Страсбу́р (фр.: Strasbourg, лац.: Argentoratum), або Штра́сбург (ням.: Straßburg) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Гранд-Эст і дэпартамента Ніжні Рэйн, гістарычная сталіца Эльзаса. Размешчаны на рацэ Іль, за 3 км на захад ад Рэйна на мяжы з Германіяй, насупраць нямецкага горада Кель. Горад мае статус еўрапейскай сталіцы з 1992 года, бо з’яўляецца месцам пасяджэння Савета Еўропы з 1949 года і Еўрапейскага Парламента з 1992 года. Страсбур з’яўляецца адным з ключавых цэнтраў эканомікі паўночнага ўсходу Францыі, дзе развіваецца фінансавая і банкаўская дзейнасць, з’яўляюцца інавацыі ў галіне медыцыны і інжынерыі (у прыватнасці стварэнне аўтамабіля будучых пакаленняў).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Першыя людзі на тэрыторыі Страсбура з’явіліся яшчэ ў эпоху неаліту. У 1300 годзе да нараджэння Хрыстова ў гэтых мясцінах селяцца пратакельты. У ІІІ стагоддзі да н.э. тут з’яўляецца кельцкае мястэчка Аргентратэ, з паганскім капішчам і рынкам. У 58 годзе да н.э. у Эльзас прыходзяць рымляне і ў 12 годзе да н.э. утвараюць з былога кельцкага паселішча ўмацаваны лагер Аргентратум, які ў 20 годзе н.э. ужо налічваў 10 000 жыхароў. У 355 годзе яго абрабавалі алеманы, аднак ужо ў 357 годзе яго зноў узялі рымляне. У 406 годзе германцы зноў захапілі Аргентратум, а ў 451 годзе яго цалкам знішчылі войскі Атылы.
Аднак ужо ў 496 годзе франкі аднавілі горад, надаўшы яму новую назву Стратэбургум. Пасля хрышчэння Хлодвіга горад становіцца цэнтрам біскупства і хутка развіваецца. У 842 годзе ў горадзе адбылася важная гістарычная падзея: унукі Карла Вялікага Карл Лысы і Людовік Нямецкі, якія аб’ядналіся супраць іх брата Лотара, даюць прысягу падзяліць Франкскую імперыю. У 843 годзе, калі гэты падзел ажыццявіўся, Страсбур апынуўся ў валоданнях Лотара. У 962 годзе Страсбур уваходзіць у склад толькі што ўтворанай Свяшчэннай Рымскай імперыі, а ў 1201 годзе становіцца вольным горадам. У сярэдзіне XIV стагоддзя Страсбур, як і іншыя гарады Еўропы, закранула эпідэмія чумы. У XV стагоддзі горад становіцца важным цэнтрам Адраджэння: у прыватнасці, менавіта ў ім Іаган Гутэнберг выношвае ідэю стварэння друкарскага станка (ён гэта зрабіў у яго родным Майнцы; неўзабаве кнігадрукарні з’явіліся і ў Страсбуры).
У XIV стагоддзі Страсбур становіцца адным з першых цэнтраў пратэстантызму. Тут у пратэстанства пераходзіць вядомы швейцарскі гісторык Іаган Штумф. У 1621 годзе на аснове пратэстанцкай гімназіі паўстаў Страсбурскі ўніверсітэт. У XVII стагоддзі канфлікт паміж каталікамі і пратэстантамі выліўся ў Трыццацігадовую вайну. Яна скончылася ў 1648 годзе, і згодна з Вестфальскім мірам значная частка Эльзаса перайшла Францыі. Што датычна Страсбура, ён заставаўся свабодным імперскім горадам да 1681 года, пакуль яго не ўзяў французскі кароль Людовік XIV. У XVIII стагоддзі горадам кіруюць біскупы — прадстаўнікі рода Раганаў. У гэты час, у прыватнасці, павышаецца прэстыж мясцовага ўніверсітэта: у ім навучаюцца прадстаўнікі розных краін, ад Вялікабрытаніі да Расіі, найбольш знакамітым з якіх быў, бадай што, Гётэ.
