Белару́ская Грэ́ка-Каталі́цкая (Унія́цкая) Царква́, або БГКЦ — адна з усходніх каталіцкіх цэркваў, якая прытрымліваецца візантыйскага абраду, знаходзіцца ў поўнай еднасці з Рымскім Апостальскім Пасадам і прызнае ўладу і духоўны аўтарытэт Папы Рымскага. БГКЦ пазіцыянуе сябе як непасрэдную пераемніцу ўніяцкіх епархій на Беларусі, створаных у выніку Берасцейскай уніі 1596 г.
Перадгісторыя
Уніяцкая Царква ў Беларусі з’явілася ў выніку Берасцейскай царкоўнай уніі (1596). У 1839 г. у выніку рэалізацыі плану па ліквідацыі Уніі ў Расійскай імперыі, які прапанаваў ураду Іосіф Сямашка, Уніяцкая Царква была знішчана і далучаная да Рускай Праваслаўнай Царквы.
Таксама спадкаемцай Берасцейскай уніі з’яўляецца Украінская Грэка-Каталіцкая Царква (УГКЦ). На 1596 г. як беларускія, так і ўкраінскія епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі, мітрапаліт якой рэальна знаходзіўся не ў Кіеве, а ў Вільні ці ў Наваградку. Львоўская і Пярэмысльская епархіі далучыліся да Уніі на сто гадоў пазней (у 1691 і 1700 г.). У 1946 годзе інспіраваны савецкай уладай Львоўскі «сабор», на якім не было ніводнага іерарха УГКЦ, якія на гэты час знаходзіліся ў турмах і лагерах, скасаваў Украінскую Грэка-Каталіцкую Царкву і пастанавіў увайсці ў склад Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату. Аднак у Заходняй Украіне богаслужэбная дзейнасць многіх уніяцкіх святароў увесь час працягвалася ў падполлі. Сярод беларусаў прыхільнікі Уніі засталіся ў эміграцыі. 3 канца 1980-х гадоў пачалося масавае легальнае адраджэнне Уніяцкай Царквы на Украіне. На Беларусі таксама сталі стварацца суполкі вернікаў-уніятаў (пераважна з інтэлігенцыі).
Гл. таксама Царкоўная унія, Уніяцтва, Уніяцкая царква на Беларусі.
Адраджэнне
Пасля выдання ўказу пра верацярпімасць у Расійскай імперыі ў 1905 г. больш за сто дваццаць тысяч вернікаў, некалі запісаных з уніятаў у праваслаўныя, а таксама іх нашчадкі перайшлі ў каталіцтва лацінскага абраду (адраджаць уніяцтва было па-ранейшаму забаронена).
Тым не менш, ужо на пачатку XX ст. былі першыя спробы адраджэння Уніі ў Беларусі, яшчэ да Першай сусветнай вайны. На гэтай ніве працавалі Іван Іванавіч Луцкевіч, які кантактаваў з Галіцкім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, Алаіза Пашкевіч-Кяйрыс (Цётка), якая, жывучы ў Львове, падрыхтывала да выдання беларускі ўніяцкі малітоўнік для дзяцей і інш. Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі накіраваў у 1908 г. адмысловае пасланне да вернікаў на тэрыторыі былых уніяцкіх епархій у Беларусі, якія ён па-ранейшаму лічыў нескасаванымі ў выніку Полацкага сабору 1839 г. Ён нават здзейсніў таемнае падарожжа па гарадах Беларусі пад выглядам свецкай асобы. Разам з І. Луцкевічам ён падрыхтаваў праект набыцця зямлі на Барысаўшчыне з мэтай перасялення туды беззямельных грэка-католікаў з Галіцыі, каб яны дапамаглі адрадзіць там Унію беларусам. Царскія ўлады перашкодзілі гэтаму праекту, аднак не выключана, што ён быў рэалізаваны на Палессі ў в. Гарадная, дзе сапраўды поруч з мясцовым насельніцтвам дагэтуль жывуць «галіцыяне» — нашчадкі грэка-каталіцкіх перасяленцаў з Галіцыі. Мітрапаліт А.Шаптыцкі прызначыў расійскага святара а. Аляксея Зерчанінава, якія прыняў грэка-каталіцтва, апекавацца ўсімі вернікамі-уніятамі на тэрыторыі Расійскай імперыі, у тым ліку і беларусамі.
Ва Усходняй Беларусі, дзе была ўстаноўлена савецкая ўлада, у першай палове 1920-х г. спробы адрадзіць Унію рабілі рымска-каталіцкі дэкан з Магілёва а. Язэп Белагаловы і расійскі грэка-каталіцкі экзарх а. . Апошняму мітрапаліт А.Шаптыцкі даручыў часовае кіраваўніцтва справамі беларускіх грэка-католікаў.
