Свіслацкая гімназія — адна з 8 сярэдніх навучальных устаноў адкрытых на тэрыторыі Беларусі і Літвы паводле плану ўтварэння Віленскай навучальнай акругі, распрацаванага кіраўніцтвам Віленскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Янам Снядэцкім.
Свіслацкая мужчынская гімназія | |
---|---|
Заснаваны | 1804 |
Тып | гімназія |
Адрас | Свіслач |
Заснаваная ў 1804 г. як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія на грошы графа Вінцэнта Тышкевіча (1757—1816), уласніка мястэчка Свіслач. Адкрыта ў 1805 г. У 1834 г. страціла статут губернскай і была пераўтворана ў звычайную павятовую гімназію. У 1835 г. Свіслацкая павятовая гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў — у пяцікласнае дваранскае вучылішча, закрытае ў 1851 г.
Гісторыя
Заснаваная ў 1804 г. як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія для навучання моладзі з Брэсцкага, Пружанскага, Кобрынскага, Ваўкавыскага, Слонімскага і Гродзенскага паветаў.
Граф Вінцэнт Тышкевіч і Свіслацкая гімназія
Уладальнік Свіслачы граф Вінцэнт Тышкевіч аказаў вялікую матэрыяльную дапамогу і падтрымку пры стварэнні гімназіі. Ён ахвяраваў гімназіі будынак і грошы на яго мураваную перабудову (архітэктар Шульц), а таксама завяшчаў 20 тыс. руб. серабром. Паводле ўспамінаў Л. Патоцкага, “паліва для гімназіі дастаўлялася са свіслацкага двара, а для бяднейшых студэнтаў Тышкевіч наймаў пакоі з уласнай кішэні, а многіх з іх утрымліваў за свой кошт поўнасцю”. Не толькі матэрыяльна падтрымліваў гімназію ўладальнік Свіслачы.
“Ён дбаў пра маральнасць моладзі. З дапамогай заведзенай ім паліцыі яму былі вядомыя паводзіны кожнага студэнта, можа лепш, як школьнай уладзе. Ад інспектара гімназіі ён дамагаўся, каб вінаватага пакаралі за найменшую правіннасць. Часта нават прысутнічаў разам з настаўнікамі на студэнцкіх судах. Тых, што вучыліся добра і мелі прыкладныя паводзіны, умеў вылучаць сярод іншых, рабіў ім неспадзяванкі, малодшых абдорваў садавінаю або цукеркамі, старэйшых добрай і карыснай кніжкаю. Кожны год увесну наладжваў для студэнтаў маёўку, завітваў на экзамены і падчас урачыстага акту сам раздаваў узнагароды. Калі праз некалькі гадоў сустракаўся з былым вучнем свіслацкіх школаў, вітаўся з ім як са сваім і ніколі не адмовіў таму, хто меў патрэбу ў дапамозе і пратэкцыі”.
Навучанне разлічвалася на 7 гадоў. Вучэбны план гімназіі быў падобны да планаў павятовых вучылішчаў, але быў больш шырокі і разнастайны. Асноўнай мовай навучання была польская.
Свіслацкая гімназія была дастаткова буйной навучальнай установай. Тут у розныя гады вучыліся ад 200 да 300 вучняў. Сюды прыязджалі не толькі дзеці мясцовай ваўкавыскай шляхты, але навучэнцы з розных куткоў Гродзенскай губерні. Для іх, дзякуючы дабрачыннасці Тышкевіча, быў зроблены інтэрнат.
Выкладчыкі і навучэнцы Свіслацкай гімназіі складалі значную частку насельніцтва мястэчка. Для вызначэння ўдзельнай вагі выкладчыкаў і навучэнцаў сярод усіх жыхароў Свіслачы возьмем 1816–1818 гг. Сталае насельніцтва мястэчка складала 614 чалавек (у 1816 г.), выкладчыкі і вучні гімназіі – 328 (у 1818 г.), разам – 942 чалавекi. Атрымліваецца, што 35% жыхароў былі звязаны з навукай і асветай.
Насельніцтва Свіслачы было 614 чалавек (1816), выкладчыкі і вучні — 328 (1818).
Год | Выкладчыкі | Вучні |
---|---|---|
1805 | 6 | 84 |
1818 | 10 | 318 |
1827 | 14 | 273 |
1830 | 16 | 306 |
1835 | 16 | 332 |
Кіраўніцтва і выкладчыкі Свіслацкай гімназіі
Гімназія ў Свіслачы была базавай школай Віленскага ўніверсітэта, у параграфе 1 Устава Віленскай навучальнай акругі гаворыцца: «Свислочская гимназия передается в непосредственное ведение и университета». Універсітэт падбіраў кадры для гімназіі, даваў вучэбныя дапаможнікі, папаўняў бібліятэку. Таму гімназія ў Свіслачы адрознівалася высокім узроўнем навучання і мела вялікую вядомасць. Атрымала афіцыйную назву Гродзенская губернская гімназія ў Свіслачы.
