Міхал Казімір Агінскі (польск.: Michał Kazimierz Ogiński; 1728, Варшава — 31 мая 1800, Слонім) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, паэт, мецэнат.
Міхал Казімір Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Міхал Юзаф Масальскі | ||||||
Пераемнік | Шыман Марцін Касакоўскі | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку | ||||||
Пераемнік | Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Караль Юзаф Сапега | ||||||
Пераемнік | Юзаф Сасноўскі | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Ігнацы Сапега | ||||||
Пераемнік | Гервазы Людвік Аскерка | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Ельскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Ельскі | ||||||
Пераемнік | Адам Скірмунт | ||||||
Нараджэнне | не раней за 1728 і не пазней за 1730 | ||||||
Смерць | 31 мая 1800 | ||||||
Месца пахавання |
| ||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Юзаф Тадэвуш Агінскі | ||||||
Маці | Ганна з Вішнявецкіх[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра Агінская | ||||||
Дзеці | Міхал Клеафас Агінскі | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Паходзіў з роду князёў Агінскіх, прадстаўнікі якога адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным і культурным жыцці Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. Рана страціў бацьку і гадаваўся пад апякунствам спачатку дзеда — вялікага гетмана літоўскага Міхала Сервацыя Вішнявецкага, потым пад наглядам ваяводы віцебскага Марцыяна Агінскага, пасля яго выхавацелем стаў канцлер літоўскі Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі.
Пра маладыя гады Міхала Казіміра захавалася мала звестак, ён вывучаў музыку і жывапіс, меў здольнасці да мастацтва. Па парадзе М. Чартарыйскага Міхал Казімір пачаў ваенную кар’еру, а ў 18-гадовым узросце быў дэпутатам сейма. З 1753 ён падарожнічаў па Заходняй Еўропе. Наведаў Дрэздэн, Вену, Парыж, дзе практыкаваўся ў асноўным у музычным мастацтве. Атрымаў музычную адукацыю, ігры на скрыпцы вучыўся ў Джавані Батыста Віёці. Талент Агінскага ўсхваляў у сваіх мемуарах Дэні Дзідро. У 1761 годзе Міхал Казімір вярнуўся на радзіму, ажаніўся з дачкой М. Чартарыйскага Аляксандрай, за якой атрымаў , дзе пазней стварыў славутую «сядзібу муз».
У 1768 М. К. Агінскі стаў вялікім гетманам літоўскім, а праз тры гады далучыўся да Барскай канфедэрацыі. У ноч на 12 верасня 1771 года 2,5-тысячны атрад гетмана ў баі пры Сталовічах разбіты 1-тысячным атрадам Аляксандра Суворава. Пасля гэтага Агінскі эміграваў за мяжу, а ўсе яго маёнткі, што знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі, ужо далучанай (1772) да Расіі, былі канфіскаваны. У 1775 ён атрымаў амністыю і вярнуўся ў Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі пабудаваны Агінскі канал. Праз палескія балоты яго намаганнямі былі адноўлены колішнія гасцінцы, якія злучалі Пінск са Слонімам і Валынню. У хуткім часе Слонім ператварыўся ў «паўночныя Афіны».
Пры сваім двары М. К. Агінскі заснаваў оперны тэатр, музычную капэлу, адкрыў школу — «Дэпартамент балетных дзяцей», дзе акрамя танцаў вучылі чытанню і пісьму дзяцей прыгонных. Для тэатра напісаў оперы «Зменены філосаф», «Елісейскія палі» і інш. Пісаў таксама скрыпічныя п’есы, паланезы і іншыя музычныя творы, выдатна выконваючы іх на розных інструментах. Яго лічаць аўтарам выдадзеных у Варшаве пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» перадавых для свайго часу зборнікаў «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782), «Байкі і не-байкі» (1788). У апошні зборнік увайшлі вершы з «Песень пана Міхала графа Агінскага, гетмана Вялікага Княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 года ў Слоніме». Як мецэнат М. К. Агінскі рабіў ахвяраванні для кляштара і касцёла ў Смілавічах, а таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага ўніверсітэта.