Сапраўднае адраджэнне уніі пачалося ў 1920-х г. у Заходняй Беларусі, якая трапіла ў склад Польшчы. Цэнтрам адраджэння Уніі стаў (каля Слоніма), дзе была створаная Усходняя Місія айцоў езуітаў. У Заходняй Беларусі было створана каля двух дзясяткаў парафій славяна-візантыйскага абраду, якія не мелі свайго іерарха, але падпарадкоўваліся мясцовым лацінскім біскупам (Віленскаму і Пінскаму). У гісторыі гэтае адраджэнне ўніяцтва атрымала назву «неаунія». Найбольш вядомымі беларускімі святарамі таго часу з’яўляюцца а. Баляслаў Пачопка, а. Вячаслаў Аношка, езуіт а. Антон Неманцэвіч, а. , а. , а. , а. Леў Гарошка і інш. Апекавацца парафіямі славяна-візантыйскага абраду на тэрыторыі Валыні, Падляшша і Палесся было даручана Апостальскаму Візітатару біскупу Мікалаю Чарнецкаму, .
17 верасня 1939 г. Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы Андрэй Шаптыцкі на падставе паўнамоцтваў, наданых яму Папам Піем Х у 1908 г., заснаваў і прызначыў часовым кіраўніком Экзархату біскупа М.Чарнецкага. Праз год, у кастрычніку 1940, першым беларускім Экзархам быў прызначаны айцец Антон Неманцэвіч. Сядзіба Экзархату размяшчалася ў пад Слонімам, дзе знаходзілася Усходняя місія езуітаў. Прызначэнне а. А.Неманцэвіча пацвердзіў прэфект кард. у сваім лісце ад 22 снежня 1941 г. У дапамогу Экзарху была створана з трох членаў: намеснікам Экзарха стаў айцец Леў Гарошка, сябрамі Рады — айцец Іван Гермацюк і айцец Вячаслаў (Вацлаў) Аношка.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР Грэка-Каталіцкая Царква зведала моцны ціск уладаў. На пачатак 1941 г. засталося толькі 3 парафіі і яшчэ некалькі невялікіх асяродкаў вернікаў. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі айцец Экзарх Антон Неманцэвіч быў арыштаваны. Знясілены, ён памёр ад тыфу ў 1943 г. як пакутнік у турме СД у Мінску.
Пасля Другой сусветнай вайны і гвалтоўнай ліквідацыі Грэка-Каталіцкай Царквы ў 1946 г. яе структур у Беларусі афіцыйна не існавала, працягвалася таксама жыццё ў падполлі. Час ад часу ў Беларусь прыязджалі ўкраінскія манахі-базыльяне, якія дзейнічалі ў падполлі і таемна служылі набажэнствы на кватэрах у сем’ях вернікаў і ў касцёлах (Лагішын, Слонім). У Пінску пры касцёле служылі некалькі грэка-каталіцкіх манахіняў з Задзіночання Сясцёр «Дзеці Марыі». Апошняя з іх памерла ў сярэдзіне 1980-ых. У пасляваенны перыяд легальнае жыццё Царквы перанеслася на Захад, дзе былі створаныя беларускія грэка-каталіцкія асяродкі: у Лондане, Парыжы, Рыме, Чыкага, Лювене і інш. Пасля вайны ў жывых заставаліся 2 сябры Рады Экзархату. Намеснік Экзарха а. Леў Гарошка, які жыў у Парыжы і Лондане, захоўваў архіў беларускага Экзархату ГКЦ.
Ад 1976 г. сістэматычную апостальскую працу ў Беларусі падпольна праводзіў айцец Віктар Данілаў, высвячаны на грэка-каталіцкага святара ў 1976 г. ў Львове Зверхнікам УГКЦ у падполлі архібіскупам . Цэнтрам дзейнасці айца В.Данілава было Гродна. Пачынаючы з 1989 г. — пры лібералізацыі грамадскага і рэлігійнага жыцця — групы студэнцкай моладзі і інтэлігенцыі, зацікаўленыя ідэяй уніі, пачалі адраджэнне БГКЦ. 11 сакавіка 1989 г. у Мінску ў Кальварыйскім касцёле а. Аляксандр Надсан адслужыў першую за 150 гадоў пасля 1839 г. публічную каталіцкую багаслужбу ў візантыйскім абрадзе (па-беларуску). Гэты дзень лічыцца пачаткам адраджэння рэлігійнага і малітоўнага жыцця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Першая пасля вайны грэка-каталіцкая парафія ў Мінску ўтварылася ў верасні 1990 г., а 19 кастрычніка 1990 г. грэка-каталіцкі мітрапаліт Уладзімір Стэрнюк выдаў грамату пра яе кананічнае заснаванне. Пасля больш чым 150-гадовага перапынку першым грэка-каталіцкім святаром, высвячаным на тэрыторыі Беларусі, стаў а. Яўген Усошын з Мінска. 17 чэрвеня 2007 г. ён быў рукапакладзены дапаможным біскупам Кіеўскай архіепархіі УГКЦ Багданам Дзюрахам у Маладзечне. Дагэтуль усе беларускія грэка-каталіцкія святары высвячваліся па-за межамі Беларусі.
Першымі манахамі ў адроджанай БГКЦ сталі студыты, якія ў ліпені 1994 г. адкрылі манастыр св. Барыса і Глеба ў Полацку. Першым яго настаяцелем стаў а. Венядыкт Алексійчук. У верасні 2012 г. пастырскае служэнне на парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску распачынае рэдэмптарыст а. Антоній Нікалаеў, а 25 снежня 2012 г. тут урачыста адкрываецца супольнасць рэдэмптарыстаў, якую складаюць двое беларусаў, што прайшлі святарскую фармацыю ў Украіне: айцы Антоній Нікалаеў і Зміцер Чарнель.
