Вінцэ́нт-Канстанці́н Каліноўскі, Касту́сь Каліноўскі (21 студзеня (2 лютага) 1838, Мастаўляны, Літоўскае генерал-губернатарства — 10 (22) сакавіка 1864, Вільня) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.
Кастусь Каліноўскі | |
---|---|
польск.: Wincenty Konstanty Kalinowski | |
Нараджэнне | 21 студзеня (2 лютага) 1838
|
Смерць | 10 (22) сакавіка 1864 (26 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род | Каліноўскія |
Бацька | Сымон Каліноўскі |
Маці | Вераніка Рыбінская |
Адукацыя |
|
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва
Нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета, цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы, у сям’і беззямельнага шляхціца.
Род Каліноўскіх герба «Калінава» вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава. Пасля продажу маёнтка ў 1835 годзе бацька Вінцэнта-Канстанціна заснаваў у Мастаўлянах ткацкую фабрыку, у 1849 годзе купіў фальварак Якушоўка паблізу мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета, дзе і прайшло дзяцінства Вінцэнта-Канстанціна.
У 1847—1852 гадах будучы рэвалюцыянер атрымаў першапачатковую адукацыю ў Свіслацкім павятовым вучылішчы, пасля заканчэння якога некалькі год пражыў у бацькавым фальварку Якушоўка, дапамагаў па гаспадарчых клопатах і, відавочна, займаўся самаадукацыяй. Вялікі ўплыў на Канстанціна Каліноўскага меў старэйшы брат Віктар Каліноўскі, які вучыўся ў Маскоўскім універсітэце і даследаваў па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі старадаўнія беларускія рукапісы.
Рэвалюцыйная дзейнасць
У 1856 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта на камеральныя навукі. На працягу навучання ва ўніверсітэце Каліноўскі прымаў удзел у дзейнасці нелегальных студэнцкіх гурткоў, разам з братам быў сябрам таемнай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў Генштаба, якую ачольвалі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі.
Неўзабаве пасля атрымання ўніверсітэцкага дыплому са ступенню кандыдата права, на пачатку вясны 1861 г. Каліноўскі вярнуўся на Радзіму і распачаў стварэнне на Гародзеншчыне рэвалюцыйнай арганізацыі. Кастусь ездзіў па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вёў прапаганду сярод сялян і агітаваў іх да паўстання.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел у будучым паўстанні сялянства можа забяспечыць перамогу. У гэтым рэчышчы і вялася Каліноўскім агітацыйная праца.
Улетку 1862 г. Каліноўскі разам з паплечнікамі з Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Феліксам Ражанскім, Станіславам Сангінам, Станіславам Сільвестровічам і Валерам Урублеўскім распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай газеты на сучаснай беларускай мове. Усяго той газеты выйшла сем нумароў. Яна крытыкавала палітыку імперскіх уладаў, тлумачыла сітуацыю ў краіне, крытыкавала царскі маніфест аб скасаванні прыгону, заклікала сялян да змагання. Кожны нумар «Мужыцкай праўды» быў нязменна падпісаны псеўданімам Каліноўскага «Яська-гаспадар з-пад Вільні».
Кіраванне паўстаннем
У 1862 г. Каліноўскі ўжо ўваходзіў у склад Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) — цэнтральнага органа падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края (цяпер — тэрыторыя паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі). А ўвосень таго ж года стаў яго старшынёй. Кастусь стаяў на чале часткі рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты напрамак вызваленчага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. «Белыя» ж бачылі галоўнай мэтай паўстання толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
20 студзеня (1 лютага) 1863 узначаліў створаны замест ЛПК Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі. Аднак старшынстваваў Каліноўскі ў віленскім паўстанцкім камітэце нядоўга. Неўзабаве пасля выбуху паўстання, варшаўскі цэнтр і мясцовыя памешчыкі дамагліся роспуску ЛПК. Каліноўскага накіравалі на родную Гродзеншчыну на пасаду паўстанцкага камісара ваяводства.
Актыўная праца Каліноўскага ва ўмовах паўстання на пасадзе ваяводскага камісара паспрыяла таму, што менавіта на Гродзеншчыне інсургенты мелі найбольш баяздольную, магутную арганізацыю, прыцягнулі да барацьбы шмат сялян. Іншыя гісторыкі лічаць, што прычынай гэтага была найбольш высокая доля ў гэтым рэгіёне польскага насельніцтва. На ўсходзе сялянства ў асноўным не падтрымала паўстання і нават былі створаны сялянскія атрады для барацьбы з паўстанцамі.
У чэрвені 1863 г. праз поспехі царскіх войскаў і масавыя арышты паўстанцаў Каліноўскі вымушаны вярнуцца ў Вільню, дзе дзейнічаў пад канспірацыйнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус. Там ён увайшоў у Выканаўчы аддзел Літвы, які ўзначаліў пасля арышту Старшыні камітэта Якуба Гейштара, фактычна стаўшы і галоўным кіраўніком паўстання. Цікава, што ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы ўзначальваў Юзаф Каліноўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага, які пазней быў абвешчаны святым (св. Рафал). Па меркаваннях некаторых даследчыкаў і краязнаўцаў Юзаф Каліноўскі даводзіўся сваяком Кастусю Каліноўскаму. У Вільні Кастусь Каліноўскі зноў бярэ цэнтральнае кіраванне ў свае рукі. Спрабуючы рэанімаваць паўстанне, Кастусь выдаў «Прыказ да народу зямлі літоўскай і беларускай». Аднак было позна. Паўстанне на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края ўжо было ў асноўным падаўлена. Асноўныя сілы паўстанцаў былі разбітыя царскімі атрадамі пры дапамозе часткі беларускіх сялян.
Арышт і пакаранне
З восені 1863 г. К. Каліноўскі сканцэнтраваў намаганні на назапашванні сіл для новага выступлення ўвесну. Але, выдадзены камісарам Магілёўскай губерні Вітаўтам Парфяновічам, ён быў у ноч на 29 студзеня 1864 г. схоплены царскімі жандарамі ў Святаянскіх мурах (побач з саборам Св. Яна), дзе хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца.
Падчас следства і суду Кастусь Каліноўскі цвёрда стаяў на сваёй пазіцыі і адмаўляўся супрацоўнічаць са следствам. Даўшы паказанні па сваёй уласнай дзейнасці, ён адмовіўся даваць інфармацыю па іншых асобах, якія цікавілі следчую камісію, матывуючы гэта так: «…грамадская адкрытасць з’яўляецца станоўчай рысай асобы, але шпіёнства апаганьвае чалавека… мае паказанні па [іншых] асобах… не могуць спрыяць замірэнню краю… …усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху.»
Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. 22 сакавіка Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. Таемна пахаваны на Гедзімінавай (Замкавай) гары ў Вільні, побач з іншымі лідарамі і ўдзельнікамі паўстання, забітымі на загад расійскай акупацыйнай улады. Усе магілы былі зроўнены з зямлёй.
Запавет
З турмы Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы»:
«…
Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.
Твой слуга
Яська-гаспадар з-пад Вільні»
У кастрычніку 1862 года падчас канфліктаў з палякамі паўстаў нумар «Мужыцкай праўды», які аднак з нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт з’яўляецца ўнікальным і вылучаецца з усёй серыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхняя краіна і якую назву мае тутэйшы народ:
Вы, Дзецюкі, пэўне, не ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля на якой нашы бацькі жылі <…> Зямля наша з вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся Літоўцы.