У 1781 годзе Міхал Казімір Агінскі быў прызначаны намеснікам , а праз год выехаў за мяжу. Быў у Бруселі, Амстэрдаме, Берліне, Вене, вандраваў па Англіі. Наведваючы Прусію, прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць свае маёнткі ў Расіі. У 1793 Агінскі адмовіўся ад вялікай гетманскай булавы. Падчас паўстання Т. Касцюшкі, ён знаходзіўся ў Вільні. Цяжка хворы, былы гетман па-ранейшаму займаўся музыкай, нават наладзіў сяброўства з Францам Іозефам Гайднам. У кан. 1795 М. К. Агінскі пераехаў у Варшаву, дзе і правёў апошнія гады свайго жыцця.
Музычная творчасць
Лічыцца, што Міхал Казімір Агінскі — аўтар некалькіх опер, у т.л. «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788, верагодна з Ф. Марыні), як мяркуюць таксама «Сілы свету» і «Становішча саслоўяў» (1784), а таксама музыкі да балета (партытуры гэтых твораў пакуль не знойдзены). Пісаў таксама скрыпічныя п’есы, рамансы, паланезы. Аўтар аднаго з першых вядомых вакальных цыклаў «Да Касі». Выдатна выконваў свае творы на розных інструментах. Яго жартам называлі «гетман-кларнет», а некаторыя даследчыкі жыцця і дзейнасці М. К. Агінскага сцвярджаюць, што менавіта ён вынайшаў падножку да арфы.
З узораў яго камерна-вакальных твораў вядома 12 песень без акампанементу, што захаваліся ў рукапісе 1770 г., і 14 песень у суправаджэнні дзвюх скрыпак і баса, апублікаваных у варшаўскім выданні 1788 г. У гэтых песнях на ўласныя словы, невялікіх па памерах і нескладаных па музычнай мове, М. К. Агінскі ўвасобіў ідэалы прастаты і натуральнасці ў выяўленні пачуццяў, якія былі сугучны ракайльна-букалічным плыням яго эпохі. Сольныя песні ўяўляюць сабой афарыстычныя замалёўкі, якія, хутчэй за ўсё, ствараліся да ўжо гатовых вершаў, што пацвярджаецца існаваннем і шэрагу тэкстаў без музыкі. Сярод іх ёсць філасофска-павучальныя («Сэрца і розум», «Аб філасофіі», «Аб лёсе», «Аб гусце»), пастаральныя («Пастушка») і застольныя («Бахус»), ёсць партрэтныя замалёўкі дзяўчат («Анетка», «Дзяўчынка», «Кася», «Лізетка») і хлопца («Антак»). Друкаваныя песні, пры падабенстве з рукапіснымі (часам — літаральным, як у «Пастушцы», мелодыя якой выкарыстоўваецца ў песні «Аб календары»), істотна адрозніваюцца ад апошніх. Перш за ўсё, у творах з выдання 1788 г. музыка з’яўляецца вядучым пачаткам. Гэтыя песні яднае вобраз сяляначкі Касі, чыя летуценная постаць натхняе вытанчана-рафінаванага юнака, ад імя якога вядзецца апавяданне, на стварэнне лірычных і павучальных, філасофскіх і гумарыстычных замалёвак. Уражаны дзяўчынай, ён ва ўсім адчувае погляд яе вачэй, цеплыню сэрца і свет розуму. Думкі юнака пра жыццё, яго нягоды і радасці набываюць філасофскае адценне («Аб шчырым сэрцы», «Неспадзяваны добры дзень», «Коцік-верабей», «Аб плаванні»), а філасофскія сентэнцыі — жыццёвую прастату, натуральнасць і рамантычны водар («Розныя густы», «Аб масках»).
Песні М. К. Агінскага напісаны пераважна ў куплетнай форме. Меладыйны голас, як правіла, дубліруецца скрыпкай, рухаецца паступенна ці па гуках трохгуччаў, мякка закругляючыся ў канцы фраз. У рытміцы прыметны формулы, характэрныя для папулярных у той час танцаў (паланэза, і інш.). Празрыстая фактура ўскладняецца бадай што толькі ў рытурнелях, не перашкаджае слухачу засяродзіць увагу на мелодыі. Апошняя, пры ўсёй мінімалізацыі віртуозных сродкаў, бярэ на сябе асноўную ролю ў стварэнні мастацкага вобраза — у кожнай мініяцюры сваеасаблівага, але пры тым шмат у чым агульнага для ўсіх песень. Гэты опус па змесце і музычнай мове арганічна ўпісваецца ў кола вакальных мініяцюр (у тым ліку песень Жан-Жака Русо і Філіпа Эмануіла Баха), якія атрымалі распаўсюджанне ў Еўропе ў часы ранняга класіцызму.
