Мёрскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. У якасці натуральнай мяжы з Верхнядзвінскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна.
Плошча раёна — 1787 км².
Мёрскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Мёры | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Ігар Кузняцоў[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 81,8 %, руская 17,11 % Размаўляюць дома: беларуская 63,93 %, руская 32,81 % | ||||
Насельніцтва (2009) | 24 364 чал. (14-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 13,64 чал./км² (10-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 93,01 %, рускія — 3,98 %, палякі — 1,69 %, іншыя — 1,32 % | ||||
Плошча | 1 786,64 (11-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт | Воўчая гара 209 м | ||||
Тэлефонны код | 2152 | ||||
Паштовыя індэксы | 211287 | ||||
Інтэрнэт-дамен | .by | ||||
Код аўтам. нумароў | 2 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны — плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3-5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёна знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт — Воўчая Гара (211 м), размешчана непадалёку ад вёскі Пераброддзе.
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Заходняй Дзвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэнні сожскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40-50 да 60-90 м.
У сельгасугоддзях дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9 %, дзярнова-падзолістыя глебы — 34, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2, тарфяна-балотныя — 5,3, поймавыя — 1,5 %. Па механічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацце раёна — торф.
Па тэрыторыі Мёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх — Заходняя Дзвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята, Друйка. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 з якіх маюць прамысловае значэнне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка. Капыльшчынскае вадасховішча.
Помнікі прыроды
- Бертаўшчынскі вялікі камень
- Буяноўскі пагорак
- Бярозаўскі вялікі камень
- Гарадскі парк «Паўвостраў»
- Гаранская града
- Гір’яцкі вялікі камень
- Крыніца «Святая вада Дзехцяроўская»
- Кублішчынскі вялікі камень
- Лупаўшчынскі вялікі камень
- Мазылеўскі вялікі камень
- Новапагосцкі вялікі камень
- Навалацкія пагоркі
- Перабродскі валун
- Прыкупная пушча
- Ражнёўскі валун
- Сімкаў скарбавы камень
- Старая пушча
- Язненскі талеркавы камень
- Янапольскі скарбавы камень
Заказнікі
- Заказнік Ельня
- Балота Мох
- Воўчая гара
- Копцеўская озавая града
- Жада
- Янава крыніца
Гісторыя
Мёрскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. 1 мая 1940 года ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Друя. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 19 сельсаветаў: Аляксандраўскі, Барсукоўскі, Валькоўскі, Воўкаўшчынскі, Дварнасельскі, Жукоўскі, Лебедзеўскі, Лявонавецкі, Лявонпальскі, Мальцаўскі, Мёрскі, Наўгародскі, Новакрукоўскі, Новапагосцкі, Павяцкі, Перабродскі, Урбанаўскі, Чэраскі, Янчонкаўскі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Валькоўскі, Воўкаўшчынскі, Дварнасельскі, Жукоўскі, Лявонавецкі, Янчонкаўскі сельсаветы, Барсукоўскі сельсавет перайменаваны ва Узменскі, Лебедзеўскі — у Дзедзінаўскі, Новакрукоўскі сельсавет — у Глінаўскі, утвораны Камянполлеўскі сельсавет. 7 жніўня 1957 года Мёры атрымалі статус гарадскога пасёлка, скасаваны Мёрскі сельсавет. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Глінаўскі, Урбанаўскі і Чэраскі сельсаветы, утвораны Якубаўшчынскі сельсавет. 3 кастрычніка 1959 года да раёна далучаны горад Дзісна, Мікалаёўскі, Сцефанполлеўскі, Туркоўскі сельсаветы скасаванага Дзісенскага раёна. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны Аляксандраўскі і Сцефанполлеўскі сельсаветы, 14 красавіка 1962 года — Мальцаўскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Дулінаўскі, Жукоўшчынскі, Пяліцкі, Ручайскі, Шкунціцкі сельсаветы скасаванага Шаркаўшчынскага раёна. 28 мая 1962 года скасаваны Жукоўшчынскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Дворнаўскі, Завуццеўскі, Лужкоўскі, Празароцкі, Старынкаўскі, Язненскі сельсаветы скасаванага Пліскага раёна. 18 сакавіка 1963 года гарадскі пасёлак Друя перададзены Браслаўскаму раёну, Дворнаўскі сельсавет скасаваны. 12 лютага 1965 года Дулінаўскі, Празароцкі, Старынкаўскі, Шкунціцкі сельсаветы перададзены Глыбоцкаму раёну. 9 ліпеня 1965 года Лявонпальскі сельсавет перайменаваны ў Даўгінаўскі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Лужкоўскі, Пяліцкі, Ручайскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 17 снежня 1971 года Наўгародскі сельсавет перайменаваны ў Дварнасельскі. 7 студзеня 1972 года Мёры атрымалі статус горада. 26 сакавіка 1973 года скасаваны Дзедзінаўскі сельсавет, 11 сакавіка 1974 года — Камянполлеўскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 12 сельсаветаў, 762 населеныя пункты. 24 жніўня 1992 года Якубаўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Чэраскі. 20 кастрычніка 1995 года Мёрскі раён і горад Мёры аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года ўтвораны Мёрскі сельсавет, скасаваны Дварнасельскі, Чэраскі і Узменскі сельсаветы. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі.
