раней праводзіліся цырымоніі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Перад саборам знаходзіцца Археалагічны сад (Archäologische Garten) з раскопкамі рымскага перыяду, а таксама перыяду Каралінгаў.
Ля цэнтральнай плошчы гораду Ромерберг знаходзіцца ратуша (Ромер), пабудаваная ў 14 стагоддзі, і Старая царква Св. Мікалая. На балконе ратушы звычайна святкуюцца перамогі мясцовых спартыўных каманд, а таксама чэмпіянаты па футболу.
У царкве Св. Паўла праходзілі ў 1948/1949 гг. паседжанні Нацыянальнага сходу, першага свабодна абранага нямецкага парламента.
Мосты праз Майн
Абодва берагі Майна становяцца ўсё больш прывабным раёнам Франкфурта. Гэтаму садзейнічаюць праекты па развіццю музейнай набярэжнай і рэканструкцыі берагавых збудаванняў, будаўніцтва новага мікрараёна ў былым Заходнім порце а таксама архітэктурна прэтэнцыёзныя мосты праз Майн. Alte Brücke (Стары мост), які ўпершыню згадваецца ў 1222 годзе, лічыўся на працягу стагоддзяў самай важнай пабудовай горада. Eiserner Steg (Жалезны мост), адкрыты ў 1869 годзе пешаходны мост, з’яўляецца адной са славутасцей горада. Від з аднаго з мостаў на Стары горад і небаскробы часта выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі ў якасці ілюстрацыі для сюжэтаў з Франкфурта.
У апошнія гады на ўсход ад цэнтра горада на паўночным і паўднёвым берагах Майна з’явіліся два вялікія пляжныя начныя клубы. Таксама на беразе Майна знаходзіцца Gerbermühle — папулярны турыстычны рэстаран, які ўвайшоў у гіторыю літаратуры як месца сустрэч Гётэ з Марыянай фон Віллемер, аўстрыйскай актрысай і танцоўшчыцай.
Заксэнхаўзен
Раён Заксэнхаўзен, які знаходзіцца на паўднёвым беразе Майна, упершыню згадваецца ў 1192 годзе. З часоў Сярэднявечча тут жылі галоўным чынам рыбакі, сельскагаспадарчыя рабочыя і рамеснікі. З 18-га і 19-га стагоддзя тут таксама ўсё больш сяліліся заможныя жыхары. З гэтага часу Заксэнхаўзен становіцца папулярным раёнам са збалансаваным спалучэннем рознічнага гандлю і рэстаранаў. Сёння акрамя добра вядомых сваім яблачным віном і традыцыйнай кухняй рэстаранаў, такіх як Wagner і Gemaltes Haus, тут таксама знаходзяцца сучасныя кактэйль-бары
Архітэктурнай дамінантай Заксэнхаўзэна з’яўляецца царква Dreikönigskirche, пабудаваная ў 1875—1881 гадах. Уздоўж Майна ляжыць т.зв. Музейны бераг, дзе месцяцца галоўныя музеі Франкфурта. Кожную другую суботу тут таксама адбываецца азін з найбуйнейшых блашыных рынкаў Германіі .
Сродкі масавай інфармацыі
У Франкфурце выдаюцца две шматтыражныя нямецкія газеты — ліберальна-кансерватыўная Франкфуртэр Альгемайнэ Цайтунг (Frankfurter Allgemeine Zeitung) і левалібеальная Франкфуртэр Рундшаў (Frankfurter Rundschau). Таксама тут знаходзяцца цэнтральныя нямецкія прадстаўніцтва агенстваў навін Асашыэйтэд Прэс (Associated Press) і Ройтэрс (Reuters).
Кулінарыя
- Яблачнае віно (Apfelwein)
- Зялёны соус (Grüne Sauce)
- Ручны сыр з музыкай (Handkäs mit Musik)
- Франкфурцкія сасіскі (Frankfurter Würstchen)
- Рабрынкі з кіслай капустай (Rippchen mit Kraut)
Адметныя асобы
- Тэадор Адорна — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з галоўных прадстаўнікоў Крытычнай грамадскай тэорыі, нарадзіўся ў Франкфурце ў 1903 годзе. З 1921 па 1924 ён вывучаў у Франкфурцкім універсітэце філасофію, сацыялогію, псіхалогію і музыку. З 1949 па 1969 (пасля вяртання з эміграцыі) Адорна выкладаў у гэтай навучальнай установе філасофію і сацыялогію. Ён таксама кіраваў Інстытутам сацыяльных даследванняў пры ўніверсітэце. Погляды Адорна мелі вялікі ўплыў на нямецкае студэнцтва ў 60-х гадах 20-га стагоддзя.
