Сапегі, у актах і хроніках: Sapieha, Sopieha, Sopiha, Sopiezycz — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Ліс», які ў 16 ст. ўвайшоў у лік магнатэрыі. Прадстаўнікі роду Сапегаў у 15-18 ст. валодалі буйнымі латыфундыямі і мелі значны ўплыў — займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады — сярод іх 25 ваявод, 4 кашталяны, 3 вялікіх і 1 польны гетман, 2 канцлеры і 3 падканцлеры, 3 маршалкаў вялікіх, 3 генералы артылерыі, 2 біскупы, некалькі маршалкаў дворных і інш., агулам 16 Сапегаў займалі дыгітарскія пасады. Сапегі лічыліся другім па значнасці, пасля Радзівілаў, магнацкім родам ВКЛ. Першапачаткова Сапегі праваслаўныя, у 2-й пал. 16 ст. частка Сапегаў далучылася да пратэстанцтва, але ўжо ў кан. 16 ст. Сапегі перайшлі ў каталіцтва.
Паходжанне
Паводле радаводаў Сапегаў, складзеных ў 17-18 ст., іх паходжанне выводзілася ад троцкага кашталяна , нібыта сына Нарымонта Гедзімінавіча, сын якога Сунігайла Пунігайлавіч быццам ахрысціўся з імем Сямён. Гэтая генеалогія заснаваная «Historia Illustris domus Sapiehianae» (Вільня, 1724), панегірычным творы , на падставе гэтага Сапегі прэтэндавалі на тытул князёў. Аднак , Юзаф Вольф і Уладзіслаў Сямковіч у сваіх даследаваннях паказалі, што Сапегі паходзяць ад Сямёна Сапігі (Сапегі) (узг. 1440-я), пісара гаспадарскага пры Казіміры Ягелончыку. Нашчадкі ж гістарычнага Сунігайлы, кашталяна троцкага, згодна даследванням У.Сямковіча не мелі нічога агульнага з Сапегамі. Першапачатковыя маёнткі Сапігі і яго сыноў знаходзіліся ў Смаленскай зямлі: Ельня, Гарадзішча, Апакаўскі Пасад, але ў з-за войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ страцілі іх, у вайну 1500—1503 — Гарадзішча і Апакаў, у вайну 1512—1522 — Ельню. Аднак Сапегі, як і шмат іншых баярскіх і княжацкіх родаў, захавалі вернасць Вялікаму княству Літоўскаму.
Гісторыя роду
15-16 ст.
Сямён Сапега меў 4 сыноў, з якіх Багдан і Іван (Івашка) сталі пачынальнікамі 2 галоўных ліній роду — чарэйска-ружанскай і кодзенскай (у далейшым кожная з іх працягвала драбіцца). Багдан Сямёнавіч (да 1450 — пасля 1512) праз шлюб з княжной з Друцкіх-Сакалінскіх мацярынскія маёнткі сваёй жонкі: Чарэю ў Лукомскім княстве, Белую (сучасны Лепель) на Полаччыне, Тухачоў пад Віцебскам — пазнейшае ядро ўладанняў Сапегаў. Іван (Івашка) Сямёнавіч (каля 1450—1517) як і бацька, зрабіў кар’еру ў якасці пісара гаспадарскага, потым сакратара. Выконваючы шэраг пасольскіх і іншых дыпламатычных даручэнняў, ён атрымаў за службу шмат наданняў, з якіх буйнейшымі былі Друя, Іказнь і Пагост на Браслаўшчыне, Боткі на Падляшшы, Кодня на Берасцейшчыне.
Да 2-й паловы 16 ст. Сапегі не вылучаліся сярод іншай шляхты ні высокімі пасадамі, ні асаблівым багаццем. Але прадстаўнікі абедзвюх галін (асабліва старэйшай — чарэйскай) пашыралі свае ўладанні. Іван Багданавіч і яго сын Іван праз шлюбы і выслугі набылі Палону, Лемніцу і Астроўну ў Віцебскім ваяводстве, вялікую частку спадчыны князёў Друцкіх (Талачын і Стараселле каля Друцка, Горы і Горкі за Дняпром, Дзярэчыя Лукі на Віцебшчыне каля сучаснага Суража і інш.), Ляйпунікі ў Літве. Януш Багданавіч праз шлюб з княжной Крошынскай атрымаў Лунна на Гродзеншчыне. Прадстаўнік малодшай — кодзенскай галіны Павел Іванавіч, у далейшым новагародскі ваявода, дзякуючы шлюбу з княжной з Гальшанскіх, набыў частку Гальшан, а таксама Станькава і Жыцін у Менскім ваяводстве. Праўда, пасля смерці яго брата Міхала Іванавіча Іказненскі замак і іншыя браслаўскія ўладанні Сапегаў часова адышлі да нашчадкаў па жаночай лініі.
