Заходняя Беларусь — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у 1918—1920 гадах неаднаразова мянялі прыналежнасць і адыйшлі да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавору пасля польска-савецкай вайны (Гл. таксама: лінія Керзана). Назва дадзеная паводле этнічнага складу насельніцтва, у якім пераважалі беларусы; у такім выглядзе назва існуе ў савецкай, расійскай, украінскай і беларускай культурах. У польскай традыцыі пераважна вядома як Усходнія землі ці ўскраіны («крэсы ўсходнія»), прапануюцца і іншыя азначэнні. У 1930-х гадах насельніцтва складала каля 4 млн чал.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны землі ўвайшлі ў склад БССР — тэрыторыя Заходняй Беларусі прыблізна адпавядае сучасным Брэсцкай, Гродзенскай, частцы Мінскай і заходняй палове Віцебскай абласцей Рэспублікі Беларусь. Частка Віленскага краю ўключна з Вільняй была перададзена Літве, пасля 1944 года Усходняя Беласточчына адыйшла да Польшчы (Гл. таксама Беластоцкая вобласць).
Перадгісторыя
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921), які скончыў польска-савецкую вайну, тэрыторыя Беларускай ССР была падзелена на дзве часткі: 12 яе заходніх паветаў трапілі на польскі бок, 6 (Меншчына) — на савецкі. Такім чынам Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польскай Рэспублікі.
Назва
Па заняцці Вільні ў кастрычніку 1920 года войскамі польскага генерала Л. Жалігоўскага беларускія арганізацыі ад блізкіх да кіраўніка Польшчы Ю. Пілсудскага колаў атрымалі запэўненні, што на тэрыторыі Віленшчыны будзе створана дзяржава «Заходняя Беларусь».
Паводле польскай даследчыцы Аляксандры Бергман, паняцце «Заходняя Беларусь» было створана ў 1923 годзе ў камуністычным асяроддзі, адначасова са стварэннем Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; аўтар тэрміна, магчыма, . Беларускі гісторык Іван Коўкель лічыць, што назва з’явілася раней, восенню 1920 года, і не мела нічога супольнага з камуністычным рухам. Савецкая ўлада ў час 2-й сусветнай вайны адмовілася ад карыстання назвай «Заходняя Беларусь» на карысць «заходніх абласцей Беларускай ССР», каб падкрэсліць еднасці рэспублікі. Такі тэрмін выкарыстоўваўся, між іншым, у дакументах КПСС.
У камуністычнай Польшчы ў 1945—1989 гадах як улада, так і гісторыкі шырока выкарыстоўвалі тэрмін «Заходняя Беларусь», з-за палітычных прычынаў пазбягаючы іншых формаў, перадусім такіх, як «Усходнія Крэсы». Пасля палітычных зменаў на пачатку 1990-х гадоў былі прапанаваныя новыя азначэнні. У лютым 1993 года польскі гісторык, прапанаваў тэрмін «паўночна-ўсходнія землі II Рэчы Паспалітай». Прыхільнікам гэтай назвы з’яўляецца таксама гісторык . Ён лічыць, што не трэба карыстацца тэрмінам «Усходнія Крэсы», таму што гэта не былі ніякія «ускраіны», а самы цэнтр, сэрца польскай дзяржавы.
Польскі гісторык лічыць, што назвы «Заходняя Беларусь» і «Заходняя Украіна» былі ўведзеныя як апісанне абшараў дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і — аўтаномных арганізацый у складзе Камуністычнай партыі Польшчы. Ён прапануе, у выпадку выкарыстання гэтых тэрмінаў, пісаць іх у двукоссі або дадаваць перад імі словы «так званыя», каб падкрэсліць іх палітычнае паходжанне.
Тэрыторыя
Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора бальшавіцкая Расія вызначыла памер беларускай этнаграфічнай тэрыторыі, якая апынулася ў складзе Польшчы, у 98.815 км² з 3,2 млн насельніцтва. У дакладзе на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР I-га склікання, старшыня СНК СССР і Вячаслаў Молатаў апераваў: «тэрыторыя Заходняй Беларусі дасягае 108 тысяч квадратных кіламетраў». Савецкая акадэмічная навука вызначала тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 82 тыс. км², аднак уключаючы ў яе склад усе 4 ваяводствы былых «паўночна-ўсходніх крэсаў», якія займалі нашмат большую плошчу.
Эканамічнае развіццё
Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Заходняй Беларусі значна адрознівалася ад астатняй Польшчы. З эканамічнага пункту гледжання, край заставаўся адсталай аграрнай ускраінай і выкарыстоўваўся пераважна як крыніца сыравіны і таннай працоўнай сілы, як рынак збыту для польскай прамысловасці. Такая эканамічная палітыка кіруючых колаў краіны ва ўмовах аграрнага перанасялення і масавага беспрацоўя асуджала край на адсталасць і беднасць.
У Заходняй Беларусі не было цяжкай прамысловасці, а большасць прадпрыемстваў прадстаўляла сабой дробныя, занятыя перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1928 у Беластоцкім (найбольш развітым у прамысловых адносінах), Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах дзейнічала 2136 прадпрыемстваў з агульнай колькасцю рабочых 55199 чал., з іх 1653 адносіліся да дробных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых менш за 20 чал.. На долю харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці прыходзілася 2/3 прадпрыемстваў і рабочых. А з пачаткам у 1929 эканамічнага крызісу колькасць дзеючых прадпрыемстваў увогуле пачала змяншацца.
У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля 90 % насельніцтва (у Польшчы 63 %). Захоўваліся панскія маёнткі, , прыватныя, дзяржаўныя, касцельныя, грамадскія фальваркі, была распаўсюджана дробная арэнда панскай і дзяржаўнай зямлі за адпрацоўкі ці частку ўраджаю, аплата працы натурай, цераспалосіца, шарваркі. Усё гэта стрымлівала працэс развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, не давала магчымасці вырашаць сацыяльныя праблемы насельніцтва. У 1921 г. землекарыстанне выглядала так: 10,8 % належала дзяржаве, 0,3 % — царкве, 88,4 % — прыватным буйным і дробным уласнікам, 0,5 % — іншым карыстальнікам. Існавалі буйная панская ўласнасць і вялікая колькасць беззямельных і малазямельных сялянскіх гаспадарак. 3866 памешчыкаў (зямельныя ўладанні кожнага больш за 100 га) складалі 1 % усіх землеўладальнікаў, мелі ў сваім карыстанні 4210 тыс. га (больш за палову ўсёй прыватнаўласніцкай зямлі), каля 500 магнатаў валодалі больш як па 1000 га. Пры гэтым 48 % гаспадарак мелі менш як па 5 га кожная. Таму большасць гаспадарак адчувала недахоп зямлі. Сервітутамі карысталіся 31 тыс. сялянскіх гаспадарак, 212 тыс. з’яўляліся цераспалоснымі. Нягледзячы на прыпыненне працэсу драбнення сялянскіх гаспадарак у выніку зямельнай рэформы 1925 (парцэляцыя, камасацыя), іх дэцэнтралізацыя не была пераадолена.
