Бары́саў (трансліт.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на рацэ Бярэзіне. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква.
Горад Барысаў
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Барысаў на Вікісховішчы |
Назва
Наконт паходжання назвы Барысава няма поўнай згоды.
Паводле найбольш вядомай версіі, назва -- звычайны атрапатапонім ад імя Барыс («Барысаў горад»), якое звязваюць з полацкім князем Барысам Усяславічам. Упершыню горад згаданы менавіта з такой назвай пад 1127/1128 годам (у Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім спісах, адпаведна), імаверна, яшчэ пры жыцці Барыса Усяславіча. Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. проста звязваюць заснаванне горад з Барысам Услявічам, следам таксама робіць і расійскі гісторык XVIII ст. В. Тацішчава, ён дае і акалічнасці заснавання пад 1102 годам, але не называе крыніцы, што ўласціва яго «Гісторыі Расійскай», імаверна, гэта яго "рэканструкцыя". Аднак, археалагічныя даныя пацвярджаюць заснаванне горада на пачатку XI cт.
Ёсць і іншая версія, упершыню выказаная археолагам М. Ткачовым. Ён звярнуў увагу на адну з карт фламандскага картографа і географа Г. Меркатара, надрукаваную ў 1595 годзе ў «Атласе, або касмаграфічных разважанні пра стварэнне сусвету і выява створанага» (лац. Atlas sive Cosmographicae Meditationes de Fabrica Mundi et Fabricati Figura).
На карце «Літва» (Lithvania) выяўлена Вялікае Княства Літоўскае, Барысаў (Borißow) паказаны размешчаным на левым беразе ракі Бярэзіны паміж вусцямі рэк Сха (Scha) і Барыса (Borißa). Паводле М. Ткачова, гэта сведчыць, што назва Барысава — не адыменная, а паходзіць ад ракі Барысы.
Карта Меркатара — адзінае вядомае на сёння сведчанне пра гэты гідронім. Каля Старабарысава, у якім знаходзіцца старажытнае барысаўскае гарадзішча XII—XIII ст., сапраўды ў Бярэзіну адна за адной злева ўцякаюць дзве ракі, засведчаныя яшчэ на картах пачатку XX ст. Іх назвы не фіксуе (не знайшоў у пісаных крыніцах) і стваральнік найбольш поўнага рэестру рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў.
Калі рачная назва Барыса існавала, то яна балцкага паходжання.
Балцкі гідранімічны пашыральнік -is- у гідронімах тыпу Dubysà, Lavysà, у тапоніме Kilbisai. Адпачатная балцкая форма мусіла быць тыпу Barysà.
Корань Bar- у літоўскіх рачных назвах Barys, Bar-upė, якія лічацца вельмі старажытнымі. Той жа корань, з пашыральнікам -t-, і ў літоўскіх гідронімах тыпу Bartuva, у назве прускай ракі *Barta (ад яе мела пайсці назва зямлі прускага народу бартаў), у якіх аснову Bar-t- звязваюць з індаеўрапейскім *bher- «булькатаць; імкліва рухацца».
Тыпалагічна пара Borißa : Borißow можа быць параўнаная з парай Арэса : Aressow (назву ракі Арэса параўноўваюць з гэтым прускім тапонімам, у іх супольны корань Ar-, ад *er- / *or- «рухацца»).
Назва *Барыса́ значыць «Хуткаплынная (рака)».
Герб і сцяг
Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на траве сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дахам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіць Святы Пётр з двума ключамі ў руцэ.
Сцяг: прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: чырвонай, у адну чвэрць шырыні, белай (сярэбранай), у дзве чвэрці і зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.
Вядомы гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.
Галоўнай фігурай герба з’яўляецца Пётр, святы і апостал, рыбак, кіраўнік дванадцаці апосталаў і адзін з найбліжэйшых сябраў Ісуса. У хрысціянскім мастацтве Пятра часта адлюстроўвалі з двума ключамі ад Раю, якія ён атрымаў ад Хрыста.
Сучасны герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2000 г. № 41.
Сучасны герб адрозніваецца ад гістарычнага. Так, на гістарычным гербе брама адчыненая, на сучасным брама ў Рай зачыненая.
Гісторыя
Паводле археалагічных даследаванняў, узнік на пачатку XII ст., паводле В. Тацішчава заснаваны ў 1102 годзе полацкім князем Барысам Усяславічам. Таксама ёсць неверагодныя звесткі пра заснаванне ў 1032 годзе вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася (паводле Г. Штыхава) на левым беразе ракі Бярэзіны. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127 годам.
Верагодна, у 1-й палове XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца (цяпер гарадзішча ў в. Старабарысаў) на новае, за 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Новы драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна за 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста (цяпер тут па вул. Гогаля знаходзіцца жылы сектар, станцыя юнатаў, медвыцвярэзвальнік).
У канцы XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 годзе выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.
Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 (Гл. таксама Аблога Барысава).
У 1563 г. Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 1563—1569 гг. цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 г. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.
З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр павета. У 1796 г. атрымаў новы герб (стары герб пад расійскім арлом). У той жа час горад быў прададзены Радзівіламі Клецкай ардынацыі расійскаму скарбу. Рэзідэнцыя Радзівілаў была перанесена ў раён вёскі Барысаў Стары (зараз вёска Старабарысаў), дзе была пабудаваная мыза Радзівілаў. Пасля паўстання 1863 года Радзівіл прадаў усе свае землі на Барысаўшчыне расійскаму скарбу. Пазней землі выкупіў дзядзька цара Мікалая.
У вайну 1812 года (26—29 лістапада) каля Барысава ў баях каля вёсак Студзёнка і Вялікае Стахава Вялікае войска Напалеона ў час яго пераправы цераз раку Бярэзіну панесла вялікія страты.
Падчас паўстання 1863 года студэнтам з Барысава Антонам Трусавым быў узначалены партызанскі атрад, які ваяваў на Ігуменшчыне. У гонар Трусава ў Барысаве названа вуліца.
У 1885—1895 гг. дзейнічала Барысаўская фабрыка драўляных шавецкіх шпілек і капылоў. У 1905 г. заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод. У 1914—1916 гг. дзейнічала Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя.