Узвышэнне роду звязана з дзейнасцю Льва Іванавіча Сапегі, які на працягу свайго жыцця займаў ледзь не ўсе найважнейшыя пасады ў дзяржаве — быў падканцлерам, канцлерам, вялікім гетманам, ваяводам віленскім. Спачатку перайшоўшы з праваслаўя ў кальвінізм, Леў Сапега пазней стаў католікам, адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. Багацці яго няўхільна пашыраліся; да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зэлву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. У выніку шлюбу яго сына Яна Станіслава з дачкой і спадчынніцай Яна Караля Хадкевіча род Сапегаў прыдбаў маёнткі Быхаў, Ляхавічы, Цімкавічы, Любашанскае староства і шмат іншых уладанняў. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час гэтак званай Рускай смуты пачатку 17 ст.
17-18 ст.
Вялізныя багацці Льва Сапегі і яго сыноў пасля смерці ў 1656 апошняга з іх, Казіміра Льва, былі падзелены паміж аддаленымі родзічамі і сваякамі. Найбольшую іх частку атрымаў траюрадны брат Казіміра Льва — Павел Ян Сапега, які і без таго меў немалыя маёнткі (Высокае на Берасцейшчыне і Беліца ў Аршанскім павеце). Цяпер да іх далучыліся Ружана, Ляхавічы, Быхаў, Чарэя, Косава. Павел Ян увайшоў у лік найбуйнейшых магнатаў, што спрыяла і яго палітычнаму ўзвышэнню. У 1656, у крытычны час «Патопу», ён атрымаў віленскае ваяводства і гетманскую булаву. Менавіта пад яго кіраўніцтвам вайна з Расіяй і Швецыяй была скончана паспяхова, тэрыторыя ВКЛ была ачышчана ад рускіх войск.
Пры сынах Паўла Яна магутнасць Сапегаў дасягнула максімуму. Кароль Ян Сабескі, каб супрацьдзейнічаць роду Пацаў, даваў вышэйшыя дзяржаўныя пасады Сапегам, якія ў сваю чаргу не грэбавалі злоўжываннямі. Казімір Ян Сапега, які праз шлюб з дачкой Ежы Караля Глябовіча атрымаў палову спадчыны апошняга, у 1680-я дасягнуў дамінавання ў ВКЛ. У 1696 супраць Сапегаў пачалася адкрытая барацьба большай часткі шляхты ВКЛ на чале з віцебскім кашталянам Коцелам. На сойме 1696 шляхце ўдалося правесці канчатковае ўраўнаванне сваіх правоў з правамі польскай шляхты («каэквацыя»), у т.л. ў кантролі над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб, і хоць сойм 1697 пацвердзіў «каэквацыю» і прымірыў абодва бакі, канфлікт паміж Сапегамі і шляхтай працягваўся. Пасля абрання ў 1697 саксонскага кюрфюрста Аўгуста Моцнага каралём Рэчы Паспалітай К. Я. Сапега павёў курс на аддзяленне ВКЛ ад Польшчы з мэтаю захапіць вялікакняскую ўладу. 14.9.1700 імператар Леапольд I, каб узмацніць свой уплыў у Рэчы Паспалітай, надаў прадстаўнікам чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў тытул князёў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Маючы войска ў 9 тыс. наёмнікаў, Казімір Ян Сапега быў блізкі да сваёй мэты — толькі ўзброеная кааліцыя Караля Станіслава Радзівіла, князёў Агінскіх, Вішнявецкіх і іншых магнатаў, пачаўшы супраць Сапегаў сапраўднаю грамадзянскую вайну, здолела перамагчы іх у бітве пад Алькенікамі (1700) на поўдзень ад Вільні. Пасля гэтага Сапегі перайшлі на бок шведскага караля Карла XII у часе Паўночнай вайны (1700—1721) і падтрымалі караля Станіслава Ляшчынскага — шведскага вылучэнца на сталец Рэчы Паспалітай. Шляхта працягвала ваяваць супраць Сапегаў і заключыла з рускім царом Пятром I дагавор аб расійскай ваеннай і грашовай дапамозе (Сандамірская канфедэрацыя). Тады Сапегі пайшлі нават на стварэнне казацка-сялянскіх атрадаў на чале з Юрэвічам, Більдзюкевічам і Хмарай, яны дзейнічалі супраць шляхты ва ўсходняй частцы Беларусі (пад Дуброўнай, Галоўчынам, Быхавам). У 1702 гэтыя атрады былі разбіты. У 1704 расійская армія ачысціла цэнтральную частку ВКЛ ад шведскіх і сапегаўскіх атрадаў. Але ўжо ў 1707 Казімір Ян Сапега дамогся поўнай амністыі і ў далейшым быў віленскім ваяводам і гетманам да канца жыцця. Пасля Паўночнай вайны палітычны ўплыў Сапегаў значна паменшыўся, аднак яны па-ранейшаму атрымлівалі галоўныя пасады ў цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі ВКЛ. Нашчадкі Казіміра Яна Сапегі адышлі ў цень у параўнанні з нясвіжскай галіной Радзівілаў і князямі Агінскімі.
