Зо́рка — нябеснае цела, якое само свеціцца, складаецца з распаленых газаў (плазмы). Тыповая зорка ўяўляе сабой распалены плазменны шар. Зоркі — найбольш распаўсюджаныя аб'екты ў Сусвеце, знаходзяцца ў стане цеплавой і гідрастатычнай раўнавагі, што забяспечваецца балансам паміж сілай гравітацыі і ціскам гарачага рэчыва і выпраменьвання.
Самаю блізкаю да Зямлі зоркаю з'яўляецца Сонца. Усе іншыя зоркі відаць з Зямлі як светлавыя пункты. Яркасць зорак характарызуюць зорнай велічынёй, бачнае становішча на небасхіле вызначаюць нябеснымі каардынатамі. Простым вокам (пры добрай вастрыні зроку) на небе бачна каля 6000 зорак, па 3000 ў кожным паўшар'і.
Зоркі ўтвараюцца з газава-пылавога асяроддзя (галоўным чынам з вадароду і гелію) у выніку гравітацыйнага сціскання. Тэмпература рэчыва ў нетрах зорак вымяраецца мільёнамі кельвінаў, а на іх паверхні — тысячамі кельвінаў. Энергія пераважнай большасці зорак выдзяляецца ў выніку тэрмаядзерных рэакцый ператварэння вадароду ў гелій, якія адбываюцца пры высокіх тэмпературах ва ўнутраных абласцях. Зоркі частка называюць галоўнымі целамі Сусвету, бо ў іх заключана асноўная маса бачнага рэчыва ў прыродзе. Паказальна і тое, што зоркі маюць адмоўную цеплаёмістасць.
Характарыстыкі зорак
Зорная велічыня
Зорная велічыня адлюстроўвае, наколькі добра бачна зорка. Гэтая характарыстыка з'явілася яшчэ ў старажытныя часы, калі лічылася, што ўсе зоркі знаходзяцца на адной адлегласці ад Зямлі і таму па іх бліску можна вызначыць памер. Бачныя зоркі маюць зорныя велічыні ад (самыя яркія) да (ледзь бачныя). Лічыцца, што зорка 1-й велічыні свеціць ярчэй за зорку 6-й велічыні роўна ў 100 разоў. Пасля з'яўлення тэлескопаў колькасць бачных зорак значна павялічылася, таму пачалі ўжываць нумарацыю да 21-й зорнай велічыні. Таксама велічыня можа быць дробнай (напр. ), роўнай 0 ці нават адмоўнай. У сувязі з тым, што зорная велічыня не адлюстроўвае рэальнай яркасці зоркі, ужываецца таксама абсалютная зорная велічыня, якая характарызуе свяцільнасць зоркі, калі б яна была на адлегласці ад Зямлі, роўнай (10 пс).
Свяцільнасць
— колькасць энергіі, якую выдзяляе зорка. Яе можна вызначыць, ведаючы абсалютную зорную велічыню. Свяцільнасць зорак вагаецца ў даволі шырокім дыяпазоне. Напрыклад, свяцільнасць перавышае свяцільнасць Cонца ў 500 000 разоў.
Адлегласць
Адлегласць да зоркі вымяраецца ў светлавых гадах ці ў парсеках. Існуе некалькі спосабаў вызначыць, на колькі далёка ад нас знаходзіцца зорка. Самы просты — гэта , але ён дазваляе вызначыць адлегласць толькі да бліжэйшых зорак, не перавышаючую некалькіх соцень парсекаў. Адлегласць да аддаленых зорак вызначаецца , які будуецца на вызначэнні абсалютнай зорнай велічыні па спектры і на далейшым параўнанні яе з адноснай зорнай велічынёй.
Маса
— вельмі істотная велічыня. У адрозненне ад свяцільнасці і зорнай велічыні яна вагаецца ў больш вузкіх межах. Найбольш проста вызначыць масу падвойнай зоркі, бо да яе можна прымяняць закон сусветнага прыцягнення. Таксама ёсць залежнасць паміж масай і свяцільнасцю зоркі (свяцільнасць змяняецца прапарцыянальна кубу масы). Гэтаю ўласцівасцю карыстаюцца пры вызначэнні мас асобных зорак.
Па спектру зоркі можна вызначыць практычна ўсе яе характарыстыкі. Існуе дэталізавана распрацаваная класіфікацыя зорак — яна складаецца з літары лацінскага алфавіта, якая абазначае клас, і лічбы, якая абазначае падклас. Паслядоўнасць класаў адлюстроўвае змяненне тэмпературы ў бок паніжэння: O-B-A-F-G-K-M
Эвалюцыя зоркі
Зоркі ўтвараюцца з пад уздзеяннем сіл гравітацыі. Калі сілы гравітацыі пачынаюць перавышаць ціск газу, то газ пачынае сціскацца, што суправаджаецца падняццем тэмпературы. Гэты этап называецца пратазоркай. Калі тэмпература ў цэнтры пратазоркі падымецца да некалькіх мільёнаў К, то ў цэнтры зоркі пачнецца і зорка пачне наступны этап свайго існавання.
Падчас тэрмаядзерных рэакцый вадарод, які складаў асноўную частку масы новай зоркі, пачне ператварацца ў гелій. Калі большая частка вадароду будзе перапрацавана, то ў цэнтры зоркі ўтворыцца геліевае ядро, а тэрмаядзерныя рэакцыі будуць праходзіць у слоі, які да яго прылягае. Ядро пачне сціскацца далей, павялічваючы сваю тэмпературу, у выніку чаго ў ім пойдуць рэакцыі сінтэзу вугляроду і іншых цяжкіх элементаў. У выніку велізарнага выдзялення энергіі фотасфера пачне пашырацца і зорка ператворыцца ў чырвонага гіганта. Валодаючы невялікай масай, фотасфера перастае прыцягвацца ядром і з часам разлятаецца і ператвараецца ў туманнасць. Ад зоркі застаецца толькі ядро — белы карлік.
Калі маса зоркі значна перавышала сонечную, то такія зоркі на апошніх этапах існавання губляюць устойлівасць і могуць выбухнуць у якасці звышновай, а пасля сціснуцца да некалькіх кіламетраў, ператварыўшыся ў нейтронную зорку. Калі пасля выбуху маса ўсе яшчэ перавышае сонечную ў некалькі разоў і сцісканне будзе працягвацца, то зорка можа пераўтварыцца ў чорную дзірку.