Ацэнкі
Кастусь Каліноўскі — адзін з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце. Кастусь Каліноўскі лічыцца нацыянальным героем Беларусі, хоць нацыянальная яго прыналежнасць аспрэчваецца ў розных гістарыяграфіях (польскай, беларускай, літоўскай).
У польскай гістарыяграфіі паўстанне на беларускіх і літоўскіх землях не прыцягвае такой увагі, як падзеі ў Польшчы і сусветны кантэкст паўстання, а асоба Каліноўскага выдзяляецца за незвычайнасць, але яго перакананні ў нацыянальным пытанні звычайна класіфікуюцца як польскія або «краёвыя».
У беларускай гістарыяграфіі, на момант 2000-х гг., ступень навуковай распрацоўкі тэмы паўстання і асобы Каліноўскага па-ранейшаму характарызуюцца слабой апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасці..
Рэвалюцыйная дзейнасць Каліноўскага ацэньваецца, між іншым, як звышрадыкальная.
Гісторык і галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін паказвае, што Каліноўскі не можа з’яўляцца нацыянальным героем Беларусі, і што легенду стварылі бальшавікі, якім быў патрэбны сялянскі беларускі герой.
Палітык Зянон Пазняк гаворыць, што Каліноўскі — гэта чалавек, які сцвердзіў беларускую нацыю. Уся шляхта, якая змагалася за свабоду, змагалася за свабоду Рэчы Паспалітай. У іх не было нацыянальнай ідэі, яны змагаліся на польскай мове. Каліноўскі адлюстраваў нацыянальную ідэю для інтэлігенцыі, якая за мову і за адраджэнне Беларусі. На яго думку, без Каліноўскага ўсяго гэтага магло б і не быць.
Гісторык і палітык Ігар Марзалюк, сказаў пра Каліноўскага, што ён патрыёт і грамадзянін трох сучасных народаў. Для кагосьці ён «польскі Рабесп’ер», для кагосьці ён — пачынальнік беларускага каталіцкага руху, для кагосьці — проста беларускі патрыёт, а для кагосьці — грамадзянін гістарычнай Літвы.
Гісторык Алесь Краўцэвіч адзначыў, што гэта адзіная асоба, адзіны сапраўды нацыянальны герой, які прысутнічае ў масавай свядомасці Беларусі. Незалежна ад узросту, поглядаў, палітычных перакананняў. Гэта адзіны герой, які дастаўся незалежнай Беларусі ў спадчыну ад савецкай Беларусі.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка падкрэсліў знакавасць таго, што паролем пастаўнцаў Каліноўскага было: «Каго любіш? Люблю Беларусь». Ён сказаў, што гэта асоба назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі.
Вобраз у мастацтве
- «Кастусь Каліноўскі» — верш (Алесь Дудар)
- «Кастусь Каліноўскі» — паэма (Анатоль Вольны)
- «Кастусь Каліноўскі» — верш (Юрка Лявонны)
- «Смерць Кастуся Каліноўскага» — паэма (Міхась Машара)
- «Каліноўскі» — паэма (Максім Танк)
- «Кастусь Каліноўскі» — героіка-прыгодніцкі фільм 1928 года
- «Восень пасярод вясны: Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў» — (А. Мальдзіс)
- «Каласы пад сярпом тваім» — раман (У. Караткевіч)
- «Кастусь Каліноўскі» — аповесць (А. І. Якімовіч)
- «Кастусь Каліноўскі» — п’еса (У. Караткевіч)
- «Кастусь Каліноўскі» — п’еса (Е. Міровіч) — у пастаноўцы БДТ-3 ролю К.Каліноўскага выканаў Канстанцін Быліч
- «Кастусь Каліноўскі» — опера (Сл. М. Клімковіча; Муз. Д. Лукаса)
- «Кастусь Каліноўскі» — рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння і 125-годдзю паўстання 1863—1864 гг. (4—28 лютага 1988 г.): каталог / [складальнікі: Л. Б. Бортнік і інш.]. — Мн.: Беларусь, 1989.
- «Хамуціус» — паэма (А. Куляшоў)
Ушанаванне памяці
У гонар К. Каліноўскага названыя вуліцы ў Мінску (1963), Гродна і іншых гарадах Беларусі, а таксама гімназія № 1 у г. Свіслач. Там жа яму ўсталяваны адзіны ў Беларусі помнік.
У Вільні на , дзе расійскія карнікі павесілі К. Каліноўскага, у яго гонар усталявалі мемарыял у выглядзе пліты і драўлянага крыжа. У 2008—2009 гадах Віленскае самакіраванне пастанавіла правесці рэканструкцыю пляцу. У фінал конкурсу выйшла 7 праектаў, але толькі адзін з іх прадугледжваў захаванне помніка ўдзельнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў. Беларуская дзяржава не выказала зацікаўленасці ў абароне помніка, таму існавала імавернасць, што помнік ліквідуюць. 22 сакавіка 2009 года на Лукішскай плошчы адбылася акцыя ўшанавання памяці герояў супраць зносу мемарыялу.
У 1926 годзе ў Мінску колішнюю Кацярынінскую вуліцу перайменавалі ў гонар К. Каліноўскага, а ў 1928 годзе ў БССР знялі мастацкі фільм «Кастусь Каліноўскі», у якім распавядалася пра кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў.
У 1943 годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага была названая савецкая партызанская брыгада, якая з’яўлялася адным з найбольш актыўных злучэнняў у ваколіцах Гродна і Беластока. У ёй таксама змагаўся пісьменнік Аляксей Карпюк.
З пачатку 1990-х гадоў выказванне К. Каліноўскага «Не народ для ўрада, а ўрад для народа» змяшчаецца ў якасці эпіграфу на першай старонцы газеты «Рэспубліка».
У 1993 годзе ў Вільні на сцяне касцёла Святога Духа, дзе ў былым дамініканскім кляштары трымалі ў зняволенні Кастуся Каліноўскага, з боку вуліцы Ігнатаўскай паставілі мемарыяльную дошку ў памяць кіраўніка паўстання.
Указ прэзідэнта Беларусі ад 15 студзеня 1996 года № 26 зацвердзіў Ордэн Кастуся Каліноўскага, палажэнне аб якім прынялі яшчэ ў 1995 годзе. У наш час узнагарода не выкарыстоўваецца, але пры гэтым не выходзіла адпаведнай пастановы аб яе скасаванні.
Падчас Уварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе беларускія добраахвотнікі стварылі батальён імя Каліноўскага для абароны Кіева.
26 сакавіка 2022 года каля будынку сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае адкрыццё бюстаў Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму. Аўтар бюстаў — скульптар Гэнік Лойка.
У сакавіку 2024 г. да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі францішканскага кляштара ў Вільні адкрылі паўстанцам Кастусю Каліноўскаму, Зыгмунту Серакоўскаму і Цітусу Далеўскаму.
У ліпені 2024 г. у Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар яго.
