Сло́нім (трансліт.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на рацэ Шчары пры ўпадзенні ў яе Ісы. За 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 441 чалавек (2018).
Горад Слонім
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Слонім на Вікісховішчы |
Гісторыя
Летапісныя назвы Услонім, Васлонім, магчыма, паходзілі ад слова «услон» — заслон, у значэнні перадавога ўмацавання на важным кірунку.
Паводле археалагічных даследаванняў, на месцы сучаснага горада ёсць два гарадзішчы XI стагоддзя на абодвух берагах Шчары, магчыма, яны і былі тымі ўмацаваннямі ад якіх узнікла назва паселішча.
Час узнікнення Слоніма пэўна невядомы. Быццам паводле польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, у 1040 годзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч «сустрэўся на палях слонімскіх з літоўцамі, перамог іх так, што затым, калі ён праехаў Літву да самага Нёмана, прымусіў яе на пэўны час падпарадкавацца», таму, на думку некаторых аўтараў, калі былі «палі слонімскія», мусіў быць і сам Слонім. Такім чынам, у некаторых гістарычных даведках пра Слонім з’явіўся 1040 год, як час заснавання горада па першай згадцы ў крыніцах. Такую дату дае ў «Апісанні горада Слоніма» (1891) , «Нарыс гісторыі горада Гродна» (1934) , таксама і слонімскі гісторык-краязнавец Сяргей Чыгрын. Аднак яшчэ Васіль Супрун не знайшоў у перавыданнях Яна Длугаша згадак пра «слонімскія палі». Шэраг даследчыкаў, у тым ліку , Сяргей Ёрш, лічаць спасылку на Длугаша гістарыяграфічнай памылкай, узніклай у XIX стагоддзі. Паводле Сяргея Ярша, паход «1040 года Яраслава Мудрага ў наш рэгіён быў. Але няма ніякіх вартых даверу пісьмовых сведчанняў, што ў той час ужо існаваў Слонім. 1040 год, як і 1044-ы, і 1036-ы, на жаль, нельга лічыць за першую згадку нашага горада».
З XII стагоддзя, відаць, на Замчышчы — цяпер гарадзішча ў цэнтры горада на правым беразе Шчары — было . У XII—XIII стагоддзях паселішча ўжо было горадам з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. У звязку з барацьбой галіца-валынскіх і літоўскіх князёў за Панямонне горад быў аб’ектам ваенна-палітычных дзеянняў, неаднаразова пераходзіў ад адных князёў да другіх. У 1240-я гады Панямоннем авалодаў літоўскі князь Міндоўг, які перадаў Слонім свайму сыну Войшалку. Галіца-валынскія войскі Данілы і Васількі Раманавічаў спрабавалі падначаліць гэтыя землі, у 1252 годзе адбыўся іх вялікі паход на Панямонне. Войшалк перадаў княжанне Раману Данілавічу, пры гэтым даў «Новгород от Миндовга», а Слонім у ліку іншых гарадоў — «от себе». Гэта падзея і лічыцца першай пэўнай згадкай Слоніма ў крыніцах — у Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам. Паводле мірнага дагавора 1254 года землі Панямоння засталіся за Літвой. У 1276 годзе галіца-валынскія князі зноў захапілі Слонім. У 1280-я гады, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, горадам правіў «князь вослонимский» Васілька.
Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. У 1340 годзе Слонім ва ўладанні (старэйшага сына Гедзіміна), у 1345 годзе горад адыйшоў да троцкага князя Кейстута Гедзімінавіча. У 1382 годзе — уласнасць Вітаўта. «У 1388 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт, які хацеў развіць заняпалыя гаспадарча літоўскія гарады і павялічыць іх насельніцтва, даў яўрэям прывілей жыць у літоўскіх гарадах і займацца там гандлем і рамёствамі. Яўрэі пачынаюць тады сяліцца ў літоўскіх гарадах, у тым ліку і ў Слоніме. Напачатку XV стагоддзя ў Слоніме паяўляецца невялікае яўрэйскае паселішча, якое з цягам стагоддзяў павялічваецца і шмат у чым прычыняецца развіццю горада».
Слонімская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410 года. Пазней вялікі князь Вітаўт пасяліў каля Слоніма татараў, з таго часу у горадзе з’явілася асобнае татарскае паселішча, пазней вядомае як Татарская вуліца (цяпер вуліца Кірава).
З 1413 года Слонімскае княства было ператворана ў Слонімскі павет і ўвайшло ў Троцкае ваяводства ВКЛ. У 1483 годзе велікакняжацкім намеснікам быў літоўскі падскарбі Солтан Аляксандравіч, у 1492 годзе намеснікам назначаны літоўскі падскарбі Ян Літавор Храптовіч.
У 1490 годзе Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (потым на яго месцы збудаваны мураваны касцёл Св. Андрэя (1775).
