Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (чэшск.: Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выхаду да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.
| |||||
Дэвіз: «Pravda vítězí» «Праўда перамагае» | |||||
Гімн: «Kde domov můj» | |||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1993 (ад Чэхаславакіі) | ||||
Афіцыйная мова | чэшская | ||||
Сталіца | Прага | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Прага, Брно, Острава, Пльзень | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Петр Павел Петр Фіяла | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 116-я ў свеце 78.866 км² 2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 10.578.820 чал. (85-я) 134 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2017) • На душу насельніцтва | $368,659 млрд (51-ы) $34.849,351 (38-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2017) • На душу насельніцтва | $196,068 млрд (49-ы) $18.534,333 (36-ы) | ||||
ІРЧП (2016) | ▲0,878 (вельмі высокі) (28-ы) | ||||
Этнахаронім | чэх, чэшка, чэхі | ||||
Валюта | чэшская крона (Kč ,CZK) | ||||
Авіякампанія | |||||
Інтэрнэт-дамены | .cz, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CZE | ||||
Код МАК | CZE | ||||
Тэлефонны код | +420 | ||||
Часавыя паясы | +1, улетку +2 |
Рэльеф Чэхіі ўзгорысты, па перыметры краіну аблямоўваюць сярэдневышынныя горы: , Шумава, Судэты. Да апошніх належыць найвышэйшы пункт — гара Снежка (1603 метры). Чэхія багатая на паклады каменнага і бурага вугалю. Клімат умераны, з выразнымі кантынентальнымі рысамі. Рэкі Чэхіі належаць да трох мораў: Чорнага (Марава), Балтыскага (Одра) і Паўночнага (Эльба і Влтава). Лясы займаюць 35 % плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй — дубавыя і букавыя, вышэй — хваёвыя.
Першая на чэшскіх землях дзяржава ўзнікла ў VII стагоддзі і неўзабаве стала часткай Вялікай Маравіі. У пачатку XI стагоддзя Багемія (гістарычная назва чэшскіх земляў) увайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Залатым векам Багеміі стала XIV стагоддзе, калі яе кароль Карл IV атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў Градчанах. Пачатак наступнага стагоддзя быў адзначаны Чэшскай рэфармацыяй і гусіцкімі войнамі. У XVI стагоддзі Багемія трапляе пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало штуршок даТрыццацігадовай вайны. Паўстанне было жорстка задушана і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: У пачатку ХІХ стагоддзя ў Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння. У Першай сусветнай вайне чэхі ваявалі не толькі на баку Аўстра-Венгрыі, але і ў арміях Антанты. У 1918 была абвешчана незалежная Чэхаславакія, а яе прэзідэнтам стаў Томаш Масарык. У Другую сусветную вайну Чэхія была акупавана фашысцкай Германіяй. У 1948 адроджаная Чэхаславакія абрала камуністычны шлях развіцця. Рэформы, распачатыя вясной 1968, выклікалі ўвядзенне войскаў дзяржаў Варшаўскага дагавора ў жніўні таго ж года, акупацыю краіны і скасаванне ўсіх ліберальных заваёў. У 1989 Чэхаславакія мірна развіталася з камуністычным ладам у выніку аксамітнай рэвалюцыі, 1 студзеня 1993 Чэхія і Славакія афіцыйна разышліся (у адрозненні ад распаду Югаславіі, гэтаксама аксамітна — без крыві). У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза, у 2007 стала часткай Шэнгенскай зоны.
Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Уваходзіць у ЕС, НАТА, Шэнгенскае пагадненне, АБСЕ, Савет Еўропы.
Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш атэістычных краін свету. Урбанізацыя складае 74 %: у Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць Брно, Острава, Пльзень, Ліберац, Оламаўц.
Чэхія — эканамічна развітая краіна, высокапрыбытковая (паводле класіфікацыі Сусветнага банку) сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка. Першая дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прынятая ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (1995). З 2004 года з’яўляецца сябрам ЕС. Чэхія прызнана адной з самых бяспечных краін свету.
Этымалогія
Назва «Чэхія» паходзіць ад імя славянскага племя чэхаў.
Афіцыйная назва краіны — Чэшская Рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоным выглядзе — Cesko.
Геаграфічнае становішча
Тэрыторыя Чэхіі складае 78 866 км² (у т.л. 77 276 км² зямной паверхні і 1 590 км² воднай). Чэхія ляжыць паміж 48° і 51° пн.ш., 12° і 19° у.д., што прыпадае, бадай, на самы цэнтр Еўропы (без Расіі). Агульная працягласць мяжы — 1 880 км. Мяжуе з Польшчай на поўначы (даўжыня мяжы 658 км), Германіяй на паўночным захадзе і захадзе (646 км), Аўстрыяй на поўдні (362 км) і Славакіяй на ўсходзе (214 км). Не мае прамога выхаду да мора, аднак выгаднае становічша на скрыжаванні транспартных шляхоў, да таго ж, на водападзеле, часткова кампенсуе гэты эканоміка-геаграфічны недахоп.
Прырода
Чэхія — краіна ўзвышшаў і гор сярэдняй вышыні. На захадзе ляжыць пагорыстая Багемская катлавіна, што дрэнуеца рэкамі Лаба (Эльба) і Влтава і якую аблямоўваюць горы: на захадзе — , на паўднёвым захадзе — Шумава, на паўночным захадзе — Рудныя горы (Крушнэ-Горы), па поўначы — Судэты. Менавіта ў Судэтах, на мяжы з Польшчай, у іх самай высокай частцы, вядомай як Крконашы, знаходзіцца найвышэйшая гара Чэхіі — Снежка (1603 або 1602 м). На ўсход ад Багеміі ляжыць Чэшска-Мараўскае ўзвышша, што займае геаграфічны цэнтр краіны. На паўднёвым захадзе — таксама пагорыстая і ў атачэнні невысокіх гор — ляжыць другая катлавіна — Мараўская. Нетры Чэхіі ўтрымліваюць значныя запасы бурага і каменнага вугалю, а таксама — графіту. Маюцца паклады руд чорных і каляровых металаў (аб чым сведчыць і назва «Рудныя горы»), зрэшты, амаль што вычарпаныя за доўгую гісторыю распрацоўкі.