Адзінкі вымярэнні
Большасць зорных характарыстык як правіла выражаецца ў СІ, але таксама выкарыстоўваецца і СГС (напрыклад, свяцільнасць выражаецца ў эргах у секунду). Маса, свяцільнасць і радыус звычайна даюцца ў суадносінах з нашым Сонцам:
сонечная маса: | кг |
: | Вт |
сонечны радыус: | м |
Для абазначэння адлегласці да зорак прынятыя такія адзінкі, як светлавы год і парсек.
Вялікія адлегласці, такія як радыус гіганцкіх зорак або вялікая паўвось падвойных зорных сістэм, часта вымяраюцца ў астранамічных адзінках (а. а.). Адна астранамічная адзінка раўняецца сярэдняй адлегласці паміж Зямлёй і Сонцам (150 млн км).
Віды зорак
Класіфікацыі зорак пачалі будаваць адразу пасля таго, як пачалі атрымліваць іх спектры. У першым прыбліжэнні спектр зоркі можна апісаць як спектр чорнага цела, але з накладзенымі на яго лініямі паглынання або выпраменьвання. Па складзе і сіле гэтых ліній зорцы прысвойваўся той ці іншы клас. Так робяць і цяпер, аднак цяперашні падзел зорак значна больш складаны: дадаткова ён уключае абсалютную зорную велічыню, наяўнасць або адсутнасць пераменнасці бляску і памераў, а асноўныя спектральныя класы разбіваюцца на падкласы.
У пачатку XX стагоддзя Герцшпрунг і Расел нанеслі на дыяграму «Абсалютная зорная велічыня» — «спектральны клас» розныя зоркі, і аказалася, што вялікая іх частка згрупавана ўздоўж вузкай крывой. Пазней гэтая дыяграма (цяпер яна носіць назву «Дыяграма Герцшпрунга — Расела») аказалася ключом да разумення і даследавання працэсаў, якія адбываюцца ўнутры зоркі.
Цяпер, калі ёсць тэорыя ўнутранай будовы зорак і тэорыя іх эвалюцыі, стала магчымым і тлумачэнне існавання класаў зорак. Аказалася, што ўся разнастайнасць відаў зорак — гэта не больш чым адлюстраванне колькасных характарыстык зорак (такія як маса і хімічны склад) і эвалюцыйнага этапа, на якім у дадзены момант знаходзіцца зорка.
У каталогах і на пісьме клас зорак пішацца ў адно слова, пры гэтым спачатку ідзе літарнае пазначэнне асноўнага спектральнага класа (калі клас дакладна не вызначаны, пішацца літарны дыяпазон, да прыкладу, OB), далей арабскімі лічбамі ўдакладняецца спектральны падклас, потым рымскімі лічбамі ідзе клас свяцільнасці (нумар вобласці на дыяграме Герцшпрунга — Расела), а затым ідзе дадатковая інфармацыя. Напрыклад, Сонца мае клас G2V.
Зоркі галоўнай паслядоўнасці
Найбольш шматлікі клас зорак складаюць зоркі галоўнай паслядоўнасці, да такога тыпу зорак належыць і наша Сонца. З эвалюцыйнага погляду галоўная паслядоўнасць — гэта тое месца дыяграмы Герцшпрунга — Расела, на якім зорка знаходзіцца большую частку свайго жыцця. У гэты час страты энергіі на выпраменьванні кампенсуюцца за кошт энергіі, якая выдзяляецца ў ходзе ядзерных рэакцый. Час жыцця на галоўнай паслядоўнасці вызначаецца масай і доляй элементаў, цяжэйшых за гелій (металічнасцю).
Сучасная (гарвардская) спектральная класіфікацыя зорак распрацавана ў Гарвардскай абсерваторыі ў 1890—1924 гадах.
Клас | Тэмпература, K | Сапраўдны колер | Бачны колер | Асноўныя прыкметы |
---|---|---|---|---|
O | 30 000—60 000 | блакітны | блакітны | Слабыя лініі нейтральнага вадароду, гелію, іанізаванага гелію, многаразова іанізаваных Si, C, N. |
B | 10 000—30 000 | бела-блакітны | бела-блакітны і белы | Лініі паглынання гелію і вадароду. Слабыя лініі H і К Ca II. |
A | 7500—10 000 | белы | белы | Моцная бальмераўская серыя, лініі H і К Ca II узмацняюцца к класу F. Таксама бліжэй к класу F пачынаюць з'яўляцца лініі металаў |
F | 6000—7500 | жоўта-белы | белы | Моцныя лініі H і К Ca II, лініі металаў. Лініі вадароду пачынаюць слабець. Паяўляецца лінія Ca I. Паяўляецца і ўзмацняецца паласа G, утвораная лініямі Fe, Ca і Ti. |
G | 5000—6000 | жоўты | жоўты | Лініі H і К Ca II інтэнсіўныя. Лінія Ca I і шматлікія лініі металаў. Лініі вадароду працягваюць слабець. З'яўляюцца палосы малекул CH і CN. |
K | 3500—5000 | аранжавы | жаўтавата-аранжавы | Лініі металаў і паласа G інтэнсіўныя. Ліній вадароду амаль не відаць. Паяўляюцца палосы паглынання TiO. |
M | 2000—3500 | чырвоны | аранжава-чырвоны | Інтэнсіўныя палосы TiO і іншых малекул. Паласа G слабее. Усё яшчэ бачныя лініі металаў. |
Карычневыя карлікі
Карычневыя карлікі — гэта тып зорак, у якіх ядзерныя рэакцыі ніколі не маглі кампенсаваць страты энергіі на выпраменьванне. Доўгі час карычневыя карлікі былі гіпатэтычнымі аб'ектамі. Іх існаванне прадказалі ў сярэдзіне XX ст., грунтуючыся на меркаваннях аб працэсах, якія адбываюцца пры фарміраванні зорак. Аднак ў 1995 годзе ўпершыню быў знойдзены карычневы карлік. На сённяшні дзень адкрыта досыць шмат зорак падобнага тыпу. Іх спектральны клас М-T. У тэорыі вылучаецца яшчэ адзін клас, які пазначаецца Y (у 2011 годзе яго існаванне пацвердзілася адкрыццём некалькіх зорак з тэмпературай 300—500 К: WISE J014807.25−720258.8, WISE J041022.71+150248.5, WISE J140518.40+553421.5, WISE J154151.65−225025.2, WISE J173835.52+273258.9, WISE J1828+2650 и WISE J205628.90+145953.3).