Падчас Французскай рэвалюцыі 1789 года малады французскі паэт стварыў у Страсбуры «Песню Рэйнскай арміі», якая стала сімвалам гэтай рэвалюцыі і пазней набыла вядомасць як Марсельеза. У XIX стагоддзі горад наведвае Напалеон: ён начуе ў палацы Раганаў, а ў мясцовай аранжарэі загадвае пабудаваць павільён у гонар яго каханкі Жазефіны. У 1847 годзе са Страсбура да Парыжа праходзіць чыгунка. У 1871 годзе, у выніку франка-прускай вайны, ён зноў становіцца нямецкім, аднак пасля Першай сусветнай вайны зноў пераходзіць да Францыі. У 1940 годзе Эльзас быў акупаваны гітлераўскай Германіяй, а ў 1945 годзе канчаткова становіцца французскім. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу з 1949 года Страсбур становіцца месцам знаходжання розных еўрапейскіх устаноў: Савета Еўропы, Еўрапейскага парламента, Еўрапейскага суда па правах чалавека.
Славутасці
Сімвалам Страсбура безумоўна з’яўляецца сабор, пабудаваны з 1277 па 1439 гады (на месцы, дзе раней ужо неаднаразова існавалі рэлігійныя пабудовы), вышыня яго шпіля — 142 м, такім чынам, ён доўгі час (да сярэдзіны XIX ст.) заставаўся найвышэйшай царквой у свеце, пакуль яго не абыйшлі спачатку Кёльнскі, а потым Ульмскі сабор. У Страсбурскім саборы бачны ўплыў як рэйнска-нямецкіх, так і традыцый французскага Іль-дэ-Франс. Акрамя сярэдневечных парталаў і вітражоў, аргана XVIII стагоддзя, ён вядомы яшчэ і астранамічным гадзіннікам XVI ст. — шэдэўрам стылю Рэнесанс.
На Кафедральнай плошчы знаходзіцца так званы дом Камерцэля — багата дэкараваны будынак XVI стагоддзя, а непасрэдна за саборам — палац Раганаў — біскупаў, якія кіравалі горадам у XVIII ст. Горад налічвае яшчэ шмат касцёлаў і кірхаў, сярод якіх Святога Фамы (фр.: Saint-Thomas — галоўная пратэстанцкая кірха горада, пабудаваная ў XII—XV стагоддзях, у якой пахаваны Морыц Саксонскі, кірха Св. Вільгельма (фр.: Saint-Guillaume) пачатку XIV ст., касцёл Св. Магдалены, неагатычная кірха Св. Паўла (XIX ст.) і інш.
Іншай выдатнай мясцінай Страсбура з’яўляецца былы квартал гарбароў Маленькая Францыя (гэта рамантычная назва мае нерамантычнае паходжанне: у часы, калі горад яшчэ не быў французскім, тут быў размешчаны шпіталь для хворых «французскай хваробай» — сіфілісам. У квартале захавалася шмат сярэдневечных фахверкавых дамоў, а некалькі каналаў робяць яго падобным да Венецыі. Мяжой квартала з’яўляюцца Крытыя масты (XIII ст.). Увесь гістарычны цэнтр Страсбура ў 1988 г. быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Непасрэдна на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра знаходзіцца так званы Нямецкі горад, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў, калі Страсбур належаў кайзераўскай Германіі: з плошчы Рэспублікі (былой Імперскай), дзе таксама знаходзяцца Рэйнскі палац і будынак Нацыянальнай універсітэцкай бібліятэкі (другой паводле велічыні ў Францыі) прамая шырокая вуліца ідзе да ўніверсітэцкага палаца — галоўнага будынка Страсбурскага ўніверсітэта.
Вартым ўвагі з’яўляецца таксама Еўрапейскі квартал з будынкамі Еўрапарламента, Палаца Еўропы, у якім адбываюцца пасяджэнні Савета Еўропы, і палаца Суда па правах чалавека.
Культура
Тэатры, музыка
Страсбур мае некалькі тэатраў: Нацыянальны тэатр (адзіны ў Францыі тэатр са статусам нацыянальнага акрамя Парыжскага), тэатр юнага гледача, тэатр-кабарэ рэгіянальнага (эльзаскага) кірунку. Акрамя таго, горад вядомы сваёй Рэйнскай операй і г. зв. горадам (палацам) музыкі і танцу.