Клімат Чэхіі ўмераны з цёплым летам і халоднай, пахмурнай, вільготнай зімой, вызначаецца змешваннем марскога і кантынентальнага ўплыву. Апошні абумоўлены наяўнасцю горных ланцугоў, што, хоць і невысокія, ствараюць пэўную перашкоду на шляху атлантычных паветраных мас, робячы лета больш спякотным, а зіму — маразнейшай, чым у той жа Баварыі. Улетку сярэдняя тэмпература паветра да +20 °C, узімку — да −5 °C. Ападкаў выпадае больш за 600 мм, большая частка прыпадае на лета, калі цыклоны прыносяць магутныя залевы, што выклікаюць бурлівыя паводкі. У гарах тэмпературы даволі сур’ёзна паніжаюцца, колькасць ападкаў таксама адрозніваецца, звычайна ў большы бок.
Па тэрыторыі Чэхіі праходзіць галоўны еўрапейскі водападзел: рэкі краіны нясуць свае воды у тры моры: Чорнае (Марава), Балтыйскае (Одра) і Паўночнае моры (Эльба). Па землях Багеміі цякуць рэкі Эльба (чэшская назва — Лаба) і яе прыток Влтава. На берагах Влтавы раскінулася Прага. Найбуйнейшая рака Маравіі — Марава, вялікі прыток Дуная. На паўночных схілах Усходніх Судэт бярэ пачатак рака Одра, што мае ў Чэхіі 112 км свайго верхняга цячэння.
Лясы займаюць болей за трэцюю частку плошчы краіны і добра захаваліся ў гарах: ніжэй ў складзе парод пераважаюць дубы і букі, вышэй — елкі і піхты. Ахове прыроды ў Чэхіі надаецца вялікая ўвага. Створаны 4 нацыянальныя паркі (усе ў гарах — гэта Крконашы, Шумава, Падыйі, і Багемская Швейцарыя) і 25 ахоўных ландшафтных зонаў.
Гісторыя
Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішла міграцыя кельтаў, а пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны маркамані і куадзі. Калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гор.
У VII ст. франкскі гандляр Само падтрымаў тутэйшых славян у барацьбе супраць авараў і зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай дзяржавы. У VIII ст. сталец захапіў мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя Вялікае Маравіі. У канцы IX ст. у складзе Вялікай Маравіі з’явілася княства Багемія, пад уладай дынастыі Пржамысловічаў. Напачатку X стагоддзя Вялікая Маравія была знішчана мадзьярамі, аднак чэшскія князі, браты Спытыгнеў I і Ураціслаў I паспяхова адбілі мадзьярскае нашэсце. У 1002 годзе Багемія на правах аўтаномнага суб’екта ўвайшла ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі, у 1198 княства было пераўтворана ў каралеўства. Залатым векам Багеміі стала XIV стагоддзе, калі яе кароль Карл IV атрымаў уладу над усёй імперыяй і заснаваў рэзідэнцыю ў Градчанах. У 1402 пражскі багаслоў Ян Гус распачаў пратэстанцкую рэфармацыю, у выніку чаго разгарнуліся Гусіцкія войны (1419—1434), якія прынеслі землям сучаснае Чэхіі вялікія спусташэнні.
У 1526 Багемія пачала пераходзіць пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. У 1618 годзе чэхі ўзнялі антыфеадальнае і антыгабсбургскае паўстанне, якое дало пачатак Трыццацігадовай вайне. У 1620 20-тысячнае паўстанцкае войска было разбіта ў Бітве на Белай Гары, пасля чаго паўстанне было жорстка задушана. У 1621 лідары паўстання былі пакараны смерцю. Габсбургі канчаткова ўключылі Багемію ў склад Аўстрыйскай імперыі, і для чэшскага народа пачаліся цёмныя часы анямечвання і акаталічвання: у сярэдзіне ХІХ стагоддзя па-чэшску размаўлялі ўсяго 15 % насельніцтва краіны (якое, дарэчы, скарацілася на траціну). З распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі (1806) Багемія афіцыйна стала часткай Аўстрыйскай імперыі, і ў Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння — так званага «рамантычнага нацыяналізму». У канцы ХІХ стагоддзя — калі Аўстрыйская імперыя трансфармавалася ў Аўстра-Венгрыю — землі Багеміі і Славакіі сталі прамысловым сэрцам шматнацыянальнай дзяржавы.
На франтах Першай сусветнай вайны ваявала каля 1,4 млн чэшскіх жаўнераў. За габсбургскую манархію землякі паміралі вельмі неахвотна, затое каля 90 000 чэхаў з вялікім энтузіязмам змагаліся ў арміях дзяржаў Антанты. Пасля Першай сусветнай вайны была ўтворана незалежная Чэхаславакія — адзіная дэмакратыя ў Цэнтральнай Еўропе паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Самай значнай фігурай на палітычным небасхіле таго часу быў Томаш Масарык — першы прэзідэнт краіны (1918—1935). У спадчыну ад Габсбургаў маладая дзяржава атрымала значны прамысловы комплекс, які паспяхова выкарыстоўвала, мадэрнізавала і развівала, у 1920-х-1930-х з’яўляючыся адной з найбольш прамыслова развітых краін свету.
У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але далей за школы палітыка падтрымкі нацыянальных меншасцяў не пайшла, што выклікала незадаволенасць. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер — праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судзеты — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, ненадоўга далучыла да сябе т.зв. — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. Працэс дэцэнтралізацыі прывёў да усталявання Другой рэспублікі, калі Славакія і Падарпацкая Русь дасягнулі ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавалі, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія.
Нягледзячы на больш за мільённую мабілізацыю і пагадненне аб узаемнай дапамозе з Францыяй, у сакавіку 1939 аслабелая дзяржава не аказала супраціву нямецкім войскам і распалася на марыянеткавы пратэктарат Багеміі і Маравіі пад кантролем Германіі, незалежную Славакію і Карпацкую Украіну, якая адразу ж была анексавана Венгрыяй. За перыяд акупацыі на тэрыторыі Чэхіі было забіта каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — яўрэі. Чэхія была вызвалена ад гітлераўцаў адной з апошніх — стрэлы ў Празе гучалі нават 9 траўня 1945 года. У 1945—1946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.
Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя, што дэмакратычным шляхам перамагла на выбарах 1946 года, узмацнілася і . Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі ўзяць курс на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам» — рэформы атрымалі назву «Пражскае вясны». Аднак войскі Арганізацыі Варшаўскага дагавора прыпынілі гэтыя спробы — жніўнем таго ж года арміі СССР і яго саюзнікаў акупавалі Чэхію; следам распачаліся палітычныя рэпрэсіі.
У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «аксамітная рэвалюцыя», што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію («аксамітны развод»). У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза, у 2007 стала часткай Шэнгенскай зоны.
Дзяржаўны лад
Чэхія — парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады — на ўрадзе і парламенце.
Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года мае 56 дэпутатаў у ніжняй палаце парламента, — 53, кансерватыўная партыя — 41, Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі — 26, правацэнтрысцкая партыя «» — 24.
Знешняя палітыка
Найбольш блізкімі сябрамі Чэхіі з’яўляюцца Польшча, Венгрыя і Славакія. Учацвярох яны утвараюць т.зв. Вышаградскую групу.
Беларуска-чэшскія адносіны
Беларусь і Чэхію звязвае даўняя гісторыя адносін. У 1517 годзе беларускі першадрукар Францішак Скарына надрукаваў у Празе сваю першую кнігу «Псалтыр», а таксама Біблію і шэраг іншых. У 1923—1943 у Празе знаходзілася Рада БНР у выгнанні. У Празе знаходзілі прытулак такія знакавыя постаці беларускай культуры як Ларыса Геніюш і Васіль Быкаў.
5 студзеня 1993 года Рэспубліка Беларусь і Чэшская Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. У Празе і Мінску з’явіліся пасольствы. У жніўні 2001 года ў Празе пабывала дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Адміністрацыйны падзел
Сталіца — Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак — краёў, кожны з якіх падзяляецца на акрэсы.
Спіс краёў:
- Прага
- Сярэднячэшскі край
- Паўднёвачэшскі край
- Пльзенскі край
- Карлаварскі край
- Кралавеградзецкі край
- Пардубіцкі край
- Оламаўцкі край
- Мараўскасілезскі край
- Паўднёвамараўскі край
- Злінскі край
- Край Высачына
Насельніцтва
Па колькасці насельніцтва сярод краін Еўропы Чэхія суседнічае з Грэцыяй, Венгрыяй, Партугаліяй. Да 1980-х насельніцтва краіны хутка павялічвалася, у 1980-х прырост запаволіўся, а у 1990-х стаў нулявым, (ў асобныя гады — адмоўным). Найгоршая дэмаграфічная сітуацыя назіралася ў пачатку 2000-х, а вось з 2005 колькасць жыхароў Чэхіі пачала рашуча ўзрастаць. Варта адзначыць, што станоўчая дынаміка ў вялікай ступені вынікае з фактару міграцыйнага прытоку, які выкліканы эканамічнымі поспехамі краіны. Нараджальнасць жа ў 2018 была меншай за смяротнасць (9,2 супраць 10,5 на 1000 чалавек), а сумарны каэфіцыент нараджальнасці складаў усяго 1,46. Як і паўсюль у Еўропе, насельніцтва Чэхіі старэе: доля асобаў старэйшых за 65 гадоў амаль дасягнула 20 %, сярэднестатыстынаму чэху ў 2018 было 42,5 гадоў.
Паколькі пункт «нацыянальнасць» у чэшскім перапісным бланку неабавязковы, 26 % насельніцтва вырашыла не дзяліцца са статыстыкай гэтай інфармацыяй. Тым не менш відавочна, што большасць насельніцтва складаюць чэхі. Каля 5 % жыхароў Чэхіі ідэнтыфікуюць сябе як маравы — этнічна блізкая да чэхаў група, што насяляе землі Маравіі. Сярод карэнных меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (паводле накаторых ацэнак — да 250 тысяч), палякі, яўрэі.
Пастаянны міграцыйны прыток робіць нацыянальны склад усё болей стракатым. Станам на 2016 год у Чэхіі налічвалася каля паўмільёна замежнікаў, палова з якіх прыходзілася на ўкраінцаў і славакаў, а вось трэцяя дыяспара нечаканая: у Чэхіі жыве каля 40 тыс. в’етнамцаў (0,4 % насельніцтва) — в’етнамскія працаўнікі з’явіліся тут яшчэ ў сацыялістычныя для Усходняй Еўропы часы, большасць з іх асела на новай радзіме. З іншага боку, шмат чэхаў раскідана па ўсім свеце: у адных ЗША паўтара мільёны чалавек маюць чэшскія карані, а Чыкага на пачатку ХХ ст. па колькасці чэшскамоўных жыхароў саступаў толькі Празе і Вене.
Каля 95 % жыхароў Чэхіі размаўляюць па-чэшску, у тым ліку і маравы, частка якіх размаўляе на мараўскіх гаворках чэшскай мовы (а хто-ніхто разглядае мараўскую як самастойную заходнеславянскую мову).
Большасць насельніцтва Чэхіі не вызнаюць ніякай рэлігіі, з іх 30 % пераканана называюць сябе атэістамі (больш толькі ў Кітаі і Японіі), яшчэ каля 45 % не атаясамлівае сябе ні з якой рэлігіяй. Гэта тэндэнцыя не толькі апошніх дзесяцігоддзяў і камуністычнага мінулага — гістарычна чэхі вядомы як адзін з самых талерантных і рэлігійна індыферэнтных народаў. Ці не таму менавіта тут у пачатку XIV стагоддзя адбылася першая вялікая спроба рэфармацыі каталіцкай царквы. Тым не менш, каталіцтва на чэшскіх землях адстаяла свае пазіцыі і сёння большасць вернікаў (якіх усяго 20-25 %) — каталікі, меншасць — пратэстанты.