Сацыяльная сфера
Адукацыя
У раёне дзейнічаюць 12 дзіцячых садоў: у г. Дзісна, у в. Ідолта, Чэрасы, Іст, Туркова, Канцэрава, Наўгароды, Нікалаёва, Язна і 3 дзіцячых сада ў Міёрах. Усе дашкольныя ўстановы ўкаранілі праграму «Пралеска».
У раёне налічваецца 28 школ: 3 сярэднія школы ў Міёрах, астатнія — у г. Дзісна, у в. Язна, Завуцце, Пераброддзе, Папшулі, Павяцце, Туркова, Узмёны, Цвеціна, Далгінава, Сіцькова, Новы Пагост, Чапукі, Дворнае Сяло, Волкаўшчына, Дрыгучы, Мікалаёва, Ісце, Паташня, Крукі, Слабада, Мілашова, Наўгароды, Фурсяны, Забалоцце. З іх — 8 базавых і 17 сярэдніх школ, 10 устаноў тыпу школа-сад у в. Завуцце, Пераброддзе, Узмёны, Цвеціна, Сіцькова, Новы Пагост, Чапукі, Волкаўшчына, Дрыгучы, Слабада.
Ахова здароўя
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Міёрская раённая цэнтральная бальніца» .
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва:
- 2009 — 24 364 чал.
- 2007 — 27,2 тыс.
- 1998 — 33,3 тыс.
- 1995 — 34,4 тыс.
Населеных пунктаў 470, у тым ліку два гарады — Мёры і Дзісна.
Адміністрацыйны падзел
Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуццеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродскі, Павяцкі, Туркоўскі, Узмёнскі, Язненскі.
Транспарт
Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзвінск — Шаркаўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсць паромная пераправа праз Дзвіну ў Дзісне. Праведзены нафтаправод «Дружба».
Культура, адукацыя, друк
Мясцовая прэса прадстаўлена раённай газетай «Міёрскія навіны». Наклад — амаль 4 тыс. асобнікаў (2019). Гл. Міёрскія навіны.
Мясцовыя святы
З 2012 г. у верасні на Мёршчыне праводзіцца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Помнікі архітэктуры
- Свята-Петра-Паўлаўская царква 1861 г., в. Грыгаравічы
Вядомыя асобы
- Павел Валынцэвіч (1875—1962) — адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай фатаграфіі, святар.
- Ян Гушча (1917—1986) — паэт, празаік, перакладчык.
- Генрых Дмахоўскі (1810, Забалоцце — 1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830—1860-я гады.
- Юрый Кашыра (1904—1943) — каталіцкі святар, прылічаны да святых.
- Міхась Ляўковіч (нар. 1950, в. Язна) — беларускі мастак.
- Язэп Малецкі (1906, в. Якужы — 1982) — грамадскі дзеяч, доктар медыцыны.
- Васіль Мядзелец (1928, в. Ружанполле — 2004) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).
- Сяргей Панізнік (нар. 1942, в. Бабышкі) — беларускі паэт, перакладчык, заснавальнік ў Лявонпалі.