У маі 1917 года пачаў дзейнасць Барысаўскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. З 28 лютага 1918 года Барысаў знаходзіўся пад германскай акупацыяй. Пасля сыхода з горада бальшавікі ўзарвалі секцыю чыгуначнага маста праз Бярэзіну. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Актыўны супраціў немцам аказвалі партызанскія аддзелы БНР, створаныя эсэрамі. Узначальвалі іх беларусы з Барысаўшчыны Юрка Моніч і Лукаш Сяменік. 2 снежня 1918 года горад занялі савецкія войскі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 10 жніўня 1919 года Барысаў знаходзіўся пад акупацыяй Польскай Рэспублікі. Пад ціскам бальшавікоў польскія войскі пакінулі левабярэжны Барысаў і замацаваліся на правым беразе Бярэзіны. 25 мая 1920 года бальшавікі захапілі правабярэжны Барысаў.
З 31 ліпеня 1920 года горад у складзе БССР. З 1924 года цэнтр Барысаўскага раёна, у 1924—1927 гадах — Барысаўскай акругі. 7 красавіка 1932 года ў Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. У выніку, 9 красавіка хлеб быў завезены, і 10 красавіка выступы сціхлі. На працягу красавіка 1932 года сваіх пасад былі пазбаўлены — старшыня Барысаўскага ЦРК Розін, кіраўнікі Барысаўскай міліцыі Шквор і Лібман, начальнік ДПУ Барысаўскага раёна Прывольскі. Быў зняты з працы і сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б Тамашэўскі. 3 мая 1933 года галодныя жанчыны і дзеці выйшлі на вуліцы горада і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да іх далучыліся работнікі мясцовай запалкавай фабрыкі «Бярэзіна», якія абвясцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 мая супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчан, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі ў мясцовасці «Батарэі». З 27 верасня 1938 года — горад абласнога падпарадкавання.
У ліпені 1941 года Барысаў абаранялі Зводная дывізія палкоўніка Грышына, 1-я Пралетарская маскоўская дывізія, палкі дывізіі НКУС па ахове чыгункі, умацаваныя бронецягнікамі, авіяцыя. Савецкія войскі не здолелі спыніць адну 18-ю танкавую дывізію Вермахта і пасля цяжкіх абарончых баёў здалі горад. Замацаваўшыся паміж Неманіцай і Лошніцай, савецкія войскі спрабавалі адбіць горад, але былі вымушаны пакінуць і гэтую лінію абароны. Да гэтага часу невядома, колькі чырвонаармейцаў загінула пры абароне горада і дзе яны пахаваныя.
У Вялікую Айчынную вайну акупанты на тэрыторыі горада стварылі 6 лагераў смерці (у тым ліку на тэрыторыі 60-га палка сувязі (былыя кавалерыйскія кашары), зялёны гарадок (тэрыторыя 7-га інжынернага палка), тэрыторыя 740-й зенітна-ракетнай брыгады), дзе знішчылі больш за 33 тыс. чалавек. (Гл. таксама Абарона Барысава (1941))
3 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, заняла Барысаў. Пры штурме горада вызначыліся танкісты з авангарда брыгады. Група з трох танкаў спрабавала захапіць аўтамабільны мост праз Бярэзіну. Адзін танк быў падбіты перад мастом, другі за мастом. Трэці танк Паўла Рака прарваўся ў горад і пасля боя быў спалены праціўнікам. Імёны экіпажаў двух іншых танкаў невядомыя і памяць іх, акрамя экіпажа Рака, якому доўгі час стаяў помнік у Барысаве, ніяк не ўшанавана.
У 2006 годзе адбылося аб’яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністрацыйную структуру — Барысаўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Барысаве.
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 1997 год — 159,3 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2005 год — 150 тыс. чал.; 2006 год — 149,9 тыс. чал.; 2007 год — 149,7 тыс. чал.; 2009 год — 147 529 чал. (1 студзеня), 147 381 чал. (14 кастрычніка, перапіс); 2010 год — 147 052 чал.; 2011 год — 146 440 чал.; 2012 год — 145 879 чал.; 2013 год — 145 659 тыс. чал.; 2014 год — 145 223 чал.; 2015 год — 144 945 чал.; 2016 год — 143 919 чал.; 2017 год — 143 287 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, напрыклад Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, «Барымак»; па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран», «Аўтагідраўзмацняльнік».
Культура
- Барысаўскі аб’яднаны музей.
- Народны тэатр Відарыс.
- Дом культуры
- Раённыя дамы культуры Лядзішча, Печы
- Парк культуры і адпачынку імя Горкага
- Кінатэатр Мір (не працуе)
- Кінатэатр Радзіма (знесены)
- Кінатэатр Перамога
- Кінатэатр Кастрычнік
- Музей на костках — выстава савецкай вайсковай тэхнікі каля помніка ахвярам нацызма на вул. Чапаева.
Спорт
- Футбольны клуб БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболе.
- Гарадскі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзення міжнародных матчаў па футболе.
- У 2014 годзе адкрыўся новы стадыён «Барысаў-Арэна», на якім праводзяцца хатнія матчы.
- Стралковы клуб Федэрацыі прафсаюзаў
- Гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў горада Барысава на вул. 8 сакавіка.
- Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна на вул. Дзяржынскага
СМІ
- Газета «». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
- Газета «Адзінства». Орган мясцовых улад.
- Газета «Гоман Барысаўшчыны» на беларускай мове. Выходзіць з 1996 года.
Славутасці
Будынкі рэлігійных культаў
- Васкрасенскі сабор (1874)
- Царква ў гонар Раства Хрыстова
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1806—1823)
- Касцёл Спаслання Святога Духа
- Вялікая сінагога (пач. 20 ст.) — па прызначэнні не выкарыстоўваецца
- Сінагога «Хеўрэ Тылім» (1911) — па прызначэнні не выкарыстоўваецца
Воінскія часці МА РБ у Барысаве і Барысаўскім раёне
- Упраўленне Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання (праспект Рэвалюцыі за помнікам Леніну).
- 258-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання (праспект Рэвалюцыі, былыя кавалерыйскія кашары).
- 60-ы асобны Баранавіцкі полк сувязі (праспект Рэвалюцыі, былыя кавалерыйскія кашары).
- 740-я зенітна-ракетная Мінская брыгада, в/ч 30151 (раён гаражоў Мідас, вул. Ватуціна).