З інструментальных п’ес М. К. Агінскага адшуканы толькі Паланэз для скрыпкі і фартэпіяна, упершыню надрукаваны ў газеце «Кур’ер варшаўскі» за 1902 г. Твор заснаваны на вельмі папулярнай тэме, якую выкарыстоўвалі ў XVIII—XIX стст. многія кампазітары, у тым ліку Восіп Казлоўскі.
У цэлым выяўленыя творы М. К. Агінскага можна разглядаць як прыклады музычнага аматарства, распаўсюджанага ў той час у колах арыстакратыі.
Літаратурная творчасць
Міхал Казімір Агінскі займаўся мастацкай літаратурнай творчасцю, кантактаваў з французскімі энцыклапедыстамі і асветнікамі і выдаваў свае творы пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін».
Два рукапісныя сшыткі песень (з нотамі і тэкстамі) М. К. Агінскага сведчаць, што вершаваныя тэксты ў іх залежаць не так ад літаратурных, як ад музычных традыцый. І калі ў першы зборнік увайшлі творы, жанрава пазначаныя Агінскім як песні, то другі ўяўляе з сябе цыкл з дванаццаці мініяцюр, паяднаных вобразам Касі. Менавіта праз гэты вобраз выходзіў Агінскі за межы класіцыстычных форм паэзіі, набліжаўся да рамантычнага цыкла. Разбурэнне канонаў адбывалася на аснове фрагментарнасці мініяцюр, уяўнай незавершанасці, хоць і з прыкметамі асветніцкай філасофіі, выяўленай найперш у адцягненых, абстрактных загалоўках — «Пра дарагі момант», «Пра зямлю», «Пра паветра», «Пра ваду», «Пра агонь» і інш. У іх аўтар ствараў падаснову новай паэтычнай формы, блізкай да раманса, мадрыгала ці ксеніі. У гэтых фрагментах дзякуючы погляду на з’яву, выстаўленую нібы збоку, адбываецца рух аўтара да самога сябе, але не да канца: стрымлівалі класіцыстычныя традыцыі. Таму ў канкрэтных тэмах фрагментаў, павернутых нейкай адной гранню, крыху завуаляванай інтымным, знаёмым толькі аўтару і адрасату вобразам, адбывалася цёплая пульсацыя жывога чалавечага пачуцця, трохі ўгаданага і абавязкова далікатнага, але недавыказанага, недараскрытага і тым не менш, зараджанага наіўнасцю пераадолення асяроддзя і традыцый.
Сведчаннем прыхільнасці М. К. Агінскага да асветніцкіх ідэй было тое, што ён у свой зборнік «Гістарычных і маральных аповесцяў» (1782) уключыў, акрамя ўласных твораў, перакладзены ім з французскай мовы на польскую вершаваны «Ліст да народа» Антуана Леанарда Тама, які сябраваў з Дэлілем і Дэламберам і якога Вальтэр называў «братам па красамоўству». Несумненна, высакародныя ўяўленні Тама пра грамадскія стасункі перакладчык падзяляў. У празаічнай прадмове «Гістарычных і маральных аповесцяў» «Слонімскі грамадзянін», зыходзячы з асветніцкіх пазіцый, зазначае, што шляхі ўдасканалення грамадства пралягаюць праз перамогу дабра над злом у самім чалавеку, і звяртаецца да чытача з заклікам стаць «сябрам сумленнасці», каб паступова такім чынам сумленасць пашыралася на ўсіх людзей. Што тычыцца «Ліста да народа», то ў ім не толькі сцвярджаецца роўнасць людзей, але і абвяшчаецца, што народ — гэта асноўная стваральная сіла грамадства, якая рухае гісторыю, і што ў аснове багацця ляжыць праца. Проціпастаўляючы горад вёсцы, а багатых — бедным, аўтар і перакладчык сцвярджаюць, што толькі ў сялянскім асяроддзі захавалася цнатлівасць і чысціня нораваў.
Розум, маральнасць і праца праслаўляюцца таксама і ў іншым зборніку «Слонімскага грамадзяніна» — «Байкі і не-байкі» (1788). Названыя зборнікі Міхала Казіміра Агінскага, паэта і кампазітара, сталіся выразным выяўленнем і творчай рэалізацыяй Асветніцтва ў літаратурным працэсе.