Колькасць парафій і вернікаў
На пачатак 2003 года ў Беларусі дзейнічала 13 зарэгістраваных грэка-каталіцкіх парафій: па 2 у Мінску і Віцебску, па адной у Брэсце, Баранавічах, Гомелі, Гродне, Магілёве, Маладзечне, Лідзе, Івацэвічах, Полацку. На 2003 г. у БГКЦ было 7 святароў, 1 дыякан, 3 манахі, 1 манахіня. Апеку над грэка-католікамі Беларусі ажыццяўляе архімандрыт Сяргей Гаек.
На 2008 год Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мела два протапрэзьбітэраты (дэканаты):
- Цэнтральна-заходні імя блаславёнага Мікалая (Чарнецкага) — 12 парафій.
- Усходні імя святога Язафата — 6 парафій.
На чэрвень 2009 г. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мела 20 парафій (зарэгістраваных з іх — 15) (у тым ліку 4 — у Мінску, 2 — у Віцебску), яшчэ адны чакалі рэгістрацыі. БГКЦ мела 16 святароў і 2 дыяканы і была прадстаўленая ў Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў многіх вялікіх гарадах: Баранавічы, Жодзіна, Івацэвічы, Ліда, Маладзечна, Мар’іна Горка, Пінск, Полацк, Орша і Слонім. Місійныя пункты і парафіі ў стадыі рэгістрацыі ёсць таксама ў Барысаве, Заслаўі, Ваўкавыску, Навагрудку, Свіслачы, Бярозе, Камянцы і інш. Апроч гэтага ёсць парафіі за межамі краіны — у Лондане, Бельгіі (Антверпен), Празе, Калінінградзе. Па-за межамі Беларусі стала жывуць і служаць 5 беларускіх грэка-каталіцкіх святароў. Час ад часу грэка-каталіцкія службы для беларускіх вернікаў адбываюцца таксама ў Вільні, Каўнасе, Варшаве, Любліне, Рыме, Львове, Івана-Франкоўску, Мінеапалісе, Чыкага, Кліўлендзе і інш.
Парафіі малаколькасныя, бо няма нармальных месцаў для малітвы — па 20-50 чалавек, якія прадстаўляюць у асноўным інтэлігенцыю і моладзь. Найбольшыя па колькасці вернікаў парафіі ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Івацэвічах, Віцебску, Полацку і Гродне.
Афіцыйна БГКЦ мае толькі 2 культавыя пабудовы — царкву ў Полацку і капліцу ў Магілёве. У іншых гарадах пабудаваныя душпастырскія цэнтры з капліцамі. З 1999 г. дзейнічае грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце (вул. Дворнікава, 63), дзе выдаецца грэка-каталіцкая газета «Царква», ёсць бібліятэка, якой карыстаюцца студэнты і навукоўцы, і вялікая капліца з лавамі на 80 месцаў. У канцы чэрвеня 2008 г. па вул. Арджанікідзэ, 6 у Мінску (раён ст. м. Аўтазаводская) пачаў дзейнічаць Грэка-каталіцкі цэнтр Святога Язэпа з капліцай, бібліятэкай. У БГКЦ акрамя манахаў студыйскага ўставу, ёсць таксама некалькі святароў, што належаць Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Даныя па колькасці вернікаў недакладныя, ацэнкі вагаюцца ад 3 тыс. да 10 тыс. чалавек. Колькасць актыўна практыкуючых католікаў візантыйскага абраду, якія штонядзелю бываюць на Літургіі ў храмах і капліцах свайго абраду, рэальна складае ў Беларусі каля 500 вернікаў. Значная частка вернікаў усходняга абраду (хрышчаных у праваслаўі), якія прынялі каталіцтва, праз недахоп грэка-каталіцкіх душпастыраў і святыняў практыкуе ў лацінскім абрадзе (па некаторых ацэнках — да 30 тыс.).
Іерархія і падрыхтоўка кадраў
На чале дэканату БГКЦ у 1994—1998 стаяў а. протапрасвітар Ян Матусевіч. Па стане на 2009 створаны два дэканаты (протапрасвітараты) БГКЦ: Усходні протапрасвітарат імя Св. Язафата (дэкан — а. Зміцер Грышан з Віцебску) і Цэнтральна-Заходні протапрасвітарат імя святапакутніка Мікалая Чарнецкага (дэкан — а. Яўген Усошын з Мінску).
Беручы пад увагу той факт, што заснаваны мітрапалітам А. Шаптыцкім у 1939 г. Беларускі Экзархат для грэка-каталікоў Апостальская Сталіца ў Рыме ніколі не скасоўвала, можна сцвярджаць, што Экзархат юрыдычна існуе, але застаецца без свайго біскупа-ардынарыя, і падпарадкоўваецца, такім чынам, проста Апостальскай Сталіцы.
Рымскім Апостальскім Пасадам у студзені 1994 г. для грэка-католікаў у Беларусі быў прызначаны Апостальскі Візітатар «ad nutum Sanctae sedis» архім. Сяргей Гаек. Апостальскім Візітатарам для беларусаў (каталікоў абодвух абрадаў) замежжа да сваёй смерці ў 2015 г. з’яўляўся мітрафорны протаярэй а. Аляксандр Надсан.
