По́лацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны 17 ліпеня 1924 года, у сучасных межах з 1960 года. Падзелены на 17 сельскіх саветаў. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Расонскім, Верхнядзвінскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Ушацкім, Шумілінскім і Гарадоцкім раёнамі, а таксама з Невельскім раёнам Расійскай Федэрацыі.
Полацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Полацк | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Ігар Іванавіч Марковіч | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 67,92 %, руская 30,33 % Размаўляюць дома: беларуская 35,33 %, руская 60,02 % | ||||
Насельніцтва (2014) | 109 016 чал. (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 7,59 чал./км² (20-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 86,95 %, рускія — 9,97 %, украінцы — 1,39 %, іншыя — 1,69 % | ||||
Плошча | 3 137,78 (1-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора | 136 м | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
Геаграфія
Раён размешчаны ў Полацкай нізіне. Паверхня раёна пераважна плоская, ускладняецца марэннымі ўзгоркамі, рачнымі далінамі, камамі, азёрнымі катлавінамі, радзей озамі. 70 % тэрыторыі на вышыні ніжэй за 150 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 180 м (за 2 км на поўдзень ад Ветрына), найбольш нізкі пункт 105 м (урэз Заходняй Дзвіны на захад). Глыбіня расчлянення рэльефу на ўзгорыста-азёрных участках да 20 м/км².
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночнай ускраіны Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы і паўднёва-ўсходняй ускраіны Латвійскай седлавіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага, у ледавіковых лагчынах — бярэзінскага і беларускіх зледзяненняў магутнасцю ад 30—50 м на водападзелах да 163 м у ледавіковых лагчынах; ніжэй дэвонскія да 300 м, на захадзе ардовікскія да 10—20 м і кембрыйскія да 50 м, паўсюдна верхнепратэразойскія (венд) да 300—350 м адклады. Пароды крышт. фундамента на глыбіні 600—800 м ніжэй узроўню мора.
Глебы раёна адносяцца да Полацкага (большая частка), Сенненска-Расонска-Гарадоцкага (на паўночным усходзе) і часткова Шаркоўшчынска-Верхнядзвінскага (на паўднёвым захадзе) аграглебавых раёнаў. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя, а таксама тарфяна-балотныя. Вядомы шматлікія радовішчы торфу, таксама радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу, глін і суглінкаў, будаўнічых пяскоў.
Лясы займаюць 53 % тэрыторыі раёна.
Налічваецца 311 азёраў, агульная плошча якіх складае 106 кв.км. Азёры:
- Астроўна,
- Белае, басейн Дрысы, Возера Братаўна
- Возера Глыбокае, Званае,
- Возера Янова,
- Возера Чарвятка,
- Возера Наўліцкае,
- Гомель,
- Возера Бабына,
- Возера Невежа, Возера Пушна,
- Сосна, Возера Страдань,
- Лешна (Сосна), Возера Чарбамысла
- Белае, басейн Дахнаркі
- Зыкоўскае возера
і іншыя.
Асноўная рака — Заходняя Дзвіна з прытокамі Обаль, Палата, Ушача, Нача, Сосніца, Тураўлянка і інш. Усяго — 21 рака.
- Бедрыца
- Бельчыца
- Валынка
- Званіца
Заказнікі
На тэрыторыі Полацкага раёна знаходзяцца 4 дзяржаўныя заказнікі, якія займаюць 4,5 % ад агульнай плошчы лясоў. Заказнікі ўключаюць участкі прыродных ландшафтаў, прызначаныя для захавання і ўзнаўлення аднаго або некалькіх кампанентаў прыроды ў спалучэнні з абмежаваным гаспадарча-рэкрэацыйным выкарастаннем іншых аб’ектаў.
- Біялагічны заказнік «Лонна».
- Гідралагічны заказнік «Глыбокае — Вялікае Астравіта».
- Ландшафтны заказнік «Казьянскі».
- Водна-балотны заказнік «Дражбітка — Свіна»
На тэрыторыі раёна знаходзяцца 4 геалагічныя заказнікі мясцовага значэння:
- «»
- «».
- «».
- «».
У 2015 годзе ў Полацкім раёне створаны 2 водна-балотныя заказнікі мясцовага значэння «Патокі» і «Шапавальскі мох».
