Хімі́чная тэрмадына́міка — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае макраскапічныя хімічныя сістэмы (газападобныя, вадкія і цвёрдыя рэчывы, растворы і інш.) і працэсы (хімічныя рэакцыі, фазавыя ператварэнні і інш.) на аснове агульных законаў узаемаператварэння , розных відаў работы і энергіі.
Найважнейшыя раздзелы хімічнай тэрмадынамікі: тэрмахімія, вучэнне аб хімічнай і фазавай раўнавазе, аб растворах, электрахімічная тэрмадынаміка, тэрмадынаміка паверхневых з'яў.
Тэарэтычная аснова хімічнай тэрмадынамікі — законы (асновы) агульнай тэрмадынамікі. Першы закон тэрмадынамікі — аснова тэрмахіміі. На другім законе тэрмадынамікі грунтуецца вучэнне аб хімічнай раўнавазе. Яго асноўная задача — прадказанне напрамку хімічнай рэакцыі, яе выхаду і раўнаважнага саставу рэакцыйнай сумесі ў залежнасці ад зыходнага саставу, тэмпературы, ціску. Паводле трэцяга закону тэрмадынамікі вызначаюць энтрапію рэчываў з вымярэнняў цеплаёмістасці ў інтэрвале тэмператур (ад блізкіх да абсалютнага нуля да зададзенай) і цеплавых эфектаў усіх фазавых пераходаў, што адбываюцца ў гэтым тэмпературным інтэрвале.
Даныя каларыметрычных вымярэнняў дазваляюць разлічваць канстанты раўнаваг хімічных рэакцый паводле іх цеплавых эфектаў і энтрапіі кожнага рэчыва, якое ўдзельнічае ў рэакцыі.
Тэрмадынамічныя ўласцівасці хімічных сістэм характарызуюцца тэрмадынамічнымі функцыямі: і хімічным патэнцыялам. Змены тэрмадынамічных функцый у хімічных рэакцыях звязаны з канстантамі раўнаваг і вызначаюцца паводле іх значэння і тэмпературнай залежнасці, а таксама разлічваюцца метадамі статыстычнай тэрмадынамікі. У практычных разліках карыстаюцца табліцамі тэрмадынамічных уласцівасцей індывідуальных рэчываў і раствораў, у якіх звычайна дадзены значэнні энтрапіі, энтальпіі, цеплаёмістасці і некаторых іншых функцый у залежнасці ад тэмпературы і канцэнтрацыі рэчываў.
Вынікі і метады хімічнай тэрмадынамікі выкарыстоўваюцца ў , фізіцы, геалогіі, біялогіі, пры рашэнні многіх практычных задач хімічнай, металургічнай, і іншых галін прамысловасці.
Літаратура
- Тэрмадынаміка хімічная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 134.
- Карапетьянц М. Х. Химическая термодинамика. 3 изд. М., 1975.
- Прикладная химическая термодинамика: Пер. с англ. М., 1988.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Himi chnaya termadyna mika razdzel fizichnaj himii yaki vyvuchae makraskapichnyya himichnyya sistemy gazapadobnyya vadkiya i cvyordyya rechyvy rastvory i insh i pracesy himichnyya reakcyi fazavyya peratvarenni i insh na asnove agulnyh zakonay uzaemaperatvarennya roznyh viday raboty i energii Najvazhnejshyya razdzely himichnaj termadynamiki termahimiya vuchenne ab himichnaj i fazavaj raynavaze ab rastvorah elektrahimichnaya termadynamika termadynamika paverhnevyh z yay Tearetychnaya asnova himichnaj termadynamiki zakony asnovy agulnaj termadynamiki Pershy zakon termadynamiki asnova termahimii Na drugim zakone termadynamiki gruntuecca vuchenne ab himichnaj raynavaze Yago asnoynaya zadacha pradkazanne napramku himichnaj reakcyi yae vyhadu i raynavazhnaga sastavu reakcyjnaj sumesi y zalezhnasci ad zyhodnaga sastavu temperatury cisku Pavodle trecyaga zakonu termadynamiki vyznachayuc entrapiyu rechyvay z vymyarennyay ceplayomistasci y intervale temperatur ad blizkih da absalyutnaga nulya da zadadzenaj i ceplavyh efektay usih fazavyh perahoday shto adbyvayucca y getym temperaturnym intervale Danyya kalarymetrychnyh vymyarennyay dazvalyayuc razlichvac kanstanty raynavag himichnyh reakcyj pavodle ih ceplavyh efektay i entrapii kozhnaga rechyva yakoe ydzelnichae y reakcyi Termadynamichnyya ylascivasci himichnyh sistem haraktaryzuyucca termadynamichnymi funkcyyami i himichnym patencyyalam Zmeny termadynamichnyh funkcyj u himichnyh reakcyyah zvyazany z kanstantami raynavag i vyznachayucca pavodle ih znachennya i temperaturnaj zalezhnasci a taksama razlichvayucca metadami statystychnaj termadynamiki U praktychnyh razlikah karystayucca tablicami termadynamichnyh ulascivascej indyvidualnyh rechyvay i rastvoray u yakih zvychajna dadzeny znachenni entrapii entalpii ceplayomistasci i nekatoryh inshyh funkcyj u zalezhnasci ad temperatury i kancentracyi rechyvay Vyniki i metady himichnaj termadynamiki vykarystoyvayucca y fizicy gealogii biyalogii pry rashenni mnogih praktychnyh zadach himichnaj metalurgichnaj i inshyh galin pramyslovasci LitaraturaTermadynamika himichnaya Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 16 Trypali Hvilina Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2003 T 16 S 134 Karapetyanc M H Himicheskaya termodinamika 3 izd M 1975 Prikladnaya himicheskaya termodinamika Per s angl M 1988