Белыя карлікі
Неўзабаве пасля геліевай успышкі «загараюцца» вуглярод і кісларод; кожная з гэтых падзей выклікае моцную перабудову зоркі і яе хуткае перасоўванне па дыяграме Герцшпрунга — Расела. Памер атмасферы зоркі павялічваецца яшчэ больш, і яна пачынае інтэнсіўна губляць газ у выглядзе патокаў зорнага ветру. Лёс цэнтральнай часткі зоркі цалкам залежыць ад яе зыходнай масы: ядро зоркі можа скончыць сваю эвалюцыю як белы карлік (маламасіўныя зоркі), у выпадку, калі яе маса на позніх стадыях эвалюцыі перавышае мяжу Чандрасекара — як нейтронная зорка (пульсар), калі ж маса перавышае мяжу Опенгеймера — Волкава — як чорная дзірка. У двух апошніх выпадках завяршэнне эвалюцыі зорак суправаджаецца катастрафічнымі падзеямі — успышкамі звышновых.
Пераважная большасць зорак, і Сонца у тым ліку, заканчваюць эвалюцыю, сціскаючыся да таго часу, пакуль ціск выраджаных электронаў не ўраўнаважыць гравітацыю. У гэтым стане, калі памер зоркі памяншаецца ў сотню разоў, а шчыльнасць становіцца ў мільён разоў вышэйшаю за шчыльнасць вады, зорку называюць белым карлікам. Яна пазбаўлена крыніц энергіі і, паступова астываючы, становіцца цёмнай і нябачнай.
Чырвоныя гіганты
Чырвоныя гіганты і звышгіганты — гэта зоркі з даволі нізкай эфектыўнай тэмпературай (3000 — 5000 К), аднак з велізарнай свяцільнасцю. Тыповая абсалютная зорная велічыня такіх аб'ектаў −3m−0m (I і III клас свяцільнасці). Для іх спектра характэрна прысутнасць малекулярных палос паглынання, а максімум выпраменьвання прыпадае на інфрачырвоны дыяпазон.
Тыпу Вольфа — Рае
Зоркі Вольфа — Рае — клас зорак, для якіх характэрныя вельмі высокая тэмпература і свяцільнасць; зоркі Вольфа — Рае адрозніваюцца ад іншых гарачых зорак наяўнасцю ў спектры шырокіх палос выпраменьвання вадароду, гелію, а таксама кіслароду, вугляроду, азоту ў розных ступенях іанізацыі (NIII — NV, CIII — CIV, OIII — OV). Шырыня гэтых палос можа дасягаць 100 Å, а выпраменьванне ў іх можа ў 10-20 разоў перавышаць выпраменьванне ў кантынууме. Зоркі такога тыпу маюць свой клас — W. Аднак падкласы будуюцца зусім не як у зорак галоўнай паслядоўнасці:
- WN — падклас Вольфа — Райе зорак, у спектрах якіх ёсць лініі NIII — V і HeI-II.
- WO — у іх спектрах моцныя лініі кіслароду. Асабліва яркія лініі OVI λ3811 — 3834.
- WC — зоркі, багатыя вугляродам.
Канчатковай яснасці паходжання зорак тыпу Вольфа — Рае не дасягнута. Аднак можна сцвярджаць, што ў нашай Галактыцы гэта геліевыя рэшткі масіўных зорак, якія скінулі значную частку масы на нейкім этапе сваёй эвалюцыі.
Звышновыя
Звышновыя зоркі — зоркі, якія заканчваюць сваю эвалюцыю ў катастрафічным выбуховым працэсе. Тэрмінам «звышновыя» былі названыя зоркі, якія ўспыхвалі значна (на парадкі) мацней за так званыя «новыя зоркі». На самай справе, ні тыя, ні другія фізічна новымі не з'яўляюцца, заўсёды ўспыхваюць ўжо існуючыя зоркі. Але ў некалькіх гістарычных выпадках успыхвалі тыя зоркі, якія раней былі на небе амаль або зусім не бачныя, што і стварала эфект з'яўлення новай зоркі. Тып звышновай вызначаецца па наяўнасці ў спектры ўспышкі ліній вадароду. Калі ён ёсць, значыць звышновая II тыпу, калі не — то I тыпу.
Гіперновыя
Гіперновая — калапс выключна цяжкай зоркі пасля таго, як у ёй больш не засталося крыніц для падтрымання тэрмаядзерных рэакцый; іншымі словамі, гэта вельмі вялікая звышновая. З пачатку 1990-х гадоў былі заўважаныя настолькі магутныя выбухі зорак, што сіла выбуху перавышала магутнасць выбуху звычайнай звышновай прыкладна ў 100 разоў, а энергія выбуху перавышала 1046джоўляў. Да таго ж многія з гэтых выбухаў суправаджаліся вельмі моцнымі гама-ўсплёскамі. Інтэнсіўнае даследаванне неба знайшла некалькі аргументаў на карысць існавання гіперновых, але пакуль што гіперновыя з'яўляюцца гіпатэтычнымі аб'ектамі. Сёння тэрмін выкарыстоўваецца для апісання выбухаў зорак з масай больш за 100 мас Сонца. Гіперновыя тэарэтычна маглі б стварыць сур'ёзную пагрозу Зямлі з-за моцнай радыёактыўнай успышкі, але ў цяперашні час паблізу Зямлі няма зорак, якія маглі б прадстаўляць такую небяспеку. Паводле некаторых дадзеных, 440 мільёнаў гадоў назад адбыўся выбух гіперновай зоркі паблізу Зямлі. Верагодна, кароткажывучы ізатоп нікелю 56Ni трапіў на Зямлю ў выніку гэтага выбуху.
Зорныя каталогі і прынцыпы абазначэння зорак
У нашай галактыцы больш за 200 млрд зорак. На фотаздымках неба, атрыманых буйнымі тэлескопамі, відаць такое мноства зорак, што бессэнсоўна нават спрабаваць даць ім усім імёны ці хаця б злічыць іх. Каля 0,01 % усіх зорак Галактыкі занесена ў каталогі. Такім чынам, пераважная большасць зорак, назіраных у буйныя тэлескопы, пакуль не пазначана і не злічана.
Самыя яркія зоркі ў кожнага народа атрымалі свае імёны. Многія з тых, што ўжываюцца цяпер, напрыклад Альдэбаран, Алгол, Дэнэб, Рыгель і іншыя, маюць арабскае паходжанне; культура арабаў паслужыла мастом цераз інтэлектуальную бездань, якая аддзяляе падзенне Рыма ад эпохі Адраджэння.