З 1500 года Слонім — цэнтр Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1506 годзе быў горад разбураны крымскімі татарамі на чале з Менглі-Гірэем, стары замак больш не аднаўляўся. З 1508 года — цэнтр Слонімскага староства. Слонімскім намеснікам быў назначаны Васіль Глінскі па мянушцы Сляпы. У 1520 годзе, пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, на левым беразе Шчары пабудаваны , які хоць і нагадваў традыцыйнае абарончае ўмацаванне, больш прыстасоўваўся пад адміністрацыйны цэнтр. З пераносам замка на левабярэжжа канчаткова перамясціўся і цэнтр горада. Ранейшы ж цэнтр паступова траціў сваё значэнне, і правабярэжжа горада атрымала назву Замосця (з XVI стагоддзя)». У 1529 годзе была пабудавана драўляная Пятніцкая царква.
У 1531 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 годзе Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776 годзе). Горад меў свой герб з 1591 года: у сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе сярэбраны герб «Ліс» (родавы герб Сапегаў). З мая 1558 года паводле граматы вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста праводзіліся два кірмашы штогод, развіваецца рамяство. У першай палове XVI стагоддзя ў Слоніме было 22 рамесныя спецыяльнасці: бляхары, ігольнікі, гваздзільшчыкі, замочнікі, залатых і сярэбраных спраў майстры і інш. Узніклі цэхавыя рамёствы. З 1556 года пачалі дзейнічаць гарадскі і земскі суды, збіраліся павятовыя сеймікі.
Абарончыя збудаванні — слонімскія замкі — размяшчаліся на левым беразе ракі Шчара. Верхні замак быў умацаваным цэнтрам сярэднявяковага горада, знаходзіўся на ўзвышшы. Побач з Верхнім размяшчаўся Ніжні замак, які быў абкружаны земляным валам і вадзяным ровам. Слонім не меў уласна гарадскіх умацаванняў. З паўднёвага захаду горад акружалі высокія ўзвышшы, што панавалі над ваколіцай. На сутыку гандлёвых шляхоў была размешчана сістэма ўмацаванняў з цэркваў і кляштараў, якая запірала ўезды і выезды з горада. На тэрыторыі замка размяшчаліся каралеўская адміністрацыя, сядзібы феадалаў, заезны дом, канюшні, праваслаўныя і каталіцкія храмы.
З 1560 года Слонім становіцца ўласнасцю маршалка Рыгора Валовіча, з 1586 года — канцлера літоўскага Льва Сапегі. «Новы староста спрыяў уздыму культуры і прамысловасці горада, яго палітычнай значнасці. Побач з замкам, на беразе Шчары, Сапега ўзвёў мураваны палац, названы пазней яго імем. Там па хадайніцтву старосты са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі ВКЛ… Праводзіліся тыя сеймікі ў Слоніме аж да 1685 года. Тут адбываліся і сеймікі павятовыя, дзе выбірался паслы на сеймікі генеральныя.
У гэты час пры замку існавалі неблагая бібліятэка і архіў. Парупіўся Сапега і аб дабраўпарадкаванні прымакаўшых да замка вуліц, аб прывядзенні ў належны стан мастоў і дарог. Пры яго гаспадаранні былі насыпаны новыя грэблі і дамбы. У 1595 годзе ён аднавіў знішчаны крымскімі татарамі ў 1506 годзе адзіны каталіцкі касцёл на Замосці. Пісьмовыя крыніцы згадваюць аб вялікай колькасці існаваўшых тады ў Слоніме праваслаўных цэркваў. Па волі старосты і частковы за яго кошт былі ўзведзены і шыкоўныя заезныя дамы… Не без захадаў і клопату Сапегі з 1605 года Слонім атрымаў права „склада“, што абавязвала купцоў, якія везлі праз горад тавары, спыняцца і гандляваць імі. У тым жа 1605 годзе Леў Сапега заснаваў тут першы ткацкі цэх».
У 1613 годзе ў горадзе адбылося некалькі вялікіх пажараў, якія нанеслі яму значныя страты. У 1630 годзе быў заснаваны кляштар бернардзінцаў. У 1633 годзе старостай стаў падканцлер літоўскі Казімір Леў Сапега (сын Льва Сапегі). У 1639 годзе на левым беразе ракі Шчара каралеўскі сакратар заклаў фундамент мураванага касцёла бернардзінцаў Святой Тройцы. У 1635 годзе Я. С. Сапега заснаваў кляштар канонікаў латэранскіх. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі Рыначнай плошчы. У 1640-я гады ў Слоніме існаваў кляштар бернардзінак, заснаваны К. Юдзіцкай-Салятыцкай. У 1642 годзе ў стылі барока была пабудавана сінагога. З 1645 года існаваў драўляны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, які згарэў у 1656 годзе. У 1670—1696 гадах быў пабудаваны мураваны касцёл пад ранейшай назвай.
