Кайма́навы астравы (англ.: Cayman Islands) — брытанская заморская тэрыторыя ў заходняй частцы Карыбскага мора. Складаецца з астравоў Гранд-Кайман, Літл-Кайман і Кайман-Брак.
| |||||
Дэвіз: «He Hath Founded It Upon The Seas» | |||||
Гімн: «God Save the King і Beloved Isle Cayman» | |||||
Афіцыйныя мовы | aнглійская | ||||
Сталіца | Джорджтаўн | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйныя манархія | ||||
кароль | Карл III | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 264 км² 1.6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2021) • Шчыльнасць | 71100 чал. 244 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва | $5936 млн (160-ы) $83488 (7-ы) | ||||
Валюта | долар Кайманавых астравоў | ||||
Авіякампанія | Cayman Airways | ||||
Інтэрнэт-дамены | .ky | ||||
Код ISO (Alpha-2) | KY | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CYM | ||||
Код МАК | CAY | ||||
Тэлефонны код | +1-345 | ||||
Часавыя паясы | (UTC-5) |
Агульная плошча сушы — 264 км². Насельніцтва — 78 554 чал. (2021 г.). Адміністрацыйны цэнтр — Джорджтаўн.
Кайманавы астравы — буйны фінансавы і турыстычны цэнтр.
Геаграфія
Кайманавы астравы месцяцца ў заходняй частцы Карыбскага мора за 307 км на паўночны захад ад Ямайкі і 298 км на поўдзень ад Кубы. Прыблізныя геаграфічныя каардынаты астравоў: Гранд-Кайман (19° пн.ш., 81° з.д.), Літл-Кайман (19° пн.ш., 80° з.д.), Кайман-Брак (19° пн.ш., 79° з.д.).
Плошча найбуйнейшага вострава Гранд-Кайман — 197 км², астравоў Літл-Кайман — 25,9 км² і Кайман-Брак — 36 км².
Усе тры астравы маюць каралавае паходжанне. Для ландшафтаў характэрныя вапняковыя плато ў цэнтральнай частцы і вапняковыя скалы і пясчаныя пляжы ўздоўж узбярэжжа. Сярод скал і на плато часта сустракаюцца невялікія гроты і пячоры. Асаблівасць Гранд-Каймана — шматлікія натуральныя гаці і мангравыя балоты. У сухую пару года яны прыцягваюць мноства птушак. Паўночна-заходнюю частку Гранд-Каймана займае шырокая лагуна Норт-Саўнд. Найвышэйшы пункт — скальны масіў Блаф на паўночным усходзе вострава Кайман-Брак (42,6 м над узроўнем мора). Рэк няма.
Клімат Кайманавых астравоў трапічны пасатны. У летнія месяцы характэрныя частыя дажджы і тайфуны, якія часта маюць разбуральны характар. Асабліва моцна астравы пацярпелі ад тайфунаў 1932 і 2004 гг., калі ў той ці іншай ступені былі пашкоджаны ўсе пабудовы і культурныя насаджэнні. Тайфун 1932 г. прынёс чалавечыя ахвяры.
У мінулыя часы цэнтральныя часткі астравоў былі пакрыты лясамі, але ўжо да сярэдзіны XIX ст. у выніку бязлітасных вырубак лясы саступілі месца хмызнякам і культурным насаджэнням дрэў і трыснягу. На востраве Гранд-Кайман захаваліся мангравыя лясы. Тыповыя расліны — касава, фігавае дрэва, розныя віды пальм, папараці і трыснягу і г. д.
Жывёльны свет Кайманавых астравоў бедны. Тыповыя прадстаўнікі фаўны: марская чарапаха, ігуана, агуці, некалькі відаў жаб і кажаноў. Усе яны знаходзяцца пад аховай. На астравах мноства птушак, у тым ліку гарбаткі, , качкі-свістуны і эндэмічны кайманскі папугай. Двойчы на год на ўзбярэжжы спыняюцца пералётныя птушкі.
Значна большым жыццёвым багаццем адрозніваецца падводны свет шэльфа Кайманавых астравоў. Тут сустракаюцца рэдкі чорны карал, дэльфіны, мноства рыб, у тым ліку блакітны марлін, розныя віды акул і скатаў.
Гісторыя
Кайманавы астравы былі адкрыты Хрыстафорам Калумбам 11 мая 1503 г. Першая дадзеная ім назва — Лас-Тартугас (Чарапашыя). На навігацыйных мапах яны таксама пазначаліся як Лагартас (Яшчаркі). На Ванфенбютэльскай карце свету (1530 г.) упершыню з’яўляецца назва Кайманы. Апошняе можа быць растлумачана моўнай блытанінай, паколькі марскія алігатары (кайманы) астравоў ніколі не насялялі, а яшчаркі, якіх бачылі маракі, былі звычайнымі ігуанамі.
Першапачаткова Кайманавы астравы былі часткай іспанскіх валоданняў у Новым свеце. Аднак пасля захопу арміяй О. Кромвеля ў 1655 г. суседняй Ямайкі астравы сталі часовым прыбежышчам для англійскіх капераў. У канцы 1650-х гг. англійскія дэзерціры Валтар і Баўдэн заснавалі першыя сталыя паселішчы на астравах Кайман-Брак і Літл-Кайман. У 1661 г. Айзек Баўдэн заснаваў паселішча на ўсходзе вострава Гранд-Кайман. Але першыя англійскія калоніі былі знішчаны іспанцамі. Уцалелыя каланісты былі вымушаныя перасяліцца на Ямайку. У 1670 г. паміж Англіяй і Іспаніяй быў падпісаны Мадрыдскі дагавор, па якім Ямайка і Кайманавы астравы перадаваліся Англіі.