- Васіль Быкаў — вядомы беларускі пісьменнік, жыў і працаваў у Франкфурце з 2001 па 2002 ў рамках праекту Гарады прытулку, атрымаўшы запрашэнне ад Ведамства Мультыкультурных Спраў і Франкфурцкага Кніжнага Кірмашу .
- Іаган Вольфганг фон Гётэ — нямецкі паэт, грамадскі дзеяч і прыродазнаўца. Нарадзіўся і вырас у Франкфурце. У 1971 г., пасля заканчэння вучобы ў Страсбурге, Гётэ адчыніў у Франкфурце адвакатскую кантору, якая праіснавала да яго ад’езду ў Веймар у 1775 г. У гэты перыяд ён напісаў сярод іншага раман Пакуты маладога Вертэра (1774).
- Барыс Кіт — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Жыў у Франкфурце з 1972 г. «Мне вельмі падабаецца тут. У сэрцы я ж еўрапеец» — сказаў Б. Кіт на імпрэзе, прысвечанай яго 100-гадоваму юбілею .
- — заснавальнік вядомага аднайменнага франкфуртскага банка.
- Ганна Франк — нямецкая дзяўчынка яўрэйскага паходжання, якая пасля прыхода Гітлера да ўлады хавалась ад нацысткага тэрору разам з сям’ёй у Нідэрландах. Аўтар сусветна вядомага Дзённіка Ганны Франк — дакумента, які аблічае нацызм. Ганна Франк нараділась у Франкфурце і жыла там да 1933 г.
- Эрых Фром — нямецка-амерыканскі філосаф і псіхааналітык. Нарадзіўся і жыў у Франкфурце да сваёй эміграцыі ў ЗША ў 1934 г. Кіраўнік сацыяльна-псіхалагічнага аддзела франкфуртскага Інстытута сацыяльных даследванняў з 1930 па 1934.
- Ота Ган — нямецкі хімік. Выхадзец з Франкфуту адкрыў у 1938 г. разам з Лізэ Майтнер і Фрыдрыхам Штрасманам расшчапленне ўрана. Атрымаў у 1944 г. Нобелеўскую прэмію.
- Артур Шапенгаўэр — нямецкі філосаф. Пераехаў у 1833 з Берліна, дзе ў гэты час пачалась эпідэмія халеры, у Франкфурт і жыў тут да сваёй смерці ў 1860. У сваім дзённіке Шапенгаўэр так апісвае прычыны выбара Франкфурта: «Здаровы клімат. Прыгожыя мясціны. Прыемнасці вялікіх гарадоў. Лепшая чытальня. Прыродна-гістарычны музей. Лешыя тэатры, опера і канцэрты. Больш англічан. Лепшыя кавярні. Нядрэннае надвор’е. Зэнкенбергская бібліятэка. Няма паводак.»
- Роланд Кох — нямецкі палітык.
- Фрыдрых Вёлер — нямецкі хімік.
Гарады-пабрацімы
- Ліён (Францыя) (з 1960)
- Бірмінгем (Вялікабрытанія) (з 1966)
- Мілан (Італія) (з 1971)
- Каір (Егіпет) (з 1979)
- Тэль-Авіў (Ізраіль) (з 1980)
- Гуанчжоу (Кітай) (з 1988)
- Таронта (Канада) (з 1989)
- Будапешт (Венгрыя) (з 1990)
- Прага (Чэхія) (з 1990)
- Лейпцыг (Германія) (з 1991)
- Гранада (Нікарагуа) (з 1991)
- Кракаў (Польшча) (1991)
- Дубай (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) (з 2002)
- Чэнаі (Індыя) (з 2005)
- Ісламабад (Пакістан)
Крыніцы
- http://klimadiagramme.de/Deutschland/frankfurt2.html
- Xinhua-Dow Jones International Financial Centers Development Index 2012 (PDF; 1,5 MB). Xinhua and Dow Jones.
- The Global Financial Centres Index 12.5 (PDF; 137 kB)(недаступная спасылка). Long Finance (1 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013.
- http://archive.svaboda.org/today/2001/jan/22/supa0122-2.html
- http://www.faz.net/s/RubFAE83B7DDEFD4F2882ED5B3C15AC43E2/Doc~E8B36107A8A4243D6929048FE3113D3F9~ATpl~Ecommon~Scontent.html
- http://www.schopenhauer.de/denkmal%20schopenhauer.htm Архівавана 23 ліпеня 2007.
Спасылкі
Франкфурт-на-Майне на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 8 красавіка 2007.
- Інфармацыя для турыстаў
- Стары Франкфурт Архівавана 5 снежня 2006.
