Ваўкавы́ск (афіц. транс.: Vaŭkavysk) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыскага раёна, на р. Рось. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу. Насельніцтва 44 004 чал. (2018).
Горад Ваўкавыск
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ваўкавыск на Вікісховішчы |
Назва
Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі, гідроніма балцка-яцвяжскага паходжання, што меў адпачатную форму *Vilkaujà (Вілкаўя) «Воўчая (рака)». Вядомы такі ж самы літоўскі гідронім Vilkauja, ад якога літоўскае мястэчка Вілкавішкіс — яго назва ўтвораная так жа сама, як і назва Ваўкавыска: Vilk-av- дало, з аднаго боку, гідронім Vilk-av-ja (> Vilkauja), а з другога — тут жа тапонім Vilk-av-išk-is. Літоўскі тапонім Вілкавішкіс і гідронім на тэрыторыі Літвы знаходзяцца на былых землях старажытнага племя яцвягаў, так жа сама як і Ваўкавыск (суседнічае з Зэльвай, ракой з яцвяжскай назвай).
Існуе, аднак, і іншая версія. Географ В. Жучкевіч ігнараваў гідронім Ваўкавыя і адштурхоўваўся ад засведчаных у летапісах назвах Волковысекъ, Вълковысек, Волковыйск. Іх ён называў двухасноўнымі назвамі з першай асновай «воўк». Што да другой асновы, дык дзеля таго што звесці іх усе да адной крыніцы не выпадае, прапаноўваліся не ўзгодненыя адзін з адным варыянты вытлумачэння: ад «выя» (шыя), «выць» або «высь» (вышыня). У версіі з «выць» ён спасылаўся на думку Ю. Сташэўскага, аўтара польскага «Геаграфічнага слоўніка».
Гісторыя
Высокае Сярэднявечча
Гарадзішча старажытнага Ваўкавыска складаецца з дзвюх пляцовак — Шведскай гары і . На падставе звестак раскопак устаноўлена, што паселішча на Шведскай гары было заснавана ў сярэдзіне або другой палове X ст. Пачатак жыцця на Замчышчы адносіцца да рубяжа X—XI ст. Прыкладна ў гэты час было заселена гарадзішча , якое размешчана за 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яго змяшчаецца ў рукапісным патэрыку «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира» і датуецца 1005 годам. Пастанова мясцовых уладаў ад 1994 афіцыйна замацавала гэту дату як афіцыйны час заснавання горада.
Паселішча на Шведскай гары першапачаткова не было ўмацавана валам. Ён быў насыпаны ў канцы X ст. Шведская гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам было ўмацавана Замчышча (гарадскі пасад) і яно ператварылася ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаўніцтва цаглянага храма, якое па нейкіх прычынах было спынена на стадыі закладкі фундамента. Умацаванае паселішча на Шведскай гары першапачаткова з’яўлялася крэпасцю, якой кіраваў пастаўлены князем пасаднік. Пазней крэпасць стала , дзе жылі сам , знаць, дружына.
Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыска. На захад ад дзядзінца знаходзіцца ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамеснікамі, а вакол абедзвюх пляцовак размяшчаюцца неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамеснікаў і прышлых людзей. Што датычыць Муравельніка, то жыццё на гэтым гарадзішчы спынілася.
Пад 1252 Ваўкавыск упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як памежная крэпасць, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату падаюць як першы пісьмовы ўпамін пра горада сучасныя энцыклапедычныя даведнікі. У 1258 паселішча захапіў князь Даніла Раманавіч.
Вялікае Княства Літоўскае
У другой пал. XIII ст. Ваўкавыск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданні вялікіх князёў Кейстута (2-я палова ), потым яго сына Вітаўта. У ХІV—ХVII стст. тут, імаверна, існаваў замак. У канцы ХІV ст. Ваўкавыск стаў сталіцай павета. 16 сакавіка 1410 года тэўтонскія рыцары на чале з вялікім магістрам Ульрыха фон Юнгінгена авалодалі Ваўкавыскам, магчыма, яны імкнуліся захапіць Вітаўта, які ў гэты час знаходзіўся ў Слоніме. 15 ліпеня 1410 года Ваўкавыская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1430 вялікі князь Вітаўт заснаваў у горадзе касцёл Святога Мікалая.
У 1503 вялікі князь Аляксандр надаў Ваўкавыску магдэбургскае права, з гэтага часу гараджане карысталіся гербам: «у блакітным полі выява галавы ваўка». У 1507 годзе горад увайшоў у склад Новагародскага ваяводства. У 1513 г. у Ваўкавыску 9 вуліц, горад плаціў у дзяржаўную скарбніцу 20 коп грошаў, аднолькава з Новагародкам і Слонімам. З 1536 г. вядома Прачысценская царква.