Некалькі дзесяцігоддзяў астравы заставаліся бязлюднымі. Іх часта наведвалі піраты, якія здабывалі тут чарапах, аднак не стваралі сталых паселішчаў. Пытанне аб каланізацыі Кайманаў было ўзноўлена толькі ў сярэдзіне 1730-х гг., паколькі ў складанай міжнароднай сітуацыі для абароны Ямайкі быў патрэбны ваенны фарпост на паўночным захадзе, дзе пралягаў гандлёвы марскі шлях паміж Вялікабрытаніяй і яе вест-індскімі калоніямі. У 1734 г. губернатар Ямайкі дараваў для добраахвотных перасяленцаў 3000 акраў зямлі на востраве Гранд-Кайман. Аднымі з першых перасяленцаў былі прадстаўнікі сям’і Бодэнаў. Мяркуюць, што яны з’яўляюцца нашчадкамі Айзека Баўдэна. Да 1742 г. на Гранд-Каймане склалася невялікая калонія, дзе, акрамя белых перасяленцаў, жылі негры-рабы. У 1773 г. насельніцтва Гранд-Каймана складала прыблізна 400 чалавек. Першы перапіс насельніцтва, праведзены Эдвардам Корбетам у 1802 г., выявіў ужо 933 пастаянныя насельнікі, у тым ліку 545 рабоў. Многія белыя насельнікі мелі ваенныя званні. Для абароны калоніі была арганізавана міліцыя і пабудаваны Форт-Джордж. Відавочна, для заахвочвання каланістаў улады Ямайкі з самага пачатку пазбавілі іх ад выплаты падаткаў. Пазней гэты факт трансфарміраваўся ў легенду аб выратаванні кайманцамі дзесяці караблёў, на якіх быў прадстаўнік каралеўскай сям’і, чаму ім і надана асаблівая прывілегія не плаціць падаткі (1788, ці па іншай версіі 1794 гг.). У 1798—1831 гг. склалася мясцовая сістэма самакіравання.
Асноўным заняткам перасяленцаў першапачаткова была здабыча карыснай чырвонай драўніны, але са знішчэннем лясных багаццяў усё большую ролю адыгрывалі лоў чарапах і дробная плантацыйная гаспадарка (на продаж вырошчвалася толькі бавоўна). З развіццём чарапахавага промыслу ў пачатку XIX стагоддзя атрымалі развіццё суднабудаванне і транспарціроўка марскіх грузаў. Кайманцы лічыліся добрымі маракамі. У час англа-амерыканскай вайны многія з іх служылі ў брытанскім ваенна-марскім флоце. Часовыя паселішчы кайманцаў-чарапахаловаў будаваліся на астравах Белізскага заліва, ля вострава Пінас і ў іншых аддаленых месцах. Разам з белымі гаспадарамі на караблях плавалі чарнаскурыя рабы. Нягледзячы на адсутнасць жорсткага прыгнёту, рабства мела надзвычай важнае значэнне для развіцця каланіяльнай гаспадаркі, бо забяспечвала каланістаў амаль бясплатнай працоўнай сілай. Таму вызваленне рабоў у 1835 г. не спрыяла далейшаму эканамічнаму развіццю. Але яно падштурхнула новую хвалю каланізацыі. Большасць былых рабоў перасяліліся на поўнач і захад Гранд-Каймана, прычым негрыцянская грамада ў Іст-Эндзе захоўвала сваю ізаляванасць да 1970-х гг. У другой палове 1830-х гг. з’явілася пастаяннае насельніцтва на астравах Кайман-Брак і Літл-Кайман.
У 1863 г. Кайманавы астравы атрымалі афіцыйны статус брытанскай каланіяльнай тэрыторыі, залежнай ад Ямайкі. У 1898 г. быў прызначаны пост камісара — афіцыйнага прадстаўніка губернатара Ямайкі на Кайманах. За адміністрацыйнымі зменамі надышлі і эканамічныя. Усё большае значэнне набывалі марскі промысел, гандаль і таварная сельская гаспадарка (вытворчасць копры і бавоўны). Для дарослых мужчын звычайнай справай стала адыходніцтва — праца за межамі Кайманавых астравоў. З 1937 г. пачалося абслугоўванне турыстаў. У 1953 г. на востраве Гранд-Кайман было пабудавана лётнае поле для прыёму вялікіх самалётаў. Разам з тым, нізкі ўзровень жыцця і немагчымасць знайсці працу на радзіме прывялі да шырокай эміграцыі, у асноўным у ЗША, Ямайку, Вялікабрытанію, востраў Пінас (Куба), Панаму, Коста-Рыку, Брытанскі Гандурас, Нікарагуа і г. д.
У 1957 г. у сувязі з імкненнем Ямайкі здабыць незалежнасць брытанскі ўрад правёў на Кайманавых астравах рэферэндум, у выніку якога большасць кайманцаў выказаліся за аддзяленне ад Ямайкі і стварэнне асобнай калоніі. У 1959 г. пачала дзейнічаць першая Канстытуцыя Кайманавых астравоў, хаця фармальна да пачатку 1963 г. захоўвалася ўлада губернатара Ямайкі. З 1966 г. пачалося правядзенне буйных эканамічных і сацыяльных рэформ, накіраваных на развіццё турыстычнай інфраструктуры і банкаўскага афшорнага сэрвісу. Канстытуцыя 1972 г. абвясціла Кайманавы астравы брытанскай заморскай тэрыторыяй, яна значна пашырыла правы мясцовай выбарчай улады. Была ўведзена мясцовая валюта — долар Кайманавых астравоў. У 1980-я гг. Кайманавы астравы ператварыліся ў буйны фінансавы цэнтр.
У 2009 г. была прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі Кайманавых астравоў.
Насельніцтва
Аснову насельніцтва Кайманавых астравоў складаюць кайманцы (Caymanians) — патомкі перасяленцаў з Ямайкі англійскага, корнскага, валійскага, ірландскага і шатландскага паходжання, а таксама неграў-рабоў. Абсалютная большасць насельніцтва пражывае на востраве Гранд-Кайман. Расавы склад неаднародны. Каля 60 % складаюць прадстаўнікі змешанага тыпу (у асноўным мулаты), 20 % — негры, 20 % — асобы еўрапейскага паходжання. Акрамя Кайманавых астравоў, невялікія групы кайманцаў-эмігрантаў ёсць у ЗША, Вялікабрытаніі, Панаме, Белізе, Ямайцы, на востраве Хувентуд (Куба).
У апошнія 20 гадоў назіраюцца пастаянныя рээміграцыя і іміграцыя насельніцтва з ЗША, Кубы, Ямайкі, Філіпін і краін Лацінскай Амерыкі. У 2006 г. каля чвэрці насельніцтва (49 % усёй працоўнай сілы) складалі іншаземцы.
Мова
Афіцыйная мова — англійская.
