Ту́раў (трансліт.: Turaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, прыстань на р. Прыпяць. За 25 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Жыткавічы, 258 км ад г. Гомеля. Аўтадарогамі злучаны з Давыд-Гарадком, Жыткавічамі, Лельчыцамі. Адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі. Насельніцтва 2 770 чал. (2017).
Горад Тураў
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Тураў на Вікісховішчы |
Назва
У наш час існуе два найбольш вядомыя тлумачэнні паходжання тапоніма «Тураў». Першае звязвае назву паселішча з імем варажскага князя Тура, які лічыцца яго заснавальнікам і ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 980 г. Зрэшты, гэта адзіная летапісная згадка пра «заморскага» Тура (Туры) як заснавальніка і першага ўладара горада. У 1880 г. епіскап Мінскі і Тураўскі Яўгеній у «Нарысе гісторыі Турава», прыкладзеным да выдання твораў Кірылы Тураўскага, пісаў, што ў народнай гаворцы «які-небудзь Турдаў, Турбенд і інш. мог называцца і проста Тур». Таксама ён зазначыў, што існаванне імені Тур у пэўных сферах усходнеславянскага грамадства пацвярджаецца, відаць, назвай царквы Турава бажніца ў старажытным Кіеве, якая згадваецца ў летапісе пад 1146 годам.
Другое пашыранае тлумачэнне наймення Тураў узыходзіць да назвы дзікага быка тура. Так, беларускі этнограф Павел Шпілеўскі лічыў, што летапіснае сцвярджэнне пра нейкага заморскага Тура (Туры) як заснавальніка і першага гаспадара Турава — даніна народнай легендзе. Сваю думку даследчык даводзіў наступным чынам: «па-першае, мы сустракаем масу назваў сёл, вёсак, рэк, палёў, урочышчаў і г. д. з коранем „тур“ на ўсёй прасторы славянскіх пасяленняў, і выводзіць гэтыя назвы не ад славянскага, а ад варажскага кораня — неверагодна; па-другое, у землях дрыгавічоў было мноства тураў, на якіх палявалі кіеўскія князі, напр., Уладзімір Манамах…».
Як адзначаюць А. Крывіцкі і М. Саскевіч, назву «тур» фіксуюць старажытныя пісьмовыя помнікі (напрыклад, буй-тур Усевалада ў «Слове аб палку Ігаравым»), у паўднёвых і заходніх славян захаваліся ўтварэнні ад гэтай назвы сярод найменняў жывёл, раслін, у тапаніміцы, у асобных песнях, былінах і інш. Тым не менш, даследчыкі лічаць гэту гіпотэзу «занадта спрошчанай і гістарычнай слаба матываванай».
Аляксандр Крывіцкі і Мікалай Саскевіч выводзяць назву горада ад зарослай цяпер пратокі ад Прыпяці ў в. Пагост, што размешчана непадалёк ад упадзення ў Прыпяць ракі Сцвіга. Даследчыкі адзначаюць, што паводле ўспамінаў старэйшых жыхароў гэтай вёскі, яшчэ ў даваенныя часы Тур была досыць шырокай і дастаткова глыбокай пратокай, якая была часткай гаспадарскай воднай сістэмы Пагоста: пратока была важнай прыстанню на Прыпяці і Сцвізе адначасова, асабліва пры сплаве лесу. Старажытная пратока Тур мела асаблівае значэнне для падтрымання комплексу жыллёвых, гаспадарчых, абарончых, абрадавых і іншых груп збудаванняў тагачасных насельнікаў Турава праз разгалінаваную водную сістэму. На думку даследчыкаў, такое гідранімічнае паходжанне назвы з’яўляецца «больш блізкім да рэальных падзей таго часу» і родніць Тураў з паўночным Полацкам.
Існуюць таксама і менш вядомыя тлумачэнні наймення Тураў. Некаторыя выводзяць гэту назву ад слова «тура́» (тур) — вежа, іншыя мяркуюць, што на месцы, дзе ўзнік Тураў, у язычніцкай старажытнасці было капішча — месца пакланення нейкаму паважанаму ідалу-заступніку Туру. Аднак наяўнасць асобнага славянскага бажаства з такім іменем А. Прохараў лічыць «не зусім абгрунтаванаю».
Таксама існуе і іншая мясцовая легенда пра паходжанне Турава: у часе набегаў нейкіх «туркаў» адзін з іх, перабіраючыся па тонкім лёдзе на кані недзе там, дзе потым паўстаў Тураў, праваліўся пад лёд і ўтапіўся (паводле іншай версіі — толькі згубіў сваю багатую шапку), аднак, на думку А. Крывіцкага і М. Саскевіча, гэта адвольны народны жарт пабудаваны на сугуччы наймення «Тур» і слова «турак».
Паводле заўвагі беларускага гісторыка Ш. І. Бекцінеева, мала хто з даследчыкаў не звяртае ўвагу на тое, што слова «туры» напісана маленькімі літарамі і, відаць, паказвае не на імя ўласнае «Тур», а на нейкае іншае значэнне (у множным ліку).
Гісторыя
Заснаванне
Першы пісьмовы ўспамін пра Тураў змяшчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» і датуецца 980 годам:
Бѣ бо Рогъволодъ прішелъ и-заморыѩ имѧше власть свою в Полотьскѣ, а Туры Туровѣ, ѿ негоже и Туровци прозвашасѧ |
.
Старажытны горад узнік на сутоках рэчак і , прытокаў Прыпяці, якая ў сваю чаргу ўпадае ў Дняпро, а ён — у Чорнае мора. Гэты рачны шлях здаўна быў вядомы вікінгам, якія актыўна карысталіся ім для гандлю з Канстанцінопалем.
Тураўскае княства
Гарадзішча старажытнага Турава ўключала дзяцінец і вакольны горад. Тураў — адзіны вядомы з крыніц горад X ст. на тэрыторыі дрыгавіцкага засялення, старажытны племянны цэнтр дрыгавічоў. У канцы X ст. стаў палітычным, эканамічным і культурна-рэлігійным цэнтрам Тураўскага княства. Меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, , Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Балтыяй і Валынню.
Першым вядомым тураўскім князем быў Святаполк Уладзіміравіч, сын кіеўскага князя Уладзіміра, пад чыёй уладай знаходзілася Кіеўская Русь, у тым ліку і Тураўскае княства. Святаполк заняў тураўскі сталец у 988 г. Неўзабаве ў канцы X — пачатку XI ст. у Тураве ўзнікла праваслаўнае епіскапства — другое па старажытнасці на тэрыторыі Беларусі. У час княжання Святаполка Ізяславіча (1097—1113) яго жонка-грачанка Варвара заснавала тут .