У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі вызначаюцца 4 фазы развіцця. 1919-24 гг. характарызаваліся неспрыяльнай для вёскі інфляцыяй: сяляне пасля вайны ў асноўным адбудавалі свае гаспадаркі, але недахоп інвестыцый і нізкія цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю не спрыялі развіццю вытворчасці. Добрыя ўраджаі ў 1925-29 гг. і высокія цэны на сельгаспрадукцыю садзейнічалі ўздыму гаспадарак. Грашовы даход з 1 га ў гаспадарцы з 5-10 га складаў 348 злотых, у 1928—586. У гэтыя гады сяляне куплялі зямлю, машыны, мінеральныя ўгнаенні, праводзілі меліярацыю, бралі крэдыты. Сусветны эканамічны крызіс, што пачаўся ў 1929, выклікаў зніжэнне цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю (у 1928 селянін атрымліваў за яе 100 злотых, у 1935 — 33). Павялічыліся падаткі, знізілася даходнасць, расла запазычанасць. Пры спагнанні нядоімак па даўгах улады праводзілі т. зв. ліцытацыі — сілай забіралі сялянскую маёмасць. Фаза пераадолення крызісу на вёсцы настала ў 1936, але гаспадаркі не дасягнулі перадкрызіснага стану. У сельскай гаспадарцы ўсталяваўся застой і пагаршэнне матэрыяльнага становішча сялян. Заходнебеларуская вёска была перанаселеная (каля 700 тыс. чал. свабоднай рабочай сілы), а прамысловасць не была ў стане скарыстаць яе. У 1925-38 з Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны эмігрыравала 78,1 тыс. чал. Падчас эканамічнага крызісу эміграцыя скарацілася, беззямельныя і малазямельныя сяляне працавалі на лесараспрацоўках, падзёншчыкамі.
У міжваенны перыяд мала змянілася тэхналогія землеапрацоўкі: галоўная цяглавая сіла — конь, прылады працы — плуг, барана, каса, і серп. Толькі ў заможных сялян з’явіліся сеялкі, ручныя малатарні, веялкі, сячкарні. Частка сялян займалася кавальствам, кравецтвам, шавецтвам, сталярствам, гарбарствам і інш.
У прамысловай вытворчасці Заходняй Беларусі было занята 6,9 % насельніцтва. Рабочыя польскай нацыянальнасці працавалі на буйных прадпрыемствах і транспарце, яўрэйскай — у дробным рамястве; беларусы былі заняты пераважна ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, на прадпрыемствах па апрацоўцы мясцовай сыравіны — шкляных, цагельных, вінакурных заводах, млынах, у якасці сезонных рабочых. Канцэнтрацыя рабочай сілы была нізкая: больш за 100 чал. працавала толькі на 80 прадпрыемствах і больш за 500 чал. — на 6. Найбольшая колькасць рабочых была занята на 31 лесапільным заводзе і 14 фанерных фабрыках; на 34 млынах, піваварнях, броварах, тытунёвых фабрыках і 11 гутах працавала 2,2 тыс. рабочых, на 27 цагельных заводах — 1,2 тыс. Найбольш развітым у прамысловых адносінах было Беластоцкае ваяводства, дзе знаходзілася 100 % тэкстыльшчыкаў, 86 % гарбароў, 60 % рабочых піваварных заводаў, 51 % гутаў, 25 % тартакоў. У Гродзенскім ваяводстве было сканцэнтравана 100 % тытунёвай, 88 % папяровай, 54 % керамічнай і 48 % шкляной вытворчасці. У Віленскім ваяврдстве рабочыя працавалі на прадпрыемствах харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай і гарбарнай прамысловасці. У Пінскім павеце большасць рабочых была занята на запалкавай і 4 фанерных фабрыках, у Лідскім павеце — на 10 лесапільных заводах, фабрыцы гумавых вырабаў «Ардаль», шклозаводзе «Нёман». 20 тыс. чал. працавалі ў вагонарамонтных майстэрнях і паравозных дэпо чыгуначных вузлоў у Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Вільні, Брэсце, Лунінцы. У 1928 у Беластоку налічвалася 8 тыс. тэкстыльшчыкаў. Больш за 46,8 тыс. чал. былі заняты ў гандлі, бытавым абслугоўванні і камунальнай гаспадарцы. На прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці ў розны час налічвалася 7-9 тыс. чал. Агульная колькасць рабочых у Заходняй Беларусі не перавышала 100 тыс., без уліку сезонных рабочых. На многіх прадпрыемствах машыны і механізмы адсутнічалі, пераважала ручная праца.
Сацыяльныя правы аб 8-гадзінным рабочым дні, бальнічных касах, платных адпачынках і ахове працы, якія былі заваяваны рабочымі Польшчы ў 1918-19, у Заходняй Беларусі амаль не дзейнічалі. Рабочы дзень на прамысловых прадпрыемствах доўжыўся 10 гадзін, а на дробных ён увогуле не рэгламентаваўся і дасягаў 11-12 гадзін. Зарплата рабочых была ніжэйшая, чым у карэннай Польшчы. Так, калі сярэднегадзінная зарплата рабочага дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Варшаўскім ваяводстве раўнялася 0,78 злотых, то ў Палескім — 0,42, Навагрудскім — 0,31; у цагельнай прамысловасці адпаведна 0,62 і 0,35 злотых. Часта яна выдавалася не грашамі, а бонамі, якія можна было атаварыць у вызначаных крамах, дзе прадукты былі больш дарагія і горшай якасці. Выплата заробку часта затрымлівалася. На нізкім узроўні была, а ў лясной прамысловасці наогул адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы, што часта прыводзіла да няшчасных выпадкаў. У 1923-28 на прадпрыемствах Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў іх здарылася 596, у т.л. 62 са смяротным вынікам. Пастаянным спадарожнікам рабочых было беспрацоўе. Паводле афіцыйных звестак у 1926 у Заходняй Беларусі была 21 тыс. беспрацоўных, у т.л. ў Беластоцкім ваяводстве — 13090 чал., Палескім — 1880, Навагрудскім — 910, Віленскім — 5020. У пошуках сродкаў існавання тысячы рабочых мусілі эмігрыраваць у іншыя краіны. Толькі частка зарэгістраваных беспрацоўных атрымлівала невялікую дапамогу на працягу некалькіх тыдняў. Асабліва цяжка адбіўся на становішчы рабочых Заходняй Беларусі сусветны эканамічны крызіс 1929-30. Да 1930 прадукцыя прамысловасці скарацілася на 30-40 %. У 1931 закрыліся запалкавыя фабрыкі ў Гродне, Брэсце, Слоніме і Міёрах, цэментны завод у Ваўкавыску. Эканамічны крызіс стаў трагедыяй для дробных рамеснікаў у мястэчках, якія ў асноўным працавалі на патрэбы вёскі. У 1933 эканамічны крызіс у Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, змяніўся дэпрэсіяй, а потым некаторым уздымам эканомікі.
Палітычны лад
На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту Польшчы. У першыя гады барацьба набыла партызанскі характар. Яна падтрымлівалася з боку як СССР, так і ўрада БНР, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне.