У побыце насельніцтва карыстаецца спецыфічным кайманскім дыялектам англійскай мовы. Для яго характэрныя багатыя лексічныя запазычанні з іспанскай і кельцкіх моў, а таксама лексікі брытанскіх маракоў і афраамерыканскага слэнгу, злітнае вымаўленне шыпячых гукаў, скарочанае — галосных і кароткае прыдыханне ў канцы словаў. Некаторыя асаблівасці мае і граматычная пабудова сказаў. Так, слова «you» (у літаратурнай англійскай мове заўсёды мае множны лік) можа набываць множны і адзіночны лік, слова «I» толькі адзіночны лік, што ўплывае на вымаўленне і напісанне дзеясловаў.
Прыклады асаблівасцей кайманскага дыялекту:
- I loves u (кайм.) — I love you (англ.) — Я цябе кахаю (бел.)
- A ga pencil (кайм.) — I have a pencil (англ.) — У мяне ёсць аловак (бел.)
- Unno like T-wee (кайм.) — You like TV (англ.) — Вам (некалькі людзей) падабаецца тэлебачанне (бел.)
- Zeri’sh caboose’n ma house (кайм.) — There is a stove in my house (англ.) — У мяне дома ёсць печ (бел.)
З 1970-х гг. паступова развіваецца літаратура на кайманскім дыялекце.
Народная культура і традыцыі
Традыцыйнымі гаспадарчымі заняткамі кайманцаў здаўна з’яўляліся земляробства, суднабудаванне і марскі промысел. У другой палове XIX — першай палове XX ст. развіваецца адыходніцтва. Дзякуючы шырокім міграцыйным працэсам народная культура кайманцаў моцна змянялася. Так, да пачатку XX ст. асноўным відам жыллёвых і гаспадарчых пабудоў былі чатырохкутныя вапнавыя мазанкі (wattle and daub houses), востраканечныя дахі якіх пакрываліся пальмавым лісцем. Пазней з’явіліся разборныя драўляныя хаты (lumber houses). Звычайна іх завозілі з ЗША і Панамы. У наш час пераважаюць сучасныя панэльныя дамы. Паводле Аароны Букер Колман (1920-я гг.), мясцовыя жыхары мелі сучасныя вопратку і прычоскі. Традыцыйная ежа складалася з садавіны і гародніны (ямсу, тара, бананаў і г. д.), варанай і запечанай рыбы, чарапахавага мяса і жыру. Мяса свойскай жывёлы (кароў і свінняў) ужывалася надзвычай рэдка, пад час вялікіх свят. Малако, масла і сыр часткова рабіліся на астравах, часткова ўвозіліся з іншых краін. Традыцыйныя святы — Каляды (Калядны тыдзень) і Вялікдзень. На востраве Гранд-Кайман у канцы кастрычніка — пачатку лістапада праводзіўся так званы фестываль «Джанкану». Пазней для прыцягнення турыстаў у гэтыя дні быў арганізаваны карнавальны «Пірацкі тыдзень». Папулярныя народныя танцы — кадрыля, полька. На святах ігралі скрыпкі, барабаны са скуры свойскай жывёлы, гітары і маракасы. У вуснай народнай творчасці распаўсюджаныя працяглыя марскія спевы (cries), казкі, былі і легенды. Захоўваюцца афраамерыканскі рэлігійны культ абеа (obeah) і вера ў звышнатуральныя істоты — дапі (duppy).
Рэлігія
Большасць жыхароў Кайманавых астравоў складаюць пратэстанты (уніяністы, баптысты, метадысты, англікане, адвентысты сёмага дня і інш.). Каля 11 % насельніцтва — рымскія каталікі. Вылучаюцца невялікія групы мусульман, іўдзеяў, растафарыянцаў, атэістаў і асоб без канкрэтнага веравызнання.
Адукацыя
Амаль усё дарослае насельніцтва (98 %) пісьменнае. На астравах дзейнічаюць установы пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі, у тым ліку Універсітэцкі каледж Кайманавых астравоў, медыцынскі ўніверсітэт Св. Мэцью, юрыдычнае аддзяленне Ліверпульскага ўніверсітэта.
Эканоміка
Кайманавы астравы — буйны афшорны цэнтр, асноўная спецыялізацыя якога — фінансы. Дзякуючы адсутнасці прамых падаткаў, з 1960-х гг. на астравах рэгіструюцца міжнародныя банкі, траставыя фонды і крэдытныя фінансавыя кампаніі (усяго зарэгістравана 498 банкаў, з якіх толькі 6 маюць права абслугоўваць мясцовае насельніцтва, і больш за 68 тыс. кампаній). З 1986 г. шпарка развіваецца ашчадны бізнес. Банкі, траставыя фонды і кампаніі выплочваюць ураду штогадовы рэгістрацыйны і ліцэнзійны ўнёсак.
Другой важнай эканамічнай сферай з’яўляецца абслугоўванне турыстаў. Кайманавы астравы — вядомы кліматычны курорт, папулярны сярод пасажыраў круізных суднаў і дайвераў. У гэту сферу ўцягнута больш за 70 % працаздольных кайманцаў. Абсалютная большасць турыстаў — грамадзяне ЗША, Ямайкі, Канады і Вялікабрытаніі. Сапраўдны турыстычны бум адбыўся ў 1970 — 1980-я гг. Калі ў 1970 г. сюды прыбыў 22 891 турыст, то ў 1986 г. — 166 082. Пазней рост іх колькасці запаволіўся. Прычынамі таму сталі надзвычай вялікія кошты на абслугоўванне, а таксама абмежаваныя прыродныя рэсурсы.
З абслугоўваннем турыстаў шчыльна звязаны і гандаль. Амаль траціна гандлёвых цэнтраў на астравах маюць статус «duty free».
Сельская гаспадарка (вырошчванне трапічных культур) і прамысловасць (будаўнічая, здабыча гуана і вапны, ювелірнае рамяство і г. д.) маюць другараднае значэнне. На астравах ёсць дзяржаўная ферма па гадоўлі чарапах. Аднак пасля забароны ўвозу ў ЗША прадуктаў чарапахавага промыслу гэтая галіна перажывае крызіс.
Урад Кайманавых астравоў надае асаблівую ўвагу развіццю транспартнай сістэмы і камунікацый. На востраве Гранд-Кайман працуе міжнародны аэрапорт імя Оўэна Робертса, на астравах Літл-Кайман і Кайман-Брак — мясцовыя аэрапорты. Астравы добра тэлефікаваны. Працуюць некалькі радыё- і адна тэлевізійная станцыі. Большасць жыхароў Кайманавых астравоў штодзённа карыстаюцца інтэрнэтам.