- Інфармацыйны партал
- Блог аб Франкфурце Архівавана 31 сакавіка 2009.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Ne blytac z Frankfurt na Odery Frankfurt na Majne nyam Frankfurt am Main pyaty pavodle velichyni gorad Germanii paslya Berlina Gamburga Myunhena i Kyolna Adzin z najbujnejshyh finansavyh centray svetu centr regiyona Rejn Majn adnago z regiyonay Eyropy z najbolsh dynamichnym razviccyom a taksama najbujnejshy gorad zyamli Gesen Dzyakuyuchy svajmu centralnamu mescaznahodzhannyu i mizhnarodnamu aeraportu gorad z yaylyaecca taksama vazhnym transpartnym centram Gorad Frankfurt na Majne nyam Frankfurt am Main Gerb d Scyag Kraina GermaniyaFederalnaya zyamlya GesenKaardynaty 50 06 38 pn sh 8 40 56 u d H G Ya OBurgamistr Peter FeldmanZasnavany I stagoddzePershaya zgadka 794Ploshcha 248 31 km Vyshynya NUM 112 mVodnyya ab ekty MajnNaselnictva 701 350 chalavek 2013 Shchylnasc 2824 chal km Chasavy poyas UTC 1 i UTC 2Telefonny kod 49 69Pashtovyya indeksy 60001 60599 65929 65936Aytamabilny kod FAficyjny sajt frankfurt deFrankfurt na Majne na karce Germanii Medyyafajly na Vikishovishchy Razam z prygaradami kolkasc zhyharoy g zv Vyalikaga Frankfurta skladae kalya 1 5 mln Frankfurt vyadomy vyalikaj kolkascyu hmarachosay yakiya adnosyacca da vyshejshyh u Eyrope Syarod zhyharoy Frankfurta velmi shmat inshazemcay Kalya chverci zhyharoy ne z yaylyayucca gramadzyanami FRG NazvaNazva gorada ypershynyu zgadvaecca y adnoj z gramat u 794 godze yak Frankonovurd shto aznachae brod frankay Zgodna sa starazhytnaj legendaj karol frankay Karl Vyaliki adstupayuchy sa svaimi vojskami y chas vajny z saksami vyjshay da raki Majn Pry getym yon ne veday yak perapravicca na drugi bok raki U gety chas bely alen perajshoy raku y melkim mescy i takim chynam pakazay shlyah karalyu GeagrafiyaGorad lyazhyc pa abodvuh bakah raki Majn na paydnyovym ushodze gornaga masivu Taynus u paydnyova zahodnyaj Germanii Yon raspasciraecca na 23 4 km z zahadu na yshod i na 23 3 km z poynachy na poydzen Vyshejshaya kropka 212 m nad uzroynem mora lyazhyc u rayone Zekbah nizhejshaya 88 m na beraze Majna y rayone Zindlingen Frankfurt znahodzicca y adnym z cyaplejshyh regiyonay Germanii U peryyad z 1971 pa 2000 syarednegadavaya temperatura skladala 10 1 C syarednegadavaya kolkasc apadkay 611 mm Pry getym samym cyoplym mesyacam byy lipen 19 4 C samym halodnym studzen 1 6 C Rayony goradaGorad padzeleny na 46 rayonay Ortsteile yakiya y svayu chargu padzyalyayucca na 118 garadskih akrug Stadtbezirke 46 rayonay ab yadnany y 16 akrug Ortsbezirke nastupnym chynam 16 akrug Ortsbezirke FrankfurtaAkruga Ortsbezirk Rayony Ortsteile Kolkasc zhyharoy 2011 1 Centr I Innenstadt I Stary gorad Altstadt Pryvakzalny rayon Bahnhofsviertel Galus Gallus Gutlyojtfirtel Gutleutviertel Centr Innenstadt 44 1832 Centr II Innenstadt II Bokenhajm Bockenheim Vestend Poynach Westend Nord Vestend Poydzen Westend Sud 57 6293 Centr III Innenstadt III Nordend Ushod Nordend Ost Nordend Zahad Nordend West 51 6714 Centr IV Innenstadt IV Bornhajm Bornheim Ostend Ostend 56 7235 Poydzen Sud Aeraport Flughafen Niderrad Niederrad Oberrad Oberrad Zaksenhayzen Poynach Sachsenhausen Nord Zaksenhayzen Poydzen Sachsenhausen Sud 91 6626 Zahad West Shvanhajm Schwanheim Gryzhajm Griesheim Nid Nied Hyohst Hochst Zindlingen Sindlingen Cajlshajm Zeilsheim Unterliderbah Unterliederbach Zosenhajm Sossenheim 125 0577 Syaredni Zahad Mitte West Hayzen Hausen Praynhajm Praunheim Rodelhajm Rodelheim 38 9198 Paynochny Zahad Nord West Hederhajm Heddernheim Niderurzel Niederursel 