У выдатна ілюстраванай Уранаметрыі (Uranometria, 1603) нямецкага астранома І. Баера (1572—1625), дзе намаляваныя сузор'і і звязаныя з іх назвамі легендарныя постаці, зоркі былі ўпершыню пазначаныя літарамі грэчаскага алфавіта прыблізна ў парадку памяншэння іх бляску: α — яркая зорка сузор'я, β — другая па бляску і г. д. Калі не хапала літар грэчаскага алфавіта, Баер выкарыстоўваў лацінскі. Поўнае абазначэнне зоркі складалася са згаданай літары і лацінскай назвы сузор'я. Напрыклад, Сірыус — яркая зорка ў сузор'і Вялікага Сабакі (Canis Major), таму яго абазначаюць як α Canis Majoris, або скарочана α CMa; Алгол — другая па яркасці зорка ў Персея пазначаецца як β Persei, або β Per. Баер, аднак, не заўсёды кіраваўся ўведзеным ім правілам, і ў баераўскіх абазначэннях ёсць вялікая колькасць выключэнняў.
Джон Флемстыд (1646—1719), першы Каралеўскі астраном Англіі, увёў сістэму абазначэння зорак, не звязаную з іх бляскам. У кожным сузор'і ён абазначыў зоркі нумарамі ў парадку павелічэння іх прамога ўзыходжання, гэта значыць у тым парадку, у якім яны перасякаюць мерыдыян. Так, Арктур, ён жа α Валапас (α Bootes), пазначаны як 16 Bootes.
Некаторыя незвычайныя зоркі часам называюць імёнамі астраномаў, упершыню апісалі іх унікальныя ўласцівасці. Напрыклад, названая ў гонар амерыканскага астранома Э. Барнарда (1857—1923), а зорка Каптэйна — у гонар нідэрландскага астранома Я. Каптэйна (1851—1922). На сучасных картах зорнага неба звычайна нанесеныя старажытныя ўласныя імёны яркіх зорак і грэчаскія літары ў сістэме абазначэнняў Баера (яго лацінскія літары выкарыстоўваюць рэдка); астатнія зоркі пазначаюць паводле Флемстыда. Але не заўсёды на картах хапае месца для гэтых абазначэнняў, таму абазначэнні астатніх зорак трэба шукаць у зорных каталогах.
Для зменных зорак выкарыстоўваецца свой спосаб абазначэння. Такія зоркі пазначаюць у парадку іх выяўлення ў кожным сузор'і. Першую пазначаюць літарай R, другую — S, затым T і г. д. Пасля Z ідуць абазначэнні RR, RS, RT і г. д. Пасля ZZ ідуць AA і г. д. (Літару J не выкарыстоўваюць, каб не было блытаніны з I.) Калі ўсе гэтыя камбінацыі вычэрпваюцца (ўсяго іх 334), то працягваюць нумарацыю лічбамі з літарай V (variable — пераменны), пачынаючы з V335. Напрыклад: S Car, RT Per, V557 Sgr.
Таксама неабходна падкрэсліць, што ніякіх афіцыйна прысвоеных імёнаў у зорак не існуе, толькі па існуючай традыцыі, якая падтрымліваецца астраномамі, каля 300 яркіх зорак маюць уласныя імёны. У сувязі з гэтым, сертыфікаты пра найменне зорак, якія выдаюцца некаторымі арганізацыямі, з'яўляюцца прыватнай ініцыятывай і не прызнаюцца Міжнародным астранамічным саюзам
Адметныя зоркі
Спіс яркіх зорак
Назва | Абазначэнне ў сузор'і | Бачная зорная велічыня |
Сірыус | α Вялікага Пса | -1,5 |
Канопус | α Кля | -0,7 |
Таліман | α Цэнтаўра | -0,3 |
Арктур | α Валапаса | 0,0 |
Вега | α Ліры | 0,0 |
Капела | α Возніка | 0,1 |
Рыгель | β Арыёна | 0,1 |
Працыён | α Малога Пса | 0,4 |
Ахернар | α Эрыдана | 0,5 |
Бетэльгейзэ | α Арыёна | 0,5 |
Хадар | β Цэнтаўра | 0,6 |
Альтаір | α Арла | 0,8 |
Альдэбаран | α Цяльца | 0,9 |
Акрукс | α Паўднёвага Крыжа | 0,9 |
Антарэс | α Скарпіёна | 1,0 |
Спіка | α Дзевы | 1,0 |
Палукс | β Блізнят | 1,1 |
Фамальгаўт | α Паўднёвай Рыбы | 1,2 |
Дэнеб | α Лебедзя | 1,3 |
Мімоза | β Паўднёвага Крыжа | 1,4 |
Рэгул | α Льва | 1,4 |
Адара | ε Вялікага Пса | 1,5 |
Кастар | α Блізнят | 1,6 |
Гакрукс | γ Паўднёвага Крыжа | 1,6 |
Белатрыкс | γ Арыёна | 1,6 |
Шаўла | λ Скарпіёна | 1,6 |
Альнілам | ε Арыёна | 1,7 |
Эльнат | β Цяльца | 1,7 |
Мірфак | α Персея | 1,8 |
Дубхе | α Вялікай Мядзведзіцы | 1,8 |
Палярная зорка | α Малой Мядзведзіцы | 2,0 |
Гамаль | α Авена | 2,0 |
Найбліжэшая да Сонца зорка — Проксіма Цэнтаўра. Яна знаходзіцца ў 4,2 светлавога года (4,2 св. гадоў = 39 Пм = 39 трыльёнаў км = 3,9×1013 км) ад цэнтра Сонечнай сістэмы.
Зноскі
- The Guinness book of astronomy facts & feats, Patrick Moore, 1992, 0-900424-76-1
- The Colour of Stars(недаступная спасылка). Australia Telescope Outreach and Education (21 снежня 2004). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 26 верасня 2007. — Explains the reason for the difference in color perception.
- Звёзды. Под редакцией .
- [astro-ph/0610356] Physical Properties of Wolf-Rayet Stars
- Астронет > Вольфа-Райе звёзды
- How Many Stars are in the Milky Way?
- Наука и жизнь. Шесть соток на Луне и собственная звезда. № 1, 2002 год.
- Buying Stars and Star Names — Афіцыйная пазіцыя Міжнароднага астранамічнага саюза з нагоды куплі зорак і імён зорак (англ.)
Літаратура
- Астраномiя: вучэбны дапаможнiк для 11 кл. агул.-адукац. устаноў з беларускай мовай навучання / Галуза I.В., Голубеў У. А., Шымбалёў А. А. — 2-е выд. — Мн.: Народная асвета, 2009.
- Шымбалёў А. А. Зоркі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Звёзды / Ред.-сост. В. Г. Сурдин. — Физматлит, 2009. — (Астрономия и астрофика). — ISBN 978-5-9221-1116-4.
Спасылкі
- Нараджэнне і эвалюцыя зорак на сайце «Постнаука» (руск.)
