Дзяды́ (укр.: Діди, польск.: Dziady, літ.: Ilgės) — славянскі і балцкі народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дзядамі называлі дзень, калі адбываўся абрад, і душы нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. Дзяды шануюцца ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Цягам года адзначалася шмат дзён ушанавання памерлых, але галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты. Афіцыйнай датай святкавання ў Беларусі лічыцца 2 лістапада.
Лічылася, што на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. У найбольш архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася ў беларусаў. Абрад мае язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў.
Пералік дзядоў
Цягам года ў залежнасці ад рэгіёну на Беларусі было шмат дзён ушанавання памерлых.
- Стрэчаньскія Дзяды (13 лютага, дзень перад Стрэчаннем)
- Масленічныя Дзяды. Звычайна адзначаюцца ў пятніцу перад Масленічным тыднем. Традыцыя распаўсюджана на Паазер’і, Падняпроўі і Усходнім Палессі
- Вербныя Дзяды. Традыцыя носіць вербныя галінкі на могілкі спарадычна зафіксавана на Паазер’і і на Заходнім Палессі
- Радунічныя Дзяды (панядзелак перад Радуніцай)
- Траецкія (Сёмушныя, Духаўскія) Дзяды (пятніца перад Тройцай)
- Спасаўскія Дзяды (субота перад )
- Стаўроўскія Дзяды. Адзначаюцца ў цяперашняй паўднёва-заходняй частцы Докшыцкага раёна. Маглі быць звязаныя з міфам аб паходжанні беларусаў, дзе фігуруюць сабакі Стаўры і Гаўры. У літаратуры ёсць тры меркаванні адносна часу шанавання Стаўроўскіх Дзядоў і розныя іх назвы — Траецкія (перад святам Тройцы, Сёмухай), Уздвіжанскія Дзяды (перад святам Уздвіжання Крыжа), а таксама атаясненне з Дзмітрыеўскай суботай (з восеньскімі, галоўнымі Дзядамі). Найбольш распаўсюджанай версіяй у этнаграфіі ёсць адзначэнне Стаўроўскіх Дзядоў перад Тройцай
- Пакроўскія Дзяды (пятніца і субота перад Пакровам)
- Дзень ушанавання памерлых (2 лістапада), адзначаецца беларускімі каталікамі і таксама вядомы пад назваю Дзяды
- Вялікія (Змітраўскія) Дзяды. Святкуюць звычайна ў пятніца і суботу перад Змітрам, днём памяці вялікамучаніка , які ў праваслаўных шануецца 8 лістапада. Лічыліся галоўнымі. У залежнасці ад рэгіёну дні святкавання магла быць розная
- Міхайлаўскія Дзяды. Пятніца і субота перад Міхайлам, які святкаваўся 21 лістапада. Святкуюць на Заходнім Палессі
- Піліпаўскія Дзяды (пятніца і субота перад Піліпаўкай, якая адзначалася 28 лістапада). Святкуюць на Усходнім Палессі, абрад захаваўся ў Данілевічах
Абрад
Слова «Дзяды» мае некалькі сэнсаў. Так называлі душы памерлых продкаў, абрадныя дні, а таксама рытуальную ежу да гэтых абрадаў.
Пачатак дня, павер’і
Найболей шырока шанаваліся Восеньскія (Вялікія, Змітраўскія) Дзяды. У гэты дзень усе хатнія мыліся ў лазні, але пакідалі пасля сябе крыху чыстай вады і венік: лічылася, што дзяды (душы памерлых продкаў) таксама павінны прыйсці і памыцца. Звычайна людзі наведвалі царкву, потым ішлі на могілкі, рабілі прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладалі магілы дзірваном, камянямі, ставілі крыжы. Пасля на магілах пакідалі пачастунак (хлеб, печыва). Лічылася, што птушкі, якія з’ядаюць гэтыя ласункі, і ёсць душы продкаў, што прыляцелі з Выраю. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт. У гэты дзень забаранялася ткаць на кроснах (бо «дзяды ў кроснах заблытаюцца»), бяліць печ («бо дзядам вочы замажаш»). У хаце вешалі чысты ручнік (або некалькі ручнікоў, паводле ліку запрошаных памерлых). У некаторых вёсках адчынялі комін, бо верылі, што душы будуць ісці праз яго.