Да сярэдзіны 1920-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху яскрава акрэсліваліся два напрамкі:
- рэвалюцыйна-вызваленчы — прадстаўляла КПЗБ, створаная ў 1923 г. у Вільні, КСМЗБ, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў);
- нацыянальна-дэмакратычны — прадстаўлялі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі БНР, ТБШ (Таварыства беларускай школы).
Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя — Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ), якая аб’ядноўвала звыш 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў Б. А. Тарашкевіч. У 1927 г. Грамада была разгромлена польскімі ўладамі.
Палітычны рэжым пасля 1926 г. атрымаў назву санацыі (аздараўлення). Існавала і т.зв. «беларуская санацыя».
Санацыйны лагер спрабаваў правесці рэвізію палітыкі дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцей. Некалькі палітыкаў з атачэння Юзафа Пілсудскага, сярод іх Тадэвуш Галуўка, Леан Васілеўскі, Казімеж Младзяноўскі прапанавалі, каб малаэфектыўную палітыку нацыянальнай асіміляцыі замяніць на палітыку дзяржаўнай асіміляцыі. Гэтая палітыка мела мэту сфарміраваць у грамадзян няпольскай нацыянальнасці перакананне, што Польшча з’яўляецца таксама і іх айчынай. Начальнік Усходняга аддзялення Міністэрства замежных спраў Тадэвуш Галуўка прапанаваў, каб у дачыненні да беларусаў дзяржава дзейнічала шляхам стварэння школ з беларускай мовай навучання, культурных устаноў, беларусізацыі царквы. Гэтыя дзеянні маглі зрабіць беларусаў устойлівымі да расійскіх уплываў і знішчыць прыцягальнасць Савецкай Беларусі ў культурным і палітычным плане. 18 жніўня 1926 г. міністр унутраных спраў Казімеж Младзяноўскі вынес на разгляд «Дырэктывы ў справе стаўлення ўрадавых уладаў да нацыянальных меншасцей». Ён прапанаваў аграрную рэформу з улікам інтарэсаў беларускага і ўкраінскага насельніцтва, стварэнне магчымасці пашырэння асветы на нацыянальных мовах, нармалізацыю юрыдычнага статусу Праваслаўнай царквы.
Увосень 1926 г., у перыяд бурнага развіцця структур Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Леан Васілеўскі ўнёс праект «Аб справе беларускай палітыкі польскага ўрада ў цяперашні момант». Ён дэклараваў змену палітыкі ў дачыненні да беларускага школьніцтва, стварэнне настаўніцкай семінарыі для беларусаў, прыманне на працу ў публічных школах настаўнікаў беларускай нацыянальнасці, распрацоўку праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання, дапамогу беларускай моладзі ў доступе да польскіх вышэйшых навучальных устаноў, падтрымку беларускім культурна-асветным і выдавецкім установам.
Для гэтай палітыкі патрабавалася фінансавае забеспячэнне, прыхільнасць крэсавай адміністрацыі і згода Юзафа Пілсудскага. Аднак ніводзін з фактараў не праявіўся. Пілсудскі лічыў, што польскія інтарэсы на крэсах найбольш надзейна забяспечаць войска і польская школа. Ён быў рашучым прыхільнікам захавання польскай мовы як адзінай дзяржаўнай, абараняў ідэю вайсковага асадніцтва, а большую надзею на захаванне спакою на ўсходзе ўскладаў на паліцыю, чым на задавальненне беларускіх культурных і асветных патрабаванняў.
Расправа над Грамадой была дзеяннем, згодным са спадзяваннямі польскіх нацыянал-дэмакратаў і абшарнікаў паўночна-ўсходніх ваяводстваў. Ліквідацыя грамадаўскага руху, хоць і адсоўвала небяспеку некантраляванае хады падзеяў, аднак узмацняла антыдзяржаўныя настроі. Увесну 1927 года ўрад зрабіў некалькі жэстаў з мэтай разрадзіць напругу і адцягнуць беларускую інтэлігенцыю ад прасавецкіх палітычных структур. У 1927 годзе міністр веравызнанняў і публічнай асветы Густаў Дабруцкі ўвёў абавязковае вывучэнне беларускай мовы ў польскіх гімназіях на землях, населеных беларусамі, надаў статус публічных школаў для дзвюх беларускіх гімназій — у Вільні і Наваградку, дазволіў стварыць 26 школ з беларускай мовай навучання і 49 — дзвюхмоўных. На загад міністра Дабруцкага пачалася падрыхтоўка праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання. Беларуская мова пасля некалькіх гадоў перапынку зноў была ўведзеная ў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Апрача таго, Апеляцыйны суд панізіў гады турэмнага зняволення для асуджаных правадыроў Грамады. У муніцыпальных выбарах беларусы атрымалі блізу 20 % месц у гарадскіх і гмінных радах.
Новая палітыка ўладаў у дачыненні да беларусаў неўзабаве была згорнутая, у 1928 годзе ўрад спыніў далейшыя спробы развязаць беларускае пытанне, а лакальная адміністрацыя атрымала права самастойна фарміраваць нацыянальную палітыку. Не стварыліся запланаваныя новыя беларускія школы, закрылася Радашковіцкая беларуская гімназія, а палітычныя спробы развязаць праблему ўсё часцей замяняліся рэпрэсіямі ў дачыненні да сапраўдных і ўяўных камуністаў. Гэтым зменам спрыялі весткі з БССР, дзе пачалося змаганне з беларускім нацыянальным рухам. У такой сітуацыі спынялася ўздзеянне на беларускую інтэлігенцыю ў Польшчы канкурэнцыйнага Мінскага цэнтра.
На пачатку 1930-х гг. характар дзеянняў дзяржавы ў дачыненні да беларусаў вызначалі ўжо такія палітыкі, як міністр унутраных спраў Феліцыян Славой-Складкоўскі ці палескі ваявода Вацлаў Костэк-Бярнацкі. Апошні ў красавіку 1933 г. прапанаваў надзяліць урад надзвычайнымі паўнамоцтвамі, каб ачысціць Польшчу ад «адкідаў грамадства і шкоднікаў», дзейнасць якіх перашкаджала хуткай асіміляцыі беларускіх мас. У лістападзе 1933 г. праект развязання беларускага пытання падаў наваградскі ваявода Стэфан Свідэрскі. Яго план прадугледжваў абмежаванне колькасці беларускіх устаноў. Пасля ўхвалення міністрам Славоем-Складкоўскім праект перададзены на рэалізацыю. У 1934 г. была ліквідавана Навагрудская беларуская гімназія, а ў некалькіх школах забаранілі карыстацца беларускай мовай.
Асіміляцыйную палітыку ў дачыненні да беларусаў каардынавалі Камітэт па справах нацыянальнасцей і Навуковая камісія па вывучэнні ўсходніх земляў. Абедзве ўстановы рэкамендавалі выхоўванне «несвядомага беларускага люду» лаяльнымі грамадзянамі. Па-свойму такое выхоўванне разумела крэсавая паліцыя, паўсюднай з’явай былі арышты і здзекі з сялян. Страх быў паўсюдным пачуццём у дачыненні да польскага паліцыянта, чыноўніка, суддзі і настаўніка.