- Спіс 300 самых яркіх зорак
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Zo rka nyabesnae cela yakoe samo svecicca skladaecca z raspalenyh gazay plazmy Typovaya zorka yyaylyae saboj raspaleny plazmenny shar Zorki najbolsh raspaysyudzhanyya ab ekty y Susvece znahodzyacca y stane ceplavoj i gidrastatychnaj raynavagi shto zabyaspechvaecca balansam pamizh silaj gravitacyi i ciskam garachaga rechyva i vypramenvannya Pleyady rasseyanae skopishcha y suzor i CyalcaU panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Zorka znachenni Samayu blizkayu da Zyamli zorkayu z yaylyaecca Sonca Use inshyya zorki vidac z Zyamli yak svetlavyya punkty Yarkasc zorak haraktaryzuyuc zornaj velichynyoj bachnae stanovishcha na nebashile vyznachayuc nyabesnymi kaardynatami Prostym vokam pry dobraj vastryni zroku na nebe bachna kalya 6000 zorak pa 3000 y kozhnym payshar i Zorki ytvarayucca z gazava pylavoga asyaroddzya galoynym chynam z vadarodu i geliyu u vyniku gravitacyjnaga sciskannya Temperatura rechyva y netrah zorak vymyaraecca milyonami kelvinay a na ih paverhni tysyachami kelvinay Energiya peravazhnaj bolshasci zorak vydzyalyaecca y vyniku termayadzernyh reakcyj peratvarennya vadarodu y gelij yakiya adbyvayucca pry vysokih temperaturah va ynutranyh ablascyah Zorki chastka nazyvayuc galoynymi celami Susvetu bo y ih zaklyuchana asnoynaya masa bachnaga rechyva y pryrodze Pakazalna i toe shto zorki mayuc admoynuyu ceplayomistasc Haraktarystyki zorakZornaya velichynya Zornaya velichynya adlyustroyvae nakolki dobra bachna zorka Getaya haraktarystyka z yavilasya yashche y starazhytnyya chasy kali lichylasya shto yse zorki znahodzyacca na adnoj adleglasci ad Zyamli i tamu pa ih blisku mozhna vyznachyc pamer Bachnyya zorki mayuc zornyya velichyni ad 1m displaystyle 1 m samyya yarkiya da 6m displaystyle 6 m ledz bachnyya Lichycca shto zorka 1 j velichyni svecic yarchej za zorku 6 j velichyni royna y 100 razoy Paslya z yaylennya teleskopay kolkasc bachnyh zorak znachna pavyalichylasya tamu pachali yzhyvac numaracyyu da 21 j zornaj velichyni Taksama velichynya mozha byc drobnaj napr 7 3m displaystyle 7 3 m roynaj 0 ci navat admoynaj U suvyazi z tym shto zornaya velichynya ne adlyustroyvae realnaj yarkasci zorki uzhyvaecca taksama absalyutnaya zornaya velichynya yakaya haraktaryzue svyacilnasc zorki kali b yana byla na adleglasci ad Zyamli roynaj 10 ps Svyacilnasc kolkasc energii yakuyu vydzyalyae zorka Yae mozhna vyznachyc vedayuchy absalyutnuyu zornuyu velichynyu Svyacilnasc zorak vagaecca y davoli shyrokim dyyapazone Napryklad svyacilnasc peravyshae svyacilnasc Conca y 500 000 razoy Adleglasc Adleglasc da zorki vymyaraecca y svetlavyh gadah ci y parsekah Isnue nekalki sposabay vyznachyc na kolki dalyoka ad nas znahodzicca zorka Samy prosty geta ale yon dazvalyae vyznachyc adleglasc tolki da blizhejshyh zorak ne peravyshayuchuyu nekalkih socen parsekay Adleglasc da addalenyh zorak vyznachaecca yaki buduecca na vyznachenni absalyutnaj zornaj velichyni pa spektry i na dalejshym paraynanni yae z adnosnaj zornaj velichynyoj Masa velmi istotnaya velichynya U adroznenne ad svyacilnasci i zornaj velichyni yana vagaecca y bolsh vuzkih mezhah Najbolsh prosta vyznachyc masu padvojnaj zorki bo da yae mozhna prymyanyac zakon susvetnaga prycyagnennya Taksama yosc zalezhnasc pamizh masaj i svyacilnascyu zorki svyacilnasc zmyanyaecca praparcyyanalna kubu masy Getayu ylascivascyu karystayucca pry vyznachenni mas asobnyh zorak Pa spektru zorki mozhna vyznachyc praktychna yse yae haraktarystyki Isnue detalizavana raspracavanaya klasifikacyya zorak yana skladaecca z litary lacinskaga alfavita yakaya abaznachae klas i lichby yakaya abaznachae padklas Paslyadoynasc klasay adlyustroyvae zmyanenne temperatury y bok panizhennya O B A F G K MEvalyucyya zorkiVoblasc utvarennya zorak u Vyalikim Magelanavym Voblaku Zorki ytvarayucca z pad uzdzeyannem sil gravitacyi Kali sily gravitacyi pachynayuc peravyshac cisk gazu to gaz pachynae sciskacca shto supravadzhaecca padnyaccem temperatury Gety etap nazyvaecca pratazorkaj Kali temperatura y centry pratazorki padymecca da nekalkih milyonay K to y centry zorki pachnecca i zorka pachne nastupny etap svajgo isnavannya Siryys A i B padvojnaya zorka Padchas termayadzernyh reakcyj vadarod yaki skladay asnoynuyu chastku masy novaj zorki pachne peratvaracca y gelij Kali bolshaya chastka vadarodu budze perapracavana to y centry zorki ytvorycca gelievae yadro a termayadzernyya reakcyi buduc prahodzic u sloi yaki da yago prylyagae Yadro pachne sciskacca dalej pavyalichvayuchy svayu temperaturu u vyniku chago y im pojduc reakcyi sintezu vuglyarodu i inshyh cyazhkih elementay U vyniku velizarnaga vydzyalennya energii fotasfera pachne pashyracca i zorka peratvorycca y chyrvonaga giganta Valodayuchy nevyalikaj masaj fotasfera perastae prycyagvacca yadrom i z chasam razlyataecca i peratvaraecca y tumannasc Ad zorki zastaecca tolki yadro bely karlik Kali masa zorki znachna peravyshala sonechnuyu to takiya zorki na aposhnih etapah isnavannya gublyayuc ustojlivasc i moguc vybuhnuc u yakasci zvyshnovaj a