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Ваўкавыск двойчы, у 1655 і 1662, захоплівалі і бурылі расійскія войскі. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг. у сакавіку 1706 г. горад захапілі і разрабавалі шведы. У 1736 г. на сродкі Е. Ліноўскага ў Ваўкавыску размясцілася езуіцкая місія, у 1747 пры ёй адкрылася школа, у 1753 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У другой палове XVIII ст. ў горадзе дзейнічалі піяры і марыявіткі. У 1792 г. каля 1000 дамоў, дзейнічалі касцёл і уніяцкая царква. Падчас паўстання 1794 года быў заняты паўстанцамі, моцна пацярпеў у ходзе баёў з расійскім войскам.
Расійская імперыя
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ваўкавыск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе застаўся цэнтрам павета. У 1795—1861 у горадзе працавалі 4 суконныя мануфактуры.
У пачатку вайны 1812 года ў Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-ім Заходнім расійскім войскам генерала Пятра Баграціёна. З чэрвеня да 3 (15) лістапада горад заняты французскім войскам, разбураны.
У 1844 годзе ў Ваўкавыску існавалі драўляныя касцёл і царква, прыходскае вучылішча, 2 бальніцы, аптэка. У 1845 горад атрымаў новы расійскі герб. Станам на 1860 год у Ваўкавыску было 492 дамы, 2 школы, касцёл Святога Вацлава, царква, 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, сінагога, цагельня, гарбатня, 2 млыны, бальніца, 58 крамаў. У 1885 праз горад прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток; адкрылася чыгуначная станцыя. На 1891 у Ваўкавыску працавалі 19 прамысловых прадпрыемстваў.
Найноўшы час
У 1907 горад ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел. У Першую сусветню вайну з 1915 да 1918 года Ваўкавыск займалі нямецкія войскі. У 1919—1920 горад займалі польскія войскі і бальшавікі.
Пасля савецка-польскай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Ваўкавыск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства. На 1939 у месце працавалі чыгуналіцейны завод, 2 лесапільні, 2 цагельні, іншыя дробныя прадпрыемствы.
У 1939 годзе Ваўкавыск увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Акупанты знішчылі ў горадзе і раёне больш за 29 тыс. чалавек, у т.л. 20 тыс. у створаным тут лагеры ваеннапалонных.
20 верасня 1944 Ваўкавыск далучылі да Гродзенскай вобласці. На 1954 год у Ваўкавыску працаваў ліцейна-механічны завод (дырэктар — В. Ярош) і цагельны завод. 3 сакавіка 1963 Ваўкавыск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 12 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга горада. У 2004 годзе ў Ваўкавыску праводзіўся .
27 снежня 2011 года ў склад горада ўключана вёска Альшымава Субацкага сельсавета.
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1792 — 2 127 чал.
- XIX стагоддзе 1815 — 818 чал.; 1844 — 2,5 тыс. чал.; 1849 — 2267 чал.; 1860 — 3472 чал., з іх 1503 каталікі, 451 праваслаўны, 1518 іўдзеяў; 1889 — 7071 чал. (3894 муж. і 3177 жан.), у тым ліку 1628 праваслаўных, 2425 каталікоў, 16 пратэстантаў, 2982 іўдзеі, 20 магаметанаў; паводле саслоўя: 263 шляхцічы, 3 праваслаўнага духавенства, 1 каталіцкага духавенства, 48 грамадзян нашчадкавых і асабістых, 138 купцоў, 5396 мяшчан, 216 цэхавых, 102 сяляніны, 20 асаднікаў, 868 ваеннага стану, 15 замежных падданых; 1891 — 8057 чал., з іх 2752 каталікоў, 1934 праваслаўныя, 16 пратэстантаў, 3332 іўдзеі, 23 магаметаніны; 1897 — 10 323 чал.
- XX стагоддзе: 1914 — 16 754 чал.; 1939 — 16,7 тыс. чал.; 1969 — 21,5 тыс. чал.; 1992 — 42 тыс.; 1995 — 43,6 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2005 — 42,8 тыс. чал.; 2006 — 46,3 тыс. чал.; 2008 — 46,4 тыс. чал.; 2015 — 44 084 чал.; 2016 — 44 110 чал.; 2017 — 44 188 чал.; 2018 — 44 004 чал.; 2023 — 41 991 чал.
Эканоміка
Працуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, у тым ліку ААТ «», ААТ «Беллакт», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод». Гасцініца «Бярозка». Ваўкавыск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Транспарт
Транспартная сістэма Ваўкавыску ўключае 2 чыгуначныя станцыі Ваўкавыск-Горад і Ваўкавыск-Цэнтральны, лакаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо і дыстанцыю шляху «Баранавіцкага аддзялення БЧ», аўтавакзал, «Грузавы аўтапарк № 6», «Аўтобусны парк № 4», Ваўкавыскую філію ПУП «Аўтатранс № 9» Гродзенскага аблспажыўсаюза, ААТ «Ваўкавыскспецаўтатранс».
