Паўднёвы Судан (англ.: Southern Sudan) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Самая маладая агульнапрызнаная краіна свету — дзяржаўны суверэнітэт набыты 9 ліпеня 2011 года пасля яго афіцыйнага прызнання Суданам. Сталіца і буйнейшы населены пункт — горад Джуба.
| |||||
Дэвіз: «Justice, Liberty, Prosperity» «Справядлівасць, свабода, дабрабыт» | |||||
Гімн: | |||||
Заснавана | 28 лютага 1972 | ||||
Дата незалежнасці | 9 ліпеня 2011 (ад Судана) | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Джуба | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Джуба, Ей, , , | ||||
Форма кіравання | Федэратыўная прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Салва Кіір Джэймс Уані Іга | ||||
Плошча • Усяго | 42-я ў свеце 619.745 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | 12.230.490 чал. (94-я) 19,7 чал./км² (209-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва | $18,435 млрд $1420 (176-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (208) • На душу насельніцтва | $3,194 млрд $246 | ||||
ІРЧП (2017) | 0,388 (187-ы) | ||||
Этнахаронім | |||||
Валюта | Паўднёвасуданскі фунт (SSP) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ss | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SSD | ||||
Код МАК | SSD | ||||
Тэлефонны код | +211 | ||||
Часавыя паясы | +3 | ||||
|
Паўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Не мае выхаду да мора. Плошча — 619.745 км².
У Паўднёвым Судане па розных ацэнках пражывае ад 9 да 12 млн чалавек. Большасць насельніцтва складаюць нілоцкія народы, што належаць да негроіднай расы і вызнаюць хрысціянства або мясцовыя анімічныя вераванні, у адрозненне ад арабскага мусульманскага насельніцтва Судана.
Паўднёвы Судан адносіцца да ліку найменш развітых краін, маючы адзін з самых нізкіх у свеце ВУП на душу насельніцтва (1500 дал.). Ад самага эканамічнага дна адсталую аграрную краіну ратуе развіты нафтаздабыўны сектар. Краіна мае адно з самых нізкіх месцаў у сусветным рэйтынгу недзеяздольнасці ўрадаў.
Член ААН з 14 ліпеня 2011 года, Афрыканскага саюзу, Усходнеафрыканскай супольнасці (з 2016) і ўсходнеафрыканскага Міжурадавага гандлёвага блоку (штаб-кватэра ў Джыбуці).
Этымалогія
Гістарычна тапонім Судан адносіўся да шырокай паласы раўнін на поўдзень ад Сахары, у фізічнай геаграфіі гэтую вобласць, што прасціраецца ад Заходняй Афрыкі да Эфіопскага нагор’я, дагэтуль называюць раўнінамі Судана. Само ж слова паходзіць ад арабскага bilād as-sūdān (بلاد السودان) — «зямля чорных» — па колеры скуры мясцовых жыхароў. А гэта значыць, назва нашмат больш пасуе менавіта Паўднёваму Судану, чым Судану звычайнаму. Да таго ж 1930-х у арабскай частцы Судана тапонім меў негатыўную канатацыю, пераадоленую дзякуючы кампаніі па папулярызацыі назвы.
Геаграфічнае становішча
Паўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Незалежны Паўднёвы Судан стаў яшчэ адной, шаснаццатай афрыканскай краінай, што не мае прамога выхаду да мора. Плошча Паўднёвага Судана складае 619.745 км² — гэта тры Беларусі.
Прырода
Рэльеф Паўднёвага Судана пераважна раўнінны, паніжаецца з поўдня на поўнач. Толькі на мяжы з Угандай на паўднёвым усходзе ўзвышаюцца горы Іматонг з найвышэйшаю кропкай краіны — гарой Кін’еці (3187 м). Асноўнымі прыроднымі рэсурсамі Паўднёвага Судана з’яўляюцца: сырая нафта, жалезная руда, медная руда і інш.
Клімат моцна адрозніваецца ад клімату Судана: засушлівы перыяд нават на крайняй поўначы доўжыцца менш за паўгода, а на самым поўдні працягваецца ўсяго адзін месяц. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы ідуць з красавіка па верасень. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 700 мм на поўначы да каля 1400 мм на паўднёвым захадзе.
З поўдня на поўнач краіну перасякае велічны Белы Ніл, які да зліцця з Эль-Газалем завецца Бахр-эль-Джэбель (у перакладзе, горная рака) і мае хуткае, парожыстае цячэнне. У даліне Ніла і яго прытока Эль-Газаль раскінуліся вялізныя балотныя абшары — Суды (або Сэды), што ў сезон дажджоў займаюць да чвэрці плошчы Паўднёвага Судана. Цячэнне Ніла тут настолькі павольнае, што ён губляе палову сваёй вады на выпарэнне. З усходу ў Ніл упадае Собат, адзін з самых значных прытокаў.
Значная частка Паўднёвага Судана пакрытая лясамі — мусоннымі (або трапічнымі) на большай частцы краіны і экватарыяльнымі на крайнім поўдні. Поўнач і ўсход краіны занятыя высакатраўнымі і тыповымі саванамі, што ўтварыліся на месцы ссечаных лясоў. Жывёльны свет класічны для афрыканскіх саваннаў: жырафы, сланы, гепарды, ільвы. У сярэдзіне XX стагоддзя паўднёвы Судан лічыўся за ўзорны куток некранутай афрыканскай прыроды, аднак грамадзянскія войны, браканьерства, ператварэнне лясоў і саван у ворыва і пашы — усё гэта прывяло да скарачэнне як папуляцый асобных відаў, так і самой відавай разнастайнасці.