XII—XIII стагоддзі — час росквіту Турава. Горад меў магутную лінію ўмацаванняў. У той час тут было каля 40 (паводле паданняў — 75—80) цэркваў і манастыроў. Сярод іх былі, прынамсі, два саборныя храмы: Успенскі і Петрапаўлаўскі. Існавалі прынамсі, два, а магчыма, што тры манастыры: Мікольскі мужчынскі , жаночы святой вялікамучаніцы Варвары, епіскапскі Барысаглебскі (першая згадка ў сяр. XII ст.). Магчымае, але малаімавернае існаванне кафедральнага сабора Святой Сафіі. У канцы XIII ст. ў Тураве збудавалі мураваную абарончую вежу (разабраная ў XIX стагоддзі). У гэтыя часы ў горадзе жыў вядомы асветнік Кірыла Тураўскі. У 1158 г. Тураў вытрымаў дзесяцітыднёвую аблогу паўднёварускіх князёў і такім чынам атрымаў незалежнасць ад Кіева, а ў 1160 г. — трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў. Узімку 1241 г. горад поўнасцю зруйнавалі мангола-татары. Менавіта тады, як сведчыць паданне, быў закіданы немаўлятамі славуты калодзеж Тура, пасля чаго на працягу сямі гадоў з яго струменіла жаночае малако.
Перыяд дабрабыту скончыўся ў выніку шэрага феадальных канфліктаў, а пасля таго як рачны гандлёвы шлях страціў сваю актуальнасць (Еўропа і Візантыя былі звязаны ў абход Кіева) Тураў страціў асноўную сваю прывабнасць.
Тураўскае княства ў перыяд феадальнай раздробленасці падзялілася на некалькі ўдзельных княстваў — Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае і іншыя — і страціла сваё значэнне. У гэты час хутка рос Пінск, які апярэджваў у сваім гаспадарчым развіцці Тураў.
Вялікае Княства Літоўскае
У XII—XIV стагоддзях пачалося аб’яднанне абшараў колішніх Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага княстваў вакол Навагрудку. Далучэнне Турава да Вялікага Княства Літоўскага адбылося ў 1320-я гады. У першай трэці XIV ст. перапынілася старажытная дынастыя тураўскіх князёў, у выніку чаго горад перайшоў да вялікіх князёў літоўскіх (у 1430 годзе — ў валоданні вялікага князя Свідрыгайлы Альгердавіча). З XV ст. Тураў знаходзіўся ў складзе Троцкага ваяводства і належаў князям Глінскім.
З канца XV стагоддзя крымскія татары неаднойчы ўчынялі рабаўнічыя набегі на тэрыторыю сучаснай Беларусі. У 1497 годзе яны забілі непадалёку ад Мазыра мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі . У час вайны 1500—1503 гадоў з Маскоўскай дзяржавай Іван III неаднаразова інструктаваў Менглі-Гірэя, каб крымскія загоны накіроўваліся ў бок Слуцка, Турава, Пінска з мэтай аслабіць усходнія межы Вялікага Княства Літоўскага. Карыстаючыся тым, што асноўныя сілы Вялікага Княства ваявалі ў гэты час з Масквой, крымчакі неаднаразова спусташалі літоўскія землі. Восенню 1502 года яны перайшлі Прыпяць і пачалі рабаваць ваколіцы Турава і Пінска. Славуты слуцкі князь Сямён Алелькавіч перахапіў крымчакоў за 6 міль ад Бабруйска і ўшчэнт разбіў іх, вызваліўшы вялікі палон.
У 1507 годзе феадалы, якія шукалі саюза з Масквой і нярэдка адкрыта пераходзілі на бок Маскоўскай дзяржавы, узнялі паўстанне пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага. У 1508 г. цэнтрам паўстання стаў Тураў — спадчыннае ўладанне князёў Глінскіх. Адсюль князь Міхаіл са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляла «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», «Мозыр взял и своими людмн осадил». Аднак у 1508 годзе паўстанне пацярпела паражэнне. Пасля таго, як Глінскі збег у Маскоўскае княства, Тураў перайшоў да Канстанціна Астрожскага, які заняўся яго ўзнаўленнем. У 1521 годзе горад быў паўторна разбураны татарамі, і Астрожскія мусілі яшчэ раз будаваць на Замкавай гары ўмацаваны замак — апошні, рэшткі якога захаваліся да XIX ст. і апісваліся вядомым падарожнікам Паўлам Шпілеўскім. Астрожскія кіравалі Туравам больш за стагоддзе (з 1508 па 1620 г.), пакуль ён не быў аддадзены ў якасці выкупу за княжну з роду Сапегаў. У 1521 годзе на Тураў ізноў нападалі татары.
У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў Тураў увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У гэты час горада складалася з асноўнай часткі і двух прадмесцяў — і Запясочча.
У 1649 спалены войскамі гетмана Януша Радзівіла, пасля пажару горад так і не быў адноўлены да канца: з былых землеўладанняў захавалася толькі чвэрць.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі некалькі разоў спусташалі Тураў. Масква ажыццяўляла свае даўнія планы па захопе Літвы і распачала крывавую вайну, якая забрала больш за палову насельніцтва Вялікага Княства. У ліпені 1654 года казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насмерць забівалі, маёмасць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Казакі з’яўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасні 1654 года на і (ніжэй па Прыпяці) воласці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстарасты Фёдара Ляўковіча, чужынцы «не толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвалі…» 24 верасня яны «да апошняй халупы» спалілі вёскі Верасніца, Букча, Глінная, , Колкі, і спустошылі дзясяткі іншых. Забіралі ўсё да драбніцы. У Астражанцы і замардавалі нават папоў, у Гліннай святога айца расстралялі, а недамучаных людзей жывых засыпалі зямлёй. Целы мерцвякоў выкідвалі з дамавін. Урэшце, пагаспадарыўшы ў апусцелым Тураве, захопнікі пакінулі яго, а мяшчанам, якія паразбягаліся, і ўсёй воласці сказалі вяртацца ў горад, запэўніўшы, што чапаць іх не будуць. Аднак 30 кастрычніка, калі людзі вярнуліся, на іх накінулася варожае войска. Хапалі ўсё ў хатах, рыначных каморах, а найбольш — «вымучвалі» ў жыхароў грошы. Некалькі чалавек пры гэтым забілі. Вялізны статак кароў (за 6 тысяч) быў адагнаны на Украіну. Неўзабаве войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай Януша Радзівіла вызваліла Тураў. Пасля выгнання маскоўскіх захопнікаў у Тураве засталося толькі 111 дымоў, тады як у 1648 іх было 401.
У XVIII ст. Тураўскі маёнтак зваўся графствам, хоць яго ўладальнікі не былі графамі. Паводле звестак за 1790 год, у Тураве было 497 дымоў.
Расійская імперыя
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Тураў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Мазырскага павета. Часткай Тураўскага маёнтка ў гэты час валодаў граф, маршалак Галоўнага Літоўскага трыбунала . Другую частку, якая належала дзяржаве, расійскія ўлады перадалі як узнагароду за шчырую службу генералу Сялябіну. У Тураве ў той час налічвалася каля пяцісот будынкаў, было сем цэркваў і сінагога.
У 1793 годзе англійская акцыянерная кампанія Піта і Форстэра купіла ў Салагуба лясныя ўгоддзі і пачала па-драпежніцку секчы лес і адпраўляць яго па Прыпяці, Дняпры і Заходнім Бугу за мяжу. Пра злачынства даведаліся ў Пецярбургу, і ў 1800 годзе выйшаў спецыяльны ўказ імператара Паўла I, які прадпісаў скасаваць дагавор і ўзяць маёнтак у дзяржаўны скарб.