Насельніцтва размешчана па тэрыторыі Чэхіі даволі раўнамерна. Сярэдняя шчыльнасць складае сярэднія па еўрапейскіх мерках 134 чал/км². 73,5 % жыхароў краіны з’яўляюцца гараджанамі (2018), найбольшая канцэнтрацыя гарадскіх паселішчаў на поўначы і на ўсходзе краіны. У сталіцы жыве 1,3 млн чалавек, у пражскай агламерацыі — каля 2,3 млн. Далей ідуць Брно (377 тыс.), Острава (294), Пльзень (169), Ліберац (102), Оламаўц (100 тыс.чал).
Эканоміка
Сучасная Чэхія — сацыяльна-арыентаваная рыначная эканоміка, адна з найбольш развітых і стабільных сярод краін былога сацыялістычнага блока. Мае вельмі высокі ІЧР (0,891 у 2018), а з улікам няроўнасці паводле гэтага вызначальнага паказчыка Чэхія 13-я ў свеце. Сусветны банк адносіць Чэхію да краін з высокім прыбыткам. Большая частка ВУП ствараецца ў сферы паслуг (61 %), прамысловасць складае 37 % аб’ёму эканомікі — адзін з найвышэйшых паказчыкаў у свеце — і мае выключнае экспартнае значэнне. Абедзве вядучыя галіны гаспадаркі носяць інавацыйны характар. Чэхія ўваходзіць у Еўрапейскі саюз, аднак на еўра пераходзіць не спяшаецца, захоўваючы вернасць сваёй кроне. ВУП на душу насельніцтва складае 91 % ад сярэдняга па ЕС і з’яўляецца адным з самых высокіх у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, тым больш відавочна знайсці Чэхію ў шэрагах АЭСР. У 2019 The Guardian ахарактарызавала Чэхію як адну з найбольш квітнеючых еўрапейскіх эканомік.
Да галоўных праблем эканомікі адносіцца , якое і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.
Рост ВУП у 2015, 2016, 2017 гадах склаў 5,4 %, 2,5 % і 4,3 % адпаведна; інфляцыя — 2,4 % (2017), 0,7 % (2016).
Рост ВУП у 2000—2001 гг. быў выкліканы зніжэннем на мытных пошлін з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі.
Зброя і войска
Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % ВУП.
Гл. таксама
- Роберт Герсуні
- Вёска Бенеціцэ
- Жан Батыст Гаспар Дэбюро
- Горад Летаград
- Горад Табар
- Горад Крупка
- Алімпійскі камітэт Чэхіі
- Плешнэ возера
- Алаіс Ірасек
- Горад Фрыдлант-на-Остравіцы
- Рака Йіглава
Крыніцы
- Český statistický úřad: Počet obyvatel v regionech soudržnosti, krajích a okresech České republiky k 1. 1. 2017 (чэшск.)
- IMF: Report for Selected Countries and Subjects - Czech Republic (англ.)
- UNDP: Human Development Report 2016 (англ.)
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ez.html Архівавана 30 ліпеня 2020.
- http://romove.radio.cz/en/article/18158
- https://www.radio.cz/en/section/talking/is-the-czech-republics-vietnamese-community-finally-starting-to-feel-at-home
- http://www.encyclopedia.chicagohistory.org/pages/153.html
- https://secularpolicyinstitute.net/survey/global-index-of-religion-and-atheism/
- https://www.theguardian.com/world/2019/jan/06/czech-democracy-threat-debt-crisis
Спасылкі
- Пілігрымка па месцах Святых Кірыла і Мяфодзія Архівавана 9 лістапада 2011.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Che hiya Che shskaya Respu blika cheshsk Ceska republika kraina y Centralnaj Eyrope ne mae vyhadu da mora Chehiya myazhue z Polshchaj Germaniyaj Aystryyaj i Slavakiyaj Kraina skladaecca z dvuh gistarychnyh regiyonay Bagemii i Maravii a taksama chastki Silezii i Nizhnyaj Aystryi Cheshskaya Respublika cheshsk Ceska republika Scyag Chehii Gerb ChehiiDeviz Pravda vitezi Prayda peramagae Gimn Kde domov muj Data nezalezhnasci 1 studzenya 1993 ad Chehaslavakii Aficyjnaya mova cheshskayaStalica PragaNajbujnejshyya garady Praga Brno Ostrava PlzenForma kiravannya Parlamenckaya respublikaPrezident Prem er ministr Petr Pavel Petr FiyalaPloshcha Usyago vodnaj paverhni 116 ya y svece 78 866 km 2Naselnictva Acenka 2017 Shchylnasc 10 578 820 chal 85 ya 134 chal km VUP PPZ Razam 2017 Na dushu naselnictva 368 659 mlrd 51 y 34 849 351 38 y VUP naminal Razam 2017 Na dushu naselnictva 196 068 mlrd 49 y 18 534 333 36 y IRChP 2016 0 878 velmi vysoki 28 y Etnaharonim cheh cheshka chehiValyuta cheshskaya krona Kc CZK AviyakampaniyaInternet dameny cz euKod ISO Alpha 2 CZKod ISO Alpha 3 CZEKod MAK CZETelefonny kod 420Chasavyya payasy 1 uletku 2 Relef Chehii yzgorysty pa perymetry krainu ablyamoyvayuc syarednevyshynnyya gory Shumava Sudety Da aposhnih nalezhyc najvyshejshy punkt gara Snezhka 1603 metry Chehiya bagataya na paklady kamennaga i buraga vugalyu Klimat umerany z vyraznymi kantynentalnymi rysami Reki Chehii nalezhac da troh moray Chornaga Marava Baltyskaga Odra i Paynochnaga Elba i Vltava Lyasy zajmayuc 35 ploshchy krainy i dobra zahavalisya y garah nizhej dubavyya i bukavyya vyshej hvayovyya Pershaya na cheshskih zemlyah dzyarzhava yznikla y VII stagoddzi i neyzabave stala chastkaj Vyalikaj Maravii U pachatku XI stagoddzya Bagemiya gistarychnaya nazva cheshskih zemlyay uvajshla y sklad Svyashchennaj Rymskaj imperyi Zalatym vekam