Эскімосы — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, Грэнландыі і Чукоцкага паўвострава Азіі. Эскімосы кампактна жывуць у ЗША (Аляска), поўначы Канады (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор, Паўночна-Заходнія тэрыторыі, правінцыя Квебек, Нунавут), Грэнландыі, Расіі (Чукоцкая аўтаномная акруга). Агульная колькасць можа дасягаць 200 000 чал.
Мовы адносяцца да эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і.
Культура эскімосаў надзвычай прыстасавана да прыроды арктычных рэгіёнаў. Галоўны традыцыйны занятак — паляванне на марскога звера, займаюцца таксама рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем у тундры.
Назва
Найменне эскімосы ніколі не ўжывалася эскімоскімі народамі ў якасці саманазвы. Яно паходзіць з мовы суседніх індзейскіх народаў і трапіла ў еўрапейскія мовы праз дацкую або французскую. У нашы дні яно шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры і ў афіцыйных дакументах, аднак высоўваецца прапанова называць эскімоскія народы Інуіт—Юпік паводле моў, якімі яны самі карыстаюцца.
Паходжанне
Паходжанне эскімоскіх народаў з’яўляецца надзвычай складаным пытаннем. У першай палове XX стагоддзя вучонымі былі высунуты 2 асноўныя версіі:
- Культура эскімосаў сфарміравалася ў Паўночнай Амерыцы
- Культура эскімосаў сфарміравалася на паўночным захадзе Азіі
Прадстаўнікі першай версіі не адвяргалі міграцыю старажытных людзей з Азіі ў Паўночную Амерыку праз Берынгію, аднак лічылі, што эскімосы сфарміраваліся ў выніку працяглай ізаляцыі ад індзейцаў ужо ў Паўночнай Амерыцы. Так, Франц Боас называў прарадзімай эскімосаў землі на захад ад Гудзонава заліва. Ён сцвярджаў, што менавіта адтуль пачалося рассяленне продкаў эскімосаў па арктычных тэрыторыях, болей за тое — эскімосы і некаторыя індзейскія народы перасяляліся ў Азію і аказалі ўплыў на палеазіяцкія народы Сібіры.
Прыхільнікі другой версіі абапіраліся на археалагічныя знаходкі, якія дэманстравалі тое, што міграцыя палеаэскімосаў адбывалася з захаду на паўночны ўсход. Аднак, нягледзячы на наяўнасць старажытных эскімоскіх стаянак на Чукоцкім паўвостраве і востраве Урангеля, пакуль не выяўлены знаходкі, больш старажытныя, чым на паўночнаамерыканскім беразе.
У нашы дні папярэднія веды пра развіццё старажытных эскімоскіх культур стала перагледжваюцца. Палеагенетыкі высветлілі, што продкі сучасных эскімосаў мігрыравалі ў Паўночную Амерыку каля 6 тысяч гадоў таму, значна пазней, чым продкі індзейцаў. Генетычныя даследаванні паказалі, што палеаэскімосы, якія насялялі арктычныя раёны Канады і Грэнландыі не з’яўляюцца продкамі сучасных эскімосаў. На мысе Дэнгбі на Алясцы знойдзена мікралітычная культура 4—3 тысячагоддзяў да н. э. Яна магла быць непасрэдным папярэднікам культур палеаэскімосаў, а таксама продкаў сучасных эскімосаў. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. на ўсходзе Аляскі і захадзе Чукоцкага паўвострава сфарміравалася археалагічная культура паляўнічых Берынгава мора, што ўжо непасрэдна датычылася сучасных эскімосаў. На яе аснове ўзнікла археалагічная культура Туле, прадстаўнікамі якой з’яўляліся продкі сучасных інуітаў. Продкі юпік пачалі міграцыю з берагоў Берынгава мора ў цэнтральныя землі Аляскі ўздоўж буйных рэк не раней за XIV стагоддзе.