Культура
Дзейнічаюць 5 бібліятэк, дом культуры, метадычны цэнтр, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, цэнтр рамёстваў, кінатэатр.
Народныя калектывы «Натхненне», «Вяселле», «Ютшэнка», «Медуніца», «Пяшчота», заслужаны тэатр драмы і камедыі «Славуціч».
Адукацыя
У Ваўкавыску працуюць аграрны і педагагічны каледжы, 2 гімназіі, 6 сярэдніх і музычная школы.
Спорт
У Ваўкавыску працуюць 2 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прафсаюзаў, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.
У горадзе знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мотакросавых трас, дзе праводзіліся два этапы чэмпіянату Еўропы ў класе матацыклаў да 250 см³ і этап чэмпіянату свету на матацыклах з калыскамі. Рэгулярна праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі ў розных класах матацыклаў.
Забудова
Вуліцы і плошчы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
129-й Арлоўскай дывізіі вуліца | Шашэйная вуліца | |
Баграціёна вуліца | Шляхецкая вуліца | |
Дзяржынскага вуліца | Замкавая вуліца | |
Жолудзева вуліца | Вакзальная вуліца | |
Зенітчыкаў вуліца | Замасцянская вуліца | |
Карла Маркса вуліца | Слонімская вуліца Касцельная вуліца | 3 мая вуліца |
Леніна вуліца | Петрашэўская вуліца (частка) Шырокая вуліца | Свярдлова вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц (частка) Рыначная вуліца (частка) | Свабоды плошча |
Панковай вуліца | Гродзенская вуліца | |
Перамогі вуліца | Пякарская вуліца Віленская вуліца | |
Савецкая вуліца | Крамяніцкая вуліца Біскупская вуліца | Аляксандраўская вуліца Тадэвуша Касцюшкі вуліца Леніна вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Лазарэтная вуліца | |
Чырвонаармейская вуліца | Кашарная вуліца | |
Школьная вуліца | Гімназічная вуліца |
Славутасці
- Помнік Грунвальду
- Касцёл Святога Станіславa Косткі
- Забудова гістарычная (XIX — пач. XX стагоддзяў; фрагменты)
- Касцёл Святога Вацлава з агароджай і брамай (1846—1848), вул. К. Маркса, 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000085
- Царква Святога Мікалая (1875)
- Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор
- Гарадзішча перыяду ранняга сярэднявечча «Шведская гара» (X—XIII стагоддзі), на паўднёва- ўсходняй ускраіне горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000086
- (XI—XIII стагоддзі), на замчышчы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000087
- (X—XI стагоддзі), за 0,5 км на ўсход ад гарадзішча Шведская гара — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000088
- Дом былой сядзібы («дом Баграціёна») (1805), вул. Баграціёна, 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000089
- Могілкі: старыя каталіцкія, капліца; польскія ваенныя; іўдзейскія
- Мемарыяльны крыж паўстанцаў 1863-64 гг.
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Жолудзева, у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000090
- Брацкая магіла (1941—1944), вул. Мядзведзева — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000091
- Касцёл Святога Вацлава
- Гарадская сядзіба
- Капліца-пахавальня каля касцёла
- Свята-Мікалаеўская царква
- Гістарычныя забудова
- Фантан у цэнтры горада
- Каталіцкія могілкі
- Капліца на каталіцкіх могілках
- Іўдзейскія могілкі
- Польскія вайсковыя могілкі
- Мемарыяльны крыж паўстанцаў 1863-64 гг.
Страчаная спадчына
- Касцёл Святога Станіслава Косткі (XX ст.)
- Сінагога Вялікая (XIX ст.)
- Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)
Вядомыя асобы
- Марцін Арцюх (нар. 1996) — беларускі футбаліст.
- Мікалай Аўтуховіч (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік і грамадскі актывіст.
- Барыс Васільевіч Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Максім Юр’евіч Вітус (нар. 1989) — беларускі футбаліст.
- Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка (1962—2007) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
- Яніна Баляславаўна Жэйма (1909—1987) — савецкая кінаактрыса польскага паходжання.
- Усевалад Міканоравіч Іванаў (1888—1971) — паэт, журналіст, аўтар шматлікіх мемуарных кніг
- Мацвей Мартынавіч Каспяровіч (1869—?) — чыгуначны інжынер, дэпутат Сойма I Склікання (1922—1927).
- Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў (нар. 1937) — беларускі акцёр.
- Яўген Яўгенавіч Савасцьянаў (нар. 1988) — беларускі футбаліст.
- Генадзь Мікалаевіч Семянчук (нар. 1963) — беларускі археолаг, гісторык.
- Аляксандр Віктаравіч Талканіца (нар. 1989) — беларускі футбаліст.