35 9619 Syarednyaya Poynach Mitte Nord Dornbush Dornbusch Eshershajm Eschersheim Ginhajm Ginnheim 49 61610 Paynochny Ushod Nord Ost Berkershajm Berkersheim Banames Bonames Frankfurter Berg Frankfurter Berg Ekenhajm Eckenheim Projngeshajm Preungesheim 44 18011 Ushod Ost Fehenhajm Fechenheim Rydervald Riederwald Zekbah Seckbach 31 06812 Kalbah Rydberg Kahlbach Riedberg 7 88213 Nizhni Erlenbah Nieder Erlenbach 4 58314 Harhajm Harheim 4 15515 Nizhni Eshbah Nieder Eschbach 11 48716 Bergen Enkhajm Bergen Enkheim 17 891GistoryyaStatuya Karla Vyalikaga perad muzeem gistoryi y Frankfurce Pershyya pasyalenni na terytoryi suchasnaga Frankfurta z yavilisya pryblizna 2000 gadoy da n e yashche y kamennym veku Paslya peramozhnaga pahodu rymskaga imperatara Damicyyana y 83 84 g n e rymlyane zahapili regiyon Taynus i pabudavali tut svae vaennyya lagery Galoyny z ih znahodziysya na race Nida na teryrytoryi suchasnaga rayona Franfurta Hedernhajm Kalya 260 g rymlyane byli vycesneny z getaga regiyona gemanskimi plyamyonami Upershynyu nazva Frankfurt upaminaecca y suvyazi z sklikannem tak zvanaga Frankfurckaga Sinoda shoda carkoynyh pradstaynikoy Frankskaj Imperyi incyyavanaga karalyom frankay Karlam Vyalikim u 794 godze U 843 godze paslya padzelu Frankskaj Imperyi Frankfurt stanovicca centram yae yshodnyaj chastki U 1152 knyaz Frydryh I Barbarosa byy abrany y Frankfurce germanskim karalyom shto stala pachatkam tradycyi abrannya germanskih karalyoy a paznej i imperataray Svyashchennaj Rymskaj Imperyi y getym goradze azh da 19 veka U 1848 1949 gadah u Frankfurce y Paylskirhe Pauluskirche adbyvayucca pasedzhanni pershaga svabodna abranaga nyameckaga parlamenta Padchas drugoj susvenaj vajny y 1943 44 gadah gorad byy praktychna calkam razburany y vyniku nalyotay aviyacyi 26 sakavika 1945 Frankfurt byy zanyaty vojskami ZShA Padchas abrannya stalicy FRG u 1949 Frankfurt byy spachatku favarytam ale sastupiy Bonu z prychyny padtrymki aposhnyaga Konradam Adenayeram U 1968 u goradze adchynena pershaya liniya metro U 1998 Frankfurt abrany mescam znahodzhannya Eyrapejskaga Centralnaga Banka EkanomikaFrankfurt z yaylyaecca bujnym finansavym centram Zgodna z roznymi aytarytetnymi rejtyngami yon uvahodzic u dzyasyatak najvazhnejshyh finansavyh centray svetu Tut mescyacca Eyrapejski centralny bank Bundesbank a taksama shtab kvatery bujnejshyh nemeckih bankay syarod inshyh Deutsche Bank Commerzbank KfW DZ Bank Frankfurckaya fondavaya birzha FFB pad kiraynictvam Deutsche Borse galoynaya fondavaya birzha Germanii Kalya 98 gandlyu akcyyami nyameckih prapryemstvay adbyvaecca na FFB i XETRA elektronnaj plyacoycy Deutsche Borse trecyaj pa velichyni fondavaj birzhy Eyropy paslya London Stock Exchange i NYSE Euronext Akramya tago y Frankfurce znahodzyacca nyameckiya shtab kvatery troh asnoynyh rejtyngavyh agenctvay Standard amp Poors Moody s i Fitch Ratings Garadskiya kirmashovyya tradycyi mayuc daynyuyu gistoryyu a syonnya y Frankfurce pravodzyacca bujnyya vystavachnyya merapryemstvy Internationale Automobil Ausstellung IAA vystayka aytamabilnaj industryi Frankfurter Buchmesse knizhnaya vystayka Ambiente vystayka spazhyveckih tavaray Frankfurt Musikmesse muzychnaya vystayka Achema himichnaya i farmaceytychnaya vystayka PalitykaVybary y Garadski Savet Stadtverordnetenversammlung adbyvayucca kozhnyya pyac gadoy Na aposhnih vybarah yakiya prajshli 27 sakavika 2011 balshynyu galasoy atrymali hrysciyanskiya demakraty 30 5 galasoy Drugoe mesca zanyali Zyalyonyya z 25 8 galasoy Ober burgamistram Oberburgermeister