Дадатковыя сродкі Кайманавы астравы атрымліваюць ад рэгістрацыі марскіх суднаў.
Імпарт у некалькі дзясяткаў разоў перавышае экспарт, прычым кошт экспарту з 1987 г. застаецца стабільным і звычайна не перавышае 2,5 мільёны долараў ЗША, у той час як кошт імпарту пастаянна расце. Асноўны экспарт: мяса марскіх чарапах, ювелірныя вырабы з чарапахавага панцыру і чорнага каралу, сувеніры, паштовыя маркі, ром. Асноўны імпарт: нафтавае паліва, аўтамабільнае і машыннае абсталяванне, прадукты харчавання і паўсядзённага попыту.
Галоўныя эканамічныя партнёры: ЗША, Вялікабрытанія, Трынідад і Табага, Нідэрландскія Антыльскія астравы, Японія.
Валюта — , які мае фіксаваны курс, роўны 1,2 долара ЗША.
Узровень жыцця насельніцтва — адзін з самых высокіх сярод краін Карыбскага басейна. Ужо ў 1996 г. сярэдні прыбытак складаў 23 800 долараў ЗША на душу насельніцтва. Разам з тым у 2000-я гг. сярэдні кошт жыцця перавышаў адпаведныя паказчыкі ў ЗША і Вялікабрытаніі.
Кіраванне
Кайманавы астравы маюць статус брытанскай заморскай тэрыторыі. Дзейнічае Канстытуцыя 1972 г. з пазнейшымі папраўкамі. Кіраўнік дзяржавы — кароль Вялікабрытаніі. Ад яго імя прызначаецца губернатар.
Заканадаўчая ўлада належыць Заканадаўчай Асамблеі. Яна складаецца з 18 прадстаўнікоў (officers). 15 выбіраюцца грамадзянамі ў выніку прамога галасавання. Выбары адбываюцца кожныя 4 гады. Астатнія прызначаюцца з ліку афіцыйных прадстаўнікоў выканаўчай улады.
Галоўны орган выканаўчай улады — Выканаўчы савет на чале з губернатарам. Ён складаецца з трох афіцыйных прадстаўнікоў (фінансавага сакратара, адміністрацыйнага сакратара і генеральнага пракурора), прызначаных губернатарам, і 4 прадстаўнікоў Заканадаўчай Асамблеі. Апошнія адказваюць за справы ў галінах культуры і адукацыі; развіцця і прыродных рэсурсаў; турызму, авіяцыі і гандлю; камунікацый, працы і экалогіі.
За судовую ўладу адказвае генеральны пракурор.
Асаблівасці палітычнага жыцця
Палітычных партый на Кайманавых астравах няма, аднак у час выбараў у Заканадаўчую асамблею грамадзяне ствараюць часовыя выбарчыя блокі. Найбольш вядомае супрацьстаянне выбарчых блокаў «Вартасць» (Dignity) і «Адзінства» (Unity) у 1984 г.
Нацыянальныя сімвалы
Нацыянальны герб Кайманавых астравоў распрацаваны і зацверджаны ў 1958 г. Складаецца са шчыта з блакітным полем з выявамі брытанскага льва, трох зорак (сімвалаў трох астравоў) і белых хваль (сімвалаў Карыбскага мора). Над шчытом месцяцца выявы чарапахі і пальмавай галіны (сімвалаў традыцыйнага занятку кайманцаў — марскога лову), а таксама ананасавай расліны (сімвала блізкасці з Ямайкай). Пад шчытом змешчаны дэвіз: «Заснаваныя на моры» (He Hath Founded It Upon The Seas).
Нацыянальны сцяг Кайманавых астравоў распрацаваны і зацверджаны ў 1959 г. На цёмна-блакітным і чырвоным фоне (сімвалах мора і сушы) змешчаны выявы нацыянальнага герба і брытанскага Юніён-Джэка. Акрамя таго, брытанскі Юніён-Джэк таксама мае афіцыйны статус дзяржаўнага сімвала.
Нацыянальны гімн Кайманавых астравоў — песня «Любімы востраў Кайман» (англ.: Beloved Isle Cayman), напісаная ў 1932 г. астравіцянкай Лейлай Рос-Шыр. Акрамя таго, песня «Божа, храні караля» (англ.: God Save the King) мае статус дзяржаўнага гімна.
Міжнародныя зносіны
Кайманавы астравы маюць абмежаваныя правы на знешнія дачыненні. Яны прадстаўлены ў Садружнасці Вялікабрытаніі, Цэнтральным Банку Развіцця, ЮНЕСКА і арганізацыі . Заключаны міжнародныя дамовы з ЗША.
Знакамітыя асобы
- Селіта Ібэнкс: амерыканская супермадэль.
Зноскі
- https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/northamerica
Літаратура
- Ebanks «Bertie» S. O. Cayman Emerges. — Noerthwester Co., n.d.
- Herst G. S. S. Notes on the History of the Cayman Islands. — Kingston, 1909.
- Free Guide to the Cayman Islands. / Edited by Mark Coshman. — Miami Free Publishers, 2008.
- Key to Cayman: Journal of Cayman Airways, 1994.
- Kohlman A. B. Under Tin Roofs. — Limited Run Publishing Solutions, 1993. ISBN 9768104732
- Nowak H. G. Which way to the Islands? — Daring Books, 1988.
- Our Islands’ Past. Vol. I—III. — Cayman Islands National Archive, Cayman Free Press, 1994—1995.
- The ’32 Storm. / Compiled and Edited by Heather R. McLaughlin. — Cayman Islands National Archive, 1992.
- The ABC’s of Cayman Heritage. / Edited by Philip Pedley. — Cayman Islands National Archive, 1997.
- The Cayman Islands: Social Studies Textbook. — Macmillan Caribbean, 1997.
- Williams N. History of the Cayman Islands. — Cayman Islands National Museum, 1992.
