Малдо́ва (рум.: Moldova) — краіна ва Усходняй Еўропе. Мяжуе з Румыніяй і Украінай. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца — горад Кішынёў. Праз тэрыторыю краіны працякае рака Днестр, на ўсходнім беразе якой знаходзіцца самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Прыднястроўе займае 12,3 % тэрыторыі Малдовы і не кантралюецца Кішынёвам.
| |||||
Гімн: «Limba noastră» | |||||
Заснавана | 1359 | ||||
Дата незалежнасці | 27 жніўня 1991 (ад СССР) | ||||
Афіцыйныя мовы | румынская | ||||
Сталіца | Кішынёў | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кішынёў, Ціраспаль, Бельцы, Бендэр, Рыбніца, Кахул | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Мая Санду | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 138-я ў свеце 33.846 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Перапіс (2014) • Шчыльнасць | 3.474.121 чал. 2.998.535 чал. 105 чал./км² (101-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва | $21,260 млрд $6.000 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2013) • На душу насельніцтва | $7,935 млрд $2.229 | ||||
ІРЧП (2015) | ▲0,699 (сярэдні) (107-ы) | ||||
Этнахаронім | Малдаване | ||||
Валюта | Малдаўскі лей | ||||
Інтэрнэт-дамен | .md | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MDA | ||||
Код МАК | MDA | ||||
Тэлефонны код | +373 | ||||
Часавыя паясы | UTC+2 |
Гісторыя самастойнай Малдовы пачынаецца з XIV ст., калі на карце сярэднявечнай Еўропы паўстала Малдаўскае княства, што неўзабаве трапіла ў залежнасць ад Асманскай імперыі. У 1812 годзе ўсходняя частка княства — тое што сёння стала Малдовай — ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Бесарабія. Гістарычна, культурна і моўна Малдова цесна звязана з суседняй Румыніяй, у склад якой уваходзіла ў 1918—1940 гг. і падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1991 была адной з 15 рэспублік СССР. У 1992 адбыўся ўзброены канфлікт у Прыднястроўі, у выніку якога рэгіён стаў дэ-факта самастойным.
Незалежная Рэспубліка Малдова — унітарная парламенцая рэспубліка з прэзідэнтам на чале дзяржавы. На поўдні краіны ёсць аўтаномны раён Гагаузія. Малдова з’яўляецца членам СНД, ГУАМ, уваходзіць у Савет Еўропы, СГА, АБСЕ.
Сённяшняя Малдова — найбольш адсталая і бедная краіна Еўропы. Гэта адзіная еўрапейская дзяржава, індэкс чалавечага развіцця якой ацэнены як «сярэдні» (2015). Эканоміка краіны носіць аграрны характкар, хаця ў выніку дэіндустрыялізацыі, што адбылася следам за распадам СССР, пераважае сфера паслуг. Моладзь актыўна мігрыруе ў Расію і краіны Еўрапейскага Саюза. Малдове належыць еўрапейскі турыстычны антырэкорд — краіну наведвае ўсяго каля 11 000 замежных турыстаў штогод.
Этымалогія
Назва «Малдова» паходзіць ад ракі Малдова; даліна гэтай ракі была палітычным цэнтрам у момант заснавання Малдаўскага княства ў 1359 годзе. Паходжанне назвы ракі застаецца невядомым. Храніст Дзімітр Кантэмір распавядае такую гісторыю: калі прынц Драга паляваў тура, яго знясілены пагоняю ганчак Молда патануў у рацэ, адсюль і назва. У складзе СССР краіна называлася «Малдавіяй», гэтая назва дасюль пераважае ў рускамоўнай літаратуры і публіцыстыцы.
Геаграфічнае становішча
Малдова знаходзіцца ва Усходняй Еўропе і не мае прамога выхаду да мора, што даволі тыпова для еўрапейскіх дзяржаў такіх памераў. Пры гэтым краіна геаграфічна належыць да прычарнаморскага рэгіёну. Рэкі Днестр (непасрэдна) і Прут (праз Дунай) звязваюць краіну з Чорным морам. У Малдовы ёсць невялічкі выхад непасрэдна да Дунаю (працягласць берагавой лініі — 600 м).
Малдова займае большую частку міжрэчча Днястра і Прута а таксама вузкую паласу левабярэжжа Днястра ў яго сярэднім і ніжнім цячэнні. На захадзе мяжуе з Румыніяй, усе 450 км мяжы праходзяць па рацэ Прут. На ўсход ад Малдовы ляжыць Украіна. Даволі значны паўночны адрэзак 940-кіламетровай мяжы з ёй прыходзіцца на Днестр. Тэрыторыя Малдовы на ўсход ад Днястра — непрызнанае Прыднястроўе, якое займае 12,3 % ад плошчы краіны.
Малдова ляжыць у другім часавым поясе.
Геаграфія
Малдова размешчана на крайнім паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Паверхня большай часткі Малдовы прадстаўляе сабой узгорыстую раўніну, раздзеленую рачнымі далінамі. Яе заходняя найвышэйшая частка вядомая пад назвай Кодры. На поўначы тэрыторыя ўздымаецца ў выглядзе вапняковай грады . Сярэдняя вышыня краіны над узроўнем мора — 147 м, максімальная — 429,5 м (гара Баланешты ў Кодрах). Паўднёва-ўсходняя Малдова — аднастайна плоская нізіна. Карысныя выкапні, на якія Малдова не вельмі багатая, прадстаўлены пераважна будаўнічымі матэрыяламі: вапнякі, гіпс, гліны, шкляны пясок, гравій; маюцца невялікія радовішчы нафты і газу.
- Пячора Эміл Ракавіцэ
Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая, кароткая, лета цёплае, працяглае. Сярэдняя тэмпература студзеня −4 °C, ліпеня 21 °C. Абсалютны мінімум −36 °C, максімум 42 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ў межах 380—550 мм, памяншаючыся з поўначы на поўдзень, дзе адчуваецца дэфіцыт вільгаці. Асабліва нізкая забяспечаннасць ападкамі ў летні перыяд. Частыя засухі, якія шкодзяць сельскай гаспадарцы. Тым не менш, Малдова валодае выдатнымі агракліматычнымі рэсурсамі.
Буйнейшыя рэкі краіны — памежныя Прут і Днестр, што цякуць у глыбокіх далінах, на некаторых участках утвараючы каньёны. Большая частка краіны адносіцца да басейна Днястра, яго буйнейшыя правыя прытокі: Рэут, Ікель. Многія прытокі Днястра і Прута ў засушлівы летні перыяд перасыхаюць у нізоўях. Малдове належыць каля паўкіламетра берага Дуная з вёскай Джурджулешты — адзіным дунайскім портам краіны. Рака Ялпуг цячэ на поўдзень і ўпадае ў адзін з дунайскіх ліманаў.