У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны. Паводле тагачаснай габрэйскай хронікі «Tit Hajawen» казацкае войска выразала ў Слоніме некалькі соцень яўрэйскіх сем’яў. Заняпад горадаў дайшоў да такой ступені, што ў 1678 годзе Гарадзенскі сейм вырашыў вызваліць горад ад усіх падаткаў на карысць каралеўскай казны.
У 1709—1725 гадах тут дзейнічала місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725—1773 гадах — Езуіцкая рэзідэнцыя (Слонім). Пры рэзідэнцыі быў канвікт () для дзяцей збяднелай шляхты. У 1745 годзе з цэглы была пабудавана капліца святога Дамініка. У сярэдзіне XVIII стагоддзі ў цэнтры Слоніма была ўзведзена ратуша.
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой палове XVIII стагоддзя ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770—1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага. З 1777 года існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 годзе пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 годзе — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян.
Сучаснікі звалі Слонім «Палескімі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII стагоддзя кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна. З XV стагоддзя Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку. Пад 1796 годам у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
З 1795 года Слонім знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і з’яўляецца цэнтрам губерні. У 1801 годзе як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню.
У 1799 годзе ўрад Расійскай імперыі аднавіў пабудову Агінскага канала, на якім у 1804 годзе было адкрыта суднаходства. Узрасла прамысловая і гандлёвая роля горада. У 1806 годзе Войцех Пуслоўскі заснаваў папяровую фабрыку «».
У чэрвені 1812 года Слонім быў акупіраваны французскімі войскамі. Пры адступленіні французскіх войскаў адбыўся Слонімскі бой, калі рускі атрад на чале з генералам Е. І. Чапліцам разбіў французскі полк гвардзейскіх уланаў Яна Канопкі і заняў горад.
У 1843—1855 гадах у Слоніме дзейнічала медзеапрацоўчая фабрыка.
У 1886 годзе праз горад прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. Пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік — найстарэйшы ў горадзе. У 1896—1946 гадах дзейнічаў Слонімскі лесапільны завод. У 1890—1914 гадах дзейнічала фабрыка хустак (з 1913 — фабрыка коўдраў).
Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гадах заняты польскімі войскамі. З 1921 года Слонім у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр павета. З 1939 года ў складзе БССР. У гэтым жа годзе пачала працаваць арцель «Чырвоная зара», на базе якой у 1960 годзе заснавана . З 1940 года Слонім — цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У лістападзе 1942 — ліпені 1944 гадоў у Слоніме дзейнічала .
У 1954 годзе Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 год — 15 893 чал.
- XX стагоддзе: 1973 год — 32,5 тыс. чал.; 1995 год — 53,1 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 51,6 тыс. чал.; 2010 год — 48,8 тыс. чал.; 2015 год — 49 334 чал.; 2016 год — 49 528 чал.; 2017 год — 49 513 чал.; 2018 год — 49 411 чал.; 2018 год — 49 113 чал.
Эканоміка
У горадзе больш за 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовай, лёгкай і іншых галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшкі», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».
У 1813—1905 гадах у горадзе працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.
Культура
- Слонімскі драматычны тэатр;
- Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага;
- Этнаграфічны музей-майстэрня «Беларускае мястэчка»;
- Музей кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа.
Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.
Адукацыя
У горадзе працуюць 10 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй. , Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй.
СМІ
- «Газета Слонімская». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
- «Слонімскі веснік»(недаступная спасылка). Орган мясцовых улад.
Славутасці
- Слонімскі касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі і манастыр бернардзінак
- Слонімская ратуша
- Слонімская Свята-Траецкая царква (колішні касцёл і манастыр бернардзінцаў)
- Слонімскі касцёл святога Андрэя
- Слонімская сінагога
- Спаса-Праабражэнскі сабор
- манастыр бенедыктынак (1801)
- капліца Святога Дамініка (1745)
- Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага (XIX ст.)
- Слонімскі сядзібна-паркавы комплекс «Альбярцін»
- будынак Слонімскага банка
- будынак Слонімскага вакзала
- будынак аустэрыі (2-я палова XVIII ст.)
- жылыя дамы (XIX — 1-я пал. XX ст.).
- Слонімскі Дабравешчанскі манастыр (2003)
- Слонімскі ідал
- Помнік Льву Сапегу (2019)
- Мячэць (1994)
- Касцёл Святога Андрэя
- Касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі і манастыр бернардзінак
- Капліца Святога Дамініка (1745)
- Слонімская сінагога
- Слонімская Свята-Траецкая царква (колішні касцёл і манастыр бернардзінцаў)
- Жылы дом па пл. Леніна, 6
- Танк у цэнтры
- Спаса-Праабражэнскі сабор
- Будынак вакзала
Страчаная спадчына
- Слонімская мячэць (1882)
Вядомыя асобы
- Навум Пінхасавіч Альперт (нар. 1913) — савецкі мастак, графік, жывапісец.
- Ніна Іванаўна Здановіч — беларускі археолаг, гісторык.
- Майкл Маркс — брытанскі прадпрымальнік.
- Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан — рэктар Віленскага ўніверсітэта.
- Віталь Аляксандравіч Прыма — беларускі дыпламат.
- Канстанцін Пушкарэвіч — славяназнавец.
- Віталь Віталевіч Руцкі (нар. 1963) — беларускі архітэктар.
- Фёдар Міхайлавіч Сінічкін (1901—1962) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
- Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі (1869—1968) — археолаг і краязнавец.
- Сяргей Чыгрын — беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.
Гл. таксама
- Слонімская друкарня
- Слонімская езуіцкая рэзідэнцыя
- Парэцкая царква
- Газета Слонімская
Крыніцы
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- Милаковский М. Описание города Слонима. Гродно: Типография Губернского правления, 1891. С. 7.
- Goldberg Godel. Zarys dziejów miasta Słonima. Słonim, 1934. S. 9.
- Чыгрын Сяргей. Слонім і ваколіца. Мінск: Кнігазбор, 2014. С. 5.
- Супрун Васіль. Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім: Слонімская друкарня, 2000. С. 43.
- Ёрш Сяргей. Хто ж першы згадаў пра «палі Слонімскія» у 1040 годзе? // Слонімскі край. № 2 (36). С. 1-6.
- Слонім // Гарады і вёскі Беларусі. Гродзенская вобласць. Кніга ІІІ. — С. 345.
- ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
- БелЭн 2002.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — с. 90.
- Беларусь 1995.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
Літаратура
- Батвіннік М. Б., Чантурыя Ю. У. Слонім // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 13—14. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Слонім // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 668. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- В. Супрун. Загадкі слонімскіх замкаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1986. — ISSN 0131-2669 — С. 18—20.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонім
- Геаграфічныя звесткі па тэме Слонім на OpenStreetMap
- м. Слонім на Radzima.org
- «Гісторыя Слонімшчыны» Архівавана 13 мая 2006.
- Васілёвец — блог, прысвечаны гісторыі Слоніма і Слонімшчыны
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Slo nim translit Slonim gorad u Grodzenskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Slonimskaga rayona na race Shchary pry ypadzenni y yae Isy Za 148 km na paydnyovy yshod ad Grodna chygunachnaya stancyya na linii Baranavichy Vaykavysk Aytamabilnymi darogami zvyazany z Baranavichami Ivacevichami Ruzhanami Zelvaj Dzyatlavam Naselnictva 49 441 chalavek 2018 Gorad SlonimKascyol Sv Andreya na ploshchy L Sapegi Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc GrodzenskayaRayon SlonimskiKaardynaty 53 05 00 pn sh 25 19 00 u d H G Ya OZasnavany 1252Ploshcha 46 km Vyshynya centra 156 1 m i 134 mNaselnictva 48 907 chal 1 studzenya 2024 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 1562Pashtovyya indeksy 231800Aytamabilny kod 4SAATA 4254501000Aficyjny sajt slonim grodno region by Slonim na karce Belarusi Slonim na VikishovishchyGistoryyaLetapisnyya nazvy Uslonim Vaslonim magchyma pahodzili ad slova uslon zaslon u znachenni peradavoga ymacavannya na vazhnym kirunku Pavodle arhealagichnyh dasledavannyay na mescy suchasnaga gorada yosc dva garadzishchy XI stagoddzya na abodvuh beragah Shchary magchyma yany i byli tymi ymacavannyami ad yakih uznikla nazva paselishcha Chas uzniknennya Slonima peyna nevyadomy Byccam pavodle polskaga gistoryka XV stagoddzya Yana Dlugasha u 1040 godze kieyski knyaz Yaraslay Uladzimiravich sustreysya na palyah slonimskih z litoycami peramog ih tak shto zatym kali yon praehay Litvu da samaga Nyomana prymusiy yae na peyny chas padparadkavacca tamu na dumku nekatoryh aytaray kali byli pali slonimskiya musiy byc i sam Slonim Takim chynam u nekatoryh gistarychnyh davedkah pra Slonim z yaviysya 1040 god yak chas zasnavannya gorada pa pershaj zgadcy y krynicah Takuyu datu dae y Apisanni gorada Slonima 1891 Narys gistoryi gorada Grodna 1934 taksama i slonimski gistoryk krayaznavec Syargej Chygryn Adnak yashche Vasil Suprun ne znajshoy