- Часлаў Сіповіч (1914—1981) — рэлігійны і грамадскі дзеяч.
- Франц Сіўко (нар. 1953, в. Вята) — беларускі празаік, публіцыст.
- Казімір Смулька (1894, в. Пруднікі — 1965) — дзеяч беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар.
- Пятро Сушко (1937—1996) — беларускі паэт і перакладчык.
- Ягор Тамко (1935, в. Лявонаўцы — 2008) — віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза.
- Браніслаў Туронак (1896, фальв. Пестуны — 1938) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Галіна Тычка (нар. 1955, в. Сташулі) — беларуская літаратуразнаўца.
- Генадзь Цітовіч (1910—1986) — харавы дырыжор, этнамузыказнавец, кампазітар.
- Вячаслаў Шамшур (нар. 1942, в. Пціцкія) — беларускі мастацтвазнаўца.
- Алесь Юршэвіч (1928, в. Курылавічы — 2007) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра і адзін з утваральнікаў глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).
Крыніцы
- http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
- Вынікі перапісу 2009 года
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. B5. — 248 с. — 10 000 экз.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
- Колькасць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 г. Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- Беларусь 1995.
- Павел Валынцэвіч Архівавана 13 лістапада 2013. // Рэгіянальная газета
Літаратура
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.
- Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Міёрскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 479. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 29 верасня 2018.
- Спіс населенных пунктаў Мёрскага раёна па сельсаветах
- Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Навіны Мёрскага раёна на сайце Westki.info Архівавана 3 мая 2009.
- Фотаздымкі адметных мясцін на сайце Radzima.org
- Урокі міёрскага радзімазнаўства — «круглы стол», арганізаваны газетай «Культура»(недаступная спасылка)
- Выдатныя мясціны на партале globustut.by (руск.)
- Артыкул «Вадаспад нечаканых адкрыццяў» у «Народнай газеце», 27.01.2010 Архівавана 11 студзеня 2012.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Myorski rayon administracyjnaya adzinka y skladze Vicebskaj voblasci Razmeshchany na paynochnym zahadze Vicebskaj voblasci y mezhah Polackaj niziny Myazhue z Braslayskim Sharkayshchynskim Glybockim Polackim i Verhnyadzvinskim rayonami Respublikaj Latviya U yakasci naturalnaj myazhy z Verhnyadzvinskim rayonam vystupae Zahodnyaya Dzvina Ploshcha rayona 1787 km Myorski rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Vicebskaya voblascAdministracyjny centr MyoryData ytvarennya 15 studzenya 1940Kiraynik Igar Kuznyacoy d Aficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 81 8 ruskaya 17 11 Razmaylyayuc doma belaruskaya 63 93 ruskaya 32 81 Naselnictva 2009 24 364 chal 14 e mesca Shchylnasc 13 64 chal km 10 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 93 01 ruskiya 3 98 palyaki 1 69 inshyya 1 32 Ploshcha 1 786 64 11 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora Najvyshejshy punkt Voychaya gara 209 mTelefonny kod 2152Pashtovyya indeksy 211287Internet damen byKod aytam numaroy 2Aficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyGeagrafiyaBolshaya chastka rayona znahodzicca y mezhah Polackaj niziny ploskayvagnutaj prarezanaj dalinami rek