У Паўднёвым Судане створана грунтоўная сетка прыродаахоўных тэрыторый. Самыя вялікія запаведнікі — гэта Эз-Зераф і Кідэпа; нацыянальныя паркі — Бома, Бандынгіла, Саўтэрн. Парк Бандынгіла вядомы маштабнымі міграцыямі жывёл (па маштабах саступае толькі Серэнгеці), у першую чаргу, антылоп, сярод якіх асноўную масу складаюць рэдункі і кобы — «балотныя казлы», а таксама топі, вядомыя тут як «цянь».
Гісторыя
Сведчанні аб пасяленнях нілоцкіх плямёнаў на поўначы Паўднёвага Судана адносяцца да III тыс. да н.э. Археолагі звяртаюць увагу на адгонную жывёлагадоўлю, купалападобныя дамы і тыкулі, уласцівыя для нілотаў. Пранікненню цывілізацыі з поўначы заўсёды перашкаджалі балотныя абшары Судаў. У 61 г н.э. рымскія салдаты па загаду Нерона спрабавалі падняцца як мага ўверх па Белым Ніле, але прайсці бар’ер Судаў не здолелі і яны.
Тэрыторыя верхняга Ніла была заселена ў выніку вымушанай міграцыі на поўдзень нілоцкіх плямёнаў у X-XV стст. н.э., што стала наступствам падзення хрысціянскіх Нубійскіх дзяржаў, не здолеўшых супрацьстаяць арабскай экспансіі. У перыяд з XV па XIX стст. асноўнымі падзеямі гісторыі краіны сталі племянныя міграцыі. Дзінка, нуэры, шылукі прасунуліся з раёна Бахр-эль-Газаля на ўсход, заняўшы таксама вобласць Верхняга Ніла; у той час як ачолі (сёння жывуць ва Угандзе) і бары перасяліліся ў рэгіён Экваторыі. Плямёны азандэ, мунду, бака прыйшлі ў Паўднёвы Судан у XVI стагоддзі і стварылі найбуйнейшыя на той час дзяржавы.
У XIX ст. увесь Судан апынуўся пад уладай Егіпецкай дынастыі Махамеда Алі. Новыя ўлады спрабавалі замацавацца на захопленых землях, але спроба стварыць сетку фортаў і гарнізонаў разбілася аб складаны клімат і хваробы. У 1851 пад ціскам заходніх дзяржаў егіпцяне адкрылі паўднёвы Судан для місіянераў каталіцкага вікарыяту і гандляроў, ахвочых да слановае косці. У 1850-я попыт і цана на слановую косць моцна выраслі: фартэпіяна і більярдныя шары ў Амерыцы і ў Еўропе сталі масавымі таварамі. У рэшце рэшт кантроль над рэгіёнам узяў у свае рукі купец і гандляр рабамі Рахма Мансур. Падзеі Махдысцкай рэвалюцыі не закранулі паўднёвы Судан, але адрэзалі край ад Егіпта. У 1899—1956 Судан быў англа-егіпецкім кандамініумам. Брытанцы мелі намер аб’яднаць паўднёвы Судан з Угандай, аднак у 1947 канферэнцыя ў Джубе пацвердзіла адзінства Судана.
У 1956 краіна атрымала незалежнасць. Этнічныя, рэлігійныя, эканамічныя, палітычныя супярэчнасці прывялі да дзвюх грамадзянскіх войнаў. У выніку першай суданскай грамадзянскай вайны (1955—1972), падчас якой загінула паўмільёна чалавек, рэгіён атрымаў аўтаномію. Другая вайна (1983—2005) забрала жыцці двух мільёнаў чалавек, яшчэ 4 млн сталі бежанцамі. У выніку другой грамадзянскай вайны Хартум пагадзіўся на рэферэндум. Рэферэндум, падчас якога ў Судане ў якасці назіральнікаў знаходзіліся сусветна вядомыя палітыкі (Джымі Картэр, Джон Кэры, Кофі Анан) адбыўся ў студзені 2011 і з вынікам 98,83 % «за» бяскроўна развёў два Суданы. Паўднёвы Судан засмуціўся тым, што рэферэндум не адбыўся ў багатым нафтай раёне Аб’ей, дзе ён таксама мусіў адбыцца. У выніку рэферэндуму званне першай афрыканскай і дзясятай у свеце па плошчы дзяржавы перайшло да Алжыра, а Паўднёвы Судан стаў і застаецца самай маладой дзяржавай свету.
З 2013 па 2020 гады ў краіне з перапынкамі вялася грамадзянская вайна.
Дзяржаўны лад
Незадоўга да абвяшчэння незалежнасці, ўрад Паўднёвага Судана распрацаваў Канстытуцыю, якая была падпісана прэзідэнтам у дзень 9 ліпеня 2011, стаўшы такім чынам блізнюком Незалежнасці.
Паводле Канстытуцыі, Паўднёвы Судан — прэзідэнцкая рэспубліка. Нязменным лідарам Паўднёвага Судана з 2005 года з’яўляецца Салва Кіір Маярдзіт, хрысціянін, этнічны дзінка, то бок, сярэднестатыстычны паўднёвы суданец.