Паўночная частка Малдовы належыць да лесастэпавай зоны, цэнтральная і паўднёвая — да стэпавай. Глебы пераважна чарназёмныя (75 %). Большая частка тэрыторыі Малдовы ўзараная. Карэнная стэпавая расліннасць захавалася толькі на невялікіх участках. Лясы займаюць 6 % тэрыторыі, захаваліся яны пераважна ў Кодрах. Лясное покрыва схілаў прадстаўленае пераважна грабамі і дубамі. Сустракаюцца таксама спадарожныя пароды — ліпа, ясень, клён, бук, рабіна, дзікая груша, дзікая чарэшня, кізіл.
У Малдове створана некалькі прыродных запаведнікаў: Кодры, Плаюл Фагулуй, Ягорлык; і нацыянальны парк Архей
Прыродныя раёны:
- Паўночна-малдаўскі лесастэпавы,
- Цэнтральна-малдаўскі лясны (Кодры),
- Паўднёва-малдаўскі стэпавы.
Гісторыя
Першыя сляды чалавека на малдаўскай зямлі надзіва старажытныя. Менавіта тут знойдзена першае ў Еўропе каменнае збудаванне — «каменная выкладка» ў поймавых адкладах палеа-Днястра ўзростам каля 1 млн гадоў. Такога ж узросту і стаянка Байракі на месцы сучаснага горада Дубасары. На мяжы 5-4 тыс. да н.э. тут узнікла і развівалая на працягу 2000 гадоў Трыпольская культура. У гэты час адбыўся пераход да аселага земляробчага ладу жыцця.
Да XIV стагоддзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткай уладанняў розных племянных саюзаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэнняў (Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). Гісторыя самастойнай Малдовы пачынаецца з XIV ст., калі на карце сярэднявечнай Еўропы паўстала Малдаўскае княства. У 1340-х да Днястра пашырылася Венгрыя і стварыла тут сваю марку, што кіравалася намеснікамі. Адзін з намеснікаў, Багдан, пасварыўся з венгерскім каралём і ў 1359 абвясціў самастойнасць Малдаўскага княства. Праз 6 гадоў Венгрыя прызнае княства. Да таго часу адносяцца беспаспяховыя спробы насадзіць на гэтых землях каталіцтва. У другой палове XV ст. пры Стэфане ІІІ Вялікім княства дасягае свай росквіту і максімальнага тэрытарыяльнага пашырэння і тады ж адзінае ў Еўропе паспяхова змагаецца з магутнай Асманскай імперыяй. Пасля смерці гаспадара Стэфана ў 1504 годзе княства вельмі хутка трапляе ў залежнасць ад туркаў.
У канцы XVIII стагоддзя Расійская імперыя ў выніку руска-турэцкай вайны анексавала левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бесарабію, тэрыторыяю, якая і стала асновай для будучай Малдовы. У 1856 пасля паразы ў Крымскай вайне Расія вымушана была перадаць Малдове паўднёвую Бесарабію (праз тры гады яны разам ўвайшлі ў склад нованароджанай Румыніі), але ў 1878 паводле Берлінскага міру паўднёвая Бесарабія была вернута ў склад Расійскай імперыі.
У 1917 годзе ў Бесарабіі была абвешчана Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка. У 1918 яна дабраахвотна ўвайшла ў склад Румыніі. З такім развіццём падзей не згадзіўся Савецкі Саюз і ў 1924 годзе на тэрыторыі Украінскай ССР, на левым беразе Днястра ў раёнах са значнай доляй малдаўскага насельніцтва была створана Малдаўская АССР. У 1940 годзе ў выніку падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа Румынія была вымушана саступіць Бесарабію СССР. На большай частцы Бесарабіі разам з заходняй паласой Малдаўскай АССР была ўтворана Малдаўская ССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Малдова была акупавана ў 1941—1944 гадах нямецкімі і румынскімі войскамі. Румынскай адміністрацыяй тут было створана Губернатарства Бесарабія. У канцэнтрацыйных лагерах на малдаўскай зямлі загінула каля 120 тыс. чалавек, у тым ліку 90 тыс. яўрэяў. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай аперацыі, тэрыторыя Бесарабіі была зноў занята савецкімі войскамі.
Пасля калектывізацыі і дэпартацыі ў Сібір і Казахстан «небяспечных элементаў» грамадства (кулакоў, калабарацыяністаў), Малдова была адбудавана пры дапамозе саюзных рэспублік, разгорнутыя пры гэтым русіфікацыя і ўкараненне нетутэйшай партыйных вярхоў, у адрозненне ад іншых заходніх рэспублік, ішлі вельмі спакойна.
27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасць Рэспублікі Малдова, тады ж была зацверджана афіцыйная назва. У 1992 напружаная палітычная сітуацыя ў зоне Прыднястроўя, якое з 1990 г. увяло рэжым самакіравання, перарасла ва ўзброены канфлікт. Хаця ахвяр і не ўдалося пазбегнуць, баявыя дзеянні былі спынены дзякуючы ўмяшальніцтву Расіі. У выніку сутыкненняў рэгіён на ўсход ад Днястра здолеў абараніць самастойнасць.
Палітыка і дзяржаўны лад
У 1994 была прынята дзеючая Канстытуцыя Малдовы. Згодна з ёй незалежная Рэспубліка Малдова — унітарная дэмакратычная парламенцая рэспубліка з прэзідэнтам на чале дзяржавы.
Заканадаўчы орган — аднапалатны парламент, 101 член якога абіраюцца раз у 4 гады па партыйных спісах. Парламент можа ўносіць змены ў Канстытуцыю большасцю ў дзве траціны галасоў, за выключэннем выпадкаў вайны і нацыянальных надзвычайных сітуацый.
Прэзідэнт Малдовы ў 2000—2016 абіраўся парламентам шляхам патаемнага галасавання, для абрання было неабходна атрымаць больш за 61 голас. Такі спосаб абрання нацыянальнага лідара выклікаў наднаразовыя пратэсты і парламент у рэшце рэшт унёс змяненні ў Канстытуцыю. У 2016 рэспубліка ўпершыню за 20 гадоў абрала прэзідэнта ўсеагульным прамым галасаваннем. Ім стаў Ігар Мікалаевіч Дадон.