У склад духавенства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, станам на 25 чэрвеня 2013 года, уваходзяць 14 святароў і 4 дыяканы:
- протапрасвітар Зміцер Грышан,
- протапрасвітар Яўген Усошын,
- святар Андрэй Абламейка (апякуецца вернікамі ў Празе і Вене),
- іераманах Лявонцій (Тумоўскі), студыт (на дадзены момант вучыцца ў Італіі),
- святар Яўген Маліноўскі,
- святар Ігар Кандрацьеў,
- святар Андрэй Крот,
- святар Аляксандр Шаўцоў,
- святар Андрэй Буйніч,
- святар Аляксандр Шыбека,
- святар Васіль Ягораў,
- святар Аляксей Філіпенка
- святар Антоній (Нікалаеў), рэдэмптарыст
- святар Зміцер (Чарнель), рэдэмптарыст
- дыякан Віталь Быстроў,
- дыякан Вячаслаў Гарчакоў,
- дыякан Аляксей Варанко,
- дыякан Аляксандр Хахлоў.
У замежжы стала жывуць і служаць святары а. Ян Майсейчык, а. Сяргей Стасевіч, а. Ігар Лабацэвіч.
Кандыдаты ў святары праходзяць навучанне ў духоўных установах Украіны (Івана-Франкоўск), Італіі (Рым), Польшчы (Драгічын, Варшава).
Хрысціянскі валанцёрскі Рух Св. Мікалая
Хрысціянскі валанцёрскі Рух Св. Мікалая паўстаў увосень 2007 г.у г. Віцебск. З’яўляецца грэка-каталіцкай дабрачынна-душпастырскай ініцыятывай і лучыць людзей добрай волі, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, якія хочуць бескарысна дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў патрэбе.
Асноўныя кірункі дзейнасці Руху Св. Мікалая — дапамога людзям з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзецям-сіротам і дзецям з дысфункцыйных сем’яў, дапамога састарэлым і хворым; дзейнасць у абарону ненароджанага жыцця. Вялікая ўвага ўдзяляецца прафесійнай падрыхтоўцы валанцёраў. За час дзейнасці Руху былі праведзены сотні падзей і акцый. Новыя цэнтры Руху паўсталі таксама ў Гродне (2008), Мінску (2010), Маладзечне (2011).
Рух Св. Мікалая — адзін з першых рухаў на Беларусі, які пачаў актыўна развіваць ідэю сістэматычнага хрысціянскага валанцёрства ў дабрачынным сацыяльным служэнні. Асноўная ідэя Руху — шчырасць у служэнні, заснаваная на навуцы Ісуса Хрыста, без матэрыяльнай зацікаўленасці.
Галерэя
- Грэка-каталіцкі душпастарскі цэнтр у Брэсце
- Царква св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце (усярэдзіне)
- Знак каля беларускай грэка-каталіцкай капліцы ў Marian House у Лондане
- Царква св. Кузьмы і Дзям’яна ў Празе, дзе ладзяць богаслужэнні беларускія грэка-каталікі
Зноскі
- 15 гадоў таму аднавіла сваю легальную дзейнасьць БГКЦ // Царква, № 4 (47), сьнежань, 2005, с. 1.
- http://svjazep.org/index.php?newsid=201
- Наша Ніва: «У Мінску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтр» Архівавана 30 чэрвеня 2008.
- У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы Архівавана 6 красавіка 2016.
- У Калінінградзе беларусы стварылі грэка-каталіцкую суполку Архівавана 30 кастрычніка 2020.
- Беларуская грэка-каталіцкая царква: cучасны стан, перспектывы развіцця Архівавана 11 верасня 2014.
Спасылкі
- Рэдэмптарысты Візантыйскага Абраду ў Беларусі
- Грэка-каталіцкая парафія Св. Язэпа
- Беларуская грэка-каталіцкая газета «Царква» Архівавана 15 жніўня 2016.
- Царква і душпастырскі цэнтр грэка-католікаў у Берасці Архівавана 16 снежня 2011.
- Фотаздымкі грэка-каталіцкага цэнтра імя Св. Язэпа ў Мінску, блог darriuss’а
- Уніяцкая царква Св. Параскевы Полацкай, фота на www.radzima.org
- Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.). : Гродна: ГрДУ, 2001.
- Марозава С.Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі. Гродна: ГрДУ, 2002.