Малодшая — кодзенская галіна Сапегаў не мела такіх дасягненняў, але і яе прадстаўнікі былі не з апошніх у Рэчы Паспалітай. Асноўныя маёнткі кодзенскай галіны ляжалі за межамі сучаснай Беларусі: Кодзень на забужскай частцы Берасцейскага ваяводства, Боткі і Дубна на Падляшшы. На Беларусі адна з галін Сапегаў (Багдан Паўлавіч, затым яго сын Павел Стэфан) валодала Гальшанамі. Кодзенская галіна праз шлюб Тамаша Сапегі, сына Фрыдэрыка, у 1647 набыла спадчыну згаслага роду паноў Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку, Нарач і інш.). Брат Томаша Крыштаф меў за жонку княжну Саламярэцкую, уладальніцу Століна.
19-21 ст.
Непраўдзівымі з’яўляюцца звесткі пра наданне Івану Сямёнавічу графскага тытула імператарам Максіміліянам II 6.1.1572 і пацвярджэнне гэтага тытула Жыгімонтам Аўгустам 4.5.1572. Гэтыя фальсіфікаваныя дакументы былі ўпісаны ў Метрыку ВКЛ у 1744 канцлерам Янам Фрыдэрыкам Сапегам. У 1768 па просьбе Сапегаў сойм Рэчы Паспалітай на падставе гэтых запісаў прызнаў усіх Сапегаў князямі, нашчадкамі Нарымонта Гедзімінавіча. Княжацкі тытул быў пацверджаны ў Каралеўстве Польскім у 1822, у Аўстра-Венгрыі — 1840, у Расіі — 24.7.1874.
Сапегі збіралі бібліятэкі (Бібліятэкі Сапегаў), архівы (), калекцыі твораў мастацтва, трымалі тэатры. За ўдзел некаторых прадстаўнікоў роду ў паўстанні 1830—1831 гадоў іх маёнткі былі канфіскаваны расійскім урадам. У 1915—1918 Сапегі прэтэндавалі на сталец ВКЛ, якое меркавалася аднавіць пасля магчымай перамогі Германіі ў 1-й сусветнай вайне; У 1918—1939 у Польшчы — землеўладальнікі, дыпламаты, службоўцы. Пасля 2-й сусветнай вайны ў эміграцыі.
Некаторыя прадстаўнікі
- Антоні Казімір Сапега
- Яўстах Каятан Сапега
- Ігнацы Сапега
- Адам Стафан Сапега
- Аляксандр Антоні Сапега
- Ежы Феліцыян Сапега
Галерэя
Сапегі на Вікісховішчы |
- Ян Казімір Сапега
- Багдан Сямёнавіч Сапега (гравюра , 1872 з партрэта 16 ст.)
- Іван Сямёнавіч Сапега (гравюра , 1872 з партрэта 16 ст.)
- Ян Пётр Сапега (гравюра , 17 ст.)
- Міхал Юзаф Сапега
- Аляксандр Міхал Сапега (партрэт 2-й пал. 18 ст.)