- 244-ы цэнтр радыёэлектроннай разведкі.
- 814-ы цэнтр тэхнічнага абслугоўвання (вул. Чалоўскай).
- 34-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
- 527-я асобная рота спецыяльнага прызначэння (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
- 10-ы асобны батальён радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі сродкамі, в/ч 93685 (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
- 310-я гвардзейская Беластоцкая, ордэнаў Кутузова 3-й ступені і Аляксандра Неўскага, асобная група артылерыі (вул. Дняпроўская, Лядзішчы).
- 110-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння.
- 80-ы асобны Севастопальскі батальён радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны.
- 7-ы інжынерны Торуньскі ордэнаў Аляксандра Неўскага і Чырвонай зоркі полк (Зялёны гарадок).
- 1019-ы камандна-разведвальны цэнтр.
- 592‑гі ваенна-медыцынскі цэнтр (вул. Шпітальная).
- 72-гі гвардзейскі аб’яднаны вучэбный цэнтр (вул. Сярэбранікава, Печы).
- 320-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў інжынерных войскаў (Печы).
- 227-ы агульнавайсковы палігон (вул. Галіцкага).
- Артылерыйскія склады (вёска Вялікае Стахава).
- 139-ы цэнтр метралагічнага забеспячэння
- 121-я навігацыйна-тапаграфічная часць
- 1825-я база вымяральнай тэхнікі
Фартыфікацыя Барысава
- Фартыфікацыя Барысава
Грамадзянская архітэктура XIX стагоддзя
- (1806—1823)
- Будынак казначэйства
- Рэшткі грэблі млына праз Сху
- Будынак пажарнай часткі
Грамадзянская архітэктура XX стагоддзя
- Будынак чыгуначнага вакзала (пач. XX ст.)
- Жылыя дамы (пач. XX ст.)
- Грэбля на паромную пераправу ад Барысаўскага замка да Бярэзіны. Амаль цалкам знішчана пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра і новага моста.
- Рэшткі парка насупраць Музея
- Рэшткі парка каля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна каля вул. Дзяржынскага
- Былы ваенны гарадок Лядзішча — комплекс жылых і вайсковых будынкаў пачатку 1930-х гадоў.
- Былы ваенны Новы гарадок (Ватуціна) — комплекс жылых і вайсковых будынкаў 2-й паловы 1930-х гадоў.
- Ваенны гарадок Печы — комплекс жылых і вайсковых будынкаў 2-й паловы 1930-х гадоў.
- Рэшткі станцыі хуткай дапамогі і пажарнай часткі каля 2-й паліклінікі.
Грамадзянская архітэктура XXI стагоддзя
У 2010 годзе пачалося будаўніцтва новага мікрараёна на месцы былога вайсковага аўтапалігона (вул. Брылеўская). Мікрараён заселены.
У пачатку 2020 года пачалося будаўніцтва новага мікрараёна Лядзішча-2.
Могілкі
- Брацкая магіла партызан.
- Брацкая магіла савецкіх актывістаў.
- Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных. Вул. Чапаева. Тэрыторыя гітлераўскага шталага.
- Кальварыйскія могілкі, на якіх размешчаны класіцыстычная капліца (XIX ст.) і новая капліца (1995).
- Могілкі каля вёскі Вуглы.
- Могілкі на вул. Першай Маскоўскай пралетарскай дывізіі.
- Яўрэйскія могілкі.
- Магіла лекара ў крэпасці.
- Шпітальныя могілкі каля вайсковага шпіталя
- Нямецкія могілкі на вул. Чалоўскай. Часткова экзгумаваныя. На іх месцы пабудаваны жылыя дамы і часткова 140-ы рамонтны завод
- Могілкі на тэрыторыі 740-й зенітна-ракетнай часці. Былы артылерыйскі палігон Лядзішча, месца пахавання нацыстамі ахвяр тэрору. Часткова экзгумаваныя.
Помнікі без пахаванняў
- Помнік бальшавіцкай партызанке Люсі Чалоўскай
- Помнік бальшавіку Арджанікідзе
- Помнік бальшавіку Леніну
- Помнік князю Барысу
- Помнік экіпажу танка Рака
- Помнік курсантам былога танкавага вучылішча
- Помнік салдатам і афіцэрам 1-й Пралетарскай Маскоўскай дывізіі
- Помнік афганцам
- Помнік салдатам, загінулым у аўтамабільнай аварыі ў 1994 годзе. Знаходзіцца за Пячамі.
- Помнік танкістам 10-й дняпроўскай танкавай дывізіі. Знаходзіцца ў Лядзішчы.
- Помнік танкістам Ротмістрава ў лесе ў раёне.
- Помнік ахвярам нацызму на вуліцы 50 год БССР.
- Памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года ў лесе на ўскрайку горада.
Вядомыя асобы
- Аляксей Абалмасаў — беларускі спартсмен-вясляр.
- Антаніна Іванаўна Абрамава (нар. 1926) — галоўны мастак на Барысаўскім крыштальным заводзе.
- Язэп Аляксандравіч Адамовіч (1897—1937), беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч.
- Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (нар. 1988) — алімпійскі чэмпіён і рэкардсмен свету па цяжкай атлетыцы.
- Уладзімір Ігаравіч Архангельскі (нар. 1967) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Пятровіч Астроўскі — беларускі дыпламат.
- Васіль Васілевіч Барысенка (1904—1984) — беларускі літаратуразнавец, крытык.
- Евель Самуілавіч Бялявін (1920—1972) — Герой Савецкага Саюза.
- Шая Іосіфавіч Бярковіч (1918—1942) — адзін з арганізатараў антынацысцкага падполля на тэрыторыі Пінскай вобласці.
- Ганна Казіміраўна Вяржбіцкая (1915—2000) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966), Заслужаны аграном БССР.
- Яўсей Рыгоравіч Вайнруб (1909—2003) -- камандзір савецкіх танкавых войск падчас Другой сусветнай вайны, палкоўнік і Герой Савецкага Саюза.
- Мацвей Рыгоравіч Вайнруб (1910 – 1998) -- камандуючы савецкімі танкавымі войскамі, а потым намеснік камандуючага арміяй; Генерал-лейтэнант і Герой Савецкага Саюза.