- Помнік у Мастаўлянах
- Пліта на Лукішскай плошчы
- Шыльда на сцяне касцёла Святога Духа ў Вільні
- Помнік у Шальчынінкаі (Салечніках)
Перапахаванне парэшткаў
У лютым 2016 года на гары Гедыміна ў Вільні здарыўся апоўзень, які паўтарыўся ў кастрычніку. Трэба было тэрмінова «звязаць» грунтовыя расколіны, каб будаўнікі маглі пачаць ліквідацыю наступстваў. З улікам гістарычнай значнасці месца наперад пусцілі археолагаў. Раскопкі пачаліся ў студзені 2017 года, і ўжо праз некалькі дзён адкрылася першая пахавальная яма. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэта да пачатку 2019 года прыйшлі да высновы, што з вялікай доляй верагоднасці тут былі знойдзены парэшткі Кастуся Каліноўскага.
Як расказаў археолаг Гіціс Грыжас:
Гэта быў мужчына 25–26 гадоў. Ён ляжаў на баку, рукі за спінай звязаныя, цела аблітае вапнай. Пры ім знайшлі некаторыя прадметы: фрагменты абутку, гузікі, медальён з выявай Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама раскладны медальён, унутры якога з аднаго боку крыжык з Хрыстом, з другога — моцна выцертыя, але пазнавальныя абрысы святога Казіміра. |
Замаскаваныя магілы паўстанцаў, якія знайшлі археолагі, былі супольныя і індывідуальныя. Выглядае, што іх зраўнялі з зямлёй знарок — каб не ператварыць у месца паломніцтва.
Пасля дадатковага даследавання факт знаходкі парэшткаў К. Каліноўскага быў пацверджаны. Парэшткі Кастуся Каліноўскага ідэнтыфікавалі дзякуючы супадзенню спосабу пакарання, месца і характару пахавання, узросту, а таксама праз параўнанне чэрапа з фатаздымкамі. Але для канчатковай упэўненасці патрэбная генетычная экспертыза.
Была ўтвораная дзяржаўная камісія ў справе перапахавання парэшткаў паўстанцаў, якую ўзначаліў прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі, што выклікала неадназначную рэакцыю ў краіне.
Літоўскія ўлады вырашылі ўрачыста перапахаваць паўстанцаў на могілках Росы у Вільні. Перапахаванне К. Каліноўскага і іншых паўстанцаў адбылося 22 лістапада 2019 года.
Зноскі
- польская Вікіпедыя — 2001.
- Памяншальная форма імя, часта ўжываная савецкай і беларускай гістарыяграфіяй.
- Грушэцкі А.Л.. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам(недаступная спасылка). Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
- Паказанні К. Каліноўскага ў следчай камісіі 26.2.1864 … // К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия/Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1988. ISBN 5-338-00024-5. C.77—85.
- Ненадрукаваны нумар «Мужыцкай праўды» Архівавана 20 чэрвеня 2018. // «Народная Воля», 19 чэрвеня 2018 г.
- Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Гродна, 2018.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 33
- Смалянчук. Спадчына #2, 1998.
- Карев Д. В. Восстания 1830—1831 гг. и 1863—1864 гг. в белорусской историографии конца XIX—XX вв. // Повстанческое движение в Гродненской губернии 1863—1864 гг. / сост. Т. Ю. Афанасьева [и др.]; под ред. Д. В. Карева. — Брест : Академия, 2006. — 404 с. — С. 3—16. — ISBN 985-505-025-8
- Гронский. Кастусь Калиновский: конструирование героя…
- Пазбавіцца ад каліноўшчыны . Еўрарадыё (22 студзеня 2013). Праверана 2 кастрычніка 2018.
- Пазьняк: Каліноўскі — наш сьцяг, і ён мае быць там, дзе быў узьняты . www.svaboda.org.
- Марзалюк: Вільня — горад нашай мары. Каліноўскі мусіць застацца там . Наша Ніва.
- belsat.eu
- Віцэ-прэм'ер Петрышэнка на пахаванні ў Вільні: Асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі . Наша Ніва.
- Помнік Каліноўскаму на Лукішках можа не перажыць рэканструкцыю(недаступная спасылка). belmy.info (19 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2015. Праверана 26 студзеня 2019.
- Абарона крыжа паўстанцам Архівавана 25 верасня 2020. // «Наша Ніва», 22 сакавіка 2009 г.
- Бондаренко В.. Между двумя мировыми войнами (руск.)(недаступная спасылка). Мінск стары і новы (19 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 26 студзеня 2019.
- Андрэй Вашкевіч. Як Гронскі расправіўся над Каліноўскім(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2009. Праверана 31 ліпеня 2020.
- Бригада им. Кастуся Калиновского (Войцеховский Н. К.)
- Аляксей Карпюк: хто гэта такі і чаму пра яго памятаюць гродзенцы . hrodna.life.
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998. С. 59.
- Об утверждении описания орденов, медалей и нагрудных знаков к почетным званиям Республики Беларусь . pravo.kulichki.com.
- Положение об ордене Кастуся Калиновского
- Кастусь Каліноўскі . «Свіслацкія аркушы» (19 сакавіка 2011).
- Беларусы стварылі батальён імя Каліноўскага для абароны Кіева . Еўрапейскае радыё для Беларусі (9 сакавіка 2022).
- У Нью-Ёрку ўсталявалі бюсты Тадэвушу Касцюшку і Кастусю Каліноўскаму
- У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам. ФОТАРЭПАРТАЖ
- У Чарнігаве з'явілася мемарыяльная дошка Кастусю Каліноўскаму
- У Вільні плануюць пахаванне ўдзельнікаў паўстання Каліноўскага(недаступная спасылка). naviny.belsat.eu. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 30 сакавіка 2022.
- news.tut.by Архівавана 25 верасня 2020.
- Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай. ФОТА . www.svaboda.org.
- Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага // Наша Ніва, 28 сакавіка 2019
- Дасьледчык паўстаньня 1863–1864 гадоў: Улады палохае вобраз Кастуся Каліноўскага . www.svaboda.org.
- На беларускае шэсьце ў гонар Каліноўскага ў Вільні прыйшлі прапраўнук Міцкевіча і першы лідэр вольнай Літвы. ФОТА і ВІДЭА . www.svaboda.org.
- Дзеячы культуры звярнуліся да Літвы: Просім пахаваць Каліноўскага ў Беларусі . Наша Ніва.
- Перапахаванне Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ . Наша Ніва.
Бібліяграфія
- Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад., прадм., паслясл., пер. і камент. Г.Кісялёва. — Мн.: Міжнар. фонд «Бел. кнігазбор», 1999. — 459 с. — (Беларускі кнігазбор). ISBN 985-6318-41-6
Літаратура
- Абламейка С. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ ста го дзь дзе). — 2-е выд., дап. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2020. — 140 с.: іл. — ISBN 978-0-929849-77-5
- Авакян Г. С. Палітычныя мысліцелі і гуманісты Беларусі / Г. С. Авакян, М. В. Кузняцоў, М. П. Сінькевіч; Бел. дзярж. экан. ун-т. — Мн.: ТАА «Элайда», 2002. — 96 с.
- Белы А. Я. Вобраз змагара: да 150-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага / А. Я. Белы. — Мн., 1988.
- Герасімчык В. У. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Гродна: ЮрСаПрынт. — 228 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-7134-35-9.
- Герасімчык В. Кастусь Каліноўскі: чаму яму няма роўных // Наша гісторыя, № 2, 2018, с. 4-9. ISN 2617—2305
- Гронский А. Д. Кастусь Калиновский: конструирование героя // Беларуская думка. № 2. 2008. С. 82-87
- Дубавік А. А. Асоба і дзейнасць К. Каліноўскага ў беларускай крытыцы (канец ХХ — пачатак ХХІ стст.) // Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук, 2006, № 4. С. 99-104.
