Стэп — занальны тып ландшафту, прадстаўлены травяністай ксерафітнай і мезаксерафітнай расліннасцю. Для стэпаў характэрны згуртаванні дзернавінных злакаў (кавылі, танканог, тыпчак і інш.) і разнатраўя на чарназёмных і каштанавых глебах.
Стэпавыя зоны — прыродныя зоны ўмераных і субтрапічных паясоў Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў з пераважаннем у ландшафтах стэпаў. Размешчаны ў Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі. У гарах няпоўны аналаг стэпавай зоны — стэпавыя вышынныя паясы. У Еўразіі найбольшыя плошчы стэпаў знаходзяцца на тэрыторыі Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Украіны і Манголіі.
Клімат засушлівы (выпаральнасць на 300—500 мм перавышае гадавую суму ападкаў), з няўстойлівым увільгатненнем, з перапынкам (ва ўмераным поясе) або запавольваннем (у субтрапічным поясе) вегетацыі раслін зімой. Лета гарачае (тэмпература паветра 20—25 °C), моцныя вятры, засухі. Ва ўмераным поясе зімой сярэднія тэмпературы паветра адмоўныя (месцамі ніжэй за −20 °C), утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва; у субтрапічным поясе зіма мяккая, бясснежная, з дадатнымі тэмпературамі (вышэй за 5 °C). Ападкаў 200—450 мм за год, да 600 мм у субтрапічным поясе. Велічыня сонечнай радыяцыі на паверхні 500—580 кДж/см² за год, да 790 кДж/см² у субтрапічным поясе.
Паверхневы сцёк нязначны, рэкі малаводныя, часта перасыхаюць. Характэрныя стэпавыя сподкі, западзіны — акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу. Іх дыяметр дзясяткі, радзей сотні метраў, глыбіня да некалькіх метраў. Паводле паходжання вылучаюць гэта дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя формы. Расліннасць тут лугавая ці балотная, па краях травяністыя бярозавыя згуртаванні, на дне часам утвараюцца вадаёмы ці балоты.
У залежнасці ад характару расліннасці адрозніваюць сапраўдныя (тыповыя) стэпы з пераважаннем дзернавінных злакаў, лугавыя (лугастэпы), або разнатраўныя; пустынныя (апустыненыя) стэпы з вялікай колькасцю пустынных (пераважна палыну), эфемераў і эфемероідаў. У Паўночнай Амерыцы стэпамі называюць прэрыі, ў Паўднёвай Амерыцы — пампы.
Глебы ўрадлівыя (чарназёмы, цёмна-каштанавыя і каштанавыя ва ўмераным поясе, карычневыя і шэра-карычневыя, месцамі засоленыя — у субтрапічным). На разараных тэрыторыях пашырана эрозія глеб.
Натуральныя ландшафты, дзе пераважала стэпавая травяністая расліннасць, амаль зніклі (большая частка тэрыторыі стэпавай зоны ўмеранага пояса разарана, у субтрапічным поясе пашыраны арашальнае земляробства і пашавая жывёлагадоўля). Захаваная натуральная расліннасць — засуха- і марозаўстойлівыя травяністыя расліны з пераважаннем дзернавінных злакаў, участкі кусцікавых, па далінах рэк галерэйныя лясы.
Жывёльны свет стэпаў вельмі разнастайны і адрозніваецца на розных кантынентах (напрыклад, у Еўразіі пашыраны , грызуны, паўзуны і інш., у Аўстраліі — сумчатыя). Жывёльны свет мяняецца ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека.
Прыродныя ўмовы і клімат спрыяльныя для жыцця людзей. У сельскай гаспадарцы пераважае вырошчванне збожжавых і тэхнічных культур; развіта жывёлагадоўля. Пашыраюцца эразійныя і іншыя небяспечныя працэсы. Прыродныя стэпы захаваліся ў запаведніках і месцах, маладасягальных для чалавека (горы, міжгорныя катлавіны і інш.).
Крыніцы
Літаратура
- Аношка В. С. Стэп; Стэ́павыя зо́ны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 233. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Степь // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэп
- Степь — Описание, особенности, виды, расположение, почвы, климат, флора, фауна, фото и видео // Научно-популярный журнал «Как и Почему» (руск.)