paslya scisnucca da nekalkih kilametray peratvaryyshysya y nejtronnuyu zorku Kali paslya vybuhu masa yse yashche peravyshae sonechnuyu y nekalki razoy i sciskanne budze pracyagvacca to zorka mozha peraytvarycca y chornuyu dzirku Adzinki vymyarenniBolshasc zornyh haraktarystyk yak pravila vyrazhaecca y SI ale taksama vykarystoyvaecca i SGS napryklad svyacilnasc vyrazhaecca y ergah u sekundu Masa svyacilnasc i radyus zvychajna dayucca y suadnosinah z nashym Soncam sonechnaya masa M 1 9891 1030 displaystyle M bigodot 1 9891 times 10 30 kg L 3 827 1026 displaystyle L bigodot 3 827 times 10 26 Vtsonechny radyus R 6 960 108 displaystyle R bigodot 6 960 times 10 8 m Dlya abaznachennya adleglasci da zorak prynyatyya takiya adzinki yak svetlavy god i parsek Vyalikiya adleglasci takiya yak radyus giganckih zorak abo vyalikaya payvos padvojnyh zornyh sistem chasta vymyarayucca y astranamichnyh adzinkah a a Adna astranamichnaya adzinka raynyaecca syarednyaj adleglasci pamizh Zyamlyoj i Soncam 150 mln km Vidy zorakDyyagrama Gercshprunga Rasela Klasifikacyi zorak pachali budavac adrazu paslya tago yak pachali atrymlivac ih spektry U pershym pryblizhenni spektr zorki mozhna apisac yak spektr chornaga cela ale z nakladzenymi na yago liniyami paglynannya abo vypramenvannya Pa skladze i sile getyh linij zorcy prysvojvaysya toj ci inshy klas Tak robyac i cyaper adnak cyaperashni padzel zorak znachna bolsh skladany dadatkova yon uklyuchae absalyutnuyu zornuyu velichynyu nayaynasc abo adsutnasc peramennasci blyasku i pameray a asnoynyya spektralnyya klasy razbivayucca na padklasy U pachatku XX stagoddzya Gercshprung i Rasel ru nanesli na dyyagramu Absalyutnaya zornaya velichynya spektralny klas roznyya zorki i akazalasya shto vyalikaya ih chastka zgrupavana yzdoyzh vuzkaj kryvoj Paznej getaya dyyagrama cyaper yana nosic nazvu Dyyagrama Gercshprunga Rasela akazalasya klyuchom da razumennya i dasledavannya pracesay yakiya adbyvayucca ynutry zorki Cyaper kali yosc teoryya ynutranaj budovy zorak i teoryya ih evalyucyi stala magchymym i tlumachenne isnavannya klasay zorak Akazalasya shto ysya raznastajnasc viday zorak geta ne bolsh chym adlyustravanne kolkasnyh haraktarystyk zorak takiya yak masa i himichny sklad i evalyucyjnaga etapa na yakim u dadzeny momant znahodzicca zorka U katalogah i na pisme klas zorak pishacca y adno slova pry getym spachatku idze litarnae paznachenne asnoynaga spektralnaga klasa kali klas dakladna ne vyznachany pishacca litarny dyyapazon da prykladu OB dalej arabskimi lichbami ydakladnyaecca spektralny padklas potym rymskimi lichbami idze klas svyacilnasci numar voblasci na dyyagrame Gercshprunga Rasela a zatym idze dadatkovaya infarmacyya Napryklad Sonca mae klas G2V Zorki galoynaj paslyadoynasci Asnoyny artykul Galoynaya paslyadoynasc Gl taksama Spektralnyya klasy zorak Najbolsh shmatliki klas zorak skladayuc zorki galoynaj paslyadoynasci da takoga typu zorak nalezhyc i nasha Sonca Z evalyucyjnaga poglyadu galoynaya paslyadoynasc geta toe mesca dyyagramy Gercshprunga Rasela na yakim zorka znahodzicca bolshuyu chastku svajgo zhyccya U gety chas straty energii na vypramenvanni kampensuyucca za kosht energii yakaya vydzyalyaecca y hodze yadzernyh reakcyj Chas zhyccya na galoynaj paslyadoynasci vyznachaecca masaj i dolyaj elementay cyazhejshyh za gelij metalichnascyu Suchasnaya garvardskaya spektralnaya klasifikacyya zorak raspracavana y Garvardskaj abservatoryi y 1890 1924 gadah Asnoynaya garvardskaya spektralnaya klasifikacyya zorak Klas Temperatura K Sapraydny koler Bachny koler Asnoynyya prykmetyO 30 000 60 000 blakitny blakitny Slabyya linii nejtralnaga vadarodu geliyu ianizavanaga geliyu mnogarazova ianizavanyh Si C N B 10 000 30 000 bela blakitny bela blakitny i bely Linii paglynannya geliyu i vadarodu Slabyya linii H i K Ca II A 7500 10 000 bely bely Mocnaya balmerayskaya seryya linii H i K Ca II uzmacnyayucca k klasu F Taksama blizhej k klasu F pachynayuc z yaylyacca linii metalayF 6000 7500 zhoyta bely bely Mocnyya linii H i K Ca II linii metalay Linii vadarodu pachynayuc slabec Payaylyaecca liniya Ca I Payaylyaecca i yzmacnyaecca palasa G utvoranaya liniyami Fe Ca i Ti G 5000 6000 zhoyty zhoyty Linii H i K Ca II intensiynyya Liniya Ca I i shmatlikiya linii metalay Linii vadarodu pracyagvayuc slabec Z yaylyayucca palosy malekul CH i CN K 3500 5000 aranzhavy zhaytavata aranzhavy Linii metalay i palasa G intensiynyya Linij vadarodu amal ne vidac Payaylyayucca palosy paglynannya TiO M 2000 3500 chyrvony aranzhava chyrvony Intensiynyya palosy TiO i inshyh malekul Palasa G slabee Usyo yashche bachnyya linii metalay Karychnevyya karliki Asnoyny artykul Karychnevy karlik Karychnevyya karliki geta typ zorak u yakih yadzernyya reakcyi nikoli ne magli kampensavac straty energii na vypramenvanne Doygi chas karychnevyya karliki byli gipatetychnymi ab ektami Ih isnavanne pradkazali y syaredzine XX st gruntuyuchysya na merkavannyah ab pracesah yakiya adbyvayucca pry farmiravanni zorak Adnak y 1995 godze ypershynyu byy znojdzeny karychnevy karlik Na syonnyashni dzen adkryta dosyc shmat zorak