Музеі
Страсбур таксама багаты музеямі. Гэта музей прыгожых мастацтваў, дзе прадстаўлены шэдэўры італійскіх, фламандскіх, іспанскіх, французскіх і іншых мастакоў, музей дэкаратыўных мастацтваў, археалагічны (усе тры размешчаны ў палацы Раганаў), музей Страсбурскага сабора, музей Эльзаса, гістарычны, сучаснага мастацтва, заалагічны, планетарыум, шакаладу (у прадмесці) і інш.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
Страсбурскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1538 годзе як пратэстанцкая гімназія, якая ў 1566 годзе была пераўтворана ў Акадэмію, а ў 1621 — у Лютэранскі ўніверсітэт. У 1970 годзе ён быў падзелены на 3 ўніверсітэты: імя Луі Пастэра (з ухілам на дакладныя навукі), імя Марка Блока (гуманітарныя навукі) і імя Рабера Шумана (юрыдычна-паліталагічны ўхіл). Аднак з 1 студзеня 2009 яны зноў былі аб’яднаны ў адзіны ўніверсітэт, дзе навучаецца каля 40 000 чалавек, 21,9 % з якіх — замежнікі. Яшчэ каля 12 000 чалавек навучаюцца ў іншых ВНУ горада (Нацыянальная школа Адміністрацыі, Еўрапейская школа хіміі, Вышэйшая школа дэкаратыўных мастацтваў і інш.)
Транспарт
У гарадскім транспарце горада дамінуе сучасны трамвай — у канцы XX стагоддзя Страсбур стаў адным з першых гарадоў Францыі, які ўвёў у эксплуатацыю такі тып трамваяў. Станам на 1 студзеня 2016 года ў горадзе меліся 6 яго маршрутаў: A, B, C, D, E i F (без уліку лініі G, якая па сутнасці, з’яўляецца хуткасным аўтобусам). Акрамя таго, гараджан абслугоўваюць аўтобусы: 30 маршрутаў у межах горада і яшчэ 11 — у межах агламерацыі.
Страсбур мае шырокую сетку роваравых сцежак: толькі станам на 2006 год іх было 474 км — першае месца ў Францыі. Гэтай сеткай ён звязаны і з іншымі еўрапейскімі гарадамі.
Страсбур з’яўляецца таксама важным вузлом аўта- і чыгуначных дарог. З 10 чэрвеня 2007 года ён звязаны з Парыжам хуткасным цягніком TGV, што амаль у два разы (з 4 гадзін да 2 г 20 хв.) скараціла час падарожжа ад яго да французскай сталіцы.
Горад мае і аэрапорт, аднак з-за адноснай блізкасці іншых аэрапортаў (Франкфурт, Карлсруэ-Бадэн, Базель) яго значэнне абмежавана.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Гюстаў Дарэ
- Себасцьян Брант
- Шарль Дыль
- Шарль Эжэн дэ Фуко
- Шарль Адольф Вюрц
- Шарль Фрэдэрык Жэрар
- Шарль Фрыдэль
- Аляксандрэ Гаўрылавіч (нар. 1991) — французскі баскетбаліст.
Крыніцы
- https://www.strasbourg.eu/presentation-fonctionnement-ville-strasbourg
- база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- Sandre
- Sandre
- Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- БелЭн 2002.
- Ірына Хадарэнка (27 жніўня 2010). "Непаўторны Эльзас". Tut.by. Архівавана з арыгінала 5 сакавіка 2016. Праверана 16 красавіка 2014.