Памінальны стол, запрашэнне дзядоў
Вяртаючыся дадому, рыхтавалі памінальны стол. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі па імёнах продкаў. У некаторых вёсках гаспадар запрашаў дзядоў словамі:
Святыя дзяды завём вас,
Хадзіце да нас!
Ёсць тут усё, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата.
Святыя дзяды! Просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас.
Пасля гэтага ўсе хатнія пільна назіралі: любы рух на вуліцы ў бок хаты (палёт лістка, птушкі, бег жывёліны) адразу ж расцэньваўся так: дзяды прынялі запрашэнне і набліжаюцца.
У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў — дзесьці цотную, дзесьці няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з’есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. Сярод страў былі варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой ды інш.
На стол ставілі так званыя дзедаўскую чарку і дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады. Лічылася, што яны сядзяць побач і ўсё чуюць. На Дзісеншчыне выпісвалі з сямейнай хронікі памерлых і ўпісвалі нованароджаных.
Праводзіны дзядоў
Пасля вячэры гаспадар казаў:
Святыя дзяды
Зляталісь сюды,
Есці — пад`елі,
Піць — напіліся,
Чэсць і слава вам!
Цяпер скажыце нам,
Чаго вам трэба?
А лепей:
Ляціце ў неба!
У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў, бо лічылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы. Часам пасля вячэры весялілі дзядоў. Былі песні, пляскі, маскарады. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылі хлебнай скарынкай або блінам. Існавала прыкмета: калі дым пойдзе ўверх — добра, а калі нахілена, асабліва ў бок дзвярэй, то ў сям’і нехта памрэ.
Стравы
Частка страў была універсальнай святочнай, але былі і абавязковыя, якіх патрабавала «дзедава вячэра». Склад вячэры вар’іраваўся ў розных рэгіёнах Беларусі.
- Канун. Гэтая назва мела 3 значэнні. 1) Напой з мукі, без хмелю, але з соладам, 2) сыта з пакрошаным у яе хлебам, мучныя каржы з сытой.
- Сыта — гатаваная вада з разведзеным мёдам.
- Куцця — каша з пшаніцы або з бабоў, гароху, грэчкі. Магла ўжывацца з мядовай сытой.
- (курчак, курачок, корчык) — рытуальны хлеб, праснак (або сітны ў авальнай формы ці жытні ў форме рагаліка). Дзелячы яго, пачыналі Дзедаву вячэру.
- — салодкая страва, сушаныя яблыкі, ігрушы, ягады, вараныя на мёдзе.
У вёсках Салігорскага раёна Дзяды святкаваліся 3 дні (чацвер, пятніца, субота). У чацвер былі . На іх пяклі бліны са смятанай.
Калі Дзяды святкаваліся два дні (пятніца і субота), то ў пятніцу рабілі посную вячэру, а ў суботу — «». На посны стол падавалі рыбу, фасолю, куццю, кісель, канун, квас (Жлобінскі, Рагачоўскі раёны), на скаромны стол — ужо варанае мяса, квас з буракоў, бліны, кашу, канун (Бярэзінскі, Салігорскі раёны) або поліўку, клёцкі, куццю (Лепельскі, Ушацкі раёны).
Як пабачыць дзядоў
Паводле павер’яў, жывыя маглі пабачыць душы памерлых. Паводле некаторых вераванняў, дзядоў мог пабачыць той, хто не спіць пасля зедавай вячэры. Таксама пабачыць іх мог чалавек, які пасціцца. У некаторых месцах лічылася, што каб убачыць дзядоў, трэба было ўвесь дзень пасціцца і маўчаць, а ў час вячэры — залезці на печ і начапіць прадзеную суравую нітку ці пояс, вытканы з імху. Або паглязець скрозь конскі хамут, на які накінута палатно. Пры гэтым нельга было размаўляць з дзядамі, калі іх бачыш. У некаторых сем’ях лічылася, што ўбачыць дзядоў мог толькі той, хто не прыгатаваў ім вячэру. Або толькі дзеці ці тыя, каму хутка паміраць.