gorada z yaylyaecca pradstaynik SPDG Peter Feldman Peter Feldmann yaki na vybarah u sakaviku 2012 peramog u drugim tury HDS kandydata Borysa Rajna Boris Rhein nabrayshy 57 4 galasoy TranspartSetka chygunachnaga transpartu Frankfurt na Majne z yaylyaecca adnym z galoynyh transpartnyh vuzloy Eyropy Franfurcki aeraport zajmae pa kolkasci pasazhyray trecyae mesca y Eyrope paslya londanskaga Hitroy i paryzhskaga Sharl de Gol U 2012 godze praz yago bylo peravezena 57 5 mln pasazhyray i 2 0 mln ton gruzay Aeraport Frankfurt Han Frankfurt Hahn znahodzicca za 120 kilametray ad gorada y zahodnim kirunku Pablizu Frankfurckaga aeraportu perasyakayucca aytabany A 5 Hattenbacher Dreieck Basel i A 3 Arnheim Linz Getae skryzhavanne vyadomae pad nazvaj Frankfurcki kryzh Frankfurter Kreuz samae azhyylenae y Germanii kalya 320 000 aytamabilyay u dzen Frankfurcki galoyny vakzal adzin z najbujnejshyh u Eyrope Najdayzhejshy pramy chygunany marshrut prahodzyachy praz Frankfurt na Majne geta Bazel Maskva Gramadski transpart gorada yklyuchae prygaradnyya cyagniki S Bahn metro U Bahn aytobusnyya i tramvajnyya linii AdukacyyaU Frankfurce znahodzyacca dva yniversitety i shmat specyyalizavanyh adukacyjnyh i navukova dasledchyh ustanoy Universitet imya Gyote Najstarejshaya i samaya vyadomaya vyshejshaya navuchalnaya ystanova gorada Universitet imya Gyote Goethe Universitat Frankfurt am Main chyya kampusy razmeshchany y rayonah Bokenhajm Vestend i Rydberg U rayone Niderrad znahodzicca yniversitecki shpital Akramya tago y Vestendze razmyashchaecca prestyzhnaya biznes shkola yniversiteta Universitet prykladnyh navuk Frankfurcki yniversitet prykladnyh navuk Frankfurt University of Applied Sciences da chervenya 2014 Fachhochschule Frankfurt am Main stvorany y 1971 godze y vyniku rearganizacyi ranej isnavalyh navuchalnyh ustanoy Prapanue navuchanne pa roznyh kirunkah mastactva pryrodaznaychyya navuki inzhynernaya sprava i yurysprudencyya KulturaMuzei U Frankfurce yosc kalya 60 muzeyay i vystay yakiya znahodzyacca peravazhna pa abodvuh beragah Majna Na t zv Muzejnym beraze rayon Zaksenhayzen na poydni Frankfurta mescyacca nastupnyya muzei Shtedel Stadel Libighayz Liebieghaus Muzej kamunikacyi Museum fur Kommunikation byly Muzej Poshty Deutsches Architekturmuseum Nyamecki muzej filmay Deutsches Filmmuseum Museum der Weltkulturen a taksama Museum fur Angewandte Kunst Shtogod pachynayuchy z 1988 goda u apaposhniya vyhodnyya zhniynya tut adbyvaecca Svyata Muzejnaga beraga Museumsuferfest Kozhny god bolsh za try milyona chalavek navedvayuc gety fest padchas yakoga muzei adkryty da poznyaj nochy i adna kartka dazvalyae yvahod va yse muzei ydzelniki Pry getym uzdoyzh Majna na shmatlikih scenah adbyvayucca muzychnyya i tancavalnyya pradstaylenni u kiyoskah pradayucca tavary rameslenaga vyrabu yuvelirnyya yprygazhenni i vopratka pad adkrytym nebam prahodzyac vystayki mastakoy Muzei Frankfurta mozhna padzyalic na nastupnyya kategoryi Galoynyya mastackiya muzei i galerei yklyuchayuc akramya Shtedelya i Muzeya prykladnoga mastactva vystayku Shyrn Schirn Da gistarychnyh muzeyay adnosyacca Historisches Museum Judisches Museum i Archaologisches Museum Da kategoryi Tehnichnyya muzei nalezhac pamizh inshaga vyshejzgadany Muzej kamunikacyi muzej i Muzej transpartu Verkehrsmuseum Frankfurt am Main Kategoryya Pryrodaznaychyya muzei yklyuchae perad usim susvetna vyadomy Zenkenbergski pryrodaznaychy muzej Senckenberg Naturmuseum SportU Frankfurce razmyashchayucca roznyya spartyynyya kamandy i kluby Eintracht Frankfurt futbol