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — горад Полацк. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Баярскі, Бельскі, Булаўкаўскі, Грамоўскі, Домнікаўскі, Махіроўскі, Салоніцкі, Семянецкі, Сосніцкі, Струнскі, Сястронкаўскі (Сестранецкі), Тураўлянскі, Шацілаўскі, Экіманскі, Юравіцкі. 21 кастрычніка 1924 года Струнскі сельсавет перайменаваны ў Верхачэнскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілеўскі), Дрэтунскі, Маласітнянскі сельсаветы скасаванага Краснапольскага раёна. У 1927 годзе Дрэтунскі сельсавет скасаваны. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Замшанскі і Кушлікаўскі сельсаветы скасаванага Боркавіцкага раёна і 12 сельсаветаў скасаванага Ветрынскага раёна: Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Варонецкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Руднянскі, Шпакоўшчынскі. 12 лютага 1935 года Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Варонецкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Руднянскі, Семянецкі, Тураўлянскі, Шпакоўшчынскі сельсаветы перададзены адноўленаму Ветрынскаму раёну. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці. 17 лістапада 1948 года скасаваны Васільеўскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Алёсаўскі, Баярскі, Булаўкаўскі, Верхачэнскі, Грамоўскі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Сосніцкі, Шацілаўскі і Юравіцкі сельсаветы, Салоніцкі сельсавет перайменаваны ў Тросніцкі, утвораны Адамоўскі, Гаранскі, Захарніцкі і Палатоўскі сельсавет. 22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі ў адміністрацыйным падпарадкаванні Полацкага гарсавета. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Астроўшчынскі, Гомельскі, Завозерскі, Заскорскі, Літвінаўскі, Нацкі, Тураўлянскі, Шпакоўшчынскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Ветрына скасаванага Ветрынскага раёна. 20 мая 1960 года скасаваны Домнікаўскі, Заскарскі, Захарніцкі, Тураўлянскі сельсаветы, Ліцвінаўскі сельсавет перайменаваны ў Фарынаўскі, Тросніцкі сельсавет — у Грамоўскі. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Расоны, Гарбачэўскі, Дудчынскі, Заборскі, Парэцкі, Сяляўшчынскі, Тродавіцкі і Чырванаборскі сельсаветы скасаванага Расонскага раёна; Бабыніцкі і Вароніцкі сельсаветы скасаванага Ушацкага раёна; частка Лаўжанскага, Казьянскі, Клётчынскі, Мішневіцкі і Обальскі сельсаветы скасаванага Шумілінскага раёна. 18 сакавіка 1963 года Мішневіцкі сельсавет перададзены ў склад Гарадоцкага раёна, скасаваны Казьянскі сельсавет. 14 снежня 1963 года рабочы пасёлак Полацкі рэарганізаваны ў горад Наваполацк абласнога падпарадкавання. 17 ліпеня 1964 года скасаваны Дудчынскі сельсавет, утвораны Юравіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года Гарбачэўскі, Заборскі, Парэцкі, Сяляўшчынскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Расоны перададзены адноўленаму Расонскаму раёну. 30 ліпеня 1966 года Клётчынскі, Лаўжанскі і Обальскі сельсаветы перададзены адноўленаму Шумілінскаму раёну. 7 чэрвеня 1968 года Грамоўскі сельсавет перайменаваны ў Салоніцкі, Махіроўскі — у Баравухскі, Арлейскі — у Трудаўскі, Сястронкаўскі — у Зялёнкаўскі, Фарынаўскі — у Руднянскі. 14 ліпеня 1975 года Бельскі сельсавет перайменаваны ў Азінскі, 16 кастрычніка 1989 года Руднянскі сельсавет — у Фарынаўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 19 сельсаветаў 15 чэрвеня 2000 года ўтвораны гарадскі пасёлак Баравуха. 8 красавіка 2004 года Ветрынскі пассавет рэарганізаваны ў Ветрынскі сельсавет, скасаваны Нацкі, Трудаўскі і Шпакоўшчынскі сельсаветы. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны Адамоўскі, Завозерскі і Юравіцкі сельсаветы.
Насельніцтва
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 405 населеных пунктаў (2007).
Колькасць насельніцтва раёна (без уліку Полацка і Наваполацка):
- 1998 — 33,8 тыс. чал.
- 2003 — 30 тыс. чал.
- 2006 — 28,6 тыс. чал.
- 2008 — 27,2 тыс. чал.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгункі Невель—Полацк—Маладзечна і Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс. Аўтадарогамі раён звязаны з гарадамі Віцебск, Рыга, Лепель, Глыбокае, Мёры, Верхнядзвінск, а таксама гарадскімі пасёлкамі Асвея і Расоны.
