Плане́ты зямно́й гру́пы — 4 планеты Сонечнай сістэмы: Меркурый, Венера, Зямля і Марс. Па будове і саставу да іх блізкія некаторыя каменныя астэроіды, напрыклад, .
Асноўныя характарыстыкі
Планеты зямной групы маюць высокую шчыльнасць і складаюцца пераважна з сілікатаў і металічнага жалеза (у адрозненне ад газавых планет і каменна-ледзяных карлікавых планет, аб'ектаў пояса Койпера і аблокі Оарта). Найбольшая планета зямной групы — Зямля — больш чым ў 14 разоў саступае па масе найменш масіўнай газавай планеце — Урану, але пры гэтым прыкладна ў 400 разоў масіўней найбольшага вядомага аб'екта пояса Койпера.
Планеты зямной групы складаюцца галоўным чынам з кісларода, крэмнія, жалеза, магнію, алюмінія і іншых цяжкіх элементаў.
Усе планеты зямной групы маюць наступную будову:
- у цэнтры з жалеза з прымешкай нікеля.
- , складаецца з сілікатаў.
- кара, якая ўтварылася ў выніку частковага плаўлення мантыі і якая таксама складаецца з сілікатных парод, але ўзбагачаная несумяшчальнымі элементамі. З планет зямной групы кары няма ў Меркурыя, што тлумачаць яе разбурэннем у выніку метэарытнай бамбардзіроўкі. Зямля адрозніваецца ад іншых планет зямной групы высокай ступенню хімічнай дыферэнцыяцыі рэчыва і шырокім распаўсюджаннем гранітаў у кары.
Дзве дальнія з планет зямной групы (Зямля і Марс) маюць спадарожнікі і (у адрозненне ад усіх планет-гігантаў) ніводная з іх не мае кольцаў.
Экзапланеты зямнога тыпу
Лічыцца, што землепадобныя планеты найбольш спрыяльныя для ўзнікнення жыцця, таму іх пошук прыцягвае пільную ўвагу грамадскасці. Так у снежні 2005 года вучоныя з Інстытута касмічных навук (Пасадэна, Каліфорнія) паведамілі пра выяўленне падобнай на Сонца зоркі, вакол якой меркавана фармуюцца скалістыя планеты . У далейшым былі выяўлены планеты, якія толькі ў некалькі разоў масіўней Землі і, верагодна, павінны мець цвёрдую паверхню.
Прыкладам экзапланеты зямнога тыпу можа служыць . У наш час (на кастрычнік 2009 года) знойдзена 28 звышземляў.
Гл. таксама
- Планеты-гіганты
- Карлікавыя планеты
Зноскі
- Агульная характарыстыка планет зямной групы Архівавана 7 сакавіка 2005.
- Астраномы выявілі «сястру» Сонечнай сістэмы
Спасылкі
- Як раскласці планеты па палічках або Астраноміі патрабуюцца Лінеі
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Plane ty zyamno j gru py 4 planety Sonechnaj sistemy Merkuryj Venera Zyamlya i Mars Pa budove i sastavu da ih blizkiya nekatoryya kamennyya asteroidy napryklad Planety zyamnoj grupy Mashtab pameray planety zahavany adleglascyay neAsnoynyya haraktarystykiPlanety zyamnoj grupy mayuc vysokuyu shchylnasc i skladayucca peravazhna z silikatay i metalichnaga zhaleza u adroznenne ad gazavyh planet i kamenna ledzyanyh karlikavyh planet ab ektay poyasa Kojpera i abloki Oarta Najbolshaya planeta zyamnoj grupy Zyamlya bolsh chym y 14 razoy sastupae pa mase najmensh masiynaj gazavaj planece Uranu ale pry getym prykladna y 400 razoy masiynej najbolshaga vyadomaga ab ekta poyasa Kojpera Planety zyamnoj grupy skladayucca galoynym chynam z kislaroda kremniya zhaleza magniyu alyuminiya i inshyh cyazhkih elementay Use planety zyamnoj grupy mayuc nastupnuyu budovu u centry z zhaleza z prymeshkaj nikelya skladaecca z silikatay kara yakaya ytvarylasya y vyniku chastkovaga playlennya mantyi i yakaya taksama skladaecca z silikatnyh parod ale yzbagachanaya nesumyashchalnymi elementami Z planet zyamnoj grupy kary nyama y Merkuryya shto tlumachac yae razburennem u vyniku metearytnaj bambardziroyki Zyamlya adroznivaecca ad inshyh planet zyamnoj grupy vysokaj stupennyu himichnaj dyferencyyacyi rechyva i shyrokim raspaysyudzhannem granitay u kary Dzve dalniya z planet zyamnoj grupy Zyamlya i Mars mayuc spadarozhniki i u adroznenne ad usih planet gigantay nivodnaya z ih ne mae kolcay Ekzaplanety zyamnoga typuAsnoyny artykul Planeta zyamnoga typu padchas farmiravannya malyunak mastaka Lichycca shto zemlepadobnyya planety najbolsh spryyalnyya dlya yzniknennya zhyccya tamu ih poshuk prycyagvae pilnuyu yvagu gramadskasci Tak u snezhni 2005 goda vuchonyya z Instytuta kasmichnyh navuk Pasadena Kaliforniya pavedamili pra vyyaylenne padobnaj na Sonca zorki vakol yakoj merkavana farmuyucca skalistyya planety U dalejshym byli vyyayleny planety yakiya tolki y nekalki razoy masiynej Zemli i veragodna pavinny mec cvyorduyu paverhnyu Prykladam ekzaplanety zyamnoga typu mozha sluzhyc U nash chas na kastrychnik 2009 goda znojdzena 28 zvyshzemlyay Gl taksamaPlanety giganty Karlikavyya planetyZnoskiAgulnaya haraktarystyka planet zyamnoj grupy Arhivavana 7 sakavika 2005 Astranomy vyyavili syastru Sonechnaj sistemySpasylkiYak rasklasci planety pa palichkah abo Astranomii patrabuyucca Linei