- Павел Сямёнавіч Хоміч (1893—1942) — каталіцкі святар, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя.
- Алег Уладзіміравіч Шымбарэцкі (нар. 1966) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.
- Давід Маркелавіч Яноўскі (1868—1927) — шахматыст, прэтэндэнт на сусветнае першынство.
- Яўген Аляксандравіч Штоп (нар. 1939) — беларускі дзеяч культуры (балетмайстар-пастаноўшчык), грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1975).
Гл. таксама
- Ваўкавыская купецкая суконная мануфактура
- Ваўкавыскае Евангелле
- Плітка з Ваўкавыска
- Гарады Гродзенскай вобласці
- Гарады Беларусі
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
- В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 55-56.
- История на Волковысский райисполком. Официальный сайт
- Шаблюк В. Ваўкавыск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 232.
- Ваўкавыск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 394. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Решение Волковысского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 72 Об административно-территориальном устройстве Волковысского района
- Krzywicki J. Wołkowysk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 876.
- Ваўкавыск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Беларусь 1995.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Быховцев Н. Волковыск до 1812 г., Volkovysk.by
- Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "Staszewski", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "KTSB", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "at", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "walyncewicz", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Літаратура
- Ваўкавыск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 394. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Харэўскі С. Маршруты па Беларусі: Ваўкавыская готыка // «Наша Ніва», 11 чэрвеня 2009 г.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Ваўкавыск // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 153. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893.
- Зверуго Я. Г. Древний Волковыск (X—XIV вв.) Архівавана 26 сакавіка 2022. — Мн.: «Наука и техника», 1975. — 144 с.
Спасылкі
Ваўкавыск у Вікіцытатніку | |
Ваўкавыск на Вікісховішчы |
- Геаграфічныя звесткі па тэме Ваўкавыск на OpenStreetMap
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Vaykavysk znachenni Vaykavy sk afic trans Vaŭkavysk gorad rayonnaga padparadkavannya y Grodzenskaj voblasci Belarusi administracyjny centr Vaykavyskaga rayona na r Ros Vuzel chygunak na Baranavichy Masty Vyalikuyu Berastavicu Svislach i aytamabilnyh darog na Masty Slonim Ruzhany Vyalikuyu Berastavicu Naselnictva 44 004 chal 2018 Gorad Vaykavysk Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc GrodzenskayaRayon VaykavyskiKaardynaty 53 10 00 pn sh 24 28 00 u d H G Ya OZasnavany 1005Pershaya zgadka 1005Ploshcha 79 km Vyshynya centra 161 1 m i 170 mNaselnictva 41 510 chal 1 studzenya 2024 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 1512Pashtovyya indeksy 231900Aytamabilny kod 4SAATA 4208501000Aficyjny sajt volkovysk grodno region by Vaykavysk na karce Belarusi Vaykavysk na VikishovishchyNazvaTaponim Vaykavysk utvaryysya ad nazvy rechki Vaykavyi gidronima balcka yacvyazhskaga pahodzhannya shto mey adpachatnuyu formu Vilkauja Vilkayya Voychaya raka Vyadomy taki zh samy litoyski gidronim Vilkauja ad yakoga litoyskae myastechka Vilkavishkis yago nazva ytvoranaya tak zha sama yak i nazva Vaykavyska Vilk av dalo z adnago boku gidronim Vilk av ja gt Vilkauja a z drugoga tut zha taponim Vilk av isk is Litoyski taponim Vilkavishkis i gidronim na terytoryi Litvy znahodzyacca na bylyh zemlyah starazhytnaga plemya yacvyagay tak zha sama yak i Vaykavysk susednichae z Zelvaj rakoj z yacvyazhskaj nazvaj Isnue adnak i inshaya versiya Geograf V Zhuchkevich ignaravay gidronim Vaykavyya i adshturhoyvaysya ad zasvedchanyh u letapisah nazvah Volkovysek Vlkovysek Volkovyjsk Ih yon nazyvay dvuhasnoynymi nazvami