Заканадаўчы орган, Парламент Паўднёвага Судана, складаецца з дзвюх палат: верхняй — Дзяржаўнага Савету (50 членаў, прадстаўляюць штаты); ніжняй — Нацыянальнай Асамблеі (170 членаў, абіраюцца прамым усенародным галасаваннем). Найбуйнейшая партыя, якой належаць 160 крэслаў Нацыянальнай Асамблеі — Народная армія вызвалення Судана, былое паўстанцкае войска, што вяло рэй барацьбы за незалежнасць і па набыцці яе села ва ўрадавыя крэслы. Партыю ўзначальвае прэзідэнт Салва Кіір.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гістарычна ў Паўднёвым Судане выдзяляецца тры рэгіёны: Экваторыя на поўдні, Бахр-Эль-Газаль на паўночным захадзе і Вялікі Верхні Ніл на паўночным усходзе. Сучасны Паўднёвы Судан — федэратыўная дзяржава, што з лістапада 2015 складаецца з 28 штатаў. Штаты выдзеленыя ў адпаведнасці з межамі рассялення этнічных груп. Асноўная мэта новага падзелу — знішчыць падставы да міжэтнічнага гвалту. У студзені 2017 з ліку 28 былі выдзелены 4 новыя штаты, і разам штатаў стала 32.
Сталічнае пытанне
Сталіца Судана, Джуба, найбуйнейшы горад краіны, адначасова з’яўляецца цэнтрам штата Цэнтральная Экваторыя і графства Джуба. Аднак з пункту гледжання уладаў, Джуба не адпавядае сталічнаму званню праз неўладкаванасць, недастаткова развітую інфраструктуру ды не зусім цэнтральнае геаграфічнае становішча. У лютым 2011 урад зацвердзіў рэзалюцыю, паводле якой краіна пабудуе новую сталіцу. Ёй закліканы стаць горад Рамсель ніжэй па цячэнні Ніла — сталіцай яго бачыў яшчэ легендарны змагар за незалежнасць Джон Гаранг. Дагэтуль незразумела, адкуль улады Паўднёвага Судана возьмуць на перанос грошы, таму праект застаецца праектам.
Насельніцтва
Паўднёвы Судан — вельмі маладая краіна і ў сэнсе сярэдняга ўзросту: амаль палову насельніцтва складаюць дзеці да 15 гадоў. Гэта абумоўлена традыцыйна высокай для трапічнай Афрыкі нараджальнасцю (каля 40 на 1000 чал.). А вось па ўзроўні смяротнасці (20 на 1000) і эміграцыі (10 на 1000) Паўднёвы Судан пераўзыходзіць нават сваіх суседзяў, што абумоўлена бясконцым міжэтнічным гвалтам. Такім чынам, тэмпы росту насельніцтва выходзяць дастаткова невысокімі. Паводле звестак на снежань 2018, 2,2 млн паўднёвых суданцаў знайшлі прытулак ва Угандзе, Кеніі, Эфіопіі, Судане і інш.. Гэта, а яшчэ недзеяздольнасць уладаў, не дазваляюць палічыць колькасць насельніцтва краіны, таму на пачатак 2019 ацэначныя дадзеныя ў сеціве вар’іруюцца ад 10 да 12,5 млн чал.
Большасць насельніцтва адносіцца да нілоцкіх народаў ніла-сахарскай моўнай сям’і. Паўднёвы Судан з’яўляецца домам для прыблізна 60 этнічных груп, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца дзінка — 35,8 %? нуэр — 15,6 %, занд — 6,6 %, бары — 4,7 %, арабы (у асноўным з Судана) — 3,9 %, шылук — 3,5 %. Афіцыйнай мовай краіны з’яўляецца англійская. Большасць жыхароў Паўднёвага Судана размаўляе на мностве нілоцкіх моваў, найбуйнейшай з якіх з’яўляецца мова дзінка; а таксама адамава-ўбангійскіх, цэнтральнасуданскіх і іншых мовах і гаворак.
Большасць паўднёвых суданцаў вызнае хрысціянства (60, 5 %), найбольш каталіцтва, або мясцовыя анімічныя вераванні (33 %), у адрозненне ад арабскага мусульманскага насельніцтва паўночнага Судана.
Грамадзянскія войны і канфлікты, што амаль не сціхаюць апошнія шэсць дзесяцігоддзяў, прывялі да таго, што ў краіне налічваецца 4 млн унутрана перамешчаных асоб (а гэта кожны трэці жыхар!), з іх 1,9 млн былі вымушаны пакінуць родныя дамы падчас апошняга канфлікту (2016-18). Большасць паўднёвых суданцаў пражывае ў сельскай мясцовасці, узровень урбанізацыі тут не дасягае і 20 %. Менавіта таму тэмпы росту гарадскога насельніцтва ў краіне самыя высокія ў свеце (4 % у 2015—2020). У сталіцы пражываюць 370 тыс.чал.; больш за 100 тыс. жыве ў Ваў, Малакале і Ямбіа.
Большасць дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў не наведваюць школу, а 84 % жанчын непісьменныя.
Эканоміка
ВУП на душу насельніцтва ў Паўднёвым Судане не дасягае і 1500 даляраў (2018) і гэта пры тым, што краіна здабывае і экспартуе нафту! Зрэшты, багацце нафтай абярнулася «галандскай хваробай»: ва ўсім свеце толькі Усходні Тымор гэтак жа залежыць ад кошту нафты на сусветным рынку. У 2015-17 гг. падзенне цэн на нафту прывяло да скарачэння ВУП краіны на 20 %. Вялікім мінусам у эканоміка-геаграфічным становішчы Паўднёвага Судана з’яўляецца адсутнасць прамога выхаду да мора. Інфраструктура неразвітая, а тая што ёсць, моцна пашкоджана войнамі. Разбураны нават вадаправоды, людзям не хапае пітной вады. Краіна моцна залежыць ад гуманітарнай дапамогі. 90 % спажывецкіх тавараў купляецца за мяжой. 66 % насельніцтва ў 2015 жылі менш чым на 2 даляры ў суткі. Штогод узровень інфляцыі значна пераўзыходзіць лічбу 100 %. І толькі кітайскія інвестыцыі робяць магчымым будаўніцтва новых дарог і прадпрыемстваў.