padobnaga typu Ih spektralny klas M T U teoryi vyluchaecca yashche adzin klas yaki paznachaecca Y u 2011 godze yago isnavanne pacverdzilasya adkryccyom nekalkih zorak z temperaturaj 300 500 K WISE J014807 25 720258 8 WISE J041022 71 150248 5 WISE J140518 40 553421 5 WISE J154151 65 225025 2 WISE J173835 52 273258 9 WISE J1828 2650 i WISE J205628 90 145953 3 Belyya karliki Asnoyny artykul Bely karlik Neyzabave paslya gelievaj uspyshki zagarayucca vuglyarod i kislarod kozhnaya z getyh padzej vyklikae mocnuyu perabudovu zorki i yae hutkae perasoyvanne pa dyyagrame Gercshprunga Rasela Pamer atmasfery zorki pavyalichvaecca yashche bolsh i yana pachynae intensiyna gublyac gaz u vyglyadze patokay zornaga vetru Lyos centralnaj chastki zorki calkam zalezhyc ad yae zyhodnaj masy yadro zorki mozha skonchyc svayu evalyucyyu yak bely karlik malamasiynyya zorki u vypadku kali yae masa na poznih stadyyah evalyucyi peravyshae myazhu Chandrasekara yak nejtronnaya zorka pulsar kali zh masa peravyshae myazhu Opengejmera Volkava yak chornaya dzirka U dvuh aposhnih vypadkah zavyarshenne evalyucyi zorak supravadzhaecca katastrafichnymi padzeyami uspyshkami zvyshnovyh Peravazhnaya bolshasc zorak i Sonca u tym liku zakanchvayuc evalyucyyu sciskayuchysya da tago chasu pakul cisk vyradzhanyh elektronay ne yraynavazhyc gravitacyyu U getym stane kali pamer zorki pamyanshaecca y sotnyu razoy a shchylnasc stanovicca y milyon razoy vyshejshayu za shchylnasc vady zorku nazyvayuc belym karlikam Yana pazbaylena krynic energii i pastupova astyvayuchy stanovicca cyomnaj i nyabachnaj Chyrvonyya giganty Asnoyny artykul Chyrvony gigant Chyrvonyya giganty i zvyshgiganty geta zorki z davoli nizkaj efektyynaj temperaturaj 3000 5000 K adnak z velizarnaj svyacilnascyu Typovaya absalyutnaya zornaya velichynya takih ab ektay 3m 0m I i III klas svyacilnasci Dlya ih spektra harakterna prysutnasc malekulyarnyh palos paglynannya a maksimum vypramenvannya prypadae na infrachyrvony dyyapazon Typu Volfa Rae Asnoyny artykul Zorki Volfa Rae klas zorak dlya yakih harakternyya velmi vysokaya temperatura i svyacilnasc zorki Volfa Rae adroznivayucca ad inshyh garachyh zorak nayaynascyu y spektry shyrokih palos vypramenvannya vadarodu geliyu a taksama kislarodu vuglyarodu azotu y roznyh stupenyah ianizacyi NIII NV CIII CIV OIII OV Shyrynya getyh palos mozha dasyagac 100 A a vypramenvanne y ih mozha y 10 20 razoy peravyshac vypramenvanne y kantynuume Zorki takoga typu mayuc svoj klas W Adnak padklasy buduyucca zusim ne yak u zorak galoynaj paslyadoynasci WN padklas Volfa Raje zorak u spektrah yakih yosc linii NIII V i HeI II WO u ih spektrah mocnyya linii kislarodu Asabliva yarkiya linii OVI l3811 3834 WC zorki bagatyya vuglyarodam Kanchatkovaj yasnasci pahodzhannya zorak typu Volfa Rae ne dasyagnuta Adnak mozhna scvyardzhac shto y nashaj Galaktycy geta gelievyya reshtki masiynyh zorak yakiya skinuli znachnuyu chastku masy na nejkim etape svayoj evalyucyi Zvyshnovyya Asnoyny artykul Zvyshnovaya zorka Zvyshnovyya zorki zorki yakiya zakanchvayuc svayu evalyucyyu y katastrafichnym vybuhovym pracese Terminam zvyshnovyya byli nazvanyya zorki yakiya yspyhvali znachna na paradki macnej za tak zvanyya novyya zorki Na samaj sprave ni tyya ni drugiya fizichna novymi ne z yaylyayucca zaysyody yspyhvayuc yzho isnuyuchyya zorki Ale y nekalkih gistarychnyh vypadkah uspyhvali tyya zorki yakiya ranej byli na nebe amal abo zusim ne bachnyya shto i stvarala efekt z yaylennya novaj zorki Typ zvyshnovaj vyznachaecca pa nayaynasci y spektry yspyshki linij vadarodu Kali yon yosc znachyc zvyshnovaya II typu kali ne to I typu Gipernovyya Asnoyny artykul Gipernovaya kalaps vyklyuchna cyazhkaj zorki paslya tago yak u yoj bolsh ne zastalosya krynic dlya padtrymannya termayadzernyh reakcyj inshymi slovami geta velmi vyalikaya zvyshnovaya Z pachatku 1990 h gadoy byli zayvazhanyya nastolki magutnyya vybuhi zorak shto sila vybuhu peravyshala magutnasc vybuhu zvychajnaj zvyshnovaj prykladna y 100 razoy a energiya vybuhu peravyshala 1046dzhoylyay Da tago zh mnogiya z getyh vybuhay supravadzhalisya velmi mocnymi gama ysplyoskami Intensiynae dasledavanne neba znajshla nekalki argumentay na karysc isnavannya gipernovyh ale pakul shto gipernovyya z yaylyayucca gipatetychnymi ab ektami Syonnya termin vykarystoyvaecca dlya apisannya vybuhay zorak z masaj bolsh za 100 mas Sonca Gipernovyya tearetychna magli b stvaryc sur yoznuyu pagrozu Zyamli z za mocnaj radyyoaktyynaj uspyshki ale y cyaperashni chas pablizu Zyamli nyama zorak yakiya magli b pradstaylyac takuyu nebyaspeku Pavodle nekatoryh dadzenyh 440 milyonay gadoy nazad adbyysya vybuh gipernovaj zorki pablizu Zyamli Veragodna karotkazhyvuchy izatop nikelyu 56Ni trapiy na Zyamlyu y vyniku getaga vybuhu Zornyya katalogi i pryncypy abaznachennya zorakU nashaj galaktycy bolsh za 200 mlrd zorak Na fotazdymkah neba atrymanyh bujnymi teleskopami vidac takoe mnostva zorak shto bessensoyna navat sprabavac dac im usim imyony ci hacya b zlichyc ih Kalya 0 01 usih zorak Galaktyki zanesena y katalogi Takim chynam peravazhnaya bolshasc zorak