z adnosnymi vyshynyami y 3 5 m Na paynochnym zahadze na terytoryi rayona znahodzyacca yzvyshshy Braslayskaj grady Tut asnoyny typ relefu uzgorysta marenny azyorny znachna raschlyanyony spaluchae padoyzhanyya yzgorki i nevyalikiya grady z zapadzinami Najvyshejshy punkt Voychaya Gara 211 m razmeshchana nepadalyoku ad vyoski Perabroddze U tektanichnyh adnosinah rayon prymerkavany da Prybaltyjskaj monaklinali shilu Belaruskaj anteklizy Suchasnaya paverhnya skladzena z alyuviyalnyh adkladay pojmy i nadpojmavyh teras Zahodnyaj Dzviny azyorna alyuviyalnyh marennyh i flyuviyaglyacyyalnyh adkladay paazerskaga ledavika Nizhej zalyagayuc utvarenni sozhskaga i dnyaproyskaga ledavikoy Agulnaya magutnasc toyshchy antrapagenavyh adkladay ad 40 50 da 60 90 m U selgasugoddzyah dzyarnova padzolistyya zabalochanyya gleby zajmayuc 49 9 dzyarnova padzolistyya gleby 34 dzyarnovyya i dzyarnova karbanatnyya zabalochanyya 9 2 tarfyana balotnyya 5 3 pojmavyya 1 5 Pa mehanichnym skladze peravazhayuc suglinistyya gleby Asnoynae vykapnyovae bagacce rayona torf Pa terytoryi Myorskaga rayona pracyakayuc 16 rek i 39 ruchayoy Najbolshyya z ih Zahodnyaya Dzvina i yae prytoki Dzisna Avuta Volta Myoryca Vyata Drujka U rayone nalichvaecca 96 vadayomay u tym liku 83 vozery i 13 sazhalak 20 z yakih mayuc pramyslovae znachenne Najbolshyya azyory Absterna 9 89 km Elnya 5 42 km Nabista 3 76 km Inshyya azyory Idolta Yundzyaloyskae Orcy Asinayka Kapylshchynskae vadashovishcha Pomniki pryrody Bertayshchynski vyaliki kamen Buyanoyski pagorak Byarozayski vyaliki kamen Garadski park Payvostray Garanskaya grada Gir yacki vyaliki kamen Krynica Svyataya vada Dzehcyaroyskaya Kublishchynski vyaliki kamen Lupayshchynski vyaliki kamen Mazyleyski vyaliki kamen Novapagoscki vyaliki kamen Navalackiya pagorki Perabrodski valun Prykupnaya pushcha Razhnyoyski valun Simkay skarbavy kamen Staraya pushcha Yaznenski talerkavy kamen Yanapolski skarbavy kamenZakaznikiZakaznik Elnya Balota Moh Voychaya gara Kopceyskaya ozavaya grada Zhada Yanava krynicaGistoryyaMyorski rayon utvorany 15 studzenya 1940 goda y skladze Vilejskaj voblasci BSSR 1 maya 1940 goda y rayone ytvorany garadski pasyolak Druya 12 kastrychnika 1940 goda rayon padzeleny na 19 selsavetay Alyaksandrayski Barsukoyski Valkoyski Voykayshchynski Dvarnaselski Zhukoyski Lebedzeyski Lyavonavecki Lyavonpalski Malcayski Myorski Naygarodski Novakrukoyski Novapagoscki Pavyacki Perabrodski Urbanayski Cheraski Yanchonkayski Z 20 verasnya 1944 goda rayon u skladze Polackaj voblasci z 8 studzenya 1954 goda u skladze Maladzechanskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Valkoyski Voykayshchynski Dvarnaselski Zhukoyski Lyavonavecki Yanchonkayski selsavety Barsukoyski selsavet perajmenavany va Uzmenski Lebedzeyski u Dzedzinayski Novakrukoyski selsavet u Glinayski utvorany Kamyanpolleyski selsavet 7 zhniynya 1957 goda Myory atrymali status garadskoga pasyolka skasavany Myorski selsavet 27 sakavika 1959 goda skasavany Glinayski Urbanayski i Cheraski selsavety utvorany Yakubayshchynski selsavet 3 kastrychnika 1959 goda da rayona daluchany gorad Dzisna Mikalayoyski Scefanpolleyski Turkoyski selsavety skasavanaga Dzisenskaga rayona Z 20 studzenya 1960 goda rayon u skladze Vicebskaj voblasci 16 verasnya 1960 goda skasavany Alyaksandrayski i Scefanpolleyski selsavety 