Спасылкі
Кайманавы астравы на Вікісховішчы |
- Даволі падрабязны інфармацыйны рэсурс на англійскай мове
- Урадавы сайт Кайманавых астравоў
- Турыстычны даведнік
- Найбуйнейшае перыядычнае выданне на Кайманавых астравах
- Валютнае кіраўніцтва Кайманавых астравоў
- Інструкцыя па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў на Кайманавых астравах на сайце Белпошты Архівавана 29 верасня 2008.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Kajma navy astravy angl Cayman Islands brytanskaya zamorskaya terytoryya y zahodnyaj chastcy Karybskaga mora Skladaecca z astravoy Grand Kajman Litl Kajman i Kajman Brak Kajmanavy astravy Cayman Islands Scyag GerbDeviz He Hath Founded It Upon The Seas Gimn God Save the KingiBeloved Isle Cayman source source track track track track track track track track track track track track track track track track track track track track track Aficyjnyya movy anglijskayaStalica DzhordzhtaynForma kiravannya Kanstytucyjnyya manarhiyakarol Karl IIIPloshcha Usyago vodnaj paverhni 264 km 1 6Naselnictva Acenka 2021 Shchylnasc 71100 chal 244 chal km VUP PPZ Razam 2019 Na dushu naselnictva 5936 mln 160 y 83488 7 y Valyuta dolar Kajmanavyh astravoyAviyakampaniya Cayman AirwaysInternet dameny kyKod ISO Alpha 2 KYKod ISO Alpha 3 CYMKod MAK CAYTelefonny kod 1 345Chasavyya payasy UTC 5 Agulnaya ploshcha sushy 264 km Naselnictva 78 554 chal 2021 g Administracyjny centr Dzhordzhtayn Kajmanavy astravy bujny finansavy i turystychny centr GeagrafiyaKarta Kajmanavyh astravoy Kajmanavy astravy mescyacca y zahodnyaj chastcy Karybskaga mora za 307 km na paynochny zahad ad Yamajki i 298 km na poydzen ad Kuby Prybliznyya geagrafichnyya kaardynaty astravoy Grand Kajman 19 pn sh 81 z d Litl Kajman 19 pn sh 80 z d Kajman Brak 19 pn sh 79 z d Ploshcha najbujnejshaga vostrava Grand Kajman 197 km astravoy Litl Kajman 25 9 km i Kajman Brak 36 km Use try astravy mayuc karalavae pahodzhanne Dlya landshaftay harakternyya vapnyakovyya plato y centralnaj chastcy i vapnyakovyya skaly i pyaschanyya plyazhy yzdoyzh uzbyarezhzha Syarod skal i na plato chasta sustrakayucca nevyalikiya groty i pyachory Asablivasc Grand Kajmana shmatlikiya naturalnyya gaci i mangravyya baloty U suhuyu paru goda yany prycyagvayuc mnostva ptushak Paynochna zahodnyuyu chastku Grand Kajmana zajmae shyrokaya laguna Nort Saynd Najvyshejshy punkt skalny masiy Blaf na paynochnym ushodze vostrava Kajman Brak 42 6 m nad uzroynem mora Rek nyama Klimat Kajmanavyh astravoy trapichny pasatny U letniya mesyacy harakternyya chastyya dazhdzhy i tajfuny yakiya chasta mayuc razburalny haraktar Asabliva mocna astravy pacyarpeli ad tajfunay 1932 i 2004 gg kali y toj ci inshaj stupeni byli pashkodzhany yse pabudovy i kulturnyya nasadzhenni Tajfun 1932 g prynyos chalavechyya ahvyary U minulyya chasy centralnyya chastki astravoy byli pakryty lyasami ale yzho da syaredziny XIX st u vyniku byazlitasnyh vyrubak lyasy sastupili mesca hmyznyakam i kulturnym nasadzhennyam drey i trysnyagu Na vostrave Grand Kajman zahavalisya mangravyya lyasy Typovyya rasliny kasava figavae dreva roznyya vidy palm paparaci i trysnyagu i g d Zhyvyolny svet Kajmanavyh astravoy bedny Typovyya pradstayniki fayny marskaya charapaha iguana aguci nekalki viday zhab i kazhanoy Use yany znahodzyacca pad ahovaj Na astravah mnostva ptushak u tym liku garbatki kachki svistuny i endemichny kajmanski papugaj Dvojchy na god na yzbyarezhzhy spynyayucca peralyotnyya ptushki Znachna bolshym zhyccyovym bagaccem adroznivaecca padvodny svet shelfa Kajmanavyh astravoy Tut sustrakayucca redki chorny karal delfiny mnostva ryb u tym liku blakitny marlin roznyya vidy akul i skatay GistoryyaReshtki ymacavannya XIX st na vostrave Grand Kajman Kajmanavy astravy byli adkryty Hrystaforam Kalumbam 11 maya 1503 g Pershaya dadzenaya im nazva Las Tartugas Charapashyya Na navigacyjnyh mapah yany taksama paznachalisya yak Lagartas Yashcharki Na Vanfenbyutelskaj karce svetu 1530 g upershynyu z yaylyaecca nazva Kajmany Aposhnyae mozha byc rastlumachana moynaj blytaninaj pakolki marskiya aligatary kajmany astravoy nikoli ne nasyalyali a yashcharki yakih bachyli maraki byli zvychajnymi iguanami Pershapachatkova Kajmanavy astravy byli chastkaj ispanskih valodannyay u Novym svece Adnak paslya zahopu armiyaj O Kromvelya y 1655 g susednyaj Yamajki astravy stali chasovym prybezhyshcham dlya anglijskih kaperay U kancy 1650 h gg anglijskiya dezerciry Valtar i Bayden zasnavali pershyya stalyya paselishchy na astravah Kajman Brak i Litl Kajman U 1661 g Ajzek Bayden zasnavay paselishcha na yshodze vostrava Grand Kajman Ale pershyya anglijskiya kalonii byli znishchany ispancami Ucalelyya kalanisty byli vymushanyya perasyalicca na Yamajku U 1670 g pamizh Angliyaj i Ispaniyaj byy padpisany Madrydski dagavor pa yakim Yamajka i Kajmanavy astravy peradavalisya Anglii Nekalki dzesyacigoddzyay astravy zastavalisya byazlyudnymi Ih chasta navedvali piraty yakiya zdabyvali tut charapah adnak ne stvarali stalyh