u peravydannyah Yana Dlugasha zgadak pra slonimskiya pali Sherag dasledchykay u tym liku Syargej Yorsh lichac spasylku na Dlugasha gistaryyagrafichnaj pamylkaj uzniklaj u XIX stagoddzi Pavodle Syargeya Yarsha pahod 1040 goda Yaraslava Mudraga y nash regiyon byy Ale nyama niyakih vartyh daveru pismovyh svedchannyay shto y toj chas uzho isnavay Slonim 1040 god yak i 1044 y i 1036 y na zhal nelga lichyc za pershuyu zgadku nashaga gorada Z XII stagoddzya vidac na Zamchyshchy cyaper garadzishcha y centry gorada na pravym beraze Shchary bylo U XII XIII stagoddzyah paselishcha yzho bylo goradam z vysokaj materyyalnaj kulturaj razvitymi ramyostvami i gandlem U zvyazku z baracboj galica valynskih i litoyskih knyazyoy za Panyamonne gorad byy ab ektam vaenna palitychnyh dzeyannyay neadnarazova perahodziy ad adnyh knyazyoy da drugih U 1240 ya gady Panyamonnem avaloday litoyski knyaz Mindoyg yaki peraday Slonim svajmu synu Vojshalku Galica valynskiya vojski Danily i Vasilki Ramanavichay sprabavali padnachalic getyya zemli u 1252 godze adbyysya ih vyaliki pahod na Panyamonne Vojshalk peraday knyazhanne Ramanu Danilavichu pry getym day Novgorod ot Mindovga a Slonim u liku inshyh garadoy ot sebe Geta padzeya i lichycca pershaj peynaj zgadkaj Slonima y krynicah u Ipaceyskim letapise pad 1252 godam Pavodle mirnaga dagavora 1254 goda zemli Panyamonnya zastalisya za Litvoj U 1276 godze galica valynskiya knyazi znoy zahapili Slonim U 1280 ya gady yak pavedamlyae Ipaceyski letapis goradam praviy knyaz voslonimskij Vasilka Umacavanym centram Slonima byy Verhni zamak na levym beraze Shchary U 1340 godze Slonim va yladanni starejshaga syna Gedzimina u 1345 godze gorad adyjshoy da trockaga knyazya Kejstuta Gedziminavicha U 1382 godze ulasnasc Vitayta U 1388 g vyaliki knyaz litoyski Vitayt yaki hacey razvic zanyapalyya gaspadarcha litoyskiya garady i pavyalichyc ih naselnictva day yayreyam pryvilej zhyc u litoyskih garadah i zajmacca tam gandlem i ramyostvami Yayrei pachynayuc tady syalicca y litoyskih garadah u tym liku i y Slonime Napachatku XV stagoddzya y Slonime payaylyaecca nevyalikae yayrejskae paselishcha yakoe z cyagam stagoddzyay pavyalichvaecca i shmat u chym prychynyaecca razviccyu gorada Slonimskaya harugva ydzelnichala y Grunvaldskaj bitve 1410 goda Paznej vyaliki knyaz Vitayt pasyaliy kalya Slonima tataray z tago chasu u goradze z yavilasya asobnae tatarskae paselishcha paznej vyadomae yak Tatarskaya vulica cyaper vulica Kirava Z 1413 goda Slonimskae knyastva bylo peratvorana y Slonimski pavet i yvajshlo y Trockae vayavodstva VKL U 1483 godze velikaknyazhackim namesnikam byy litoyski padskarbi Soltan Alyaksandravich u 1492 godze namesnikam naznachany litoyski padskarbi Yan Litavor Hraptovich U 1490 godze Kazimir Yagelonchyk budue y goradze pershy kascyol potym na yago mescy zbudavany muravany kascyol Sv Andreya 1775 Z 1500 goda Slonim centr Slonimskaga paveta Navagrudskaga vayavodstva U 1506 godze byy gorad razburany krymskimi tatarami na chale z Mengli Gireem stary zamak bolsh ne adnaylyaysya Z 1508 goda centr Slonimskaga starostva Slonimskim namesnikam byy naznachany Vasil Glinski pa myanushcy Slyapy U 1520 godze pry namesniku Yanu Mikalaevichu Radzivilu na levym beraze Shchary pabudavany yaki hoc i nagadvay tradycyjnae abaronchae ymacavanne bolsh prystasoyvaysya pad administracyjny centr Z peranosam zamka na levabyarezhzha kanchatkova peramyasciysya i centr gorada Ranejshy zh centr pastupova traciy svayo znachenne i pravabyarezhzha gorada atrymala nazvu Zamoscya z XVI stagoddzya U 1529 godze byla pabudavana draylyanaya Pyatnickaya carkva U 1531 godze vyaliki knyaz Zhygimont Stary day Slonimu garadskoe samakiravanne pa magdeburgskim prave pacverdzhanae y 1591 godze Zhygimontam Vazam skasavana y 1776 godze Gorad mey svoj gerb z 1591 goda u sinim poli barochnaga shchyta zalaty ley trymae y lape syarebrany gerb Lis rodavy gerb Sapegay Z maya 1558 goda pavodle gramaty vyalikaga knyazya Zhygimonta II Aygusta pravodzilisya dva kirmashy shtogod