Масавыя мерапрыемствы на Дзяды
З 1987 года святкаванне Дзядоў перайшло ў публічную прастору, гэта было звязана з нарастаннем беларускага нацыянальнага руху. Упершыню правялі Дзяды ў парку Янкі Купалы ў Мінску грамадскія аб’яднанні «Тутэйшыя» і «Талака» ў 1987 годзе. А 30 кастрычніка 1988 года ў Мінску ля Усходніх могілак і Курапат адбыліся шматтысячнае шэсце і мітынг-рэквіем памяці ахвяр сталінізму, камуністычныя ўлады сілай разагналі акцыю. З таго часу штогод беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух ладзіць шэсці ў Курапаты і Лошыцкі яр, маючы перашкоды ад уладаў рэжыму Лукашэнкі.
Гл. таксама
- Вырай
- Радаўніца
- Бабы
- «Дзяды» — паэма Адама Міцкевіча, дзе апісаны абрад дзядоў
Зноскі
- Беларуская міфалогія 2006, с. 145.
- 2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзень памяці продкаў — Дзяды (недаступная спасылка). Museum.by (2 лістапада 2021). Праверана 23 кастрычніка 2023.
- "Стрэчаньскія Дзяды" . www.sb.by (13 лютага 2008). Праверана 22 кастрычніка 2023.
- Аўсейчык У. Традыцыі памінання продкаў у структуры масленічнай і вербнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння (па матэрыялах ХІХ — пачатку ХХІ ст.) // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва : мат. Міжнароднай навук.-практ. канф. (20–21 лістапада 2014 г., г. Мінск). — 2014. — С. С. 327—330.
- Гомельскае Палессе і Падняпроўе: у дзвюх кнігах / Таццяна Валодзіна. — Мінск: Беларуская Навука, 2012. — Т. 6, Кн. 1. — 910 с. — (Традцыйная мастацкая культура беларускаў / Т. В. Варфаламеева). — ISBN 978-985-06-2201-3.
- Аўсейчык У. Асаблівасці каляндарна-памінальных абрадаў беларусаў Лепельшчыны (па матэрыялах ХІХ – пачатку ХХІ ст.) // Лепельскія чытанні : матэрыялы VI навукова-практычнай канферэнцыі,(Лепель, 17 — 18 кастрычніка 2014 г.). — 2014. — С. 50—58.
- Цыганкова А. Асаблівасці традыцый ушанавання продкаў у беларусаў Падзвіння.
- Дзяды – Студэнцкае этнаграфічнае таварыства . set.ethno.by. Праверана 22 кастрычніка 2023.
- Міхайлаўскія ДЗЯДЫ — Лунинец online . webcache.googleusercontent.com. Праверана 22 кастрычніка 2023.
- 2016.11.29 — У старажытнай палескай вёсцы ўшанавалі Піліпаўскіх Дзядоў (Фотарэпартаж) / Belsat / Белсат — тэлеканал - Матэрыял з прэсы - ЭТНАЎСЁ - уся этнаграфія Беларусі . Этнаўсе — партал у этнаграфію Беларусі. Уся беларуская традыцыйная культура на адным сайце!. Праверана 22 кастрычніка 2023.(недаступная спасылка)
- Беларускі народны каляндар
Літаратура
- Дучыц Л. Дзяды // Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / С.Санько [і інш]; склад. І.Клімковіч. — 2-е выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2006. — 599 с.: іл.
Спасылкі
Дзяды на Вікісховішчы |
- Дзяды. Традыцыя культу продкаў на Беларусі: ключавыя паняткі, лакальныя асаблівасці
- Вітан-Дубейкаўскі Лявон. Дзяды. Беларускія народныя звычаі // Наша слова.pdf № 44 (96), 1 лістапада 2023 // на pawet.net
