Пры́пяць — рака ў Валынскай, Ровенскай і Кіеўскай абласцях Украіны, Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 761 км, у межах Беларусі 500 км. Вадазбор 121 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 450 м³/с. Агульнае падзенне ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 ‰.
Прыпяць | |
---|---|
укр.: Прип’ять | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 761 км |
Басейн | 121 000 км² |
Расход вады | 450 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Украіна |
• Месцазнаходжанне | в. Гладзін (Украіна) |
• Каардынаты | 51°20′00″ пн. ш. 23°47′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 51°11′30″ пн. ш. 30°28′55″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
выток вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
Згодна з найбольш пашыранай версіяй (належыць М. Фасмеру), назва Прыпяць значыць «пры-ток (Дняпра)» і звязаная з індаеўрапейскім *pet- «імкнуцца, кідацца».
Асноўныя прытокі
Справа: Тур’я, Стаход, , Стыр, Гарынь, Сцвіга, Убарць, Тур, Славечна, Жалонь, Тураў-Альгомельскі канал.
Злева: Піна, Ясельда, Скрыпіца, Бобрык 1, Цна, Лань, Случ, Бобрык 2, Пціч, Трэмля, Іпа, Тур’я, Чарабасаўскі канал.
На рацэ
Гарады: Пінск (порт), Мазыр (порт), Тураў (прыстань), Петрыкаў (порт), Нароўля (порт), Чарнобыль (порт).
Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась залаты, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, галавень, падуст, сом.
Гідраграфія
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Галядзін Ковельскага раёна Валынскай вобласці на вышыні 168 м над узроўнем мора, цячэ ўздоўж Прыпяцкай нізіны на працягу 204 км па Украіне, 500 км — па Беларусі і астатнія 57 км — зноў па Украіне. Упадае з паўночнага ўсходу ў Кіеўскае вадасховішча. Рака суднаходная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, навігацыя на працягу 240—270 сутак. Злучана Дняпроўска-Бугскім каналам з р. Мухавец (басейн Заходняга Буга), Агінскім каналам (не дзейнічае) — з Нёманам, Мікашэвіцкім каналам — з рачным портам Мікашэвічы. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, сярэдняй мінералізацыі.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) басейн ніжняга цячэння Прыпяці быў забруджаны радыенуклідамі. З месцаў, дзе пражыванне стала небяспечным для здароўя, насельніцтва эвакуіравана і створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. У сярэднім цячэнні Прыпяці, на тэрыторыі Жыткавіцкага, Петрыкаўскага і Лельчыцкага раёнаў, паблізу ракі знаходзіцца нацыянальны парк «Прыпяцкі».
Характарыстыкі гідралагічнага рэжыму ракі — расцягнутае веснавое разводдзе, кароткачасовая (100—120 сутак) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль штогоднімі асеннімі пад′ёмамі ўзроўню вады. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 60 %, летне-асеннюю межань — 24 %, зімовую — 16 % гадавога сцёку. Максімальныя ўзроўні вады — у 1-й палове красавіка. Вышыня пад′ёму ў верхнім цячэнні да 2 м, у сярэднім і ніжнім да 5 м, у межах вузкай поймы (каля Мазыра) да 7 м над самай нізкай межанню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове снежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 сутак. Сярэднегадавы расход вады: каля вёскі Кораб’е (Столінскі раён, 310 км ад вытоку) — 119 м³/с, каля Турава — 264, Мазыра — 383; найбольшы — адпаведна 1760 (1932), 3990 (1979), 5670 (1895); найменшы — адпаведна 9,66 (1953), 38,6 (1954), 22 (1921).
Даліна слабавыразная, шырынёй 70—75 км; каля Мазырскай грады трапецападобнай формы, звужаецца да 5 км. Вылучаюцца пойма і 2 надпоймавыя тэрасы. Пойма развітая на ўсім працягу ракі; шырыня яе да воз. Любяж (Любязь, Валынская вобл.) 2—6 км, у Беларусі ў вусці Піны і Гарыні 16—18 км, ніжэй паміж в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на і вусцем Сцвігі 8—9 км, уздоўж Мазырскай грады да в. Барбароў Мазырскага р-на звужаецца да 1 км і далей пашыраецца да 9 км. Першая надпоймавая тэраса развіта на ўсім працягу, адсутнічае толькі каля Петрыкава і Мазыра. Шырыня яе 1—8 км, у месцах упадзення буйных прытокаў да 18 км. Шырыня 2-й тэрасы ад 200—500 м да 28 км.
Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе, шмат нізкіх пясчаных астравоў, старарэччаў, заліваў. На тэрыторыі Украіны ніжэй вусця р. Турыя збудаваны гідравузел, праз які частка сцёку Прыпяці адводзіцца ў Белаазёрскі канал для жыўлення Дняпроўска-Бугскага канала. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па цячэнні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзенні ў Кіеўскае вадасховішча 4—5 км. Да р. Бобрык 1 рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэднім цячэнні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).
Зноскі
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора ≥ 200 км²) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 30 мая 2021.
- K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 886.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Прыпяць // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 604. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Prypyac znachenni Pry pyac raka y Valynskaj Rovenskaj i Kieyskaj ablascyah Ukrainy Bresckaj i Gomelskaj ablascyah Belarusi pravy prytok Dnyapra Dayzhynya 761 km u mezhah Belarusi 500 km Vadazbor 121 tys km Syarednegadavy rashod vady y vusci 450 m s Agulnae padzenne raki 69 5 m Syaredni nahil vodnaj paverhni 0 1 Prypyacukr Prip yatRaka Prypyac kalya MazyraHaraktarystykaDayzhynya 761 kmBasejn 121 000 km Rashod vady 450 m s u vusci VadacyokVytok Ukraina Mescaznahodzhanne v Gladzin Ukraina Kaardynaty 51 20 00 pn sh 23 47 26 u d H G Ya OVusce Dnyapro Kaardynaty 51 11 30 pn sh 30 28 55 u d H G Ya OUhil raki 0 1 m kmRazmyashchenneVodnaya sistema Dnyapro Chornae moraKrainy Ukraina Belarusvytokvusce Medyyafajly na VikishovishchyNazvaZgodna z najbolsh pashyranaj versiyaj nalezhyc M Fasmeru nazva Prypyac znachyc pry tok Dnyapra i zvyazanaya z indaeyrapejskim pet imknucca kidacca Asnoynyya prytokiSprava Tur ya Stahod Styr Garyn Scviga Ubarc Tur Slavechna Zhalon Turay Algomelski kanal Zleva Pina Yaselda Skrypica Bobryk 1 Cna Lan Sluch Bobryk 2 Pcich Tremlya Ipa Tur ya Charabasayski kanal Na raceGarady Pinsk port Mazyr port Turay prystan Petrykay port Naroylya port Charnobyl port Vodzyacca shchupak akun plotka leshch lin karas zalaty verhavodka guscyara kashtoynyya sudak galaven padust som GidragrafiyaPachynaecca za 1 km na paydnyovy yshod ad v Galyadzin Kovelskaga rayona Valynskaj voblasci na vyshyni 168 m nad uzroynem mora cyache yzdoyzh Prypyackaj niziny na pracyagu 204 km pa Ukraine 500 km pa Belarusi i astatniya 57 km znoy pa Ukraine Upadae z paynochnaga yshodu y Kieyskae vadashovishcha Raka sudnahodnaya na ysyoj terytoryi Belarusi navigacyya na pracyagu 240 270 sutak Zluchana Dnyaproyska Bugskim kanalam z r Muhavec basejn Zahodnyaga Buga Aginskim kanalam ne dzejnichae z Nyomanam Mikashevickim kanalam z rachnym portam Mikashevichy Vada y race gidrakarbanatna kalcyevaga klasa umerana zhorstkaya syarednyaj mineralizacyi U vyniku katastrofy na Charnobylskaj AES 1986 basejn nizhnyaga cyachennya Prypyaci byy zabrudzhany radyenuklidami Z mescay dze prazhyvanne stala nebyaspechnym dlya zdaroyya naselnictva evakuiravana i stvorany Paleski radyyacyjna ekalagichny zapavednik U syarednim cyachenni Prypyaci na terytoryi Zhytkavickaga Petrykayskaga i Lelchyckaga rayonay pablizu raki znahodzicca nacyyanalny park