Bagemii stala XIV stagoddze kali yae karol Karl IV atrymay uladu nad usyoj imperyyaj i zasnavay rezidencyyu y Gradchanah Pachatak nastupnaga stagoddzya byy adznachany Cheshskaj refarmacyyaj i gusickimi vojnami U XVI stagoddzi Bagemiya traplyae pad uladu aystryjskih Gabsburgay 1618 godze chehi yznyali antyfeadalnae i antygabsburgskae paystanne yakoe dalo shturshok daTryccacigadovaj vajny Paystanne bylo zhorstka zadushana i dlya cheshskaga naroda pachalisya cyomnyya chasy anyamechvannya i akatalichvannya U pachatku HIH stagoddzya y Chehii pachynaecca peryyad cheshskaga nacyyanalnaga adradzhennya U Pershaj susvetnaj vajne chehi vayavali ne tolki na baku Aystra Vengryi ale i y armiyah Antanty U 1918 byla abveshchana nezalezhnaya Chehaslavakiya a yae prezidentam stay Tomash Masaryk U Druguyu susvetnuyu vajnu Chehiya byla akupavana fashysckaj Germaniyaj U 1948 adrodzhanaya Chehaslavakiya abrala kamunistychny shlyah razviccya Reformy raspachatyya vyasnoj 1968 vyklikali yvyadzenne vojskay dzyarzhay Varshayskaga dagavora y zhniyni tago zh goda akupacyyu krainy i skasavanne ysih liberalnyh zavayoy U 1989 Chehaslavakiya mirna razvitalasya z kamunistychnym ladam u vyniku aksamitnaj revalyucyi 1 studzenya 1993 Chehiya i Slavakiya aficyjna razyshlisya u adroznenni ad raspadu Yugaslavii getaksama aksamitna bez kryvi U 1999 godze Chehiya daluchylasya da NATA u 2004 godze da Eyrasayuza u 2007 stala chastkaj Shengenskaj zony Demakratychnaya parlamenckaya respublika Unitarnaya dzyarzhava dzelicca na 13 krayoy Uvahodzic u ES NATA Shengenskae pagadnenne ABSE Savet Eyropy Naselnictva Chehii skladae 10 6 mln chalavek 95 zhyharoy krainy chehi drugi pa kolkasci zahodneslavyanski narod U religijnym skladze peravazhayuc kataliki ale ih usyago 20 pakolki Chehiya vyadomaya yak adna z najbolsh ateistychnyh krain svetu Urbanizacyya skladae 74 u Praze zhyve 1 3 mln chal bolsh za 100 000 zhyharoy mayuc Brno Ostrava Plzen Liberac Olamayc Chehiya ekanamichna razvitaya kraina vysokaprybytkovaya pavodle klasifikacyi Susvetnaga banku sacyyalna aryentavanaya rynkavaya ekanomika Pershaya dzyarzhava Centralnaj i Ushodnyaj Eyropy prynyataya y Arganizacyyu ekanamichnaga supracoynictva i razviccya 1995 Z 2004 goda z yaylyaecca syabram ES Chehiya pryznana adnoj z samyh byaspechnyh krain svetu EtymalogiyaNazva Chehiya pahodzic ad imya slavyanskaga plemya chehay Aficyjnaya nazva krainy Cheshskaya Respublika hacya y 1993 godze kiraynictva krainy prapanavala pa za mezhami aficyjnyh dakumentay uzhyvac nazvu Chehiya Czechia yakaya napryklad u anglijskaj move ne pryzhylasya A y paydnyovaslavyanskih movah shto bazuyucca na lacinskim alfavice uzhyvaecca cheshskaya karotkaya nazva Cesko takaya zh nazva yzhyvaecca i y nekatoryh inshyh movah davoli chasta y skazhonym vyglyadze Cesko Geagrafichnae stanovishchaAsnoyny artykul Geagrafiya Chehii Karta Chehii Terytoryya Chehii skladae 78 866 km u t l 77 276 km zyamnoj paverhni i 1 590 km vodnaj Chehiya lyazhyc pamizh 48 i 51 pn sh 12 i 19 u d shto prypadae badaj na samy centr Eyropy bez Rasii Agulnaya pracyaglasc myazhy 1 880 km Myazhue z Polshchaj na poynachy dayzhynya myazhy 658 km Germaniyaj na paynochnym zahadze i zahadze 646 km Aystryyaj na poydni 362 km i Slavakiyaj na yshodze 214 km Ne mae pramoga vyhadu da mora adnak vygadnae stanovichsha na skryzhavanni transpartnyh shlyahoy da tago zh na vodapadzele chastkova kampensue gety ekanomika geagrafichny nedahop PryrodaAsnoyny artykul Geagrafiya Chehii Kralicki Snezhnik chastka Sudetay gor na poynachy Chehii Chehiya kraina yzvyshshay i gor syarednyaj vyshyni Na zahadze lyazhyc pagorystaya Bagemskaya katlavina shto drenueca rekami Laba Elba i Vltava i yakuyu ablyamoyvayuc gory na zahadze na paydnyovym zahadze Shumava na paynochnym zahadze Rudnyya gory Krushne Gory pa poynachy Sudety Menavita y Sudetah na myazhy z Polshchaj u ih samaj vysokaj chastcy vyadomaj yak Krkonashy znahodzicca najvyshejshaya gara Chehii Snezhka 1603 abo 1602 m Na yshod ad Bagemii lyazhyc Cheshska Marayskae yzvyshsha shto zajmae geagrafichny centr krainy Na paydnyovym zahadze taksama pagorystaya i y atachenni nevysokih gor lyazhyc drugaya katlavina Marayskaya Netry Chehii ytrymlivayuc znachnyya zapasy buraga i kamennaga vugalyu a taksama grafitu Mayucca paklady rud chornyh i kalyarovyh metalay ab chym svedchyc i nazva Rudnyya gory zreshty amal shto vycharpanyya za doyguyu gistoryyu raspracoyki Klimat Chehii ymerany z cyoplym letam i halodnaj pahmurnaj vilgotnaj zimoj vyznachaecca zmeshvannem marskoga i kantynentalnaga yplyvu Aposhni abumoyleny nayaynascyu gornyh lancugoy shto hoc i nevysokiya stvarayuc peynuyu perashkodu na shlyahu atlantychnyh pavetranyh mas robyachy leta bolsh spyakotnym a zimu maraznejshaj chym u toj zha Bavaryi Uletku