z pershaj asnovaj voyk Shto da drugoj asnovy dyk dzelya tago shto zvesci ih use da adnoj krynicy ne vypadae prapanoyvalisya ne yzgodnenyya adzin z adnym varyyanty vytlumachennya ad vyya shyya vyc abo vys vyshynya U versii z vyc yon spasylaysya na dumku Yu Stasheyskaga aytara polskaga Geagrafichnaga sloynika GistoryyaVysokae Syarednyavechcha Shvedskaya garaZamchyshchaMuravelnik Garadzishcha starazhytnaga Vaykavyska skladaecca z dzvyuh plyacovak Shvedskaj gary i Na padstave zvestak raskopak ustanoylena shto paselishcha na Shvedskaj gary bylo zasnavana y syaredzine abo drugoj palove X st Pachatak zhyccya na Zamchyshchy adnosicca da rubyazha X XI st Prykladna y gety chas bylo zaselena garadzishcha yakoe razmeshchana za 0 5 km na yshod ad Shvedskaj gary Tym chasam pershy pismovy ypamin pra yago zmyashchaecca y rukapisnym pateryku Turovskoj episkopi zavet blazhennogo Vladimira i datuecca 1005 godam Pastanova myascovyh uladay ad 1994 aficyjna zamacavala getu datu yak aficyjny chas zasnavannya gorada Paselishcha na Shvedskaj gary pershapachatkova ne bylo ymacavana valam Yon byy nasypany y kancy X st Shvedskaya gara stala dzyadzincam U pachatku XII st valam bylo ymacavana Zamchyshcha garadski pasad i yano peratvarylasya y vakolny gorad Na Zamchyshchy pachalosya budaynictva caglyanaga hrama yakoe pa nejkih prychynah bylo spynena na stadyi zakladki fundamenta Umacavanae paselishcha na Shvedskaj gary pershapachatkova z yaylyalasya krepascyu yakoj kiravay pastayleny knyazem pasadnik Paznej krepasc stala dze zhyli sam znac druzhyna Da syaredziny XII st kanchatkova sklalasya tapagrafiya starazhytnaga Vaykavyska Na zahad ad dzyadzinca znahodzicca ymacavany vakolny gorad zaseleny y asnoynym ramesnikami a vakol abedzvyuh plyacovak razmyashchayucca neymacavanyya paselishchy chornaga lyudu byadnejshyh ramesnikay i pryshlyh lyudzej Shto datychyc Muravelnika to zhyccyo na getym garadzishchy spynilasya Pad 1252 Vaykavysk upaminaecca y Ipaceyskim letapise yak pamezhnaya krepasc stalica udzelnaga knyastva Getuyu datu padayuc yak pershy pismovy ypamin pra gorada suchasnyya encyklapedychnyya davedniki U 1258 paselishcha zahapiy knyaz Danila Ramanavich Vyalikae Knyastva Litoyskae Pyachatki z garadskim i pavyatovym gerbami U drugoj pal XIII st Vaykavysk daluchyysya da Vyalikaga Knyastva Litoyskaga dze znahodziysya y valodanni vyalikih knyazyoy Kejstuta 2 ya palova potym yago syna Vitayta U HIV HVII stst tut imaverna isnavay zamak U kancy HIV st Vaykavysk stay stalicaj paveta 16 sakavika 1410 goda teytonskiya rycary na chale z vyalikim magistram Ulryha fon Yungingena avalodali Vaykavyskam magchyma yany imknulisya zahapic Vitayta yaki y gety chas znahodziysya y Slonime 15 lipenya 1410 goda Vaykavyskaya harugva brala ydzel u Grunvaldskaj bitve U 1430 vyaliki knyaz Vitayt zasnavay u goradze kascyol Svyatoga Mikalaya U 1503 vyaliki knyaz Alyaksandr naday Vaykavysku magdeburgskae prava z getaga chasu garadzhane karystalisya gerbam u blakitnym poli vyyava galavy vayka U 1507 godze gorad uvajshoy u sklad Novagarodskaga vayavodstva U 1513 g u Vaykavysku 9 vulic gorad placiy u dzyarzhaynuyu skarbnicu 20 kop groshay adnolkava z Novagarodkam i Slonimam Z 1536 g vyadoma Prachyscenskaya carkva Padchas vajny Rasii z Rechchu Paspalitaj 1654 1667 gg Vaykavysk dvojchy u 1655 i 1662 zahoplivali i buryli rasijskiya vojski Padchas Paynochnaj vajny 1700 1721 gg u sakaviku 1706 g gorad zahapili i razrabavali shvedy U 1736 g na srodki E Linoyskaga y Vaykavysku razmyascilasya ezuickaya misiya u 1747 pry yoj adkrylasya shkola u 1753 g pachalosya budaynictva kascyola U drugoj palove XVIII st y goradze dzejnichali piyary i maryyavitki U 1792 g kalya 1000 damoy dzejnichali kascyol i uniyackaya carkva Padchas paystannya 1794 goda byy zanyaty paystancami mocna pacyarpey u hodze bayoy z rasijskim vojskam Rasijskaya imperyya Plan Vaykavyska 1798 goda U vyniku trecyaga padzelu Rechy Paspalitaj 1795 Vaykavysk apynuysya y skladze Rasijskaj imperyi dze zastaysya centram paveta U 1795 1861 u goradze