Літаратура
- Страсбу́р, Страсбург // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Страсбур
- Сайт горада Архівавана 17 ліпеня 2003.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Strasbu r fr Strasbourg lac Argentoratum abo Shtra sburg nyam Strassburg gorad u Francyi administracyjny centr regiyona Grand Est i departamenta Nizhni Rejn gistarychnaya stalica Elzasa Razmeshchany na race Il za 3 km na zahad ad Rejna na myazhy z Germaniyaj nasuprac nyameckaga gorada Kel Gorad mae status eyrapejskaj stalicy z 1992 goda bo z yaylyaecca mescam pasyadzhennya Saveta Eyropy z 1949 goda i Eyrapejskaga Parlamenta z 1992 goda Strasbur z yaylyaecca adnym z klyuchavyh centray ekanomiki paynochnaga yshodu Francyi dze razvivaecca finansavaya i bankayskaya dzejnasc z yaylyayucca inavacyi y galine medycyny i inzhyneryi u pryvatnasci stvarenne aytamabilya buduchyh pakalennyay Gorad Strasbur fr Strasbourg Strosburi Gerb d Scyag Kraina FrancyyaKaardynaty 48 35 pn sh 7 44 u d H G Ya OKiraynik Zhanna Barsegyan d Zasnavany 12 da n e Ranejshyya nazvy StrasburPloshcha 78 26 km Vyshynya centra 143 m 132 m i 151 mVodnyya ab ekty Rejn kanal Fo Rempa d Il kanal Marna Rejn d Ar d i kanal Brush d Naselnictva 291 313 chal 1 studzenya 2021 Chasavy poyas Centralnaeyrapejski letni chas UTC 1 i UTC 2Telefonny kod 388 390 368Pashtovyya indeksy 67000 67100 i 67200Aficyjny sajt strasbourg eu fr Strasbur na karce FrancyiMedyyafajly na VikishovishchyGistoryyaStrasbur byly kvartal garbaroy Malenkaya Francyya Pershyya lyudzi na terytoryi Strasbura z yavilisya yashche y epohu nealitu U 1300 godze da naradzhennya Hrystova y getyh myascinah selyacca pratakelty U III stagoddzi da n e tut z yaylyaecca kelckae myastechka Argentrate z paganskim kapishcham i rynkam U 58 godze da n e u Elzas pryhodzyac rymlyane i y 12 godze da n e utvarayuc z byloga kelckaga paselishcha ymacavany lager Argentratum yaki y 20 godze n e uzho nalichvay 10 000 zhyharoy U 355 godze yago abrabavali alemany adnak uzho y 357 godze yago znoy uzyali rymlyane U 406 godze germancy znoy zahapili Argentratum a y 451 godze yago calkam znishchyli vojski Atyly Adnak uzho y 496 godze franki adnavili gorad nadayshy yamu novuyu nazvu Strateburgum Paslya hryshchennya Hlodviga gorad stanovicca centram biskupstva i hutka razvivaecca U 842 godze y goradze adbylasya vazhnaya gistarychnaya padzeya unuki Karla Vyalikaga Karl Lysy i Lyudovik Nyamecki yakiya ab yadnalisya suprac ih brata Lotara dayuc prysyagu padzyalic Frankskuyu imperyyu U 843 godze kali gety padzel azhyccyaviysya Strasbur apynuysya y valodannyah Lotara U 962 godze Strasbur uvahodzic u sklad tolki shto ytvoranaj Svyashchennaj Rymskaj imperyi a y 1201 godze stanovicca volnym goradam U syaredzine XIV stagoddzya Strasbur yak i inshyya garady Eyropy zakranula epidemiya chumy U XV stagoddzi gorad stanovicca vazhnym centram Adradzhennya u pryvatnasci menavita y im Iagan Gutenberg vynoshvae ideyu stvarennya drukarskaga stanka yon geta zrabiy u yago rodnym Majncy neyzabave knigadrukarni z yavilisya i y Strasbury U XIV stagoddzi Strasbur stanovicca adnym z pershyh centray pratestantyzmu Tut u pratestanstva perahodzic vyadomy shvejcarski gistoryk Iagan Shtumf U 1621 godze na asnove pratestanckaj gimnazii paystay Strasburski yniversitet U XVII stagoddzi kanflikt pamizh katalikami i pratestantami vyliysya y Tryccacigadovuyu vajnu Yana skonchylasya y 1648 godze i zgodna z Vestfalskim miram znachnaya chastka Elzasa perajshla Francyi Shto datychna Strasbura yon zastavaysya svabodnym imperskim goradam da 1681 goda pakul yago ne yzyay francuzski karol Lyudovik XIV U XVIII stagoddzi goradam kiruyuc biskupy pradstayniki roda Raganay U gety chas u pryvatnasci