Большая частка эканамічна актыўнага насельніцтва Паўднёвага Судана занята ў натуральнай сельскай гаспадарцы. Асноўнымі экспартнымі сельскагаспадарчымі культурамі з’яўляюцца бавоўна, арахіс, сорга, цукровы трыснёг, бананы і папая. Важны кірунак сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля: на саванавых пашах гадуецца да 20 млн галоў буйной рагатай жывёлы. Таксама Паўднёвы Судан экспартуе драўніну, ёсць плантацыі ціка. Урадлівыя глебы і добрая забяспечанасць ападкамі даюць аграрнаму сектару краіны падставу стаць найлепшым у Афрыцы.
Нафта — галоўны рэсурс краіны, на які абапіраецца ўся эканоміка Паўднёвага Судана: яна дае 98 % экспартных паступленняў і фармуе 80 % ВУП. З 500 тысяч барэляў нафты ў суткі, якія здабывалі ў Судане да распаду краіны, 75-85 % прыпадала на радовішчы Поўдня. Нягледзячы на тое, што пасля набыцця незалежнасці здабыча нафты моцна скарацілася — праўда, да канца 2017 зноў вырасла да 130 тыс.барэляў у дзень — дагэтуль экспартуецца каля 98 % забытай нафты (большая частка ідзе на кітайскі рынак). Стужка нафтаправода знітоўвае радовішчы Паўднёвага Судана з суданскім портам Порт-Судан. Такім чынам, Хартум кантралюе трубаправоды, праз якія чорнае золата ідзе на экспарт, і ў кожнага боку ёсць уласныя інтарэсы па пытаннях, звязаных з размеркаваннем нафтавых прыбыткаў. Маецца праект трубаправода да кенійскага порту. Ёсць планы будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, які б даў штуршок эканамічнаму развіццю і развіццю прамысловасці.
Большая частка электраэнергіі, доступ да якой мае 2 (!) % насельніцтва, выпрацоўвацца на дызельных генератарах. Пры гэтым рэкі краіны тояць вялізны гідрапатэнцыял.
З 10 000 км аўтадарог толькі 2 % маюць асфальтавае пакрыццё.
Галоўным гандлёвым партнёрам з’яўляецца Кітай, на які прыпадае 98 % экспарту тавараў (выключна нафта), і ўсяго 11 % імпарту. 58 % тавараў і паслуг імпартуецца з Уганды: гэта прадукты харчавання, лёгкай прамысловасці; транспартныя, інфармацыйныя паслугі. За Угандай і Кітаем ідуць Пакістан і Японія. З Японіі і ЕС імпартуюцца машыны, сродкі сувязі, лекі.
Адукацыя
Раней сістэма адукацыі Паўднёвага Судана не адрознівалася ад традыцыйнай суданскай, але занадта вялікая розніца паміж поўначчу і поўднем змусіла ўлады краіны ўзяць за ўзор кенійскую сістэму. Сёння паўднёвасуданская адукацыя складаецца з трох прыступак (8+4+4 — базавая+сярэдняя+вышэйшая), а мовай выкладання з’яўляецца выключна англійская, у той час як у Судане — арабская. Паўднёвы Судан адчувае сур’ёзны недахоп англамоўных выкладчыкаў на ўсіх адукацыйных прыступках, асабліва ў галіне тэхнічных навук.
Гл. таксама
- Універсітэт Верхняга Нілу
- Канстытуцыя Паўднёвага Судана
Крыніцы
- У Паўднёвым Судане ўрад і паўстанцы парафіравалі пагадненне пра мір (руск.)
- https://polpred.com/news/?cnt=258§or=7
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/od.html Архівавана 17 чэрвеня 2019.
- Нерэгуляваны гандаль цікам спрыяе гвалту ў Паўднёвым Судане - справаздача (англ.)
- http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=202&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Урада Паўднёвага Судана (англ.)
- Паўднёвы Судан — Чорная Афрыка, якая рашыла адлучыцца ад арабскага свету (руск.)