Адміністрацыйны падзел
Малдова падзяляецца на 39 адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню: 32 раёны, 5 муніцыпіі і 2 аўтаномныя ўтварэнні Гагаузія (Găgăuzia) і Прыднястроўе (Stînga Nistrului). Усяго ў Малдове 60 гарадоў і 917 вёсак.
Частку тэрыторыі краіны займае непрызнаная самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад яе кантролем, афіцыйна ўваходзяць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, якая з’яўляецца адной з аўтаномій. Бяспеку на левым беразе Днястра сёння супольна падтрымліваюць узброеныя сілы Расіі, Малдовы, Прыднястроўя і ваенныя назіральнікі ад Украіны.
- Паветы Рэспублікі Малдова
Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 19 лістапада 1992 года. 31 кастрычніка 2018 прэм’ер-міністр Малдовы Павел Філіп наведаў Беларусь і сустрэўся з А.Лукашэнкам. Беларускі лідар выразіў упэўненасць, што тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай павялічыцца да паўмільярда долараў.
Насельніцта
Розніца ў амаль што паўмільёна чалавек паміж колькасцю насельніцтва паводле перапісу (2,998 млн) і паводле цякучага ўліку (3,45) тлумачыцца тым, што перапіс насельніцтва ўлічвае таксама членаў сямей, што часова знаходзяцца за мяжой. Перапіс і цякучы ўлік не закранаюць тэрыторыі самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспублікі, дзе пражывае каля паўмільёна чалавек.
Ужо трэцяе дзесяцігоддзе насельніцтва Малдовы, як і ў астатніх постсавеціх краінах Усходняй Еўропы, змяншаецца хуткімі тэмпамі. Перапіс 2014 налічыў жыхароў Малдовы на 11,3 % менш за папярэдні, 2004 года. У 1991 у Малдаўскай ССР жыло каля 4,36 млн чалавек, сёння, наяўнае насельніцтва Малдовы і Прыднястроўе складзенае разам не дацягвае і 3,5 млн. Асноўная прычына дэпапуляцыі — вялікі міграцыйны адток насельніцтва: у 2017 годзе натуральнае змяншэнне склала −1 чалавек на 1000, міграцыйнае — −9 чалавек на 1000. З’язджаюць кваліфікаваныя кадры, у першую чаргу, моладзь: складаная эканамічная сітуацыя ў краіне не дазваляе яе жыхарам знайсці працу. Малдаўская Служба інфармацыі і бяспекі падлічыла, што 600 тысяч да аднаго мільёна малдаўскіх грамадзян (амаль 25 % насельніцтва) працуюць за мяжой.
Этнахаронім «малдаване» гістарычна адносіўся да жыхароў Малдаўскага княства. Пасля таго, як княства аказалася падзеленым паміж Расіяй, Румыніяй і Аўстрыяй (Букавіна), менавіта жыхары расійскай Бесарабіі працягвалі называць сябе малдаванамі (сельскія ў большай ступені, чым адукаваныя гарадскія). Сёння малдаване складаюць 75,1 % насельніцтва краіны (перапіс 2014 на кантралюемай Кішынёвам тэрыторыі), 6,6 % — украінцы (у 2004 — 8,3 %). З 2,5 да 7 % з часу папярэдняга перапісу павялічылася колькасць асоб з румынскай самаідэнтыфікацыяй. Доля рускіх склала 4,1 %, і ў параўнанні з 2004 яна зменшылася на 1,9 %. Такім чынам, славянскі субстрат паступова выцясняецца раманскім. На поўдні краіны ў аўтаномнай вобласці пражывае цюркамоўны народ гагаузы, іх у Малдове 4,6 %. Дзве траціны малдаван называюць сваю родную мову малдаўскай, трэцяя частка — румынскай. Руская з’яўляецца роднай для 9,5 %, гагаузская — 4,2 %. Малдова — традыцыйна праваслаўная краіна: 96,8 % насельніцтва назвалі сябе праваслаўнымі, яшчэ каля 2 % адносяцца да пратэстанцкіх дэнамінацый.
Малдова, нягледзячы на дэпапуляцыю, застаецца адной з найбольш густанаселеных дзяржаў былога СССР, у першую чаргу, дзякуючы высокай шчыльнасці сельскага насельніцтва, раўнамерна размеркаванага па тэрыторыі краіны. Больш за палову насельніцтва краіны дагэтуль складаюць сельскія жыхары — 2034,1 тыс. чалавек, або 57,3 %, у гарадскіх паселішчах пражываюць 1516, 8 тыс. чалавек ці 42,7 %.. Буйнейшы горад — сталічны Кішынёў (каля 650 тыс.), за ім ідуць Ціраспаль* (148 тыс.), Бэлць (або Бельцы, 144 тыс.), Бендэры* (93 тыс.), Рыбніца* (50 тыс.). Пазначаныя зорачкай гарады знаходзяцца ў непрызнаным Прыднястроўі, якое можна разглядаць як адносна высокаўрбанізаванае. У Малдове ж толькі ў двух агламерацыях насельніцтва перавышае 50 тыс. чал.
Эканоміка
Сучасны стан малдаўскай эканомікі абумоўлены эканамічнымі і палітычнымі наступствамі распаду СССР. Да першых адносяцца страта вытворчых сувязяў і традыцыйных рынкаў збыту, закрыццё доступу да фактычна бясплатных энергарэсурсаў; да другіх — аддзяленне ад краіны прамыслова развітага левага берага Днястра. Цяпер 73 % ВУП краіны ствараецца ў сферы паслуг, але гэта ніяк не азначае постіндустрыяльнага характару эканомікі, справа ў заняпадзе прамысловасці. Што тычыцца сельскай гаспадаркі, яна, безумоўна, таксама не пазбегла крызісу, але менавіта аграрная прадукцыя і харчовая прамысловасць вызначаюць твар Малдовы ў сусветнай гаспадарцы. Малдову можна назваць адзінай аграрнай дзяржавай на еўрапейскім кантыненце, што гучыць, хутчэй, як антыкамплімент. ВУП на душу насельніцтва ў 2018 складае 6000 долараў і гэта апошняе месца ў Еўропе. 14-15 % ВУП ствараюць грашовыя пераводы з-за мяжы. Эканоміка Малдовы знаходзіцца ў моцнай залежнасці ад Расіі, у першую чаргу гаворка ідзе аб цэнах на газ, у другую — аб забаронах на імпарт віна.
Зрэшты, ліберальныя рэформы 1990-х прывялі і да станоўчых зрухаў: развіваецца прыватны бізнес, ВУП краіны даволі стабільна расце (па 4 % у 2016 і 2017).