- Артыкулы Брэсткай унii 1596 года
- Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
- Хрысціянскі валанцёрскі Рух Св. Мікалая Архівавана 21 лютага 2012.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Belaru skaya Gre ka Katali ckaya Uniya ckaya Carkva abo BGKC adna z ushodnih katalickih cerkvay yakaya prytrymlivaecca vizantyjskaga abradu znahodzicca y poynaj ednasci z Rymskim Apostalskim Pasadam i pryznae yladu i duhoyny aytarytet Papy Rymskaga BGKC pazicyyanue syabe yak nepasrednuyu peraemnicu yniyackih eparhij na Belarusi stvoranyh u vyniku Berascejskaj unii 1596 g Belaruskaya greka katalickaya kaplica Maci Bozhaj Byalynickaj na katalickih mogilkah pa vul Lazarenki y MagilyovePeradgistoryyaUniyackaya Carkva y Belarusi z yavilasya y vyniku Berascejskaj carkoynaj unii 1596 U 1839 g u vyniku realizacyi planu pa likvidacyi Unii y Rasijskaj imperyi yaki prapanavay uradu Iosif Syamashka Uniyackaya Carkva byla znishchana i daluchanaya da Ruskaj Pravaslaynaj Carkvy Taksama spadkaemcaj Berascejskaj unii z yaylyaecca Ukrainskaya Greka Katalickaya Carkva UGKC Na 1596 g yak belaruskiya tak i ykrainskiya eparhii yvahodzili y sklad Kieyskaj mitrapolii mitrapalit yakoj realna znahodziysya ne y Kieve a y Vilni ci y Navagradku Lvoyskaya i Pyaremyslskaya eparhii daluchylisya da Unii na sto gadoy paznej u 1691 i 1700 g U 1946 godze inspiravany saveckaj uladaj Lvoyski sabor na yakim ne bylo nivodnaga ierarha UGKC yakiya na gety chas znahodzilisya y turmah i lagerah skasavay Ukrainskuyu Greka Katalickuyu Carkvu i pastanaviy uvajsci y sklad Ruskaj Pravaslaynaj Carkvy Maskoyskaga Patryyarhatu Adnak u Zahodnyaj Ukraine bogasluzhebnaya dzejnasc mnogih uniyackih svyataroy uves chas pracyagvalasya y padpolli Syarod belarusay pryhilniki Unii zastalisya y emigracyi 3 kanca 1980 h gadoy pachalosya masavae legalnae adradzhenne Uniyackaj Carkvy na Ukraine Na Belarusi taksama stali stvaracca supolki vernikay uniyatay peravazhna z inteligencyi Gl taksama Carkoynaya uniya Uniyactva Uniyackaya carkva na Belarusi AdradzhennePaslya vydannya ykazu pra veracyarpimasc u Rasijskaj imperyi y 1905 g bolsh za sto dvaccac tysyach vernikay nekali zapisanyh z uniyatay u pravaslaynyya a taksama ih nashchadki perajshli y katalictva lacinskaga abradu adradzhac uniyactva bylo pa ranejshamu zabaronena Tym ne mensh uzho na pachatku XX st byli pershyya sproby adradzhennya Unii y Belarusi yashche da Pershaj susvetnaj vajny Na getaj nive pracavali Ivan Ivanavich Luckevich yaki kantaktavay z Galickim mitrapalitam Andreem Shaptyckim Alaiza Pashkevich Kyajrys Cyotka yakaya zhyvuchy y Lvove padryhtyvala da vydannya belaruski yniyacki malitoynik dlya dzyacej i insh Mitrapalit Andrej Shaptycki nakiravay u 1908 g admyslovae paslanne da vernikay na terytoryi bylyh uniyackih eparhij u Belarusi yakiya yon pa ranejshamu lichyy neskasavanymi y vyniku Polackaga saboru 1839 g Yon navat zdzejsniy taemnae padarozhzha pa garadah Belarusi pad vyglyadam sveckaj asoby Razam z I Luckevicham yon padryhtavay praekt nabyccya zyamli na Barysayshchyne z metaj perasyalennya tudy bezzyamelnyh greka katolikay z Galicyi kab yany dapamagli adradzic tam Uniyu belarusam Carskiya ylady perashkodzili getamu praektu adnak ne vyklyuchana shto yon byy realizavany na Palessi y v Garadnaya dze sapraydy poruch z myascovym naselnictvam dagetul zhyvuc galicyyane nashchadki greka katalickih perasyalencay z Galicyi Mitrapalit A Shaptycki pryznachyy rasijskaga svyatara a Alyakseya Zerchaninava yakiya prynyay greka katalictva apekavacca ysimi vernikami uniyatami na terytoryi Rasijskaj imperyi u tym liku i belarusami Asnoyny artykul Asnoyny artykul Perasled greka katalikoy u SSSR Va Ushodnyaj Belarusi dze byla ystanoylena saveckaya ylada u pershaj palove 1920 h g sproby adradzic Uniyu rabili rymska katalicki dekan z Magilyova a Yazep Belagalovy i rasijski greka katalicki ekzarh a Aposhnyamu mitrapalit A Shaptycki daruchyy chasovae kiravaynictva spravami belaruskih greka katolikay Sapraydnae adradzhenne