- Макар Кандратавіч Вронскі (1910—1994) — скульптар, Народны мастак Украіны.
- (1919-1982) -- ізраільскі генерал, 5-ы начальнік Генеральнага штаба .
- Залман Давыдавіч Гільман (нар. 1929) — вучоны ў галіне селекцыі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы, доктар сельскагаспадарчых навук.
- Андрэй Андрэевіч Грамыка (1909—1989) — савецкі дыпламат, дзяржаўны дзеяч, у 1985—1988 гг. — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Выпускнік Старабарысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума.
- Анатоль Андрэевіч Грамыка (1932—2017) — член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі навук, доктар гістарычных навук.
- Георгій Паўлавіч Гурыновіч (1933—1994) — беларускі фізік.
- Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч (нар. у 1929) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Рахіль Эфраімаўна Мазо (1910—2000) — педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык (нар. 1962) — беларускі гісторык і археолаг.
- Валянцін Раманавіч Сімірскі (нар. 1946) — беларускі палітык.
- Юрый Станкевіч — беларускі пісьменнік.
- Валерый Іванавіч Стральчонак (нар. 1981) — беларускі палітык.
- Павел Фёдаравіч Тоўсцікаў (1904—1985) — генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Барысава (1969).
- Іван Міхайлавіч Ушакоў (1910—1966) — беларускі тэатральны мастак.
- Антон Мікалаевіч Філіповіч (нар. 1952) — беларускі архітэктар.
- Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
Гл. таксама
- Спіс вуліц Барысава
Заўвагі
- Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Татищев В. Собрание сочинений: В 8-ми томах: Т. 2, 3. История Российская Часть 2: — Репринт с изд. 1963, 1964 гг. Москва, 1994. С. 123.
- Image 102 of Atlas sive Cosmographicae meditationes de fabrica mvndi et fabricati figvra. https://www.loc.gov/resource/rbc0001.2003rosen0730/?sp=102&st=image&r=0.371,0.129,0.309,0.185,0
- П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. -- С.-Петербургъ, 1913. С. 97.
- P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T.1. Vilnius, 1996. С. 313—314.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 58, 59.
- V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 71—72.
- J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 132—133.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Ізноў пра галодны бунт(недаступная спасылка). borisov-e.info. Borisov-E.info (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2018.
- 4 траўня 1933 году ў Барысаве адбыўся галодны бунт . svaboda.org. Радыё Свабода (4 мая 2005). Праверана 12 красавіка 2018.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- Результаты переписи 2009 года"Население Республики Беларусь: его численность и состав" (Том 2)
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Соседи по парте.
- Мазо Рахиль Эфраимовна Архівавана 14 красавіка 2019. (руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Літаратура
- Борисов // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.;
- Насевіч В. Барысаў у часы Вялікага Княства Літоўскага Архівавана 20 лістапада 2008. // Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мінск, 2002. С. 26-37.
- Барысаў на тарчыкаў (нашыўках).
- Барысаў на значках
- Барысаў на значках. Частка 2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысаў
- Геаграфічныя звесткі па тэме Барысаў на OpenStreetMap
- Барысаўскі гарадскі сайт (навіны, аналітыка, форум) Архівавана 4 верасня 2007.
- Навіны, блогі Архівавана 9 снежня 2007.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Barysay znachenni Bary say translit Barysaŭ gorad u Minskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Barysayskaga rayona na race Byarezine Za 71 km na paynochny yshod ad Minska chygunachnaya stancyya na linii Minsk Orsha na aytadaroze Minsk Maskva Gorad Barysay Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc MinskayaRayon BarysayskiKaardynaty 54 13 27 pn sh 28 30 43 u d H G Ya OZasnavany 1102Pershaya zgadka 1127Ploshcha 45 97 km Vyshynya centra 169 0 mNaselnictva 135 696 chal 1 studzenya 2024 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 177Pashtovyya indeksy 222120Aytamabilny kod 5SAATA 6208501000Barysay na karce Belarusi Barysay na VikishovishchyNazvaNakont pahodzhannya nazvy Barysava nyama poynaj zgody Pavodle najbolsh vyadomaj versii nazva zvychajny atrapataponim ad imya Barys Barysay gorad yakoe zvyazvayuc z polackim knyazem Barysam Usyaslavicham Upershynyu gorad zgadany menavita z takoj nazvaj pad 1127 1128 godam u Layrenceyskim i Ipaceyskim spisah adpavedna imaverna yashche pry zhycci Barysa Usyaslavicha Belaruska litoyskiya letapisy XVI st prosta zvyazvayuc zasnavanne gorad z Barysam Uslyavicham sledam taksama robic i rasijski gistoryk XVIII st V Tacishchava yon dae i akalichnasci zasnavannya pad 1102 godam ale ne nazyvae krynicy shto ylasciva yago Gistoryi Rasijskaj imaverna geta yago rekanstrukcyya Adnak arhealagichnyya danyya pacvyardzhayuc zasnavanne gorada na pachatku XI ct Yosc i inshaya versiya upershynyu vykazanaya arheolagam M Tkachovym Yon zvyarnuy uvagu na adnu z kart flamandskaga kartografa i geografa G Merkatara nadrukavanuyu y 1595 godze y Atlase abo kasmagrafichnyh razvazhanni pra stvarenne susvetu i vyyava stvoranaga lac Atlas sive Cosmographicae