У кастрычніку 1936 г. Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект паскарэння нацыянальнай асіміляцыі беларусаў. На пачатку снежня гэтага ж года забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы, а 22 студзеня 1937 года — Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Да студзеня 1938 г. ў Вільні яшчэ існаваў Беларускі нацыянальны камітэт, але і гэтую арганізацыю спачатку абвінавацілі ў нанясенні шкоды ў галіне абароны і адзінства польскай дзяржавы, а пасля распусцілі.
Адзінай беларускай партыяй, якая пратрымалася ў Польшчы да 1939 года, было Беларускае нацыянальнае аб'яднанне, але і яго дзеячы таксама патрапілі пад рэпрэсіі.
Гл. таксама
- Саветызацыя Заходняй Беларусі (1939—1941)
Зноскі
- Латышонак А. Беларуская палітыка Пілсудскага ўвосень 1920 г. // Рыжскі мірны дагавор і лёсы народаў Усходняй Еўропы: Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 16—17 сакавіка 2001 г.). — Мн., 2001. — С. 24.
- Aleksandra Bergman: Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa: 1984, s. 9-10.
- Коўкель І. І. Аб паходжанні тэрміну «Заходняя Беларусь», яе тэрыторыі, нацыянальным і канфесійным складзе насельніцтва (1921—1939 гг.) / І. І. Коўкель // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе: материалы междунар. науч. конф., Гродно, 16-18 ноября 1999 г. / Гродн. гос. ун-т. — Гродно: ГрГУ, 2000. — С. 407—415.
- Jan Szumski: I.I. Zachodnia Białoruś — krótkie wyjaśnienie obszaru zainteresowań i używanego pojęcia. W: Jan Szumski: Sowietyzacja Zachodniej Białorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w służbie ideologii. Wyd. 1. Kraków: ARCANA sp. z o.o., 2010, s. 21-28. ISBN 978-83-60940-21-1. (pol.)
- Tomasz Strzembosz: Wydarzenia i losy ludzkie, Źródła do historii Polski ze zbiorów NARB. Warszawa: 2001, s. 14. (pol.)
- Krzysztof Jasiewicz: Obok wstępu. O potrzebie refleksji nad niektórymi stereotypami. W: pod red. Krzysztofa Jasiewicza: Tygiel narodów. Warszawa: 2002, s. 32. (pol.)
- Ладысеў, У. Ф. Рыжскі дагавор 1921 года і палітыка кіраўніцтва Савецкай Расіі экспарту рэвалюцыі // Biuletyn Historii Pogranicza. — 2001. — № 2. — С. 38. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 242. — Воп. 1. — Спр. 7. — Арк. 6, 75.
- О внешней политике Советского Союза. Доклад Председателя Совета Народных Комиссаров и Народного Комиссара Иностранных дел тов. В. М. Молотова на заседании Верховного Совета Союза ССР 31 октября 1939 года // Проблемы социалистического права. — 1939. — № 4 — 5. — С. 12.
- Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 4: Графіка — Зуйка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1971. — 607 с., [42] л. іл., каляр. іл., партр., карт. — С. 533; Хаўратовіч, І. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 10: Сошна — Фут. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 656 с., [27] л. іл., каляр. іл., картр., факсім. — С. 438; Хаўратовіч, І. Заходняя Беларусь // Беларуская савецкая энцыклапедыя: [у 12 т.] / АН БССР, Галоўная рэдакцыя БелСЭ; рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 12: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. — Мн.: Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1975. — 735 с., [53] л. іл., каляр. іл., партр., карт, факсім. — С. 151.
- Inspekcja pravy w 1928 roku z uwzglęndnieniem okresu 1918—1928. — Warszawa, 1930. — S. 146—147, 268—269.
- Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.; АН Беларусі, Ін-т гісторыі. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. — Мн.: Беларусь, 1995. — 560 с. — ISBN 5-338-01061-5. — С. 215.
- ЭГБ, т.6, кн. І, с.474
- ЭГБ, т.6, кн. І, с.30
- ЭГБ, т.6, кн. І, с.31
- Я. Мірановіч (1999)
- Я. Мірановіч (1999)
- Л. Геніюш (1993)
- Ю. Туронак (1999)
Літаратура
- Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2.
- Вабішчэвіч А. Пра падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. // Полымя. 2000. № 9.
- Ладысеў У. Ф. Некаторыя актуальныя пытанні метадалогіі і тэорыі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы): Матэрыялы Усебеларус. канф. гісторыкаў: У 2 ч. Ч.1. — Мн., 1994.
- Мілеўскі Я. Е. Заходняя Беларусь: да пытання тэрыторыі і насельніцтва // Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 3.
- Трафімчык А. Заходняя Беларусь у часе і прасторы. Заўвагі да праблемы генезісу і лакалізацыі паняцця // ARCHE Пачатак. № 7-8. 2014.
- Лаўрэш Л. Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг. Гродна, 2017. // на pawet.net
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходняя Беларусь
- Ю. Грыбоўскі «Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.»)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Zahodnyaya Belarus nazva chastki zemlyay yakiya da 1917 goda yvahodzili y sklad Rasijskaj imperyi u 1918 1920 gadah neadnarazova myanyali prynalezhnasc i adyjshli da Polshchy pavodle Ryzhskaga mirnaga dagavoru paslya polska saveckaj vajny Gl taksama liniya Kerzana Nazva dadzenaya pavodle etnichnaga skladu naselnictva u yakim peravazhali belarusy u takim vyglyadze nazva isnue y saveckaj rasijskaj ukrainskaj i belaruskaj kulturah U polskaj tradycyi peravazhna vyadoma yak Ushodniya zemli ci yskrainy kresy yshodniya prapanuyucca i inshyya aznachenni U 1930 h gadah naselnictva skladala kalya 4 mln chal Paslya pachatku Drugoj susvetnaj vajny zemli yvajshli y sklad BSSR terytoryya Zahodnyaj Belarusi pryblizna adpavyadae suchasnym Bresckaj Grodzenskaj chastcy Minskaj i zahodnyaj palove Vicebskaj ablascej Respubliki Belarus Chastka Vilenskaga krayu yklyuchna z Vilnyaj