- Жыві ў свабодзе: Кн. пра Каліноўскага / Уклад. і аўт. паслясл. С. С. Панізіка. — Мн.: Юнацтва, 1996. — 398 с. — (Школьная бібліятэка).
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864): Материалы респ. науч. конф., посвящ. 150-летию со дня рождения выдающегося бел. революционера-демократа и мыслителя К.Калиновского / [Сост. Я. И. Мараш] — Гродно, 1988. — 87 с.
- Кісялёў Г. В. Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі / Генадзь Кісялеў. — Мн.: Маст.літ., 1994. — 303 с.
- Кіштымаў А. Загадка бацькі Каліноўскага // Наша гісторыя, № 2, 2018, с. 10-12. ISN 2617—2305
- Машара М. Смерць Кастуся Каліноўскага. — Чыкага: Ільліноіс, 1961.
- Паўстанне на Беларусі 1863 года: «Мужыцкая Праўда» і лісты «з-пад шыбеніцы» / тэксты і каментарыі: Я. Запруднік і Т. Э. Бэрд. — Нью-Йорк: Фундацыя імя П. Крэчэўскага, 1980. — 69 с. — (Дакументы беларускай гісторыі).
- Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага / Уклад. З. Кузменка. — Мн.: Галіяфы, 2014. — 142 с.
- Смірноў А. Ф. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 года / А. П. Смірноў. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1959.
- Станкевіч А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення / Ад. Станкевіч. — Вільня, 1935.
- Шалькевіч В. Вікенці Канстанцін Каліноўскі (1838—1864) / Вячаслаў Шалькевіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны ? Вып.2. — С.207-218.
- Шалькевіч В. Кастусь Каліноўскі: Старонкі біягр.. — Мн.: Газ."Голас Радзімы", 1985. — 127 с.
- Шалькевіч В. «Марыська чарнаброва, галубка мая…» Лёс нявесты К.Каліноўскага М. М. Ямант // Работніца і сялянка ? 1993. N 2. — С. 14-16.
Спасылкі
Кастусь Каліноўскі ў Вікіцытатніку | |
Кастусь Каліноўскі ў Вікікрыніцах | |
Кастусь Каліноўскі на Вікісховішчы |
- За нашую вольнасць: творы, дакументы Архівавана 18 лютага 2008. — Беларускі кнігазбор
- У. Перцаў, Кастусь Каліноўскі (Да 80-годдзя з дня смерці) // Беларусь. — 1944. — № 2. — С.22.25
- Біяграфія на Slounik.org
- Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Архівавана 19 чэрвеня 2006. Таварыства Беларускай Мовы
- Праект «Сьвіслацкія аркушы — Кастусь Каліноўскі»
- Гронский А. Попытка конструирования белорусской национальной героики в начале ХХ в.
- Плебановіч І. Асоба Кастуся Каліноўскага ў нацыянальным дыскурсе
- Кастусь Каліноўскі і яго эпоха // Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Менск, 25 верасня 2010 г. // на pawet.net
- КАЛІНОЎСКІ Кастусь
- Герасімчык В. «Человек без сердца и души»: вобраз Каліноўскага ў часы Расійскай імперыі
- Герасімчык В. «СПРАВЯДЛІВЫ ГАСПАДАР»: Образ К. Калиновского в белорусской историографии. Часть 1. Повстанец Калиновский в Разделенной Беларуси (1916—1945 гг.)
- Улады палохае вобраз Кастуся Каліноўскага // Радыё Свабода, 15 красавіка 2019
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Kastus Kalinoyski znachenni Vince nt Kanstanci n Kalinoyski Kastu s Kalinoyski 21 studzenya 2 lyutaga 1838 Mastaylyany Litoyskae general gubernatarstva 10 22 sakavika 1864 Vilnya palitychny dzeyach publicyst paet Adzin z kiraynikoy paystannya 1863 1864 gadoy na zemlyah Belarusi i Litvy Kastus Kalinoyskipolsk Wincenty Konstanty KalinowskiNaradzhenne 21 studzenya 2 lyutaga 1838 Mastaylyany Galynskaya volasc d Grodzenski pavet Grodzenskaya gubernya Litoyskae general gubernatarstva Rasijskaya imperyyaSmerc 10 22 sakavika 1864 26 gadoy Vilnya Vilenski pavet Vilenskaya gubernya Rasijskaya imperyyaMesca pahavannya mogilki RosaRod KalinoyskiyaBacka Symon KalinoyskiMaci Veranika RybinskayaAdukacyya Svislackaya gimnaziya 1855 yurydychny fakultet SPbDU 1860 Bitvy paystanne 1863 1864 gadoy Medyyafajly na VikishovishchyBiyagrafiyaDzyacinstva i yunactva Naradziysya y vyoscy Mastaylyany Grodzenskaga paveta cyaper u Padlyaskim vayavodstve Polshchy u syam i bezzyamelnaga shlyahcica Rod Kalinoyskih gerba Kalinava vyadomy z XVII st Prodki Kalinoyskaga amal sto gadoy valodali mayontkam Kalinava Paslya prodazhu mayontka y 1835 godze backa Vincenta Kanstancina zasnavay u Mastaylyanah tkackuyu fabryku u 1849 godze kupiy falvarak Yakushoyka pablizu myastechka Svislach Vaykavyskaga paveta dze i prajshlo dzyacinstva Vincenta Kanstancina U 1847 1852 gadah buduchy revalyucyyaner atrymay pershapachatkovuyu adukacyyu y Svislackim pavyatovym vuchylishchy paslya zakanchennya yakoga nekalki god prazhyy u backavym falvarku Yakushoyka dapamagay pa gaspadarchyh klopatah i vidavochna zajmaysya samaadukacyyaj Vyaliki yplyy na Kanstancina Kalinoyskaga mey starejshy brat Viktar Kalinoyski yaki vuchyysya y Maskoyskim universitece i dasledavay pa daruchenni Vilenskaj arhealagichnaj kamisii staradayniya belaruskiya rukapisy Revalyucyjnaya dzejnasc U 1856 godze pastupiy na yurydychny fakultet Pecyarburgskaga yniversiteta na kameralnyya navuki Na pracyagu navuchannya va yniversitece Kalinoyski prymay udzel u dzejnasci nelegalnyh studenckih gurtkoy razam z bratam byy syabram taemnaj vaenna revalyucyjnaj arganizacyi aficeray Genshtaba yakuyu acholvali Zygmunt Serakoyski i Yaraslay Dambroyski Neyzabave paslya atrymannya yniversiteckaga dyplomu sa stupennyu kandydata prava na pachatku vyasny 1861 g Kalinoyski vyarnuysya na Radzimu i raspachay stvarenne na Garodzenshchyne revalyucyjnaj arganizacyi Kastus ezdziy pa navakolnyh vyoskah i myastechkah dze vyoy prapagandu syarod syalyan i agitavay ih da paystannya Pavodle svaih idejnyh perakanannyay Kalinoyski byy revalyucyjnym demakratam vystupay za zvyarzhenne samadzyarzhayya