Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў або Патоп, у і савецкай гістарыяграфіі руска-польская вайна 1654—1667 гадоў — вайна Расіі і Рэчы Паспалітай, пачалася 20 мая 1654 года і скончылася Андрусаўскім перамір’ем у 1667 годзе.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667 | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | чэрвень 1654–студзень 1667 | ||
Месца | Рэч Паспалітая | ||
Прычына | Падтрымка Расіяй паўстанні Хмяльніцкага | ||
Вынік | Перамога Расіі, Андрусаўскае перамір’е | ||
Змены | Далучэнне да Расіі Левабярэжжа, Кіева і Смаленска | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадумовы
Палітыка «збірання земляў Русі» Маскоўскай дзяржавы прычынілася серыі войн спачатку з Вялікім Княствам Літоўскім, а потым з Рэччу Паспалітай. Яны скончыліся спусташэннем Маскоўскай дзяржавы і канчатковым прызнаннем Смаленска, які пераходзіў з рук у рукі, за Рэччу Паспалітай. Маскоўская дзяржава, нягледзячы на заключэнне Палянаўскага міру 1634 года, не збіралася адмаўляцца ад старачаных тэрыторый. Нагода надарылася падчас казацкага паўстання ў 1648 годзе пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы, пераважна казакі, а таксама ўкраінскія і беларускія сяляне, узялі шэраг перамог над польскім войскам і заключылі з Рэччу Паспалітай , які надаў казакам аўтаномію. Неўзабаве, вайна аднавілася, гэтым разам няўдала для паўстанцаў, якія пацярпелі цяжкае паражэнне ў чэрвені 1651 годзе пад Берасцечкам. У 1653 годзе Багдан Хмяльніцкі, бачачы немагчымасць перамогі паўстання, звярнуўся да вялікага князя маскоўскага Аляксея Міхайлавіча з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. У кастрычніку 1653 годзе Земскі сабор прыняў рашэнне задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясціў вайну Рэчы Паспалітай. У студзені 1654 годзе ў Пераяславе адбылася Рада, якая выказалася за ўваходжанне ў склад Маскоўскай дзяржавы. Хмяльніцкі перад маскоўскім пасольствам прынёс прысягу на вернасць вялікаму князю Аляксею Міхайлавічу.
Падрыхтоўка да вайны
Падрыхтоўка да вайны вялася яшчэ з пачатку царавання Аляксея Міхайлавіча, з 1646 года, калі пачаўся набор афіцэраў і жаўнераў. З лютага 1653 года падрыхтоўкай заняліся асабліва актыўна. Дзеля наступу былі створаны тры арміі: паўночна-заходняя (у Вялікіх Луках), цэнтральная (знаходзілася ў Маскве) і паўднёва-заходняя (у Бранску), на дапамогу якой, Багдан Хмяльніцкі выслаў 20 тыс. казакоў, на чале з Іванам Залатарэнкам. Агульная колькасць расійскіх войскаў складала ля 80-100 тыс. чалавек.
Вялікае Княства Літоўскае у адказ магло выставіць толькі 10-12 тысяч войска на чале з Янушам Радзівілам. Вальны сойм у Берасці, скліканы Янам Казімірам 24 сакавіка 1653 года, ухваліў каштарыс на 15 тысяч салдат. Даведаўшыся ад злоўленых маскоўскіх , што цар найперш хоча ўдарыць па Смаленску, сойм паслаў рэвізораў для агляду смаленскіх умацаванняў з тым, каб забяспечыць гэтую фартэцыю зброяй, боезапасамі, правіянтам, падправіць муры і валы. Умацоўвалі таксама замкі ў Віцебску і Полацку, павялічвалі іх залогі. Усходнія паветы Княства былі вызваленыя ад абавязку высылаць паспалітае рушэнне да галоўнага абозу, каб маглі самі абараняць сваю тэрыторыю. Шляхецкі соймік Полацкага ваяводства ў жніўні 1653 года вызначыў нормы мабілізацыі рушэння: з трох службаў па старых разліках трэба было выстаўляць аднаго чалавека з мушкетам ці ручніцай і сякерай, а таксама з запасам пораху, волава і на 4 дні. Але гэтых захадаў было недастаткова для стрымлівання велізарных па колькасці маскоўскіх армій.
Пачатак вайны
Непасрэднай падставай для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу. Усе тры царскія арміі павінны былі ўдарыць адначасова. Галоўныя сілы пачалі рухацца з Масквы 15 мая 1654 года. Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся надта ўдала для заваёўнікаў. Добра ведаючы канфесійныя праблемы Вялікага Княства Літоўскага, маскоўскі ўрад рабіў стаўку на яго праваслаўных жыхароў. Царскія граматы, што папярэдне засылаліся ў Рэч Паспалітую, мусілі пераконваць людзей у лаяльнасці Масквы да іх, схіляць праваслаўных на бок царскіх ратнікаў.
29 ліпеня царскія войскі захапілі Полацк. 25 чэрвеня царскія войскі ўзялі ў Смаленск і пасля моцнага супраціўлення занялі горад 29 верасня. 24 жніўня праз здраду Канстанціна Паклонскага здаўся Магілёў, 29 жніўня капітулявала Друя, а Дзісна ўзята штурмам і спалена. 12 кастрычніка здалася Дуброўна, пасля чаго з горада выгналі ўсіх людзей, шляхту выправілі да цара пад Смаленск, а сам горад спалілі. 22 лістапада з баямі , пасля чаго зноў разаслаў усіх, хто аказаў супраціў, у розныя гарады Маскоўшчыны. Працягваў аказваць супраціўленне толькі Стары Быхаў, моцная крэпасць.