razvivaecca ramyastvo U pershaj palove XVI stagoddzya y Slonime bylo 22 ramesnyya specyyalnasci blyahary igolniki gvazdzilshchyki zamochniki zalatyh i syarebranyh spray majstry i insh Uznikli cehavyya ramyostvy Z 1556 goda pachali dzejnichac garadski i zemski sudy zbiralisya pavyatovyya sejmiki Abaronchyya zbudavanni slonimskiya zamki razmyashchalisya na levym beraze raki Shchara Verhni zamak byy umacavanym centram syarednyavyakovaga gorada znahodziysya na yzvyshshy Pobach z Verhnim razmyashchaysya Nizhni zamak yaki byy abkruzhany zemlyanym valam i vadzyanym rovam Slonim ne mey ulasna garadskih umacavannyay Z paydnyovaga zahadu gorad akruzhali vysokiya yzvyshshy shto panavali nad vakolicaj Na sutyku gandlyovyh shlyahoy byla razmeshchana sistema ymacavannyay z cerkvay i klyashtaray yakaya zapirala yezdy i vyezdy z gorada Na terytoryi zamka razmyashchalisya karaleyskaya administracyya syadziby feadalay zaezny dom kanyushni pravaslaynyya i katalickiya hramy Z 1560 goda Slonim stanovicca ylasnascyu marshalka Rygora Valovicha z 1586 goda kanclera litoyskaga Lva Sapegi Novy starosta spryyay uzdymu kultury i pramyslovasci gorada yago palitychnaj znachnasci Pobach z zamkam na beraze Shchary Sapega yzvyoy muravany palac nazvany paznej yago imem Tam pa hadajnictvu starosty sa studzenya 1597 goda prahodzili generalnyya sejmiki VKL Pravodzilisya tyya sejmiki y Slonime azh da 1685 goda Tut adbyvalisya i sejmiki pavyatovyya dze vybiralsya pasly na sejmiki generalnyya U gety chas pry zamku isnavali neblagaya bibliyateka i arhiy Parupiysya Sapega i ab dabrayparadkavanni prymakayshyh da zamka vulic ab pryvyadzenni y nalezhny stan mastoy i darog Pry yago gaspadaranni byli nasypany novyya grebli i damby U 1595 godze yon adnaviy znishchany krymskimi tatarami y 1506 godze adziny katalicki kascyol na Zamosci Pismovyya krynicy zgadvayuc ab vyalikaj kolkasci isnavayshyh tady y Slonime pravaslaynyh cerkvay Pa voli starosty i chastkovy za yago kosht byli yzvedzeny i shykoynyya zaeznyya damy Ne bez zahaday i klopatu Sapegi z 1605 goda Slonim atrymay prava sklada shto abavyazvala kupcoy yakiya vezli praz gorad tavary spynyacca i gandlyavac imi U tym zha 1605 godze Ley Sapega zasnavay tut pershy tkacki ceh U 1613 godze y goradze adbylosya nekalki vyalikih pazharay yakiya nanesli yamu znachnyya straty U 1630 godze byy zasnavany klyashtar bernardzincay U 1633 godze starostaj stay padkancler litoyski Kazimir Ley Sapega syn Lva Sapegi U 1639 godze na levym beraze raki Shchara karaleyski sakratar zaklay fundament muravanaga kascyola bernardzincay Svyatoj Trojcy U 1635 godze Ya S Sapega zasnavay klyashtar kanonikay lateranskih Klyashtarny kompleks znahodziysya na krai Rynachnaj ploshchy U 1640 ya gady y Slonime isnavay klyashtar bernardzinak zasnavany K Yudzickaj Salyatyckaj U 1642 godze y styli baroka byla pabudavana sinagoga Z 1645 goda isnavay draylyany kascyol Bezzagannaga Zachaccya Dzevy Maryi yaki zgarey u 1656 godze U 1670 1696 gadah byy pabudavany muravany kascyol pad ranejshaj nazvaj U vyniku vajny Rasii z Rechchu Paspalitaj 1654 1667 gorad byy spustoshany Pavodle tagachasnaj gabrejskaj hroniki Tit Hajawen kazackae vojska vyrazala y Slonime nekalki socen yayrejskih sem yay Zanyapad goraday dajshoy da takoj stupeni shto y 1678 godze Garadzenski sejm vyrashyy vyzvalic gorad ad usih padatkay na karysc karaleyskaj kazny U 1709 1725 gadah tut dzejnichala misiya Navagrudskaga ezuickaga kalegiuma u 1725 1773 gadah Ezuickaya rezidencyya Slonim Pry rezidencyi byy kanvikt dlya dzyacej zbyadnelaj shlyahty U 1745 godze z cegly byla pabudavana kaplica svyatoga Daminika U syaredzine XVIII stagoddzi y centry Slonima byla yzvedzena ratusha Novy yzdym Slonima zvyazany z dzejnascyu Slonimskaga starasty Mihala Kazimira Aginskaga U 2 oj palove XVIII stagoddzya yon zasnavay tut rezidencyyu adkryy drukarnyu stvaryy kapelu teatralnuyu trupu pry yakoj pracavali baletnaya i muzychnaya shkoly Slonimskaya muzychnaya shkola isnavala y 1770 1780 ya gady pry teatry Aginskaga U shkole