paselishchay Pytanne ab kalanizacyi Kajmanay bylo yznoylena tolki y syaredzine 1730 h gg pakolki y skladanaj mizhnarodnaj situacyi dlya abarony Yamajki byy patrebny vaenny farpost na paynochnym zahadze dze pralyagay gandlyovy marski shlyah pamizh Vyalikabrytaniyaj i yae vest indskimi kaloniyami U 1734 g gubernatar Yamajki daravay dlya dobraahvotnyh perasyalencay 3000 akray zyamli na vostrave Grand Kajman Adnymi z pershyh perasyalencay byli pradstayniki syam i Bodenay Myarkuyuc shto yany z yaylyayucca nashchadkami Ajzeka Baydena Da 1742 g na Grand Kajmane sklalasya nevyalikaya kaloniya dze akramya belyh perasyalencay zhyli negry raby U 1773 g naselnictva Grand Kajmana skladala pryblizna 400 chalavek Pershy perapis naselnictva pravedzeny Edvardam Korbetam u 1802 g vyyaviy uzho 933 pastayannyya naselniki u tym liku 545 raboy Mnogiya belyya naselniki meli vaennyya zvanni Dlya abarony kalonii byla arganizavana milicyya i pabudavany Fort Dzhordzh Vidavochna dlya zaahvochvannya kalanistay ulady Yamajki z samaga pachatku pazbavili ih ad vyplaty padatkay Paznej gety fakt transfarmiravaysya y legendu ab vyratavanni kajmancami dzesyaci karablyoy na yakih byy pradstaynik karaleyskaj syam i chamu im i nadana asablivaya pryvilegiya ne placic padatki 1788 ci pa inshaj versii 1794 gg U 1798 1831 gg sklalasya myascovaya sistema samakiravannya Asnoynym zanyatkam perasyalencay pershapachatkova byla zdabycha karysnaj chyrvonaj drayniny ale sa znishchennem lyasnyh bagaccyay usyo bolshuyu rolyu adygryvali loy charapah i drobnaya plantacyjnaya gaspadarka na prodazh vyroshchvalasya tolki bavoyna Z razviccyom charapahavaga promyslu y pachatku XIX stagoddzya atrymali razviccyo sudnabudavanne i transparciroyka marskih gruzay Kajmancy lichylisya dobrymi marakami U chas angla amerykanskaj vajny mnogiya z ih sluzhyli y brytanskim vaenna marskim floce Chasovyya paselishchy kajmancay charapahalovay budavalisya na astravah Belizskaga zaliva lya vostrava Pinas i y inshyh addalenyh mescah Razam z belymi gaspadarami na karablyah plavali charnaskuryya raby Nyagledzyachy na adsutnasc zhorstkaga prygnyotu rabstva mela nadzvychaj vazhnae znachenne dlya razviccya kalaniyalnaj gaspadarki bo zabyaspechvala kalanistay amal byasplatnaj pracoynaj silaj Tamu vyzvalenne raboy u 1835 g ne spryyala dalejshamu ekanamichnamu razviccyu Ale yano padshturhnula novuyu hvalyu kalanizacyi Bolshasc bylyh raboy perasyalilisya na poynach i zahad Grand Kajmana prychym negrycyanskaya gramada y Ist Endze zahoyvala svayu izalyavanasc da 1970 h gg U drugoj palove 1830 h gg z yavilasya pastayannae naselnictva na astravah Kajman Brak i Litl Kajman U 1863 g Kajmanavy astravy atrymali aficyjny status brytanskaj kalaniyalnaj terytoryi zalezhnaj ad Yamajki U 1898 g byy pryznachany post kamisara aficyjnaga pradstaynika gubernatara Yamajki na Kajmanah Za administracyjnymi zmenami nadyshli i ekanamichnyya Usyo bolshae znachenne nabyvali marski promysel gandal i tavarnaya selskaya gaspadarka vytvorchasc kopry i bavoyny Dlya daroslyh muzhchyn zvychajnaj spravaj stala adyhodnictva praca za mezhami Kajmanavyh astravoy Z 1937 g pachalosya abslugoyvanne turystay U 1953 g na vostrave Grand Kajman bylo pabudavana lyotnae pole dlya pryyomu vyalikih samalyotay Razam z tym nizki yzroven zhyccya i nemagchymasc znajsci pracu na radzime pryvyali da shyrokaj emigracyi u asnoynym u ZShA Yamajku Vyalikabrytaniyu vostray Pinas Kuba Panamu Kosta Ryku Brytanski Ganduras Nikaragua i g d U 1957 g u suvyazi z imknennem Yamajki zdabyc nezalezhnasc brytanski yrad pravyoy na Kajmanavyh astravah referendum u vyniku yakoga bolshasc kajmancay vykazalisya za addzyalenne ad Yamajki i stvarenne asobnaj kalonii U 1959 g pachala dzejnichac pershaya Kanstytucyya Kajmanavyh astravoy hacya farmalna da pachatku 1963 g zahoyvalasya ylada gubernatara Yamajki Z 1966 g pachalosya pravyadzenne bujnyh ekanamichnyh i sacyyalnyh reform nakiravanyh na razviccyo turystychnaj infrastruktury i bankayskaga afshornaga servisu Kanstytucyya 1972 g abvyascila Kajmanavy astravy brytanskaj zamorskaj terytoryyaj yana znachna pashyryla pravy myascovaj vybarchaj ulady Byla yvedzena myascovaya valyuta dolar Kajmanavyh astravoy U 1980 ya gg Kajmanavy astravy peratvarylisya y bujny finansavy centr U 2009 g byla prynyata novaya redakcyya Kanstytucyi Kajmanavyh astravoy NaselnictvaAsnovu naselnictva Kajmanavyh astravoy skladayuc kajmancy Caymanians patomki perasyalencay z Yamajki anglijskaga kornskaga valijskaga irlandskaga i shatlandskaga pahodzhannya a taksama negray raboy Absalyutnaya bolshasc naselnictva prazhyvae na vostrave Grand Kajman Rasavy sklad neadnarodny Kalya 60 skladayuc pradstayniki zmeshanaga typu u asnoynym mulaty 20 negry 20 asoby eyrapejskaga pahodzhannya Akramya Kajmanavyh astravoy nevyalikiya grupy kajmancay emigrantay yosc u ZShA Vyalikabrytanii Paname Belize Yamajcy na vostrave Huventud Kuba U aposhniya 20 gadoy nazirayucca pastayannyya reemigracyya i imigracyya naselnictva z ZShA Kuby Yamajki Filipin