Толькі тады, 18 чэрвеня, атрымаўшы ад караля на Варшаўскім сойме булаву вялікага гетмана, Януш Радзівіл кінуўся дзейнічаць. Проста з сойму ён рушыў на тэрыторыю ваенных дзеянняў і стаў збіраць пад Оршай абоз. У канцы чэрвеня гетман фармальна меў 11 261 чалавека. Але на справе шмат з іх было хворымі і параненымі. 12 жніўня пад Шкловам той прыняў бой з арміяй Якава Чаркаскага. Пры вялізнай дыспрапорцыі сіл (у Чаркаскага было не менш за 20 тысяч) ён здолеў нанесці непрыяцелю надзвычай цяжкія страты — ад 3 да 7 тысяч — і нават захапіць 610 палонных, а ў яго загінула ўсяго каля 700 чалавек. Але ўжо 24 жніўня пад мястэчкам Шапялевічы Радзівіл пацярпеў паражэнне ад войска А. М. Трубяцкога. Загінула пад тысячу чалавек — вялікія страты для 6—8-тысячнага корпуса. Сам гетман быў паранены. Разбітае войска рассеялася па лесе. Арміі Вялікага Княства Літоўскага больш не існавала.
Ужо ў верасні 1654 года Януш Радзівіл абвясціў, што войска Вялікага Княства адроджана і гатовае да дзеянняў. Праўда, сабраная сіла была намнога меншая, чым ухваленыя соймам 15 тысяч жаўнерскіх ставак. Сам вялікі гетман лічыў, што яго мабільныя часткі могуць скласці толькі 6 тысяч, астатніх лепей скарыстаць дзеля ўмацавання гарадоў. Баявыя дзеянні 1654 года скончыліся толькі глыбокай восенню.
Кампанія 1655 года
Кампанія 1655 года пачалася ў студзені наступам войскаў Радзівіла на расійскія войскі пад Старым Быхавам. 5 лютага Паклонскі перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і дазволіў увайсці ў Магілёў войскам Януша Радзівіла і Вінцэнта Гасеўскага. Але княжацкія войскі змаглі заняць толькі Ніжні замак. Радзівіл не змог вызваліць Верхні замак і ў маі зняў аблогу.
На пачатак года галоўныя царскія сілы былі накіраваны на Беларусь. Мэтай кампаніі стаў захоп астатняй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага: Вільні, Старога Быхава, Слуцка, Брэста. Паход пачаўся ў сакавіку. У гэтым месяцы казацкае войска гетмана Івана Залатарэнкі, якое знаходзілася на службе ў маскоўскага цара, здолела ўзяць Бабруйск, Казімір (Каралеўскую Слабаду) і Глуск. У маі з Бранска на Магілёў рушыла армія Трубяцкога. Казакі ж разам з Шарамецевым спрабавалі здабыць старабыхаўскую крэпасць. У той жа час войска княства было фізічна стомленае і дэмаралізаванае. Гаспадарка краіны была ўжо падарваная вайной, а ледзь не палова тэрыторыі наогул акупаваная. У земскі скарб дзяржавы зборы амаль не паступалі. Летам 1655 года замест 2 мільёнаў злотых падымнага падатку рэальна можна было сабраць толькі 200 тысяч, з-за чаго было немагчыма наняць добрае наёмнае войска. Паспалітае рушэнне, і раней мала на што здатнае, цяпер канчаткова страчвала сваё значэнне. На Менск рухаўся перадавы, вялікі і старажавыя палкі цэнтральнай арміі і 3 ліпеня, царскія войскі захапілі Менск. Шлях на Вільню быў адкрыты. Абараніць сталіцу было немагчыма, а на дапамогу Польшчы надзей не было, бо ўжо ў сакавіку на Рэч Паспалітую пачала агрэсію Швецыя. У 20-х днях ліпеня на галоўны віленскі тракт пачалі выходзіць і авангардныя часткі маскоўскага войска, і 20-тысячнае казацкае злучэнне І. Залатарэнкі. 8 жніўня войскі Чаркаскага і Залатарэнкі разам пайшлі на штурм Вільні і захапілі яе, зрабіўшы ў горадзе бойню, у якой загінула каля 8 тыс. жыхароў — гэта каля паловы горада.
Пасля захопу горада, Януш Радзівіл, падпісаў з Швецыяй , па якой Вялікае Княства Літоўскае пераходзіла пад пратэктарат Швецыі. Але праект уніі не падтрымала большая частка шляхты.
У верасні з Кіева на лодках выйшаў у паход атрад маскоўскіх войск на чале з князем . 15 верасня быў захоплены Тураў, 20 верасня спалены Столін, затым Пінск.
Кампанія 1655—1657 гадоў
Два гады вайны прывялі дзяржаву да краі бездані. У Кароне Польскай пасля цяжкіх паражэнняў ад шведаў — 29 верасня , 30 верасня і 3 кастрычніка — пасля капітуляцыі Варшавы і Кракава і ўцёкаў караля Яна Казіміра ў Сілезію дзяржава і войска былі канчаткова разваленыя.
Віцебскі ваявода Павел Сапега з восені 1655 года стаў пераймаць ролю галоўнага начальніка над рэшткамі арміі Вялікага Княства Літоўскага. Ягоную ўладу добраахвотна прызналі канфедэраты, якія кінулі Януша Радзівіла. Да яго пачалі сыходзіцца дробныя ваенныя аддзелы, якія агулам склалі каля 6 тысяч. Уся гэтая сіла фактычна бяздзейнічала, бо Павел Сапега вёў перамовы адначасова і з кароннымі гетманамі, і з маскоўскімі ваяводамі, і са шведамі, якія дамагаліся яго пераходу на бок Швецыі. Пры канцы 1655 года Сапега паспеў-такі напісаць каралю Карлу Х Густаву, што і ён згаджаецца на шведскую пратэкцыю, аднак фактычна пасля гэтага захоўваў адданасць каралю.
Тым часам Януш Радзівіл запёрся ў Тыкоціне, на Падляшшы. Тыкоцінскі замак аблажылі войскі Сапегі, які лічыў Радзівіла сваім асабістым сапернікам. Тут, у аблозе, 31 снежня 1655 года, абвешчаны ворагам Айчыны, памёр Януш Радзівіл. Пакуль групоўка Паўла Сапегі стаяла на Падляшшы і Берасцейшчыне, Ян Казімір пасылаў яму загады з патрабаваннем ісці да Сандаміра і ваяваць супраць шведаў разам з ваяводам Стэфанам Чарнецкім. Аднак Сапега накіраваў туды толькі 2 тысячы на чале з Палубінскім. Дзесьці ў сярэдзіне лютага 1656 года Сапега быў афіцыйна прызначаны вялікім гетманам і атрымаў Віленскае ваяводства, а ўвесну ён ужо павёў асноўныя сілы ў Польшчу на дапамогу каралеўскай арміі. Пасля гэтага войска Вялікага Княства Літоўскага вяло баявыя дзеянні ў асноўным супраць шведаў. Умяшанне маладога Карла Густава ў вайну выклікала абвастрэнне супярэчнасцей паміж Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй, і расійскі цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў вайну Швецыі.