byla peradadzena Litve paslya 1944 goda Ushodnyaya Belastochchyna adyjshla da Polshchy Gl taksama Belastockaya voblasc PeradgistoryyaPalitychnaya karykatura 1921 Zahodnyaya Belarus traplyae y ruki palyakay Pavodle Ryzhskaga mirnaga dagavora 1921 yaki skonchyy polska saveckuyu vajnu terytoryya Belaruskaj SSR byla padzelena na dzve chastki 12 yae zahodnih pavetay trapili na polski bok 6 Menshchyna na savecki Takim chynam Zahodnyaya Belarus uvajshla y sklad Polskaj Respubliki NazvaPa zanyacci Vilni y kastrychniku 1920 goda vojskami polskaga generala L Zhaligoyskaga belaruskiya arganizacyi ad blizkih da kiraynika Polshchy Yu Pilsudskaga kolay atrymali zapeynenni shto na terytoryi Vilenshchyny budze stvorana dzyarzhava Zahodnyaya Belarus Pavodle polskaj dasledchycy Alyaksandry Bergman panyacce Zahodnyaya Belarus bylo stvorana y 1923 godze y kamunistychnym asyaroddzi adnachasova sa stvarennem Kamunistychnaj partyi Zahodnyaj Belarusi aytar termina magchyma Belaruski gistoryk Ivan Koykel lichyc shto nazva z yavilasya ranej vosennyu 1920 goda i ne mela nichoga supolnaga z kamunistychnym ruham Saveckaya ylada y chas 2 j susvetnaj vajny admovilasya ad karystannya nazvaj Zahodnyaya Belarus na karysc zahodnih ablascej Belaruskaj SSR kab padkreslic ednasci respubliki Taki termin vykarystoyvaysya mizh inshym u dakumentah KPSS U kamunistychnaj Polshchy y 1945 1989 gadah yak ulada tak i gistoryki shyroka vykarystoyvali termin Zahodnyaya Belarus z za palitychnyh prychynay pazbyagayuchy inshyh formay peradusim takih yak Ushodniya Kresy Paslya palitychnyh zmenay na pachatku 1990 h gadoy byli prapanavanyya novyya aznachenni U lyutym 1993 goda polski gistoryk prapanavay termin paynochna yshodniya zemli II Rechy Paspalitaj Pryhilnikam getaj nazvy z yaylyaecca taksama gistoryk Yon lichyc shto ne treba karystacca terminam Ushodniya Kresy tamu shto geta ne byli niyakiya uskrainy a samy centr serca polskaj dzyarzhavy Polski gistoryk lichyc shto nazvy Zahodnyaya Belarus i Zahodnyaya Ukraina byli yvedzenyya yak apisanne absharay dzejnasci Kamunistychnaj partyi Zahodnyaj Belarusi i aytanomnyh arganizacyj u skladze Kamunistychnaj partyi Polshchy Yon prapanue u vypadku vykarystannya getyh terminay pisac ih u dvukossi abo dadavac perad imi slovy tak zvanyya kab padkreslic ih palitychnae pahodzhanne TerytoryyaPaslya zaklyuchennya Ryzhskaga mirnaga dagavora balshavickaya Rasiya vyznachyla pamer belaruskaj etnagrafichnaj terytoryi yakaya apynulasya y skladze Polshchy u 98 815 km z 3 2 mln naselnictva U dakladze na pazachargovaj sesii Vyarhoynaga Saveta SSSR I ga sklikannya starshynya SNK SSSR i Vyachaslay Molatay aperavay terytoryya Zahodnyaj Belarusi dasyagae 108 tysyach kvadratnyh kilametray Saveckaya akademichnaya navuka vyznachala terytoryyu Zahodnyaj Belarusi y 82 tys km adnak uklyuchayuchy y yae sklad use 4 vayavodstvy bylyh paynochna yshodnih kresay yakiya zajmali nashmat bolshuyu ploshchu Ekanamichnae razviccyoSacyyalna ekanamichnaya situacyya y Zahodnyaj Belarusi znachna adroznivalasya ad astatnyaj Polshchy Z ekanamichnaga punktu gledzhannya kraj zastavaysya adstalaj agrarnaj uskrainaj i vykarystoyvaysya peravazhna yak krynica syraviny i tannaj pracoynaj sily yak rynak zbytu dlya polskaj pramyslovasci Takaya ekanamichnaya palityka kiruyuchyh kolay krainy va ymovah agrarnaga peranasyalennya i masavaga bespracoyya asudzhala kraj na adstalasc i bednasc U Zahodnyaj Belarusi ne bylo cyazhkaj pramyslovasci a bolshasc pradpryemstvay pradstaylyala saboj drobnyya zanyatyya perapracoykaj praduktay selskaj gaspadarki i nekatoryh viday myascovaj syraviny U 1928 u Belastockim najbolsh razvitym u pramyslovyh adnosinah Vilenskim Navagrudskim i Paleskim vayavodstvah dzejnichala 2136 pradpryemstvay z agulnaj kolkascyu rabochyh 55199 chal z ih 1653 adnosilisya da drobnyh pradpryemstvay z kolkascyu rabochyh mensh za 20 chal Na dolyu harchovaj i drevaapracoychaj pramyslovasci pryhodzilasya 2 3 pradpryemstvay i rabochyh A z pachatkam u 1929 ekanamichnaga kryzisu kolkasc dzeyuchyh pradpryemstvay uvogule pachala zmyanshacca U selskaj gaspadarcy Zahodnyaj Belarusi bylo zanyata kalya 90 naselnictva u Polshchy 63 Zahoyvalisya panskiya mayontki pryvatnyya dzyarzhaynyya kascelnyya gramadskiya falvarki byla raspaysyudzhana drobnaya arenda panskaj i dzyarzhaynaj zyamli za adpracoyki ci chastku yradzhayu aplata pracy naturaj ceraspalosica sharvarki Usyo geta strymlivala praces razviccya kapitalizmu y selskaj gaspadarcy ne davala magchymasci vyrashac sacyyalnyya prablemy naselnictva U 1921 g zemlekarystanne vyglyadala tak 10 8 nalezhala dzyarzhave 0 3 carkve 88 4 pryvatnym bujnym i drobnym ulasnikam 0 5 inshym karystalnikam Isnavali bujnaya panskaya ylasnasc i vyalikaya kolkasc bezzyamelnyh i malazyamelnyh syalyanskih gaspadarak 3866 pameshchykay zyamelnyya yladanni kozhnaga bolsh za 100 ga skladali 1 usih zemleyladalnikay meli y svaim karystanni 4210 tys ga bolsh za palovu ysyoj pryvatnaylasnickaj zyamli kalya 500 magnatay valodali bolsh yak pa 1000 ga Pry getym 48 gaspadarak meli mensh yak pa 5 ga kozhnaya Tamu bolshasc gaspadarak adchuvala nedahop zyamli Servitutami karystalisya 31 tys syalyanskih gaspadarak 212 tys z yaylyalisya ceraspalosnymi Nyagledzyachy na prypynenne pracesu drabnennya syalyanskih gaspadarak u vyniku zyamelnaj reformy 1925 parcelyacyya kamasacyya ih decentralizacyya ne byla peraadolena U selskaj gaspadarcy Zahodnyaj Belarusi vyznachayucca 4 fazy razviccya 1919 24 gg haraktaryzavalisya nespryyalnaj dlya vyoski