unii pachalosya y 1920 h g u Zahodnyaj Belarusi yakaya trapila y sklad Polshchy Centram adradzhennya Unii stay kalya Slonima dze byla stvoranaya Ushodnyaya Misiya ajcoy ezuitay U Zahodnyaj Belarusi bylo stvorana kalya dvuh dzyasyatkay parafij slavyana vizantyjskaga abradu yakiya ne meli svajgo ierarha ale padparadkoyvalisya myascovym lacinskim biskupam Vilenskamu i Pinskamu U gistoryi getae adradzhenne yniyactva atrymala nazvu neauniya Najbolsh vyadomymi belaruskimi svyatarami tago chasu z yaylyayucca a Balyaslay Pachopka a Vyachaslay Anoshka ezuit a Anton Nemancevich a a a a Ley Garoshka i insh Apekavacca parafiyami slavyana vizantyjskaga abradu na terytoryi Valyni Padlyashsha i Palessya bylo daruchana Apostalskamu Vizitataru biskupu Mikalayu Charneckamu 17 verasnya 1939 g Kieva Galicki mitrapalit Greka Katalickaj Carkvy Andrej Shaptycki na padstave paynamoctvay nadanyh yamu Papam Piem H u 1908 g zasnavay i pryznachyy chasovym kiraynikom Ekzarhatu biskupa M Charneckaga Praz god u kastrychniku 1940 pershym belaruskim Ekzarham byy pryznachany ajcec Anton Nemancevich Syadziba Ekzarhatu razmyashchalasya y pad Slonimam dze znahodzilasya Ushodnyaya misiya ezuitay Pryznachenne a A Nemancevicha pacverdziy prefekt kard u svaim lisce ad 22 snezhnya 1941 g U dapamogu Ekzarhu byla stvorana z troh chlenay namesnikam Ekzarha stay ajcec Ley Garoshka syabrami Rady ajcec Ivan Germacyuk i ajcec Vyachaslay Vaclay Anoshka Paslya daluchennya Zahodnyaj Belarusi da SSSR Greka Katalickaya Carkva zvedala mocny cisk uladay Na pachatak 1941 g zastalosya tolki 3 parafii i yashche nekalki nevyalikih asyarodkay vernikay Padchas nyamecka fashysckaj akupacyi ajcec Ekzarh Anton Nemancevich byy aryshtavany Znyasileny yon pamyor ad tyfu y 1943 g yak pakutnik u turme SD u Minsku Paslya Drugoj susvetnaj vajny i gvaltoynaj likvidacyi Greka Katalickaj Carkvy y 1946 g yae struktur u Belarusi aficyjna ne isnavala pracyagvalasya taksama zhyccyo y padpolli Chas ad chasu y Belarus pryyazdzhali ykrainskiya manahi bazylyane yakiya dzejnichali y padpolli i taemna sluzhyli nabazhenstvy na kvaterah u sem yah vernikay i y kascyolah Lagishyn Slonim U Pinsku pry kascyole sluzhyli nekalki greka katalickih manahinyay z Zadzinochannya Syascyor Dzeci Maryi Aposhnyaya z ih pamerla y syaredzine 1980 yh U paslyavaenny peryyad legalnae zhyccyo Carkvy peraneslasya na Zahad dze byli stvoranyya belaruskiya greka katalickiya asyarodki u Londane Paryzhy Ryme Chykaga Lyuvene i insh Paslya vajny y zhyvyh zastavalisya 2 syabry Rady Ekzarhatu Namesnik Ekzarha a Ley Garoshka yaki zhyy u Paryzhy i Londane zahoyvay arhiy belaruskaga Ekzarhatu GKC Ad 1976 g sistematychnuyu apostalskuyu pracu y Belarusi padpolna pravodziy ajcec Viktar Danilay vysvyachany na greka katalickaga svyatara y 1976 g y Lvove Zverhnikam UGKC u padpolli arhibiskupam Centram dzejnasci ajca V Danilava bylo Grodna Pachynayuchy z 1989 g pry liberalizacyi gramadskaga i religijnaga zhyccya grupy studenckaj moladzi i inteligencyi zacikaylenyya ideyaj unii pachali adradzhenne BGKC 11 sakavika 1989 g u Minsku y Kalvaryjskim kascyole a Alyaksandr Nadsan adsluzhyy pershuyu za 150 gadoy paslya 1839 g publichnuyu katalickuyu bagasluzhbu y vizantyjskim abradze pa belarusku Gety dzen lichycca pachatkam adradzhennya religijnaga i malitoynaga zhyccya Greka Katalickaj Carkvy y Belarusi Pershaya paslya vajny greka katalickaya parafiya y Minsku ytvarylasya y verasni 1990 g a 19 kastrychnika 1990 g greka katalicki mitrapalit Uladzimir Sternyuk vyday gramatu pra yae kananichnae zasnavanne Paslya bolsh chym 150 gadovaga perapynku pershym greka katalickim svyatarom vysvyachanym na terytoryi Belarusi stay a Yaygen Usoshyn z Minska 17 chervenya 2007 g yon byy rukapakladzeny dapamozhnym biskupam Kieyskaj arhieparhii UGKC Bagdanam Dzyuraham u Maladzechne Dagetul use belaruskiya greka katalickiya svyatary vysvyachvalisya pa za mezhami Belarusi Pershymi manahami y adrodzhanaj BGKC stali studyty yakiya y lipeni 1994 g adkryli manastyr sv Barysa