Яшчэ на пачатку 1656 года кіруючыя колы Рэчы Паспалітай распрацавалі праграму выратавання дзяржавы. Планавалася паслабіць пазіцыі шведаў, схіліць на свой бок брандэнбургскага курфюрста , пасварыць з Расіяй казакаў, дамагчыся дапамогі ад крымскага хана Мехмеда IV Гірэя, нейтралізаваць Дзьёрдзя II Ракацы і, што было асабліва важна, падпісаць мір з Аляксеем Міхайлавічам. У справе апошняга кароль Ян Казімір заручыўся пасярэдніцтвам імператара Фердынанда III. Аўстрыйскія паслы браліся дапамагчы памірыць дзве адвеку варагуючыя краіны. Тады была падпісаны т. зв. Віленскі дагавор, які спыняў баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй.
Кампанія 1658—1660 гадоў
16 верасня 1658 года падпісаны Гадзяцкі дагавор, якое вызначаў ўзаемаадносіны Украіны і Польскай Кароны. 14 лютага 1659 года расійскія войскі , дзе знаходзіліся казацкія войскі, што перайшлі на бок Рэчы Паспалітай, і жорстка расправіліся з імі. 1659 год — аблога расійскімі войскамі горада Чачэрска.
Пачынаючы з 1658 года амаль уся Беларусь была ахоплена паўстаннямі казакоў і шляхты. Гэтыя выступленні выкарысталі кіруючыя колы Рэчы Паспалітай для вяртання сваёй улады. Такім чынам 18 чэрвеня 1660 года пад Ляхавічамі быў разбіты шматлікі корпус на чале з ваяводам І. А. Хаванскім. 28 чэрвеня таго ж года аб’яднанае вялікалітоўскае і польскае войска П. Я. Сапегі і С. Чарнецкага разбіла каля мястэчка Палонка расійскую армію І. А. Хаванскага. Пазней, 3 ліпеня, гэтае ж аб’яднанне вызваліла Менск і тэрыторыю Беларусі да Берэзіны. 8 кастрычніка 1660 года вялікалітоўскія і польскія войскі адбілі каля Чавусаў наступленне расійскай арміі і вымусілі адступіць да Смаленска.
Кампанія 1661—1667 гадоў
1 лютага 1661 года адбылося паўстанне ў Магілёве. У выніку гараджане знішчылі расійскі гарнізон, узялі ў палон двух ваявод і іншых афіцэраў. Пазней, у красавіку таго ж года, антырасійскія паўстанні ўспыхнулі ў Дзісне, Себежы і Гомелі. 3 лістапада 1661 года пацярпела паражэнне група расійскіх войск на чале з Хаванскім і Ардын-Нашчокіным каля вёскі Кушлікі. На тры дні пазней войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з С. Чарнецкім разбілі каля Глыбокага расійскае войска (каля 12 тыс. чалавек) на чале з І. А. Хаванскім. 2 снежня войскі ВКЛ вызвалілі Вільню. Пасля гэтага варожыя бакі не мелі ні сіл, ні сродкаў для актыўнага працягу вайны. Але ўжо ў 1664 годзе казацкія і расійскія войскі аблажылі гарады Пінск і Магілёў, у Магілёве быў спалены замак.
Андрусаўскае перамір’е
Пасля даўгіх перамоў 30 студзеня 1667 года было заключана Андрусаўскае перамір’е. Згодна з ім Смаленская, Чарнігаўская і Ноўгарад-Северская землі заставаліся ў складзе Расійскай дзяржавы, а беларускае Падзвінне вярталася Вялікаму княству Літоўскаму. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжжа адыходзіла да Расіі, правабярэжжа замацоўвалася за Рэччу Паспалітай. Вывезены падчас вайны шматтысячны палон вяртанню не падлягаў.
Акупацыйная палітыка маскоўскіх улад
Уладу ў вызваленых правінцыях бралі ў свае рукі царскія ваяводы. Імкнучыся знайсці падтрымку мясцовых жыхароў, Аляксей Міхайлавіч пакідаў Магдэбургскае права гарадам, прывілеі і г. д.
Асабліва падтрымлівалася праваслаўная царква, ёй раздавалі землі ўніятаў і каталікоў. Узвышэнне праваслая прывяло да закрыцця ўсіх каталіцкіх касцёлаў і навучальных устаноў. Цяжка было яўрэйскаму насельніцтву. Умацоўваючы праваслаўную царкву ў Беларусі, царскі ўрад імкнуўся цалкам узалежніць яе ад Масквы. У 1655 годзе Магілеўскае епіскапства было падпарадкавана непасрэдна патрыярху Нікану. Цяпер епіскапа зацвярджала Масква, даходы ішлі ў Маскву, яна ж трымала пад пільным наглядам мясцовае духавенства. На ўзроўні мясцовай царскай адміністрацыі стаўленне новых уладаў да аднавернага насельніцтва Беларусі выглядала ўжо не так прывабна, як урадавая палітыка. Войска ж наогул не зважала на праваслаўнасць мясцовых жыхароў.
Частку насельніцтва новыя улады перасялілі на тэрыторыю Рускай дзяржавы. Масавых перасяленняў нявольнікаў з захопленых тэрыторый рускі ўрад пазбягаў, бо ў такім выпадку войска пазбаўлялася кармавой базы. У першую чаргу насельніцтва перасялялі з тэрыторый, якія менш лаяльна ставіліся да новых уладаў. Так, у ліпені 1654 года цар аддаў загад «чтоб Бельского, Дорогбужского и Смоленского уездов Белорусцов односильно не имали, и к Москве и деревни не посылали… И которые Боярские и всяких чинов люди повезут к Москве полоняников мужеского полу и женска, и тех всех полоняников велено на заставах роспрашивать, кто котораго города и уезду, и какой человек, и какия веры, и которые скажуться Мстиславского и иных зарубежных городов литовские Люди, Католичкия Смяцкия веры, и Жиды, и Мурзы и вские некрещенные люди и тех пропущать к Москве…».