skasavanne absharnickaga zemleyladannya Yon lichyy shto tolki shyroki ydzel u buduchym paystanni syalyanstva mozha zabyaspechyc peramogu U getym rechyshchy i vyalasya Kalinoyskim agitacyjnaya praca Uletku 1862 g Kalinoyski razam z paplechnikami z Garadzenskaj revalyucyjnaj arganizacyi Feliksam Razhanskim Stanislavam Sanginam Stanislavam Silvestrovicham i Valeram Urubleyskim raspachay vypusk Muzhyckaj praydy pershaj gazety na suchasnaj belaruskaj move Usyago toj gazety vyjshla sem numaroy Yana krytykavala palityku imperskih uladay tlumachyla situacyyu y kraine krytykavala carski manifest ab skasavanni prygonu zaklikala syalyan da zmagannya Kozhny numar Muzhyckaj praydy byy nyazmenna padpisany pseydanimam Kalinoyskaga Yaska gaspadar z pad Vilni Kiravanne paystannem M Filipovich Eskiz da karcinySimval paystannya 1863 1864 gg Kastus Kalinoyski 1863 U 1862 g Kalinoyski yzho yvahodziy u sklad Litoyskaga pravincyyalnaga kamiteta LPK centralnaga organa padryhtoyki paystannya na terytoryi Paynochna Zahodnyaga kraya cyaper terytoryya paynochnaj Litvy i Zahodnyaj Belarusi A yvosen tago zh goda stay yago starshynyoj Kastus stayay na chale chastki revalyucyyaneray yakih adrozna ad liberalay belyh zvali chyrvonymi Gety napramak vyzvalenchaga ruhu pradugledzhvay demakratychnuyu respubliku peradachu zyamli syalyanam samavyznachenne naroday byloj Rechy Paspalitaj Belyya zh bachyli galoynaj metaj paystannya tolki adnaylenne Rechy Paspalitaj u mezhah 1772 g 20 studzenya 1 lyutaga 1863 uznachaliy stvorany zamest LPK Chasovy pravincyyalny yrad Litvy i Belarusi Adnak starshynstvavay Kalinoyski y vilenskim paystanckim kamitece nyadoyga Neyzabave paslya vybuhu paystannya varshayski centr i myascovyya pameshchyki damaglisya rospusku LPK Kalinoyskaga nakiravali na rodnuyu Grodzenshchynu na pasadu paystanckaga kamisara vayavodstva Aktyynaya praca Kalinoyskaga va ymovah paystannya na pasadze vayavodskaga kamisara paspryyala tamu shto menavita na Grodzenshchyne insurgenty meli najbolsh bayazdolnuyu magutnuyu arganizacyyu prycyagnuli da baracby shmat syalyan Inshyya gistoryki lichac shto prychynaj getaga byla najbolsh vysokaya dolya y getym regiyone polskaga naselnictva Na yshodze syalyanstva y asnoynym ne padtrymala paystannya i navat byli stvorany syalyanskiya atrady dlya baracby z paystancami U cherveni 1863 g praz pospehi carskih vojskay i masavyya aryshty paystancay Kalinoyski vymushany vyarnucca y Vilnyu dze dzejnichay pad kanspiracyjnymi prozvishchami Makarevich Charnecki Hamovich Hamucius Tam yon uvajshoy u Vykanaychy addzel Litvy yaki yznachaliy paslya aryshtu Starshyni kamiteta Yakuba Gejshtara faktychna stayshy i galoynym kiraynikom paystannya Cikava shto vaennuyu sekcyyu Vykanaychaga addzela Litvy yznachalvay Yuzaf Kalinoyski najblizhejshy pamochnik Kastusya Kalinoyskaga yaki paznej byy abveshchany svyatym sv Rafal Pa merkavannyah nekatoryh dasledchykay i krayaznaycay Yuzaf Kalinoyski davodziysya svayakom Kastusyu Kalinoyskamu U Vilni Kastus Kalinoyski znoy byare centralnae kiravanne y svae ruki Sprabuyuchy reanimavac paystanne Kastus vyday Prykaz da narodu zyamli litoyskaj i belaruskaj Adnak bylo pozna Paystanne na terytoryi Paynochna Zahodnyaga kraya yzho bylo y asnoynym padaylena Asnoynyya sily paystancay byli razbityya carskimi atradami pry dapamoze chastki belaruskih syalyan Arysht i pakaranne Z voseni 1863 g K Kalinoyski skancentravay namaganni na nazapashvanni sil dlya novaga vystuplennya yvesnu Ale vydadzeny kamisaram Magilyoyskaj guberni Vitaytam Parfyanovicham yon byy u noch na 29 studzenya 1864 g shopleny carskimi zhandarami y Svyatayanskih murah pobach z saboram Sv Yana dze havaysya pad imem Ignata Vitazhenca Padchas sledstva i sudu Kastus Kalinoyski cvyorda stayay na svayoj pazicyi i admaylyaysya supracoynichac sa sledstvam Dayshy pakazanni pa svayoj ulasnaj dzejnasci yon admoviysya davac infarmacyyu pa inshyh asobah yakiya cikavili sledchuyu kamisiyu matyvuyuchy geta tak gramadskaya adkrytasc z yaylyaecca stanoychaj rysaj asoby ale shpiyonstva apaganvae chalaveka mae pakazanni pa inshyh asobah ne moguc spryyac zamirennyu krayu usvedamlenne gonaru ulasnaj godnasci i tago stanovishcha yakoe ya zajmay u gramadstve ne dazvalyayuc mne isci pa inshym shlyahu Carski vaenna palyavy sud vynes pastanovu pakarac Kalinoyskaga smercyu na shybenicy 22 sakavika Kastus Kalinoyski byy publichna paveshany na gandlyovaj ploshchy Lukishki y Vilni Taemna pahavany na Gedziminavaj Zamkavaj gary y Vilni pobach z inshymi lidarami i ydzelnikami paystannya zabitymi na zagad rasijskaj akupacyjnaj ulady Use magily byli zroyneny z zyamlyoj Zapavet source source source source source source Zyanon Paznyak chytae Listy z pad shybenicy Kanstancina Kalinoyskaga padchas Belaruskaj dyktoyki y Varshave 28 lyutaga 2013 goda Z turmy Kalinoyski peraday na volyu Listy z pad shybenicy Braty mae muzhyki rodnyya Z pad shybenicy maskoyskaj pryhodzic mne da vas pisaci i mozha raz astatni Gorka pakinuc zyamelku rodnuyu i cyabe daragi moj narodze Grudzi zastognuc zabalic serca no ne zhal zginuc za tvayu praydu Nyama sh bratki bolshaga shchascya na getym svece yak kali chalavek u galave mae rozum i nauku No yak dzen z nochchu ne hodzic razam tak ne idze razam nauka praydziva z nyavolyaj maskoyskaj Dapokul yana y nas budze u nas nichoga ne budze ne budze praydy bagactva i niyakaj nauki adno nami yak skacinaj varochac buduc ne dlya dabra no na pagibel nashu Bo ya tabe z pad shybenicy