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Dzyady ukr Didi polsk Dziady lit Ilges slavyanski i balcki narodny paminalny abrad rytualnaya vyachera y pamyac pamerlyh prodkay Dzyadami nazyvali dzen kali adbyvaysya abrad i dushy nyabozhchykay yakih ushanoyvali Dzyady shanuyucca y Belarusi Ukraine chastcy Polshchy i Litvy Cyagam goda adznachalasya shmat dzyon ushanavannya pamerlyh ale galoynymi lichylisya vosenskiya yakiya y roznyh myascinah Belarusi spraylyalisya y roznyya hoc i blizkiya daty Aficyjnaj dataj svyatkavannya y Belarusi lichycca 2 listapada Ahvyarnaya vyachera Vyyava aytarstva 1904 Lichylasya shto na getyya svyaty dushy pamerlyh pryhodzyac da svaih nashchadkay i nyabachnyya chastuyucca za syamejnym stalom U najbolsh arhaichnaj forme svyatkavanne Dzyadoy zahavalasya y belarusay Abrad mae yazychnickae pahodzhanne i syhodzic karanyami da pershabytnaga kultu prodkay Peralik dzyadoy Belaruskiya mogilki y Rusakovichah 1889 Genryk Vejsengof Nacyyanalny muzej Poznani Cyagam goda y zalezhnasci ad regiyonu na Belarusi bylo shmat dzyon ushanavannya pamerlyh Strechanskiya Dzyady 13 lyutaga dzen perad Strechannem Maslenichnyya Dzyady Zvychajna adznachayucca y pyatnicu perad Maslenichnym tydnem Tradycyya raspaysyudzhana na Paazer i Padnyaproyi i Ushodnim Palessi Verbnyya Dzyady Tradycyya nosic verbnyya galinki na mogilki sparadychna zafiksavana na Paazer i i na Zahodnim Palessi Radunichnyya Dzyady panyadzelak perad Radunicaj Traeckiya Syomushnyya Duhayskiya Dzyady pyatnica perad Trojcaj Spasayskiya Dzyady subota perad Stayroyskiya Dzyady Adznachayucca y cyaperashnyaj paydnyova zahodnyaj chastcy Dokshyckaga rayona Magli byc zvyazanyya z mifam ab pahodzhanni belarusay dze figuruyuc sabaki Stayry i Gayry U litaratury yosc try merkavanni adnosna chasu shanavannya Stayroyskih Dzyadoy i roznyya ih nazvy Traeckiya perad svyatam Trojcy Syomuhaj Uzdvizhanskiya Dzyady perad svyatam Uzdvizhannya Kryzha a taksama atayasnenne z Dzmitryeyskaj subotaj z vosenskimi galoynymi Dzyadami Najbolsh raspaysyudzhanaj versiyaj u etnagrafii yosc adznachenne Stayroyskih Dzyadoy perad Trojcaj Pakroyskiya Dzyady pyatnica i subota perad Pakrovam Dzen ushanavannya pamerlyh 2 listapada adznachaecca belaruskimi katalikami i taksama vyadomy pad nazvayu Dzyady Vyalikiya Zmitrayskiya Dzyady Svyatkuyuc zvychajna y pyatnica i subotu perad Zmitram dnyom pamyaci vyalikamuchanika yaki y pravaslaynyh shanuecca 8 listapada Lichylisya galoynymi U zalezhnasci ad regiyonu dni svyatkavannya magla byc roznaya Mihajlayskiya Dzyady Pyatnica i subota perad Mihajlam yaki svyatkavaysya 21 listapada Svyatkuyuc na Zahodnim Palessi Pilipayskiya Dzyady pyatnica i subota perad Pilipaykaj yakaya adznachalasya 28 listapada Svyatkuyuc na Ushodnim Palessi abrad zahavaysya y DanilevichahAbradSlova Dzyady mae nekalki sensay Tak nazyvali dushy pamerlyh prodkay abradnyya dni a taksama rytualnuyu ezhu da getyh abraday Pachatak dnya paver i Najbolej shyroka shanavalisya Vosenskiya Vyalikiya Zmitrayskiya Dzyady U gety dzen use hatniya mylisya y lazni ale pakidali paslya syabe kryhu chystaj vady i venik lichylasya shto dzyady dushy pamerlyh prodkay taksama pavinny pryjsci i pamycca Zvychajna lyudzi navedvali carkvu potym ishli na mogilki rabili pryklady naruby ceramki kamennyya plity abkladali magily dzirvanom kamyanyami stavili kryzhy Paslya na magilah pakidali pachastunak hleb pechyva Lichylasya shto ptushki yakiya z yadayuc getyya lasunki i yosc dushy prodkay shto prylyaceli z Vyrayu Chasta y gonar kozhnaga pamerlaga zapalvali asobnae vognishcha 3 domu z pechy prynosili garachyya vugolli yakiya nasypali na magily a garshki razbivali yshchent U gety dzen zabaranyalasya tkac na krosnah bo dzyady y krosnah zablytayucca byalic pech bo dzyadam vochy zamazhash U hace veshali chysty ruchnik abo nekalki ruchnikoy pavodle liku