inflyacyyaj syalyane paslya vajny y asnoynym adbudavali svae gaspadarki ale nedahop investycyj i nizkiya ceny na selskagaspadarchuyu pradukcyyu ne spryyali razviccyu vytvorchasci Dobryya yradzhai y 1925 29 gg i vysokiya ceny na selgaspradukcyyu sadzejnichali yzdymu gaspadarak Grashovy dahod z 1 ga y gaspadarcy z 5 10 ga skladay 348 zlotyh u 1928 586 U getyya gady syalyane kuplyali zyamlyu mashyny mineralnyya ygnaenni pravodzili meliyaracyyu brali kredyty Susvetny ekanamichny kryzis shto pachaysya y 1929 vyklikay znizhenne cen na selskagaspadarchuyu pradukcyyu u 1928 selyanin atrymlivay za yae 100 zlotyh u 1935 33 Pavyalichylisya padatki znizilasya dahodnasc rasla zapazychanasc Pry spagnanni nyadoimak pa daygah ulady pravodzili t zv licytacyi silaj zabirali syalyanskuyu mayomasc Faza peraadolennya kryzisu na vyoscy nastala y 1936 ale gaspadarki ne dasyagnuli peradkryzisnaga stanu U selskaj gaspadarcy ystalyavaysya zastoj i pagarshenne materyyalnaga stanovishcha syalyan Zahodnebelaruskaya vyoska byla peranaselenaya kalya 700 tys chal svabodnaj rabochaj sily a pramyslovasc ne byla y stane skarystac yae U 1925 38 z Vilenskaga Navagrudskaga i Paleskaga vayavodstvay na pastayannae zhyharstva y inshyya krainy emigryravala 78 1 tys chal Padchas ekanamichnaga kryzisu emigracyya skaracilasya bezzyamelnyya i malazyamelnyya syalyane pracavali na lesaraspracoykah padzyonshchykami U mizhvaenny peryyad mala zmyanilasya tehnalogiya zemleapracoyki galoynaya cyaglavaya sila kon prylady pracy plug barana kasa i serp Tolki y zamozhnyh syalyan z yavilisya seyalki ruchnyya malatarni veyalki syachkarni Chastka syalyan zajmalasya kavalstvam kravectvam shavectvam stalyarstvam garbarstvam i insh U pramyslovaj vytvorchasci Zahodnyaj Belarusi bylo zanyata 6 9 naselnictva Rabochyya polskaj nacyyanalnasci pracavali na bujnyh pradpryemstvah i transparce yayrejskaj u drobnym ramyastve belarusy byli zanyaty peravazhna y drevaapracoychaj pramyslovasci na pradpryemstvah pa apracoycy myascovaj syraviny shklyanyh cagelnyh vinakurnyh zavodah mlynah u yakasci sezonnyh rabochyh Kancentracyya rabochaj sily byla nizkaya bolsh za 100 chal pracavala tolki na 80 pradpryemstvah i bolsh za 500 chal na 6 Najbolshaya kolkasc rabochyh byla zanyata na 31 lesapilnym zavodze i 14 fanernyh fabrykah na 34 mlynah pivavarnyah brovarah tytunyovyh fabrykah i 11 gutah pracavala 2 2 tys rabochyh na 27 cagelnyh zavodah 1 2 tys Najbolsh razvitym u pramyslovyh adnosinah bylo Belastockae vayavodstva dze znahodzilasya 100 tekstylshchykay 86 garbaroy 60 rabochyh pivavarnyh zavoday 51 gutay 25 tartakoy U Grodzenskim vayavodstve bylo skancentravana 100 tytunyovaj 88 papyarovaj 54 keramichnaj i 48 shklyanoj vytvorchasci U Vilenskim vayavrdstve rabochyya pracavali na pradpryemstvah harchovaj drevaapracoychaj papyarovaj i garbarnaj pramyslovasci U Pinskim pavece bolshasc rabochyh byla zanyata na zapalkavaj i 4 fanernyh fabrykah u Lidskim pavece na 10 lesapilnyh zavodah fabrycy gumavyh vyrabay Ardal shklozavodze Nyoman 20 tys chal pracavali y vagonaramontnyh majsternyah i paravoznyh depo chygunachnyh vuzloy u Maladzechne Lidze Baranavichah Vilni Bresce Lunincy U 1928 u Belastoku nalichvalasya 8 tys tekstylshchykay Bolsh za 46 8 tys chal byli zanyaty y gandli bytavym abslugoyvanni i kamunalnaj gaspadarcy Na pradpryemstvah drevaapracoychaj pramyslovasci y rozny chas nalichvalasya 7 9 tys chal Agulnaya kolkasc rabochyh u Zahodnyaj Belarusi ne peravyshala 100 tys bez uliku sezonnyh rabochyh Na mnogih pradpryemstvah mashyny i mehanizmy adsutnichali peravazhala ruchnaya praca Sacyyalnyya pravy ab 8 gadzinnym rabochym dni balnichnyh kasah platnyh adpachynkah i ahove pracy yakiya byli zavayavany rabochymi Polshchy y 1918 19 u Zahodnyaj Belarusi amal ne dzejnichali Rabochy dzen na pramyslovyh pradpryemstvah doyzhyysya 10 gadzin a na drobnyh yon uvogule ne reglamentavaysya i dasyagay 11 12 gadzin Zarplata rabochyh byla nizhejshaya chym u karennaj Polshchy Tak kali syarednegadzinnaya zarplata rabochaga drevaapracoychaj pramyslovasci y Varshayskim vayavodstve raynyalasya 0 78 zlotyh to y Paleskim 0 42 Navagrudskim 0 31 u cagelnaj pramyslovasci adpavedna 0 62 i 0 35 zlotyh Chasta yana vydavalasya ne grashami a bonami yakiya mozhna bylo atavaryc u vyznachanyh kramah dze pradukty byli bolsh daragiya i gorshaj yakasci Vyplata zarobku chasta zatrymlivalasya Na nizkim uzroyni byla a y lyasnoj pramyslovasci naogul adsutnichala tehnika byaspeki i ahovy shto chasta pryvodzila da nyashchasnyh vypadkay U 1923 28 na pradpryemstvah Vilenskaga i Navagrudskaga vayavodstvay ih zdarylasya 596 u t l 62 sa smyarotnym vynikam Pastayannym spadarozhnikam rabochyh bylo bespracoye Pavodle aficyjnyh zvestak u 1926 u Zahodnyaj Belarusi byla 21 tys bespracoynyh u t l y Belastockim vayavodstve 13090 chal Paleskim 1880 Navagrudskim 910 Vilenskim 5020 U poshukah srodkay isnavannya tysyachy rabochyh musili emigryravac u inshyya krainy Tolki chastka zaregistravanyh bespracoynyh atrymlivala nevyalikuyu dapamogu na pracyagu nekalkih tydnyay Asabliva cyazhka adbiysya na stanovishchy rabochyh Zahodnyaj Belarusi susvetny ekanamichny kryzis 1929 30 Da 1930 pradukcyya pramyslovasci skaracilasya na 30 40 U 1931 zakrylisya zapalkavyya fabryki y Grodne Bresce Slonime i Miyorah cementny zavod u Vaykavysku Ekanamichny kryzis stay tragedyyaj dlya drobnyh ramesnikay u myastechkah yakiya y asnoynym pracavali na patreby vyoski U 1933 ekanamichny kryzis u Zahodnyaj Belarusi yak i va ysyoj Polshchy