i krain Lacinskaj Ameryki U 2006 g kalya chverci naselnictva 49 usyoj pracoynaj sily skladali inshazemcy MovaAficyjnaya mova anglijskaya U pobyce naselnictva karystaecca specyfichnym kajmanskim dyyalektam anglijskaj movy Dlya yago harakternyya bagatyya leksichnyya zapazychanni z ispanskaj i kelckih moy a taksama leksiki brytanskih marakoy i afraamerykanskaga slengu zlitnae vymaylenne shypyachyh gukay skarochanae galosnyh i karotkae prydyhanne y kancy slovay Nekatoryya asablivasci mae i gramatychnaya pabudova skazay Tak slova you u litaraturnaj anglijskaj move zaysyody mae mnozhny lik mozha nabyvac mnozhny i adzinochny lik slova I tolki adzinochny lik shto yplyvae na vymaylenne i napisanne dzeyaslovay Pryklady asablivascej kajmanskaga dyyalektu I loves u kajm I love you angl Ya cyabe kahayu bel A ga pencil kajm I have a pencil angl U myane yosc alovak bel Unno like T wee kajm You like TV angl Vam nekalki lyudzej padabaecca telebachanne bel Zeri sh caboose n ma house kajm There is a stove in my house angl U myane doma yosc pech bel Z 1970 h gg pastupova razvivaecca litaratura na kajmanskim dyyalekce Narodnaya kultura i tradycyiTradycyjnymi gaspadarchymi zanyatkami kajmancay zdayna z yaylyalisya zemlyarobstva sudnabudavanne i marski promysel U drugoj palove XIX pershaj palove XX st razvivaecca adyhodnictva Dzyakuyuchy shyrokim migracyjnym pracesam narodnaya kultura kajmancay mocna zmyanyalasya Tak da pachatku XX st asnoynym vidam zhyllyovyh i gaspadarchyh pabudoy byli chatyrohkutnyya vapnavyya mazanki wattle and daub houses vostrakanechnyya dahi yakih pakryvalisya palmavym liscem Paznej z yavilisya razbornyya draylyanyya haty lumber houses Zvychajna ih zavozili z ZShA i Panamy U nash chas peravazhayuc suchasnyya panelnyya damy Pavodle Aarony Buker Kolman 1920 ya gg myascovyya zhyhary meli suchasnyya vopratku i prychoski Tradycyjnaya ezha skladalasya z sadaviny i garodniny yamsu tara bananay i g d varanaj i zapechanaj ryby charapahavaga myasa i zhyru Myasa svojskaj zhyvyoly karoy i svinnyay uzhyvalasya nadzvychaj redka pad chas vyalikih svyat Malako masla i syr chastkova rabilisya na astravah chastkova yvozilisya z inshyh krain Tradycyjnyya svyaty Kalyady Kalyadny tydzen i Vyalikdzen Na vostrave Grand Kajman u kancy kastrychnika pachatku listapada pravodziysya tak zvany festyval Dzhankanu Paznej dlya prycyagnennya turystay u getyya dni byy arganizavany karnavalny Piracki tydzen Papulyarnyya narodnyya tancy kadrylya polka Na svyatah igrali skrypki barabany sa skury svojskaj zhyvyoly gitary i marakasy U vusnaj narodnaj tvorchasci raspaysyudzhanyya pracyaglyya marskiya spevy cries kazki byli i legendy Zahoyvayucca afraamerykanski religijny kult abea obeah i vera y zvyshnaturalnyya istoty dapi duppy ReligiyaBolshasc zhyharoy Kajmanavyh astravoy skladayuc pratestanty uniyanisty baptysty metadysty anglikane adventysty syomaga dnya i insh Kalya 11 naselnictva rymskiya kataliki Vyluchayucca nevyalikiya grupy musulman iydzeyay rastafaryyancay ateistay i asob bez kankretnaga veravyznannya AdukacyyaAmal usyo daroslae naselnictva 98 pismennae Na astravah dzejnichayuc ustanovy pachatkovaj syarednyaj i vyshejshaj adukacyi u tym liku Universitecki kaledzh Kajmanavyh astravoy medycynski yniversitet Sv Mecyu yurydychnae addzyalenne Liverpulskaga yniversiteta EkanomikaYuvelirny vyrab z Kajmanavyh astravoy Kajmanavy astravy bujny afshorny centr asnoynaya specyyalizacyya yakoga finansy Dzyakuyuchy adsutnasci pramyh padatkay z 1960 h gg na astravah registruyucca mizhnarodnyya banki trastavyya fondy i kredytnyya finansavyya kampanii usyago zaregistravana 498 bankay z yakih tolki 6 mayuc prava abslugoyvac myascovae naselnictva i bolsh za 68 tys kampanij Z 1986 g shparka razvivaecca ashchadny biznes Banki trastavyya fondy i kampanii vyplochvayuc uradu shtogadovy registracyjny i licenzijny ynyosak Drugoj vazhnaj ekanamichnaj sferaj z yaylyaecca abslugoyvanne turystay Kajmanavy astravy vyadomy klimatychny kurort papulyarny syarod pasazhyray kruiznyh sudnay i dajveray U getu sferu ycyagnuta bolsh za 70 pracazdolnyh kajmancay Absalyutnaya bolshasc turystay gramadzyane ZShA Yamajki Kanady i Vyalikabrytanii Sapraydny turystychny bum adbyysya y 1970 1980 ya gg Kali y 1970 g syudy prybyy 22 891 turyst to y 1986 g 166 082 Paznej rost ih kolkasci zapavoliysya Prychynami tamu stali nadzvychaj vyalikiya koshty na abslugoyvanne a taksama abmezhavanyya pryrodnyya resursy Z abslugoyvannem turystay shchylna zvyazany i gandal Amal tracina gandlyovyh centray na astravah mayuc status duty free Selskaya gaspadarka vyroshchvanne trapichnyh kultur i pramyslovasc budaynichaya zdabycha guana i vapny yuvelirnae ramyastvo i g d mayuc drugaradnae znachenne Na astravah yosc dzyarzhaynaya ferma pa gadoyli charapah Adnak paslya zabarony yvozu y ZShA praduktay charapahavaga promyslu getaya galina perazhyvae kryzis Urad Kajmanavyh astravoy nadae asablivuyu yvagu razviccyu transpartnaj sistemy i kamunikacyj Na vostrave Grand Kajman pracue