Паводле імяннога царскага ўказа ад 6 верасня 1795 года ў краі была заснавана паштовая сувязь. Паштовая дарога прайшла ад Мазыра да Давыд-Гарадка праз Жыткавічы (8 коней, 4 паштальёны), Тураў (тое самае) і далей праз Ленін (тое самае). У Тураве дзейнічала жыццёва неабходная для свайго рэгіёна прыстань і паромная пераправа. Прыстань была ўладкавана на высокім беразе і дзякуючы гэтаму ніколі не затапллялася.
Новыя беды і разбурэнні прынесла краю расійска-французская вайна. Ваенныя спусташэнні абязлюджвалі цэлыя мясцовасці. З 1812 па 1817 год насельніцтва Турава з прычыны голаду зменшылася амаль на тры чвэрці.
Паўстанне Кастуся Каліноўскага не ахапіла край, хоць хвалі яго, глухія звесткі пра змагароў за лепшую долю супраць іншаземных прыгнятальнікаў даходзілі і сюды. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у тутэйшых непраходных лясах і балотах хаваліся рэшткі разбітага ў 1864 годзе войска паўстанцаў.
У 1865 у Тураве выяўлены адзін з найстаражытнейшых рукапісных помнікаў 11 ст. — Тураўскае евангелле; самая ранняя кніга (з тых, што захаваліся), створаная на тэрыторыі Беларусі.
«У гістарычных адносінах найбольш старажытным і выдатным паселішчам трэба лічыць Тураў, на сёння нязначнае, беднае мястэчка на правым баку Прыпяці…Сёння Тураў, акрамя ўспамінаў аб мінулай велічы, аб значнасці яго ў гістарычных адносінах, нічым асаблівым не выдатны» — пісаў Адам Кіркор у 3-й кнізе «Маляўнічай Расіі» (1882).
З XIX стагоддзя лёс Турава непарыўна звязаны з суседнім горадам Жыткавічы.
XX стагоддзе
З кастрычніка 1917 года па люты 1918 года ў Тураве ўсталявалася савецкая ўлада, з лютага 1918 года па снежань 1918 года — нямецкія акупанты і гетманаўская ўлада, са снежня 1918 года па жнівень 1919 года — зноў савецкая ўлада, са жніўня 1919 года па 14 ліпеня 1920 года — польская ўлада. 18 ліпеня 1920 года ў месце канчаткова замацаваліся саветы.
З 1924 па 1962 год мястэчка было цэнтрам Тураўскага раёна (з 1938 па 1954 — у складзе Палескай вобласці, з 1954 — у Гомельскай). У 1926 годзе ў Тураве жыло 5393 чалавекі (на тысячу жыхароў — 55 рамеснікаў). Да 1939 года насельніцтва мястэчка ў выніку войнаў, масавых рэпрэсій павялічылася ўсяго на 46 чалавек.
Згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 года Тураў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.
Летам 1941 года горад захапілі нямецкія войскі, а ўжо ў кастрычніку пачала сваю дзейнасць Тураўская антыфашысцкая арганізацыя. Горад быў вызвалены 5 ліпеня 1944 года.
У 1962 годзе Тураўскі раён быў скасаваны, сам горад увайшоў у склад Жыткавіцкага раёна. У 1976 годзе ў межы гарадскога пасёлка Тураў уключана вёска Дварэц, якая знаходзіла ў адміністрацыйным падпарадкаванні Тураўскага пассавета.
Сучаснасць
3 жніўня 2004 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў Тураву статус горада. У верасні таго ж года ў Тураве прайшлі Дні беларускага пісьменства. У наш час у Тураве ствараецца турыстычная інфраструктура, у 2008 годзе тут збудавалі новую гасцініцу.
Адзінае прамысловае прадпрыемства, якое працуе на сёння ў горадзе — кансервавы завод, што выпускае кансерваваную гародніну і сокі. З 2011 года пачалося будаўніцтва малочнага завода.
14 мая 2014 года вёска Крэмнае, раней падпарадкаваная Тураўскагаму гарадскому Савету, увайшла ў склад Азяранскага сельсавета.
Насельніцтва
- XIII стагоддзе: 1200-я — каля 6 тыс. чал.
- XVII стагоддзе: 1648 — 401 двор; 1649 — 3 тыс. чал.; 1667 — 111 двароў
- XVIII стагоддзе: 1793 — 500 двароў
- XIX стагоддзе: 1886 — 1 183 чал., 370 двароў
- XX стагоддзе: 1909 — 6 435 чал., 675 двароў; 1923 — 6 217 чал.; 1924 — 5 264 чал., 856 двароў; 1926 — 5 393 чал.; 1933 — 4,5 тыс. чал.; 1939 — 5 439 чал.; 1979 — 3 799 чал.; 2000 — 3,5 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2003 — 3,2 тыс. чал.; 2006 — 3,1 тыс. чал.; 2008 — 3,1 тыс. чал.; 2009 — 2 967 чал. (перапіс); 2016 — 2 795 чал.; 2017 — 2 770 чал.
У свой час, калі Тураў быў цэнтрам раёна, колькасць яго насельніцтва была той жа, што і ў іншых малых гарадах. Пасля 1961 г. Тураў пазбавіўся свайго статусу, тады і пачалося зніжэнне колькасці насельніцтва, якое працягваецца і сёння.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (кансервавы завод) прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
У Тураве працуе малаказавод, дзе вырабляюць сыры па італьянскай тэхналогіі (гандлёва марка «Bonfesto»).
Тураў — папулярны цэнтр турызму:
- у горадзе размешчана адміністрацыя Нацыянальнага парку «Прыпяцкі»;
- горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Калыска народнай культуры ўсходніх славян», «Да вытокаў старажытнага княства»;
- распрацавана турыстычная праграма «Залатое кольца Гомельшчыны», дзе Тураў з’яўляецца адным з пунктаў маршруту падарожнікаў.
Турыстаў абслугоўваюць дзве гарадскія гасцініцы.
Культура
- Тураўскі краязнаўчы музей
- Тураўскі музей прыроды
Рэлігія
У Тураве з часоў Св. Уладзіміра зацвердзілася адна з першых епіскапскіх кафедр. Тураў з’яўляўся сапраўдным цэнтрам праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. У XVI стагоддзі на Тураўшчыне налічвалася каля 80 цэркваў і два саборы. Практычна ўсе яны былі страчаны ў час шматлікіх войнаў з маскавітамі і татарамі.
У 1913 годзе ў Тураве налічвалася ўсяго 17 цэркваў, 4 капліцы, касцёл, 3 сінагогі, 5 малітвенных дамоў. А ў 1980 годзе, у год тысячагоддзя Турава, на ўвесь Жыткавіцкі раён была адкрыта толькі адна Усіхсвяцкая царква ў старажытным горадзе над Прыпяццю.