Перасяляючы насельніцтва з ВКЛ, царскія ўлады вырашалі некалькі задач: 1) нівеліравалі страты ад эпідэміі чумы ў Маскве, тым самым засяляючы «беларусцаў» у вольныя дамы; 2) пазбаўляліся ад дысідэнтаў на захопленых тэрыторыях; 3) эканамічна слабелі Літву ў выпадку пераходу нелаяльных тэрыторый назад пад уладу караля.
Апроч сялян у Маскву вывозілі рамеснікаў, бо большасць майстроў каменнай, залатой і зброевай спраў памерла падчас чумы. Цар Аляксей Міхайлавіч загадваў перасяліць з прысягнуўшых абласцей умелых майстроў, надзяліўшы іх дварамі і дараваннем. Рамеснікі траплялі ў Маскву рознымі спосабамі: некаторыя перасяленцы з захаду прыходзілі добраахвотна і добраахвотна асядалі на пастаяннае жыхарства, частка перасяленцаў вывозілася па распараджэнні Маскоўскай дзяржавы, а частка была вывезена ў час вайны прыватнымі асобамі рускімі баярамі-ваеначальнікамі з уладанняў магнатаў і шляхты ў свае вотчыны.
Масавы вываз майстроў «вычэрпваў» рамеснікаў з беларускіх земляў ВКЛ. Пра гэта, напрыклад, сведчыць пасланне 1660 г. віцебскага ваяводы Н.М. Бабарыкіна расійскаму самадзержцу: «А иконописца, государь, Фетьки… мы тобе, великому государю…не послали, потому что в Витебске в городе иконник Фетька адин человек… и в городе и в слободах церкви божии, а к тем церквам иконы вновь пишет и старые починивает он, Федька». Падобныя чалабітныя пасылалі ваяводы са Шклова, Магілёва, Копысі і інш.
Вынікі вайны
Мірныя перагаворы пачаліся ў вёсцы Андросава на мяжы Мсціслаўскага і Смаленскага ваяводстваў. Яны цягнуліся амаль 4 гады. Дэлегацыю Расіі прадстаўляў пасол А. Ардзін-Нашчокін , Рэчы Паспалітай — жамойцкі староста Ю. Глябовіч. Адбылося 39 сустрэч-пасяджэнняў паміж бакамі.
У выніку 30 студзеня 1667 года было падпісана Андросаўскае перамір’е тэрмінам на 13.5 года. Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну, Левабярэжную Украіну і Кіеў. Землі Беларускага Падзвіння, а гэта Віцебшчына, Полаччына, вярталіся назад у склад Вялікага Княства Літоўскага. Тэрыторыя Княства паменшылася з 370 да 312 тыс.кв.км.
Войны мелі драматычныя вынікі для Вялікага Княства Літоўскага. Беларускія землі знаходзіліся ў стане эканамічнай разрухі, аслабла каралеўская ўлада, значна пашырыліся правы магнатаў. У Рэчы Паспалітай узмацніліся ганенні супраць пратэстантаў, арыян, праваслаўных, што прывяло да скасавання рэлігійнай талерантнасці. Дзяржава ўступіла ў паласу працяглага крызісу.
Гл. таксама
- Бітва пад Кушлікамі, 1661
- Радноцкі дагавор
- Братэрскі хаўрус
- Канфедэрацыя Кміціча
Зноскі
- Віленскі дагавор быў падпісаны паміж Лівонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім 31 жніўня 1559 года падчас Лівонскай вайны
- Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое. Том I. 1649 - 1675 гг. / Под редакцией М.М. Сперанского. — СПб: Тип. II Отделения Собственной Его Императорского Величества Канцелярии, 1830. — С. 349-350.
Літаратура
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.
- Малов А. В. Русско-польская война 1654—1667 гг. М.: Цейхгауз, 2006 г. ISBN 5-94038-111-1
- Bobiatyński K. «Od Smoleńska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1655».
- Заборовский Л. В. «Великое княжество Литовское и Россия во время польского Потопа (1655—1656 гг.): Документы, исследование».
- Kossarzecki K. «Kampania roku 1660 na Litwie».
- Gawęda Marcin «Połonka-Basia 1660».
- Romański Romuald «Cudnów 1660».
- Kubala Ludwik «Wojna Moskiewska. 1654—1655». Том III.
- Wisner Henryk «Zygmunt III Waza».
- «Litwa w epoce Wazów».
- Kroll Piotr «Od ugody Hadziackiej do Cudnowa. Kozaczyzna między Rzecząpospolitą a Moskwą w latach 1658—1660».