Эскімоскія народы
Эскімоскае традыцыйнае грамадства ніколі не было цэнтралізавана. Групы эскімосаў найчасцей адрозніваліся па паходжанню, заняткам, рэгіёну пражывання і мове, што ў выніку прывяло да стракатай карціны спроб этнічнага падзелу ў навуковых выданнях і афіцыйных дакументах. У нашы дні вучоныя найчасцей выкарыстоўваюць моўны прынцып, тэрытарыяльны, калі размова ідзе пра эскімосаў, што жывуць у розных дзяржавах, радзей — матэрыяльна-культурны. Такім чынам вылучаюць наступныя эскімоскія народы:
- Палеаэскімосы †
- Юпік
- Сугпіят
- Юпік Цэнтральнай Аляскі
- Азіяцкія эскімосы (Сібірскія юпік)
- Грэнландскія інуіты
- Інуіты Нунавут
- Інуіты
- Інуіты
- Інувіялуіт
- Іньюпіят
Зноскі
- Online Etymology Dictionary
- Inuit or Eskimo: Which name to use? Архівавана 18 мая 2015.
- Арутюнов С. А., Сергеев Д. А., Древние культуры азиатских эскимосов: (Уэленский могильник)
- Мачинский А. В., Древняя эскимосская культура на Чукотском полуострове
- Origins of Arctic Peoples Revealed Through Study of Ancient DNA Архівавана 29 верасня 2016.
- The Origin of Amerindians and the Peopling of the Americas According to HLA Genes: Admixture with Asian and Pacific People
- Paleo-Eskimos, and not Inuit, were the first settlers in Arctic, DNA study reveals
- The Denbigh Flint Complex and the Paleo‐Eskimo Settlement of the High Arctic
- Central Yup’ik Eskimos — History and Cultural Relations
- OTTO SCHAEFER, Eskimo Personality and Society — Yesterday and Today(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2019. Праверана 25 ліпеня 2016.
Літаратура
- Эскімосы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- Інуіты: краіны і культуры
- Эскімосы Канады
- Эскімосы Аляскі Архівавана 16 ліпеня 2016.
- Эскімосы Грэнландыі Архівавана 28 студзеня 2016.
- Эскимосы Расіі
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Eskimosy grupa karennyh naroday Paynochnaj Ameryki Grenlandyi i Chukockaga payvostrava Azii Eskimosy kampaktna zhyvuc u ZShA Alyaska poynachy Kanady pravincyya Nyufayndlend i Labrador Paynochna Zahodniya terytoryi pravincyya Kvebek Nunavut Grenlandyi Rasii Chukockaya aytanomnaya akruga Agulnaya kolkasc mozha dasyagac 200 000 chal Eskimos yupik z Alyaski Movy adnosyacca da eskimoskaj galiny eskimoska aleuckaj syam i Kultura eskimosay nadzvychaj prystasavana da pryrody arktychnyh regiyonay Galoyny tradycyjny zanyatak palyavanne na marskoga zvera zajmayucca taksama rybaloystvam zbiralnictvam palyavannem u tundry NazvaNajmenne eskimosy nikoli ne yzhyvalasya eskimoskimi narodami y yakasci samanazvy Yano pahodzic z movy susednih indzejskih naroday i trapila y eyrapejskiya movy praz dackuyu abo francuzskuyu U nashy dni yano shyroka yzhyvaecca y navukovaj litaratury i y aficyjnyh dakumentah adnak vysoyvaecca prapanova nazyvac eskimoskiya narody Inuit Yupik pavodle moy yakimi yany sami karystayucca PahodzhannePahodzhanne eskimoskih naroday z yaylyaecca nadzvychaj skladanym pytannem U pershaj palove XX stagoddzya vuchonymi byli vysunuty 2 asnoynyya versii Kultura eskimosay sfarmiravalasya y Paynochnaj Amerycy Kultura eskimosay sfarmiravalasya na paynochnym zahadze Azii Pradstayniki pershaj versii ne advyargali migracyyu starazhytnyh lyudzej z Azii y Paynochnuyu Ameryku praz Beryngiyu adnak lichyli shto eskimosy sfarmiravalisya y vyniku pracyaglaj izalyacyi ad indzejcay uzho y Paynochnaj Amerycy Tak Franc Boas nazyvay praradzimaj eskimosay zemli na zahad ad Gudzonava zaliva Yon scvyardzhay shto menavita adtul pachalosya rassyalenne prodkay