- Степь // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Step zanalny typ landshaftu pradstayleny travyanistaj kserafitnaj i mezakserafitnaj raslinnascyu Dlya stepay harakterny zgurtavanni dzernavinnyh zlakay kavyli tankanog typchak i insh i raznatrayya na charnazyomnyh i kashtanavyh glebah Step u Centralnym Kazahstane Stepavyya zony pryrodnyya zony ymeranyh i subtrapichnyh payasoy Paynochnaga i Paydnyovaga payshar yay z peravazhannem u landshaftah stepay Razmeshchany y Eyrazii Paynochnaj i Paydnyovaj Amerycy Aystralii U garah nyapoyny analag stepavaj zony stepavyya vyshynnyya payasy U Eyrazii najbolshyya ploshchy stepay znahodzyacca na terytoryi Kazahstana Rasijskaj Federacyi Ukrainy i Mangolii Klimat zasushlivy vyparalnasc na 300 500 mm peravyshae gadavuyu sumu apadkay z nyaystojlivym uvilgatnennem z perapynkam va ymeranym poyase abo zapavolvannem u subtrapichnym poyase vegetacyi raslin zimoj Leta garachae temperatura pavetra 20 25 C mocnyya vyatry zasuhi Va ymeranym poyase zimoj syaredniya temperatury pavetra admoynyya mescami nizhej za 20 C utvaraecca ystojlivae snegavoe pokryva u subtrapichnym poyase zima myakkaya byassnezhnaya z dadatnymi temperaturami vyshej za 5 C Apadkay 200 450 mm za god da 600 mm u subtrapichnym poyase Velichynya sonechnaj radyyacyi na paverhni 500 580 kDzh sm za god da 790 kDzh sm u subtrapichnym poyase Paverhnevy scyok nyaznachny reki malavodnyya chasta perasyhayuc Harakternyya stepavyya spodki zapadziny akruglyya amal ploskiya panizhenni relefu Ih dyyametr dzyasyatki radzej sotni metray glybinya da nekalkih metray Pavodle pahodzhannya vyluchayuc geta deflyacyjnyya i karstava sufazijnyya formy Raslinnasc tut lugavaya ci balotnaya pa krayah travyanistyya byarozavyya zgurtavanni na dne chasam utvarayucca vadayomy ci baloty U zalezhnasci ad haraktaru raslinnasci adroznivayuc sapraydnyya typovyya stepy z peravazhannem dzernavinnyh zlakay lugavyya lugastepy abo raznatraynyya pustynnyya apustynenyya stepy z vyalikaj kolkascyu pustynnyh peravazhna palynu efemeray i efemeroiday U Paynochnaj Amerycy stepami nazyvayuc preryi y Paydnyovaj Amerycy pampy Gleby yradlivyya charnazyomy cyomna kashtanavyya i kashtanavyya va ymeranym poyase karychnevyya i shera karychnevyya mescami zasolenyya u subtrapichnym Na razaranyh terytoryyah pashyrana eroziya gleb Naturalnyya landshafty dze peravazhala stepavaya travyanistaya raslinnasc amal znikli bolshaya chastka terytoryi stepavaj zony ymeranaga poyasa razarana u subtrapichnym poyase pashyrany arashalnae zemlyarobstva i pashavaya zhyvyolagadoylya Zahavanaya naturalnaya raslinnasc zasuha i marozaystojlivyya travyanistyya rasliny z peravazhannem dzernavinnyh zlakay uchastki kuscikavyh pa dalinah rek galerejnyya lyasy Zhyvyolny svet stepay velmi raznastajny i adroznivaecca na roznyh kantynentah napryklad u Eyrazii pashyrany gryzuny payzuny i insh u Aystralii sumchatyya Zhyvyolny svet myanyaecca y suvyazi z gaspadarchaj dzejnascyu chalaveka Pryrodnyya ymovy i klimat spryyalnyya dlya zhyccya lyudzej U selskaj gaspadarcy peravazhae vyroshchvanne zbozhzhavyh i tehnichnyh kultur razvita zhyvyolagadoylya Pashyrayucca erazijnyya i inshyya nebyaspechnyya pracesy Pryrodnyya stepy zahavalisya y zapavednikah i mescah maladasyagalnyh dlya chalaveka gory mizhgornyya katlaviny i insh KrynicyBelEn 2002 LitaraturaAnoshka V S Step Ste pavyya zo ny Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 233 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 Step Biologicheskij enciklopedicheskij slovar Gl red M S Gilyarov Redkol A A Baev G G Vinberg G A Zavarzin i dr 2 e izd ispravl M Sovetskaya enciklopediya 1989 864 s 150 600 ekz ISBN 5 85270 002 9 rusk SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Step Step Opisanie osobennosti vidy raspolozhenie pochvy klimat flora fauna foto i video Nauchno populyarnyj zhurnal Kak i Pochemu rusk Step Megaenciklopediya Kirilla i Mefodiya megabook ru rusk