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Vajna Rasii z Rechchu Paspalitaj 1654 1667 gadoy abo Patop u i saveckaj gistaryyagrafii ruska polskaya vajna 1654 1667 gadoy vajna Rasii i Rechy Paspalitaj pachalasya 20 maya 1654 goda i skonchylasya Andrusayskim peramir em u 1667 godze Vajna Rasii z Rechchu Paspalitaj 1654 1667pad Lyahavichami malyunak Yuliusha KosakaData cherven 1654 studzen 1667Mesca Rech PaspalitayaPrychyna Padtrymka Rasiyaj paystanni HmyalnickagaVynik Peramoga Rasii Andrusayskae peramir eZmeny Daluchenne da Rasii Levabyarezhzha Kieva i SmalenskaPraciyniki Rech Paspalitaya Krymskae hanstva 1654 1666 Vojska Zaparozhskae 1660 1663 Pravabyarezhnae Vojska Zaparozhskae 1663 1666 Maskoyskaya dzyarzhava Vojska Zaparozhskae 1654 1657 1659 1660 Levabyarezhnae Vojska Zaparozhskae z 1663 KamanduyuchyyaYan II Kazimir Stefan Charnecki Yanush Radzivil da 1655 Vincent Gaseyski Pavel Yan Sapega Mihal Kazimir Pac Mehmed IV Geraj 1658 1659 1660 1663 1665 1666 Ivan Bagun Alyaksej Mihajlavich Alyaksej Trubyackoj Ivan Havanski Bagdan Hmyalnicki Ivan Zalatarenka 1657 1658 1657 1659 1660 Medyyafajly na VikishovishchyPeradumovyPalityka zbirannya zemlyay Rusi Maskoyskaj dzyarzhavy prychynilasya seryi vojn spachatku z Vyalikim Knyastvam Litoyskim a potym z Rechchu Paspalitaj Yany skonchylisya spustashennem Maskoyskaj dzyarzhavy i kanchatkovym pryznannem Smalenska yaki perahodziy z ruk u ruki za Rechchu Paspalitaj Maskoyskaya dzyarzhava nyagledzyachy na zaklyuchenne Palyanayskaga miru 1634 goda ne zbiralasya admaylyacca ad starachanyh terytoryj Nagoda nadarylasya padchas kazackaga paystannya y 1648 godze pad kiraynictvam Bagdana Hmyalnickaga Paystancy peravazhna kazaki a taksama ykrainskiya i belaruskiya syalyane uzyali sherag peramog nad polskim vojskam i zaklyuchyli z Rechchu Paspalitaj yaki naday kazakam aytanomiyu Neyzabave vajna adnavilasya getym razam nyaydala dlya paystancay yakiya pacyarpeli cyazhkae parazhenne y cherveni 1651 godze pad Berascechkam U 1653 godze Bagdan Hmyalnicki bachachy nemagchymasc peramogi paystannya zvyarnuysya da vyalikaga knyazya maskoyskaga Alyakseya Mihajlavicha z prosbaj prynyac ukrainskiya terytoryi y yae sklad U kastrychniku 1653 godze Zemski sabor prynyay rashenne zadavolic prosbu Hmyalnickaga i abvyasciy vajnu Rechy Paspalitaj U studzeni 1654 godze y Perayaslave adbylasya Rada yakaya vykazalasya za yvahodzhanne y sklad Maskoyskaj dzyarzhavy Hmyalnicki perad maskoyskim pasolstvam prynyos prysyagu na vernasc vyalikamu knyazyu Alyakseyu Mihajlavichu Padryhtoyka da vajnyPadryhtoyka da vajny vyalasya yashche z pachatku caravannya Alyakseya Mihajlavicha z 1646 goda kali pachaysya nabor aficeray i zhayneray Z lyutaga 1653 goda padryhtoykaj zanyalisya asabliva aktyyna Dzelya nastupu byli stvorany try armii paynochna zahodnyaya u Vyalikih Lukah centralnaya znahodzilasya y Maskve i paydnyova zahodnyaya u Bransku na dapamogu yakoj Bagdan Hmyalnicki vyslay 20 tys kazakoy na chale z Ivanam Zalatarenkam Agulnaya kolkasc rasijskih vojskay skladala lya 80 100 tys chalavek Vyalikae Knyastva Litoyskae u adkaz maglo vystavic tolki 10 12 tysyach vojska na chale z Yanusham Radzivilam Valny sojm u Berasci sklikany Yanam Kazimiram 24 sakavika 1653 goda uhvaliy kashtarys na 15 tysyach saldat Davedayshysya ad zloylenyh maskoyskih shto car najpersh hocha ydaryc pa Smalensku sojm paslay revizoray dlya aglyadu smalenskih umacavannyay z tym kab zabyaspechyc getuyu fartecyyu zbroyaj boezapasami praviyantam padpravic mury i valy Umacoyvali taksama zamki y Vicebsku i Polacku pavyalichvali ih zalogi Ushodniya pavety Knyastva byli vyzvalenyya ad abavyazku vysylac paspalitae rushenne da galoynaga abozu kab magli sami abaranyac svayu terytoryyu Shlyahecki sojmik Polackaga vayavodstva y zhniyni 1653 goda vyznachyy normy mabilizacyi rushennya z troh sluzhbay pa staryh razlikah treba bylo vystaylyac adnago chalaveka z mushketam ci ruchnicaj i syakeraj a taksama z zapasam porahu volava i na 4 dni Ale getyh zahaday bylo nedastatkova dlya strymlivannya velizarnyh pa kolkasci maskoyskih armij Pachatak vajnyNepasrednaj padstavaj dlya pachatku vajny stala pamylka pasloy Rechy Paspalitaj u napisanni carskaga tytulu Use try carskiya armii pavinny byli ydaryc adnachasova Galoynyya sily pachali ruhacca z Maskvy 15 maya 1654 goda Hod vajny ad samaga pachatku agresii razgortvaysya nadta ydala dlya zavayoynikay Dobra vedayuchy kanfesijnyya prablemy Vyalikaga Knyastva Litoyskaga maskoyski yrad rabiy stayku na yago pravaslaynyh zhyharoy Carskiya gramaty shto papyaredne zasylalisya y Rech Paspalituyu musili perakonvac lyudzej u layalnasci Maskvy da ih shilyac pravaslaynyh na bok carskih ratnikay 29 lipenya carskiya vojski zahapili Polack 25 chervenya carskiya vojski yzyali y Smalensk i paslya mocnaga supraciylennya zanyali gorad 29 verasnya 24 zhniynya praz zdradu Kanstancina Paklonskaga zdaysya Magilyoy 29 zhniynya