Кіраўніцтва Віленскага універсітэта паклапацілася аб высокім узроўні выкладання ў Свіслацкай гімназіі. Першым яе дырэктарам стаў Яцэк Крусінскі, доктар філасофіі, аўтар прац па методыцы выкладання матэматыкі і правядзення метэаралагічных назіранняў. Штат настаўнікаў падбіраўся з лепшых выпускнікоў Віленскага і часткова Варшаўскага універсітэтаў. Таму ўзровень выкладання ў гімназіі быў высокім, а праграма – шырокай і разнастайнай. Гімназія забяспечвалася ўсім неабходным для ўладкавання вучэбнага працэсу на грошы В. Тышкевіча. Тут былі добра абсталяваныя фізічны, матэматычны, нумізматычны і мінералагічны кабінеты, багатая бібліятэка.
У 1820-я гады гімназіяй кіраваў А. Сухадольскі, а ў часы пераўладкавання яе ў вучылішча — Грацэрт. Тут вывучаліся матэматычныя навукі, гісторыя, мовы, у тым ліку польская, руская, французская, маляванне (з 1820-х — тапаграфічны малюнак, чарчэнне), геаграфія, прыродазнаўчыя навукі, літаратура.
У фондах ДАРФ у Маскве захоўваецца “Справа аб экзаменах у Свіслацкай гімназіі. 1840 г.” Сутнасць яе заключалася ў разглядзе накіраванага на імя імператара даносу на дырэктара гімназіі Грацэрта, які нібыта быў невукам, чым карысталіся студэнты падчас экзаменаў, атрымоўваючы высокія адзнакі і медалі: “Во время экзаменов в Свислоцкой гимназии ученики до такой степени пользовались невежеством Директора, что один из них, не найдя условно предназначенного для него билета вынул случайно билет о географии Австралии и не имея об оной понятия начал говорить о Сахаре и получил 5 баллов. Таковым невежеством пользовались и многие ученики с помощью профессоров, а ученик Горбачевский, также обманывавший Директора, получил серебряную медаль”. Звесткі, якія былі сабраныя з гэтай нагоды, сведчылі, што Грацэрт скончыў Віленскі універсітэт, меў ступень кандыдата, з 1838 г. займаў пасаду дырэктара гімназіі ў Свіслачы, а Гарбачэўскі належаў да лепшых яе выхаванцаў. Для агляду гімназіі быў накіраваны дырэктар Віленскага дваранскага інстытута Галер, які ў сваёй справаздачы адзначыў: “Обвинения Грацерта в невежестве и злоупотреблениях не имеют никакого основания, носят на себе в полной мере печать клеветы… и личной недоброжелательности сочинителя оной статьи к Директору… Касательно учебной части я при настоящем обозрении гимназии еще более прежнего убедился как в особенно похвальном усердии преподавателей, так и в прилежании учащихся…”.
Гімназія мела моцны прафесарска-настаўніцкі склад. Тут працавалі Лявон Бароўскі — настаўнік мовы і літаратуры; — настаўнік фізікі, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў; — настаўнік лацінскай і грэчаскай моў, аўтар граматыкі лацінскай мовы і навуковай працы «Философия христианства»; Шыдлоўскі — настаўнік рыторыкі, вядомы пісьменнік, працаваў прафесарам Віленскага ўніверсітэта; Ян Чачот (не філамат) — настаўнік геаграфіі, малюнак у 1841—1847 гадах выкладаў выпускнік Віленскай мастацкай школы Палікарп Ётэйка.
Тайныя таварыствы навучэнцаў
Заняткі ў гімназіі праходзілі па распарадку дня. Навучэнцы уставалі ў 6 гадзін раніцы, клаліся спаць у 10 гадзін вечара. Выконваць урокі гімназісты павінны былі з паловы сёмага і да часу, калі трэба было ісці на заняткі. Пасля заняткаў давалася дзве гадзіны, каб вярнуцца дадому і пагуляць. Потым быў час на выконванне ўрокаў і асабліва такіх пісьмовых работ, якія не патрабавалі вялікага разумовага напружання. Пасля гэтага адводзіліся яшчэ 2 гадзіны на абед, прагулку, а затым зноў 2 гадзіны на выконванне ўрокаў. Забаранялася піць моцныя напіткі і курыць тытун, а таксама спрэчкі. Навучэнцы не павінны былі ілгаць і крывадушнічаць. Гімназісты павінны былі імкнуцца да самаўдасканалення.