Энергетыка Малдовы традыцыйна базуецца на цеплавых электрастанцыях (86 %), гідраўлічныя станцыі на Днястры даюць больш за 12 % элетраэнергіі, на альтэрнатыўныя крыніцы прыходзіцца толькі 1,2 % (2015). У савецкія часы і сёння Малдова была і застаецца вырабніком харчовай прадукцыі шырокага асартыменту і высокай якасці. Па ўсёй СНД вядомыя малдаўскія віны і каньякі, якія вырабляюцца на прадпрыемствах як у вялікіх (Кішынёў), так і малых (Крыкова, Milestii Mici) гарадах і нават вёсках, пладовых кансерваў. У камуне Малыя Мілешты знаходзіцца буйнейшая ў свеце вінатэка з 1,5 млн бутэльткамі. Для ўнутранага рынку вырабляюцца цукар, расліннае масла. Акрамя харчовай прымысловасці, у Малдове, дзякуючы таннай працоўнай сіле, развіваецца швейная і абутковая галіны (пашыў адзення для расійскіх і еўрапейскіх брэндаў). Машынабудаванне і хімічная прамысловасць з часу распаду СССР у заняпадзе. Тым не менш, адзінкавыя прадпрыемствы выпускаюць некаторыя віды прадукцыі, напрыклад, бытавую тэхніку (пральныя машыны, лядоўні). Захавалася вытворчасць сельскагаспадарчых машын.
Багатыя глебы і умерана-кантынентальны клімат (з цёплым летам і мяккай зімой) зрабілі краіну адным з самых прадуктыўных сельскагаспадарчых рэгіёнаў і адным з асноўных пастаўшчыкоў аграрнай прадукцыі ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. З зарневых вырошчваюцца пшаніца і кукуруза. З тэхнічных — цукровыя буракі (у лесастэпавай зоне) і сланечнік. Вінаграднікі займаюць 150 тыс. га малдаўскай зямлі. На многіх сямейных фермах вырошчваюцца ўласныя гатункі вінаграду, сакрэты догляду якіх перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Значная частка сельскагаспадарчай прадукцыі не перапрацоўваецца ў Малдове, а ідзе на экспарт.
Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі Малдовы сёння (2016) з’яўляюцца Румынія (22,5 % экспарту і 19,5 % імпарту) на захадзе і Расія (10 % і 21,3 %) на ўсходзе. На долю Беларусі выпадае 4,6 % і 2,5 % адпаведна. 88 % малдаўскага экспарту прыходзіцца на краіны СНД і ЕС, прычым доля заходніх партнёраў у ХХІ ст стала большай за палову. Аснову экспарту складаюць сельскагаспадарчая сыравіна (цукровыя буракі, насенне сланечніка, пшаніца) і прадукцыя харчовай прамысловасці (вінаградныя віны, пладовыя кансервы). Другой важнай групай экспартных тавараў стала, пацясніўшы чорную металургію, швейная прамысловасць (майкі, паліто, касцюмы). Акрамя Румыніі і Расіі, найбуйнейшымі імпарцёрамі малдаўсіх тавараў з’яўляюцца Італія, Германія і Турцыя.
У малдаўскім імпарце ўздельная вага ўсходніх партнёраў сур’ёзна большае за кошт прыроднага газу і нафтапрадуктаў. Таксама Малдова імпартуе машыны, лекі, прадукты харчавання і інш. За Расіяй і Румыніяй у рэйтынгу пастаўшчыкоў ідуць Украіна, Германія, Турцыя.
Зноскі
- Дэкларацыя аб незалежнасці Рэспублікі Малдова — 1991.
- Hotărârea nr. 36 din 05.12.2013 privind interpretarea articolului 13 alin. (1) din Constituție în corelație cu Preambulul Constituției și Declarația de Independență a Republicii Moldova — 2013.
- Кантралюецца непрызнаным Прыднястроўем
- http://www.statistica.md/newsview.php?l=ro&idc=30&id=5582
- http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2018/01/weodata/weorept.aspx?sy=2018&ey=2023&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&pr1.x=48&pr1.y=3&c=921&s=NGDPD%2CPPPGDP%2CNGDPDPC%2CPPPPC&grp=0&a=
- http://www.travelersdigest.com/7402-ten-least-visited-countries-in-europe/2/ Архівавана 14 кастрычніка 2017.
- Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 19 лістапада 2007
- https://sputnik.by/politics/20181101/1038438798/Moldavskiy-premer-Filip-v-Minske-pervyy-perelet-vstrecha-s-Rumasom-i-plany.html
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html Архівавана 5 верасня 2015.
- https://web.archive.org/web/20110514225142/http://www.outreachworld.org/Files/u_texas/Decision-Activity_Russia.pdf
- https://realist.online/news/moldova-spustya-3-goda-obnarodovala-itogi-perepisi-naseleniya-rumyn-7
- http://www.statistica.md/newsview.php?l=ru&idc=168&id=5523
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html Архівавана 5 верасня 2015.
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html Архівавана 5 верасня 2015.
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/md.html Архівавана 5 верасня 2015.