Bundesliga FSV Frankfurt futbol 2 ya Bundesliga Rot Weiss Frankfurt futbol Oberliga Gesen 1 FFC Frankfurt zhanochy futbol Bundesliga hakej basketbol adzin z najbujnejshyh i najstarejshyh nyameckih vyaslyarnyh klubay Znachnyya spartyynyya merapryemstvy yakiya adbyvayucca shtogod Frankfurt City Triathlon spabornictvy pa tryyatlonu y zhniyni Frankfurt Marathon garadski marafon u kastrychniku Rund um den Finanzplatz Eschborn Frankfurt Vakol finansavaj plyacoyki Eshborn Frankfurt velagonka Ironman Germany spabornictvy pa tryyatlonu y lipeni spabornictvy pa begu Frankfurter City Halbmarathon paymarafon u sakaviku Hessen tanzt Gesen tanchyc bujny turnir spartyynyh tancay Asnoynyya spartyynyya zbudavanni Frankfurta Commerzbank Arena futbolny stadyyon Frankfurter Volksbank Stadion futbolny i lyogkaatletychny stadyyon Fraport Arena basketbolnaya i gandbolnaya zala Lyadovy katok Ipadrom Niderrad U Frankfurce snahodzyacca shtab kvatery nyameckaga Nacyyanalnaga alimpijskaga kamiteta i Nyameckaga futbolnaga sayuza Varta ybachycNebaskroby Frankfurta Commerzbank TowerAsnoyny artykul Spis samyh vysokih budynkay Frankfurta na Majne Frankfurt na Majne yak niyaki inshy gorad Eyropy admetny vyalikaj kolkascyu nebaskrobay yakiya buduyucca y goradze z 50 h gadoy 20 ga stogoddzya Z getaj prychyny Frankfurt chasta nazyvayuc Mainhattan geta nazva nagadvae Manhetan u Nyu Yorku Nazva budynka Vyshynya m God pabudovy Kolkasc paverhay1 Commerzbank Tower 259 1997 632 Messeturm 257 1990 703 Westend Tower DZ Bank 208 1993 534 Maintower 200 2000 554 Tower 185 200 2011 556 Trianon DekaBank 186 1993 477 Novy budynak Eyrapejskaga centralnaga banka 185 2014 468 Opernturm 170 2009 428 Taunusturm 170 2014 4010 Silver Tower 166 1978 32Staraya Opera Staraya Opera y Frankfurce Byly operny teatr vykarystoyvaecca syonnya yak kancertnaya zala i mesca pravyadzennya svyatochnyh merapryemstvay Budynak Staraj Opery Alte Oper y styli nea renesans spraektavany berlinskim arhitektaram Ryhardam Lyuke Richard Lucae byy adchyneny y 1880 Na adkrycci prysutnichay imperatar Vilgelm I yaki adznachyy U Berline ya b sabe takoga dazvolic ne zmog Budaynictva byla finansavana zhyharami gorada i kashtavala 6 8 mln zalatyh marak U 1937 tut adbylasya prem era opery Karmina Burana Karla Orfa U sakaviku 1944 budynak byy mocna razburany y vyniku bambardziroyki z pavetra Paslya shmatgadovyh debatay budynak byy adnoyleny i znoy adchyneny y 1981 Na fasadze budynka znahodzicca nadpis Praydzivamu prygozhamu dobramu Galoyny vakzal Frankfurcki galoyny vakzal Frankfurcki galoyny vakzal adzin z najbujnejshyh i najbolsh vazhnyh u Germanii Tupikovy vakzal byy adchyneny y 1888 godze i z yaylyaecca syonnya z 350 000 padarozhnikami i navedvalnikami shtodzen trecim pavodle pasazhyraabarotu vakzalam paslya vakzalay u Gamburgu i Myunhene pa 450 000 padarozhnikay i navedvalnikay Budaynictva vakzala cyagnulasya pyac gadoy Da 1915 goda kali byy pabudavany vakzal u Lejpcygu geta byy najbujnejshy vakzalny budynak u Eyrope Dayzhynya budynka syonnya 270 m u 1888 godze 210 m vyshynya 30 m Vyaliznaya zala z platformami usyago 24 puci padzelena syonnya pyaccyu nefami pershapachatkova try nefa i 18 pucej Fasad budynka y styli nearenesasu yprygozhvayuc lyapnyya figury Pad vakzalam znahodzyacca padzemnyya stancyi metro i prygaradnyh cyagnikoy Stary gorad Gistarychny stary gorad znahodzicca na beraze Majna Paslya amal poynaga razburennya praz aviyaydary y chas Drugoj susvetnaj vajny chastka budynkay byla adnoylena Galoynymi slavutascyami staroga gorada z yaylyayucca Imperatarski