zaproshanyh pamerlyh U nekatoryh vyoskah adchynyali komin bo veryli shto dushy buduc isci praz yago Paminalny stol zaprashenne dzyadoy Vyartayuchysya dadomu ryhtavali paminalny stol Prodkay treba bylo dobra pachastavac a potym i pavesyalic inachaj yak lichylasya yany nashlyuc neyradzhaj i roznyya nyashchasci U nekatoryh myascinah na rytual zaprashali gascej zvychajna svayakoy susedzyay a chasam i zhabrakoy Perad tym yak sesci vyacherac gaspadar try razy abyhodziy sa svechkaj stol adchynyali vokny i dzvery i klikali pa imyonah prodkay U nekatoryh vyoskah gaspadar zaprashay dzyadoy slovami Svyatyya dzyady zavyom vas Hadzice da nas Yosc tut usyo shto Bog day Shto ya dlya vas ahvyaravay Chym tolki hata bagata Svyatyya dzyady Prosim vas Hadzice lyacice da nas Paslya getaga yse hatniya pilna nazirali lyuby ruh na vulicy y bok haty palyot listka ptushki beg zhyvyoliny adrazu zh rascenvaysya tak dzyady prynyali zaprashenne i nablizhayucca U roznyh myascinah na stol stavili roznuyu kolkasc stray dzesci cotnuyu dzesci nyacotnuyu sem adzinaccac dvanaccac ale nyagledzyachy na geta u nekatoryh vyoskah dazvalyalasya z esci tolki try stravy i vypic try charki Syarod stray byli varanae i smazhanae myasa bliny klyocki kisel garoh z makavym malakom krupnik z grybami abo rybaj verashchaka z kaybasoj dy insh Na stol stavili tak zvanyya dzedayskuyu charku i dzedayskuyu misku kudy kozhny z prysutnyh adlivay napoi i adkladay ezhu U chas vyachery gavaryli tolki pra prodkay uspaminali ih uchynki parady Lichylasya shto yany syadzyac pobach i ysyo chuyuc Na Dzisenshchyne vypisvali z syamejnaj hroniki pamerlyh i ypisvali novanarodzhanyh Pravodziny dzyadoy Paslya vyachery gaspadar kazay Svyatyya dzyady Zlyatalis syudy Esci pad eli Pic napilisya Chesc i slava vam Cyaper skazhyce nam Chago vam treba A lepej Lyacice y neba U mnogih myascinah na stale pakidali reshtki stray bo lichylasya shto dushy prodkay buduc chastavacca yashche da ranicy Chasam paslya vyachery vesyalili dzyadoy Byli pesni plyaski maskarady Paslya zakanchennya vyachery svechku tushyli hlebnaj skarynkaj abo blinam Isnavala prykmeta kali dym pojdze yverh dobra a kali nahilena asabliva y bok dzvyarej to y syam i nehta pamre Stravy Chastka stray byla universalnaj svyatochnaj ale byli i abavyazkovyya yakih patrabavala dzedava vyachera Sklad vyachery var iravaysya y roznyh regiyonah Belarusi Kanun Getaya nazva mela 3 znachenni 1 Napoj z muki bez hmelyu ale z soladam 2 syta z pakroshanym u yae hlebam muchnyya karzhy z sytoj Syta gatavanaya vada z razvedzenym myodam Kuccya kasha z pshanicy abo z baboy garohu grechki Magla yzhyvacca z myadovaj sytoj kurchak kurachok korchyk rytualny hleb prasnak abo sitny y avalnaj formy ci zhytni y forme ragalika Dzelyachy yago pachynali Dzedavu vyacheru salodkaya strava sushanyya yablyki igrushy yagady varanyya na myodze U vyoskah Saligorskaga rayona Dzyady svyatkavalisya 3 dni chacver pyatnica subota U chacver byli Na ih pyakli bliny sa smyatanaj Kali Dzyady svyatkavalisya dva dni pyatnica i subota to y pyatnicu rabili posnuyu vyacheru a y subotu Na posny stol padavali rybu fasolyu kuccyu kisel kanun kvas Zhlobinski Ragachoyski rayony na skaromny stol uzho varanae myasa kvas z burakoy bliny kashu kanun Byarezinski Saligorski rayony abo poliyku klyocki kuccyu Lepelski Ushacki rayony Yak pabachyc dzyadoy Pavodle paver yay