syarednyaya temperatura pavetra da 20 C uzimku da 5 C Apadkay vypadae bolsh za 600 mm bolshaya chastka prypadae na leta kali cyklony prynosyac magutnyya zalevy shto vyklikayuc burlivyya pavodki U garah temperatury davoli sur yozna panizhayucca kolkasc apadkay taksama adroznivaecca zvychajna y bolshy bok Pryrodaahoynyya terytoryi Pa terytoryi Chehii prahodzic galoyny eyrapejski vodapadzel reki krainy nyasuc svae vody u try mory Chornae Marava Baltyjskae Odra i Paynochnae mory Elba Pa zemlyah Bagemii cyakuc reki Elba cheshskaya nazva Laba i yae prytok Vltava Na beragah Vltavy raskinulasya Praga Najbujnejshaya raka Maravii Marava vyaliki prytok Dunaya Na paynochnyh shilah Ushodnih Sudet byare pachatak raka Odra shto mae y Chehii 112 km svajgo verhnyaga cyachennya Lyasy zajmayuc bolej za trecyuyu chastku ploshchy krainy i dobra zahavalisya y garah nizhej y skladze parod peravazhayuc duby i buki vyshej elki i pihty Ahove pryrody y Chehii nadaecca vyalikaya yvaga Stvorany 4 nacyyanalnyya parki use y garah geta Krkonashy Shumava Padyji i Bagemskaya Shvejcaryya i 25 ahoynyh landshaftnyh zonay GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Chehii Pershyya lyudzi zhyli na terytoryi suchasnae Chehii y epohu nealita U Antychnasci u III st da n e praz getuyu terytoryyu ishla migracyya keltay a paznej u I st n e tut zhyli germanskiya plyamyony markamani i kuadzi Kali pachalosya Vyalikae perasyalenne naroday germanskiya plyamyony rushyli na zahad a ihnyae mesca zanyali slavyane shto pryjshli ad uzbyarezhzha Chornaga mora i z Karpackih gor U VII st frankski gandlyar Samo padtrymay tutejshyh slavyan u baracbe suprac avaray i zrabiysya kiraynikom pershaj centralnaeyrapejskaj dzyarzhavy U VIII st stalec zahapiy myascovy maravec ad yago kiravannya byare pachatak gistoryya Vyalikae Maravii U kancy IX st u skladze Vyalikaj Maravii z yavilasya knyastva Bagemiya pad uladaj dynastyi Przhamyslovichay Napachatku X stagoddzya Vyalikaya Maraviya byla znishchana madzyarami adnak cheshskiya knyazi braty Spytygney I i Uracislay I paspyahova adbili madzyarskae nashesce U 1002 godze Bagemiya na pravah aytanomnaga sub ekta yvajshla y sklad Svyashchennaj Rymskaj Imperyi u 1198 knyastva bylo peraytvorana y karaleystva Zalatym vekam Bagemii stala XIV stagoddze kali yae karol Karl IV atrymay uladu nad usyoj imperyyaj i zasnavay rezidencyyu y Gradchanah U 1402 prazhski bagasloy Yan Gus raspachay pratestanckuyu refarmacyyu u vyniku chago razgarnulisya Gusickiya vojny 1419 1434 yakiya prynesli zemlyam suchasnae Chehii vyalikiya spustashenni Prazhskaya defenestracyya 1618 z yakoj pachalasya Tryccacigadovaya vajna Defenestracyya vykidvanne nenavisnyh chynoynikay u vokny cheshski gistarychny fenomen U 1526 Bagemiya pachala perahodzic pad uladu aystryjskih Gabsburgay U 1618 godze chehi yznyali antyfeadalnae i antygabsburgskae paystanne yakoe dalo pachatak Tryccacigadovaj vajne U 1620 20 tysyachnae paystanckae vojska bylo razbita y Bitve na Belaj Gary paslya chago paystanne bylo zhorstka zadushana U 1621 lidary paystannya byli pakarany smercyu Gabsburgi kanchatkova yklyuchyli Bagemiyu y sklad Aystryjskaj imperyi i dlya cheshskaga naroda pachalisya cyomnyya chasy anyamechvannya i akatalichvannya u syaredzine HIH stagoddzya pa cheshsku razmaylyali ysyago 15 naselnictva krainy yakoe darechy skaracilasya na tracinu Z raspadam Svyashchennaj Rymskaj imperyi 1806 Bagemiya aficyjna stala chastkaj Aystryjskaj imperyi i y Chehii pachynaecca peryyad cheshskaga nacyyanalnaga adradzhennya tak zvanaga ramantychnaga nacyyanalizmu U kancy HIH stagoddzya kali Aystryjskaya imperyya transfarmavalasya y Aystra Vengryyu zemli Bagemii i Slavakii stali pramyslovym sercam shmatnacyyanalnaj dzyarzhavy Na frantah Pershaj susvetnaj vajny vayavala kalya 1 4 mln cheshskih zhayneray Za gabsburgskuyu manarhiyu zemlyaki pamirali velmi neahvotna zatoe kalya 90 000 chehay z vyalikim entuziyazmam zmagalisya y armiyah dzyarzhay Antanty Paslya Pershaj susvetnaj vajny byla ytvorana nezalezhnaya Chehaslavakiya adzinaya demakratyya y Centralnaj Eyrope pamizh dzvyuma susvetnymi vojnami Samaj znachnaj figuraj na palitychnym nebashile tago chasu byy Tomash Masaryk pershy prezident krainy 1918 1935 U spadchynu ad Gabsburgay maladaya dzyarzhava atrymala znachny pramyslovy kompleks yaki paspyahova vykarystoyvala madernizavala i razvivala u 1920 h 1930 h z yaylyayuchysya adnoj z najbolsh pramyslova razvityh krain svetu Pershaya Chehaslavakiya 1918 1938 U novaj respublicy zhylo shmat nemcay vengray i palyakay Dlya ih u Chehaslavakii adchynyalisya shkoly dze adukacyyu dzicya atrymlivala na svayoj rodnaj move Ale dalej za shkoly palityka padtrymki nacyyanalnyh menshascyay ne pajshla shto vyklikala nezadavolenasc Getuyu situacyyu skarystay