Высокі ўзровень навучання, багатая бібліятэка, добры настаўніцкі склад садзейнічалі не толькі атрыманню добрых ведаў, але і развіццю вальнадумства сярод студэнтаў. Формай арганізацыйнага і ідэйнага з’яднання дэмакратычных сіл былі розныя тайныя таварыствы. У 1819 г. тут узніклі таварыствы “Навуковае” і “Маральнае”. З рапарту рэктара Віленскага універсітэта міністру духоўных спраў і народнай асветы ад 25 кастрычніка 1825 г. вынікае, што “в 1819 г. ученики VI класса, коих числилось 11, в свободных от лекций часах собирались в лекционном зале и составляя товарищество читывали между собою стихи и речи, между таковыми были весьма неприличного и хулы достойного содержания…”. З 1822 г. у Свіслацкай гімназіі дзейнічала тайнае таварыства “Заране”, якое было раскрыта ў кастрычніку 1823 г. 46 чалавек былі арыштаваны ці трапілі пад нагляд паліцыі, частка выкладчыкаў была пераведзена ў іншыя навучальныя ўстановы. Але гэтыя меры не зменшылі напружанасці ў Свіслачы. У студзені 1825 г. рэктар Віленскага універсітэта загадаў дырэктару гімназіі забараніць сходы вучняў, а таксама і мясцовых жыхароў. Вайсковаму патрулю загадвалася бесперапынна сачыць за гімназіяй, што не перашкодзіла тайнаму гуртку “Ваенныя сябры” заснаваць у 1825 г. тут свой філіял. У час паўстання 1830–1831 гг. рабілася спроба падрыхтаваць у Свіслачы паўстанне з удзелам гімназістаў, але план не быў здзейснены.
Ліквідацыя гімназіі
Свіслацкая гімназія некалькі разоў перажыла карэннае пераўладкаванне, выкліканае, найперш, палітычнымі прычынамі моцны ўдар па гімназіі быў нанесены рэпрэсіямі ў сувязі з раскрыццём тайных таварыстваў. Быў не толькі зменены настаўніцкі калектыў, але і ўведзены экстраардынарныя сродкі і метады нагляду, быў зменены вучэбны план гімназіі. Ствараецца асаблівая вучылішчная паліцыя.
Наступны ўдар па гімназіі быў нанесены ў 1830-я гады пасля паўстання 1830—1831. Парадзелі шэрагі таленавітых выкладчыкаў, зменшыўся прыток здольных вучняў. Сярод прычын гэтага было закрыццё Віленскага ўніверсітэта (1832) і адкрыццё ў красавіку 1834 гімназіі ў Гродна. Свіслацкая гімназія пераўтварылася ў ардынарную павятовую. У 1835 гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў — у пяцікласнае дваранскае вучылішча. Канчаткова Свіслацкая гімназія была закрытая ў 1851, калі яе перавялі ў Шаўлі.
Спробай аднавіць у Свіслачы гімназічную адукацыю было стварэнне ў 1860 г. на базе мясцовага ўезнага вучылішча першай у Расійскай імперыі чатырохкласнай прагімназіі (разам з Маладзечанскай). Вучэбны курс яе адпавядаў першым чатыром класам поўнай гімназіі, куды потым выпускнікоў прагімназіі прымалі без экзаменаў у пяты клас. Прагімназія ў Свіслачы была зачыненая пасля задушэння паўстання 1863–1864 гг. Замест яе прадпісвалася адчыніць двухкласнае народнае вучылішча.
НГАБ у Гродне захавала справу “Аб адкрыцці ў маёнтку Свіслач школы аграномаў”, якая ўтрымлівае праект стварэння на базе свіслацкай гімназіі земляробчай школы на ўзор Горы-Горацкай. У пастанове Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцей ад 13 верасня 1844 г. адзначалася: “К устройству агрономической школы в м. Свислочи благоприятствует в особенности, что в означенном местечке находится гимназия; самое же имение Свислочь <…> с удобностью может быть назначена на ферму для практических занятий и опытов усовершенствованного хозяйства”. Планавалася поўны курс навучання падзяліць на тры гады, на першы год колькасць выхаванцаў абмяжоўвалася 12 чалавекамi, аднак адзначалася, што “по мере распространения института количество их может быть увеличено”. Такім чынам, м. Свіслач магло стаць і цэнтрам спецыяльнай прафесійнай адукацыі – агранамічнай. На жаль, лёс не пакінуў часу і ўмоў для ажыццяўлення гэтага праекта.