У 2010 годзе пачалося будаўніцтва новага кафедральнага сабора. 11 мая 2013 года сабор быў асвячоны ў гонар святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх.
Славутасці
- Тураўскае гарадзішча — месца Тураўскага замка — археалагічны помнік (у паўночна-заходняй частцы горада)
- Музей на месцы падмурка буйной царквы (XIII ст.)
- — біялагічны заказнік мясцовага значэння (мяжуе з паўночнай часткай горада, арэндуецца ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»)
- Тураўскія крыжы — адзін быццам прыплыў у Тураў уверх па цячэнні Прыпяці, два іншых — растуць з-пад зямлі. Акрамя гэтага яшчэ два каменныя крыжы (вышыня 1 м, шырыня 0,6 м) з Барысаглебскіх могілак у Тураве захоўваюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
- Усехсвяцкая царква
- Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх
Помнікі:
- Кірылу Тураўскаму на Замкавай гары (1994 г.);
- Канстанціну Астрожскаму — ваеннаму і палітычнаму дзеячу часоў ВКЛ;
- брацкая магіла савецкіх воінаў;
- Памятны знак у гонар 1000-годдзя Турава.
Вядомыя асобы
- Сямён Бярнардавіч Гінзберг (нар. 1928) — беларускі архітэктар.
- (нар. 1930) -- савецкі матэматык.
Гл. таксама
- Аблуква
- Галава (возера)
- Плюшчын
- Пінска-Тураўскі полк
- Гарады Гомельскай вобласці
- Гарады Беларусі
Зноскі
- http://gp.by/upload/iblock/0c7/0c77b7a70bc8b48d969b9da8379e9542.pdf
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 380.
- Крывіцкі, А., Саскевіч, М. А імя яму Тураў... // Спадчына. — 1994. — № 2. — С. 28.
- Кирилл еп. Творения Кирилла, епископа Туровского, с предварительным очерком истории Турова и туровской епархии до XIII века. — Киев, 1880. — 296 с.
- Крывіцкі, А., Саскевіч, М. А імя яму Тураў… // Спадчына. — Мн.: 1994. — № 2. — С. 29.
- Крывіцкі, А., Саскевіч, М. А імя яму Тураў... // Спадчына. — Мн.: 1994. — № 2. — С. 32—34.
- Крывіцкі, А., Саскевіч, М. А імя яму Тураў... // Спадчына. — Мн.: 1994. — № 2. — С. 30.
- Прохараў, А. Тур // Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-е выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2006. — С. 510.
- Крывіцкі, А., Саскевіч, М. А імя яму Тураў... // Спадчына. — Мн.: 1994. — № 2. — С. 31.
- Бектинеев, Ш. И. Этимология названия города Турова / Ш. И. Бектинеев // Матэрыялы па археалогіі Беларусі.№ 3: Да 70-годдзя з дня нараджэння П. Ф. Лысенка / [НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Уклад. А. М. Мядзведзеў, І. М. Язэпенка; Навук. рэд. А. М. Мядзведзеў]. — Мн.: [б. в.], 2001. — 280 с.: іл. — С. 16 — 19.
- ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. — С. 76.
- Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.
- Turaŭ // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 208.
- «Государев поход» 1655 // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- Тураў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 676. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Смиловицкий, Л. Евреи в Турове: история местечка Мозырского Полесья / Леонид Смиловицкий; ред. Лена Драгицкая. — Иерусалим: [б. и.], 2008. — 798, [2] с., [24] л. ил., портр.: ил. — С. 137. — ISBN 978-965-555-352-9.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 августа 2004 г. № 939 Об отнесении г.п. Туров к категории городов районного подчинения
- Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 августа 2004 г. № 105 Об отнесении городского поселка Туров к категории городов районного подчинения
- Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік: «Дрэнных спецыялістаў не бывае» // Звязда.
- Решение Гомельского Областного Совета депутатов 14 мая 2014 г. № 13 «О некоторых вопросах административнотерриториального устройства Житковичского района Гомельской области» (руск.). Pravo.by.
- Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 20 жніўня 2014.
- Кафедральны сабор свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх // сайт Тураўскай епархіі. (руск.)
- Зялёны партал пра Тураўскі луг
- Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тураў
- Геаграфічныя звесткі па тэме Тураў на OpenStreetMap
- Тураў на Radzima.org
- Фотаздымкі Турава на globustut.by
- Тураў у праекце «Залатое кольца Гомельшчыны» Архівавана 18 кастрычніка 2012.
- Горад Тураў у легендах і міфах
- Тураўскія крыжы
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Tu ray translit Turaŭ gorad rayonnaga padparadkavannya y Zhytkavickim rayone Gomelskaj voblasci Belarusi prystan na r Prypyac Za 25 km na paydnyovy zahad ad gorada i chygunachnaj stancyi Zhytkavichy 258 km ad g Gomelya Aytadarogami zluchany z Davyd Garadkom Zhytkavichami Lelchycami Adzin z najstarejshyh garadoy Belarusi Naselnictva 2 770 chal 2017 Gorad TurayPomnik Kirylu Turayskamu na Zamchyshchy Gerb ScyagKraina BelarusVoblasc GomelskayaRayon ZhytkavickiKaardynaty 52 04 09 pn sh 27 44 10 u d H G Ya OPershaya zgadka 980Gorad z 2004Ploshcha 5 46029 km Vyshynya centra 125 mNaselnictva 2 752 chal 1 studzenya 2024 Chasavy poyas UTC 3Telefonny kod 375 2353Pashtovy indeks 247980Aytamabilny kod 3SAATA 3216510000Turay na karce Belarusi Turay na VikishovishchyNazvaU nash chas isnue dva najbolsh vyadomyya tlumachenni pahodzhannya taponima Turay Pershae zvyazvae nazvu paselishcha z imem varazhskaga knyazya Tura yaki lichycca yago zasnavalnikam i ypaminaecca y Apovesci minulyh chasoy pad 980 g Zreshty geta adzinaya letapisnaya zgadka pra zamorskaga Tura Tury yak zasnavalnika i pershaga yladara gorada U 1880 g episkap Minski i Turayski Yaygenij u Naryse gistoryi Turava prykladzenym da vydannya tvoray Kiryly Turayskaga pisay shto y narodnaj gavorcy yaki nebudz Turday Turbend i insh mog nazyvacca i prosta Tur