dzelya dasyagnennya svaih metay Adolf Gitler praz Myunhenskae pagadnenne yon daluchyy da Germanii Sudzety pravincyyu dze bolshasc naselnictva skladali nemcy Polshcha u svayu chargu nenadoyga daluchyla da syabe t zv terytoryyu z polskim naselnictvam Praces decentralizacyi pryvyoy da ustalyavannya Drugoj respubliki kali Slavakiya i Padarpackaya Rus dasyagnuli y skladze Chehaslavakii znachnaj aytanomii i zapatrabavali kab Chehaslavakiya pisalasya praz zluchok Cheha Slavakiya Nyagledzyachy na bolsh za milyonnuyu mabilizacyyu i pagadnenne ab uzaemnaj dapamoze z Francyyaj u sakaviku 1939 aslabelaya dzyarzhava ne akazala supracivu nyameckim vojskam i raspalasya na maryyanetkavy pratektarat Bagemii i Maravii pad kantrolem Germanii nezalezhnuyu Slavakiyu i Karpackuyu Ukrainu yakaya adrazu zh byla aneksavana Vengryyaj Za peryyad akupacyi na terytoryi Chehii bylo zabita kalya 125 000 chalavek z yakih 83 000 yayrei Chehiya byla vyzvalena ad gitleraycay adnoj z aposhnih strely y Praze guchali navat 9 traynya 1945 goda U 1945 1946 gg nyameckaya menshasc byla vygnanaya pa za mezhy Chehii Vulica Pragi zhniven 1968 Prazhskaya vyasna skonchylasya z uvarvannem vojskay dzyarzhay Varshayskaga dagavoru y Chehiyu Paslya vajny Chehaslavakiya pasprabavala zrabicca mastom pamizh Zahadam i Ushodam ale Kamunistychnaya partyya shto demakratychnym shlyaham peramagla na vybarah 1946 goda uzmacnilasya i Chehaslavakiya daluchylasya da Saveckaga bloka U 1968 kirayniki krainy vyrashyli yzyac kurs na pabudovu sacyyalizmu z chalavechym tvaram reformy atrymali nazvu Prazhskae vyasny Adnak vojski Arganizacyi Varshayskaga dagavora prypynili getyya sproby zhniynem tago zh goda armii SSSR i yago sayuznikay akupavali Chehiyu sledam raspachalisya palitychnyya represii U 1989 godze y Chehaslavakii zdarylasya byaskroynaya aksamitnaya revalyucyya shto paklala kanec kiravannyu kamunistay A y 1993 godze kraina padzyalilasya na nezalezhnyya Chehiyu i Slavakiyu aksamitny razvod U 1999 godze Chehiya daluchylasya da NATA u 2004 godze da Eyrasayuza u 2007 stala chastkaj Shengenskaj zony Dzyarzhayny ladChehiya parlamenckaya demakratychnaya kraina dze funkcyi vykanaychae ylady lyazhac na yradze a funkcyi zakanadaychae ylady na yradze i parlamence Paslya parlamenckih vybaray 2010 goda mae 56 deputatay u nizhnyaj palace parlamenta 53 kanservatyynaya partyya 41 Kamunistychnaya partyya Chehii i Maravii 26 pravacentrysckaya partyya 24 Zneshnyaya palityka Najbolsh blizkimi syabrami Chehii z yaylyayucca Polshcha Vengryya i Slavakiya Uchacvyaroh yany utvarayuc t zv Vyshagradskuyu grupu Belaruska cheshskiya adnosiny Asnoyny artykul Belaruska cheshskiya adnosiny Belarus i Chehiyu zvyazvae daynyaya gistoryya adnosin U 1517 godze belaruski pershadrukar Francishak Skaryna nadrukavay u Praze svayu pershuyu knigu Psaltyr a taksama Bibliyu i sherag inshyh U 1923 1943 u Praze znahodzilasya Rada BNR u vygnanni U Praze znahodzili prytulak takiya znakavyya postaci belaruskaj kultury yak Larysa Geniyush i Vasil Bykay 5 studzenya 1993 goda Respublika Belarus i Cheshskaya Respublika ystanavili dyplamatychnyya adnosiny U Praze i Minsku z yavilisya pasolstvy U zhniyni 2001 goda y Praze pabyvala delegacyya Nacyyanalnaga shodu Respubliki Belarus Administracyjny padzelStalica Praga Kraina padzyalyaecca na 14 administracyjnyh adzinak krayoy kozhny z yakih padzyalyaecca na akresy Spis krayoy Praga Syarednyacheshski kraj Paydnyovacheshski kraj Plzenski kraj Karlavarski kraj Kralavegradzecki kraj Pardubicki kraj Olamaycki kraj Marayskasilezski kraj Paydnyovamarayski kraj Zlinski kraj Kraj VysachynaNaselnictvaAsnoyny artykul Naselnictva Chehii Dynamika kolkasci naselnictva Chehii 1960 2016 Pa kolkasci naselnictva syarod krain Eyropy Chehiya susednichae z Grecyyaj Vengryyaj Partugaliyaj Da 1980 h naselnictva krainy hutka pavyalichvalasya u 1980 h pryrost zapavoliysya a u 1990 h stay nulyavym y asobnyya gady admoynym Najgorshaya demagrafichnaya situacyya naziralasya y pachatku 2000 h a vos z 2005 kolkasc zhyharoy Chehii pachala rashucha yzrastac Varta adznachyc shto stanoychaya dynamika y vyalikaj stupeni vynikae z faktaru migracyjnaga prytoku yaki vyklikany ekanamichnymi pospehami krainy Naradzhalnasc zha y 2018 byla menshaj za smyarotnasc 9 2 suprac 10 5 na 1000 chalavek a sumarny kaeficyent naradzhalnasci skladay usyago 1 46 Yak i paysyul u Eyrope naselnictva Chehii staree dolya asobay starejshyh za 65 gadoy amal dasyagnula 20 syarednestatystynamu chehu y 2018 bylo 42 5 gadoy Chehi y zahodnebagemskih narodnyh stroyah Pakolki punkt nacyyanalnasc u cheshskim perapisnym blanku neabavyazkovy 26 naselnictva vyrashyla ne dzyalicca sa statystykaj getaj infarmacyyaj Tym ne mensh vidavochna shto bolshasc naselnictva skladayuc chehi Kalya 5 zhyharoy