kazhu Narodze shto tagdy tolki zazhyvesh shchasliva kali nad taboyu Maskalya yzhe ne budze Tvoj sluga Yaska gaspadar z pad Vilni Pershaya staronka nyavydadzenaj Muzhyckaj praydy U kastrychniku 1862 goda padchas kanfliktay z palyakami paystay numar Muzhyckaj praydy yaki adnak z nejkih prychynay ne nadrukavali Gety varyyant z yaylyaecca ynikalnym i vyluchaecca z usyoj seryi bo tlumachyc syalyanam yak ranej nazyvalasya ihnyaya kraina i yakuyu nazvu mae tutejshy narod Vy Dzecyuki peyne ne vedaece hto vy takiya yak nazyvaecca geta zyamlya na yakoj nashy backi zhyli lt gt Zyamlya nasha z vyakoy vechnyh nazyvaecca litoyskaya a my to nazyvaemsya Litoycy AcenkiGl taksama Paystanne 1863 1864 gadoy Acenki Kastus Kalinoyski adzin z samyh vyadomyh pradstaynikoy belaruskaj nacyi y svece Kastus Kalinoyski lichycca nacyyanalnym geroem Belarusi hoc nacyyanalnaya yago prynalezhnasc asprechvaecca y roznyh gistaryyagrafiyah polskaj belaruskaj litoyskaj U polskaj gistaryyagrafii paystanne na belaruskih i litoyskih zemlyah ne prycyagvae takoj uvagi yak padzei y Polshchy i susvetny kantekst paystannya a asoba Kalinoyskaga vydzyalyaecca za nezvychajnasc ale yago perakananni y nacyyanalnym pytanni zvychajna klasifikuyucca yak polskiya abo krayovyya U belaruskaj gistaryyagrafii na momant 2000 h gg stupen navukovaj raspracoyki temy paystannya i asoby Kalinoyskaga pa ranejshamu haraktaryzuyucca slaboj aporaj na arhiynyya krynicy i mocnaj publicyzavanascyu i palityzavanascyu na shkodu navukovasci Revalyucyjnaya dzejnasc Kalinoyskaga acenvaecca mizh inshym yak zvyshradykalnaya Gistoryk i galoyny redaktar chasopisa Belaruskaya dumka Vadzim Gigin pakazvae shto Kalinoyski ne mozha z yaylyacca nacyyanalnym geroem Belarusi i shto legendu stvaryli balshaviki yakim byy patrebny syalyanski belaruski geroj Palityk Zyanon Paznyak gavoryc shto Kalinoyski geta chalavek yaki scverdziy belaruskuyu nacyyu Usya shlyahta yakaya zmagalasya za svabodu zmagalasya za svabodu Rechy Paspalitaj U ih ne bylo nacyyanalnaj idei yany zmagalisya na polskaj move Kalinoyski adlyustravay nacyyanalnuyu ideyu dlya inteligencyi yakaya za movu i za adradzhenne Belarusi Na yago dumku bez Kalinoyskaga ysyago getaga maglo b i ne byc Gistoryk i palityk Igar Marzalyuk skazay pra Kalinoyskaga shto yon patryyot i gramadzyanin troh suchasnyh naroday Dlya kagosci yon polski Rabesp er dlya kagosci yon pachynalnik belaruskaga katalickaga ruhu dlya kagosci prosta belaruski patryyot a dlya kagosci gramadzyanin gistarychnaj Litvy Gistoryk Ales Kraycevich adznachyy shto geta adzinaya asoba adziny sapraydy nacyyanalny geroj yaki prysutnichae y masavaj svyadomasci Belarusi Nezalezhna ad uzrostu poglyaday palitychnyh perakanannyay Geta adziny geroj yaki dastaysya nezalezhnaj Belarusi y spadchynu ad saveckaj Belarusi Vice prem er Belarusi Igar Petryshenka padkresliy znakavasc tago shto parolem pastayncay Kalinoyskaga bylo Kago lyubish Lyublyu Belarus Yon skazay shto geta asoba nazayzhdy ypisana y gistoryyu Belarusi Vobraz u mastactve Kastus Kalinoyski versh Ales Dudar Kastus Kalinoyski paema Anatol Volny Kastus Kalinoyski versh Yurka Lyavonny Smerc Kastusya Kalinoyskaga paema Mihas Mashara Kalinoyski paema Maksim Tank Kastus Kalinoyski geroika prygodnicki film 1928 goda Vosen pasyarod vyasny Apovesc satkanaya z gistarychnyh materyyalay i myascovyh padannyay A Maldzis Kalasy pad syarpom tvaim raman U Karatkevich Kastus Kalinoyski apovesc A I Yakimovich Kastus Kalinoyski p esa U Karatkevich Kastus Kalinoyski p esa E Mirovich u pastanoycy BDT 3 rolyu K Kalinoyskaga vykanay Kanstancin Bylich Kastus Kalinoyski opera Sl M Klimkovicha Muz D Lukasa Kastus Kalinoyski respublikanskaya mastackaya vystayka prysvechanaya 150 goddzyu z dnya naradzhennya i 125 goddzyu paystannya 1863 1864 gg 4 28 lyutaga 1988 g katalog skladalniki L B Bortnik i insh Mn Belarus 1989 Hamucius paema A Kulyashoy Ushanavanne pamyaciU gonar K Kalinoyskaga nazvanyya vulicy y Minsku 1963 Grodna i inshyh garadah Belarusi a taksama gimnaziya 1 u g Svislach Tam zha yamu ystalyavany adziny y Belarusi pomnik Marka Belposhty da 130 goddzya nacyyanalna vyzvalenchaga paystannyaKanvert Belposhty da 130 goddzya nacyyanalna vyzvalenchaga paystannya U Vilni na dze rasijskiya karniki pavesili K Kalinoyskaga u yago gonar ustalyavali memaryyal u vyglyadze plity i draylyanaga kryzha U 2008 2009 gadah Vilenskae samakiravanne pastanavila pravesci rekanstrukcyyu plyacu U final konkursu vyjshla 7 praektay ale tolki adzin z ih pradugledzhvay zahavanne pomnika ydzelnikam nacyyanalna vyzvalenchaga paystannya 1863 1864 gadoy Belaruskaya dzyarzhava ne vykazala zacikaylenasci y abarone pomnika tamu isnavala imavernasc shto pomnik likviduyuc 22 sakavika 2009 goda na Lukishskaj ploshchy adbylasya akcyya yshanavannya pamyaci geroyay suprac znosu memaryyalu U 1926 godze y Minsku kolishnyuyu Kacyaryninskuyu vulicu perajmenavali y gonar K Kalinoyskaga a y 1928 godze y BSSR znyali mastacki film Kastus Kalinoyski u yakim raspavyadalasya pra kiraynika paystannya 1863 1864 gadoy U 1943 godze y gonar Kastusya Kalinoyskaga byla nazvanaya saveckaya partyzanskaya brygada yakaya z yaylyalasya adnym z najbolsh aktyynyh zluchennyay u vakolicah Grodna i Belastoka U yoj taksama zmagaysya pismennik Alyaksej Karpyuk Z pachatku 1990 h gadoy vykazvanne K Kalinoyskaga Ne narod dlya yrada a yrad dlya naroda zmyashchaecca y yakasci epigrafu na pershaj staroncy gazety Respublika U 1993 godze y Vilni na scyane