Meditationes de Fabrica Mundi et Fabricati Figura Na karce Litva Lithvania vyyaylena Vyalikae Knyastva Litoyskae Barysay Borissow pakazany razmeshchanym na levym beraze raki Byareziny pamizh vuscyami rek Sha Scha i Barysa Borissa Pavodle M Tkachova geta svedchyc shto nazva Barysava ne adymennaya a pahodzic ad raki Barysy Karta Merkatara adzinae vyadomae na syonnya svedchanne pra gety gidronim Kalya Starabarysava u yakim znahodzicca starazhytnae barysayskae garadzishcha XII XIII st sapraydy y Byarezinu adna za adnoj zleva ycyakayuc dzve raki zasvedchanyya yashche na kartah pachatku XX st Ih nazvy ne fiksue ne znajshoy u pisanyh krynicah i stvaralnik najbolsh poynaga reestru rek dnyaproyskaga basejna P Mashtakoy Karta Merkatara 1595 g dze paznachany Barysay i raka Barysa Kali rachnaya nazva Barysa isnavala to yana balckaga pahodzhannya Balcki gidranimichny pashyralnik is u gidronimah typu Dubysa Lavysa u taponime Kilbisai Adpachatnaya balckaya forma musila byc typu Barysa Koran Bar u litoyskih rachnyh nazvah Barys Bar upe yakiya lichacca velmi starazhytnymi Toj zha koran z pashyralnikam t i y litoyskih gidronimah typu Bartuva u nazve pruskaj raki Barta ad yae mela pajsci nazva zyamli pruskaga narodu bartay u yakih asnovu Bar t zvyazvayuc z indaeyrapejskim bher bulkatac imkliva ruhacca Typalagichna para Borissa Borissow mozha byc paraynanaya z paraj Aresa Aressow nazvu raki Aresa paraynoyvayuc z getym pruskim taponimam u ih supolny koran Ar ad er or ruhacca Nazva Barysa znachyc Hutkaplynnaya raka Gerb i scyagAsnoyny artykul Gerb Barysava Gerb u syarebranym poli barochnaga shchyta na trave syarebranaya brama pamizh dzvyuma vezhami pad chyrvonym daham nad yakimi na syarebranym voblaku staic Svyaty Pyotr z dvuma klyuchami y ruce Scyag pramavugolnae palotnishcha z adnosinami shyryni i dayzhyni yak 1 2 yakoe skladaecca z troh garyzantalnyh palos chyrvonaj u adnu chverc shyryni belaj syarebranaj u dzve chverci i zyalyonaj u adnu chverc pasyaredzine vonkavaga boku vyyava Svyatoga Pyatra z klyuchami y ruce Vyadomy gistarychny gerb Barysava byy daravany goradu 14 chervenya 1792 g karalyom Stanislavam Aygustam Panyatoyskim Galoynaj figuraj gerba z yaylyaecca Pyotr svyaty i apostal rybak kiraynik dvanadcaci apostalay i adzin z najblizhejshyh syabray Isusa U hrysciyanskim mastactve Pyatra chasta adlyustroyvali z dvuma klyuchami ad Rayu yakiya yon atrymay ad Hrysta Suchasny gerb zaregistravany y Gerbavym matrykule Respubliki Belarus 23 maya 2000 g 41 Suchasny gerb adroznivaecca ad gistarychnaga Tak na gistarychnym gerbe brama adchynenaya na suchasnym brama y Raj zachynenaya GistoryyaPavodle arhealagichnyh dasledavannyay uznik na pachatku XII st pavodle V Tacishchava zasnavany y 1102 godze polackim knyazem Barysam Usyaslavicham Taksama yosc neveragodnyya zvestki pra zasnavanne y 1032 godze vyalikim knyazem kieyskim Yaraslavam Uladzimiravicham Garadzishcha starazhytnaga Barysava razmyashchalasya pavodle G Shtyhava na levym beraze raki Byareziny Upershynyu zgadvaecca y Layrenceyskim letapise pad 1127 godam Veragodna u 1 j palove XIV st adbyysya peranos Barysava z pershapachatkovaga mesca cyaper garadzishcha y v Starabarysay na novae za 4 km nizhej pa cyachenni Byareziny Novy draylyany zamak byy pabudavany na vostrave y pojme raki zleva ad yae galoynaga rechyshcha pryblizna za 1 5 km na paynochny zahad ad suchasnaga aytamabilnaga mosta cyaper tut pa vul Gogalya znahodzicca zhyly sektar stancyya yunatay medvycvyarezvalnik U kancy XIV st Barysay razam z navakolnaj volascyu padparadkoyvaysya nepasredna vyalikamu knyazyu Vitaytu Aposhni y 1396 godze vyday borysovcam admyslovy pryvilej u yakim vyznachay paradak pryyomki i yliku myadovaj daniny Gorad mocna pacyarpey u vyniku vajny Rasii z Rechchu Paspalitaj 1654 1667 Gl taksama Abloga Barysava U 1563 g Barysay atrymay magdeburgskae prava U 1563 1569 gg centr starostva nalezhay Aginskim Radzivilam Z 1569 g u Arshanskim pavece Vicebskaga vayavodstva Z 1793 g u skladze Rasijskaj imperyi z 1795 g centr paveta U 1796 g atrymay novy gerb stary gerb pad rasijskim arlom U toj zha chas gorad byy pradadzeny Radzivilami Kleckaj ardynacyi rasijskamu skarbu Rezidencyya Radzivilay byla peranesena y rayon vyoski Barysay Stary zaraz vyoska Starabarysay dze byla pabudavanaya myza Radzivilay Paslya paystannya 1863 goda Radzivil praday use svae zemli na Barysayshchyne rasijskamu skarbu Paznej zemli vykupiy dzyadzka cara Mikalaya U vajnu 1812 goda 26 29 listapada kalya Barysava y bayah kalya vyosak Studzyonka i Vyalikae Stahava Vyalikae vojska Napaleona y chas yago perapravy ceraz raku Byarezinu panesla vyalikiya straty Padchas paystannya 1863 goda studentam z Barysava Antonam Trusavym byy uznachaleny partyzanski atrad yaki vayavay na Igumenshchyne U gonar Trusava y Barysave nazvana vulica U 1885 1895 gg dzejnichala Barysayskaya fabryka draylyanyh shaveckih shpilek i kapyloy U 1905 g zasnavany Barysayski shklo hrustalny kupecki zavod U 1914 1916 gg dzejnichala Barysayskaya zhanochaya nastaynickaya seminaryya U mai 1917 goda pachay dzejnasc Barysayski Savet rabochyh saldackih i syalyanskih deputatay Z 28 lyutaga 1918 goda Barysay znahodziysya pad germanskaj akupacyyaj Paslya syhoda z gorada balshaviki yzarvali