Prypyacki Haraktarystyki gidralagichnaga rezhymu raki rascyagnutae vesnavoe razvoddze karotkachasovaya 100 120 sutak letnyaya mezhan yakaya parushaecca dazhdzhavymi pavodkami i amal shtogodnimi asennimi pad yomami yzroynyu vady Na peryyad vesnavoga razvoddzya prypadae 60 letne asennyuyu mezhan 24 zimovuyu 16 gadavoga scyoku Maksimalnyya yzroyni vady u 1 j palove krasavika Vyshynya pad yomu y verhnim cyachenni da 2 m u syarednim i nizhnim da 5 m u mezhah vuzkaj pojmy kalya Mazyra da 7 m nad samaj nizkaj mezhannyu Samyya nizkiya yzroyni zvychajna y verasni kastrychniku Zamyarzae amal adnachasova na ysim pracyagu zvychajna y pershaj palove snezhnya achyshchaecca ad lyodu y kancy sakavika Vesnavy ledahod 4 8 sutak Syarednegadavy rashod vady kalya vyoski Korab e Stolinski rayon 310 km ad vytoku 119 m s kalya Turava 264 Mazyra 383 najbolshy adpavedna 1760 1932 3990 1979 5670 1895 najmenshy adpavedna 9 66 1953 38 6 1954 22 1921 U verhnim cyachenni Kalya Mazyra Dalina slabavyraznaya shyrynyoj 70 75 km kalya Mazyrskaj grady trapecapadobnaj formy zvuzhaecca da 5 km Vyluchayucca pojma i 2 nadpojmavyya terasy Pojma razvitaya na ysim pracyagu raki shyrynya yae da voz Lyubyazh Lyubyaz Valynskaya vobl 2 6 km u Belarusi y vusci Piny i Garyni 16 18 km nizhej pamizh v Kazhan Garadok Lunineckaga r na i vuscem Scvigi 8 9 km uzdoyzh Mazyrskaj grady da v Barbaroy Mazyrskaga r na zvuzhaecca da 1 km i dalej pashyraecca da 9 km Pershaya nadpojmavaya terasa razvita na ysim pracyagu adsutnichae tolki kalya Petrykava i Mazyra Shyrynya yae 1 8 km u mescah upadzennya bujnyh prytokay da 18 km Shyrynya 2 j terasy ad 200 500 m da 28 km Rechyshcha y vyarhoyi kanalizavanae na astatnim pracyagu zvilistae svabodna meandrue shmat nizkih pyaschanyh astravoy stararechchay zalivay Na terytoryi Ukrainy nizhej vuscya r Turyya zbudavany gidravuzel praz yaki chastka scyoku Prypyaci advodzicca y Belaazyorski kanal dlya zhyylennya Dnyaproyska Bugskaga kanala Nizhej gidravuzla na nevyalikim pracyagu rechyshcha mescami perasyhae i peratvaraecca y azyorapadobnyya plyosy Peravazhnaya shyrynya raki ad vytoku da vuscya r Stahod 4 15 m nizhej pa cyachenni 50 70 m u nizoyi 100 250 m pry ypadzenni y Kieyskae vadashovishcha 4 5 km Da r Bobryk 1 rechyshcha Prypyaci nyaredka abvalavanae u syarednim cyachenni pryrodnyya beragavyya valy vyshynya da 1 5 m ZnoskiOsnovnye harakteristiki rechnyh bassejnov s ploshadyu vodosbora 200 km Gomelskoj oblasti Spravochnik Vodnye obekty Respubliki Belarus nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 24 studzenya 2022 Praverana 30 maya 2021 K Buga Rinktiniai rastai T 3 Vilnius 1961 C 886 LitaraturaResursy poverhnostnyh vod SSSR Opisanie rek i ozyor i raschyoty osnovnyh harakteristik ih rezhima T 5 Belorussiya i Verhnee Podneprove Ch 1 2 L 1971 Priroda Belorussii Popul encikl BelSE Redkol I P Shamyakin gl red i dr Mn BelSE 1986 599 s 40 l il rusk Blakitnaya kniga Belarusi Encyklapedyya redkal N A Dzisko i insh Mn BelEn 1994 415 s 10 000 ekz ISBN 5 85700 133 1 Gosudarstvennyj vodnyj kadastr Vodnye resursy ih ispolzovanie i kachestvo vod za 2004 god Mn Ministerstvo prirodnyh resursov i ohrany okruzhayushej sredy 2005 135 s Prypyac Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 604 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9