kapitulyavala Druya a Dzisna yzyata shturmam i spalena 12 kastrychnika zdalasya Dubroyna paslya chago z gorada vygnali ysih lyudzej shlyahtu vypravili da cara pad Smalensk a sam gorad spalili 22 listapada z bayami paslya chago znoy razaslay usih hto akazay supraciy u roznyya garady Maskoyshchyny Pracyagvay akazvac supraciylenne tolki Stary Byhay mocnaya krepasc Tolki tady 18 chervenya atrymayshy ad karalya na Varshayskim sojme bulavu vyalikaga getmana Yanush Radzivil kinuysya dzejnichac Prosta z sojmu yon rushyy na terytoryyu vaennyh dzeyannyay i stay zbirac pad Orshaj aboz U kancy chervenya getman farmalna mey 11 261 chalaveka Ale na sprave shmat z ih bylo hvorymi i paranenymi 12 zhniynya pad Shklovam toj prynyay boj z armiyaj Yakava Charkaskaga Pry vyaliznaj dyspraporcyi sil u Charkaskaga bylo ne mensh za 20 tysyach yon zdoley nanesci nepryyacelyu nadzvychaj cyazhkiya straty ad 3 da 7 tysyach i navat zahapic 610 palonnyh a y yago zaginula ysyago kalya 700 chalavek Ale yzho 24 zhniynya pad myastechkam Shapyalevichy Radzivil pacyarpey parazhenne ad vojska A M Trubyackoga Zaginula pad tysyachu chalavek vyalikiya straty dlya 6 8 tysyachnaga korpusa Sam getman byy paraneny Razbitae vojska rasseyalasya pa lese Armii Vyalikaga Knyastva Litoyskaga bolsh ne isnavala Uzho y verasni 1654 goda Yanush Radzivil abvyasciy shto vojska Vyalikaga Knyastva adrodzhana i gatovae da dzeyannyay Prayda sabranaya sila byla namnoga menshaya chym uhvalenyya sojmam 15 tysyach zhaynerskih stavak Sam vyaliki getman lichyy shto yago mabilnyya chastki moguc sklasci tolki 6 tysyach astatnih lepej skarystac dzelya ymacavannya garadoy Bayavyya dzeyanni 1654 goda skonchylisya tolki glybokaj vosennyu Kampaniya 1655 godaKampaniya 1655 goda pachalasya y studzeni nastupam vojskay Radzivila na rasijskiya vojski pad Starym Byhavam 5 lyutaga Paklonski perajshoy na bok Rechy Paspalitaj i dazvoliy uvajsci y Magilyoy vojskam Yanusha Radzivila i Vincenta Gaseyskaga Ale knyazhackiya vojski zmagli zanyac tolki Nizhni zamak Radzivil ne zmog vyzvalic Verhni zamak i y mai znyay ablogu Na pachatak goda galoynyya carskiya sily byli nakiravany na Belarus Metaj kampanii stay zahop astatnyaj terytoryi Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Vilni Staroga Byhava Slucka Bresta Pahod pachaysya y sakaviku U getym mesyacy kazackae vojska getmana Ivana Zalatarenki yakoe znahodzilasya na sluzhbe y maskoyskaga cara zdolela yzyac Babrujsk Kazimir Karaleyskuyu Slabadu i Glusk U mai z Branska na Magilyoy rushyla armiya Trubyackoga Kazaki zh razam z Sharamecevym sprabavali zdabyc starabyhayskuyu krepasc U toj zha chas vojska knyastva bylo fizichna stomlenae i demaralizavanae Gaspadarka krainy byla yzho padarvanaya vajnoj a ledz ne palova terytoryi naogul akupavanaya U zemski skarb dzyarzhavy zbory amal ne pastupali Letam 1655 goda zamest 2 milyonay zlotyh padymnaga padatku realna mozhna bylo sabrac tolki 200 tysyach z za chago bylo nemagchyma nanyac dobrae nayomnae vojska Paspalitae rushenne i ranej mala na shto zdatnae cyaper kanchatkova strachvala svayo znachenne Na Mensk ruhaysya peradavy vyaliki i starazhavyya palki centralnaj armii i 3 lipenya carskiya vojski zahapili Mensk Shlyah na Vilnyu byy adkryty Abaranic stalicu bylo nemagchyma a na dapamogu Polshchy nadzej ne bylo bo yzho y sakaviku na Rech Paspalituyu pachala agresiyu Shvecyya U 20 h dnyah lipenya na galoyny vilenski trakt pachali vyhodzic i avangardnyya chastki maskoyskaga vojska i 20 tysyachnae kazackae zluchenne I Zalatarenki 8 zhniynya vojski Charkaskaga i Zalatarenki razam pajshli na shturm Vilni i zahapili yae zrabiyshy y goradze bojnyu u yakoj zaginula kalya 8 tys zhyharoy geta kalya palovy gorada Paslya zahopu gorada Yanush Radzivil padpisay z Shvecyyaj pa yakoj Vyalikae Knyastva Litoyskae perahodzila pad pratektarat Shvecyi Ale praekt unii ne padtrymala bolshaya chastka shlyahty U verasni z Kieva na lodkah vyjshay u pahod atrad maskoyskih vojsk na chale z knyazem ru 15 verasnya byy zahopleny Turay 20 verasnya spaleny Stolin zatym Pinsk Kampaniya 1655 1657 gadoyDva gady vajny pryvyali dzyarzhavu da krai bezdani U Karone Polskaj paslya cyazhkih parazhennyay ad shveday 29 verasnya ru 30 verasnya ru i 3 kastrychnika ru paslya kapitulyacyi Varshavy i Krakava i ycyokay karalya Yana Kazimira y Sileziyu dzyarzhava i vojska byli kanchatkova razvalenyya Vicebski vayavoda Pavel Sapega z voseni 1655 goda stay perajmac rolyu galoynaga nachalnika nad reshtkami armii Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Yagonuyu yladu dobraahvotna pryznali kanfederaty yakiya kinuli Yanusha Radzivila Da yago pachali syhodzicca drobnyya vaennyya addzely yakiya agulam sklali kalya 6 tysyach Usya getaya sila faktychna byazdzejnichala bo Pavel Sapega vyoy peramovy adnachasova i z karonnymi getmanami i z maskoyskimi vayavodami i sa shvedami yakiya damagalisya yago perahodu na bok Shvecyi Pry kancy 1655 