Гл. таксама
- Слонімская капэла Агінскага
- Слонімскі тэатр Агінскага
Зноскі
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 22 студзеня 2022.
- Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 153.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
- Агінскі Міхал Казімір // Асветнікі зямлі Беларускай, X — пач. XX ст.: энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 9.
- Агінскі Міхал Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 75. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Агінскі Міхал Казімір // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя ў 2 т. Мн., 2002. Т.1. С. 17.
- Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 32—34. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Верамейчык, С. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі: (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мн.: Кавалер Паблішэрс, 2003. − 127 с.
- Дадзіёмава, В. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да XX стагоддзя. — Мн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. — 230 с. ISBN 978-985-7048-05-2
- Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / Пер. з ням. мовы У. Сакалоўскага; навук. рэд. пер. і тэкст прадм. А. Мальдзіса. — Мн.: Беларусь, 1993. — 176 с. ISBN 5-338-01062-3
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh asob z prozvishcham Aginski Mihal Kazimir Aginski polsk Michal Kazimierz Oginski 1728 Varshava 31 maya 1800 Slonim dzyarzhayny dzeyach Rechy Paspalitaj kampazitar paet mecenat Mihal Kazimir AginskiPartret Mihala Kazimira AginskagaBrama d 24 y getman vyaliki litoyski29 lyutaga 1768 6 lipenya 1793Papyarednik Mihal Yuzaf MasalskiPeraemnik Shyman Marcin Kasakoyski35 y vayavoda vilenski4 snezhnya 1764 29 lyutaga 1768Papyarednik Karal Stanislay Radzivil Pane KahankuPeraemnik Karal Stanislay Radzivil Pane Kahankupisar polny litoyski20 chervenya 1748 4 snezhnya 1764Papyarednik Karal Yuzaf SapegaPeraemnik Yuzaf Sasnoyskichashnik vyaliki litoyski18 verasnya 1744 20 chervenya 1748Papyarednik Ignacy SapegaPeraemnik Gervazy Lyudvik Askerkastarosta pinski d 1752 4 snezhnya 1764Papyarednik Uladzislay ElskiPeraemnik Antoni Tadevush Pshazdzeckivojt pinski d z 1752Papyarednik Uladzislay ElskiPeraemnik Adam SkirmuntNaradzhenne ne ranej za 1728 i ne paznej za 1730 VarshavaSmerc 31 maya 1800 1800 05 31 Varshava Karaleystva PrusiyaMesca pahavannya Staryya PavonzkiRod AginskiyaBacka Yuzaf Tadevush AginskiMaci Ganna z Vishnyaveckih d Zhonka Alyaksandra AginskayaDzeci Mihal Kleafas AginskiZvanne generalUznagarody Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaPahodziy z rodu knyazyoy Aginskih pradstayniki yakoga adygryvali znachnuyu rolyu y dzyarzhaynym gramadska palitychnym i kulturnym zhycci Vyalikaga Knyastva Litoyskaga i Polshchy Rana straciy backu i gadavaysya pad apyakunstvam spachatku dzeda vyalikaga getmana litoyskaga Mihala Servacyya Vishnyaveckaga potym pad naglyadam vayavody vicebskaga Marcyyana Aginskaga paslya yago vyhavacelem stay kancler litoyski Fryderyk Mihal Chartaryjski Pra maladyya gady Mihala Kazimira zahavalasya mala zvestak yon vyvuchay muzyku i zhyvapis mey zdolnasci da mastactva Pa paradze M Chartaryjskaga Mihal Kazimir pachay vaennuyu kar eru a y 18 gadovym uzrosce byy deputatam sejma Z 1753 yon padarozhnichay pa Zahodnyaj Eyrope Naveday Drezden Venu Paryzh dze praktykavaysya y asnoynym u muzychnym mastactve Atrymay muzychnuyu adukacyyu igry na skrypcy vuchyysya y Dzhavani Batysta Viyoci Talent Aginskaga