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
U panyaccya yosc i inshyya znachenni gl Sudan znachenni Paydnyovy Sudan angl Southern Sudan dzyarzhava va Ushodnyaj Afrycy Samaya maladaya agulnapryznanaya kraina svetu dzyarzhayny suverenitet nabyty 9 lipenya 2011 goda paslya yago aficyjnaga pryznannya Sudanam Stalica i bujnejshy naseleny punkt gorad Dzhuba Respublika Paydnyovy Sudan angl Republic of South Sudan Scyag Paydnyovaga Sudana Gerb Paydnyovaga SudanaDeviz Justice Liberty Prosperity Spravyadlivasc svaboda dabrabyt Gimn Zasnavana 28 lyutaga 1972Data nezalezhnasci 9 lipenya 2011 ad Sudana Aficyjnaya mova AnglijskayaStalica DzhubaNajbujnejshyya garady Dzhuba Ej Forma kiravannya Federatyynaya prezidenckaya respublikaSalva Kiir Dzhejms Uani IgaPloshcha Usyago 42 ya y svece 619 745 km Naselnictva Acenka 2016 Shchylnasc 12 230 490 chal 94 ya 19 7 chal km 209 ya VUP PPZ Razam 2018 Na dushu naselnictva 18 435 mlrd 1420 176 y VUP naminal Razam 208 Na dushu naselnictva 3 194 mlrd 246IRChP 2017 0 388 187 y EtnaharonimValyuta Paydnyovasudanski funt SSP Internet damen ssKod ISO Alpha 2 SSKod ISO Alpha 3 SSDKod MAK SSDTelefonny kod 211Chasavyya payasy 3https population un org wpp DataQuery http www hdr undp org en 2018 update Yashche ne vykarystoyvaecca https www timeanddate com time zone south sudan https data iana org time zones tzdb 2020f africa Paydnyovy Sudan myazhue z Efiopiyaj na yshodze Keniyaj Ugandaj i Demakratychnaj Respublikaj Konga na poydni CAR na zahadze i Sudanam na poynachy Ne mae vyhadu da mora Ploshcha 619 745 km U Paydnyovym Sudane pa roznyh acenkah prazhyvae ad 9 da 12 mln chalavek Bolshasc naselnictva skladayuc nilockiya narody shto nalezhac da negroidnaj rasy i vyznayuc hrysciyanstva abo myascovyya animichnyya veravanni u adroznenne ad arabskaga musulmanskaga naselnictva Sudana Paydnyovy Sudan adnosicca da liku najmensh razvityh krain mayuchy adzin z samyh nizkih u svece VUP na dushu naselnictva 1500 dal Ad samaga ekanamichnaga dna adstaluyu agrarnuyu krainu ratue razvity naftazdabyyny sektar Kraina mae adno z samyh nizkih mescay u susvetnym rejtyngu nedzeyazdolnasci yraday Chlen AAN z 14 lipenya 2011 goda Afrykanskaga sayuzu Ushodneafrykanskaj supolnasci z 2016 i yshodneafrykanskaga Mizhuradavaga gandlyovaga bloku shtab kvatera y Dzhybuci EtymalogiyaGistarychna taponim Sudan adnosiysya da shyrokaj palasy raynin na poydzen ad Sahary u fizichnaj geagrafii getuyu voblasc shto prasciraecca ad Zahodnyaj Afryki da Efiopskaga nagor ya dagetul nazyvayuc rayninami Sudana Samo zh slova pahodzic ad arabskaga bilad as sudan بلاد السودان zyamlya chornyh pa kolery skury myascovyh zhyharoy A geta znachyc nazva nashmat bolsh pasue menavita Paydnyovamu Sudanu chym Sudanu zvychajnamu Da tago zh 1930 h u arabskaj chastcy Sudana taponim mey negatyynuyu kanatacyyu peraadolenuyu dzyakuyuchy kampanii pa papulyaryzacyi nazvy Geagrafichnae stanovishchaAsnoyny artykul Geagrafiya Paydnyovaga Sudana Paydnyovy Sudan myazhue z Efiopiyaj na yshodze Keniyaj Ugandaj i Demakratychnaj Respublikaj Konga na poydni CAR na zahadze i Sudanam na poynachy Nezalezhny Paydnyovy Sudan stay yashche adnoj shasnaccataj afrykanskaj krainaj shto ne mae pramoga vyhadu da mora Ploshcha Paydnyovaga Sudana skladae 619 745 km geta try Belarusi PryrodaAsnoyny artykul Geagrafiya Paydnyovaga Sudana Relef Paydnyovaga Sudana peravazhna rayninny panizhaecca z poydnya na poynach Tolki na myazhy z Ugandaj na paydnyovym ushodze yzvyshayucca gory Imatong z najvyshejshayu kropkaj krainy garoj Kin eci 3187 m Asnoynymi pryrodnymi resursami Paydnyovaga Sudana z yaylyayucca syraya nafta zhaleznaya ruda mednaya ruda i insh Takoj bachac savanu pasazhyry na dahu cyagnika shto kirue da Vay Klimat mocna adroznivaecca ad klimatu Sudana zasushlivy peryyad navat na krajnyaj poynachy doyzhycca mensh za paygoda a na samym poydni pracyagvaecca ysyago adzin mesyac Na bolshaj chastcy terytoryi krainy dazhdzhy iduc z krasavika pa verasen Gadavaya kolkasc apadkay vagaecca ad 700 mm na poynachy da kalya 1400 mm na paydnyovym zahadze Spadarozhnikavy zdymak Bura zyalyonyya hvali y paynochnaj chastcy daliny Nila Sudy Rudy koler na paydnyovym ushodze gory Imatong Z poydnya na poynach krainu perasyakae velichny Bely Nil yaki da zliccya z El Gazalem zavecca Bahr el Dzhebel u perakladze gornaya raka i mae hutkae parozhystae cyachenne U daline Nila i yago prytoka El Gazal