goda Sapega paspey taki napisac karalyu Karlu H Gustavu shto i yon zgadzhaecca na shvedskuyu pratekcyyu adnak faktychna paslya getaga zahoyvay addanasc karalyu Tym chasam Yanush Radzivil zapyorsya y Tykocine na Padlyashshy Tykocinski zamak ablazhyli vojski Sapegi yaki lichyy Radzivila svaim asabistym sapernikam Tut u abloze 31 snezhnya 1655 goda abveshchany voragam Ajchyny pamyor Yanush Radzivil Pakul grupoyka Payla Sapegi stayala na Padlyashshy i Berascejshchyne Yan Kazimir pasylay yamu zagady z patrabavannem isci da Sandamira i vayavac suprac shveday razam z vayavodam Stefanam Charneckim Adnak Sapega nakiravay tudy tolki 2 tysyachy na chale z Palubinskim Dzesci y syaredzine lyutaga 1656 goda Sapega byy aficyjna pryznachany vyalikim getmanam i atrymay Vilenskae vayavodstva a yvesnu yon uzho pavyoy asnoynyya sily y Polshchu na dapamogu karaleyskaj armii Paslya getaga vojska Vyalikaga Knyastva Litoyskaga vyalo bayavyya dzeyanni y asnoynym suprac shveday Umyashanne maladoga Karla Gustava y vajnu vyklikala abvastrenne supyarechnascej pamizh Maskoyskaj dzyarzhavaj i Shvecyyaj i rasijski car Alyaksej Mihajlavich abvyasciy vajnu Shvecyi Yashche na pachatku 1656 goda kiruyuchyya koly Rechy Paspalitaj raspracavali pragramu vyratavannya dzyarzhavy Planavalasya paslabic pazicyi shveday shilic na svoj bok brandenburgskaga kurfyursta ru pasvaryc z Rasiyaj kazakay damagchysya dapamogi ad krymskaga hana Mehmeda IV Gireya nejtralizavac Dzyordzya II Rakacy i shto bylo asabliva vazhna padpisac mir z Alyakseem Mihajlavicham U sprave aposhnyaga karol Yan Kazimir zaruchyysya pasyarednictvam imperatara Ferdynanda III Aystryjskiya pasly bralisya dapamagchy pamiryc dzve adveku varaguyuchyya krainy Tady byla padpisany t zv Vilenski dagavor yaki spynyay bayavyya dzeyanni pamizh Rechchu Paspalitaj i Rasiyaj Kampaniya 1658 1660 gadoy16 verasnya 1658 goda padpisany Gadzyacki dagavor yakoe vyznachay yzaemaadnosiny Ukrainy i Polskaj Karony 14 lyutaga 1659 goda rasijskiya vojski ru dze znahodzilisya kazackiya vojski shto perajshli na bok Rechy Paspalitaj i zhorstka raspravilisya z imi 1659 god abloga rasijskimi vojskami gorada Chacherska Kampaniya ab yadnanaga vyalikalitoyskaga i polskaga vojska y 1660 1661 gadah Pachynayuchy z 1658 goda amal usya Belarus byla ahoplena paystannyami kazakoy i shlyahty Getyya vystuplenni vykarystali kiruyuchyya koly Rechy Paspalitaj dlya vyartannya svayoj ulady Takim chynam 18 chervenya 1660 goda pad Lyahavichami byy razbity shmatliki korpus na chale z vayavodam I A Havanskim 28 chervenya tago zh goda ab yadnanae vyalikalitoyskae i polskae vojska P Ya Sapegi i S Charneckaga razbila kalya myastechka Palonka rasijskuyu armiyu I A Havanskaga Paznej 3 lipenya getae zh ab yadnanne vyzvalila Mensk i terytoryyu Belarusi da Bereziny 8 kastrychnika 1660 goda vyalikalitoyskiya i polskiya vojski adbili kalya Chavusay nastuplenne rasijskaj armii i vymusili adstupic da Smalenska Kampaniya 1661 1667 gadoyVaennyya dzeyanni y Vyalikim Knyastve Litoyskim yvosen 1661 goda 1 lyutaga 1661 goda adbylosya paystanne y Magilyove U vyniku garadzhane znishchyli rasijski garnizon uzyali y palon dvuh vayavod i inshyh aficeray Paznej u krasaviku tago zh goda antyrasijskiya paystanni yspyhnuli y Dzisne Sebezhy i Gomeli 3 listapada 1661 goda pacyarpela parazhenne grupa rasijskih vojsk na chale z Havanskim i Ardyn Nashchokinym kalya vyoski Kushliki Na try dni paznej vojski Vyalikaga Knyastva Litoyskaga na chale z S Charneckim razbili kalya Glybokaga rasijskae vojska kalya 12 tys chalavek na chale z I A Havanskim 2 snezhnya vojski VKL vyzvalili Vilnyu Paslya getaga varozhyya baki ne meli ni sil ni srodkay dlya aktyynaga pracyagu vajny Ale yzho y 1664 godze kazackiya i rasijskiya vojski ablazhyli garady Pinsk i Magilyoy u Magilyove byy spaleny zamak Kampaniya 1663 1664 gadoyAndrusayskae peramir ePaslya daygih peramoy 30 studzenya 1667 goda bylo zaklyuchana Andrusayskae peramir e Zgodna z im Smalenskaya Charnigayskaya i Noygarad Severskaya zemli zastavalisya y skladze Rasijskaj dzyarzhavy a belaruskae Padzvinne vyartalasya Vyalikamu knyastvu Litoyskamu Ukraina byla padzelena pa Dnyapry levabyarezhzha adyhodzila da Rasii pravabyarezhzha zamacoyvalasya za Rechchu Paspalitaj Vyvezeny padchas vajny shmattysyachny palon vyartannyu ne padlyagay Akupacyjnaya palityka maskoyskih uladUladu y vyzvalenyh pravincyyah brali y svae ruki carskiya vayavody Imknuchysya znajsci padtrymku myascovyh zhyharoy Alyaksej Mihajlavich pakiday Magdeburgskae prava garadam pryvilei i g d Asabliva padtrymlivalasya pravaslaynaya carkva yoj razdavali zemli yniyatay i katalikoy Uzvyshenne pravaslaya pryvyalo da zakryccya ysih katalickih kascyolay i navuchalnyh ustanoy Cyazhka bylo yayrejskamu naselnictvu Umacoyvayuchy pravaslaynuyu carkvu y Belarusi carski yrad imknuysya calkam uzalezhnic yae ad Maskvy U 1655 godze Magileyskae episkapstva bylo padparadkavana nepasredna