pavyshaecca prestyzh myascovaga yniversiteta u im navuchayucca pradstayniki roznyh krain ad Vyalikabrytanii da Rasii najbolsh znakamitym z yakih byy badaj shto Gyote Padchas Francuzskaj revalyucyi 1789 goda malady francuzski paet stvaryy u Strasbury Pesnyu Rejnskaj armii yakaya stala simvalam getaj revalyucyi i paznej nabyla vyadomasc yak Marseleza U XIX stagoddzi gorad navedvae Napaleon yon nachue y palacy Raganay a y myascovaj aranzharei zagadvae pabudavac pavilyon u gonar yago kahanki Zhazefiny U 1847 godze sa Strasbura da Paryzha prahodzic chygunka U 1871 godze u vyniku franka pruskaj vajny yon znoy stanovicca nyameckim adnak paslya Pershaj susvetnaj vajny znoy perahodzic da Francyi U 1940 godze Elzas byy akupavany gitlerayskaj Germaniyaj a y 1945 godze kanchatkova stanovicca francuzskim Dzyakuyuchy svajmu geagrafichnamu stanovishchu z 1949 goda Strasbur stanovicca mescam znahodzhannya roznyh eyrapejskih ustanoy Saveta Eyropy Eyrapejskaga parlamenta Eyrapejskaga suda pa pravah chalaveka SlavutasciStrasbur Krytyya masty pamizh yakimi vidny Kafedralny sabor Simvalam Strasbura bezumoyna z yaylyaecca sabor pabudavany z 1277 pa 1439 gady na mescy dze ranej uzho neadnarazova isnavali religijnyya pabudovy vyshynya yago shpilya 142 m takim chynam yon doygi chas da syaredziny XIX st zastavaysya najvyshejshaj carkvoj u svece pakul yago ne abyjshli spachatku Kyolnski a potym Ulmski sabor U Strasburskim sabory bachny yplyy yak rejnska nyameckih tak i tradycyj francuzskaga Il de Frans Akramya syarednevechnyh partalay i vitrazhoy argana XVIII stagoddzya yon vyadomy yashche i astranamichnym gadzinnikam XVI st shedeyram stylyu Renesans Strasburski sabor Zahodni fasad Na Kafedralnaj ploshchy znahodzicca tak zvany dom Kamercelya bagata dekaravany budynak XVI stagoddzya a nepasredna za saboram palac Raganay biskupay yakiya kiravali goradam u XVIII st Gorad nalichvae yashche shmat kascyolay i kirhay syarod yakih Svyatoga Famy fr Saint Thomas galoynaya pratestanckaya kirha gorada pabudavanaya y XII XV stagoddzyah u yakoj pahavany Moryc Saksonski kirha Sv Vilgelma fr Saint Guillaume pachatku XIV st kascyol Sv Magdaleny neagatychnaya kirha Sv Payla XIX st i insh Inshaj vydatnaj myascinaj Strasbura z yaylyaecca byly kvartal garbaroy Malenkaya Francyya geta ramantychnaya nazva mae neramantychnae pahodzhanne u chasy kali gorad yashche ne byy francuzskim tut byy razmeshchany shpital dlya hvoryh francuzskaj hvarobaj sifilisam U kvartale zahavalasya shmat syarednevechnyh fahverkavyh damoy a nekalki kanalay robyac yago padobnym da Venecyi Myazhoj kvartala z yaylyayucca Krytyya masty XIII st Uves gistarychny centr Strasbura y 1988 g byy uklyuchany y Spis Susvetnaj spadchyny YuNESKA Rejnski palac Nepasredna na paynochny yshod ad gistarychnaga centra znahodzicca tak zvany Nyamecki gorad pabudavany y kancy XIX pachatku XX stagoddzyay kali Strasbur nalezhay kajzerayskaj Germanii z ploshchy Respubliki byloj Imperskaj dze taksama znahodzyacca Rejnski palac i budynak Nacyyanalnaj universiteckaj bibliyateki drugoj pavodle velichyni y Francyi pramaya shyrokaya vulica idze da yniversiteckaga palaca galoynaga budynka Strasburskaga yniversiteta Palac Eyropy Vartym yvagi z yaylyaecca taksama Eyrapejski kvartal z budynkami Eyraparlamenta Palaca Eyropy u yakim adbyvayucca pasyadzhenni Saveta Eyropy i palaca Suda pa pravah chalaveka KulturaTeatry muzyka Strasbur mae nekalki teatray Nacyyanalny teatr adziny y Francyi teatr sa statusam nacyyanalnaga akramya Paryzhskaga teatr yunaga gledacha teatr kabare regiyanalnaga elzaskaga kirunku Akramya tago gorad vyadomy svayoj Rejnskaj operaj i g zv goradam palacam muzyki i tancu Muzei Palac biskupay Raganay Strasbur