Taksama yon zaznachyy shto isnavanne imeni Tur u peynyh sferah ushodneslavyanskaga gramadstva pacvyardzhaecca vidac nazvaj carkvy Turava bazhnica y starazhytnym Kieve yakaya zgadvaecca y letapise pad 1146 godam Drugoe pashyranae tlumachenne najmennya Turay uzyhodzic da nazvy dzikaga byka tura Tak belaruski etnograf Pavel Shpileyski lichyy shto letapisnae scvyardzhenne pra nejkaga zamorskaga Tura Tury yak zasnavalnika i pershaga gaspadara Turava danina narodnaj legendze Svayu dumku dasledchyk davodziy nastupnym chynam pa pershae my sustrakaem masu nazvay syol vyosak rek palyoy urochyshchay i g d z koranem tur na ysyoj prastory slavyanskih pasyalennyay i vyvodzic getyya nazvy ne ad slavyanskaga a ad varazhskaga koranya neveragodna pa drugoe u zemlyah drygavichoy bylo mnostva turay na yakih palyavali kieyskiya knyazi napr Uladzimir Manamah Yak adznachayuc A Kryvicki i M Saskevich nazvu tur fiksuyuc starazhytnyya pismovyya pomniki napryklad buj tur Usevalada y Slove ab palku Igaravym u paydnyovyh i zahodnih slavyan zahavalisya ytvarenni ad getaj nazvy syarod najmennyay zhyvyol raslin u tapanimicy u asobnyh pesnyah bylinah i insh Tym ne mensh dasledchyki lichac getu gipotezu zanadta sproshchanaj i gistarychnaj slaba matyvavanaj Alyaksandr Kryvicki i Mikalaj Saskevich vyvodzyac nazvu gorada ad zaroslaj cyaper pratoki ad Prypyaci y v Pagost shto razmeshchana nepadalyok ad upadzennya y Prypyac raki Scviga Dasledchyki adznachayuc shto pavodle yspaminay starejshyh zhyharoy getaj vyoski yashche y davaennyya chasy Tur byla dosyc shyrokaj i dastatkova glybokaj pratokaj yakaya byla chastkaj gaspadarskaj vodnaj sistemy Pagosta pratoka byla vazhnaj prystannyu na Prypyaci i Scvize adnachasova asabliva pry splave lesu Starazhytnaya pratoka Tur mela asablivae znachenne dlya padtrymannya kompleksu zhyllyovyh gaspadarchyh abaronchyh abradavyh i inshyh grup zbudavannyay tagachasnyh naselnikay Turava praz razgalinavanuyu vodnuyu sistemu Na dumku dasledchykay takoe gidranimichnae pahodzhanne nazvy z yaylyaecca bolsh blizkim da realnyh padzej tago chasu i rodnic Turay z paynochnym Polackam Isnuyuc taksama i mensh vyadomyya tlumachenni najmennya Turay Nekatoryya vyvodzyac getu nazvu ad slova tura tur vezha inshyya myarkuyuc shto na mescy dze yznik Turay u yazychnickaj starazhytnasci bylo kapishcha mesca paklanennya nejkamu pavazhanamu idalu zastupniku Turu Adnak nayaynasc asobnaga slavyanskaga bazhastva z takim imenem A Proharay lichyc ne zusim abgruntavanayu Taksama isnue i inshaya myascovaya legenda pra pahodzhanne Turava u chase nabegay nejkih turkay adzin z ih perabirayuchysya pa tonkim lyodze na kani nedze tam dze potym paystay Turay pravaliysya pad lyod i ytapiysya pavodle inshaj versii tolki zgubiy svayu bagatuyu shapku adnak na dumku A Kryvickaga i M Saskevicha geta advolny narodny zhart pabudavany na suguchchy najmennya Tur i slova turak Pavodle zayvagi belaruskaga gistoryka Sh I Bekcineeva mala hto z dasledchykay ne zvyartae yvagu na toe shto slova tury napisana malenkimi litarami i vidac pakazvae ne na imya ylasnae Tur a na nejkae inshae znachenne u mnozhnym liku GistoryyaZasnavanne Pershy pismovy yspamin pra Turay zmyashchaecca y Apovesci minulyh chasoy i datuecca 980 godam Bѣ bo Rogvolod prishel i zamoryѩ imѧshe vlast svoyu v Polotskѣ a Tury Turovѣ ѿ negozhe i Turovci prozvashasѧ Starazhytny gorad uznik na sutokah rechak i prytokay Prypyaci yakaya y svayu chargu ypadae y Dnyapro a yon u Chornae mora Gety rachny shlyah zdayna byy vyadomy vikingam yakiya aktyyna karystalisya im dlya gandlyu z Kanstancinopalem Turayskae knyastva Krayavid z Zamkavaj gary Garadzishcha starazhytnaga Turava yklyuchala dzyacinec i vakolny gorad Turay adziny vyadomy z krynic gorad X st na terytoryi drygavickaga zasyalennya starazhytny plemyanny centr drygavichoy U kancy X st stay palitychnym ekanamichnym i kulturna religijnym centram Turayskaga knyastva Mey shyrokiya gandlyovyya suvyazi z Kievam Blizkim Ushodam Syarednyaj Aziyaj Baltyyaj i Valynnyu Pershym vyadomym turayskim knyazem byy Svyatapolk Uladzimiravich syn kieyskaga knyazya Uladzimira pad chyyoj uladaj znahodzilasya Kieyskaya Rus u tym liku i Turayskae knyastva Svyatapolk zanyay turayski stalec u 988 g Neyzabave y kancy X pachatku XI st u Turave yznikla pravaslaynae episkapstva drugoe pa starazhytnasci na terytoryi Belarusi U chas knyazhannya Svyatapolka Izyaslavicha 1097 1113 yago zhonka grachanka Varvara zasnavala tut XII XIII stagoddzi chas roskvitu Turava Gorad mey magutnuyu liniyu ymacavannyay U toj chas tut bylo kalya 40 pavodle padannyay 75 80 cerkvay i manastyroy Syarod ih byli prynamsi dva sabornyya hramy Uspenski i Petrapaylayski Isnavali prynamsi dva a magchyma shto try manastyry Mikolski muzhchynski polsk zhanochy svyatoj vyalikamuchanicy Varvary episkapski Barysaglebski polsk pershaya zgadka y syar XII st Magchymae ale malaimavernae isnavanne kafedralnaga sabora Svyatoj Safii U kancy XIII st y Turave zbudavali muravanuyu abaronchuyu vezhu razabranaya y XIX stagoddzi U getyya chasy y goradze zhyy vyadomy asvetnik Kiryla Turayski U 1158 g Turay vytrymay dzesyacitydnyovuyu ablogu paydnyovaruskih knyazyoy i takim chynam atrymay nezalezhnasc ad Kieva a y 1160 g trohtydnyovuyu ablogu valynskih knyazyoy Uzimku 1241 g gorad poynascyu zrujnavali mangola tatary Menavita tady yak svedchyc padanne byy zakidany nemaylyatami slavuty kalodzezh Tura paslya chago na pracyagu syami gadoy z yago strumenila zhanochae malako Peryyad dabrabytu skonchyysya y vyniku sheraga feadalnyh kanfliktay a paslya tago yak rachny gandlyovy shlyah straciy svayu aktualnasc