patryyarhu Nikanu Cyaper episkapa zacvyardzhala Maskva dahody ishli y Maskvu yana zh trymala pad pilnym naglyadam myascovae duhavenstva Na yzroyni myascovaj carskaj administracyi staylenne novyh uladay da adnavernaga naselnictva Belarusi vyglyadala yzho ne tak pryvabna yak uradavaya palityka Vojska zh naogul ne zvazhala na pravaslaynasc myascovyh zhyharoy Chastku naselnictva novyya ulady perasyalili na terytoryyu Ruskaj dzyarzhavy Masavyh perasyalennyay nyavolnikay z zahoplenyh terytoryj ruski yrad pazbyagay bo y takim vypadku vojska pazbaylyalasya karmavoj bazy U pershuyu chargu naselnictva perasyalyali z terytoryj yakiya mensh layalna stavilisya da novyh uladay Tak u lipeni 1654 goda car adday zagad chtob Belskogo Dorogbuzhskogo i Smolenskogo uezdov Beloruscov odnosilno ne imali i k Moskve i derevni ne posylali I kotorye Boyarskie i vsyakih chinov lyudi povezut k Moskve polonyanikov muzheskogo polu i zhenska i teh vseh polonyanikov veleno na zastavah rosprashivat kto kotorago goroda i uezdu i kakoj chelovek i kakiya very i kotorye skazhutsya Mstislavskogo i inyh zarubezhnyh gorodov litovskie Lyudi Katolichkiya Smyackiya very i Zhidy i Murzy i vskie nekreshennye lyudi i teh propushat k Moskve Perasyalyayuchy naselnictva z VKL carskiya ylady vyrashali nekalki zadach 1 niveliravali straty ad epidemii chumy y Maskve tym samym zasyalyayuchy belaruscay u volnyya damy 2 pazbaylyalisya ad dysidentay na zahoplenyh terytoryyah 3 ekanamichna slabeli Litvu y vypadku perahodu nelayalnyh terytoryj nazad pad uladu karalya Aproch syalyan u Maskvu vyvozili ramesnikay bo bolshasc majstroy kamennaj zalatoj i zbroevaj spray pamerla padchas chumy Car Alyaksej Mihajlavich zagadvay perasyalic z prysyagnuyshyh ablascej umelyh majstroy nadzyaliyshy ih dvarami i daravannem Ramesniki traplyali y Maskvu roznymi sposabami nekatoryya perasyalency z zahadu pryhodzili dobraahvotna i dobraahvotna asyadali na pastayannae zhyharstva chastka perasyalencay vyvozilasya pa rasparadzhenni Maskoyskaj dzyarzhavy a chastka byla vyvezena y chas vajny pryvatnymi asobami ruskimi bayarami vaenachalnikami z uladannyay magnatay i shlyahty y svae votchyny Masavy vyvaz majstroy vycherpvay ramesnikay z belaruskih zemlyay VKL Pra geta napryklad svedchyc paslanne 1660 g vicebskaga vayavody N M Babarykina rasijskamu samadzerzhcu A ikonopisca gosudar Fetki my tobe velikomu gosudaryu ne poslali potomu chto v Vitebske v gorode ikonnik Fetka adin chelovek i v gorode i v slobodah cerkvi bozhii a k tem cerkvam ikony vnov pishet i starye pochinivaet on Fedka Padobnyya chalabitnyya pasylali vayavody sa Shklova Magilyova Kopysi i insh Vyniki vajnyAsnoyny artykul Androsayskae peramir e Mirnyya peragavory pachalisya y vyoscy Androsava na myazhy Mscislayskaga i Smalenskaga vayavodstvay Yany cyagnulisya amal 4 gady Delegacyyu Rasii pradstaylyay pasol A Ardzin Nashchokin rusk Rechy Paspalitaj zhamojcki starosta Yu Glyabovich Adbylosya 39 sustrech pasyadzhennyay pamizh bakami U vyniku 30 studzenya 1667 goda bylo padpisana Androsayskae peramir e terminam na 13 5 goda Rasiya atrymala Smalenshchynu Charnigayshchynu Levabyarezhnuyu Ukrainu i Kiey Zemli Belaruskaga Padzvinnya a geta Vicebshchyna Polachchyna vyartalisya nazad u sklad Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Terytoryya Knyastva pamenshylasya z 370 da 312 tys kv km Vojny meli dramatychnyya vyniki dlya Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Belaruskiya zemli znahodzilisya y stane ekanamichnaj razruhi aslabla karaleyskaya ylada znachna pashyrylisya pravy magnatay U Rechy Paspalitaj uzmacnilisya ganenni suprac pratestantay aryyan pravaslaynyh shto pryvyalo da skasavannya religijnaj talerantnasci Dzyarzhava ystupila y palasu pracyaglaga kryzisu Gl taksamaBitva pad Kushlikami 1661 Radnocki dagavor Braterski hayrus Kanfederacyya KmicichaZnoskiVilenski dagavor byy padpisany pamizh Livonskim ordenam i Vyalikim Knyastvam Litoyskim 31 zhniynya 1559 goda padchas Livonskaj vajny Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj Imperii Sobranie Pervoe Tom I 1649 1675 gg Pod redakciej M M Speranskogo SPb Tip II Otdeleniya Sobstvennoj Ego Imperatorskogo Velichestva Kancelyarii 1830 S 349 350 LitaraturaSaganovich G Nevyadomaya vajna 1654 1667 Genadz Saganovich Mn Navuka i tehnika 1995 143 2 s il ISBN 5 343 01637 5 Malov A V Russko polskaya vojna 1654 1667 gg M Cejhgauz 2006 g ISBN 5 94038 111 1 Bobiatynski K Od Smolenska do Wilna Wojna Rzeczypospolitej z Moskwa 1654 1655 Zaborovskij L V Velikoe knyazhestvo Litovskoe i Rossiya vo vremya polskogo Potopa 1655 1656 gg Dokumenty issledovanie Kossarzecki K Kampania roku 1660 na Litwie Gaweda Marcin Polonka Basia 1660 Romanski Romuald Cudnow 1660 Kubala Ludwik Wojna Moskiewska 1654 1655 Tom III Wisner Henryk Zygmunt III Waza Litwa w epoce Wazow Kroll Piotr Od ugody Hadziackiej do Cudnowa Kozaczyzna miedzy Rzeczapospolita a Moskwa w latach 1658 1660