З 1875 года тут размяшчалася семінарыя, дзе рыхтавалі настаўнікаў для царскіх пачатковых школ – народных вучылішчаў. Са сцен гэтай, здавалася б, прасякнутай манархічным духам установы выйшлі дзясяткі актыўных беларускіх дзеячаў міжваеннай пары: , Аляксандр Грыкоўскі, Мікола Дзямідаў, які лічыў сябе сваяком Канстанціна Каліноўскага, , Макар Касцевіч (Макар Краўцоў), Аляксандр Коўш і многія іншыя. У час Першай сусветнай вайны тут распачала дзейнасць беларуская настаўніцкая семінарыя, замененая ў 1923 годзе на польскую, якая ў 1935 годзе была названа ў гонар Рамуальда Траўгута.
Вядомыя навучэнцы
- Адольф Белакоз
- Канстанцін Будзінскі,
- Віктар Гельтман
- Леан Зянковіч
- Восіп Кавалеўскі
- Канстанцін Каліноўскі
- Люцыян Крашэўскі
- Юзаф Крашэўскі
- Уладзіслаў Малахоўскі
- Напалеон Орда
- Леан Патоцкі
- Восіп Пашкоўскі
- Адам Сузін
- Райнальд Сухадольскі
- Януарый Сухадольскі
- Рамуальд Траўгут і інш.
Пасляваенны час
З 1944 г. — Свіслацкая сярэдняя школа. З 1987 г. — Свіслацкая сярэдняя школа № 1 імя К. Каліноўскага. З 2005 г. — гімназія № 1 імя К. Каліноўскага. З 2023 года — гімназія № 1 імя .
Будынак
Планіроўка будынкаў адпавядала класіцыстычным нормам (праект Я. Шантыра). Па-першае, гэта трохчасткавая кампазіцыя — на адной лініі з цэнтральным аднапавярховым галоўным корпусам знаходзіліся два сіметрычныя невялікія флігелі. У вырашэнні будынкаў прысутнічала нязменная каланада: у галоўнага корпуса — чатырнаццацікалонны порцік, у флігелях — шасцікалоннныя. Характэрнае для класіцызму размяшчэнне парадных пакояў на першым плане і адвядзенне ўвагі ад жылых памяшканняў таксама прысутнічаюць у будынках гімназіі.
У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны буднак гімназіі быў пашкоджаны і разабраны на цэглу. На яго месцы з’явілася раённая бальніца, якой належыць захаваны правы флігель некалі вядомай навучальнай установы.
Зноскі
- Патоцкі, Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / укл., прадмова, камент. А.М.Філатавай. Мінск, 1997. С. 40.
- Соркіна Іна. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ стагоддзя. - Вільня: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2010. - С. 256-258.
- 10 у гімназіі і 4 у павятовым вучылішчы пры ёй.
- 108 у гімназіі і 165 у павятовым вучылішчы пры ёй.
- 10 і 6
- 110 і 196
- Юркевіч Зм. Два Яны, два Чачоты Архівавана 1 красавіка 2019. // Культура № 4 (1391), 26.01.2019.
- Сайт гімназіі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- Герасімчык Васіль. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. - Гродна: Юрсапрынт, 2018. - С. 28-35.
Літаратура
- Пракопік А. Свіслацкая гімназія і яе выпускнікі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 2. — С. 68—73.