Eyropa i Vizantyya byli zvyazany y abhod Kieva Turay straciy asnoynuyu svayu pryvabnasc Turayskae knyastva y peryyad feadalnaj razdroblenasci padzyalilasya na nekalki ydzelnyh knyastvay Turayskae Pinskae Sluckae Kleckae i inshyya i stracila svayo znachenne U gety chas hutka ros Pinsk yaki apyaredzhvay u svaim gaspadarchym razvicci Turay Vyalikae Knyastva Litoyskae Panarama gorada Napaleon Orda 1856 U XII XIV stagoddzyah pachalosya ab yadnanne absharay kolishnih Polackaga Turava Pinskaga i Smalenskaga knyastvay vakol Navagrudku Daluchenne Turava da Vyalikaga Knyastva Litoyskaga adbylosya y 1320 ya gady U pershaj treci XIV st perapynilasya starazhytnaya dynastyya turayskih knyazyoy u vyniku chago gorad perajshoy da vyalikih knyazyoy litoyskih u 1430 godze y valodanni vyalikaga knyazya Svidrygajly Algerdavicha Z XV st Turay znahodziysya y skladze Trockaga vayavodstva i nalezhay knyazyam Glinskim Z kanca XV stagoddzya krymskiya tatary neadnojchy ychynyali rabaynichyya nabegi na terytoryyu suchasnaj Belarusi U 1497 godze yany zabili nepadalyoku ad Mazyra mitrapalita kieyskaga i ysyae Rusi U chas vajny 1500 1503 gadoy z Maskoyskaj dzyarzhavaj Ivan III neadnarazova instruktavay Mengli Gireya kab krymskiya zagony nakiroyvalisya y bok Slucka Turava Pinska z metaj aslabic ushodniya mezhy Vyalikaga Knyastva Litoyskaga Karystayuchysya tym shto asnoynyya sily Vyalikaga Knyastva vayavali y gety chas z Maskvoj krymchaki neadnarazova spustashali litoyskiya zemli Vosennyu 1502 goda yany perajshli Prypyac i pachali rabavac vakolicy Turava i Pinska Slavuty slucki knyaz Syamyon Alelkavich perahapiy krymchakoy za 6 mil ad Babrujska i yshchent razbiy ih vyzvaliyshy vyaliki palon U 1507 godze feadaly yakiya shukali sayuza z Maskvoj i nyaredka adkryta perahodzili na bok Maskoyskaj dzyarzhavy uznyali paystanne pad kiraynictvam Mihala Glinskaga U 1508 g centram paystannya stay Turay spadchynnae yladanne knyazyoy Glinskih Adsyul knyaz Mihail sa svaim atradam pajshoy da Mazyra i yak pavedamlyala Hronika Litoyskaya i Zhamojckaya Mozyr vzyal i svoimi lyudmn osadil Adnak u 1508 godze paystanne pacyarpela parazhenne Paslya tago yak Glinski zbeg u Maskoyskae knyastva Turay perajshoy da Kanstancina Astrozhskaga yaki zanyaysya yago yznaylennem U 1521 godze gorad byy paytorna razburany tatarami i Astrozhskiya musili yashche raz budavac na Zamkavaj gary ymacavany zamak aposhni reshtki yakoga zahavalisya da XIX st i apisvalisya vyadomym padarozhnikam Paylam Shpileyskim Astrozhskiya kiravali Turavam bolsh za stagoddze z 1508 pa 1620 g pakul yon ne byy addadzeny y yakasci vykupu za knyazhnu z rodu Sapegay U 1521 godze na Turay iznoy napadali tatary U vyniku administracyjna terytaryyalnaj reformy 1565 1566 gadoy Turay uvajshoy u sklad Pinskaga paveta Berascejskaga vayavodstva U gety chas gorada skladalasya z asnoynaj chastki i dvuh pradmescyay i Zapyasochcha Vid na gorad pach XX st U 1649 spaleny vojskami getmana Yanusha Radzivila paslya pazharu gorad tak i ne byy adnoyleny da kanca z bylyh zemleyladannyay zahavalasya tolki chverc U vajnu Rasii z Rechchu Paspalitaj maskoyskiya zahopniki nekalki razoy spustashali Turay Maskva azhyccyaylyala svae dayniya plany pa zahope Litvy i raspachala kryvavuyu vajnu yakaya zabrala bolsh za palovu naselnictva Vyalikaga Knyastva U lipeni 1654 goda kazaki nalyaceyshy na vyoski i myastechki Turayshchyny syalyan muchyli nasmerc zabivali mayomasc ih usyu zabirali inshyya vyoski agnyom palili Paznej syudy pryhodziy kazacki polk nejkaga Gryshki Chornaga Kazaki z yaylyalisya tut i razam z maskoyskimi ratnikami U verasni 1654 goda na i nizhej pa Prypyaci volasci napala maskoyskae vojska Pavodle zayavy turayskaga padstarasty Fyodara Lyaykovicha chuzhyncy ne tolki y damah syalyanskih shto zmagli adshukac zabrali ale syalyan u lyasah znahodzyachy nekatoryh nasmerc pazamuchvali 24 verasnya yany da aposhnyaj halupy spalili vyoski Verasnica Bukcha Glinnaya Kolki i spustoshyli dzyasyatki inshyh Zabirali ysyo da drabnicy U Astrazhancy i zamardavali navat papoy u Glinnaj svyatoga ajca rasstralyali a nedamuchanyh lyudzej zhyvyh zasypali zyamlyoj Cely mercvyakoy vykidvali z damavin Ureshce pagaspadaryyshy y apuscelym Turave zahopniki pakinuli yago a myashchanam yakiya parazbyagalisya i ysyoj volasci skazali vyartacca y gorad zapeyniyshy shto chapac ih ne buduc Adnak 30 kastrychnika kali lyudzi vyarnulisya na ih nakinulasya varozhae vojska Hapali ysyo y hatah rynachnyh kamorah a najbolsh vymuchvali y zhyharoy groshy Nekalki chalavek pry getym zabili Vyalizny statak karoy za 6 tysyach byy adagnany na Ukrainu Neyzabave vojska Vyalikaga Knyastva Litoyskaga pad kamandaj Yanusha Radzivila vyzvalila Turay Paslya vygnannya maskoyskih zahopnikay u Turave zastalosya tolki 111 dymoy tady yak u 1648 ih bylo 401 U XVIII st Turayski mayontak zvaysya grafstvam hoc yago yladalniki ne byli grafami Pavodle zvestak za 1790 god u Turave bylo 497 dymoy Rasijskaya imperyya Carkva Usih Svyatyh I Serbay pachatak XX st U vyniku drugoga padzelu Rechy Paspalitaj 1793 Turay apynuysya y skladze Rasijskaj imperyi myastechka centr volasci Mazyrskaga paveta Chastkaj Turayskaga mayontka y gety chas valoday graf marshalak Galoynaga Litoyskaga trybunala Druguyu chastku yakaya nalezhala dzyarzhave rasijskiya ylady peradali yak uznagarodu za shchyruyu sluzhbu generalu Syalyabinu U Turave y toj chas nalichvalasya kalya pyacisot budynkay bylo sem cerkvay i sinagoga U 1793 godze anglijskaya akcyyanernaya kampaniya Pita i Forstera kupila y Salaguba lyasnyya ygoddzi i pachala pa drapezhnicku sekchy les i adpraylyac yago pa