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=135&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=135&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Maldo va rum Moldova kraina va Ushodnyaj Eyrope Myazhue z Rumyniyaj i Ukrainaj Nepasrednaga vyhadu da moray ne mae Stalica gorad Kishynyoy Praz terytoryyu krainy pracyakae raka Dnestr na yshodnim beraze yakoj znahodzicca samaabveshchanaya Prydnyastroyskaya Maldayskaya Respublika Prydnyastroye zajmae 12 3 terytoryi Maldovy i ne kantralyuecca Kishynyovam Respublika Maldova Republica Moldova Scyag Maldovy Gerb MaldovyGimn Limba noastră source source track track track track track track track track track Zasnavana 1359Data nezalezhnasci 27 zhniynya 1991 ad SSSR Aficyjnyya movy rumynskayaStalica KishynyoyNajbujnejshyya garady Kishynyoy Ciraspal Belcy Bender Rybnica KahulForma kiravannya Parlamenckaya respublikaPrezident Maya SanduPloshcha Usyago vodnaj paverhni 138 ya y svece 33 846 km 1 4Naselnictva Acenka 2017 Perapis 2014 Shchylnasc 3 474 121 chal 2 998 535 chal 105 chal km 101 ya VUP PPZ Razam 2018 Na dushu naselnictva 21 260 mlrd 6 000VUP naminal Razam 2013 Na dushu naselnictva 7 935 mlrd 2 229IRChP 2015 0 699 syaredni 107 y Etnaharonim MaldavaneValyuta Maldayski lejInternet damen mdKod ISO Alpha 2 MDKod ISO Alpha 3 MDAKod MAK MDATelefonny kod 373Chasavyya payasy UTC 2 Gistoryya samastojnaj Maldovy pachynaecca z XIV st kali na karce syarednyavechnaj Eyropy paystala Maldayskae knyastva shto neyzabave trapila y zalezhnasc ad Asmanskaj imperyi U 1812 godze yshodnyaya chastka knyastva toe shto syonnya stala Maldovaj yvajshla y sklad Rasijskaj imperyi pad nazvaj Besarabiya Gistarychna kulturna i moyna Maldova cesna zvyazana z susednyaj Rumyniyaj u sklad yakoj uvahodzila y 1918 1940 gg i padchas Vyalikaj Ajchynnaj vajny U 1944 1991 byla adnoj z 15 respublik SSSR U 1992 adbyysya yzbroeny kanflikt u Prydnyastroyi u vyniku yakoga regiyon stay de fakta samastojnym Nezalezhnaya Respublika Maldova unitarnaya parlamencaya respublika z prezidentam na chale dzyarzhavy Na poydni krainy yosc aytanomny rayon Gagauziya Maldova z yaylyaecca chlenam SND GUAM uvahodzic u Savet Eyropy SGA ABSE Syonnyashnyaya Maldova najbolsh adstalaya i bednaya kraina Eyropy Geta adzinaya eyrapejskaya dzyarzhava indeks chalavechaga razviccya yakoj aceneny yak syaredni 2015 Ekanomika krainy nosic agrarny haraktkar hacya y vyniku deindustryyalizacyi shto adbylasya sledam za raspadam SSSR peravazhae sfera paslug Moladz aktyyna migryrue y Rasiyu i krainy Eyrapejskaga Sayuza Maldove nalezhyc eyrapejski turystychny antyrekord krainu navedvae ysyago kalya 11 000 zamezhnyh turystay shtogod EtymalogiyaNazva Maldova pahodzic ad raki Maldova dalina getaj raki byla palitychnym centram u momant zasnavannya Maldayskaga knyastva y 1359 godze Pahodzhanne nazvy raki zastaecca nevyadomym Hranist Dzimitr Kantemir raspavyadae takuyu gistoryyu kali prync Draga palyavay tura yago znyasileny pagonyayu ganchak Molda patanuy u race adsyul i nazva U skladze SSSR kraina nazyvalasya Maldaviyaj getaya nazva dasyul peravazhae y ruskamoynaj litaratury i publicystycy Geagrafichnae stanovishchaAsnoyny artykul Geagrafiya Maldovy Maldova znahodzicca va Ushodnyaj Eyrope i ne mae pramoga vyhadu da mora shto davoli typova dlya eyrapejskih dzyarzhay takih pameray Pry getym kraina geagrafichna nalezhyc da prycharnamorskaga regiyonu Reki Dnestr nepasredna i Prut praz Dunaj zvyazvayuc krainu z Chornym moram U Maldovy yosc nevyalichki vyhad nepasredna da Dunayu pracyaglasc beragavoj linii 600 m Maldova zajmae bolshuyu chastku mizhrechcha Dnyastra i Pruta a taksama vuzkuyu palasu levabyarezhzha Dnyastra y yago syarednim i nizhnim cyachenni Na zahadze myazhue z Rumyniyaj use 450 km myazhy prahodzyac pa race Prut Na yshod ad Maldovy lyazhyc Ukraina Davoli znachny paynochny adrezak 940 kilametrovaj myazhy z yoj pryhodzicca na Dnestr Terytoryya Maldovy na yshod ad Dnyastra nepryznanae Prydnyastroye yakoe zajmae 12 3 ad ploshchy krainy Maldova lyazhyc u drugim chasavym poyase GeagrafiyaDalina DnyastraToltry na poynachy MaldovyAsnoyny artykul Geagrafiya Maldovy Maldova razmeshchana na krajnim paydnyovym zahadze Ushodne Eyrapejskaj rayniny Paverhnya bolshaj chastki Maldovy pradstaylyae saboj uzgorystuyu rayninu razdzelenuyu rachnymi dalinami Yae zahodnyaya najvyshejshaya chastka vyadomaya pad nazvaj Kodry Na poynachy terytoryya yzdymaecca y vyglyadze vapnyakovaj grady Syarednyaya vyshynya krainy nad uzroynem mora 147 m maksimalnaya 429 5 m gara Balaneshty y Kodrah Paydnyova yshodnyaya Maldova adnastajna ploskaya nizina Karysnyya vykapni na yakiya Maldova ne velmi bagataya pradstayleny peravazhna budaynichymi materyyalami vapnyaki gips gliny shklyany pyasok gravij mayucca nevyalikiya radovishchy nafty i gazu Pyachora Emil Rakavice Klimat umerana kantynentalny Zima myakkaya karotkaya leta cyoplae pracyaglae Syarednyaya temperatura studzenya 4 C lipenya 21 C Absalyutny minimum 36 C maksimum 42 C Syarednyaya gadavaya kolkasc apadkay vagaecca y mezhah 380 550 mm pamyanshayuchysya z poynachy na poydzen dze adchuvaecca deficyt vilgaci Asabliva nizkaya zabyaspechannasc apadkami y letni peryyad Chastyya zasuhi yakiya shkodzyac selskaj gaspadarcy Tym ne mensh Maldova valodae vydatnymi agraklimatychnymi resursami Bujnejshyya reki krainy pamezhnyya Prut i Dnestr shto cyakuc u glybokih