naziranyh u bujnyya teleskopy pakul ne paznachana i ne zlichana Samyya yarkiya zorki y kozhnaga naroda atrymali svae imyony Mnogiya z tyh shto yzhyvayucca cyaper napryklad Aldebaran Algol Deneb Rygel i inshyya mayuc arabskae pahodzhanne kultura arabay pasluzhyla mastom ceraz intelektualnuyu bezdan yakaya addzyalyae padzenne Ryma ad epohi Adradzhennya U vydatna ilyustravanaj Uranametryi Uranometria 1603 nyameckaga astranoma I Baera 1572 1625 dze namalyavanyya suzor i i zvyazanyya z ih nazvami legendarnyya postaci zorki byli ypershynyu paznachanyya litarami grechaskaga alfavita pryblizna y paradku pamyanshennya ih blyasku a yarkaya zorka suzor ya b drugaya pa blyasku i g d Kali ne hapala litar grechaskaga alfavita Baer vykarystoyvay lacinski Poynae abaznachenne zorki skladalasya sa zgadanaj litary i lacinskaj nazvy suzor ya Napryklad Siryus yarkaya zorka y suzor i Vyalikaga Sabaki Canis Major tamu yago abaznachayuc yak a Canis Majoris abo skarochana a CMa Algol drugaya pa yarkasci zorka y Perseya paznachaecca yak b Persei abo b Per Baer adnak ne zaysyody kiravaysya yvedzenym im pravilam i y baerayskih abaznachennyah yosc vyalikaya kolkasc vyklyuchennyay Dzhon Flemstyd 1646 1719 pershy Karaleyski astranom Anglii uvyoy sistemu abaznachennya zorak ne zvyazanuyu z ih blyaskam U kozhnym suzor i yon abaznachyy zorki numarami y paradku pavelichennya ih pramoga yzyhodzhannya geta znachyc u tym paradku u yakim yany perasyakayuc merydyyan Tak Arktur yon zha a Valapas a Bootes paznachany yak 16 Bootes Nekatoryya nezvychajnyya zorki chasam nazyvayuc imyonami astranomay upershynyu apisali ih unikalnyya ylascivasci Napryklad nazvanaya y gonar amerykanskaga astranoma E Barnarda 1857 1923 a zorka Kaptejna u gonar niderlandskaga astranoma Ya Kaptejna 1851 1922 Na suchasnyh kartah zornaga neba zvychajna nanesenyya starazhytnyya ylasnyya imyony yarkih zorak i grechaskiya litary y sisteme abaznachennyay Baera yago lacinskiya litary vykarystoyvayuc redka astatniya zorki paznachayuc pavodle Flemstyda Ale ne zaysyody na kartah hapae mesca dlya getyh abaznachennyay tamu abaznachenni astatnih zorak treba shukac u zornyh katalogah Dlya zmennyh zorak vykarystoyvaecca svoj sposab abaznachennya Takiya zorki paznachayuc u paradku ih vyyaylennya y kozhnym suzor i Pershuyu paznachayuc litaraj R druguyu S zatym T i g d Paslya Z iduc abaznachenni RR RS RT i g d Paslya ZZ iduc AA i g d Litaru J ne vykarystoyvayuc kab ne bylo blytaniny z I Kali yse getyya kambinacyi vycherpvayucca ysyago ih 334 to pracyagvayuc numaracyyu lichbami z litaraj V variable peramenny pachynayuchy z V335 Napryklad S Car RT Per V557 Sgr Taksama neabhodna padkreslic shto niyakih aficyjna prysvoenyh imyonay u zorak ne isnue tolki pa isnuyuchaj tradycyi yakaya padtrymlivaecca astranomami kalya 300 yarkih zorak mayuc ulasnyya imyony U suvyazi z getym sertyfikaty pra najmenne zorak yakiya vydayucca nekatorymi arganizacyyami z yaylyayucca pryvatnaj inicyyatyvaj i ne pryznayucca Mizhnarodnym astranamichnym sayuzamAdmetnyya zorkiSpis yarkih zorak NazvaAbaznachenne y suzor iBachnaya zornaya velichynyaSiryusa Vyalikaga Psa 1 5Kanopusa Klya 0 7Talimana Centayra 0 3Arktura Valapasa0 0Vegaa Liry0 0Kapelaa Voznika0 1Rygelb Aryyona0 1Pracyyona Maloga Psa0 4Ahernara Erydana0 5Betelgejzea Aryyona0 5Hadarb Centayra0 6Altaira Arla0 8Aldebarana Cyalca0 9Akruksa Paydnyovaga Kryzha0 9Antaresa Skarpiyona1 0Spikaa Dzevy1 0Paluksb Bliznyat1 1Famalgayta Paydnyovaj Ryby1 2Deneba Lebedzya1 3Mimozab Paydnyovaga Kryzha1 4Regula Lva1 4Adarae Vyalikaga Psa1 5Kastara Bliznyat1 6Gakruksg Paydnyovaga Kryzha1 6Belatryksg Aryyona1 6Shaylal Skarpiyona1 6Alnilame Aryyona1 7Elnatb Cyalca1 7Mirfaka Perseya1 8Dubhea Vyalikaj Myadzvedzicy1 8Palyarnaya zorkaa Maloj Myadzvedzicy2 0Gamala Avena2 0 Najblizheshaya da Sonca zorka Proksima Centayra Yana znahodzicca y 4 2 svetlavoga goda 4 2 sv gadoy 39 Pm 39 trylyonay km 3 9 1013 km ad centra Sonechnaj sistemy ZnoskiThe Guinness book of astronomy facts amp feats Patrick Moore 1992 0 900424 76 1 The Colour of Stars nyavyzn nedastupnaya spasylka Australia Telescope Outreach and Education 21 snezhnya 2004 Arhivavana z pershakrynicy 24 zhniynya 2011 Praverana 26 verasnya 2007 Explains the reason for the difference in color perception Zvyozdy Pod redakciej astro ph 0610356 Physical Properties of Wolf Rayet Stars Astronet gt Volfa Raje zvyozdy How Many Stars are in the Milky Way Nauka i zhizn Shest sotok na Lune i sobstvennaya zvezda 1 2002 god Buying Stars and Star Names Aficyjnaya pazicyya Mizhnarodnaga astranamichnaga sayuza z nagody kupli zorak i imyon zorak angl LitaraturaAstranomiya vuchebny dapamozhnik dlya 11 kl agul adukac ustanoy z belaruskaj movaj navuchannya Galuza I V Golubey U A Shymbalyoy A A 2 e vyd Mn Narodnaya asveta 2009 Shymbalyoy A A Zorki Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 604 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0130 3 t 7 Zvyozdy Red sost V G Surdin Fizmatlit 2009 Astronomiya i astrofika ISBN 978 5 9221 1116 4 SpasylkiNaradzhenne i evalyucyya zorak na sajce Postnauka rusk Spis 300 samyh yarkih zorak