sekcyyu chygunachnaga masta praz Byarezinu 25 sakavika 1918 goda zgodna z Trecyaj Ustaynoj gramataj terytoryya abvyashchalisya chastkaj Belaruskaj Narodnaj Respubliki Aktyyny supraciy nemcam akazvali partyzanskiya addzely BNR stvoranyya eserami Uznachalvali ih belarusy z Barysayshchyny Yurka Monich i Lukash Syamenik 2 snezhnya 1918 goda gorad zanyali saveckiya vojski 1 studzenya 1919 goda y adpavednasci z pastanovaj I z ezda KP b B gorad u skladze BSSR z 27 lyutaga 1919 goda u LitBel SSR U chas polska saveckaj vajny 10 zhniynya 1919 goda Barysay znahodziysya pad akupacyyaj Polskaj Respubliki Pad ciskam balshavikoy polskiya vojski pakinuli levabyarezhny Barysay i zamacavalisya na pravym beraze Byareziny 25 maya 1920 goda balshaviki zahapili pravabyarezhny Barysay Z 31 lipenya 1920 goda gorad u skladze BSSR Z 1924 goda centr Barysayskaga rayona u 1924 1927 gadah Barysayskaj akrugi 7 krasavika 1932 goda y Barysave pachaysya galodny bunt vyklikany saveckaj selskagaspadarchaj palitykaj U vyniku 9 krasavika hleb byy zavezeny i 10 krasavika vystupy scihli Na pracyagu krasavika 1932 goda svaih pasad byli pazbayleny starshynya Barysayskaga CRK Rozin kirayniki Barysayskaj milicyi Shkvor i Libman nachalnik DPU Barysayskaga rayona Pryvolski Byy znyaty z pracy i sakratar Barysayskaga RK KP b B Tamasheyski 3 maya 1933 goda galodnyya zhanchyny i dzeci vyjshli na vulicy gorada i zapatrabavali ad tagachasnyh uladay hleba Da ih daluchylisya rabotniki myascovaj zapalkavaj fabryki Byarezina yakiya abvyascili strajk Nochchu z 3 na 4 maya supracoyniki NKUS aryshtavali kalya 1400 barysaychan shto ydzelnichali y bunce 200 chalavek rasstralyali y myascovasci Batarei Z 27 verasnya 1938 goda gorad ablasnoga padparadkavannya U lipeni 1941 goda Barysay abaranyali Zvodnaya dyviziya palkoynika Gryshyna 1 ya Praletarskaya maskoyskaya dyviziya palki dyvizii NKUS pa ahove chygunki umacavanyya bronecyagnikami aviyacyya Saveckiya vojski ne zdoleli spynic adnu 18 yu tankavuyu dyviziyu Vermahta i paslya cyazhkih abaronchyh bayoy zdali gorad Zamacavayshysya pamizh Nemanicaj i Loshnicaj saveckiya vojski sprabavali adbic gorad ale byli vymushany pakinuc i getuyu liniyu abarony Da getaga chasu nevyadoma kolki chyrvonaarmejcay zaginula pry abarone gorada i dze yany pahavanyya U Vyalikuyu Ajchynnuyu vajnu akupanty na terytoryi gorada stvaryli 6 lageray smerci u tym liku na terytoryi 60 ga palka suvyazi bylyya kavaleryjskiya kashary zyalyony garadok terytoryya 7 ga inzhynernaga palka terytoryya 740 j zenitna raketnaj brygady dze znishchyli bolsh za 33 tys chalavek Gl taksama Abarona Barysava 1941 3 lipenya 1944 goda 35 ya gvardzejskaya tankavaya brygada yakoj kamandavay Geroj Saveckaga Sayuza Azi Aslanay zanyala Barysay Pry shturme gorada vyznachylisya tankisty z avangarda brygady Grupa z troh tankay sprabavala zahapic aytamabilny most praz Byarezinu Adzin tank byy padbity perad mastom drugi za mastom Treci tank Payla Raka prarvaysya y gorad i paslya boya byy spaleny praciynikam Imyony ekipazhay dvuh inshyh tankay nevyadomyya i pamyac ih akramya ekipazha Raka yakomu doygi chas stayay pomnik u Barysave niyak ne yshanavana U 2006 godze adbylosya ab yadnanne gorada Barysava i Barysayskaga rayona y adzinuyu administracyjnuyu strukturu Barysayski rayon z administracyjnym centram u goradze Barysave NaselnictvaXX stagoddze 1997 god 159 3 tys chal XXI stagoddze 2005 god 150 tys chal 2006 god 149 9 tys chal 2007 god 149 7 tys chal 2009 god 147 529 chal 1 studzenya 147 381 chal 14 kastrychnika perapis 2010 god 147 052 chal 2011 god 146 440 chal 2012 god 145 879 chal 2013 god 145 659 tys chal 2014 god 145 223 chal 2015 god 144 945 chal 2016 god 143 919 chal 2017 god 143 287 chal EkanomikaPradpryemstvy lyasnoj drevaapracoychaj mashynabudaynichaj i metalaapracoychaj harchovaj shvejnaj himichnaj i himika farmaceytychnaj pramyslovasci napryklad Barysayski zavod medycynskih preparatay Barymak pa vytvorchasci budaynichyh materyyalay i insh Gascinicy Byarezina AAT BATE RUP Barysayski zavod agregatay Ekran Aytagidrayzmacnyalnik KulturaBarysayski ab yadnany muzej Narodny teatr Vidarys Dom kultury Rayonnyya damy kultury Lyadzishcha Pechy Park kultury i adpachynku imya Gorkaga Kinateatr Mir ne pracue Kinateatr Radzima zneseny Kinateatr Peramoga Kinateatr Kastrychnik Muzej na kostkah vystava saveckaj vajskovaj tehniki kalya pomnika ahvyaram nacyzma na vul Chapaeva SportFutbolny klub BATE shmatrazovy chempiyon Belarusi pa futbole Garadski stadyyon u Barysave akredytavany dlya pravyadzennya mizhnarodnyh matchay pa futbole U 2014 godze adkryysya novy stadyyon Barysay Arena na yakim pravodzyacca hatniya matchy Stralkovy klub Federacyi prafsayuzay Garadski centr tehnichnaj tvorchasci navuchencay gorada Barysava na vul 8 sakavika Centr tvorchasci dzyacej i moladzi Barysayskaga rayona na vul DzyarzhynskagaSMIGazeta Nedzyarzhaynae vydanne Uvahodzic u sklad Asacyyacyi vydaycoy regiyanalnaj presy Ab yadnanyya Masmedyi Gazeta Adzinstva Organ myascovyh ulad Gazeta Goman Barysayshchyny na belaruskaj move Vyhodzic z 1996 goda SlavutasciBudynki religijnyh kultay Uvaskrasenski saborCarkva Dzmitryya DanskogaVaskrasenski sabor 1874 Carkva y gonar Rastva Hrystova Kascyol Naradzhennya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi 1806 1823 Kascyol Spaslannya Svyatoga Duha Vyalikaya sinagoga pach 20 st pa pryznachenni ne vykarystoyvaecca Sinagoga Heyre Tylim 1911 pa pryznachenni ne vykarystoyvaeccaVoinskiya chasci MA RB u Barysave i Barysayskim rayone Upraylenne Paynochna zahodnyaga aperatyynaga kamandavannya praspekt Revalyucyi za pomnikam Leninu 258 y asobny batalyon ahovy i abslugoyvannya praspekt Revalyucyi bylyya kavaleryjskiya kashary 60 y asobny Baranavicki polk suvyazi praspekt Revalyucyi bylyya kavaleryjskiya kashary 740 ya zenitna raketnaya Minskaya brygada v ch 30151 rayon garazhoy Midas vul Vatucina 244 y centr radyyoelektronnaj razvedki 814 y centr tehnichnaga abslugoyvannya vul Chaloyskaj 34 ya baza zahoyvannya yzbraennya i tehniki vul Dnyaproyskaya Lyadzishchy 527 ya asobnaya rota specyyalnaga pryznachennya vul Dnyaproyskaya Lyadzishchy 10 y asobny batalyon radyyoelektronnaj baracby z nazemnymi srodkami v ch 93685 vul Dnyaproyskaya Lyadzishchy 310 ya gvardzejskaya Belastockaya ordenay Kutuzova 3 j stupeni i Alyaksandra Neyskaga asobnaya grupa artyleryi vul Dnyaproyskaya Lyadzishchy 110 y asobny polk materyyalnaga zabespyachennya 80 y asobny Sevastopalski batalyon radyyacyjnaj himichnaj i bakteryyalagichnaj abarony 7 y inzhynerny Torunski ordenay Alyaksandra Neyskaga i Chyrvonaj zorki polk Zyalyony garadok 1019 y kamandna razvedvalny centr 592 gi vaenna medycynski centr vul Shpitalnaya 72 gi gvardzejski ab yadnany vuchebnyj centr vul Syarebranikava Pechy 320 ya shkola padryhtoyki specyyalistay inzhynernyh vojskay Pechy 227 y agulnavajskovy paligon vul Galickaga Artyleryjskiya sklady vyoska Vyalikae Stahava 139 y centr metralagichnaga zabespyachennya 121 ya navigacyjna tapagrafichnaya chasc 1825 ya baza vymyaralnaj tehnikiFartyfikacyya Barysava Fartyfikacyya BarysavaGramadzyanskaya arhitektura XIX stagoddzya 1806 1823 Budynak kaznachejstva Reshtki grebli mlyna praz Shu Budynak pazharnaj chastkiGramadzyanskaya arhitektura XX stagoddzya Budynak chygunachnaga vakzala pach XX st Zhylyya damy pach XX st Greblya na paromnuyu perapravu ad Barysayskaga zamka da Byareziny Amal calkam znishchana pry budaynictve gandlyovaga centra i novaga mosta Reshtki parka nasuprac Muzeya Reshtki parka kalya Centra tvorchasci dzyacej i moladzi Barysayskaga rayona kalya vul Dzyarzhynskaga Byly vaenny garadok Lyadzishcha kompleks zhylyh i vajskovyh budynkay pachatku 1930 h gadoy Byly vaenny Novy garadok Vatucina kompleks zhylyh i vajskovyh budynkay 2 j palovy 1930 h gadoy Vaenny garadok Pechy kompleks zhylyh i vajskovyh budynkay 2 j palovy 1930 h gadoy Reshtki stancyi hutkaj dapamogi i pazharnaj chastki kalya 2 j palikliniki Gramadzyanskaya arhitektura XXI stagoddzya U 2010 godze pachalosya budaynictva novaga mikrarayona na mescy byloga vajskovaga aytapaligona vul Bryleyskaya Mikrarayon zaseleny U pachatku 2020 goda pachalosya budaynictva novaga mikrarayona Lyadzishcha 2 Mogilki Brackaya magila partyzan Brackaya magila saveckih aktyvistay Brackaya magila saveckih vaennapalonnyh Vul Chapaeva Terytoryya gitlerayskaga shtalaga Kalvaryjskiya mogilki na yakih razmeshchany klasicystychnaya kaplica XIX st i novaya kaplica 1995 Mogilki kalya vyoski Vugly Mogilki na vul Pershaj Maskoyskaj praletarskaj dyvizii Yayrejskiya mogilki Magila lekara y krepasci Shpitalnyya mogilki kalya vajskovaga shpitalya Nyameckiya mogilki na vul Chaloyskaj Chastkova ekzgumavanyya Na ih mescy pabudavany zhylyya damy i chastkova 140 y ramontny zavod Mogilki na terytoryi 740 j zenitna raketnaj chasci Byly artyleryjski paligon Lyadzishcha mesca pahavannya nacystami ahvyar teroru Chastkova ekzgumavanyya Pomniki bez pahavannyay Pomnik balshavickaj partyzanke Lyusi Chaloyskaj Pomnik balshaviku Ardzhanikidze Pomnik balshaviku Leninu Pomnik knyazyu Barysu Pomnik ekipazhu tanka Raka Pomnik kursantam byloga tankavaga vuchylishcha Pomnik saldatam i aficeram 1 j Praletarskaj Maskoyskaj dyvizii Pomnik afgancam Pomnik saldatam zaginulym u aytamabilnaj avaryi y 1994 godze Znahodzicca za Pyachami Pomnik tankistam 10 j dnyaproyskaj tankavaj dyvizii Znahodzicca y Lyadzishchy Pomnik tankistam Rotmistrava y lese y rayone Pomnik ahvyaram nacyzmu na vulicy 50 god BSSR Pamyatny znak u gonar paystancay 1863 goda y lese na yskrajku gorada Vyadomyya asobyAsnoynyya artykuly Vyadomyya asoby Barysava i Alyaksej Abalmasay belaruski spartsmen vyaslyar Antanina Ivanayna Abramava nar 1926 galoyny mastak na Barysayskim kryshtalnym zavodze Yazep Alyaksandravich Adamovich 1897 1937 belaruski i savecki dzyarzhayny dzeyach Andrej Mikalaevich Aramnay nar 1988 alimpijski chempiyon i rekardsmen svetu pa cyazhkaj atletycy Uladzimir Igaravich Arhangelski nar 1967 belaruski arhitektar Alyaksandr Pyatrovich Astroyski belaruski dyplamat Vasil Vasilevich Barysenka 1904 1984 belaruski litaraturaznavec krytyk Evel Samuilavich Byalyavin 1920 1972 Geroj Saveckaga Sayuza Shaya Iosifavich Byarkovich 1918 1942 adzin z arganizataray antynacysckaga padpollya na terytoryi Pinskaj voblasci Ganna Kazimirayna Vyarzhbickaya 1915 2000 Geroj Sacyyalistychnaj Pracy 1966 Zasluzhany agranom BSSR Yaysej Rygoravich Vajnrub 1909 2003 kamandzir saveckih tankavyh vojsk padchas Drugoj susvetnaj vajny palkoynik i Geroj Saveckaga