dalinah na nekatoryh uchastkah utvarayuchy kanyony Bolshaya chastka krainy adnosicca da basejna Dnyastra yago bujnejshyya pravyya prytoki Reut Ikel Mnogiya prytoki Dnyastra i Pruta y zasushlivy letni peryyad perasyhayuc u nizoyyah Maldove nalezhyc kalya paykilametra beraga Dunaya z vyoskaj Dzhurdzhuleshty adzinym dunajskim portam krainy Raka Yalpug cyache na poydzen i ypadae y adzin z dunajskih limanay Stary Arhej vapnyakovyya skaly Paynochnaya chastka Maldovy nalezhyc da lesastepavaj zony centralnaya i paydnyovaya da stepavaj Gleby peravazhna charnazyomnyya 75 Bolshaya chastka terytoryi Maldovy yzaranaya Karennaya stepavaya raslinnasc zahavalasya tolki na nevyalikih uchastkah Lyasy zajmayuc 6 terytoryi zahavalisya yany peravazhna y Kodrah Lyasnoe pokryva shilay pradstaylenae peravazhna grabami i dubami Sustrakayucca taksama spadarozhnyya parody lipa yasen klyon buk rabina dzikaya grusha dzikaya chareshnya kizil U Maldove stvorana nekalki pryrodnyh zapavednikay Kodry Playul Faguluj Yagorlyk i nacyyanalny park Arhej Pryrodnyya rayony Paynochna maldayski lesastepavy Centralna maldayski lyasny Kodry Paydnyova maldayski stepavy GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Maldovy gaspadar maldayski Stefan III VyalikiTerytoryya Maldayskaga knyastva na suchasnaj karce Pershyya slyady chalaveka na maldayskaj zyamli nadziva starazhytnyya Menavita tut znojdzena pershae y Eyrope kamennae zbudavanne kamennaya vykladka y pojmavyh adkladah palea Dnyastra yzrostam kalya 1 mln gadoy Takoga zh uzrostu i stayanka Bajraki na mescy suchasnaga gorada Dubasary Na myazhy 5 4 tys da n e tut uznikla i razvivalaya na pracyagu 2000 gadoy Trypolskaya kultura U gety chas adbyysya perahod da aselaga zemlyarobchaga ladu zhyccya Da XIV stagoddzya terytoryya suchasnaj Maldovy byla chastkaj uladannyay roznyh plemyannyh sayuzay geta daki goty anty i dzyarzhaynyh utvarennyay Rus Galickae knyastva Zalataya Arda Gistoryya samastojnaj Maldovy pachynaecca z XIV st kali na karce syarednyavechnaj Eyropy paystala Maldayskae knyastva U 1340 h da Dnyastra pashyrylasya Vengryya i stvaryla tut svayu marku shto kiravalasya namesnikami Adzin z namesnikay Bagdan pasvaryysya z vengerskim karalyom i y 1359 abvyasciy samastojnasc Maldayskaga knyastva Praz 6 gadoy Vengryya pryznae knyastva Da tago chasu adnosyacca bespaspyahovyya sproby nasadzic na getyh zemlyah katalictva U drugoj palove XV st pry Stefane III Vyalikim knyastva dasyagae svaj roskvitu i maksimalnaga terytaryyalnaga pashyrennya i tady zh adzinae y Eyrope paspyahova zmagaecca z magutnaj Asmanskaj imperyyaj Paslya smerci gaspadara Stefana y 1504 godze knyastva velmi hutka traplyae y zalezhnasc ad turkay U kancy XVIII stagoddzya Rasijskaya imperyya y vyniku ruska tureckaj vajny aneksavala levabyarezhzha Dnyastra u 1812 Besarabiyu terytoryyayu yakaya i stala asnovaj dlya buduchaj Maldovy U 1856 paslya parazy y Krymskaj vajne Rasiya vymushana byla peradac Maldove paydnyovuyu Besarabiyu praz try gady yany razam yvajshli y sklad novanarodzhanaj Rumynii ale y 1878 pavodle Berlinskaga miru paydnyovaya Besarabiya byla vernuta y sklad Rasijskaj imperyi Maldayskaya SSR 1940 U 1917 godze y Besarabii byla abveshchana Maldayskaya Demakratychnaya Respublika U 1918 yana dabraahvotna yvajshla y sklad Rumynii Z takim razviccyom padzej ne zgadziysya Savecki Sayuz i y 1924 godze na terytoryi Ukrainskaj SSR na levym beraze Dnyastra y rayonah sa znachnaj dolyaj maldayskaga naselnictva byla stvorana Maldayskaya ASSR U 1940 godze y vyniku padpisannya Pakta Molatava Rybentropa Rumyniya byla vymushana sastupic Besarabiyu SSSR Na bolshaj chastcy Besarabii razam z zahodnyaj palasoj Maldayskaj ASSR byla ytvorana Maldayskaya SSR Padchas Vyalikaj Ajchynnaj vajny Maldova byla akupavana y 1941 1944 gadah nyameckimi i rumynskimi vojskami Rumynskaj administracyyaj tut bylo stvorana Gubernatarstva Besarabiya U kancentracyjnyh lagerah na maldayskaj zyamli zaginula kalya 120 tys chalavek u tym liku 90 tys yayreyay 24 zhniynya 1944 u vyniku Yaska Kishynyoyskaj aperacyi terytoryya Besarabii byla znoy zanyata saveckimi vojskami Paslya kalektyvizacyi i departacyi y Sibir i Kazahstan nebyaspechnyh elementay gramadstva kulakoy kalabaracyyanistay Maldova byla adbudavana pry dapamoze sayuznyh respublik razgornutyya pry getym rusifikacyya i ykaranenne netutejshaj partyjnyh vyarhoy u adroznenne ad inshyh zahodnih respublik ishli velmi spakojna 27 zhniynya 1991 abveshchana nezalezhnasc Respubliki Maldova tady zh byla zacverdzhana aficyjnaya nazva U 1992 napruzhanaya palitychnaya situacyya y zone Prydnyastroyya yakoe z 1990 g uvyalo rezhym samakiravannya perarasla va yzbroeny kanflikt Hacya ahvyar i ne ydalosya pazbegnuc bayavyya dzeyanni byli spyneny dzyakuyuchy ymyashalnictvu Rasii U vyniku sutyknennyay regiyon na yshod ad Dnyastra zdoley abaranic samastojnasc Palityka i dzyarzhayny ladAsnoyny artykul Palityka Maldovy Asnoyny artykul Palitychnyya partyi Maldovy Igar Dadon 2017 U 1994 byla prynyata dzeyuchaya Kanstytucyya Maldovy Zgodna z yoj nezalezhnaya Respublika Maldova unitarnaya demakratychnaya parlamencaya respublika z prezidentam na chale dzyarzhavy Zakanadaychy organ adnapalatny parlament 101 chlen yakoga abirayucca raz u 4 gady pa partyjnyh spisah Parlament mozha ynosic zmeny y Kanstytucyyu bolshascyu y dzve traciny galasoy za vyklyuchennem vypadkay vajny i