14 krasavika 1962 goda Malcayski selsavet 17 krasavika 1962 goda da rayona daluchany garadski pasyolak Sharkayshchyna Bujkayski Germanavicki Dulinayski Zhukoyshchynski Pyalicki Ruchajski Shkuncicki selsavety skasavanaga Sharkayshchynskaga rayona 28 maya 1962 goda skasavany Zhukoyshchynski selsavet 25 snezhnya 1962 goda da rayona daluchany Dvornayski Zavucceyski Luzhkoyski Prazarocki Starynkayski Yaznenski selsavety skasavanaga Pliskaga rayona 18 sakavika 1963 goda garadski pasyolak Druya peradadzeny Braslayskamu rayonu Dvornayski selsavet skasavany 12 lyutaga 1965 goda Dulinayski Prazarocki Starynkayski Shkuncicki selsavety peradadzeny Glybockamu rayonu 9 lipenya 1965 goda Lyavonpalski selsavet perajmenavany y Dayginayski 30 lipenya 1966 goda garadski pasyolak Sharkayshchyna Bujkayski Germanavicki Luzhkoyski Pyalicki Ruchajski selsavety peradadzeny y sklad adnoylenaga Sharkayshchynskaga rayona 17 snezhnya 1971 goda Naygarodski selsavet perajmenavany y Dvarnaselski 7 studzenya 1972 goda Myory atrymali status gorada 26 sakavika 1973 goda skasavany Dzedzinayski selsavet 11 sakavika 1974 goda Kamyanpolleyski selsavet Na 1 studzenya 1974 goda y skladze rayona 12 selsavetay 762 naselenyya punkty 24 zhniynya 1992 goda Yakubayshchynski selsavet perajmenavany y Cheraski 20 kastrychnika 1995 goda Myorski rayon i gorad Myory ab yadnany y adnu administracyjnuyu adzinku 8 krasavika 2004 goda ytvorany Myorski selsavet skasavany Dvarnaselski Cheraski i Uzmenski selsavety 16 verasnya 2010 goda Dayginayski selsavet perajmenavany va Uzmyonski Sacyyalnaya sferaAdukacyya Asnoyny artykul U rayone dzejnichayuc 12 dzicyachyh sadoy u g Dzisna u v Idolta Cherasy Ist Turkova Kancerava Naygarody Nikalayova Yazna i 3 dzicyachyh sada y Miyorah Use dashkolnyya ystanovy ykaranili pragramu Praleska U rayone nalichvaecca 28 shkol 3 syaredniya shkoly y Miyorah astatniya u g Dzisna u v Yazna Zavucce Perabroddze Papshuli Pavyacce Turkova Uzmyony Cvecina Dalginava Sickova Novy Pagost Chapuki Dvornae Syalo Volkayshchyna Dryguchy Mikalayova Isce Patashnya Kruki Slabada Milashova Naygarody Fursyany Zabalocce Z ih 8 bazavyh i 17 syarednih shkol 10 ustanoy typu shkola sad u v Zavucce Perabroddze Uzmyony Cvecina Sickova Novy Pagost Chapuki Volkayshchyna Dryguchy Slabada Ahova zdaroyya Medycynskae abslugoyvanne naselnictva y rayone azhyccyaylyae ystanova ahovy zdaroyya Miyorskaya rayonnaya centralnaya balnica NaselnictvaKolkasc naselnictva 2009 24 364 chal 2007 27 2 tys 1998 33 3 tys 1995 34 4 tys Naselenyh punktay 470 u tym liku dva garady Myory i Dzisna Administracyjny padzelRayon padzeleny na 9 selskih savetay Zavucceyski Myorski Mikalayoyski Novapagoscki Perabrodski Pavyacki Turkoyski Uzmyonski Yaznenski TranspartPa terytoryi rayona prahodzic chygunka Varapaeva Druya aytamabilnyya darogi Braslay Polack Verhnyadzvinsk Sharkayshchyna Dzisna Luzhki Dzisna Germanavichy Yosc paromnaya peraprava praz Dzvinu y Dzisne Pravedzeny naftapravod Druzhba Kultura adukacyya drukMyascovaya presa pradstaylena rayonnaj gazetaj Miyorskiya naviny Naklad amal 4 tys asobnikay 2019 Gl Miyorskiya naviny Myascovyya svyatyZ 2012 g u verasni na Myorshchyne pravodzicca ekalagichnae svyata Zhurayli i zhuraviny Miyorskaga krayu Pomniki arhitekturySvyata Petra Paylayskaya carkva 1861 g v GrygaravichyVyadomyya asobyPavel Valyncevich 