zhyvyya magli pabachyc dushy pamerlyh Pavodle nekatoryh veravannyay dzyadoy mog pabachyc toj hto ne spic paslya zedavaj vyachery Taksama pabachyc ih mog chalavek yaki pascicca U nekatoryh mescah lichylasya shto kab ubachyc dzyadoy treba bylo yves dzen pascicca i maychac a y chas vyachery zalezci na pech i nachapic pradzenuyu suravuyu nitku ci poyas vytkany z imhu Abo paglyazec skroz konski hamut na yaki nakinuta palatno Pry getym nelga bylo razmaylyac z dzyadami kali ih bachysh U nekatoryh sem yah lichylasya shto ybachyc dzyadoy mog tolki toj hto ne prygatavay im vyacheru Abo tolki dzeci ci tyya kamu hutka pamirac Masavyya merapryemstvy na DzyadyTradycyjnae shesce y Kurapaty prymerkavanae da Dzyadoy 2009 god Z 1987 goda svyatkavanne Dzyadoy perajshlo y publichnuyu prastoru geta bylo zvyazana z narastannem belaruskaga nacyyanalnaga ruhu Upershynyu pravyali Dzyady y parku Yanki Kupaly y Minsku gramadskiya ab yadnanni Tutejshyya i Talaka y 1987 godze A 30 kastrychnika 1988 goda y Minsku lya Ushodnih mogilak i Kurapat adbylisya shmattysyachnae shesce i mityng rekviem pamyaci ahvyar stalinizmu kamunistychnyya ylady silaj razagnali akcyyu Z tago chasu shtogod belaruski nacyyanalna demakratychny ruh ladzic shesci y Kurapaty i Loshycki yar mayuchy perashkody ad uladay rezhymu Lukashenki Gl taksamaVyraj Radaynica Baby Dzyady paema Adama Mickevicha dze apisany abrad dzyadoyZnoskiBelaruskaya mifalogiya 2006 s 145 2 listapada y Belarusi adznachayuc Dzen pamyaci prodkay Dzyady bel nedastupnaya spasylka Museum by 2 listapada 2021 Praverana 23 kastrychnika 2023 Strechanskiya Dzyady nyavyzn www sb by 13 lyutaga 2008 Praverana 22 kastrychnika 2023 Aysejchyk U Tradycyi paminannya prodkay u struktury maslenichnaj i verbnaj paminalnaj abradnasci belarusay Padzvinnya pa materyyalah HIH pachatku HHI st Tradycyi i suchasny stan kultury i mastactva mat Mizhnarodnaj navuk prakt kanf 20 21 listapada 2014 g g Minsk 2014 S S 327 330 Gomelskae Palesse i Padnyaproye u dzvyuh knigah Taccyana Valodzina Minsk Belaruskaya Navuka 2012 T 6 Kn 1 910 s Tradcyjnaya mastackaya kultura belaruskay T V Varfalameeva ISBN 978 985 06 2201 3 Aysejchyk U Asablivasci kalyandarna paminalnyh abraday belarusay Lepelshchyny pa materyyalah HIH pachatku HHI st Lepelskiya chytanni materyyaly VI navukova praktychnaj kanferencyi Lepel 17 18 kastrychnika 2014 g 2014 S 50 58 Cygankova A Asablivasci tradycyj ushanavannya prodkay u belarusay Padzvinnya Dzyady Studenckae etnagrafichnae tavarystva bel set ethno by Praverana 22 kastrychnika 2023 Mihajlayskiya DZYaDY Luninec online nyavyzn webcache googleusercontent com Praverana 22 kastrychnika 2023 2016 11 29 U starazhytnaj paleskaj vyoscy yshanavali Pilipayskih Dzyadoy Fotarepartazh Belsat Belsat telekanal Materyyal z presy ETNAЎSYo usya etnagrafiya Belarusi nyavyzn Etnayse partal u etnagrafiyu Belarusi Usya belaruskaya tradycyjnaya kultura na adnym sajce Praverana 22 kastrychnika 2023 nedastupnaya spasylka Belaruski narodny kalyandarLitaraturaDuchyc L Dzyady Belaruskaya mifalogiya encyklapedychny sloynik S Sanko i insh sklad I Klimkovich 2 e vyd dap Mn Belarus 2006 599 s il SpasylkiDzyady na VikishovishchyDzyady Tradycyya kultu prodkay na Belarusi klyuchavyya panyatki lakalnyya asablivasci Vitan Dubejkayski Lyavon Dzyady Belaruskiya narodnyya zvychai Nasha slova pdf 44 96 1 listapada 2023 na pawet net