nacyyanalnyh nadzvychajnyh situacyj Prezident Maldovy y 2000 2016 abiraysya parlamentam shlyaham pataemnaga galasavannya dlya abrannya bylo neabhodna atrymac bolsh za 61 golas Taki sposab abrannya nacyyanalnaga lidara vyklikay nadnarazovyya pratesty i parlament u reshce resht unyos zmyanenni y Kanstytucyyu U 2016 respublika ypershynyu za 20 gadoy abrala prezidenta yseagulnym pramym galasavannem Im stay Igar Mikalaevich Dadon Administracyjny padzel Maldova padzyalyaecca na 39 administracyjnyh adzinak pershaga yzroynyu 32 rayony 5 municypii i 2 aytanomnyya ytvarenni Gagauziya Găgăuzia i Prydnyastroye Stinga Nistrului Usyago y Maldove 60 garadoy i 917 vyosak Chastku terytoryi krainy zajmae nepryznanaya samaabveshchanaya Prydnyastroyskaya Maldayskaya Respublika Terytoryi yakiya znahodzyacca pad yae kantrolem aficyjna yvahodzyac u Aytanomnae terytaryyalnae ytvarenne z asablivym pravavym statusam Prydnyastroye yakaya z yaylyaecca adnoj z aytanomij Byaspeku na levym beraze Dnyastra syonnya supolna padtrymlivayuc uzbroenyya sily Rasii Maldovy Prydnyastroyya i vaennyya naziralniki ad Ukrainy Pavety Respubliki MaldovaDachynenni z Belarussyu Dyplamatychnyya dachynenni yrady ystanavili 19 listapada 1992 goda 31 kastrychnika 2018 prem er ministr Maldovy Pavel Filip naveday Belarus i sustreysya z A Lukashenkam Belaruski lidar vyraziy upeynenasc shto tavaraabarot pamizh Belarussyu i Maldovaj pavyalichycca da paymilyarda dolaray NaselnictaAsnoyny artykul Naselnictva Maldovy Roznica y amal shto paymilyona chalavek pamizh kolkascyu naselnictva pavodle perapisu 2 998 mln i pavodle cyakuchaga yliku 3 45 tlumachycca tym shto perapis naselnictva ylichvae taksama chlenay syamej shto chasova znahodzyacca za myazhoj Perapis i cyakuchy ylik ne zakranayuc terytoryi samaabveshchanaj Prydnyastroyskaj Respubliki dze prazhyvae kalya paymilyona chalavek Polava yzrostavaya piramida 2017 Uzho trecyae dzesyacigoddze naselnictva Maldovy yak i y astatnih postsavecih krainah Ushodnyaj Eyropy zmyanshaecca hutkimi tempami Perapis 2014 nalichyy zhyharoy Maldovy na 11 3 mensh za papyaredni 2004 goda U 1991 u Maldayskaj SSR zhylo kalya 4 36 mln chalavek syonnya nayaynae naselnictva Maldovy i Prydnyastroye skladzenae razam ne dacyagvae i 3 5 mln Asnoynaya prychyna depapulyacyi vyaliki migracyjny adtok naselnictva u 2017 godze naturalnae zmyanshenne sklala 1 chalavek na 1000 migracyjnae 9 chalavek na 1000 Z yazdzhayuc kvalifikavanyya kadry u pershuyu chargu moladz skladanaya ekanamichnaya situacyya y kraine ne dazvalyae yae zhyharam znajsci pracu Maldayskaya Sluzhba infarmacyi i byaspeki padlichyla shto 600 tysyach da adnago milyona maldayskih gramadzyan amal 25 naselnictva pracuyuc za myazhoj Etnichnaya karta Maldovy 1989 Etnaharonim maldavane gistarychna adnosiysya da zhyharoy Maldayskaga knyastva Paslya tago yak knyastva akazalasya padzelenym pamizh Rasiyaj Rumyniyaj i Aystryyaj Bukavina menavita zhyhary rasijskaj Besarabii pracyagvali nazyvac syabe maldavanami selskiya y bolshaj stupeni chym adukavanyya garadskiya Syonnya maldavane skladayuc 75 1 naselnictva krainy perapis 2014 na kantralyuemaj Kishynyovam terytoryi 6 6 ukraincy u 2004 8 3 Z 2 5 da 7 z chasu papyarednyaga perapisu pavyalichylasya kolkasc asob z rumynskaj samaidentyfikacyyaj Dolya ruskih sklala 4 1 i y paraynanni z 2004 yana zmenshylasya na 1 9 Takim chynam slavyanski substrat pastupova vycyasnyaecca ramanskim Na poydni krainy y aytanomnaj voblasci prazhyvae cyurkamoyny narod gagauzy ih u Maldove 4 6 Dzve traciny maldavan nazyvayuc svayu rodnuyu movu maldayskaj trecyaya chastka rumynskaj Ruskaya z yaylyaecca rodnaj dlya 9 5 gagauzskaya 4 2 Maldova tradycyjna pravaslaynaya kraina 96 8 naselnictva nazvali syabe pravaslaynymi yashche kalya 2 adnosyacca da pratestanckih denaminacyj Agni nachnoga Kishynyova Maldova nyagledzyachy na depapulyacyyu zastaecca adnoj z najbolsh gustanaselenyh dzyarzhay byloga SSSR u pershuyu chargu dzyakuyuchy vysokaj shchylnasci selskaga naselnictva raynamerna razmerkavanaga pa terytoryi krainy Bolsh za palovu naselnictva krainy dagetul skladayuc selskiya zhyhary 2034 1 tys chalavek abo 57 3 u garadskih paselishchah prazhyvayuc 1516 8 tys chalavek ci 42 7 Bujnejshy gorad stalichny Kishynyoy kalya 650 tys za im iduc Ciraspal 148 tys Belc abo Belcy 144 tys Bendery 93 tys Rybnica 50 tys Paznachanyya zorachkaj garady znahodzyacca y nepryznanym Prydnyastroyi yakoe mozhna razglyadac yak adnosna vysokayrbanizavanae U Maldove zh tolki y dvuh aglameracyyah naselnictva peravyshae 50 tys chal EkanomikaAsnoyny artykul Ekanomika Maldovy Gandlyovy centr Kishynyoy Suchasny stan maldayskaj ekanomiki abumoyleny ekanamichnymi i palitychnymi nastupstvami raspadu SSSR Da pershyh adnosyacca strata vytvorchyh suvyazyay i tradycyjnyh rynkay zbytu zakryccyo dostupu da faktychna byasplatnyh energaresursay da drugih addzyalenne ad krainy pramyslova razvitaga levaga beraga Dnyastra Cyaper 73 VUP krainy stvaraecca y sfery paslug ale geta niyak ne aznachae postindustryyalnaga haraktaru ekanomiki sprava y zanyapadze pramyslovasci Shto tychycca selskaj gaspadarki yana bezumoyna taksama ne pazbegla kryzisu ale menavita agrarnaya pradukcyya i harchovaya pramyslovasc vyznachayuc tvar Maldovy y susvetnaj gaspadarcy Maldovu mozhna nazvac adzinaj agrarnaj dzyarzhavaj na eyrapejskim kantynence shto guchyc hutchej yak antykampliment VUP na