- Самусік А. Свіслацкая гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Сві́слацкая гімназія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Кобрынскія замалёўкі: па слядох Рамуальда Траўгута. Частка IX. // 11 лістапада 2021
- Свіслацкая гімназія на сайце «Архіварта»
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Svislackaya gimnaziya adna z 8 syarednih navuchalnyh ustanoy adkrytyh na terytoryi Belarusi i Litvy pavodle planu ytvarennya Vilenskaj navuchalnaj akrugi raspracavanaga kiraynictvam Vilenskaga yniversiteta na chale z rektaram Yanam Snyadeckim Svislackaya muzhchynskaya gimnaziyaZasnavany 1804Typ gimnaziyaAdras Svislach Zasnavanaya y 1804 g yak Grodzenskaya gubernskaya akademichnaya gimnaziya na groshy grafa Vincenta Tyshkevicha 1757 1816 ulasnika myastechka Svislach Adkryta y 1805 g U 1834 g stracila statut gubernskaj i byla peraytvorana y zvychajnuyu pavyatovuyu gimnaziyu U 1835 g Svislackaya pavyatovaya gimnaziya byla rearganizavana y pavyatovae vuchylishcha a praz 16 gadoy u pyaciklasnae dvaranskae vuchylishcha zakrytae y 1851 g GistoryyaZasnavanaya y 1804 g yak Grodzenskaya gubernskaya akademichnaya gimnaziya dlya navuchannya moladzi z Bresckaga Pruzhanskaga Kobrynskaga Vaykavyskaga Slonimskaga i Grodzenskaga pavetay Graf Vincent Tyshkevich i Svislackaya gimnaziya Uladalnik Svislachy graf Vincent Tyshkevich akazay vyalikuyu materyyalnuyu dapamogu i padtrymku pry stvarenni gimnazii Yon ahvyaravay gimnazii budynak i groshy na yago muravanuyu perabudovu arhitektar Shulc a taksama zavyashchay 20 tys rub serabrom Pavodle yspaminay L Patockaga paliva dlya gimnazii dastaylyalasya sa svislackaga dvara a dlya byadnejshyh studentay Tyshkevich najmay pakoi z ulasnaj kisheni a mnogih z ih utrymlivay za svoj kosht poynascyu Ne tolki materyyalna padtrymlivay gimnaziyu yladalnik Svislachy Yon dbay pra maralnasc moladzi Z dapamogaj zavedzenaj im palicyi yamu byli vyadomyya pavodziny kozhnaga studenta mozha lepsh yak shkolnaj uladze Ad inspektara gimnazii yon damagaysya kab vinavataga pakarali za najmenshuyu pravinnasc Chasta navat prysutnichay razam z nastaynikami na studenckih sudah Tyh shto vuchylisya dobra i meli prykladnyya pavodziny umey vyluchac syarod inshyh rabiy im nespadzyavanki malodshyh abdorvay sadavinayu abo cukerkami starejshyh dobraj i karysnaj knizhkayu Kozhny god uvesnu naladzhvay dlya studentay mayoyku zavitvay na ekzameny i padchas urachystaga aktu sam razdavay uznagarody Kali praz nekalki gadoy sustrakaysya z bylym vuchnem svislackih shkolay vitaysya z im yak sa svaim i nikoli ne admoviy tamu hto mey patrebu y dapamoze i pratekcyi Navuchanne razlichvalasya na 7 gadoy Vuchebny plan gimnazii byy padobny da planay pavyatovyh vuchylishchay ale byy bolsh shyroki i raznastajny Asnoynaj movaj navuchannya byla polskaya Svislackaya gimnaziya byla dastatkova bujnoj navuchalnaj ustanovaj Tut u roznyya gady vuchylisya ad 200 da 300 vuchnyay Syudy pryyazdzhali ne tolki dzeci myascovaj vaykavyskaj shlyahty ale navuchency z roznyh kutkoy Grodzenskaj guberni Dlya ih dzyakuyuchy dabrachynnasci Tyshkevicha byy zrobleny internat Vykladchyki i navuchency Svislackaj gimnazii skladali znachnuyu chastku naselnictva myastechka Dlya vyznachennya ydzelnaj vagi vykladchykay i navuchencay syarod usih zhyharoy Svislachy vozmem 1816 1818 gg Stalae naselnictva myastechka skladala 614 chalavek u 1816 g vykladchyki i vuchni gimnazii 328 u 1818 g razam 942 chalaveki Atrymlivaecca shto 35 zhyharoy byli zvyazany z navukaj i asvetaj Naselnictva Svislachy bylo 614 chalavek 1816 vykladchyki i vuchni 328 1818 God Vykladchyki Vuchni1805 6 841818 10 3181827 14 2731830 16 3061835 16 332Kiraynictva i vykladchyki Svislackaj gimnazii Gimnaziya