taksama bagaty muzeyami Geta muzej prygozhyh mastactvay dze pradstayleny shedeyry italijskih flamandskih ispanskih francuzskih i inshyh mastakoy muzej dekaratyynyh mastactvay arhealagichny use try razmeshchany y palacy Raganay muzej Strasburskaga sabora muzej Elzasa gistarychny suchasnaga mastactva zaalagichny planetaryum shakaladu u pradmesci i insh Vyshejshyya navuchalnyya ystanovyStrasburski yniversitet byy zasnavany y 1538 godze yak pratestanckaya gimnaziya yakaya y 1566 godze byla peraytvorana y Akademiyu a y 1621 u Lyuteranski yniversitet U 1970 godze yon byy padzeleny na 3 yniversitety imya Lui Pastera z uhilam na dakladnyya navuki imya Marka Bloka gumanitarnyya navuki i imya Rabera Shumana yurydychna palitalagichny yhil Adnak z 1 studzenya 2009 yany znoy byli ab yadnany y adziny yniversitet dze navuchaecca kalya 40 000 chalavek 21 9 z yakih zamezhniki Yashche kalya 12 000 chalavek navuchayucca y inshyh VNU gorada Nacyyanalnaya shkola Administracyi Eyrapejskaya shkola himii Vyshejshaya shkola dekaratyynyh mastactvay i insh TranspartTramvaj u centry Strasbura na ploshchy Zhaleznaga chalaveka U garadskim transparce gorada daminue suchasny tramvaj u kancy XX stagoddzya Strasbur stay adnym z pershyh garadoy Francyi yaki yvyoy u ekspluatacyyu taki typ tramvayay Stanam na 1 studzenya 2016 goda y goradze melisya 6 yago marshrutay A B C D E i F bez uliku linii G yakaya pa sutnasci z yaylyaecca hutkasnym aytobusam Akramya tago garadzhan abslugoyvayuc aytobusy 30 marshrutay u mezhah gorada i yashche 11 u mezhah aglameracyi Strasbur mae shyrokuyu setku rovaravyh scezhak tolki stanam na 2006 god ih bylo 474 km pershae mesca y Francyi Getaj setkaj yon zvyazany i z inshymi eyrapejskimi garadami Strasbur z yaylyaecca taksama vazhnym vuzlom ayta i chygunachnyh darog Z 10 chervenya 2007 goda yon zvyazany z Paryzham hutkasnym cyagnikom TGV shto amal u dva razy z 4 gadzin da 2 g 20 hv skaracila chas padarozhzha ad yago da francuzskaj stalicy Gorad mae i aeraport adnak z za adnosnaj blizkasci inshyh aeraportay Frankfurt Karlsrue Baden Bazel yago znachenne abmezhavana Vybitnyya yradzhency i zhyharyGyustay Dare Sebascyan Brant Sharl Dyl Sharl Ezhen de Fuko Sharl Adolf Vyurc Sharl Frederyk Zherar Sharl Frydel Alyaksandre Gayrylavich nar 1991 francuzski basketbalist Krynicyhttps www strasbourg eu presentation fonctionnement ville strasbourg baza danyh ab francuzskih kamunah Institut national de l information geographique et forestiere Praverana 26 kastrychnika 2015 lt a href https wikidata org wiki Track Q1665102 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q20894925 gt lt a gt baza danyh ab francuzskih kamunah Institut national de l information geographique et forestiere 2015 lt a href https wikidata org wiki Track Q1665102 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q20894925 gt lt a gt Sandre lt a href https wikidata org wiki Track Q1520862 gt lt a gt Sandre lt a href https wikidata org wiki Track Q1520862 gt lt a gt Populations legales 2021 Nacyyanalny instytut statystyki i ekanamichnyh dasledavannyay Francyi 2023 lt a href https wikidata org wiki Track Q156616 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q124036546 gt lt a gt Base officielle des codes postaux La Poste 2018 lt a href https wikidata org wiki Track Q66049091 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q373724 gt lt a gt BelEn 2002 Iryna Hadarenka 27 zhniynya 2010 Nepaytorny Elzas Tut by Arhivavana z aryginala 5 sakavika 2016 Praverana 16 krasavika 2014 LitaraturaStrasbu r Strasburg Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 199 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Strasbur Sajt gorada Arhivavana 17 lipenya 2003