Sayuza Macvej Rygoravich Vajnrub 1910 1998 kamanduyuchy saveckimi tankavymi vojskami a potym namesnik kamanduyuchaga armiyaj General lejtenant i Geroj Saveckaga Sayuza Makar Kandratavich Vronski 1910 1994 skulptar Narodny mastak Ukrainy ru 1919 1982 izrailski general 5 y nachalnik Generalnaga shtaba Zalman Davydavich Gilman nar 1929 vuchony y galine selekcyi i razvyadzennya selskagaspadarchaj zhyvyoly doktar selskagaspadarchyh navuk Andrej Andreevich Gramyka 1909 1989 savecki dyplamat dzyarzhayny dzeyach u 1985 1988 gg Starshynya Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta SSSR Vypusknik Starabarysayskaga selskagaspadarchaga tehnikuma Anatol Andreevich Gramyka 1932 2017 chlen karespandent Rasijskaj Akademii navuk doktar gistarychnyh navuk Georgij Paylavich Gurynovich 1933 1994 belaruski fizik Antanina Layrenceyna Leanovich nar u 1929 belaruski neyrapatolag doktar medycynskih navuk prafesar Rahil Efraimayna Mazo 1910 2000 pedyyatr doktar medycynskih navuk prafesar Syargej Arkadzevich Pivavarchyk nar 1962 belaruski gistoryk i arheolag Valyancin Ramanavich Simirski nar 1946 belaruski palityk Yuryj Stankevich belaruski pismennik Valeryj Ivanavich Stralchonak nar 1981 belaruski palityk Pavel Fyodaravich Toyscikay 1904 1985 general mayor Geroj Saveckaga Sayuza Ganarovy gramadzyanin Barysava 1969 Ivan Mihajlavich Ushakoy 1910 1966 belaruski teatralny mastak Anton Mikalaevich Filipovich nar 1952 belaruski arhitektar Usevalad Vyachaslavavich Yancheyski belaruski palitychny i gramadski dzeyach Gl taksamaSpis vulic BarysavaZayvagiChislennost naseleniya na 1 yanvarya 2024 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2023 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2024 lt a href https wikidata org wiki Track Q125194897 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Minskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka I L Kapyloy V P Lemcyugova i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2003 604 s ISBN 985 458 054 7 DJVU Tatishev V Sobranie sochinenij V 8 mi tomah T 2 3 Istoriya Rossijskaya Chast 2 Reprint s izd 1963 1964 gg Moskva 1994 S 123 Image 102 of Atlas sive Cosmographicae meditationes de fabrica mvndi et fabricati figvra https www loc gov resource rbc0001 2003rosen0730 sp 102 amp st image amp r 0 371 0 129 0 309 0 185 0 P L Mashtakov Spisok rѣk dnѣprovskago bassejna S Peterburg 1913 S 97 P Skardzius Rinktiniai rastai T 1 Vilnius 1996 S 313 314 A Vanagas Lietuviu hidronimu etimologinis zodynas Vilnius 1981 S 58 59 V Maziulis Prusu kalbos etimologijos zodynas Vilnius 2013 C 71 72 J Pokorny Indogermanisches etymologisches Worterbuch Bern Munchen 1959 1969 C 132 133 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 1 A Belica Redkal M V Bich i insh Pradm M Tkachova Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1993 494 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 074 2 Iznoy pra galodny bunt nyavyzn nedastupnaya spasylka borisov e info Borisov E info 16 maya 2008 Arhivavana z pershakrynicy 4 sakavika 2016 Praverana 12 krasavika 2018 4 traynya 1933 godu y Barysave adbyysya galodny bunt nyavyzn svaboda org Radyyo Svaboda 4 maya 2005 Praverana 12 krasavika 2018 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2011 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2010 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 1 krasavika 2011 Praverana 3 krasavika 2017 Rezultaty perepisi 2009 goda Naselenie Respubliki Belarus ego chislennost i sostav Tom 2 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2012 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2011 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 3 krasavika 2012 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2013 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2012 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 3 krasavika 2013 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2014 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2013 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 1 krasavika 2014 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2015 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2014 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 31 sakavika 2015 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 5 Galcy Dagon Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1997 T 5 S 245 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0090 0 t 5 Sosedi po parte Mazo Rahil Efraimovna Arhivavana 14 krasavika 2019 rusk Belaruskaya medycynskaya akademiya paslyadyplomnaj adukacyiLitaraturaBorisov Turistskaya enciklopediya Belarusi redkol G P Pashkov i dr pod obsh red I I Pirozhnika Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2007 648 s ISBN 978 985 11 0384 9 Nasevich V Barysay u chasy Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Arhivavana 20 listapada 2008 Dzevyac stagoddzyay Barysava Minsk 2002 S 26 37 Barysay na tarchykay nashyykah Barysay na znachkah Barysay na znachkah Chastka 2 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme BarysayGeagrafichnyya zvestki pa teme Barysay na OpenStreetMap Barysayski garadski sajt naviny analityka forum Arhivavana 4 verasnya 2007 Naviny blogi Arhivavana 9 snezhnya 2007