Сацыяльная сфера
Адукацыя
Сістэма дашкольных устаноў раёна налічвае: 29 ясляў-садоў, 9 дзіцячых садоў, 1 цэнтр развіцця дзіцяці, 13 дзіцячых садоў-школ. У тым ліку: групы з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату, група для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, санаторныя групы, спецыяльныя групы для дзяцей з парушэннямі зроку, інтэграваныя групы, кругласутачныя групы, вучэбна-педагагічныя комплексы.
У раёне 30 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 2 гімназіі, кадэцкае вучылішча, 9 сярэдніх школ, 5 базавых школ, 13 вучэбна-педагагічных комплексаў, школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Полацкага раёна на 1 верасня 2018 года навучаецца 10205 вучняў, у тым ліку 1054 навучэнцаў — у гімназіях, 224 навучэнцаў — у кадэцкім вучылішчы.
Ахова здароўя
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца».
Вядомыя асобы
- Вацлаў Аляксандравіч Бубноўскі (1865—1945) — беларускі і польскі мастак, скульптар, кераміст.
- Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (1913—1986) — беларускі пісьменнік.
- Антон Антонавіч Грыневіч (1877—1937) — збіральнік беларускага музычнага фальклору, педагог, выдавец, кампазітар.
- Мікалай Ільніцкі (1949, вёска Баранава — 2006) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч.
- Пётр Фёдаравіч Лысенка — беларускі археолаг.
- Таццяна Савельеўна Марыненка — савецкая партызанка.
- Валерый Маслюк (1953, вёска Ропна — 2001) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург, паэт.
- Уладзімір Азін (1895, — 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, начдзіў.
- Ганна Фёдараўна Арцёменка — Герой Сацыялістычнай працы.
- Мікола Сямашка (1914—1941) — беларускі паэт.
- Міхаіл Раманавіч Суднік — беларускі мовазнаўца.
- Аркадзь Аляксандравіч Барэйка — савецкі военачальнік.
- Дзмітрый Данілавіч Валенцік — Герой Савецкага Саюза.
- Браніслаў Эпімах-Шыпіла — дзеяч беларускай культуры.
Старшыні райвыканкама
Гл. таксама
- Полацкі веснік
- Дзяржаўная ДЮСШ Полацкага раёна
Крыніцы
- http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/index.php/ru/icons/menu-rik
- Перепись населения - 2009
- Cтатистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2014 года и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Патокі, водна-балотны заказнік.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- Асвета.
- Медыцына
- Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Полацкі раённы выканаўчы камітэт
- Спіс населенных пунктаў Полацкага раёна па сельсаветах
- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
- Навіны Полацкага раёна на сайце Westki.info Архівавана 30 студзеня 2013.
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Выдатныя мясціны на партале globustut.by (руск.)
- Азёры Полацкага раёна на сайце poseidon.by Архівавана 21 ліпеня 2010. (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Po lacki rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka y skladze Vicebskaj voblasci Belarusi Utvorany 17 lipenya 1924 goda u suchasnyh mezhah z 1960 goda Padzeleny na 17 selskih savetay Razmeshchany y centralnaj chastcy Vicebskaj voblasci Myazhue z Rasonskim Verhnyadzvinskim Myorskim Glybockim Ushackim Shumilinskim i Garadockim rayonami a taksama z Nevelskim rayonam Rasijskaj Federacyi Polacki rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Vicebskaya voblascAdministracyjny centr PolackData ytvarennya 17 lipenya 1924Kiraynik Igar Ivanavich MarkovichAficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 67 92 ruskaya 30 33 Razmaylyayuc doma belaruskaya 35 33 ruskaya 60 02 Naselnictva 2014 109 016 chal 9 e mesca Shchylnasc 7 59 chal