Светапогляд — сістэма абагульненых поглядаў на прыродны і сацыяльны свет, на месца ў ім чалавека і яго адносіны да асяроддзя, да самога сябе і іншых людзей, а таксама асноўныя жыццёвыя пазіцыі, каштоўнасныя арыентацыі, перакананні і ідэалы, абумоўленыя гэтымі поглядамі. Светапогляд — неабходны складнік чалавечага ўсведамлення.
Эмацыйна-псіхалагічны бок светапогляду на ўзроўні настрояў, пачуццяў складае светаадчуванне. Досвед фарміравання пазнавальных выяў міру з выкарыстаннем навочных паданняў адносяць да светаўспрымання. Пазнавальна-інтэлектуальны бок светапогляду складае светаразуменне. Носьбітамі светапогляду з’яўляюцца асобы і сацыяльныя супольнасці. Інфармацыйны бок светапогляду складаюць веды пра свет і чалавека. Перакананні з’яўляюцца стрыжнем светапогляду і сведчаць пра сталасць светапогляду асобы ці сацыяльнай супольнасці. У структуру светапогляду ўваходзяць таксама ідэалы, якія выяўляюць вызначальныя мэты, накіраваныя ў будучыню.
Ад характару светапогляду залежыць арыентацыя чалавека ў розных сферах жыццядзейнасці: сацыяльна-палітычнай, прававой, маральнай, рэлігійнай, філасофскай, навукова-тэарэтычнай. Змест светапогляду залежыць ад таго, якой сферы дзейнасці чалавек адцае перавагу. Паводле зместу і грамадскай значнасці адрозніваюць паслядоўна-навуковы і ненавуковы, атэістычны і рэлігійны, прагрэсіўны і рэакцыйны светапогляды, якія па-рознаму ўздзейнічаюць на нормы паводзін, адносіны чалавека да працы, да іншых людзей, побыт, густы, інтарэсы.
Сярод тыпаў светапогляду вылучаюць данавуковы (звычайны), які фарміруецца з дзяцінства ў працэсе набыцця жыццёвага вопыту пад уздзеяннем непасрэдных умоў жыцця і функцыянуе ў форме стыхійных, тэарэтычна не аформленых традыцыйных уяўленняў пра свет, і агульнакультурны, які ўключае міфалагічны, рэлігійны, філасофскі, навукова-тэарэтычны светапогляды, што дамінуюць на пэўных гістарычных этапах.
Міфалагічны светапогляд характарызуецца антрапамарфізмам, ачалавечваннем навакольнага асяроддзя, адушаўленнем сіл прыроды і выяўляецца ў паданнях пра багоў і герояў, злых духаў і інш., а таксама ў міфічных абрадах (гл. міфалогія).
Рэлігійны светапогляд звязаны з верай у звышнатуральны сусветны пачатак (гл. рэлігія). Светапогляд новага і навейшага часоў характарызуецца спалучэннем рэлігійнага, філасофскага і навукова-тэарэтычнага тыпаў. Філасофскі светапогляд тэарэтычна абагульняе духоўны і практычны вопыт у форме агульных паняццяў — катэгорый і стварае катэгарыяльныя мадэлі свету. Тэарэтычная аснова светапогляду — філасофія. Яна абагульняе дасягненні навук аб прыродзе і грамадстве, садзейнічае пераадоленню фрагментарнасці ведаў і дасягненню цэласных уяўленняў аб свеце. Цэнтральная праблема светапогляду — суадносіны свету і чалавека — разглядаецца як пытанне суадносін матэрыі і свядомасці. Навукова-тэарэтычны светапогляд узаемадзейнічае з філасофскім, абагульняе прыродазнаўчыя, тэхнічныя, сацыяльна-эканамічныя і культурна-гістарычныя веды і стварае адзіную навуковую карціну свету.
Зноскі
Літаратура
- Марозаў В. Светапогляд // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
- Jaspers K.. Psychologic der Weltanschauungen. Lpz., 1919.
- Wenzl A. Wissenschaft und Weltanschauung. Lpz., 1936.