navuchalisya hlopchyki i dzyaychynki u t l prygonnyya z metaj padryhtoyki spevakoy i muzykantay dlya teatra i kapely Aginskaga Z 1777 goda isnavay nevyaliki baletny ansambl 8 chalavek padryhtavany baletmajstram Noakam U 1781 godze pad yago kiraynictvam ukamplektavana Slonimskaya baletnaya shkola u 1785 godze 18 vuchnyay paslya 1790 yashche bolsh Spachatku syarod vuchnyay peravazhali dzeci prydvornyh muzykantay paznej prygonnyh syalyan Suchasniki zvali Slonim Paleskimi Afinami Byli pabudavanyya pradpryemstvy pa vytvorchasci shaykovyh tkanin dyvanoy i sherag inshyh prystan dlya rachnyh sudoy U kancy XVIII stagoddzya kampanoyku goradu vyznachala Zamkavaya ploshcha plyac Lva Sapegi z radyyalna adyhodnymi traktami na Minsk Vilnyu Moychadski trakt i Grodna Z XV stagoddzya Zamkavy trakt potym Dzyarechynski trakt zluchay z garadskim centram praz masty na Shchary levabyarezhnuyu chastku goradu i prygaradnuyu vyosku Panasoyku Pad 1796 godam u goradze yzho isnavali i byli zanesenyya y garadski plan budynki palacavaga kompleksu M Aginskaga Z 1795 goda Slonim znahodzicca y skladze Rasijskaj imperyi i z yaylyaecca centram guberni U 1801 godze yak centr paveta yvajshoy u Grodzenskuyu gubernyu U 1799 godze yrad Rasijskaj imperyi adnaviy pabudovu Aginskaga kanala na yakim u 1804 godze bylo adkryta sudnahodstva Uzrasla pramyslovaya i gandlyovaya rolya gorada U 1806 godze Vojceh Pusloyski zasnavay papyarovuyu fabryku U cherveni 1812 goda Slonim byy akupiravany francuzskimi vojskami Pry adstuplenini francuzskih vojskay adbyysya Slonimski boj kali ruski atrad na chale z generalam E I Chaplicam razbiy francuzski polk gvardzejskih ulanay Yana Kanopki i zanyay gorad U 1843 1855 gadah u Slonime dzejnichala medzeapracoychaya fabryka U 1886 godze praz gorad prajshla chygunka Baranavichy Belastok Pry budaynictve chygunki byli calkam zrezanyya zamkavae yzvyshsha na pravym beraze Shchary i susedni yayrejski mogilnik najstarejshy y goradze U 1896 1946 gadah dzejnichay Slonimski lesapilny zavod U 1890 1914 gadah dzejnichala fabryka hustak z 1913 fabryka koydray Padchas Pershaj susvetnaj vajny akupavany nyameckimi vojskami 1915 razburany U 1919 1920 gadah zanyaty polskimi vojskami Z 1921 goda Slonim u skladze Polskaj Respubliki centr paveta Z 1939 goda y skladze BSSR U getym zha godze pachala pracavac arcel Chyrvonaya zara na baze yakoj u 1960 godze zasnavana Z 1940 goda Slonim centr rayona Baranavickaj voblasci U gady Vyalikaj Ajchynnaj vajny akupanty znishchyli y goradze i rayone 42 tys chalavek U listapadze 1942 lipeni 1944 gadoy u Slonime dzejnichala U 1954 godze Slonim yak centr rayona yklyuchany y sklad Grodzenskaj voblasci NaselnictvaXIX stagoddze 1897 god 15 893 chal XX stagoddze 1973 god 32 5 tys chal 1995 god 53 1 tys chal XXI stagoddze 2001 god 51 6 tys chal 2010 god 48 8 tys chal 2015 god 49 334 chal 2016 god 49 528 chal 2017 god 49 513 chal 2018 god 49 411 chal 2018 god 49 113 chal EkanomikaU goradze bolsh za 20 pradpryemstvay mashynabudavannya i metalaapracoyki meblevaj celyulozna papyarovaj harchovaj lyogkaj i inshyh galin pramyslovasci Centr turyzmu Gascinica Shchara Sanatoryj prafilaktoryj Sonechny Gorad uklyuchany y turystychna ekskursijnyya marshruty Kamenny letapis Panyomannya Na radzimu Tadevusha Kascyushki Arhipelag Sapegay Syadziby palacy zamki Arhitekturnyya pomniki Slonima U 1813 1905 gadah u goradze pracavala Albyarcinskaya sukonnaya pameshchyckaya fabryka KulturaSlonimski rayonny krayaznaychy muzej imya Iosifa Iosifavicha StabroyskagaSlonimski dramatychny teatr Slonimski rayonny krayaznaychy muzej imya I I Stabroyskaga Etnagrafichny muzej majsternya Belaruskae myastechka Muzej knigi Slonimskaj centralnaj rayonnaj bibliyateki imya Ya Kolasa Gorad starazhytny centr mastackaga tkactva AdukacyyaU goradze pracuyuc 10 syarednih shkol gimnaziya licej Slonimski dzyarzhayny medycynski kaledzh Slonimski dzyarzhayny politehnichny prafesijny licej SMI Gazeta Slonimskaya Nedzyarzhaynae vydanne Uvahodzic u sklad Asacyyacyi vydaycoy regiyanalnaj presy Ab