pracavali 4 sukonnyya manufaktury U pachatku vajny 1812 goda y Vaykavysku razmyashchalasya shtab kvatera kamanduyuchaga 2 im Zahodnim rasijskim vojskam generala Pyatra Bagraciyona Z chervenya da 3 15 listapada gorad zanyaty francuzskim vojskam razburany U 1844 godze y Vaykavysku isnavali draylyanyya kascyol i carkva pryhodskae vuchylishcha 2 balnicy apteka U 1845 gorad atrymay novy rasijski gerb Stanam na 1860 god u Vaykavysku bylo 492 damy 2 shkoly kascyol Svyatoga Vaclava carkva 7 iydzejskih malitoynyh damoy sinagoga cagelnya garbatnya 2 mlyny balnica 58 kramay U 1885 praz gorad prajshla chygunka Baranavichy Belastok adkrylasya chygunachnaya stancyya Na 1891 u Vaykavysku pracavali 19 pramyslovyh pradpryemstvay Najnoyshy chas Panarama gorada 1916 U 1907 gorad peratvaryysya y bujny chygunachny vuzel U Pershuyu susvetnyu vajnu z 1915 da 1918 goda Vaykavysk zajmali nyameckiya vojski U 1919 1920 gorad zajmali polskiya vojski i balshaviki Panarama gorada 1935 Paslya savecka polskaj vajny zgodna z Ryzhskim mirnym dagavoram u 1921 godze Vaykavysk apynuysya y skladze mizhvaennaj Polskaj Respubliki dze stay centram paveta Belastockaga vayavodstva Na 1939 u mesce pracavali chygunalicejny zavod 2 lesapilni 2 cagelni inshyya drobnyya pradpryemstvy U 1939 godze Vaykavysk uvajshoy u BSSR dze 15 studzenya 1940 stay centram rayona Belastockaj voblasci U Vyalikuyu Ajchynnuyu vajnu z 28 chervenya 1941 da 14 lipenya 1944 gorada znahodzilasya pad nyameckaj akupacyyaj Akupanty znishchyli y goradze i rayone bolsh za 29 tys chalavek u t l 20 tys u stvoranym tut lagery vaennapalonnyh 20 verasnya 1944 Vaykavysk daluchyli da Grodzenskaj voblasci Na 1954 god u Vaykavysku pracavay licejna mehanichny zavod dyrektar V Yarosh i cagelny zavod 3 sakavika 1963 Vaykavysk atrymay status gorada ablasnoga padparadkavannya 12 krasavika 2001 adbylosya aficyjnae zacverdzhanne gerba i scyaga gorada U 2004 godze y Vaykavysku pravodziysya 27 snezhnya 2011 goda y sklad gorada yklyuchana vyoska Alshymava Subackaga selsaveta Mesta na staryh zdymkah Stancyya Vaykavysk Centr 1926 Stancyya Vaykavysk Mesta 1926 Palac Petrasheycy 1920 ya Carkva Svyatyh Apostalay Pyatra i Payla 1920 ya Kascyol Svyatoga Stanislava Kostki 1930 ya Sinagoga 1930 Rog Shyrokaj i Rynachnaj vulic 1939 Rynak 1939NaselnictvaXVIII stagoddze 1792 2 127 chal XIX stagoddze 1815 818 chal 1844 2 5 tys chal 1849 2267 chal 1860 3472 chal z ih 1503 kataliki 451 pravaslayny 1518 iydzeyay 1889 7071 chal 3894 muzh i 3177 zhan u tym liku 1628 pravaslaynyh 2425 katalikoy 16 pratestantay 2982 iydzei 20 magametanay pavodle sasloyya 263 shlyahcichy 3 pravaslaynaga duhavenstva 1 katalickaga duhavenstva 48 gramadzyan nashchadkavyh i asabistyh 138 kupcoy 5396 myashchan 216 cehavyh 102 syalyaniny 20 asadnikay 868 vaennaga stanu 15 zamezhnyh paddanyh 1891 8057 chal z ih 2752 katalikoy 1934 pravaslaynyya 16 pratestantay 3332 iydzei 23 magametaniny 1897 10 323 chal XX stagoddze 1914 16 754 chal 1939 16 7 tys chal 1969 21 5 tys chal 1992 42 tys 1995 43 6 tys chal XXI stagoddze 2005 42 8 tys chal 2006 46 3 tys chal 2008 46 4 tys chal 2015 44 084 chal 2016 44 110 chal 2017 44 188 chal 2018 44 004 chal 2023 41 991 chal EkanomikaPracuyuc pradpryemstvy mashynabudaynichaj harchovaj pramyslovasci vytvorchasci budaynichyh materyyalay u tym liku AAT AAT Bellakt AAT Vaykavyski mashynabudaynichy zavod Gascinica Byarozka Vaykavysk centr turyzmu nacyyanalnaga znachennya TranspartTranspartnaya sistema Vaykavysku yklyuchae 2 chygunachnyya stancyi Vaykavysk Gorad i Vaykavysk Centralny lakamatyynae depo vagonnae depo i dystancyyu shlyahu Baranavickaga addzyalennya BCh aytavakzal Gruzavy aytapark 6 Aytobusny park 4 Vaykavyskuyu filiyu PUP Aytatrans 9 Grodzenskaga ablspazhyysayuza AAT Vaykavyskspecaytatrans KulturaDzejnichayuc 5 bibliyatek dom kultury metadychny centr vaenna gistarychny muzej imya P I Bagraciyona centr ramyostvay kinateatr Narodnyya kalektyvy Nathnenne Vyaselle Yutshenka Medunica Pyashchota zasluzhany teatr dramy i kamedyi Slavucich AdukacyyaU