kascyola Svyatoga Duha dze y bylym daminikanskim klyashtary trymali y znyavolenni Kastusya Kalinoyskaga z boku vulicy Ignatayskaj pastavili memaryyalnuyu doshku y pamyac kiraynika paystannya Ukaz prezidenta Belarusi ad 15 studzenya 1996 goda 26 zacverdziy Orden Kastusya Kalinoyskaga palazhenne ab yakim prynyali yashche y 1995 godze U nash chas uznagaroda ne vykarystoyvaecca ale pry getym ne vyhodzila adpavednaj pastanovy ab yae skasavanni Padchas Uvarvannya Rasii va Ukrainu y 2022 godze belaruskiya dobraahvotniki stvaryli batalyon imya Kalinoyskaga dlya abarony Kieva 26 sakavika 2022 goda kalya budynku sabora Svyatoga Kiryly Turayskaga y Nyu Yorku adbylosya yrachystae adkryccyo byustay Tadevushu Kascyushku i Kastusyu Kalinoyskamu Aytar byustay skulptar Genik Lojka U sakaviku 2024 g da dnya 160 j gadaviny pakarannya smercyu Kastusya Kalinoyskaga na terytoryi francishkanskaga klyashtara y Vilni adkryli paystancam Kastusyu Kalinoyskamu Zygmuntu Serakoyskamu i Citusu Daleyskamu U lipeni 2024 g u Charnigave na vulicy Kastusya Kalinoyskaga razmyascili memaryyalnuyu doshku y gonar yago Pamyatnyya znaki Pomnik u Mastaylyanah Plita na Lukishskaj ploshchy Shylda na scyane kascyola Svyatoga Duha y Vilni Pomnik u Shalchyninkai Salechnikah Perapahavanne pareshtkayAsnoyny artykul Perapahavanne ydzelnikay paystannya 1863 1864 gadoy U lyutym 2016 goda na gary Gedymina lit y Vilni zdaryysya apoyzen yaki paytaryysya y kastrychniku Treba bylo terminova zvyazac gruntovyya raskoliny kab budayniki magli pachac likvidacyyu nastupstvay Z ulikam gistarychnaj znachnasci mesca naperad puscili arheolagay Raskopki pachalisya y studzeni 2017 goda i yzho praz nekalki dzyon adkrylasya pershaya pahavalnaya yama Dasledchyki Vilenskaga yniversiteta da pachatku 2019 goda pryjshli da vysnovy shto z vyalikaj dolyaj veragodnasci tut byli znojdzeny pareshtki Kastusya Kalinoyskaga Yak raskazay arheolag Gicis Gryzhas Geta byy muzhchyna 25 26 gadoy Yon lyazhay na baku ruki za spinaj zvyazanyya cela ablitae vapnaj Pry im znajshli nekatoryya pradmety fragmenty abutku guziki medalyon z vyyavaj Maci Bozhaj Vastrabramskaj a taksama raskladny medalyon unutry yakoga z adnago boku kryzhyk z Hrystom z drugoga mocna vycertyya ale paznavalnyya abrysy svyatoga Kazimira Zamaskavanyya magily paystancay yakiya znajshli arheolagi byli supolnyya i indyvidualnyya Vyglyadae shto ih zraynyali z zyamlyoj znarok kab ne peratvaryc u mesca palomnictva Paslya dadatkovaga dasledavannya fakt znahodki pareshtkay K Kalinoyskaga byy pacverdzhany Pareshtki Kastusya Kalinoyskaga identyfikavali dzyakuyuchy supadzennyu sposabu pakarannya mesca i haraktaru pahavannya uzrostu a taksama praz paraynanne cherapa z fatazdymkami Ale dlya kanchatkovaj upeynenasci patrebnaya genetychnaya ekspertyza Byla ytvoranaya dzyarzhaynaya kamisiya y sprave perapahavannya pareshtkay paystancay yakuyu yznachaliy prem er ministr Litvy Saylyus Skvernyalis Pradstayniki belaruskaj inteligencyi zvyarnulisya da kiraynictva Litvy z prosbaj pahavac Kastusya Kalinoyskaga y Belarusi shto vyklikala neadnaznachnuyu reakcyyu y kraine Litoyskiya ylady vyrashyli yrachysta perapahavac paystancay na mogilkah Rosy u Vilni Perapahavanne K Kalinoyskaga i inshyh paystancay adbylosya 22 listapada 2019 goda Znoskipolskaya Vikipedyya 2001 lt a href https wikidata org wiki Track Q15929706 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q1551807 gt lt a gt Pamyanshalnaya forma imya chasta yzhyvanaya saveckaj i belaruskaj gistaryyagrafiyaj Grushecki A L Raj Adama Mickevicha pad Nyasvizham nyavyzn nedastupnaya spasylka Novy Chas 10 maya 2020 Arhivavana z pershakrynicy 20 maya 2020 Praverana 20 maya 2020 Pakazanni K Kalinoyskaga y sledchaj kamisii 26 2 1864 K Kalinovskij Iz pechatnogo i rukopisnogo naslediya In t istorii partii pri CK KP Belorussii fil In ta marksizma leninizma pri CK KPSS Mn Belarus 1988 ISBN 5 338 00024 5 C 77 85 Nenadrukavany numar Muzhyckaj praydy Arhivavana 20 chervenya 2018 Narodnaya Volya 19 chervenya 2018 g Gerasimchyk V Kanstancin Kalinoyski asoba i legenda Grodna 2018 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 4 Kadety Lyashchenya Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1997 432 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 S 33 Smalyanchuk Spadchyna 2 1998 Karev D V Vosstaniya 1830 1831 gg i 1863 1864 gg v belorusskoj istoriografii konca XIX XX vv Povstancheskoe dvizhenie v Grodnenskoj gubernii 1863 1864 gg sost T Yu Afanaseva i dr pod red D V Kareva Brest Akademiya 2006 404 s S 3 16 ISBN 985 505 025 8 Gronskij Kastus Kalinovskij konstruirovanie geroya Pazbavicca ad kalinoyshchyny nyavyzn Eyraradyyo 22 studzenya 2013 Praverana 2 kastrychnika 2018 Paznyak Kalinoyski nash scyag i yon mae byc tam dze byy uznyaty nyavyzn www svaboda org Marzalyuk Vilnya gorad nashaj mary Kalinoyski music zastacca tam nyavyzn Nasha Niva belsat eu Vice prem er Petryshenka na pahavanni y Vilni Asoba Kalinoyskaga nazayzhdy ypisana y gistoryyu Belarusi nyavyzn Nasha Niva Pomnik Kalinoyskamu na Lukishkah mozha ne perazhyc rekanstrukcyyu nyavyzn nedastupnaya spasylka belmy info 19 sakavika 2011 Arhivavana z pershakrynicy 24 lipenya 2015 Praverana 26 studzenya 2019 Abarona kryzha paystancam Arhivavana 25 verasnya 2020 Nasha Niva 22 sakavika 2009 g Bondarenko V Mezhdu dvumya mirovymi vojnami rusk nedastupnaya spasylka Minsk stary i novy 19 sakavika 2011 Arhivavana z pershakrynicy 21 studzenya 2012 Praverana 26 studzenya 