Каралеўства Марока — краіна ў Афрыцы, знаходзіцца на паўночным захадзе мацерыка ў рэгіёне Магрыба. Мае выхад да Атлантычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Алжырам. Пад кантролем Марока знаходзіцца Заходняя Сахара. Ісламская ўнітарная дзяржава. Адна з трох афрыканскіх дзяржаў з манархічнай формай кіравання. Разам з суседзямі па рэгіёне Паўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. Ад сваіх арабскіх суседзяў Марока адрозніваецца палітычнай стабільнасцю.
| |||||
Дэвіз: «араб. الله، الوطن، الملك (Allāh, al Waţan, al Malik — бел.: Бог, Айчына, Кароль)» | |||||
Гімн: «Hymne Cherifien» | |||||
Дата незалежнасці | 2 сакавіка 1956 (ад Францыі і Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | арабская, | ||||
Сталіца | Рабат | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Касабланка, Рабат, Маракеш, Фес, Танжэр | ||||
Форма кіравання | |||||
Кароль Прэм’ер-міністр | Махамед VI Абдэліла Бенкіран | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам (суніцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 56-я ў свеце 446 550 км² 0,056 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 35 740 000 чал. (36-я) 79 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва | $300,556 млрд (58-ы) $8612 | ||||
Валюта | Мараканскі дырхам | ||||
Інтэрнэт-дамены | .ma | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MAR | ||||
Код МАК | MAR | ||||
Тэлефонны код | +212 | ||||
Часавыя паясы | +0 (у 2009 і 2010гг асобнымі ўказамі на летні перыяд уводзіўся час UTC +1) |
Марока да 2017 года была адзінай афрыканскай краінай, якая не з’яўлялася членам Афрыканскага Саюза (выйшла з АС у 1984 годзе). Аднак 30 студзеня 2017 г. Марока вярнулася ў арганізацыю. Таксама Марока ўваходзіць у Лігу арабскіх дзяржаў, Арабскі магрыбскі саюз, Франкафонію, Арганізацыю Ісламская канферэнцыя, групу Міжземнаморскага дыялогу, групу 77.
Этымалогія
Поўная арабская назва краіны al-Mamlakah al-Maghribiyyah (المملكة المغربية) перакладаецца як «Заходняе Каралеўства», кароткая — аль Магрыб — як проста «Захад». У Еўропе гэтая зямля называлася Маракеш (паводле назвы сталіцы дзяржавы Альмаравідаў), што пасля трансфармавалася ў «Марока». Сама ж назва Маракеш, хутчэй за ўсё, утворана ад берберскага «зямля Бога». Дарэчы ў турэцкай мове Марока вядома як Фас, ад яшчэ больш старажытнай сталіцы Фес.
Геаграфічнае становішча
Агульная плошча краіны 446 550 кв.км. Па гэтым паказчыку Марока займае 57-е месца ў свеце. У 1975 Марока акупавала Заходнюю Сахару і разам з ёю плошча краіны павялічылася да 710 тыс.кв.км. (40-е месца)
Абмываецца на поўначы водамі Міжземнага мора і на захадзе — Атлантычнага акіяна. Гібралтарскі праліў аддзяляе Марока ад Еўропы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе з Алжырам, на поўдні — з Заходняй Сахарай. Паўднёва-ўсходняя мяжа ў пустыні Сахара дакладна не вызначана. На паўночным узбярэжжы Марока размешчаны іспанскія Сеўта і Мелілья ().
Агульная працягласць сухапутных меж — 2 018 км. У тым ліку з такімі краінамі як: Алжыр — 1 559 км, Заходняя Сахара — 443 км, Іспанія (Сеўта) — 6,3 км, Іспанія (Мелілья) — 9,6 км. Берагавая лінія краіны : 1 835 км.
Прырода
Рэльеф
Большая частка Марока належыць да абласцей складкаватасці: маладая альпійская на поўначы і больш старая, герцынская, у цэнтральнай частцы. Таму Марока — пераважна горная краіна. Марока падзяляецца на чатыры фізіка-геаграфічных рэгіёны: Эр-Рыф, ці горны раён, які ляжыць паралельна міжземнаморскаму ўзбярэжжу; Атласкія горы, якія працягнуліся праз краіну з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад Атлантычнага акіяна да Эр-Рыфа, ад якога іх аддзяляе ўпадзіна Таза; рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін атлантычнага ўзбярэжжа; даліны, якія ляжаць на поўдзень ад гор Атласа і пераходзяць у пустыню Сахара. Найвышэйшы пункт краіны — гара Джэбель-Тубкаль (4165 м) — знаходзіцца ў хрыбце Высокі Атлас.