yshvalyay u svaih memuarah Deni Dzidro U 1761 godze Mihal Kazimir vyarnuysya na radzimu azhaniysya z dachkoj M Chartaryjskaga Alyaksandraj za yakoj atrymay dze paznej stvaryy slavutuyu syadzibu muz U 1768 M K Aginski stay vyalikim getmanam litoyskim a praz try gady daluchyysya da Barskaj kanfederacyi U noch na 12 verasnya 1771 goda 2 5 tysyachny atrad getmana y bai pry Stalovichah razbity 1 tysyachnym atradam Alyaksandra Suvorava Paslya getaga Aginski emigravay za myazhu a yse yago mayontki shto znahodzilisya va yshodnyaj Belarusi uzho daluchanaj 1772 da Rasii byli kanfiskavany U 1775 yon atrymay amnistyyu i vyarnuysya y Slonim dze pabudavay nekalki pradpryemstvay drukarnyu Pa yago inicyyatyve i na yago srodki pabudavany Aginski kanal Praz paleskiya baloty yago namagannyami byli adnoyleny kolishniya gascincy yakiya zluchali Pinsk sa Slonimam i Valynnyu U hutkim chase Slonim peratvaryysya y paynochnyya Afiny Pry svaim dvary M K Aginski zasnavay operny teatr muzychnuyu kapelu adkryy shkolu Departament baletnyh dzyacej dze akramya tancay vuchyli chytannyu i pismu dzyacej prygonnyh Dlya teatra napisay opery Zmeneny filosaf Elisejskiya pali i insh Pisay taksama skrypichnyya p esy palanezy i inshyya muzychnyya tvory vydatna vykonvayuchy ih na roznyh instrumentah Yago lichac aytaram vydadzenyh u Varshave pad pseydanimam Slonimski gramadzyanin peradavyh dlya svajgo chasu zbornikay Gistarychnyya i maralnyya apovesci 1782 Bajki i ne bajki 1788 U aposhni zbornik uvajshli vershy z Pesen pana Mihala grafa Aginskaga getmana Vyalikaga Knyastva Litoyskaga ukladzenyya y verasni 1770 goda y Slonime Yak mecenat M K Aginski rabiy ahvyaravanni dlya klyashtara i kascyola y Smilavichah a taksama zasnavay dabrachynny fond dlya studentay Vilenskaga yniversiteta U 1781 godze Mihal Kazimir Aginski byy pryznachany namesnikam a praz god vyehay za myazhu Byy u Bruseli Amsterdame Berline Vene vandravay pa Anglii Navedvayuchy Prusiyu prasiy dapamogi y pruskaga karalya Frydryha Vilgelma II kab vyarnuc svae mayontki y Rasii U 1793 Aginski admoviysya ad vyalikaj getmanskaj bulavy Padchas paystannya T Kascyushki yon znahodziysya y Vilni Cyazhka hvory byly getman pa ranejshamu zajmaysya muzykaj navat naladziy syabroystva z Francam Iozefam Gajdnam U kan 1795 M K Aginski peraehay u Varshavu dze i pravyoy aposhniya gady svajgo zhyccya Muzychnaya tvorchascLichycca shto Mihal Kazimir Aginski aytar nekalkih oper u t l Zmeneny filosaf 1771 Elisejskiya pali 1788 veragodna z F Maryni yak myarkuyuc taksama Sily svetu i Stanovishcha sasloyyay 1784 a taksama muzyki da baleta partytury getyh tvoray pakul ne znojdzeny Pisay taksama skrypichnyya p esy ramansy palanezy Aytar adnago z pershyh vyadomyh vakalnyh cyklay Da Kasi Vydatna vykonvay svae tvory na roznyh instrumentah Yago zhartam nazyvali getman klarnet a nekatoryya dasledchyki zhyccya i dzejnasci M K Aginskaga scvyardzhayuc shto menavita yon vynajshay padnozhku da arfy Z uzoray yago kamerna vakalnyh tvoray vyadoma 12 pesen bez akampanementu shto zahavalisya y rukapise 1770 g i 14 pesen u supravadzhenni dzvyuh skrypak i basa apublikavanyh u varshayskim vydanni 1788 g U getyh pesnyah na ylasnyya slovy nevyalikih pa pamerah i neskladanyh pa muzychnaj move M K Aginski yvasobiy idealy prastaty i naturalnasci y vyyaylenni pachuccyay yakiya byli suguchny rakajlna bukalichnym plynyam yago epohi Solnyya pesni yyaylyayuc saboj afarystychnyya zamalyoyki yakiya hutchej za ysyo stvaralisya da yzho gatovyh