- Беляев И. А. Человек и его мироотношение. Сообщение 1. Мироотношение и мировоззрение / И. А. Беляев // Политематический сетевой электронный научный журнал Кубанского государственного аграрного университета (Научный журнал КубГАУ) [Электронный ресурс]. — Краснодар: КубГАУ, 2011. — № 09(73). С. 310—319. — Режим доступа: http://ej.kubagro.ru/2011/09/pdf/29.pdf (http://elibrary.ru/item.asp?id=17087744)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Svetapoglyad sistema abagulnenyh poglyaday na pryrodny i sacyyalny svet na mesca y im chalaveka i yago adnosiny da asyaroddzya da samoga syabe i inshyh lyudzej a taksama asnoynyya zhyccyovyya pazicyi kashtoynasnyya aryentacyi perakananni i idealy abumoylenyya getymi poglyadami Svetapoglyad neabhodny skladnik chalavechaga ysvedamlennya Emacyjna psihalagichny bok svetapoglyadu na yzroyni nastroyay pachuccyay skladae svetaadchuvanne Dosved farmiravannya paznavalnyh vyyay miru z vykarystannem navochnyh padannyay adnosyac da svetaysprymannya Paznavalna intelektualny bok svetapoglyadu skladae svetarazumenne Nosbitami svetapoglyadu z yaylyayucca asoby i sacyyalnyya supolnasci Infarmacyjny bok svetapoglyadu skladayuc vedy pra svet i chalaveka Perakananni z yaylyayucca stryzhnem svetapoglyadu i svedchac pra stalasc svetapoglyadu asoby ci sacyyalnaj supolnasci U strukturu svetapoglyadu yvahodzyac taksama idealy yakiya vyyaylyayuc vyznachalnyya mety nakiravanyya y buduchynyu Ad haraktaru svetapoglyadu zalezhyc aryentacyya chalaveka y roznyh sferah zhyccyadzejnasci sacyyalna palitychnaj pravavoj maralnaj religijnaj filasofskaj navukova tearetychnaj Zmest svetapoglyadu zalezhyc ad tago yakoj sfery dzejnasci chalavek adcae peravagu Pavodle zmestu i gramadskaj znachnasci adroznivayuc paslyadoyna navukovy i nenavukovy ateistychny i religijny pragresiyny i reakcyjny svetapoglyady yakiya pa roznamu yzdzejnichayuc na normy pavodzin adnosiny chalaveka da pracy da inshyh lyudzej pobyt gusty intaresy Syarod typay svetapoglyadu vyluchayuc danavukovy zvychajny yaki farmiruecca z dzyacinstva y pracese nabyccya zhyccyovaga vopytu pad uzdzeyannem nepasrednyh umoy zhyccya i funkcyyanue y forme styhijnyh tearetychna ne aformlenyh tradycyjnyh uyaylennyay pra svet i agulnakulturny yaki yklyuchae mifalagichny religijny filasofski navukova tearetychny svetapoglyady shto daminuyuc na peynyh gistarychnyh etapah Mifalagichny svetapoglyad haraktaryzuecca antrapamarfizmam achalavechvannem navakolnaga asyaroddzya adushaylennem sil pryrody i vyyaylyaecca y padannyah pra bagoy i geroyay zlyh duhay i insh a taksama y mifichnyh abradah gl mifalogiya Religijny svetapoglyad zvyazany z veraj u zvyshnaturalny susvetny pachatak gl religiya Svetapoglyad novaga i navejshaga chasoy haraktaryzuecca spaluchennem religijnaga filasofskaga i navukova tearetychnaga typay Filasofski svetapoglyad tearetychna abagulnyae duhoyny i praktychny vopyt u forme agulnyh panyaccyay kategoryj i stvarae kategaryyalnyya madeli svetu Tearetychnaya asnova svetapoglyadu filasofiya Yana abagulnyae dasyagnenni navuk ab pryrodze i gramadstve sadzejnichae peraadolennyu fragmentarnasci veday i dasyagnennyu celasnyh uyaylennyay ab svece Centralnaya prablema svetapoglyadu suadnosiny svetu i chalaveka razglyadaecca yak pytanne suadnosin materyi i svyadomasci Navukova tearetychny svetapoglyad uzaemadzejnichae z filasofskim abagulnyae pryrodaznaychyya tehnichnyya sacyyalna ekanamichnyya i kulturna gistarychnyya vedy i stvarae adzinuyu navukovuyu karcinu svetu ZnoskiLitaraturaMarozay V Svetapoglyad BE y 18 t T 14 Mn 2002 Jaspers K Psychologic der Weltanschauungen Lpz 1919 Wenzl A Wissenschaft und Weltanschauung Lpz 1936 Belyaev I A Chelovek i ego mirootnoshenie Soobshenie 1 Mirootnoshenie i mirovozzrenie I A Belyaev Politematicheskij setevoj elektronnyj nauchnyj zhurnal Kubanskogo gosudarstvennogo agrarnogo universiteta Nauchnyj zhurnal KubGAU Elektronnyj resurs Krasnodar KubGAU 2011 09 73 S 310 319 Rezhim dostupa http ej kubagro ru 2011 09 pdf 29 pdf http elibrary ru item asp id 17087744