zmyaniysya depresiyaj a potym nekatorym uzdymam ekanomiki Palitychny ladNa terytoryi Zahodnyaj Belarusi razgarnuysya masavy ruh suprac prygnyotu Polshchy U pershyya gady baracba nabyla partyzanski haraktar Yana padtrymlivalasya z boku yak SSSR tak i yrada BNR yaki znahodziysya y emigracyi y Koyne Da syaredziny 1920 h gg u nacyyanalna vyzvalenchym ruhu yaskrava akreslivalisya dva napramki revalyucyjna vyzvalenchy pradstaylyala KPZB stvoranaya y 1923 g u Vilni KSMZB Belaruskaya revalyucyjnaya arganizacyya chastka eseray nacyyanalna demakratychny pradstaylyali deputaty belarusy vybranyya y polski sejm pryhilniki BNR TBSh Tavarystva belaruskaj shkoly Pad arganizacyjnym uplyvam KPZB u mai 1926 g kanchatkova aformilasya masavaya palitychnaya arganizacyya Belaruskaya syalyanska rabotnickaya gramada BSRG yakaya ab yadnoyvala zvysh 100 tys chalavek Yae yznachalvay B A Tarashkevich U 1927 g Gramada byla razgromlena polskimi yladami Palitychny rezhym paslya 1926 g atrymay nazvu sanacyi azdaraylennya Isnavala i t zv belaruskaya sanacyya Sanacyjny lager sprabavay pravesci reviziyu palityki dzyarzhavy y dachynenni da nacyyanalnyh menshascej Nekalki palitykay z atachennya Yuzafa Pilsudskaga syarod ih Tadevush Galuyka Lean Vasileyski Kazimezh Mladzyanoyski prapanavali kab malaefektyynuyu palityku nacyyanalnaj asimilyacyi zamyanic na palityku dzyarzhaynaj asimilyacyi Getaya palityka mela metu sfarmiravac u gramadzyan nyapolskaj nacyyanalnasci perakananne shto Polshcha z yaylyaecca taksama i ih ajchynaj Nachalnik Ushodnyaga addzyalennya Ministerstva zamezhnyh spray Tadevush Galuyka prapanavay kab u dachynenni da belarusay dzyarzhava dzejnichala shlyaham stvarennya shkol z belaruskaj movaj navuchannya kulturnyh ustanoy belarusizacyi carkvy Getyya dzeyanni magli zrabic belarusay ustojlivymi da rasijskih uplyvay i znishchyc prycyagalnasc Saveckaj Belarusi y kulturnym i palitychnym plane 18 zhniynya 1926 g ministr unutranyh spray Kazimezh Mladzyanoyski vynes na razglyad Dyrektyvy y sprave staylennya yradavyh uladay da nacyyanalnyh menshascej Yon prapanavay agrarnuyu reformu z ulikam intaresay belaruskaga i ykrainskaga naselnictva stvarenne magchymasci pashyrennya asvety na nacyyanalnyh movah narmalizacyyu yurydychnaga statusu Pravaslaynaj carkvy Uvosen 1926 g u peryyad burnaga razviccya struktur Belaruskaj syalyanska rabotnickaj gramady Lean Vasileyski ynyos praekt Ab sprave belaruskaj palityki polskaga yrada y cyaperashni momant Yon deklaravay zmenu palityki y dachynenni da belaruskaga shkolnictva stvarenne nastaynickaj seminaryi dlya belarusay prymanne na pracu y publichnyh shkolah nastaynikay belaruskaj nacyyanalnasci raspracoyku pragram i padruchnikay dlya shkol z belaruskaj movaj navuchannya dapamogu belaruskaj moladzi y dostupe da polskih vyshejshyh navuchalnyh ustanoy padtrymku belaruskim kulturna asvetnym i vydaveckim ustanovam Dlya getaj palityki patrabavalasya finansavae zabespyachenne pryhilnasc kresavaj administracyi i zgoda Yuzafa Pilsudskaga Adnak nivodzin z faktaray ne prayaviysya Pilsudski lichyy shto polskiya intaresy na kresah najbolsh nadzejna zabyaspechac vojska i polskaya shkola Yon byy rashuchym pryhilnikam zahavannya polskaj movy yak adzinaj dzyarzhaynaj abaranyay ideyu vajskovaga asadnictva a bolshuyu nadzeyu na zahavanne spakoyu na yshodze yskladay na palicyyu chym na zadavalnenne belaruskih kulturnyh i asvetnyh patrabavannyay Rasprava nad Gramadoj byla dzeyannem zgodnym sa spadzyavannyami polskih nacyyanal demakratay i absharnikay paynochna yshodnih vayavodstvay Likvidacyya gramadayskaga ruhu hoc i adsoyvala nebyaspeku nekantralyavanae hady padzeyay adnak uzmacnyala antydzyarzhaynyya nastroi Uvesnu 1927 goda yrad zrabiy nekalki zhestay z metaj razradzic naprugu i adcyagnuc belaruskuyu inteligencyyu ad prasaveckih palitychnyh struktur U 1927 godze ministr veravyznannyay i publichnaj asvety Gustay Dabrucki yvyoy abavyazkovae vyvuchenne belaruskaj movy y polskih gimnaziyah na zemlyah naselenyh belarusami naday status publichnyh shkolay dlya dzvyuh belaruskih gimnazij u Vilni i Navagradku dazvoliy stvaryc 26 shkol z belaruskaj movaj navuchannya i 49 dzvyuhmoynyh Na zagad ministra Dabruckaga pachalasya padryhtoyka pragram i padruchnikay dlya shkol z belaruskaj movaj navuchannya Belaruskaya mova paslya nekalkih gadoy perapynku znoy byla yvedzenaya y Vilenskuyu duhoynuyu pravaslaynuyu seminaryyu Apracha tago Apelyacyjny sud paniziy gady turemnaga znyavolennya dlya asudzhanyh pravadyroy Gramady U municypalnyh vybarah belarusy atrymali blizu 20 mesc u garadskih i gminnyh radah Novaya palityka yladay u dachynenni da belarusay neyzabave byla zgornutaya u 1928 godze yrad spyniy dalejshyya sproby razvyazac belaruskae pytanne a lakalnaya administracyya atrymala prava samastojna farmiravac nacyyanalnuyu palityku Ne stvarylisya zaplanavanyya novyya belaruskiya shkoly zakrylasya Radashkovickaya belaruskaya gimnaziya a palitychnyya sproby razvyazac prablemu ysyo chascej zamyanyalisya represiyami y dachynenni da sapraydnyh i yyaynyh kamunistay Getym zmenam spryyali vestki z BSSR dze pachalosya zmaganne z belaruskim nacyyanalnym ruham U takoj situacyi spynyalasya yzdzeyanne na belaruskuyu inteligencyyu y Polshchy kankurencyjnaga Minskaga centra Na pachatku 1930 h gg haraktar dzeyannyay dzyarzhavy y dachynenni da belarusay vyznachali yzho takiya palityki yak ministr unutranyh spray Felicyyan Slavoj Skladkoyski ci paleski vayavoda Vaclay Kostek Byarnacki Aposhni y krasaviku 1933 g prapanavay