sabor Kaiserdom ploshcha Romerberg Romerberg carkva Sv Payla Paulskirche a taksama dom u yakim naradziysya Iagan Volfgang fon Gyote Goethe Haus Imperatarski sabor Sv Varfalameya geta samy vyaliki hram Frankfurta na Majne pabudavany pamizh 1250 i 1514 gadami dze ranej pravodzilisya cyrymonii karanacyi imperataray Svyashchennaj Rymskaj imperyi Perad saboram znahodzicca Arhealagichny sad Archaologische Garten z raskopkami rymskaga peryyadu a taksama peryyadu Karalingay Lya centralnaj ploshchy goradu Romerberg znahodzicca ratusha Romer pabudavanaya y 14 stagoddzi i Staraya carkva Sv Mikalaya Na balkone ratushy zvychajna svyatkuyucca peramogi myascovyh spartyynyh kamand a taksama chempiyanaty pa futbolu U carkve Sv Payla prahodzili y 1948 1949 gg pasedzhanni Nacyyanalnaga shodu pershaga svabodna abranaga nyameckaga parlamenta Mosty praz Majn Abodva beragi Majna stanovyacca ysyo bolsh pryvabnym rayonam Frankfurta Getamu sadzejnichayuc praekty pa razviccyu muzejnaj nabyarezhnaj i rekanstrukcyi beragavyh zbudavannyay budaynictva novaga mikrarayona y bylym Zahodnim porce a taksama arhitekturna pretencyyoznyya mosty praz Majn Alte Brucke Stary most yaki ypershynyu zgadvaecca y 1222 godze lichyysya na pracyagu stagoddzyay samaj vazhnaj pabudovaj gorada Eiserner Steg Zhalezny most adkryty y 1869 godze peshahodny most z yaylyaecca adnoj sa slavutascej gorada Vid z adnago z mostay na Stary gorad i nebaskroby chasta vykarystoyvaecca y srodkah masavaj infarmacyi y yakasci ilyustracyi dlya syuzhetay z Frankfurta U aposhniya gady na yshod ad centra gorada na paynochnym i paydnyovym beragah Majna z yavilisya dva vyalikiya plyazhnyya nachnyya kluby Taksama na beraze Majna znahodzicca Gerbermuhle papulyarny turystychny restaran yaki yvajshoy u gitoryyu litaratury yak mesca sustrech Gyote z Maryyanaj fon Villemer aystryjskaj aktrysaj i tancoyshchycaj Zaksenhayzen Rayon Zaksenhayzen yaki znahodzicca na paydnyovym beraze Majna upershynyu zgadvaecca y 1192 godze Z chasoy Syarednyavechcha tut zhyli galoynym chynam rybaki selskagaspadarchyya rabochyya i ramesniki Z 18 ga i 19 ga stagoddzya tut taksama ysyo bolsh syalilisya zamozhnyya zhyhary Z getaga chasu Zaksenhayzen stanovicca papulyarnym rayonam sa zbalansavanym spaluchennem roznichnaga gandlyu i restaranay Syonnya akramya dobra vyadomyh svaim yablachnym vinom i tradycyjnaj kuhnyaj restaranay takih yak Wagner i Gemaltes Haus tut taksama znahodzyacca suchasnyya kaktejl bary Arhitekturnaj daminantaj Zaksenhayzena z yaylyaecca carkva Dreikonigskirche pabudavanaya y 1875 1881 gadah Uzdoyzh Majna lyazhyc t zv Muzejny berag dze mescyacca galoynyya muzei Frankfurta Kozhnuyu druguyu subotu tut taksama adbyvaecca azin z najbujnejshyh blashynyh rynkay Germanii Srodki masavaj infarmacyiU Frankfurce vydayucca dve shmattyrazhnyya nyameckiya gazety liberalna kanservatyynaya Frankfurter Algemajne Cajtung Frankfurter Allgemeine Zeitung i levalibealnaya Frankfurter Rundshay Frankfurter Rundschau Taksama tut znahodzyacca centralnyya nyameckiya pradstaynictva agenstvay navin Asashyejted Pres Associated Press i Rojters Reuters KulinaryyaYablachnae vino Apfelwein Zyalyony sous Grune Sauce Ruchny syr z muzykaj Handkas mit Musik Frankfurckiya sasiski Frankfurter Wurstchen Rabrynki z kislaj kapustaj Rippchen mit Kraut Admetnyya asobyTeador Adorna nyamecki filosaf i sacyyolag adzin z galoynyh pradstaynikoy Krytychnaj gramadskaj teoryi naradziysya y Frankfurce y 1903 godze Z 1921 pa 1924 yon vyvuchay u Frankfurckim universitece filasofiyu sacyyalogiyu psihalogiyu