km 20 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 86 95 ruskiya 9 97 ukraincy 1 39 inshyya 1 69 Ploshcha 3 137 78 1 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora 136 mChasavy poyas UTC 03 00Aficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyPryrodaGeagrafiya Rayon razmeshchany y Polackaj nizine Paverhnya rayona peravazhna ploskaya uskladnyaecca marennymi yzgorkami rachnymi dalinami kamami azyornymi katlavinami radzej ozami 70 terytoryi na vyshyni nizhej za 150 m nad uzroynem mora Najvyshejshy punkt 180 m za 2 km na poydzen ad Vetryna najbolsh nizki punkt 105 m urez Zahodnyaj Dzviny na zahad Glybinya raschlyanennya relefu na yzgorysta azyornyh uchastkah da 20 m km U tektanichnyh adnosinah rayon prymerkavany da paynochnaj uskrainy Vilejskaga pahavanaga vystupu Belaruskaj anteklizy i paydnyova yshodnyaj uskrainy Latvijskaj sedlaviny Zverhu zalyagayuc parody antrapagenavaga yzrostu paazerskaga sozhskaga dnyaproyskaga u ledavikovyh lagchynah byarezinskaga i belaruskih zledzyanennyay magutnascyu ad 30 50 m na vodapadzelah da 163 m u ledavikovyh lagchynah nizhej devonskiya da 300 m na zahadze ardovikskiya da 10 20 m i kembryjskiya da 50 m paysyudna verhnepraterazojskiya vend da 300 350 m adklady Parody krysht fundamenta na glybini 600 800 m nizhej uzroynyu mora Gleby rayona adnosyacca da Polackaga bolshaya chastka Sennenska Rasonska Garadockaga na paynochnym ushodze i chastkova Sharkoyshchynska Verhnyadzvinskaga na paydnyovym zahadze agraglebavyh rayonay Gleby selskagaspadarchyh ugoddzyay peravazhna dzyarnova padzolistyya i dzyarnova padzolistyya zabalochanyya a taksama tarfyana balotnyya Vyadomy shmatlikiya radovishchy torfu taksama radovishchy pyaschana zhvirovaga materyyalu glin i suglinkay budaynichyh pyaskoy Lyasy zajmayuc 53 terytoryi rayona Nalichvaecca 311 azyoray agulnaya ploshcha yakih skladae 106 kv km Azyory Astroyna Belae basejn Drysy Vozera Bratayna Vozera Glybokae Zvanae Vozera Yanova Vozera Charvyatka Vozera Naylickae Gomel Vozera Babyna Vozera Nevezha Vozera Pushna Sosna Vozera Stradan Leshna Sosna Vozera Charbamysla Belae basejn Dahnarki Zykoyskae vozera i inshyya Asnoynaya raka Zahodnyaya Dzvina z prytokami Obal Palata Ushacha Nacha Sosnica Turaylyanka i insh Usyago 21 raka Bedryca Belchyca Valynka ZvanicaZakazniki Na terytoryi Polackaga rayona znahodzyacca 4 dzyarzhaynyya zakazniki yakiya zajmayuc 4 5 ad agulnaj ploshchy lyasoy Zakazniki yklyuchayuc uchastki pryrodnyh landshaftay pryznachanyya dlya zahavannya i yznaylennya adnago abo nekalkih kampanentay pryrody y spaluchenni z abmezhavanym gaspadarcha rekreacyjnym vykarastannem inshyh ab ektay Biyalagichny zakaznik Lonna Gidralagichny zakaznik Glybokae Vyalikae Astravita Landshaftny zakaznik Kazyanski Vodna balotny zakaznik Drazhbitka Svina Na terytoryi rayona znahodzyacca 4 gealagichnyya zakazniki myascovaga znachennya U 2015 godze y Polackim rayone stvorany 2 vodna balotnyya zakazniki myascovaga znachennya Patoki i Shapavalski moh GistoryyaRayon utvorany 17 lipenya 1924 goda y skladze Polackaj akrugi BSSR Centr gorad Polack 20 zhniynya 1924 goda padzeleny na 15 selsavetay Bayarski Belski Bulaykayski Gramoyski Domnikayski Mahiroyski Salonicki Semyanecki Sosnicki Strunski Syastronkayski Sestranecki Turaylyanski Shacilayski Ekimanski Yuravicki 21 kastrychnika 1924 goda Strunski selsavet perajmenavany y Verhachenski 4 zhniynya 1927 goda da rayona daluchany Alyosayski Arlejski Vasileyski Vasileyski Dretunski Malasitnyanski selsavety skasavanaga Krasnapolskaga rayona U 1927 godze Dretunski selsavet skasavany Paslya skasavannya akrugovaga padzelu 26 lipenya 1930 