raskinulisya vyaliznyya balotnyya abshary Sudy abo Sedy shto y sezon dazhdzhoy zajmayuc da chverci ploshchy Paydnyovaga Sudana Cyachenne Nila tut nastolki pavolnae shto yon gublyae palovu svayoj vady na vyparenne Z ushodu y Nil upadae Sobat adzin z samyh znachnyh prytokay Znachnaya chastka Paydnyovaga Sudana pakrytaya lyasami musonnymi abo trapichnymi na bolshaj chastcy krainy i ekvataryyalnymi na krajnim poydni Poynach i yshod krainy zanyatyya vysakatraynymi i typovymi savanami shto ytvarylisya na mescy ssechanyh lyasoy Zhyvyolny svet klasichny dlya afrykanskih savannay zhyrafy slany gepardy ilvy U syaredzine XX stagoddzya paydnyovy Sudan lichyysya za yzorny kutok nekranutaj afrykanskaj pryrody adnak gramadzyanskiya vojny brakanerstva peratvarenne lyasoy i savan u voryva i pashy usyo geta pryvyalo da skarachenne yak papulyacyj asobnyh viday tak i samoj vidavaj raznastajnasci U Paydnyovym Sudane stvorana gruntoynaya setka pryrodaahoynyh terytoryj Samyya vyalikiya zapavedniki geta Ez Zeraf i Kidepa nacyyanalnyya parki Boma Bandyngila Saytern Park Bandyngila vyadomy mashtabnymi migracyyami zhyvyol pa mashtabah sastupae tolki Serengeci u pershuyu chargu antylop syarod yakih asnoynuyu masu skladayuc redunki i koby balotnyya kazly a taksama topi vyadomyya tut yak cyan GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Paydnyovaga Sudana Svedchanni ab pasyalennyah nilockih plyamyonay na poynachy Paydnyovaga Sudana adnosyacca da III tys da n e Arheolagi zvyartayuc uvagu na adgonnuyu zhyvyolagadoylyu kupalapadobnyya damy i tykuli ulascivyya dlya nilotay Praniknennyu cyvilizacyi z poynachy zaysyody perashkadzhali balotnyya abshary Suday U 61 g n e rymskiya saldaty pa zagadu Nerona sprabavali padnyacca yak maga yverh pa Belym Nile ale prajsci bar er Suday ne zdoleli i yany Terytoryya verhnyaga Nila byla zaselena y vyniku vymushanaj migracyi na poydzen nilockih plyamyonay u X XV stst n e shto stala nastupstvam padzennya hrysciyanskih Nubijskih dzyarzhay ne zdoleyshyh supracstayac arabskaj ekspansii U peryyad z XV pa XIX stst asnoynymi padzeyami gistoryi krainy stali plemyannyya migracyi Dzinka nuery shyluki prasunulisya z rayona Bahr el Gazalya na yshod zanyayshy taksama voblasc Verhnyaga Nila u toj chas yak acholi syonnya zhyvuc va Ugandze i bary perasyalilisya y regiyon Ekvatoryi Plyamyony azande mundu baka pryjshli y Paydnyovy Sudan u XVI stagoddzi i stvaryli najbujnejshyya na toj chas dzyarzhavy U XIX st uves Sudan apynuysya pad uladaj Egipeckaj dynastyi Mahameda Ali Novyya ylady sprabavali zamacavacca na zahoplenyh zemlyah ale sproba stvaryc setku fortay i garnizonay razbilasya ab skladany klimat i hvaroby U 1851 pad ciskam zahodnih dzyarzhay egipcyane adkryli paydnyovy Sudan dlya misiyaneray katalickaga vikaryyatu i gandlyaroy ahvochyh da slanovae kosci U 1850 ya popyt i cana na slanovuyu kosc mocna vyrasli fartepiyana i bilyardnyya shary y Amerycy i y Eyrope stali masavymi tavarami U reshce resht kantrol nad regiyonam uzyay u svae ruki kupec i gandlyar rabami Rahma Mansur Padzei Mahdysckaj revalyucyi ne zakranuli paydnyovy Sudan ale adrezali kraj ad Egipta U 1899 1956 Sudan byy angla egipeckim kandaminiumam Brytancy meli namer ab yadnac paydnyovy Sudan z Ugandaj adnak u 1947 kanferencyya y Dzhube pacverdzila adzinstva Sudana Byuleteni dlya referendumu byli nadrukavany y Vyalikabrytanii U 1956 kraina atrymala nezalezhnasc Etnichnyya religijnyya ekanamichnyya palitychnyya supyarechnasci pryvyali da dzvyuh gramadzyanskih vojnay U vyniku pershaj sudanskaj gramadzyanskaj vajny 1955 1972 padchas yakoj zaginula paymilyona chalavek regiyon atrymay aytanomiyu Drugaya vajna 1983 2005 zabrala zhycci dvuh milyonay chalavek yashche 4 mln stali bezhancami U vyniku drugoj gramadzyanskaj vajny Hartum pagadziysya na referendum Referendum padchas yakoga y Sudane y yakasci naziralnikay znahodzilisya susvetna vyadomyya palityki Dzhymi Karter Dzhon Kery Kofi Anan adbyysya y studzeni 2011 i z vynikam 98 83 za byaskroyna razvyoy dva Sudany Paydnyovy Sudan zasmuciysya tym shto referendum ne adbyysya y bagatym naftaj rayone Ab ej dze yon taksama musiy adbycca U vyniku referendumu zvanne pershaj afrykanskaj i dzyasyataj u svece pa ploshchy dzyarzhavy perajshlo da Alzhyra a Paydnyovy Sudan stay i zastaecca samaj maladoj dzyarzhavaj svetu Z 2013 pa 2020 gady y kraine z perapynkami vyalasya gramadzyanskaya vajna Dzyarzhayny ladAsnoyny