- Казімір Нестар Сапега (партрэт Ю. Пічмана)
- Ян Фрыдэрык Сапега (невядомы мастак, ~1720)
Гл. таксама
- Замак Красіцкіх
Літаратура
- Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі: зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; укладанне: А. А. Скеп’ян; рэдкалегія А. А. Каваленя і інш. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2018. — 320 с.: іл. ISBN 978-985-7165-74-2
- Сапегі Архівавана 21 красавіка 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 6. — Мн., 2001, С. 222—228 — Эл.рэсурс pawet.net
- Сапеги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Эл.рэсурс vehi.net
- Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 1995. — Cz. 1. — 804 s.
- Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 2008. — Cz. 2, Ikonografia. — 447 s.
- Sapieha, J.S. Tak było: Niedemokratyczne wspomnienia Eustachego Sapiehy / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : Świat Książki, 2012. — 416 s.
- Sapieha, M. Moje życie, mój czas / M. Sapieha. — Kraków : Wydawnictwo Literackie, 2008. — 575 s.
- Гунiн, Л. Сапеги // Магнаты ВКЛ (геральдическая, родовая и владельческая история (с росписью поколений)
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 545—550. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Шаланда, А. Гербы роду Сапегаў // Białoruskie Zeszyty Historyczne (BZH). — Białystok, 1995.- Nr 2/4
- Насевіч, В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў XII—XVIII ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Sapegi u aktah i hronikah Sapieha Sopieha Sopiha Sopiezycz vyalikalitoyski shlyahecki rod gerba Lis yaki y 16 st yvajshoy u lik magnateryi Pradstayniki rodu Sapegay u 15 18 st valodali bujnymi latyfundyyami i meli znachny yplyy zajmali vyshejshyya dzyarzhaynyya administracyjnyya i vajskovyya pasady syarod ih 25 vayavod 4 kashtalyany 3 vyalikih i 1 polny getman 2 kanclery i 3 padkanclery 3 marshalkay vyalikih 3 generaly artyleryi 2 biskupy nekalki marshalkay dvornyh i insh agulam 16 Sapegay zajmali dygitarskiya pasady Sapegi lichylisya drugim pa znachnasci paslya Radzivilay magnackim rodam VKL Pershapachatkova Sapegi pravaslaynyya u 2 j pal 16 st chastka Sapegay daluchylasya da pratestanctva ale yzho y kan 16 st Sapegi perajshli y katalictva Gerb Lis U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Sapega PahodzhannePavodle radavoday Sapegay skladzenyh y 17 18 st ih pahodzhanne vyvodzilasya ad trockaga kashtalyana nibyta syna Narymonta Gedziminavicha syn yakoga Sunigajla Punigajlavich byccam ahrysciysya z imem Syamyon Getaya genealogiya zasnavanaya Historia Illustris domus Sapiehianae Vilnya 1724 panegirychnym tvory na padstave getaga Sapegi pretendavali na tytul knyazyoy Adnak Yuzaf Volf i Uladzislay Syamkovich u svaih dasledavannyah pakazali shto Sapegi pahodzyac ad Syamyona Sapigi Sapegi uzg 1440 ya pisara gaspadarskaga pry Kazimiry Yagelonchyku Nashchadki zh gistarychnaga Sunigajly kashtalyana trockaga zgodna dasledvannyam U Syamkovicha ne meli nichoga agulnaga z Sapegami Pershapachatkovyya mayontki Sapigi i yago synoy znahodzilisya y Smalenskaj zyamli Elnya Garadzishcha Apakayski Pasad ale y z za vojnay Maskoyskaj dzyarzhavy z VKL stracili ih u vajnu 1500 1503 Garadzishcha i Apakay u vajnu 1512 1522 Elnyu Adnak Sapegi yak i shmat inshyh bayarskih i knyazhackih roday zahavali vernasc Vyalikamu knyastvu Litoyskamu