Prypyaci Dnyapry i Zahodnim Bugu za myazhu Pra zlachynstva davedalisya y Pecyarburgu i y 1800 godze vyjshay specyyalny ykaz imperatara Payla I yaki pradpisay skasavac dagavor i yzyac mayontak u dzyarzhayny skarb Pavodle imyannoga carskaga ykaza ad 6 verasnya 1795 goda y krai byla zasnavana pashtovaya suvyaz Pashtovaya daroga prajshla ad Mazyra da Davyd Garadka praz Zhytkavichy 8 konej 4 pashtalyony Turay toe samae i dalej praz Lenin toe samae U Turave dzejnichala zhyccyova neabhodnaya dlya svajgo regiyona prystan i paromnaya peraprava Prystan byla yladkavana na vysokim beraze i dzyakuyuchy getamu nikoli ne zatapllyalasya Novyya bedy i razburenni prynesla krayu rasijska francuzskaya vajna Vaennyya spustashenni abyazlyudzhvali celyya myascovasci Z 1812 pa 1817 god naselnictva Turava z prychyny goladu zmenshylasya amal na try chverci Paystanne Kastusya Kalinoyskaga ne ahapila kraj hoc hvali yago gluhiya zvestki pra zmagaroy za lepshuyu dolyu suprac inshazemnyh prygnyatalnikay dahodzili i syudy Pavodle yspaminay myascovyh zhyharoy u tutejshyh neprahodnyh lyasah i balotah havalisya reshtki razbitaga y 1864 godze vojska paystancay U 1865 u Turave vyyayleny adzin z najstarazhytnejshyh rukapisnyh pomnikay 11 st Turayskae evangelle samaya rannyaya kniga z tyh shto zahavalisya stvoranaya na terytoryi Belarusi U gistarychnyh adnosinah najbolsh starazhytnym i vydatnym paselishcham treba lichyc Turay na syonnya nyaznachnae bednae myastechka na pravym baku Prypyaci Syonnya Turay akramya yspaminay ab minulaj velichy ab znachnasci yago y gistarychnyh adnosinah nichym asablivym ne vydatny pisay Adam Kirkor u 3 j knize Malyaynichaj Rasii 1882 Z XIX stagoddzya lyos Turava neparyyna zvyazany z susednim goradam Zhytkavichy XX stagoddze Sinagoga Vyalikaya pach XX st Z kastrychnika 1917 goda pa lyuty 1918 goda y Turave ystalyavalasya saveckaya ylada z lyutaga 1918 goda pa snezhan 1918 goda nyameckiya akupanty i getmanayskaya ylada sa snezhnya 1918 goda pa zhniven 1919 goda znoy saveckaya ylada sa zhniynya 1919 goda pa 14 lipenya 1920 goda polskaya ylada 18 lipenya 1920 goda y mesce kanchatkova zamacavalisya savety Plan Turava A Krukoyski 1926 Z 1924 pa 1962 god myastechka bylo centram Turayskaga rayona z 1938 pa 1954 u skladze Paleskaj voblasci z 1954 u Gomelskaj U 1926 godze y Turave zhylo 5393 chalaveki na tysyachu zhyharoy 55 ramesnikay Da 1939 goda naselnictva myastechka y vyniku vojnay masavyh represij pavyalichylasya ysyago na 46 chalavek Zgodna z ukazam Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta BSSR ad 27 verasnya 1938 goda Turay atrymay aficyjny status pasyolka garadskoga typu Letam 1941 goda gorad zahapili nyameckiya vojski a yzho y kastrychniku pachala svayu dzejnasc Turayskaya antyfashysckaya arganizacyya Gorad byy vyzvaleny 5 lipenya 1944 goda U 1962 godze Turayski rayon byy skasavany sam gorad uvajshoy u sklad Zhytkavickaga rayona U 1976 godze y mezhy garadskoga pasyolka Turay uklyuchana vyoska Dvarec yakaya znahodzila y administracyjnym padparadkavanni Turayskaga passaveta Suchasnasc 3 zhniynya 2004 goda Savet Ministray Respubliki Belarus naday Turavu status gorada U verasni tago zh goda y Turave prajshli Dni belaruskaga pismenstva U nash chas u Turave stvaraecca turystychnaya infrastruktura u 2008 godze tut zbudavali novuyu gascinicu Adzinae pramyslovae pradpryemstva yakoe pracue na syonnya y goradze kanservavy zavod shto vypuskae kanservavanuyu garodninu i soki Z 2011 goda pachalosya budaynictva malochnaga zavoda 14 maya 2014 goda vyoska Kremnae ranej padparadkavanaya Turayskagamu garadskomu Savetu uvajshla y sklad Azyaranskaga selsaveta NaselnictvaXIII stagoddze 1200 ya kalya 6 tys chal XVII stagoddze 1648 401 dvor 1649 3 tys chal 1667 111 dvaroy XVIII stagoddze 1793 500 dvaroy XIX stagoddze 1886 1 183 chal 370 dvaroy XX stagoddze 1909 6 435 chal 675 dvaroy 1923 6 217 chal 1924 5 264 chal 856 dvaroy 1926 5 393 chal 1933 4 5 tys chal 1939 5 439 chal 1979 3 799 chal 2000 3 5 tys chal XXI stagoddze 2003 3 2 tys chal 2006 3 1 tys chal 2008 3 1 tys chal 2009 2 967 chal perapis 2016 2 795 chal 2017 2 770 chal U svoj chas kali Turay byy centram rayona kolkasc yago naselnictva byla toj zha shto i y inshyh malyh garadah Paslya 1961 g Turay pazbaviysya svajgo statusu tady i pachalosya znizhenne kolkasci naselnictva yakoe pracyagvaecca i syonnya EkanomikaPradpryemstvy harchovaj kanservavy zavod pramyslovasci sacyyalna bytavoga abslugoyvannya U Turave pracue malakazavod dze vyrablyayuc syry pa italyanskaj tehnalogii gandlyova marka Bonfesto Turay papulyarny centr turyzmu u goradze razmeshchana administracyya Nacyyanalnaga parku Prypyacki gorad uklyuchany y turystychna ekskursijnyya marshruty Kalyska narodnaj kultury yshodnih slavyan Da vytokay starazhytnaga knyastva raspracavana turystychnaya pragrama Zalatoe kolca Gomelshchyny dze Turay z yaylyaecca adnym z punktay marshrutu padarozhnikay Turystay abslugoyvayuc dzve garadskiya gascinicy KulturaTurayski krayaznaychy muzej Turayski muzej pryrodyReligiyaVid na sabor svyatyh Kiryla i Layrenciya Turayskih U Turave z chasoy Sv Uladzimira zacverdzilasya adna z pershyh episkapskih kafedr Turay z yaylyaysya sapraydnym centram pravaslayya y Vyalikim Knyastve Litoyskim U XVI stagoddzi na Turayshchyne nalichvalasya kalya 80 cerkvay i dva sabory Praktychna yse yany byli strachany y chas shmatlikih vojnay z maskavitami i tatarami U 1913 godze y Turave nalichvalasya ysyago 17 cerkvay 4 kaplicy kascyol 3 sinagogi 5 malitvennyh damoy A y 1980 godze u god tysyachagoddzya Turava na yves Zhytkavicki rayon byla adkryta tolki adna Usihsvyackaya