artykul Dzyarzhayny lad Paydnyovaga Sudana Salva Kiir sustrakaecca z dzyarzhsakratarom ZShA Dzhonam Kery Na prezidence firmovy kapyalyush padarunak Dzh Busha mal Nezadoyga da abvyashchennya nezalezhnasci yrad Paydnyovaga Sudana raspracavay Kanstytucyyu yakaya byla padpisana prezidentam u dzen 9 lipenya 2011 stayshy takim chynam bliznyukom Nezalezhnasci Pavodle Kanstytucyi Paydnyovy Sudan prezidenckaya respublika Nyazmennym lidaram Paydnyovaga Sudana z 2005 goda z yaylyaecca Salva Kiir Mayardzit hrysciyanin etnichny dzinka to bok syarednestatystychny paydnyovy sudanec Zakanadaychy organ Parlament Paydnyovaga Sudana skladaecca z dzvyuh palat verhnyaj Dzyarzhaynaga Savetu 50 chlenay pradstaylyayuc shtaty nizhnyaj Nacyyanalnaj Asamblei 170 chlenay abirayucca pramym usenarodnym galasavannem Najbujnejshaya partyya yakoj nalezhac 160 kreslay Nacyyanalnaj Asamblei Narodnaya armiya vyzvalennya Sudana byloe paystanckae vojska shto vyalo rej baracby za nezalezhnasc i pa nabycci yae sela va yradavyya kresly Partyyu yznachalvae prezident Salva Kiir Administracyjna terytaryyalny padzel 32 shtaty i try regiyony blakitny Ekvatoryya zyalyony Bahr El Gazal zhoyty Vyaliki Verhni Nil Gistarychna y Paydnyovym Sudane vydzyalyaecca try regiyony Ekvatoryya na poydni Bahr El Gazal na paynochnym zahadze i Vyaliki Verhni Nil na paynochnym ushodze Suchasny Paydnyovy Sudan federatyynaya dzyarzhava shto z listapada 2015 skladaecca z 28 shtatay Shtaty vydzelenyya y adpavednasci z mezhami rassyalennya etnichnyh grup Asnoynaya meta novaga padzelu znishchyc padstavy da mizhetnichnaga gvaltu U studzeni 2017 z liku 28 byli vydzeleny 4 novyya shtaty i razam shtatay stala 32 Stalichnae pytanne Stalica Sudana Dzhuba najbujnejshy gorad krainy adnachasova z yaylyaecca centram shtata Centralnaya Ekvatoryya i grafstva Dzhuba Adnak z punktu gledzhannya uladay Dzhuba ne adpavyadae stalichnamu zvannyu praz neyladkavanasc nedastatkova razvituyu infrastrukturu dy ne zusim centralnae geagrafichnae stanovishcha U lyutym 2011 urad zacverdziy rezalyucyyu pavodle yakoj kraina pabudue novuyu stalicu Yoj zaklikany stac gorad Ramsel nizhej pa cyachenni Nila stalicaj yago bachyy yashche legendarny zmagar za nezalezhnasc Dzhon Garang Dagetul nezrazumela adkul ulady Paydnyovaga Sudana vozmuc na peranos groshy tamu praekt zastaecca praektam NaselnictvaAsnoyny artykul Naselnictva Paydnyovaga Sudana Sudanskiya dzeci Yambia Paydnyovy Sudan velmi maladaya kraina i y sense syarednyaga yzrostu amal palovu naselnictva skladayuc dzeci da 15 gadoy Geta abumoylena tradycyjna vysokaj dlya trapichnaj Afryki naradzhalnascyu kalya 40 na 1000 chal A vos pa yzroyni smyarotnasci 20 na 1000 i emigracyi 10 na 1000 Paydnyovy Sudan perayzyhodzic navat svaih susedzyay shto abumoylena byaskoncym mizhetnichnym gvaltam Takim chynam tempy rostu naselnictva vyhodzyac dastatkova nevysokimi Pavodle zvestak na snezhan 2018 2 2 mln paydnyovyh sudancay znajshli prytulak va Ugandze Kenii Efiopii Sudane i insh Geta a yashche nedzeyazdolnasc uladay ne dazvalyayuc palichyc kolkasc naselnictva krainy tamu na pachatak 2019 acenachnyya dadzenyya y secive var iruyucca ad 10 da 12 5 mln chal Bolshasc naselnictva adnosicca da nilockih naroday nila saharskaj moynaj syam i Paydnyovy Sudan z yaylyaecca domam dlya pryblizna 60 etnichnyh grup bujnejshymi z yakih z yaylyayucca dzinka 35 8 nuer 15 6 zand 6 6 bary 4 7 araby u asnoynym z Sudana 3 9 shyluk 3 5 Aficyjnaj movaj krainy z yaylyaecca anglijskaya Bolshasc zhyharoy Paydnyovaga Sudana razmaylyae na mnostve nilockih movay najbujnejshaj z yakih z yaylyaecca mova dzinka a taksama adamava ybangijskih centralnasudanskih i inshyh movah i gavorak Nyadzelnaya imsha pry kascyole Bolshasc paydnyovyh sudancay vyznae hrysciyanstva 60 5 najbolsh katalictva abo myascovyya animichnyya veravanni 33 u adroznenne ad arabskaga musulmanskaga naselnictva paynochnaga Sudana Gramadzyanskiya vojny i kanflikty shto amal ne scihayuc aposhniya shesc dzesyacigoddzyay pryvyali da tago shto y kraine nalichvaecca 4 mln unutrana perameshchanyh asob a geta kozhny treci zhyhar z ih 1 9 mln byli vymushany pakinuc rodnyya damy padchas aposhnyaga kanfliktu 2016 18 Bolshasc paydnyovyh sudancay prazhyvae y selskaj myascovasci uzroven urbanizacyi tut ne dasyagae i 20 Menavita tamu tempy rostu garadskoga naselnictva y kraine samyya vysokiya y svece 4 u 2015 2020 U stalicy prazhyvayuc 370 tys chal