Gistoryya rodu15 16 st Syamyon Sapega mey 4 synoy z yakih Bagdan i Ivan Ivashka stali pachynalnikami 2 galoynyh linij rodu charejska ruzhanskaj i kodzenskaj u dalejshym kozhnaya z ih pracyagvala drabicca Bagdan Syamyonavich da 1450 paslya 1512 praz shlyub z knyazhnoj z Druckih Sakalinskih macyarynskiya mayontki svayoj zhonki Chareyu y Lukomskim knyastve Beluyu suchasny Lepel na Polachchyne Tuhachoy pad Vicebskam paznejshae yadro yladannyay Sapegay Ivan Ivashka Syamyonavich kalya 1450 1517 yak i backa zrabiy kar eru y yakasci pisara gaspadarskaga potym sakratara Vykonvayuchy sherag pasolskih i inshyh dyplamatychnyh daruchennyay yon atrymay za sluzhbu shmat nadannyay z yakih bujnejshymi byli Druya Ikazn i Pagost na Braslayshchyne Botki na Padlyashshy Kodnya na Berascejshchyne Da 2 j palovy 16 st Sapegi ne vyluchalisya syarod inshaj shlyahty ni vysokimi pasadami ni asablivym bagaccem Ale pradstayniki abedzvyuh galin asabliva starejshaj charejskaj pashyrali svae yladanni Ivan Bagdanavich i yago syn Ivan praz shlyuby i vyslugi nabyli Palonu Lemnicu i Astroynu y Vicebskim vayavodstve vyalikuyu chastku spadchyny knyazyoy Druckih Talachyn i Staraselle kalya Drucka Gory i Gorki za Dnyaprom Dzyarechyya Luki na Vicebshchyne kalya suchasnaga Surazha i insh Lyajpuniki y Litve Yanush Bagdanavich praz shlyub z knyazhnoj Kroshynskaj atrymay Lunna na Grodzenshchyne Pradstaynik malodshaj kodzenskaj galiny Pavel Ivanavich u dalejshym novagarodski vayavoda dzyakuyuchy shlyubu z knyazhnoj z Galshanskih nabyy chastku Galshan a taksama Stankava i Zhycin u Menskim vayavodstve Prayda paslya smerci yago brata Mihala Ivanavicha Ikaznenski zamak i inshyya braslayskiya yladanni Sapegay chasova adyshli da nashchadkay pa zhanochaj linii Uzvyshenne rodu zvyazana z dzejnascyu Lva Ivanavicha Sapegi yaki na pracyagu svajgo zhyccya zajmay ledz ne yse najvazhnejshyya pasady y dzyarzhave byy padkancleram kancleram vyalikim getmanam vayavodam vilenskim Spachatku perajshoyshy z pravaslayya y kalvinizm Ley Sapega paznej stay katolikam adnym z pryhilnikay karalya Zhygimonta Vazy pry yakim asabliva yzmacnilasya Kontrrefarmacyya Bagacci yago nyayhilna pashyralisya da backoyskaj i macyarynskaj spadchyny Ley daluchyy Lasosin Ruzhanu i Zelvu na Slonimshchyne Asveyu i Beshankovichy na Polachchyne Byalynichy Cyaceryn i Kruglae y Arshanskim pavece chastku yladannyay knyazyoy Lukomskih Zdzyacel Dzyatlava na Novagarodchyne Charnobyl na Kieyshyne i shmat bolsh drobnyh uladannyay Yon zha vykupiy Ikazn i Druyu y nashchadkay kodzenskaj galiny rodu Sapegay U yago yladanni znahodzilisya i vyaliznyya dzyarzhaynyya mayontki starostvy Slonim Svislach Magilyoy Kuranec Markava Myadzel i insh U vyniku shlyubu yago syna Yana Stanislava z dachkoj i spadchynnicaj Yana Karalya Hadkevicha rod Sapegay prydbay mayontki Byhay Lyahavichy Cimkavichy Lyubashanskae starostva i shmat inshyh uladannyay Bagacci Lva Sapegi dazvalyali yamu navat finansavac vajnu sa Shvecyyaj za Inflyanty Yon zha byy i adnym z nathnyalnikay pahodu na Maskvu y chas getak zvanaj Ruskaj smuty pachatku 17 st 17 18 st Kascyol Svyatoga Mihaila pabudavany pa zamove Lva Sapegi y 1594 1597 gadah u Vilni LitvaBakavy fasad palaca Sapegay yaki byy pabudavany y 1691 1697 gadah u Vilni Litva Vyaliznyya bagacci Lva Sapegi i yago synoy paslya smerci y 1656 aposhnyaga z ih Kazimira Lva byli