y Svislachy byla bazavaj shkolaj Vilenskaga yniversiteta u paragrafe 1 Ustava Vilenskaj navuchalnaj akrugi gavorycca Svislochskaya gimnaziya peredaetsya v neposredstvennoe vedenie i universiteta Universitet padbiray kadry dlya gimnazii davay vuchebnyya dapamozhniki papaynyay bibliyateku Tamu gimnaziya y Svislachy adroznivalasya vysokim uzroynem navuchannya i mela vyalikuyu vyadomasc Atrymala aficyjnuyu nazvu Grodzenskaya gubernskaya gimnaziya y Svislachy Kiraynictva Vilenskaga universiteta paklapacilasya ab vysokim uzroyni vykladannya y Svislackaj gimnazii Pershym yae dyrektaram stay Yacek Krusinski doktar filasofii aytar prac pa metodycy vykladannya matematyki i pravyadzennya metearalagichnyh nazirannyay Shtat nastaynikay padbiraysya z lepshyh vypusknikoy Vilenskaga i chastkova Varshayskaga universitetay Tamu yzroven vykladannya y gimnazii byy vysokim a pragrama shyrokaj i raznastajnaj Gimnaziya zabyaspechvalasya ysim neabhodnym dlya yladkavannya vuchebnaga pracesu na groshy V Tyshkevicha Tut byli dobra abstalyavanyya fizichny matematychny numizmatychny i mineralagichny kabinety bagataya bibliyateka U 1820 ya gady gimnaziyaj kiravay A Suhadolski a y chasy perayladkavannya yae y vuchylishcha Gracert Tut vyvuchalisya matematychnyya navuki gistoryya movy u tym liku polskaya ruskaya francuzskaya malyavanne z 1820 h tapagrafichny malyunak charchenne geagrafiya pryrodaznaychyya navuki litaratura U fondah DARF u Maskve zahoyvaecca Sprava ab ekzamenah u Svislackaj gimnazii 1840 g Sutnasc yae zaklyuchalasya y razglyadze nakiravanaga na imya imperatara danosu na dyrektara gimnazii Gracerta yaki nibyta byy nevukam chym karystalisya studenty padchas ekzamenay atrymoyvayuchy vysokiya adznaki i medali Vo vremya ekzamenov v Svislockoj gimnazii ucheniki do takoj stepeni polzovalis nevezhestvom Direktora chto odin iz nih ne najdya uslovno prednaznachennogo dlya nego bileta vynul sluchajno bilet o geografii Avstralii i ne imeya ob onoj ponyatiya nachal govorit o Sahare i poluchil 5 ballov Takovym nevezhestvom polzovalis i mnogie ucheniki s pomoshyu professorov a uchenik Gorbachevskij takzhe obmanyvavshij Direktora poluchil serebryanuyu medal Zvestki yakiya byli sabranyya z getaj nagody svedchyli shto Gracert skonchyy Vilenski universitet mey stupen kandydata z 1838 g zajmay pasadu dyrektara gimnazii y Svislachy a Garbacheyski nalezhay da lepshyh yae vyhavancay Dlya aglyadu gimnazii byy nakiravany dyrektar Vilenskaga dvaranskaga instytuta Galer yaki y svayoj spravazdachy adznachyy Obvineniya Gracerta v nevezhestve i zloupotrebleniyah ne imeyut nikakogo osnovaniya nosyat na sebe v polnoj mere pechat klevety i lichnoj nedobrozhelatelnosti sochinitelya onoj stati k Direktoru Kasatelno uchebnoj chasti ya pri nastoyashem obozrenii gimnazii eshe bolee prezhnego ubedilsya kak v osobenno pohvalnom userdii prepodavatelej tak i v prilezhanii uchashihsya Gimnaziya mela mocny prafesarska nastaynicki sklad Tut pracavali Lyavon Baroyski nastaynik movy i litaratury nastaynik fiziki aytar shmatlikih navukovyh artykulay nastaynik lacinskaj i grechaskaj moy aytar gramatyki lacinskaj movy i navukovaj pracy Filosofiya hristianstva Shydloyski nastaynik rytoryki vyadomy pismennik pracavay prafesaram Vilenskaga yniversiteta Yan Chachot ne filamat nastaynik geagrafii malyunak u 1841 1847 gadah vykladay vypusknik Vilenskaj mastackaj shkoly Palikarp Yotejka Tajnyya tavarystvy navuchencay Zanyatki y gimnazii prahodzili pa rasparadku dnya Navuchency ustavali y 6 gadzin ranicy klalisya spac u 10 gadzin vechara Vykonvac uroki gimnazisty pavinny byli z palovy syomaga i da chasu kali treba bylo isci na zanyatki Paslya zanyatkay davalasya dzve gadziny kab vyarnucca dadomu i