nadzyalic urad nadzvychajnymi paynamoctvami kab achyscic Polshchu ad adkiday gramadstva i shkodnikay dzejnasc yakih perashkadzhala hutkaj asimilyacyi belaruskih mas U listapadze 1933 g praekt razvyazannya belaruskaga pytannya paday navagradski vayavoda Stefan Sviderski Yago plan pradugledzhvay abmezhavanne kolkasci belaruskih ustanoy Paslya yhvalennya ministram Slavoem Skladkoyskim praekt peradadzeny na realizacyyu U 1934 g byla likvidavana Navagrudskaya belaruskaya gimnaziya a y nekalkih shkolah zabaranili karystacca belaruskaj movaj Asimilyacyjnuyu palityku y dachynenni da belarusay kaardynavali Kamitet pa spravah nacyyanalnascej i Navukovaya kamisiya pa vyvuchenni yshodnih zemlyay Abedzve ystanovy rekamendavali vyhoyvanne nesvyadomaga belaruskaga lyudu layalnymi gramadzyanami Pa svojmu takoe vyhoyvanne razumela kresavaya palicyya paysyudnaj z yavaj byli aryshty i zdzeki z syalyan Strah byy paysyudnym pachuccyom u dachynenni da polskaga palicyyanta chynoynika suddzi i nastaynika U kastrychniku 1936 g Ministerstva ynutranyh spray padryhtavala praekt paskarennya nacyyanalnaj asimilyacyi belarusay Na pachatku snezhnya getaga zh goda zabaranili dzejnasc Tavarystva belaruskaj shkoly a 22 studzenya 1937 goda Belaruskaga instytuta gaspadarki i kultury Da studzenya 1938 g y Vilni yashche isnavay Belaruski nacyyanalny kamitet ale i getuyu arganizacyyu spachatku abvinavacili y nanyasenni shkody y galine abarony i adzinstva polskaj dzyarzhavy a paslya raspuscili Adzinaj belaruskaj partyyaj yakaya pratrymalasya y Polshchy da 1939 goda bylo Belaruskae nacyyanalnae ab yadnanne ale i yago dzeyachy taksama patrapili pad represii Gl taksamaSavetyzacyya Zahodnyaj Belarusi 1939 1941 ZnoskiLatyshonak A Belaruskaya palityka Pilsudskaga yvosen 1920 g Ryzhski mirny dagavor i lyosy naroday Ushodnyaj Eyropy Materyyaly mizhnarodnaj navukova tearetychnaj kanferencyi Minsk 16 17 sakavika 2001 g Mn 2001 S 24 Aleksandra Bergman Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej Warszawa 1984 s 9 10 Koykel I I Ab pahodzhanni terminu Zahodnyaya Belarus yae terytoryi nacyyanalnym i kanfesijnym skladze naselnictva 1921 1939 gg I I Koykel Etnosocialnye i konfessionalnye processy v sovremennom obshestve materialy mezhdunar nauch konf Grodno 16 18 noyabrya 1999 g Grodn gos un t Grodno GrGU 2000 S 407 415 Jan Szumski I I Zachodnia Bialorus krotkie wyjasnienie obszaru zainteresowan i uzywanego pojecia W Jan Szumski Sowietyzacja Zachodniej Bialorusi 1944 1953 Propaganda i edukacja w sluzbie ideologii Wyd 1 Krakow ARCANA sp z o o 2010 s 21 28 ISBN 978 83 60940 21 1 pol Tomasz Strzembosz Wydarzenia i losy ludzkie Zrodla do historii Polski ze zbiorow NARB Warszawa 2001 s 14 pol Krzysztof Jasiewicz Obok wstepu O potrzebie refleksji nad niektorymi stereotypami W pod red Krzysztofa Jasiewicza Tygiel narodow Warszawa 2002 s 32 pol Ladysey U F Ryzhski dagavor 1921 goda i palityka kiraynictva Saveckaj Rasii ekspartu revalyucyi Biuletyn Historii Pogranicza 2001 2 S 38 Sa spasylkaj na Nacyyanalny arhiy Respubliki Belarus F 242 Vop 1 Spr 7 Ark 6 75 O vneshnej politike Sovetskogo Soyuza Doklad Predsedatelya Soveta Narodnyh Komissarov i Narodnogo Komissara Inostrannyh del tov V M Molotova na zasedanii Verhovnogo Soveta Soyuza SSR 31 oktyabrya 1939 goda Problemy socialisticheskogo prava 1939 4 5 S 12 Hayratovich I Zahodnyaya Belarus Belaruskaya saveckaya encyklapedyya u 12 t AN BSSR Galoynaya redakcyya BelSE redkal P U Broyka gal red i insh T 4 Grafika Zujka Mn Galoynaya redakcyya BelSE 1971 607 s 42 l il kalyar il partr kart S 533 Hayratovich I Uz yadnanne Zahodnyaj Belarusi z BSSR Belaruskaya saveckaya encyklapedyya u 12 t AN BSSR Galoynaya redakcyya BelSE redkal P U Broyka gal red i insh T 10 Soshna Fut Mn Galoynaya redakcyya BelSE 1975 656 s 27 l il kalyar il kartr faksim S 438 Hayratovich I Zahodnyaya Belarus Belaruskaya saveckaya encyklapedyya u 12 t AN BSSR Galoynaya redakcyya BelSE redkal P U Broyka gal red i insh T 12 Belaruskaya Saveckaya Sacyyalistychnaya Respublika Mn Galoynaya redakcyya BelSE 1975 735 s 53 l il kalyar il partr kart faksim S 151 Inspekcja pravy w 1928 roku z uwzglendnieniem okresu 1918 1928 Warszawa 1930 S 146 147 268 269 Narysy gistoryi Belarusi U 2 ch M P Kascyuk U F Isaenka G V Shtyhay i insh AN Belarusi In t gistoryi Ch 2 M P Kascyuk I M Ignacenka U I Vyshynski i insh Mn Belarus 1995 560 s ISBN 5 338 01061 5 S 215 EGB t 6 kn I s 474 EGB t 6 kn I s 30 EGB t 6 kn I s 31 Ya Miranovich 1999 Ya Miranovich 1999 L Geniyush 1993 Yu Turonak 1999 LitaraturaVabishchevich A Nacyyanalnaya shkola y Zahodnyaj Belarusi 1921 1939 gg Belaruski gistarychny chasopis 1994 2 Vabishchevich A Pra padzei yz yadnannya Zahodnyaj Belarusi z BSSR u 1939 g Polymya 2000 9 Ladysey U F Nekatoryya aktualnyya pytanni metadalogii i teoryi nacyyanalna vyzvalenchaga ruhu y Zahodnyaj Belarusi Gistarychnaya navuka i gistarychnaya adukacyya y Respublicy Belarus novyya kancepcyi i padyhody Materyyaly Usebelarus kanf gistorykay U 2 ch Ch 1 Mn 1994 Mileyski Ya E Zahodnyaya Belarus da pytannya terytoryi i naselnictva Belaruski gistarychny chasopis 1998 3 Trafimchyk A Zahodnyaya Belarus u chase i prastory Zayvagi da prablemy genezisu i lakalizacyi panyaccya ARCHE Pachatak 7 8 2014 Layresh L Shept pazhoyklyh staronak Lidchyna y lyusterku presy 1900 1939 gg Grodna 2017 na pawet netSpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Zahodnyaya Belarus Yu Gryboyski Saveckiya represii y Zahodnyaj Belarusi kastrychnik 1939 cherven 1941 gg