2019 Andrej Vashkevich Yak Gronski raspraviysya nad Kalinoyskim nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 6 krasavika 2009 Praverana 31 lipenya 2020 Brigada im Kastusya Kalinovskogo Vojcehovskij N K Alyaksej Karpyuk hto geta taki i chamu pra yago pamyatayuc grodzency nyavyzn hrodna life Luckevich L Vandroyki pa Vilni Vilnya Run 1998 S 59 Ob utverzhdenii opisaniya ordenov medalej i nagrudnyh znakov k pochetnym zvaniyam Respubliki Belarus nyavyzn pravo kulichki com Polozhenie ob ordene Kastusya Kalinovskogo Kastus Kalinoyski nyavyzn Svislackiya arkushy 19 sakavika 2011 Belarusy stvaryli batalyon imya Kalinoyskaga dlya abarony Kieva nyavyzn Eyrapejskae radyyo dlya Belarusi 9 sakavika 2022 U Nyu Yorku ystalyavali byusty Tadevushu Kascyushku i Kastusyu Kalinoyskamu U Vilni adkryli pomnik Kastusyu Kalinoyskamu i inshym paystancam FOTAREPARTAZh U Charnigave z yavilasya memaryyalnaya doshka Kastusyu Kalinoyskamu U Vilni planuyuc pahavanne ydzelnikay paystannya Kalinoyskaga nyavyzn nedastupnaya spasylka naviny belsat eu Arhivavana z pershakrynicy 27 listapada 2021 Praverana 30 sakavika 2022 news tut by Arhivavana 25 verasnya 2020 Yak rasejcy pahavali Kastusya Kalinoyskaga ruki zvyazanyya za spinaj cela zasypanae vapnaj FOTA nyavyzn www svaboda org Yak rasijskiya saldaty pahavali Kastusya Kalinoyskaga Nasha Niva 28 sakavika 2019 Dasledchyk paystannya 1863 1864 gadoy Ulady palohae vobraz Kastusya Kalinoyskaga nyavyzn www svaboda org Na belaruskae shesce y gonar Kalinoyskaga y Vilni pryjshli prapraynuk Mickevicha i pershy lider volnaj Litvy FOTA i VIDEA nyavyzn www svaboda org Dzeyachy kultury zvyarnulisya da Litvy Prosim pahavac Kalinoyskaga y Belarusi nyavyzn Nasha Niva Perapahavanne Kalinoyskaga i inshyh paystancay u Vilni RASKLAD MERAPRYEMSTVAЎ nyavyzn Nasha Niva BibliyagrafiyaLagatyp Vikicytatnika U Vikikrynicah yosc teksty pa teme Kastus Kalinoyski Kastus Kalinoyski Za nashuyu volnasc Tvory dakumenty Uklad pradm paslyasl per i kament G Kisyalyova Mn Mizhnar fond Bel knigazbor 1999 459 s Belaruski knigazbor ISBN 985 6318 41 6LitaraturaAblamejka S Kalinoyski i palitychnae naradzhenne Belarusi Bibliyateka Svabody HHI sta go dz dze 2 e vyd dap Radyyo SvabodnayaEyropa Radyyo Svaboda 2020 140 s il ISBN 978 0 929849 77 5 Avakyan G S Palitychnyya mysliceli i gumanisty Belarusi G S Avakyan M V Kuznyacoy M P Sinkevich Bel dzyarzh ekan un t Mn TAA Elajda 2002 96 s Bely A Ya Vobraz zmagara da 150 goddzya z dnya naradzhennya K Kalinoyskaga A Ya Bely Mn 1988 Gerasimchyk V U Kanstancin Kalinoyski asoba i legenda Grodna YurSaPrynt 228 s 300 ekz ISBN 978 985 7134 35 9 Gerasimchyk V Kastus Kalinoyski chamu yamu nyama roynyh Nasha gistoryya 2 2018 s 4 9 ISN 2617 2305 Gronskij A D Kastus Kalinovskij konstruirovanie geroya Belaruskaya dumka 2 2008 S 82 87 Dubavik A A Asoba i dzejnasc K Kalinoyskaga y belaruskaj krytycy kanec HH pachatak HHI stst Vesci Nacyyanalnaj Akademii navuk Belarusi Seryya gumanitarnyh navuk 2006 4 S 99 104 Zhyvi y svabodze Kn pra Kalinoyskaga Uklad i ayt paslyasl S S Panizika Mn Yunactva 1996 398 s Shkolnaya bibliyateka Kastus Kalinoyski 1838 1864 Materialy resp nauch konf posvyash 150 letiyu so dnya rozhdeniya vydayushegosya bel revolyucionera demokrata i myslitelya K Kalinovskogo Sost Ya I Marash Grodno 1988 87 s Kisyalyoy G V Radavodnae dreva Kalinoyski epoha nastupniki Genadz Kisyaley Mn Mast lit 1994 303 s Kishtymay A Zagadka backi Kalinoyskaga Nasha gistoryya 2 2018 s 10 12 ISN 2617 2305 Mashara M Smerc Kastusya Kalinoyskaga Chykaga Illinois 1961 Paystanne na Belarusi 1863 goda Muzhyckaya Prayda i listy z pad shybenicy teksty i kamentaryi Ya Zaprudnik i T E Berd Nyu Jork Fundacyya imya P Krecheyskaga 1980 69 s Dakumenty belaruskaj gistoryi Sledcha sudovaya sprava Kastusya Kalinoyskaga Uklad Z Kuzmenka Mn Galiyafy 2014 142 s Smirnoy A F Kastus Kalinoyski y paystanni 1863 goda A P Smirnoy Mn Dzyarzh vyd va BSSR 1959 Stankevich A Da gistoryi belaruskaga palitychnaga vyzvalennya Ad Stankevich Vilnya 1935 Shalkevich V Vikenci Kanstancin Kalinoyski 1838 1864 Vyachaslay Shalkevich Slavutyya imyony Backayshchyny Vyp 2 S 207 218 Shalkevich V Kastus Kalinoyski Staronki biyagr Mn Gaz Golas Radzimy 1985 127 s Shalkevich V Maryska charnabrova galubka maya Lyos nyavesty K Kalinoyskaga M M Yamant Rabotnica i syalyanka 1993 N 2 S 14 16 SpasylkiKastus Kalinoyski y VikicytatnikuKastus Kalinoyski y VikikrynicahKastus Kalinoyski na VikishovishchyLagatyp Vikicytatnika U Vikikrynicah yosc teksty pa teme Kastus Kalinoyski Za nashuyu volnasc tvory dakumenty Arhivavana 18 lyutaga 2008 Belaruski knigazbor U Percay Kastus Kalinoyski Da 80 goddzya z dnya smerci Belarus 1944 2 S 22 25 Biyagrafiya na Slounik org Biyagrafiya na staroncy Gistoryya Belarusi Asoby Arhivavana 19 chervenya 2006 Tavarystva Belaruskaj Movy Praekt Svislackiya arkushy Kastus Kalinoyski Gronskij A Popytka konstruirovaniya belorusskoj nacionalnoj geroiki v nachale HH v Plebanovich I Asoba Kastusya Kalinoyskaga y nacyyanalnym dyskurse Kastus Kalinoyski i yago epoha Materyyaly mizhnarodnaj navukovaj kanferencyi Mensk 25 verasnya 2010 g na pawet net KALINOЎSKI Kastus Gerasimchyk V Chelovek bez serdca i dushi vobraz Kalinoyskaga y chasy Rasijskaj imperyi Gerasimchyk V SPRAVYaDLIVY GASPADAR Obraz K Kalinovskogo v belorusskoj istoriografii Chast 1 Povstanec Kalinovskij v Razdelennoj Belarusi 1916 1945 gg Ulady palohae vobraz Kastusya Kalinoyskaga Radyyo Svaboda 15 krasavika 2019