bolsh za 100 tys zhyve y Vay Malakale i Yambia Bolshasc dzyacej va yzrosce da 13 gadoy ne navedvayuc shkolu a 84 zhanchyn nepismennyya EkanomikaAsnoyny artykul Ekanomika Paydnyovaga Sudana VUP na dushu naselnictva y Paydnyovym Sudane ne dasyagae i 1500 dalyaray 2018 i geta pry tym shto kraina zdabyvae i ekspartue naftu Zreshty bagacce naftaj abyarnulasya galandskaj hvarobaj va ysim svece tolki Ushodni Tymor getak zha zalezhyc ad koshtu nafty na susvetnym rynku U 2015 17 gg padzenne cen na naftu pryvyalo da skarachennya VUP krainy na 20 Vyalikim minusam u ekanomika geagrafichnym stanovishchy Paydnyovaga Sudana z yaylyaecca adsutnasc pramoga vyhadu da mora Infrastruktura nerazvitaya a taya shto yosc mocna pashkodzhana vojnami Razburany navat vadapravody lyudzyam ne hapae pitnoj vady Kraina mocna zalezhyc ad gumanitarnaj dapamogi 90 spazhyveckih tavaray kuplyaecca za myazhoj 66 naselnictva y 2015 zhyli mensh chym na 2 dalyary y sutki Shtogod uzroven inflyacyi znachna perayzyhodzic lichbu 100 I tolki kitajskiya investycyi robyac magchymym budaynictva novyh darog i pradpryemstvay Rybak u Sudah Bolshaya chastka ekanamichna aktyynaga naselnictva Paydnyovaga Sudana zanyata y naturalnaj selskaj gaspadarcy Asnoynymi ekspartnymi selskagaspadarchymi kulturami z yaylyayucca bavoyna arahis sorga cukrovy trysnyog banany i papaya Vazhny kirunak selskaj gaspadarki zhyvyolagadoylya na savanavyh pashah gaduecca da 20 mln galoy bujnoj ragataj zhyvyoly Taksama Paydnyovy Sudan ekspartue drayninu yosc plantacyi cika Uradlivyya gleby i dobraya zabyaspechanasc apadkami dayuc agrarnamu sektaru krainy padstavu stac najlepshym u Afrycy Nafta galoyny resurs krainy na yaki abapiraecca ysya ekanomika Paydnyovaga Sudana yana dae 98 ekspartnyh pastuplennyay i farmue 80 VUP Z 500 tysyach barelyay nafty y sutki yakiya zdabyvali y Sudane da raspadu krainy 75 85 prypadala na radovishchy Poydnya Nyagledzyachy na toe shto paslya nabyccya nezalezhnasci zdabycha nafty mocna skaracilasya prayda da kanca 2017 znoy vyrasla da 130 tys barelyay u dzen dagetul ekspartuecca kalya 98 zabytaj nafty bolshaya chastka idze na kitajski rynak Stuzhka naftapravoda znitoyvae radovishchy Paydnyovaga Sudana z sudanskim portam Port Sudan Takim chynam Hartum kantralyue trubapravody praz yakiya chornae zolata idze na ekspart i y kozhnaga boku yosc ulasnyya intaresy pa pytannyah zvyazanyh z razmerkavannem naftavyh prybytkay Maecca praekt trubapravoda da kenijskaga portu Yosc plany budaynictva naftaperapracoychaga zavoda yaki b day shturshok ekanamichnamu razviccyu i razviccyu pramyslovasci Bolshaya chastka elektraenergii dostup da yakoj mae 2 naselnictva vypracoyvacca na dyzelnyh generatarah Pry getym reki krainy toyac vyalizny gidrapatencyyal Z 10 000 km aytadarog tolki 2 mayuc asfaltavae pakryccyo Galoynym gandlyovym partnyoram z yaylyaecca Kitaj na yaki prypadae 98 ekspartu tavaray vyklyuchna nafta i ysyago 11 impartu 58 tavaray i paslug impartuecca z Ugandy geta pradukty harchavannya lyogkaj pramyslovasci transpartnyya infarmacyjnyya paslugi Za Ugandaj i Kitaem iduc Pakistan i Yaponiya Z Yaponii i ES impartuyucca mashyny srodki suvyazi leki AdukacyyaRanej sistema adukacyi Paydnyovaga Sudana ne adroznivalasya ad tradycyjnaj sudanskaj ale zanadta vyalikaya roznica pamizh poynachchu i poydnem zmusila ylady krainy yzyac za yzor kenijskuyu sistemu Syonnya paydnyovasudanskaya adukacyya skladaecca z troh prystupak 8 4 4 bazavaya syarednyaya vyshejshaya a movaj vykladannya z yaylyaecca vyklyuchna anglijskaya u toj chas yak u Sudane arabskaya Paydnyovy Sudan adchuvae sur yozny nedahop anglamoynyh vykladchykay na ysih adukacyjnyh prystupkah asabliva y galine tehnichnyh navuk Gl taksamaUniversitet Verhnyaga Nilu Kanstytucyya Paydnyovaga SudanaKrynicyU Paydnyovym Sudane yrad i paystancy parafiravali pagadnenne pra mir rusk https polpred com news cnt 258 amp sector 7 https www cia gov library publications resources the world factbook geos od html Arhivavana 17 chervenya 2019 Neregulyavany gandal cikam spryyae gvaltu y Paydnyovym Sudane spravazdacha angl http atlas cid harvard edu explore country 202 amp partner undefined amp product undefined amp productClass HS amp startYear undefined amp target Partner amp tradeDirection import amp year 2016SpasylkiAficyjny sajt Urada Paydnyovaga Sudana angl Paydnyovy Sudan Chornaya Afryka yakaya rashyla adluchycca ad arabskaga svetu rusk