vershay shto pacvyardzhaecca isnavannem i sheragu tekstay bez muzyki Syarod ih yosc filasofska pavuchalnyya Serca i rozum Ab filasofii Ab lyose Ab gusce pastaralnyya Pastushka i zastolnyya Bahus yosc partretnyya zamalyoyki dzyaychat Anetka Dzyaychynka Kasya Lizetka i hlopca Antak Drukavanyya pesni pry padabenstve z rukapisnymi chasam litaralnym yak u Pastushcy melodyya yakoj vykarystoyvaecca y pesni Ab kalendary istotna adroznivayucca ad aposhnih Persh za ysyo u tvorah z vydannya 1788 g muzyka z yaylyaecca vyaduchym pachatkam Getyya pesni yadnae vobraz syalyanachki Kasi chyya letucennaya postac nathnyae vytanchana rafinavanaga yunaka ad imya yakoga vyadzecca apavyadanne na stvarenne lirychnyh i pavuchalnyh filasofskih i gumarystychnyh zamalyovak Urazhany dzyaychynaj yon va ysim adchuvae poglyad yae vachej ceplynyu serca i svet rozumu Dumki yunaka pra zhyccyo yago nyagody i radasci nabyvayuc filasofskae adcenne Ab shchyrym sercy Nespadzyavany dobry dzen Kocik verabej Ab plavanni a filasofskiya sentencyi zhyccyovuyu prastatu naturalnasc i ramantychny vodar Roznyya gusty Ab maskah Pesni M K Aginskaga napisany peravazhna y kupletnaj forme Meladyjny golas yak pravila dubliruecca skrypkaj ruhaecca pastupenna ci pa gukah trohguchchay myakka zakruglyayuchysya y kancy fraz U rytmicy prymetny formuly harakternyya dlya papulyarnyh u toj chas tancay palaneza i insh Prazrystaya faktura yskladnyaecca badaj shto tolki y ryturnelyah ne perashkadzhae sluhachu zasyarodzic uvagu na melodyi Aposhnyaya pry ysyoj minimalizacyi virtuoznyh srodkay byare na syabe asnoynuyu rolyu y stvarenni mastackaga vobraza u kozhnaj miniyacyury svaeasablivaga ale pry tym shmat u chym agulnaga dlya ysih pesen Gety opus pa zmesce i muzychnaj move arganichna ypisvaecca y kola vakalnyh miniyacyur u tym liku pesen Zhan Zhaka Ruso i Filipa Emanuila Baha yakiya atrymali raspaysyudzhanne y Eyrope y chasy rannyaga klasicyzmu Z instrumentalnyh p es M K Aginskaga adshukany tolki Palanez dlya skrypki i fartepiyana upershynyu nadrukavany y gazece Kur er varshayski za 1902 g Tvor zasnavany na velmi papulyarnaj teme yakuyu vykarystoyvali y XVIII XIX stst mnogiya kampazitary u tym liku Vosip Kazloyski U celym vyyaylenyya tvory M K Aginskaga mozhna razglyadac yak pryklady muzychnaga amatarstva raspaysyudzhanaga y toj chas u kolah arystakratyi Litaraturnaya tvorchascMihal Kazimir Aginski zajmaysya mastackaj litaraturnaj tvorchascyu kantaktavay z francuzskimi encyklapedystami i asvetnikami i vydavay svae tvory pad pseydanimam Slonimski gramadzyanin Dva rukapisnyya sshytki pesen z notami i tekstami M K Aginskaga svedchac shto vershavanyya teksty y ih zalezhac ne tak ad litaraturnyh yak ad muzychnyh tradycyj I kali y pershy zbornik uvajshli tvory zhanrava paznachanyya Aginskim yak pesni to drugi yyaylyae z syabe cykl z dvanaccaci miniyacyur payadnanyh vobrazam Kasi Menavita praz gety vobraz vyhodziy Aginski za mezhy klasicystychnyh form paezii nablizhaysya da ramantychnaga cykla Razburenne kanonay adbyvalasya na asnove fragmentarnasci miniyacyur uyaynaj nezavershanasci hoc i z prykmetami asvetnickaj filasofii vyyaylenaj najpersh u adcyagnenyh abstraktnyh zagaloykah Pra daragi momant Pra zyamlyu Pra pavetra Pra vadu Pra agon i insh U ih aytar stvaray padasnovu novaj paetychnaj formy blizkaj da ramansa madrygala ci ksenii U getyh fragmentah dzyakuyuchy poglyadu na z yavu vystaylenuyu niby zboku adbyvaecca ruh aytara da samoga syabe ale ne da kanca strymlivali klasicystychnyya