Chehii identyfikuyuc syabe yak maravy etnichna blizkaya da chehay grupa shto nasyalyae zemli Maravii Syarod karennyh menshascyay slavaki kalya 2 cygany pavodle nakatoryh acenak da 250 tysyach palyaki yayrei Brno drugi pa pamerah gorad Chehii Stary gorad Pastayanny migracyjny prytok robic nacyyanalny sklad usyo bolej strakatym Stanam na 2016 god u Chehii nalichvalasya kalya paymilyona zamezhnikay palova z yakih pryhodzilasya na ykraincay i slavakay a vos trecyaya dyyaspara nechakanaya u Chehii zhyve kalya 40 tys v etnamcay 0 4 naselnictva v etnamskiya pracayniki z yavilisya tut yashche y sacyyalistychnyya dlya Ushodnyaj Eyropy chasy bolshasc z ih asela na novaj radzime Z inshaga boku shmat chehay raskidana pa ysim svece u adnyh ZShA paytara milyony chalavek mayuc cheshskiya karani a Chykaga na pachatku HH st pa kolkasci cheshskamoynyh zhyharoy sastupay tolki Praze i Vene Kalya 95 zhyharoy Chehii razmaylyayuc pa cheshsku u tym liku i maravy chastka yakih razmaylyae na marayskih gavorkah cheshskaj movy a hto nihto razglyadae marayskuyu yak samastojnuyu zahodneslavyanskuyu movu Katalicki Sabor Svyatoga Vaclava Olamayc Bolshasc veruyuchyh chehay yakih menshasc kataliki Bolshasc naselnictva Chehii ne vyznayuc niyakaj religii z ih 30 perakanana nazyvayuc syabe ateistami bolsh tolki y Kitai i Yaponii yashche kalya 45 ne atayasamlivae syabe ni z yakoj religiyaj Geta tendencyya ne tolki aposhnih dzesyacigoddzyay i kamunistychnaga minulaga gistarychna chehi vyadomy yak adzin z samyh talerantnyh i religijna indyferentnyh naroday Ci ne tamu menavita tut u pachatku XIV stagoddzya adbylasya pershaya vyalikaya sproba refarmacyi katalickaj carkvy Tym ne mensh katalictva na cheshskih zemlyah adstayala svae pazicyi i syonnya bolshasc vernikay yakih usyago 20 25 kataliki menshasc pratestanty Naselnictva razmeshchana pa terytoryi Chehii davoli raynamerna Syarednyaya shchylnasc skladae syaredniya pa eyrapejskih merkah 134 chal km 73 5 zhyharoy krainy z yaylyayucca garadzhanami 2018 najbolshaya kancentracyya garadskih paselishchay na poynachy i na yshodze krainy U stalicy zhyve 1 3 mln chalavek u prazhskaj aglameracyi kalya 2 3 mln Dalej iduc Brno 377 tys Ostrava 294 Plzen 169 Liberac 102 Olamayc 100 tys chal EkanomikaAsnoyny artykul Shtab kvatera kampanii Avast adnago z gulcoy na rynku kamp yutarnaj byaspeki Praga Suchasnaya Chehiya sacyyalna aryentavanaya rynachnaya ekanomika adna z najbolsh razvityh i stabilnyh syarod krain byloga sacyyalistychnaga bloka Mae velmi vysoki IChR 0 891 u 2018 a z ulikam nyaroynasci pavodle getaga vyznachalnaga pakazchyka Chehiya 13 ya y svece Susvetny bank adnosic Chehiyu da krain z vysokim prybytkam Bolshaya chastka VUP stvaraecca y sfery paslug 61 pramyslovasc skladae 37 ab yomu ekanomiki adzin z najvyshejshyh pakazchykay u svece i mae vyklyuchnae ekspartnae znachenne Abedzve vyaduchyya galiny gaspadarki nosyac inavacyjny haraktar Chehiya yvahodzic u Eyrapejski sayuz adnak na eyra perahodzic ne spyashaecca zahoyvayuchy vernasc svayoj krone VUP na dushu naselnictva skladae 91 ad syarednyaga pa ES i z yaylyaecca adnym z samyh vysokih u Centralnaj i Ushodnyaj Eyrope tym bolsh vidavochna znajsci Chehiyu y sheragah AESR U 2019 The Guardian aharaktaryzavala Chehiyu yak adnu z najbolsh kvitneyuchyh eyrapejskih ekanomik Da galoynyh prablem ekanomiki adnosicca yakoe i dagetul trymaecca na adnym z najbolsh vysokih uzroynyay u ES Rost VUP u 2015 2016 2017 gadah sklay 5 4 2 5 i 4 3 adpavedna inflyacyya 2 4 2017 0 7 2016 Rost VUP u 2000 2001 gg byy vyklikany znizhennem na mytnyh poshlin z boku Eyrasayuza a taksama zamezhnymi investycyyami u pershuyu chargu nyameckimi Zbroya i vojskaCheshskae vojska skladaecca z nazemnyh i pavetranyh vojskay Na yzbraenne shtogod vydatkoyvayuc 1 8 VUP Gl taksamaRobert Gersuni Vyoska Benecice Zhan Batyst Gaspar Debyuro Gorad Letagrad Gorad Tabar Gorad Krupka Alimpijski kamitet Chehii Pleshne vozera Alais Irasek Gorad Frydlant na Ostravicy Raka JiglavaKrynicyCesky statisticky urad Pocet obyvatel v regionech soudrznosti krajich a okresech Ceske republiky k 1 1 2017 cheshsk IMF Report for Selected Countries and Subjects Czech Republic angl UNDP Human Development Report 2016 angl https www cia gov library publications resources the world factbook geos ez html Arhivavana 30 lipenya 2020 http romove radio cz en article 18158 https www radio cz en section talking is the czech republics vietnamese community finally starting to feel at home http www encyclopedia chicagohistory org pages 153 html https secularpolicyinstitute net survey global index of religion and atheism https www theguardian com world 2019 jan 06 czech democracy threat debt crisisSpasylkiPiligrymka pa mescah Svyatyh Kiryla i Myafodziya Arhivavana 9 listapada 2011