i muzyku Z 1949 pa 1969 paslya vyartannya z emigracyi Adorna vykladay u getaj navuchalnaj ustanove filasofiyu i sacyyalogiyu Yon taksama kiravay Instytutam sacyyalnyh dasledvannyay pry yniversitece Poglyady Adorna meli vyaliki yplyy na nyameckae studenctva y 60 h gadah 20 ga stagoddzya Vasil Bykay vyadomy belaruski pismennik zhyy i pracavay u Frankfurce z 2001 pa 2002 y ramkah praektu Garady prytulku atrymayshy zaprashenne ad Vedamstva Multykulturnyh Spray i Frankfurckaga Knizhnaga Kirmashu Iagan Volfgang fon Gyote nyamecki paet gramadski dzeyach i pryrodaznayca Naradziysya i vyras u Frankfurce U 1971 g paslya zakanchennya vuchoby y Strasburge Gyote adchyniy u Frankfurce advakatskuyu kantoru yakaya praisnavala da yago ad ezdu y Vejmar u 1775 g U gety peryyad yon napisay syarod inshaga raman Pakuty maladoga Vertera 1774 Barys Kit belaruski gramadski dzeyach nastaynik matematyk vyadomy fizik kanstruktar amerykanskaj raketnaj tehniki Zhyy u Frankfurce z 1972 g Mne velmi padabaecca tut U sercy ya zh eyrapeec skazay B Kit na impreze prysvechanaj yago 100 gadovamu yubileyu zasnavalnik vyadomaga adnajmennaga frankfurtskaga banka Ganna Frank nyameckaya dzyaychynka yayrejskaga pahodzhannya yakaya paslya pryhoda Gitlera da ylady havalas ad nacystkaga teroru razam z syam yoj u Niderlandah Aytar susvetna vyadomaga Dzyonnika Ganny Frank dakumenta yaki ablichae nacyzm Ganna Frank naradilas u Frankfurce i zhyla tam da 1933 g Eryh From nyamecka amerykanski filosaf i psihaanalityk Naradziysya i zhyy u Frankfurce da svayoj emigracyi y ZShA y 1934 g Kiraynik sacyyalna psihalagichnaga addzela frankfurtskaga Instytuta sacyyalnyh dasledvannyay z 1930 pa 1934 Ota Gan nyamecki himik Vyhadzec z Frankfutu adkryy u 1938 g razam z Lize Majtner i Frydryham Shtrasmanam rasshchaplenne yrana Atrymay u 1944 g Nobeleyskuyu premiyu Artur Shapengayer nyamecki filosaf Peraehay u 1833 z Berlina dze y gety chas pachalas epidemiya halery u Frankfurt i zhyy tut da svayoj smerci y 1860 U svaim dzyonnike Shapengayer tak apisvae prychyny vybara Frankfurta Zdarovy klimat Prygozhyya myasciny Pryemnasci vyalikih garadoy Lepshaya chytalnya Pryrodna gistarychny muzej Leshyya teatry opera i kancerty Bolsh anglichan Lepshyya kavyarni Nyadrennae nadvor e Zenkenbergskaya bibliyateka Nyama pavodak Roland Koh nyamecki palityk Frydryh Vyoler nyamecki himik Garady pabracimyLiyon Francyya z 1960 Birmingem Vyalikabrytaniya z 1966 Milan Italiya z 1971 Kair Egipet z 1979 Tel Aviy Izrail z 1980 Guanchzhou Kitaj z 1988 Taronta Kanada z 1989 Budapesht Vengryya z 1990 Praga Chehiya z 1990 Lejpcyg Germaniya z 1991 Granada Nikaragua z 1991 Krakay Polshcha 1991 Dubaj Ab yadnanyya Arabskiya Emiraty z 2002 Chenai Indyya z 2005 Islamabad Pakistan Krynicyhttp klimadiagramme de Deutschland frankfurt2 html Xinhua Dow Jones International Financial Centers Development Index 2012 nyavyzn PDF 1 5 MB Xinhua and Dow Jones The Global Financial Centres Index 12 5 nyavyzn PDF 137 kB nedastupnaya spasylka Long Finance 1 studzenya 2013 Arhivavana z pershakrynicy 23 studzenya 2013 http archive svaboda org today 2001 jan 22 supa0122 2 html http www faz net s RubFAE83B7DDEFD4F2882ED5B3C15AC43E2 Doc E8B36107A8A4243D6929048FE3113D3F9 ATpl Ecommon Scontent html http www schopenhauer de denkmal 20schopenhauer htm Arhivavana 23 lipenya 2007 SpasylkiFrankfurt na Majne na VikishovishchyAficyjny sajt Arhivavana 8 krasavika 2007 Infarmacyya dlya turystay Stary Frankfurt Arhivavana 5 snezhnya 2006 Infarmacyjny partal Blog ab Frankfurce Arhivavana 31 sakavika 2009