tradycyi Tamu y kankretnyh temah fragmentay pavernutyh nejkaj adnoj grannyu kryhu zavualyavanaj intymnym znayomym tolki aytaru i adrasatu vobrazam adbyvalasya cyoplaya pulsacyya zhyvoga chalavechaga pachuccya trohi ygadanaga i abavyazkova dalikatnaga ale nedavykazanaga nedaraskrytaga i tym ne mensh zaradzhanaga naiynascyu peraadolennya asyaroddzya i tradycyj Svedchannem pryhilnasci M K Aginskaga da asvetnickih idej bylo toe shto yon u svoj zbornik Gistarychnyh i maralnyh apovescyay 1782 uklyuchyy akramya ylasnyh tvoray perakladzeny im z francuzskaj movy na polskuyu vershavany List da naroda Antuana Leanarda Tama yaki syabravay z Delilem i Delamberam i yakoga Valter nazyvay bratam pa krasamoystvu Nesumnenna vysakarodnyya yyaylenni Tama pra gramadskiya stasunki perakladchyk padzyalyay U prazaichnaj pradmove Gistarychnyh i maralnyh apovescyay Slonimski gramadzyanin zyhodzyachy z asvetnickih pazicyj zaznachae shto shlyahi ydaskanalennya gramadstva pralyagayuc praz peramogu dabra nad zlom u samim chalaveku i zvyartaecca da chytacha z zaklikam stac syabram sumlennasci kab pastupova takim chynam sumlenasc pashyralasya na ysih lyudzej Shto tychycca Lista da naroda to y im ne tolki scvyardzhaecca roynasc lyudzej ale i abvyashchaecca shto narod geta asnoynaya stvaralnaya sila gramadstva yakaya ruhae gistoryyu i shto y asnove bagaccya lyazhyc praca Procipastaylyayuchy gorad vyoscy a bagatyh bednym aytar i perakladchyk scvyardzhayuc shto tolki y syalyanskim asyaroddzi zahavalasya cnatlivasc i chyscinya noravay Rozum maralnasc i praca praslaylyayucca taksama i y inshym zborniku Slonimskaga gramadzyanina Bajki i ne bajki 1788 Nazvanyya zborniki Mihala Kazimira Aginskaga paeta i kampazitara stalisya vyraznym vyyaylennem i tvorchaj realizacyyaj Asvetnictva y litaraturnym pracese Gl taksamaSlonimskaya kapela Aginskaga Slonimski teatr AginskagaZnoskiBolshaya rossijskaya enciklopediya M Bolshaya rossijskaya enciklopediya 2004 Praverana 22 studzenya 2022 lt a href https wikidata org wiki Track Q5061737 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q1768199 gt lt a gt Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego 1386 1795 pad red J Wolff Krakow 1885 S 153 lt a href https wikidata org wiki Track Q123243396 gt lt a gt Gistoryya Sapegay zhyccyapisy mayontki fundacyi Mn Viktar Hursik 2017 S 70 586 s ISBN 978 985 7025 75 6 lt a href https wikidata org wiki Track Q122382124 gt lt a gt LitaraturaAginski Mihal Kazimir Asvetniki zyamli Belaruskaj X pach XX st encykl daved Mn 2001 S 9 Aginski Mihal Kazimir Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 1 A Arshyn Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1996 T 1 S 75 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0036 6 t 1 Aginski Mihal Kazimir Teatralnaya Belarus encyklapedyya y 2 t Mn 2002 T 1 S 17 Aginskiya Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 1 A Belica Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1993 S 32 34 20 000 ekz ISBN 5 85700 074 2 Veramejchyk S Mihal Kleafas Aginski 1765 1833 prodki zhyccyo y Zalessi nashchadki sproba hranalogii Syargej Veramejchyk Mn Kavaler Pablishers 2003 127 s Dadziyomava V Gistoryya muzychnaj kultury Belarusi da XX stagoddzya Mn Belaruskaya dzyarzhaynaya akademiya muzyki 2012 230 s ISBN 978 985 7048 05 2 Cehanavecki A Mihal Kazimir Aginski i yago syadziba muzay u Slonime Per z nyam movy U Sakaloyskaga navuk red per i tekst pradm A Maldzisa Mn Belarus 1993 176 s ISBN 5 338 01062 3