carkva y starazhytnym goradze nad Prypyaccyu U 2010 godze pachalosya budaynictva novaga kafedralnaga sabora 11 maya 2013 goda sabor byy asvyachony y gonar svyatyh Kiryla i Layrenciya Turayskih SlavutasciPavilyon nad garadzishchamTurayskaya Usehsvyackaya carkvaTurayskae garadzishcha mesca Turayskaga zamka arhealagichny pomnik u paynochna zahodnyaj chastcy gorada Muzej na mescy padmurka bujnoj carkvy XIII st biyalagichny zakaznik myascovaga znachennya myazhue z paynochnaj chastkaj gorada arenduecca GA Ahova ptushak Backayshchyny Turayskiya kryzhy adzin byccam pryplyy u Turay uverh pa cyachenni Prypyaci dva inshyh rastuc z pad zyamli Akramya getaga yashche dva kamennyya kryzhy vyshynya 1 m shyrynya 0 6 m z Barysaglebskih mogilak u Turave zahoyvayucca y Gomelskim ablasnym krayaznaychym muzei Usehsvyackaya carkva Kafedralny sabor u imya svyacicelyay Kiryly i Layrenciya Turayskih Pomniki Kirylu Turayskamu na Zamkavaj gary 1994 g Kanstancinu Astrozhskamu vaennamu i palitychnamu dzeyachu chasoy VKL brackaya magila saveckih voinay Pamyatny znak u gonar 1000 goddzya Turava Vyadomyya asobyAsnoyny artykul Vyadomyya asoby Turava Syamyon Byarnardavich Ginzberg nar 1928 belaruski arhitektar nar 1930 savecki matematyk Gl taksamaAblukva Galava vozera Plyushchyn Pinska Turayski polk Garady Gomelskaj voblasci Garady BelarusiZnoskihttp gp by upload iblock 0c7 0c77b7a70bc8b48d969b9da8379e9542 pdf GeoNames 2005 Praverana 9 lipenya 2017 lt a href https wikidata org wiki Track Q830106 gt lt a gt Chislennost naseleniya na 1 yanvarya 2024 g i srednegodovaya chislennost naseleniya za 2023 god po Respublike Belarus v razreze oblastej rajonov gorodov poselkov gorodskogo tipa Belstat 2024 lt a href https wikidata org wiki Track Q125194897 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q6520738 gt lt a gt Nazvy naselenyh punktay Respubliki Belarus Gomelskaya voblasc narmatyyny davednik N A Bagamolnikava i insh pad red V P Lemcyugovaj Mn Tehnalogiya 2006 382 s ISBN 985 458 131 4 DJVU Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2017 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2016 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 29 sakavika 2017 Praverana 3 krasavika 2017 Zhuchkevich V A Kratkij toponimicheskij slovar Belorussii Mn Izd vo BGU 1974 S 380 Kryvicki A Saskevich M A imya yamu Turay Spadchyna 1994 2 S 28 Kirill ep Tvoreniya Kirilla episkopa Turovskogo s predvaritelnym ocherkom istorii Turova i turovskoj eparhii do XIII veka Kiev 1880 296 s Kryvicki A Saskevich M A imya yamu Turay Spadchyna Mn 1994 2 S 29 Kryvicki A Saskevich M A imya yamu Turay Spadchyna Mn 1994 2 S 32 34 Kryvicki A Saskevich M A imya yamu Turay Spadchyna Mn 1994 2 S 30 Proharay A Tur Belaruskaya mifalogiya Encyklaped sloyn S Sanko i insh sklad I Klimkovich 2 e vyd dap Mn Belarus 2006 S 510 Kryvicki A Saskevich M A imya yamu Turay Spadchyna Mn 1994 2 S 31 Bektineev Sh I Etimologiya nazvaniya goroda Turova Sh I Bektineev Materyyaly pa arhealogii Belarusi 3 Da 70 goddzya z dnya naradzhennya P F Lysenka NAN Belarusi In t gistoryi Uklad A M Myadzvedzey I M Yazepenka Navuk red A M Myadzvedzey Mn b v 2001 280 s il S 16 19 PSRL T 1 M 1962 S 76 Melnikay A A Z neapublikavanaj spadchyny Managrafii artykuly vershy materyyaly navukovaj kanferencyi uspaminy suchasnikay Alyaksej Myalnikay Mn Vyd va Chatyry chverci 2005 592 s il ISBN 985 6734 28 2 Turaŭ Zaprudnik J Historical dictionary of Belarus Lamham London Scarecrow Press 1998 P 208 Gosudarev pohod 1655 Saganovich G Nevyadomaya vajna 1654 1667 Genadz Saganovich Mn Navuka i tehnika 1995 Turay Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 676 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Smilovickij L Evrei v Turove istoriya mestechka Mozyrskogo Polesya Leonid Smilovickij red Lena Dragickaya Ierusalim b i 2008 798 2 s 24 l il portr il S 137 ISBN 978 965 555 352 9 Rashenne vykankoma Gomelskaga ablasnoga Saveta deputatay pracoynyh ad 2 chervenya 1976 g Zbor zakonay ukazay Prezidyuma Vyarhoynaga Saveta Belaruskaj SSR pastanoy i rasparadzhennyay Saveta Ministray Belaruskaj SSR 1976 23 1505 Postanovlenie Soveta Ministrov Respubliki Belarus ot 3 avgusta 2004 g 939 Ob otnesenii g p Turov k kategorii gorodov rajonnogo podchineniya Reshenie Gomelskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 27 avgusta 2004 g 105 Ob otnesenii gorodskogo poselka Turov k kategorii gorodov rajonnogo podchineniya Starshynya Gomelskaga ablvykankama Uladzimir Dvornik Drennyh specyyalistay ne byvae Zvyazda Reshenie Gomelskogo Oblastnogo Soveta deputatov 14 maya 2014 g 13 O nekotoryh voprosah administrativnoterritorialnogo ustrojstva Zhitkovichskogo rajona Gomelskoj oblasti rusk Pravo by Kolkasc naselnictva na 1 studzenya 2016 g i syarednegadavaya kolkasc naselnictva za 2015 god pa Respublicy Belarus u razreze ablascej rayonay garadoy i pasyolkay garadskoga typu rusk Nacyyanalny statystychny kamitet Respubliki Belarus 30 sakavika 2016 Praverana 3 krasavika 2017 Arhiynaya kopiya nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 6 kastrychnika 2014 Praverana 20 zhniynya 2014 Kafedralny sabor svyacicelyay Kiryla i Layrenciya Turayskih sajt Turayskaj eparhii rusk Zyalyony partal pra Turayski lug Duchyc Lyudmila Kamennyya kryzhy Z glybi vyakoy Nash kraj 2 Mn 1997 C 31 46 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme TurayGeagrafichnyya zvestki pa teme Turay na OpenStreetMap Turay na Radzima org Fotazdymki Turava na globustut by Turay u praekce Zalatoe kolca Gomelshchyny Arhivavana 18 kastrychnika 2012 Gorad Turay u legendah i mifah Turayskiya kryzhy