mizhnarodny aeraport imya Oyena Robertsa na astravah Litl Kajman i Kajman Brak myascovyya aeraporty Astravy dobra telefikavany Pracuyuc nekalki radyyo i adna televizijnaya stancyi Bolshasc zhyharoy Kajmanavyh astravoy shtodzyonna karystayucca internetam Dadatkovyya srodki Kajmanavy astravy atrymlivayuc ad registracyi marskih sudnay Impart u nekalki dzyasyatkay razoy peravyshae ekspart prychym kosht ekspartu z 1987 g zastaecca stabilnym i zvychajna ne peravyshae 2 5 milyony dolaray ZShA u toj chas yak kosht impartu pastayanna rasce Asnoyny ekspart myasa marskih charapah yuvelirnyya vyraby z charapahavaga pancyru i chornaga karalu suveniry pashtovyya marki rom Asnoyny impart naftavae paliva aytamabilnae i mashynnae abstalyavanne pradukty harchavannya i paysyadzyonnaga popytu Galoynyya ekanamichnyya partnyory ZShA Vyalikabrytaniya Trynidad i Tabaga Niderlandskiya Antylskiya astravy Yaponiya Valyuta yaki mae fiksavany kurs royny 1 2 dolara ZShA Uzroven zhyccya naselnictva adzin z samyh vysokih syarod krain Karybskaga basejna Uzho y 1996 g syaredni prybytak skladay 23 800 dolaray ZShA na dushu naselnictva Razam z tym u 2000 ya gg syaredni kosht zhyccya peravyshay adpavednyya pakazchyki y ZShA i Vyalikabrytanii KiravanneKajmanavy astravy mayuc status brytanskaj zamorskaj terytoryi Dzejnichae Kanstytucyya 1972 g z paznejshymi papraykami Kiraynik dzyarzhavy karol Vyalikabrytanii Ad yago imya pryznachaecca gubernatar Zakanadaychaya ylada nalezhyc Zakanadaychaj Asamblei Yana skladaecca z 18 pradstaynikoy officers 15 vybirayucca gramadzyanami y vyniku pramoga galasavannya Vybary adbyvayucca kozhnyya 4 gady Astatniya pryznachayucca z liku aficyjnyh pradstaynikoy vykanaychaj ulady Galoyny organ vykanaychaj ulady Vykanaychy savet na chale z gubernataram Yon skladaecca z troh aficyjnyh pradstaynikoy finansavaga sakratara administracyjnaga sakratara i generalnaga prakurora pryznachanyh gubernataram i 4 pradstaynikoy Zakanadaychaj Asamblei Aposhniya adkazvayuc za spravy y galinah kultury i adukacyi razviccya i pryrodnyh resursay turyzmu aviyacyi i gandlyu kamunikacyj pracy i ekalogii Za sudovuyu yladu adkazvae generalny prakuror Asablivasci palitychnaga zhyccyaPalitychnyh partyj na Kajmanavyh astravah nyama adnak u chas vybaray u Zakanadaychuyu asambleyu gramadzyane stvarayuc chasovyya vybarchyya bloki Najbolsh vyadomae supracstayanne vybarchyh blokay Vartasc Dignity i Adzinstva Unity u 1984 g Nacyyanalnyya simvalyNacyyanalny gerb Kajmanavyh astravoy raspracavany i zacverdzhany y 1958 g Skladaecca sa shchyta z blakitnym polem z vyyavami brytanskaga lva troh zorak simvalay troh astravoy i belyh hval simvalay Karybskaga mora Nad shchytom mescyacca vyyavy charapahi i palmavaj galiny simvalay tradycyjnaga zanyatku kajmancay marskoga lovu a taksama ananasavaj rasliny simvala blizkasci z Yamajkaj Pad shchytom zmeshchany deviz Zasnavanyya na mory He Hath Founded It Upon The Seas Nacyyanalny scyag Kajmanavyh astravoy raspracavany i zacverdzhany y 1959 g Na cyomna blakitnym i chyrvonym fone simvalah mora i sushy zmeshchany vyyavy nacyyanalnaga gerba i brytanskaga Yuniyon Dzheka Akramya tago brytanski Yuniyon Dzhek taksama mae aficyjny status dzyarzhaynaga simvala Nacyyanalny gimn Kajmanavyh astravoy pesnya Lyubimy vostray Kajman angl Beloved Isle Cayman napisanaya y 1932 g astravicyankaj Lejlaj Ros Shyr Akramya tago pesnya Bozha hrani karalya angl God Save the King mae status dzyarzhaynaga gimna Mizhnarodnyya znosinyKajmanavy astravy mayuc abmezhavanyya pravy na zneshniya dachynenni Yany pradstayleny y Sadruzhnasci Vyalikabrytanii Centralnym Banku Razviccya YuNESKA i arganizacyi Zaklyuchany mizhnarodnyya damovy z ZShA Znakamityya asobySelita Ibenks amerykanskaya supermadel Znoskihttps data iana org time zones tzdb 2021e northamericaLitaraturaEbanks Bertie S O Cayman Emerges Noerthwester Co n d Herst G S S Notes on the History of the Cayman Islands Kingston 1909 Free Guide to the Cayman Islands Edited by Mark Coshman Miami Free Publishers 2008 Key to Cayman Journal of Cayman Airways 1994 Kohlman A B Under Tin Roofs Limited Run Publishing Solutions 1993 ISBN 9768104732 Nowak H G Which way to the Islands Daring Books 1988 Our Islands Past Vol I III Cayman Islands National Archive Cayman Free Press 1994 1995 The 32 Storm Compiled and Edited by Heather R McLaughlin Cayman Islands National Archive 1992 The ABC s of Cayman Heritage Edited by Philip Pedley Cayman Islands National Archive 1997 The Cayman Islands Social Studies Textbook Macmillan Caribbean 1997 Williams N History of the Cayman Islands Cayman Islands National Museum 1992 SpasylkiKajmanavy astravy na VikishovishchyDavoli padrabyazny infarmacyjny resurs na anglijskaj move Uradavy sajt Kajmanavyh astravoy Turystychny davednik Najbujnejshae peryyadychnae vydanne na Kajmanavyh astravah Valyutnae kiraynictva Kajmanavyh astravoy Instrukcyya pa pryyome mizhnarodnyh pashtovyh adpraylennyay na Kajmanavyh astravah na sajce Belposhty Arhivavana 29 verasnya 2008