Vaykavysku pracuyuc agrarny i pedagagichny kaledzhy 2 gimnazii 6 syarednih i muzychnaya shkoly SportU Vaykavysku pracuyuc 2 specyyalizavanyya dzicyacha yunackiya shkoly alimpijskaga rezervu 2 dzicyacha yunackiya spartyynyya shkoly prafsayuzay fizkulturna azdaraylenchyya kompleksy U goradze znahodzicca adna z najlepshyh u Belarusi motakrosavyh tras dze pravodzilisya dva etapy chempiyanatu Eyropy y klase matacyklay da 250 sm i etap chempiyanatu svetu na matacyklah z kalyskami Regulyarna prahodzyac adkrytyya chempiyanaty Belarusi y roznyh klasah matacyklay ZabudovaCentr goradaKrayavid gorada sa Shvedskaj garyVulicy i ploshchy Aficyjnaya nazva Gistarychnaya nazva Bylyya nazvy129 j Arloyskaj dyvizii vulica Shashejnaya vulicaBagraciyona vulica Shlyaheckaya vulicaDzyarzhynskaga vulica Zamkavaya vulicaZholudzeva vulica Vakzalnaya vulicaZenitchykay vulica Zamascyanskaya vulicaKarla Marksa vulica Slonimskaya vulica Kascelnaya vulica 3 maya vulicaLenina vulica Petrasheyskaya vulica chastka Shyrokaya vulica Svyardlova vulicaLenina ploshcha Rynak plyac chastka Rynachnaya vulica chastka Svabody ploshchaPankovaj vulica Grodzenskaya vulicaPeramogi vulica Pyakarskaya vulica Vilenskaya vulicaSaveckaya vulica Kramyanickaya vulica Biskupskaya vulica Alyaksandrayskaya vulica Tadevusha Kascyushki vulica Lenina vulicaSacyyalistychnaya vulica Lazaretnaya vulicaChyrvonaarmejskaya vulica Kasharnaya vulicaShkolnaya vulica Gimnazichnaya vulicaSlavutasciPomnik Grunvaldu Kascyol Svyatoga Stanislava Kostki Zabudova gistarychnaya XIX pach XX stagoddzyay fragmenty Kascyol Svyatoga Vaclava z agarodzhaj i bramaj 1846 1848 vul K Marksa 25 Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 413G000085 shyfr 413G000085 Carkva Svyatoga Mikalaya 1875 Svyata Petra Paylayski kafedralny sabor Garadzishcha peryyadu rannyaga syarednyavechcha Shvedskaya gara X XIII stagoddzi na paydnyova yshodnyaj uskraine gorada Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 413V000086 shyfr 413V000086 XI XIII stagoddzi na zamchyshchy Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 413V000087 shyfr 413V000087 X XI stagoddzi za 0 5 km na yshod ad garadzishcha Shvedskaya gara Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 413V000088 shyfr 413V000088 Dom byloj syadziby dom Bagraciyona 1805 vul Bagraciyona 10 Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 412G000089 shyfr 412G000089 Mogilki staryya katalickiya kaplica polskiya vaennyya iydzejskiya Memaryyalny kryzh paystancay 1863 64 gg Brackaya magila 1941 1944 vul Zholudzeva u skvery Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 413D000090 shyfr 413D000090 Brackaya magila 1941 1944 vul Myadzvedzeva Gistoryka kulturnaya kashtoynasc Belarusi shyfr 413D000091 shyfr 413D000091Kascyol Svyatoga Vaclava Garadskaya syadziba Kaplica pahavalnya kalya kascyola Svyata Mikalaeyskaya carkva Gistarychnyya zabudova Fantan u centry gorada Katalickiya mogilki Kaplica na katalickih mogilkah Iydzejskiya mogilki Polskiya vajskovyya mogilki Memaryyalny kryzh paystancay 1863 64 gg Strachanaya spadchyna Kascyol Svyatoga Stanislava Kostki XX st Sinagoga Vyalikaya XIX st Carkva Svyatyh Apostalay Pyatra i Payla XIX st Vyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Vaykavyska Marcin Arcyuh nar 1996 belaruski futbalist Mikalaj Aytuhovich nar 1963 belaruski pradprymalnik i gramadski aktyvist Barys Vasilevich Batura nar 1947 belaruski dzyarzhayny dzeyach Maksim Yur evich Vitus nar 1989 belaruski futbalist Alyaksandr Viktaravich Dzyadzyushka 1962 2007 rasijski akcyor teatra i kino Yanina Balyaslavayna Zhejma 1909 1987 saveckaya kinaaktrysa polskaga pahodzhannya Usevalad Mikanoravich Ivanay 1888 1971 paet zhurnalist aytar shmatlikih memuarnyh knig Macvej Martynavich Kaspyarovich 1869 chygunachny inzhyner deputat Sojma I Sklikannya 1922 1927 Mihail Uladzimiravich Pyatroy nar 1937 belaruski akcyor Yaygen Yaygenavich Savascyanay nar 1988 belaruski futbalist Genadz Mikalaevich Semyanchuk nar 1963 belaruski arheolag gistoryk Alyaksandr Viktaravich