yadnanyya Masmedyi Slonimski vesnik nedastupnaya spasylka Organ myascovyh ulad SlavutasciSlonimski kascyol Byazgreshnaga Zachaccya Panny Maryi i manastyr bernardzinak Slonimskaya ratusha Slonimskaya Svyata Traeckaya carkva kolishni kascyol i manastyr bernardzincay Slonimski kascyol svyatoga Andreya Slonimskaya sinagoga Spasa Praabrazhenski sabor manastyr benedyktynak 1801 kaplica Svyatoga Daminika 1745 Carkva y imya prapadobnaga muchanika Afanasiya Bresckaga XIX st Slonimski syadzibna parkavy kompleks Albyarcin budynak Slonimskaga banka budynak Slonimskaga vakzala budynak austeryi 2 ya palova XVIII st zhylyya damy XIX 1 ya pal XX st Slonimski Dabraveshchanski manastyr 2003 Slonimski idal Pomnik Lvu Sapegu 2019 Myachec 1994 Slavutasci Slonima Kascyol Svyatoga Andreya Kascyol Byazgreshnaga Zachaccya Panny Maryi i manastyr bernardzinak Kaplica Svyatoga Daminika 1745 Slonimskaya sinagoga Slonimskaya Svyata Traeckaya carkva kolishni kascyol i manastyr bernardzincay Zhyly dom pa pl Lenina 6 Tank u centry Spasa Praabrazhenski sabor Budynak vakzalaStrachanaya spadchynaSlonimskaya myachec 1882 Vyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Slonima Navum Pinhasavich Alpert nar 1913 savecki mastak grafik zhyvapisec Nina Ivanayna Zdanovich belaruski arheolag gistoryk Majkl Marks brytanski pradprymalnik Vencaslay Vencaslavavich Pelikan rektar Vilenskaga yniversiteta Vital Alyaksandravich Pryma belaruski dyplamat Kanstancin Pushkarevich slavyanaznavec Vital Vitalevich Rucki nar 1963 belaruski arhitektar Fyodar Mihajlavich Sinichkin 1901 1962 adzin z arganizataray i kiraynikoy partyzanskaga ruhu na terytoryi Baranavickaj voblasci y gady Vyalikaj Ajchynnaj vajny Geroj Saveckaga Sayuza Iosif Iosifavich Stabroyski 1869 1968 arheolag i krayaznavec Syargej Chygryn belaruski paet litaraturaznavec gistoryk krayaznavec perakladchyk zhurnalist Gl taksamaSlonimskaya drukarnya Slonimskaya ezuickaya rezidencyya Pareckaya carkva Gazeta SlonimskayaKrynicyGeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2024 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2023 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2024 lt a href https wikidata org wiki Track Q125194897 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Grodzenskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2004 469 s ISBN 985 458 098 9 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Milakovskij M Opisanie goroda Slonima Grodno Tipografiya Gubernskogo pravleniya 1891 S 7 Goldberg Godel Zarys dziejow miasta Slonima Slonim 1934 S 9 Chygryn Syargej Slonim i vakolica Minsk Knigazbor 2014 S 5 Suprun Vasil Dzei nad Shcharaj z gistoryi zyamli Slonimskaj Slonim Slonimskaya drukarnya 2000 S 43 Yorsh Syargej Hto zh pershy zgaday pra pali Slonimskiya u 1040 godze Slonimski kraj 2 36 S 1 6 Slonim Garady i vyoski Belarusi Grodzenskaya voblasc Kniga III S 345 PSRL SPb 1843 T 2 S 209 BelEn 2002 Pamyac Gist dakum hronika Slonimskaga rayona Mn BELTA 2004 s 90 Belarus 1995 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2015 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2014 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 31 sakavika 2015 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Duchyc L Slonimski idal Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t Mn BelEnLitaraturaBatvinnik M B Chanturyya Yu U Slonim Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 13 14 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Slonim Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 668 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 V Suprun Zagadki slonimskih zamkay Pomniki gistoryi i kultury Belarusi 2 Mn Polymya 1986 ISSN 0131 2669 S 18 20 Pamyac Gist dakum hronika Slonimskaga rayona Mn BELTA 2004 752 s SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme SlonimGeagrafichnyya zvestki pa teme Slonim na OpenStreetMap m Slonim na Radzima org Gistoryya Slonimshchyny Arhivavana 13 maya 2006 Vasilyovec blog prysvechany gistoryi Slonima i Slonimshchyny