padzeleny pamizh addalenymi rodzichami i svayakami Najbolshuyu ih chastku atrymay trayuradny brat Kazimira Lva Pavel Yan Sapega yaki i bez tago mey nemalyya mayontki Vysokae na Berascejshchyne i Belica y Arshanskim pavece Cyaper da ih daluchylisya Ruzhana Lyahavichy Byhay Chareya Kosava Pavel Yan uvajshoy u lik najbujnejshyh magnatay shto spryyala i yago palitychnamu yzvyshennyu U 1656 u krytychny chas Patopu yon atrymay vilenskae vayavodstva i getmanskuyu bulavu Menavita pad yago kiraynictvam vajna z Rasiyaj i Shvecyyaj byla skonchana paspyahova terytoryya VKL byla achyshchana ad ruskih vojsk Pry synah Payla Yana magutnasc Sapegay dasyagnula maksimumu Karol Yan Sabeski kab supracdzejnichac rodu Pacay davay vyshejshyya dzyarzhaynyya pasady Sapegam yakiya y svayu chargu ne grebavali zloyzhyvannyami Kazimir Yan Sapega yaki praz shlyub z dachkoj Ezhy Karalya Glyabovicha atrymay palovu spadchyny aposhnyaga u 1680 ya dasyagnuy daminavannya y VKL U 1696 suprac Sapegay pachalasya adkrytaya baracba bolshaj chastki shlyahty VKL na chale z vicebskim kashtalyanam Kocelam Na sojme 1696 shlyahce ydalosya pravesci kanchatkovae yraynavanne svaih pravoy z pravami polskaj shlyahty kaekvacyya u t l y kantroli nad dzejnascyu vyshejshyh sluzhbovyh asob i hoc sojm 1697 pacverdziy kaekvacyyu i prymiryy abodva baki kanflikt pamizh Sapegami i shlyahtaj pracyagvaysya Paslya abrannya y 1697 saksonskaga kyurfyursta Aygusta Mocnaga karalyom Rechy Paspalitaj K Ya Sapega pavyoy kurs na addzyalenne VKL ad Polshchy z metayu zahapic vyalikaknyaskuyu yladu 14 9 1700 imperatar Leapold I kab uzmacnic svoj uplyy u Rechy Paspalitaj naday pradstaynikam charejska ruzhanskaj linii rodu Sapegay tytul knyazyoy Svyashchennaj Rymskaj imperyi Mayuchy vojska y 9 tys nayomnikay Kazimir Yan Sapega byy blizki da svayoj mety tolki yzbroenaya kaalicyya Karalya Stanislava Radzivila knyazyoy Aginskih Vishnyaveckih i inshyh magnatay pachayshy suprac Sapegay sapraydnayu gramadzyanskuyu vajnu zdolela peramagchy ih u bitve pad Alkenikami 1700 na poydzen ad Vilni Paslya getaga Sapegi perajshli na bok shvedskaga karalya Karla XII u chase Paynochnaj vajny 1700 1721 i padtrymali karalya Stanislava Lyashchynskaga shvedskaga vyluchenca na stalec Rechy Paspalitaj Shlyahta pracyagvala vayavac suprac Sapegay i zaklyuchyla z ruskim carom Pyatrom I dagavor ab rasijskaj vaennaj i grashovaj dapamoze Sandamirskaya kanfederacyya Tady Sapegi pajshli navat na stvarenne kazacka syalyanskih atraday na chale z Yurevicham Bildzyukevicham i Hmaraj yany dzejnichali suprac shlyahty va yshodnyaj chastcy Belarusi pad Dubroynaj Galoychynam Byhavam U 1702 getyya atrady byli razbity U 1704 rasijskaya armiya achyscila centralnuyu chastku VKL ad shvedskih i sapegayskih atraday Ale yzho y 1707 Kazimir Yan Sapega damogsya poynaj amnistyi i y dalejshym byy vilenskim vayavodam i getmanam da kanca zhyccya Paslya Paynochnaj vajny palitychny yplyy Sapegay znachna pamenshyysya adnak yany pa ranejshamu atrymlivali galoynyya pasady y centralnaj i myascovaj administracyi VKL Nashchadki Kazimira Yana Sapegi adyshli y cen u paraynanni z nyasvizhskaj galinoj Radzivilay i knyazyami Aginskimi Malodshaya kodzenskaya galina Sapegay ne mela takih dasyagnennyay ale i yae pradstayniki byli ne z aposhnih u Rechy Paspalitaj Asnoynyya mayontki kodzenskaj galiny lyazhali za mezhami suchasnaj Belarusi