Talkanica nar 1989 belaruski futbalist Pavel Syamyonavich Homich 1893 1942 katalicki svyatar udzelnik belaruskaga hrysciyanskaga ruhu XX stagoddzya Aleg Uladzimiravich Shymbarecki nar 1966 belaruski arhitektar restayratar David Markelavich Yanoyski 1868 1927 shahmatyst pretendent na susvetnae pershynstvo Yaygen Alyaksandravich Shtop nar 1939 belaruski dzeyach kultury baletmajstar pastanoyshchyk gramadski dzeyach Zasluzhany rabotnik kultury BSSR 1975 Gl taksamaVaykavyskaya kupeckaya sukonnaya manufaktura Vaykavyskae Evangelle Plitka z Vaykavyska Garady Grodzenskaj voblasci Garady BelarusiZnoskiGeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2024 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2023 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2024 lt a href https wikidata org wiki Track Q125194897 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Grodzenskaya voblasc narmatyyny davednik I A Gaponenka i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2004 469 s ISBN 985 458 098 9 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 A Vanagas Lietuviu hidronimu etimologinis zodynas Vilnius 1981 S 384 V A Zhuchkevich Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Minsk 1974 S 55 56 Istoriya na Volkovysskij rajispolkom Oficialnyj sajt Shablyuk V Vaykavysk Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 2 Belick Gimn Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1994 537 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 142 0 S 232 Vaykavysk Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 1 Abalenski Kadencyya S 394 688 s ISBN 985 11 0314 4 t 1 ISBN 985 11 0315 2 Citoy A Geraldyka belaruskih mestay XVI pachatak XX st Mn Polymya 1998 287 s ISBN 985 07 0131 5 Reshenie Volkovysskogo rajonnogo Soveta deputatov ot 27 dekabrya 2011 g 72 Ob administrativno territorialnom ustrojstve Volkovysskogo rajona Krzywicki J Wolkowysk Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom XIII Warmbrun Worowo polsk Warszawa 1893 S 876 Vaykavysk Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 Belarus 1995 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2015 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2014 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 31 sakavika 2015 Praverana 3 krasavika 2017 Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 k Turistskaya enciklopediya Belarusi redkol G P Pashkov i dr pod obsh red I I Pirozhnika Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2007 648 s ISBN 978 985 11 0384 9 Byhovcev N Volkovysk do 1812 g Volkovysk by Tatarinov Yu Goroda Belarusi v nekotoryh interesnyh istoricheskih svedeniyah Grodnenshina Minsk 2009 Pamylka y znoskah teg lt ref gt z imem Staszewski vyznachany y lt references gt ne zgadvaecca y papyarednim teksce Pamylka y znoskah teg lt ref gt z imem KTSB vyznachany y lt references gt ne zgadvaecca y papyarednim teksce Pamylka y znoskah teg lt ref gt z imem at vyznachany y lt references gt ne zgadvaecca y papyarednim teksce Pamylka y znoskah teg lt ref gt z imem walyncewicz vyznachany y lt references gt ne zgadvaecca y papyarednim teksce LitaraturaVaykavysk Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 1 Abalenski Kadencyya S 394 688 s ISBN 985 11 0314 4 t 1 ISBN 985 11 0315 2 Hareyski S Marshruty pa Belarusi Vaykavyskaya gotyka Nasha Niva 11 chervenya 2009 g Citoy A Geraldyka belaruskih mestay XVI pachatak XX st Mn Polymya 1998 287 s ISBN 985 07 0131 5 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 2 Belick Gimn Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1994 537 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 142 0 Vaykavysk Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 153 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich Tom XIII Warmbrun Worowo polsk Warszawa 1893 Zverugo Ya G Drevnij Volkovysk X XIV vv Arhivavana 26 sakavika 2022 Mn Nauka i tehnika 1975 144 s SpasylkiVaykavysk u VikicytatnikuVaykavysk na Vikishovishchy Geagrafichnyya zvestki pa teme Vaykavysk na OpenStreetMap