eskimosay pa arktychnyh terytoryyah bolej za toe eskimosy i nekatoryya indzejskiya narody perasyalyalisya y Aziyu i akazali yplyy na paleaziyackiya narody Sibiry Pryhilniki drugoj versii abapiralisya na arhealagichnyya znahodki yakiya demanstravali toe shto migracyya paleaeskimosay adbyvalasya z zahadu na paynochny yshod Adnak nyagledzyachy na nayaynasc starazhytnyh eskimoskih stayanak na Chukockim payvostrave i vostrave Urangelya pakul ne vyyayleny znahodki bolsh starazhytnyya chym na paynochnaamerykanskim beraze U nashy dni papyaredniya vedy pra razviccyo starazhytnyh eskimoskih kultur stala peragledzhvayucca Paleagenetyki vysvetlili shto prodki suchasnyh eskimosay migryravali y Paynochnuyu Ameryku kalya 6 tysyach gadoy tamu znachna paznej chym prodki indzejcay Genetychnyya dasledavanni pakazali shto paleaeskimosy yakiya nasyalyali arktychnyya rayony Kanady i Grenlandyi ne z yaylyayucca prodkami suchasnyh eskimosay Na myse Dengbi na Alyascy znojdzena mikralitychnaya kultura 4 3 tysyachagoddzyay da n e Yana magla byc nepasrednym papyarednikam kultur paleaeskimosay a taksama prodkay suchasnyh eskimosay U kancy 1 tysyachagoddzya da n e na yshodze Alyaski i zahadze Chukockaga payvostrava sfarmiravalasya arhealagichnaya kultura palyaynichyh Beryngava mora shto yzho nepasredna datychylasya suchasnyh eskimosay Na yae asnove yznikla arhealagichnaya kultura Tule pradstaynikami yakoj z yaylyalisya prodki suchasnyh inuitay Prodki yupik pachali migracyyu z beragoy Beryngava mora y centralnyya zemli Alyaski yzdoyzh bujnyh rek ne ranej za XIV stagoddze Eskimoskiya narodyEskimoskae tradycyjnae gramadstva nikoli ne bylo centralizavana Grupy eskimosay najchascej adroznivalisya pa pahodzhannyu zanyatkam regiyonu prazhyvannya i move shto y vyniku pryvyalo da strakataj karciny sprob etnichnaga padzelu y navukovyh vydannyah i aficyjnyh dakumentah U nashy dni vuchonyya najchascej vykarystoyvayuc moyny pryncyp terytaryyalny kali razmova idze pra eskimosay shto zhyvuc u roznyh dzyarzhavah radzej materyyalna kulturny Takim chynam vyluchayuc nastupnyya eskimoskiya narody Paleaeskimosy YupikSugpiyat Yupik Centralnaj Alyaski Aziyackiya eskimosy Sibirskiya yupik dd InuityGrenlandskiya inuity Inuity Nunavut Inuity Inuity Inuviyaluit Inyupiyat dd ZnoskiOnline Etymology Dictionary Inuit or Eskimo Which name to use Arhivavana 18 maya 2015 Arutyunov S A Sergeev D A Drevnie kultury aziatskih eskimosov Uelenskij mogilnik Machinskij A V Drevnyaya eskimosskaya kultura na Chukotskom poluostrove Origins of Arctic Peoples Revealed Through Study of Ancient DNA Arhivavana 29 verasnya 2016 The Origin of Amerindians and the Peopling of the Americas According to HLA Genes Admixture with Asian and Pacific People Paleo Eskimos and not Inuit were the first settlers in Arctic DNA study reveals The Denbigh Flint Complex and the Paleo Eskimo Settlement of the High Arctic Central Yup ik Eskimos History and Cultural Relations OTTO SCHAEFER Eskimo Personality and Society Yesterday and Today nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 12 lipenya 2019 Praverana 25 lipenya 2016 LitaraturaEskimosy Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 18 Kn 1 Dadatak Shchytniki Yaya Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2004 T 18 Kn 1 472 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0295 4 t 18 Kn 1 SpasylkiInuity krainy i kultury Eskimosy Kanady Eskimosy Alyaski Arhivavana 16 lipenya 2016 Eskimosy Grenlandyi Arhivavana 28 studzenya 2016 Eskimosy Rasii