goda rayon u pramym padparadkavanni BSSR 8 lipenya 1931 goda da rayona daluchany Zamshanski i Kushlikayski selsavety skasavanaga Borkavickaga rayona i 12 selsavetay skasavanaga Vetrynskaga rayona Astroyshchynski Babynicki Varonecki Vetrynski Garadocki Gomelski Zaskarski Licvinayski Naylicki Nacki Rudnyanski Shpakoyshchynski 12 lyutaga 1935 goda Astroyshchynski Babynicki Varonecki Vetrynski Garadocki Gomelski Zaskarski Licvinayski Naylicki Nacki Rudnyanski Semyanecki Turaylyanski Shpakoyshchynski selsavety peradadzeny adnoylenamu Vetrynskamu rayonu Z 21 chervenya 1935 goda rayon u skladze adnoylenaj Polackaj akrugi z 20 lyutaga 1938 goda u skladze Vicebskaj voblasci z 20 verasnya 1944 goda u skladze Polackaj voblasci 17 listapada 1948 goda skasavany Vasileyski selsavet Z 8 studzenya 1954 goda rayon u skladze Vicebskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Alyosayski Bayarski Bulaykayski Verhachenski Gramoyski Zamshanski Kushlikayski Sosnicki Shacilayski i Yuravicki selsavety Salonicki selsavet perajmenavany y Trosnicki utvorany Adamoyski Garanski Zaharnicki i Palatoyski selsavet 22 kastrychnika 1959 goda na terytoryi budaynictva Polackaga naftaperapracoychaga zavoda ytvorany rabochy pasyolak Polacki y administracyjnym padparadkavanni Polackaga garsaveta 20 studzenya 1960 goda da rayona daluchany Astroyshchynski Gomelski Zavozerski Zaskorski Litvinayski Nacki Turaylyanski Shpakoyshchynski selsavety i garadski pasyolak Vetryna skasavanaga Vetrynskaga rayona 20 maya 1960 goda skasavany Domnikayski Zaskarski Zaharnicki Turaylyanski selsavety Licvinayski selsavet perajmenavany y Farynayski Trosnicki selsavet u Gramoyski 25 snezhnya 1962 goda da rayona daluchany garadski pasyolak Rasony Garbacheyski Dudchynski Zaborski Parecki Syalyayshchynski Trodavicki i Chyrvanaborski selsavety skasavanaga Rasonskaga rayona Babynicki i Varonicki selsavety skasavanaga Ushackaga rayona chastka Layzhanskaga Kazyanski Klyotchynski Mishnevicki i Obalski selsavety skasavanaga Shumilinskaga rayona 18 sakavika 1963 goda Mishnevicki selsavet peradadzeny y sklad Garadockaga rayona skasavany Kazyanski selsavet 14 snezhnya 1963 goda rabochy pasyolak Polacki rearganizavany y gorad Navapolack ablasnoga padparadkavannya 17 lipenya 1964 goda skasavany Dudchynski selsavet utvorany Yuravicki selsavet 6 studzenya 1965 goda Garbacheyski Zaborski Parecki Syalyayshchynski Trodavicki Chyrvanaborski selsavety i garadski pasyolak Rasony peradadzeny adnoylenamu Rasonskamu rayonu 30 lipenya 1966 goda Klyotchynski Layzhanski i Obalski selsavety peradadzeny adnoylenamu Shumilinskamu rayonu 7 chervenya 1968 goda Gramoyski selsavet perajmenavany y Salonicki Mahiroyski u Baravuhski Arlejski u Trudayski Syastronkayski u Zyalyonkayski Farynayski u Rudnyanski 14 lipenya 1975 goda Belski selsavet perajmenavany y Azinski 16 kastrychnika 1989 goda Rudnyanski selsavet u Farynayski Na 1 studzenya 1974 goda y skladze rayona 19 selsavetay 15 chervenya 2000 goda ytvorany garadski pasyolak Baravuha 8 krasavika 2004 goda Vetrynski passavet rearganizavany y Vetrynski selsavet skasavany Nacki Trudayski i Shpakoyshchynski selsavety 10 kastrychnika 2013 goda skasavany Adamoyski Zavozerski i Yuravicki selsavety NaselnictvaNa terytoryi rayona znahodzicca 405 naselenyh punktay 2007 Kolkasc naselnictva rayona bez uliku Polacka i Navapolacka 1998 33 8 tys chal 2003 30 tys chal 2006 28 6 tys chal 2008 27 2 tys chal TranspartPraz rayon prahodzyac chygunki Nevel Polack Maladzechna i Vicebsk Polack Daygaypils Aytadarogami rayon zvyazany z garadami Vicebsk Ryga Lepel Glybokae Myory Verhnyadzvinsk a taksama garadskimi