i Gleba y Polacku Pershym yago nastayacelem stay a Venyadykt Aleksijchuk U verasni 2012 g pastyrskae sluzhenne na parafii Maci Bozhaj Nyastomnaj Dapamogi y Minsku raspachynae redemptaryst a Antonij Nikalaey a 25 snezhnya 2012 g tut urachysta adkryvaecca supolnasc redemptarystay yakuyu skladayuc dvoe belarusay shto prajshli svyatarskuyu farmacyyu y Ukraine ajcy Antonij Nikalaey i Zmicer Charnel Kolkasc parafij i vernikayAsnoyny artykul Administracyjnaya ierarhiya Belaruskaj greka katalickaj carkvy Carkva Svyatoga Kiryly Turayskaga i Usih Svyatyh Apekunoy Belaruskaga Naroda y Londane Na pachatak 2003 goda y Belarusi dzejnichala 13 zaregistravanyh greka katalickih parafij pa 2 u Minsku i Vicebsku pa adnoj u Bresce Baranavichah Gomeli Grodne Magilyove Maladzechne Lidze Ivacevichah Polacku Na 2003 g u BGKC bylo 7 svyataroy 1 dyyakan 3 manahi 1 manahinya Apeku nad greka katolikami Belarusi azhyccyaylyae arhimandryt Syargej Gaek Na 2008 god Belaruskaya Greka Katalickaya Carkva mela dva protaprezbiteraty dekanaty Centralna zahodni imya blaslavyonaga Mikalaya Charneckaga 12 parafij Ushodni imya svyatoga Yazafata 6 parafij Na cherven 2009 g Belaruskaya Greka Katalickaya Carkva mela 20 parafij zaregistravanyh z ih 15 u tym liku 4 u Minsku 2 u Vicebsku yashche adny chakali registracyi BGKC mela 16 svyataroy i 2 dyyakany i byla pradstaylenaya y Minsku va ysih ablasnyh centrah Belarusi i y mnogih vyalikih garadah Baranavichy Zhodzina Ivacevichy Lida Maladzechna Mar ina Gorka Pinsk Polack Orsha i Slonim Misijnyya punkty i parafii y stadyi registracyi yosc taksama y Barysave Zaslayi Vaykavysku Navagrudku Svislachy Byaroze Kamyancy i insh Aproch getaga yosc parafii za mezhami krainy u Londane Belgii Antverpen Praze Kaliningradze Pa za mezhami Belarusi stala zhyvuc i sluzhac 5 belaruskih greka katalickih svyataroy Chas ad chasu greka katalickiya sluzhby dlya belaruskih vernikay adbyvayucca taksama y Vilni Kaynase Varshave Lyubline Ryme Lvove Ivana Frankoysku Mineapalise Chykaga Kliylendze i insh Parafii malakolkasnyya bo nyama narmalnyh mescay dlya malitvy pa 20 50 chalavek yakiya pradstaylyayuc u asnoynym inteligencyyu i moladz Najbolshyya pa kolkasci vernikay parafii y Minsku Bresce Baranavichah Ivacevichah Vicebsku Polacku i Grodne Aficyjna BGKC mae tolki 2 kultavyya pabudovy carkvu y Polacku i kaplicu y Magilyove U inshyh garadah pabudavanyya dushpastyrskiya centry z kaplicami Z 1999 g dzejnichae greka katalicki dushpastyrski centr parafii svyatyh bratoy apostalay Pyatra i Andreya y Bresce vul Dvornikava 63 dze vydaecca greka katalickaya gazeta Carkva yosc bibliyateka yakoj karystayucca studenty i navukoycy i vyalikaya kaplica z lavami na 80 mescay U kancy chervenya 2008 g pa vul Ardzhanikidze 6 u Minsku rayon st m Aytazavodskaya pachay dzejnichac Greka katalicki centr Svyatoga Yazepa z kaplicaj bibliyatekaj U BGKC akramya manahay studyjskaga ystavu yosc taksama nekalki svyataroy shto nalezhac Kangregacyi Najsvyacejshaga Adkupicelya Danyya pa kolkasci vernikay nedakladnyya acenki vagayucca ad 3 tys da 10 tys chalavek Kolkasc aktyyna praktykuyuchyh katolikay vizantyjskaga abradu yakiya shtonyadzelyu byvayuc na Liturgii y hramah i kaplicah svajgo abradu realna skladae y Belarusi kalya 500 vernikay Znachnaya chastka vernikay ushodnyaga abradu hryshchanyh u pravaslayi yakiya prynyali katalictva praz nedahop greka katalickih dushpastyray i svyatynyay praktykue y lacinskim abradze pa nekatoryh acenkah da 30 tys Ierarhiya i padryhtoyka kadrayNa chale dekanatu BGKC u 1994 1998 stayay a protaprasvitar Yan Matusevich Pa stane na 2009 stvorany dva dekanaty protaprasvitaraty BGKC Ushodni protaprasvitarat imya Sv Yazafata dekan a Zmicer Gryshan z Vicebsku i Centralna Zahodni protaprasvitarat imya svyatapakutnika Mikalaya Charneckaga dekan a Yaygen Usoshyn z Minsku Beruchy pad uvagu toj fakt shto zasnavany mitrapalitam A Shaptyckim u 1939 g Belaruski Ekzarhat dlya greka katalikoy Apostalskaya Stalica y Ryme nikoli ne skasoyvala mozhna