1875 1962 adzin z pachynalnikay suchasnaj belaruskaj fatagrafii svyatar Yan Gushcha 1917 1986 paet prazaik perakladchyk Genryh Dmahoyski 1810 Zabalocce 1863 udzelnik nacyyanalna vyzvalenchaga ruhu na zemlyah Belarusi Litvy i Polshchy y 1830 1860 ya gady Yuryj Kashyra 1904 1943 katalicki svyatar prylichany da svyatyh Mihas Lyaykovich nar 1950 v Yazna belaruski mastak Yazep Malecki 1906 v Yakuzhy 1982 gramadski dzeyach doktar medycyny Vasil Myadzelec 1928 v Ruzhanpolle 2004 dzeyach belaruskaga nacyyanalnaga supracivu syabra belaruskaj moladzevaj padpolnaj pavaennaj arganizacyi Sayuz belaruskih patryyotay SBP Syargej Paniznik nar 1942 v Babyshki belaruski paet perakladchyk zasnavalnik y Lyavonpali Chaslay Sipovich 1914 1981 religijny i gramadski dzeyach Franc Siyko nar 1953 v Vyata belaruski prazaik publicyst Kazimir Smulka 1894 v Prudniki 1965 dzeyach belaruskaga hrysciyanskaga ruhu katalicki svyatar Pyatro Sushko 1937 1996 belaruski paet i perakladchyk Yagor Tamko 1935 v Lyavonaycy 2008 vice admiral Geroj Saveckaga Sayuza Branislay Turonak 1896 falv Pestuny 1938 belaruski gramadski dzeyach Galina Tychka nar 1955 v Stashuli belaruskaya litaraturaznayca Genadz Citovich 1910 1986 haravy dyryzhor etnamuzykaznavec kampazitar Vyachaslay Shamshur nar 1942 v Pcickiya belaruski mastactvaznayca Ales Yurshevich 1928 v Kurylavichy 2007 dzeyach belaruskaga nacyyanalnaga supracivu syabra i adzin z utvaralnikay glybockaj grupy belaruskaj moladzevaj padpolnaj pavaennaj arganizacyi Sayuz belaruskih patryyotay SBP Krynicyhttp miory vitebsk region gov by ru Rayispolkom Vyniki perapisu 2009 goda Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus pa stane na 1 studzenya 2011 g Belorusskaya SSR Administrativno territorialnoe delenie Na 1 yanvarya 1974 goda rusk Vydanne 5 e Mn Belarus 1974 S B5 248 s 10 000 ekz Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 8 aprelya 2004 g 55 Ob izmenenii administrativno territorialnogo ustrojstva rajonov Vitebskoj oblasti Arhivavana 5 kastrychnika 2021 Reshenie Vitebskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 16 sentyabrya 2010 g 35 O pereimenovanii Dolginovskogo selsoveta Miorskogo rajona nedastupnaya spasylka Kolkasc naselnictva Belarusi na kastrychnik 2009 g Arhivavana 2 kastrychnika 2019 Belarus 1995 Pavel Valyncevich Arhivavana 13 listapada 2013 Regiyanalnaya gazetaLitaraturaPamyac gistoryka dakumentalnaya hronika Myorskaga rayona redkal G M Manyak i insh Mn 1998 630 s Turistskaya enciklopediya Belarusi Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2007 648 s Administrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s Miyorski rayon Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 479 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiAficyjny sajt Arhivavana 29 verasnya 2018 Spis naselennyh punktay Myorskaga rayona pa selsavetah Resurs Vicebskaj ablasnoj bibliyateki Prydzvinski kraj gistoryya i suchasnasc Mapy i agulnyya zvestki na emaps online Naviny Myorskaga rayona na sajce Westki info Arhivavana 3 maya 2009 Fotazdymki admetnyh myascin na sajce Radzima org Uroki miyorskaga radzimaznaystva krugly stol arganizavany gazetaj Kultura nedastupnaya spasylka Vydatnyya myasciny na partale globustut by rusk Artykul Vadaspad nechakanyh adkryccyay u Narodnaj gazece 27 01 2010 Arhivavana 11 studzenya 2012