pasyolkami Asveya i Rasony Sacyyalnaya sferaAdukacyya Asnoyny artykul Adukacyya y Polackim rayone Sistema dashkolnyh ustanoy rayona nalichvae 29 yaslyay sadoy 9 dzicyachyh sadoy 1 centr razviccya dzicyaci 13 dzicyachyh sadoy shkol U tym liku grupy z parushennem funkcyj aporna ruhalnaga aparatu grupa dlya dzyacej z cyazhkascyami y navuchanni sanatornyya grupy specyyalnyya grupy dlya dzyacej z parushennyami zroku integravanyya grupy kruglasutachnyya grupy vuchebna pedagagichnyya kompleksy U rayone 30 ustanoy agulnaj syarednyaj adukacyi u tym liku 2 gimnazii kadeckae vuchylishcha 9 syarednih shkol 5 bazavyh shkol 13 vuchebna pedagagichnyh kompleksay shkola internat dlya dzyacej sirot i dzyacej yakiya zastalisya bez apeki backoy mizhshkolny centr dapryzyynaj padryhtoyki Va ystanovah agulnaj syarednyaj adukacyi Polackaga rayona na 1 verasnya 2018 goda navuchaecca 10205 vuchnyay u tym liku 1054 navuchencay u gimnaziyah 224 navuchencay u kadeckim vuchylishchy Ahova zdaroyya Medycynskae abslugoyvanne naselnictva y rayone azhyccyaylyae ystanova ahovy zdaroyya Polackaya centralnaya garadskaya balnica Vyadomyya asobyVaclay Alyaksandravich Bubnoyski 1865 1945 belaruski i polski mastak skulptar keramist Visaryyon Scyapanavich Garbuk 1913 1986 belaruski pismennik Anton Antonavich Grynevich 1877 1937 zbiralnik belaruskaga muzychnaga falkloru pedagog vydavec kampazitar Mikalaj Ilnicki 1949 vyoska Baranava 2006 belaruski palityk i dzyarzhayny dzeyach Pyotr Fyodaravich Lysenka belaruski arheolag Taccyana Saveleyna Marynenka saveckaya partyzanka Valeryj Maslyuk 1953 vyoska Ropna 2001 belaruski rezhysyor akcyor dramaturg paet Uladzimir Azin 1895 1920 udzelnik Gramadzyanskaj vajny chyrvony kamandzir nachdziy Ganna Fyodarayna Arcyomenka Geroj Sacyyalistychnaj pracy Mikola Syamashka 1914 1941 belaruski paet Mihail Ramanavich Sudnik belaruski movaznayca Arkadz Alyaksandravich Barejka savecki voenachalnik Dzmitryj Danilavich Valencik Geroj Saveckaga Sayuza Branislay Epimah Shypila dzeyach belaruskaj kultury Starshyni rajvykankamaz 26 snezhnya 2019 Igar Ivanavich Markovich Gl taksamaPolacki vesnik Dzyarzhaynaya DYuSSh Polackaga rayonaKrynicyhttp polotsk vitebsk region gov by index php ru icons menu rik Perepis naseleniya 2009 Ctatisticheskij byulleten Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2014 goda i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2013 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus pa stane na 1 studzenya 2011 g GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Patoki vodna balotny zakaznik Belorusskaya SSR Administrativno territorialnoe delenie Na 1 yanvarya 1974 goda rusk Vydanne 5 e Mn Belarus 1974 S 55 248 s 10 000 ekz Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 8 aprelya 2004 g 55 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva rajonov Vitebskoj oblasti Arhivavana 5 kastrychnika 2021 Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 10 oktyabrya 2013 g 292 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva nekotoryh rajonov Vitebskoj oblasti Arhivavana 17 lipenya 2021 Asveta Medycyna Lukashenka razgledzey kadravyya pytanniLitaraturaAdministrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s SpasylkiPolacki rayonny vykanaychy kamitet Spis naselennyh punktay Polackaga rayona pa selsavetah Resurs Vicebskaj ablasnoj bibliyateki Prydzvinski kraj gistoryya i suchasnasc Naviny Polackaga rayona na sajce Westki info Arhivavana 30 studzenya 2013 Fotazdymki na sajce Radzima org Vydatnyya myasciny na partale globustut by rusk Azyory Polackaga rayona na sajce poseidon by Arhivavana 21 lipenya 2010 rusk