Kodzen na zabuzhskaj chastcy Berascejskaga vayavodstva Botki i Dubna na Padlyashshy Na Belarusi adna z galin Sapegay Bagdan Paylavich zatym yago syn Pavel Stefan valodala Galshanami Kodzenskaya galina praz shlyub Tamasha Sapegi syna Fryderyka u 1647 nabyla spadchynu zgaslaga rodu panoy Daragastajskih Daragastai Muravanuyu Ashmyanku Narach i insh Brat Tomasha Kryshtaf mey za zhonku knyazhnu Salamyareckuyu uladalnicu Stolina 19 21 st Nepraydzivymi z yaylyayucca zvestki pra nadanne Ivanu Syamyonavichu grafskaga tytula imperataram Maksimiliyanam II 6 1 1572 i pacvyardzhenne getaga tytula Zhygimontam Aygustam 4 5 1572 Getyya falsifikavanyya dakumenty byli ypisany y Metryku VKL u 1744 kancleram Yanam Fryderykam Sapegam U 1768 pa prosbe Sapegay sojm Rechy Paspalitaj na padstave getyh zapisay pryznay usih Sapegay knyazyami nashchadkami Narymonta Gedziminavicha Knyazhacki tytul byy pacverdzhany y Karaleystve Polskim u 1822 u Aystra Vengryi 1840 u Rasii 24 7 1874 Sapegi zbirali bibliyateki Bibliyateki Sapegay arhivy kalekcyi tvoray mastactva trymali teatry Za ydzel nekatoryh pradstaynikoy rodu y paystanni 1830 1831 gadoy ih mayontki byli kanfiskavany rasijskim uradam U 1915 1918 Sapegi pretendavali na stalec VKL yakoe merkavalasya adnavic paslya magchymaj peramogi Germanii y 1 j susvetnaj vajne U 1918 1939 u Polshchy zemleyladalniki dyplamaty sluzhboycy Paslya 2 j susvetnaj vajny y emigracyi Nekatoryya pradstaynikiAntoni Kazimir Sapega Yaystah Kayatan Sapega Ignacy Sapega Adam Stafan Sapega Alyaksandr Antoni Sapega Ezhy Felicyyan SapegaGalereyaSapegi na VikishovishchyYan Kazimir Sapega Bagdan Syamyonavich Sapega gravyura 1872 z partreta 16 st Ivan Syamyonavich Sapega gravyura 1872 z partreta 16 st Yan Pyotr Sapega gravyura 17 st Mihal Yuzaf Sapega Alyaksandr Mihal Sapega partret 2 j pal 18 st Kazimir Nestar Sapega partret Yu Pichmana Yan Fryderyk Sapega nevyadomy mastak 1720 Gl taksamaZamak KrasickihLitaraturaSapegi asoby kar ery mayontki zbornik navukovyh artykulay Nacyyanalnaya akademiya navuk Belarusi Instytut gistoryi ukladanne A A Skep yan redkalegiya A A Kavalenya i insh Minsk A M Yanushkevich 2018 320 s il ISBN 978 985 7165 74 2 Sapegi Arhivavana 21 krasavika 2021 Encyklapedyya gistoryi Belarusi t 6 Mn 2001 S 222 228 El resurs pawet net Sapegi Enciklopedicheskij slovar Brokgauza i Efrona V 86 tomah 82 t i 4 dop rusk SPb 1890 1907 El resurs vehi net Sapieha J S Dom Sapiezynski Eustachy Seweryn Sapieha Warszawa PWN 1995 Cz 1 804 s Sapieha J S Dom Sapiezynski Eustachy Seweryn Sapieha Warszawa PWN 2008 Cz 2 Ikonografia 447 s Sapieha J S Tak bylo Niedemokratyczne wspomnienia Eustachego Sapiehy Eustachy Seweryn Sapieha Warszawa Swiat Ksiazki 2012 416 s Sapieha M Moje zycie moj czas M Sapieha Krakow Wydawnictwo Literackie 2008 575 s Gunin L Sapegi Magnaty VKL geraldicheskaya rodovaya i vladelcheskaya istoriya s rospisyu pokolenij Gryckevich A Sapegi Vyalikae knyastva Litoyskae Encyklapedyya U 3 t Redkal G P Pashkoy gal red i insh mast Z E Gerasimovich Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2005 T 2 Kadecki korpus Yackevich S 545 550 792 s ISBN 985 11 0378 0 t 2 ISBN 985 11 0315 2 Shalanda A Gerby rodu Sapegay Bialoruskie Zeszyty Historyczne BZH Bialystok 1995 Nr 2 4 Nasevich V L Genealagichnyya tablicy staradaynih knyazhackih i magnackih belaruskih roday XII XVIII st Mn BelEN 1993