pagulyac Potym byy chas na vykonvanne yrokay i asabliva takih pismovyh rabot yakiya ne patrabavali vyalikaga razumovaga napruzhannya Paslya getaga advodzilisya yashche 2 gadziny na abed pragulku a zatym znoy 2 gadziny na vykonvanne yrokay Zabaranyalasya pic mocnyya napitki i kuryc tytun a taksama sprechki Navuchency ne pavinny byli ilgac i kryvadushnichac Gimnazisty pavinny byli imknucca da samaydaskanalennya Vysoki yzroven navuchannya bagataya bibliyateka dobry nastaynicki sklad sadzejnichali ne tolki atrymannyu dobryh veday ale i razviccyu valnadumstva syarod studentay Formaj arganizacyjnaga i idejnaga z yadnannya demakratychnyh sil byli roznyya tajnyya tavarystvy U 1819 g tut uznikli tavarystvy Navukovae i Maralnae Z rapartu rektara Vilenskaga universiteta ministru duhoynyh spray i narodnaj asvety ad 25 kastrychnika 1825 g vynikae shto v 1819 g ucheniki VI klassa koih chislilos 11 v svobodnyh ot lekcij chasah sobiralis v lekcionnom zale i sostavlyaya tovarishestvo chityvali mezhdu soboyu stihi i rechi mezhdu takovymi byli vesma neprilichnogo i huly dostojnogo soderzhaniya Z 1822 g u Svislackaj gimnazii dzejnichala tajnae tavarystva Zarane yakoe bylo raskryta y kastrychniku 1823 g 46 chalavek byli aryshtavany ci trapili pad naglyad palicyi chastka vykladchykay byla peravedzena y inshyya navuchalnyya ystanovy Ale getyya mery ne zmenshyli napruzhanasci y Svislachy U studzeni 1825 g rektar Vilenskaga universiteta zagaday dyrektaru gimnazii zabaranic shody vuchnyay a taksama i myascovyh zhyharoy Vajskovamu patrulyu zagadvalasya besperapynna sachyc za gimnaziyaj shto ne perashkodzila tajnamu gurtku Vaennyya syabry zasnavac u 1825 g tut svoj filiyal U chas paystannya 1830 1831 gg rabilasya sproba padryhtavac u Svislachy paystanne z udzelam gimnazistay ale plan ne byy zdzejsneny Likvidacyya gimnazii Svislackaya gimnaziya nekalki razoy perazhyla karennae perayladkavanne vyklikanae najpersh palitychnymi prychynami mocny ydar pa gimnazii byy naneseny represiyami y suvyazi z raskryccyom tajnyh tavarystvay Byy ne tolki zmeneny nastaynicki kalektyy ale i yvedzeny ekstraardynarnyya srodki i metady naglyadu byy zmeneny vuchebny plan gimnazii Stvaraecca asablivaya vuchylishchnaya palicyya Nastupny ydar pa gimnazii byy naneseny y 1830 ya gady paslya paystannya 1830 1831 Paradzeli sheragi talenavityh vykladchykay zmenshyysya prytok zdolnyh vuchnyay Syarod prychyn getaga bylo zakryccyo Vilenskaga yniversiteta 1832 i adkryccyo y krasaviku 1834 gimnazii y Grodna Svislackaya gimnaziya peraytvarylasya y ardynarnuyu pavyatovuyu U 1835 gimnaziya byla rearganizavana y pavyatovae vuchylishcha a praz 16 gadoy u pyaciklasnae dvaranskae vuchylishcha Kanchatkova Svislackaya gimnaziya byla zakrytaya y 1851 kali yae peravyali y Shayli Sprobaj adnavic u Svislachy gimnazichnuyu adukacyyu bylo stvarenne y 1860 g na baze myascovaga yeznaga vuchylishcha pershaj u Rasijskaj imperyi chatyrohklasnaj pragimnazii razam z Maladzechanskaj Vuchebny kurs yae adpavyaday pershym chatyrom klasam poynaj gimnazii kudy potym vypusknikoy pragimnazii prymali bez ekzamenay u pyaty klas Pragimnaziya y Svislachy byla zachynenaya paslya zadushennya paystannya 1863 1864 gg Zamest yae pradpisvalasya adchynic dvuhklasnae narodnae vuchylishcha NGAB u Grodne zahavala spravu Ab adkrycci y mayontku Svislach shkoly agranomay yakaya ytrymlivae praekt stvarennya na baze svislackaj gimnazii zemlyarobchaj shkoly na yzor Gory Gorackaj U pastanove Grodzenskaj palaty dzyarzhaynyh mayomascej ad 13 verasnya 1844 g adznachalasya K ustrojstvu agronomicheskoj shkoly v m Svislochi blagopriyatstvuet v osobennosti chto v oznachennom mestechke nahoditsya gimnaziya samoe zhe imenie Svisloch lt gt s udobnostyu mozhet