dushu naselnictva y 2018 skladae 6000 dolaray i geta aposhnyae mesca y Eyrope 14 15 VUP stvarayuc grashovyya peravody z za myazhy Ekanomika Maldovy znahodzicca y mocnaj zalezhnasci ad Rasii u pershuyu chargu gavorka idze ab cenah na gaz u druguyu ab zabaronah na impart vina Zreshty liberalnyya reformy 1990 h pryvyali i da stanoychyh zruhay razvivaecca pryvatny biznes VUP krainy davoli stabilna rasce pa 4 u 2016 i 2017 Vinateka Milestii Mici Energetyka Maldovy tradycyjna bazuecca na ceplavyh elektrastancyyah 86 gidraylichnyya stancyi na Dnyastry dayuc bolsh za 12 eletraenergii na alternatyynyya krynicy pryhodzicca tolki 1 2 2015 U saveckiya chasy i syonnya Maldova byla i zastaecca vyrabnikom harchovaj pradukcyi shyrokaga asartymentu i vysokaj yakasci Pa ysyoj SND vyadomyya maldayskiya viny i kanyaki yakiya vyrablyayucca na pradpryemstvah yak u vyalikih Kishynyoy tak i malyh Krykova Milestii Mici garadah i navat vyoskah pladovyh kanservay U kamune Malyya Mileshty znahodzicca bujnejshaya y svece vinateka z 1 5 mln buteltkami Dlya ynutranaga rynku vyrablyayucca cukar raslinnae masla Akramya harchovaj prymyslovasci u Maldove dzyakuyuchy tannaj pracoynaj sile razvivaecca shvejnaya i abutkovaya galiny pashyy adzennya dlya rasijskih i eyrapejskih brenday Mashynabudavanne i himichnaya pramyslovasc z chasu raspadu SSSR u zanyapadze Tym ne mensh adzinkavyya pradpryemstvy vypuskayuc nekatoryya vidy pradukcyi napryklad bytavuyu tehniku pralnyya mashyny lyadoyni Zahavalasya vytvorchasc selskagaspadarchyh mashyn Bagatyya gleby i umerana kantynentalny klimat z cyoplym letam i myakkaj zimoj zrabili krainu adnym z samyh praduktyynyh selskagaspadarchyh regiyonay i adnym z asnoynyh pastayshchykoy agrarnaj pradukcyi y Paydnyova Ushodnyaj Eyrope Z zarnevyh vyroshchvayucca pshanica i kukuruza Z tehnichnyh cukrovyya buraki u lesastepavaj zone i slanechnik Vinagradniki zajmayuc 150 tys ga maldayskaj zyamli Na mnogih syamejnyh fermah vyroshchvayucca ylasnyya gatunki vinagradu sakrety doglyadu yakih peradayucca z pakalennya y pakalenne Znachnaya chastka selskagaspadarchaj pradukcyi ne perapracoyvaecca y Maldove a idze na ekspart Galoynymi gandlyovymi partnyorami Maldovy syonnya 2016 z yaylyayucca Rumyniya 22 5 ekspartu i 19 5 impartu na zahadze i Rasiya 10 i 21 3 na yshodze Na dolyu Belarusi vypadae 4 6 i 2 5 adpavedna 88 maldayskaga ekspartu pryhodzicca na krainy SND i ES prychym dolya zahodnih partnyoray u HHI st stala bolshaj za palovu Asnovu ekspartu skladayuc selskagaspadarchaya syravina cukrovyya buraki nasenne slanechnika pshanica i pradukcyya harchovaj pramyslovasci vinagradnyya viny pladovyya kanservy Drugoj vazhnaj grupaj ekspartnyh tavaray stala pacyasniyshy chornuyu metalurgiyu shvejnaya pramyslovasc majki palito kascyumy Akramya Rumynii i Rasii najbujnejshymi imparcyorami maldaysih tavaray z yaylyayucca Italiya Germaniya i Turcyya U maldayskim imparce yzdelnaya vaga yshodnih partnyoray sur yozna bolshae za kosht pryrodnaga gazu i naftapraduktay Taksama Maldova impartue mashyny leki pradukty harchavannya i insh Za Rasiyaj i Rumyniyaj u rejtyngu pastayshchykoy iduc Ukraina Germaniya Turcyya ZnoskiDeklaracyya ab nezalezhnasci Respubliki Maldova 1991 lt a href https wikidata org wiki Track Q6895819 gt lt a gt Hotărarea nr 36 din 05 12 2013 privind interpretarea articolului 13 alin 1 din Constituție in corelație cu Preambulul Constituției și Declarația de Independență a Republicii Moldova 2013 Kantralyuecca nepryznanym Prydnyastroyem http www statistica md newsview php l ro amp idc 30 amp id 5582 http www imf org external pubs ft weo 2018 01 weodata weorept aspx sy 2018 amp ey 2023 amp scsm 1 amp ssd 1 amp sort country amp ds amp br 1 amp pr1 x 48 amp pr1 y 3 amp c 921 amp s NGDPD 2CPPPGDP 2CNGDPDPC 2CPPPPC amp grp 0 amp a http www travelersdigest com 7402 ten least visited countries in europe 2 Arhivavana 14 kastrychnika 2017 Alyaksandr Lukashenka pavinshavay Prezidenta Respubliki Maldova Uladzimira Varonina Aficyjny internet partal Prezidenta Respubliki Belarus 19 listapada 2007 https sputnik by politics 20181101 1038438798 Moldavskiy premer Filip v Minske pervyy perelet vstrecha s Rumasom i plany html https www cia gov library publications resources the world factbook geos md html Arhivavana 5 verasnya 2015 https web archive org web 20110514225142 http www outreachworld org Files u texas Decision Activity Russia pdf https realist online news moldova spustya 3 goda obnarodovala itogi perepisi naseleniya rumyn 7 http www statistica md newsview php l ru amp idc 168 amp id 5523 https www cia gov library publications resources the world factbook geos md html Arhivavana 5 verasnya 2015 https www cia gov library publications resources the world factbook geos md html Arhivavana 5 verasnya 2015 https www cia gov library publications resources the world factbook geos md html Arhivavana 5 verasnya 2015 http atlas cid harvard edu explore country 135 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Product amp year 2016 http atlas cid harvard edu explore country 135 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Partner amp tradeDirection import amp year 2016LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 10 Malajziya Mugadzhary Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2000 T 10 544 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0169 9 t 10