scvyardzhac shto Ekzarhat yurydychna isnue ale zastaecca bez svajgo biskupa ardynaryya i padparadkoyvaecca takim chynam prosta Apostalskaj Stalicy Apostalski vizitatar ad nutum Sanctae Sedis dlya greka katalikoy Belarusi Arhimandryt Syargej Gaek Rymskim Apostalskim Pasadam u studzeni 1994 g dlya greka katolikay u Belarusi byy pryznachany Apostalski Vizitatar ad nutum Sanctae sedis arhim Syargej Gaek Apostalskim Vizitataram dlya belarusay katalikoy abodvuh abraday zamezhzha da svayoj smerci y 2015 g z yaylyaysya mitraforny protayarej a Alyaksandr Nadsan U sklad duhavenstva Belaruskaj Greka Katalickaj Carkvy stanam na 25 chervenya 2013 goda uvahodzyac 14 svyataroy i 4 dyyakany protaprasvitar Zmicer Gryshan protaprasvitar Yaygen Usoshyn svyatar Andrej Ablamejka apyakuecca vernikami y Praze i Vene ieramanah Lyavoncij Tumoyski studyt na dadzeny momant vuchycca y Italii svyatar Yaygen Malinoyski svyatar Igar Kandracey svyatar Andrej Krot svyatar Alyaksandr Shaycoy svyatar Andrej Bujnich svyatar Alyaksandr Shybeka svyatar Vasil Yagoray svyatar Alyaksej Filipenka svyatar Antonij Nikalaey redemptaryst svyatar Zmicer Charnel redemptaryst dyyakan Vital Bystroy dyyakan Vyachaslay Garchakoy dyyakan Alyaksej Varanko dyyakan Alyaksandr Hahloy U zamezhzhy stala zhyvuc i sluzhac svyatary a Yan Majsejchyk a Syargej Stasevich a Igar Labacevich Kandydaty y svyatary prahodzyac navuchanne y duhoynyh ustanovah Ukrainy Ivana Frankoysk Italii Rym Polshchy Dragichyn Varshava Hrysciyanski valancyorski Ruh Sv MikalayaHrysciyanski valancyorski Ruh Sv Mikalaya paystay uvosen 2007 g u g Vicebsk Z yaylyaecca greka katalickaj dabrachynna dushpastyrskaj inicyyatyvaj i luchyc lyudzej dobraj voli nezalezhna ad kanfesijnaj prynalezhnasci yakiya hochuc beskarysna dapamagac tym hto znahodzicca y patrebe Asnoynyya kirunki dzejnasci Ruhu Sv Mikalaya dapamoga lyudzyam z asablivascyami psiha fizichnaga razviccya dzecyam sirotam i dzecyam z dysfunkcyjnyh sem yay dapamoga sastarelym i hvorym dzejnasc u abaronu nenarodzhanaga zhyccya Vyalikaya yvaga ydzyalyaecca prafesijnaj padryhtoycy valancyoray Za chas dzejnasci Ruhu byli pravedzeny sotni padzej i akcyj Novyya centry Ruhu paystali taksama y Grodne 2008 Minsku 2010 Maladzechne 2011 Ruh Sv Mikalaya adzin z pershyh ruhay na Belarusi yaki pachay aktyyna razvivac ideyu sistematychnaga hrysciyanskaga valancyorstva y dabrachynnym sacyyalnym sluzhenni Asnoynaya ideya Ruhu shchyrasc u sluzhenni zasnavanaya na navucy Isusa Hrysta bez materyyalnaj zacikaylenasci GalereyaGreka katalicki dushpastarski centr u Bresce Carkva sv bratoy apostalay Pyatra i Andreya y Bresce usyaredzine Znak kalya belaruskaj greka katalickaj kaplicy y Marian House u Londane Carkva sv Kuzmy i Dzyam yana y Praze dze ladzyac bogasluzhenni belaruskiya greka katalikiZnoski15 gadoy tamu adnavila svayu legalnuyu dzejnasc BGKC Carkva 4 47 snezhan 2005 s 1 http svjazep org index php newsid 201 Nasha Niva U Minsku adkryysya Greka katalicki centr Arhivavana 30 chervenya 2008 U Praze pachynayucca regulyarnyya belaruskiya nabazhenstvy Arhivavana 6 krasavika 2016 U Kaliningradze belarusy stvaryli greka katalickuyu supolku Arhivavana 30 kastrychnika 2020 Belaruskaya greka katalickaya carkva cuchasny stan perspektyvy razviccya Arhivavana 11 verasnya 2014 SpasylkiRedemptarysty Vizantyjskaga Abradu y Belarusi Greka katalickaya parafiya Sv Yazepa Belaruskaya greka katalickaya gazeta Carkva Arhivavana 15 zhniynya 2016 Carkva i dushpastyrski centr greka katolikay u Berasci Arhivavana 16 snezhnya 2011 Fotazdymki greka katalickaga centra imya Sv Yazepa y Minsku blog darriuss a Uniyackaya carkva Sv Paraskevy Polackaj fota na www radzima org Marozava S Uniyackaya carkva y kulturna gistarychnym razvicci Belarusi 1596 1839 gg Grodna GrDU 2001 Marozava S Berascejskaya carkoynaya uniya 1596 g u belaruskaj gistaryyagrafii Grodna GrDU 2002 Artykuly Brestkaj unii 1596 goda Belaruskaya Greka Katalickaya Carkva Hrysciyanski valancyorski Ruh Sv Mikalaya Arhivavana 21 lyutaga 2012