byt naznachena na fermu dlya prakticheskih zanyatij i opytov usovershenstvovannogo hozyajstva Planavalasya poyny kurs navuchannya padzyalic na try gady na pershy god kolkasc vyhavancay abmyazhoyvalasya 12 chalavekami adnak adznachalasya shto po mere rasprostraneniya instituta kolichestvo ih mozhet byt uvelicheno Takim chynam m Svislach maglo stac i centram specyyalnaj prafesijnaj adukacyi agranamichnaj Na zhal lyos ne pakinuy chasu i ymoy dlya azhyccyaylennya getaga praekta Z 1875 goda tut razmyashchalasya seminaryya dze ryhtavali nastaynikay dlya carskih pachatkovyh shkol narodnyh vuchylishchay Sa scen getaj zdavalasya b prasyaknutaj manarhichnym duham ustanovy vyjshli dzyasyatki aktyynyh belaruskih dzeyachay mizhvaennaj pary Alyaksandr Grykoyski Mikola Dzyamiday yaki lichyy syabe svayakom Kanstancina Kalinoyskaga Makar Kascevich Makar Kraycoy Alyaksandr Koysh i mnogiya inshyya U chas Pershaj susvetnaj vajny tut raspachala dzejnasc belaruskaya nastaynickaya seminaryya zamenenaya y 1923 godze na polskuyu yakaya y 1935 godze byla nazvana y gonar Ramualda Trayguta Vyadomyya navuchency Adolf Belakoz Kanstancin Budzinski Viktar Geltman Lean Zyankovich Vosip Kavaleyski Kanstancin Kalinoyski Lyucyyan Krasheyski Yuzaf Krasheyski Uladzislay Malahoyski Napaleon Orda Lean Patocki Vosip Pashkoyski Adam Suzin Rajnald Suhadolski Yanuaryj Suhadolski Ramuald Traygut i insh Paslyavaenny chas Z 1944 g Svislackaya syarednyaya shkola Z 1987 g Svislackaya syarednyaya shkola 1 imya K Kalinoyskaga Z 2005 g gimnaziya 1 imya K Kalinoyskaga Z 2023 goda gimnaziya 1 imya BudynakAsnoyny artykul Budynak Svislackaj gimnazii Planiroyka budynkay adpavyadala klasicystychnym normam praekt Ya Shantyra Pa pershae geta trohchastkavaya kampazicyya na adnoj linii z centralnym adnapavyarhovym galoynym korpusam znahodzilisya dva simetrychnyya nevyalikiya fligeli U vyrashenni budynkay prysutnichala nyazmennaya kalanada u galoynaga korpusa chatyrnaccacikalonny porcik u fligelyah shascikalonnnyya Harakternae dlya klasicyzmu razmyashchenne paradnyh pakoyay na pershym plane i advyadzenne yvagi ad zhylyh pamyashkannyay taksama prysutnichayuc u budynkah gimnazii U chas Vyalikaj Ajchynnaj vajny galoyny budnak gimnazii byy pashkodzhany i razabrany na ceglu Na yago mescy z yavilasya rayonnaya balnica yakoj nalezhyc zahavany pravy fligel nekali vyadomaj navuchalnaj ustanovy ZnoskiPatocki L Uspaminy pra Tyshkevichavu Svislach Dzyarechyn i Ruzhanu ukl pradmova kament A M Filatavaj Minsk 1997 S 40 Sorkina Ina Myastechki Belarusi y kancy XVIII pershaj palove HIH stagoddzya Vilnya Eyrapejski gumanitarny yniversitet 2010 S 256 258 10 u gimnazii i 4 u pavyatovym vuchylishchy pry yoj 108 u gimnazii i 165 u pavyatovym vuchylishchy pry yoj 10 i 6 110 i 196 Yurkevich Zm Dva Yany dva Chachoty Arhivavana 1 krasavika 2019 Kultura 4 1391 26 01 2019 Sajt gimnazii Lazuka B A Belaruskaya arhitektura XIX pachatku XX stagoddzya Gistoryya susvetnaga mastactva Ruskae i belaruskae mastactva XIX pachatku XX stagoddzya Belarus 2011 S 335 431 s ISBN 978 985 01 0880 7 Gerasimchyk Vasil Kanstancin Kalinoyski asoba i legenda Grodna Yursaprynt 2018 S 28 35 LitaraturaPrakopik A Svislackaya gimnaziya i yae vypuskniki Belaruski gistarychny chasopis 2008 2 S 68 73 Samusik A Svislackaya gimnaziya Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 2 Usveya Yashyn Dadatak Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2003 S 262 10 000 ekz ISBN 985 11 0276 8 Svi slackaya gimnaziya Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 652 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiKobrynskiya zamalyoyki pa slyadoh Ramualda Trayguta Chastka IX 11 listapada 2021 Svislackaya gimnaziya na sajce Arhivarta