Клімат
На міжземнаморскім узбярэжжы краіны клімат мяккі, субтрапічны. Сярэдняя тэмпература тут улетку складае каля +24-28 °C (часам дасягаючы +30-35 °C), а ўзімку +10-12 °C. Пры руху на поўдзень клімат становіцца трапічным, больш кантынентальным, з гарачым (да +37 °C) летам і халаднаватай (да + 5 °C) зімой. Сутачны перапад тэмператур можа дасягаць 20 градусаў. На паўночна-заходнюю частку краіны вялікі ўплыў аказваюць паветраныя масы з Атлантычнага акіяна. З-за гэтага клімат тут больш халаднаваты, а сутачныя перапады тэмператур значна мацней, чым на астатняй тэрыторыі краіны. У горных раёнах Атласа клімат моцна залежыць ад вышыні месца. Ападкаў выпадае ад 500—1000 мм у год на поўначы да меней чым 200 мм у год на поўдні. Заходнія схілы Атласа ў некаторыя гады атрымліваюць да 2000 мм ападкаў, нярэдкія нават паводкі мясцовага маштабу, у той час як на паўднёвым усходзе краіны бываюць гады, калі ападкі не выпадаюць зусім.
Унутраныя воды
Галоўныя рэкі краіны: Мулуя, якая ўпадае ў Міжземнае мора, і , якая ўпадае ў Атлантычны акіян. Пачынаючы з 1960-х гадоў, была прынята праграма па будаўніцтве вадасховішчаў і развіццю водных рэсурсаў, якая дазволіла забяспечыць пітнай вадой насельніцтва а таксама сельскую гаспадарку і іншыя сектары эканомікі захаваўшы пры гэтым водныя рэсурсы краіны. Гэта ініцыятыва атрымала высокія ацэнкі ад міжнародных экспертаў і дзейнічае дагэтуль.
Расліннасць і жывёльны свет
Марока як частка Міжземнаморскага басейна характарызуецца не толькі высокім узроўнем біяразнастайнасці, эндэмізмам відаў; але і высокай хуткасцю іх знікнення і неабходнасцю захавання. Для паўночнага ўзбярэжжа краіны характэрныя міжземнаморскія раслінныя фармацыі (жорсткалістыя лясы, маквіс). У гарах Атлас і Эр-Рыф развіта вышынная пояснасць. Раслінны і жывёльны свет паўднёва-ўсходніх схілаў і далін гор Атлас тыповыя для Сахары. Жывёльны свет Марока моцна зменены чалавекам. У 1922 годзе ў гарах Атлас быў застрэлены апошні берберыйскі леў. На мяжы знікнення знаходзяцца атласкі мядзведзь і берберыйскі леапард. Скарацілася папуляцыя маготаў — берберыйскіх малпаў.
Гісторыя
Старажытнасць і антычнасць
Старажытнае насельніцтва Марока — плямёны бербераў. У XII ст. да н.э. міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока каланізавана фінікійцамі, з III ст. да н.э. падпарадкоўвалася Карфагену. Пасля яго (146 г. да н.э.) Марока знаходзілася пад іх уплывам, каля 42 г. н.э. паўночная частка краіны ўвайшла ў склад Рымскай імперыі як правінцыя Маўрэтанія Тынгітанская. У 429 г. узбярэжжа Марока заваявалі вандалы, у 533 г. — Візантыя.
Арабскае заваяванне
У 682 г. Марока заваявалі арабы, якія аказалі вялікі ўплыў на жыццё насельніцтва краіны: усё яно, за выключэннем яўрэяў, перайшло ў іслам, арабская мова стала дзяржаўнай. У канцы VIII ст. Марока аддзялілася ад , тут замацавалася арабская дынастыя (789—926 гг.). Пазней правілі розныя дынастыі арабскага і берберскага паходжання, з якіх найбольш магутнымі былі (1050—1147 гг.) і Альмахады (1147—1269 гг.). Пры Альмахадах Марока было цэнтрам вялікай дзяржавы, якая ўключала тэрыторыю сучасных Алжыра, Туніса, Лівіі, значная частка Іспаніі і . Пасля яе распаду пачаўся доўгі перыяд міжусобіц і войнаў паміж берберамі і арабамі. Адначасова разгарнулася еўрапейская экспансія. У 1415 г. Партугалія захапіла г. Сеўту. Паступова Партугалія і Іспанія ўстанавілі кантроль над узбярэжжам Марока.
Адраджэнне Марока пачалося пры 1-й дынастыі (1554—1660 гг.). У 1578 г. мараканцы нанеслі паражэнне партугальцам і да канца XVII ст. аднавілі сваю ўладу над большай часткай прыбярэжных гарадоў. Кіраванне (1579—1603 гг.) лічыцца «залатым векам» у гісторыі Марока. У 1660 г. да ўлады прыйшла 2-я дынастыя Саадзідаў, якая дасягнула найбольшай магутнасці пры (1672—1727 гг.). Пасля яго смерці Марока перажыло працяглыя міжусобіцы і грамадзянскія войны. У XVIII—XIX стст. піраты Марока і іншых «варварскіх дзяржаў» Паўночнай Афрыкі стваралі вялікую небяспеку марскому гандлю ў Міжземнамор’і. Гэта прыцягнула да Марока ўвагу вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (Іспаніі, Вялікабрытаніі і Францыі). У 1859—1860 гг. Іспанія захапіла г.Тэтуан. У 1904 г. Вялікабрытанія прызнала Марока сферай французскіх інтарэсаў, а Францыя і Іспанія дамовіліся пра падзел Марока на сферы ўплыву, што выклікала процідзеянне Германіі і прывяло да гг.
Французскі і іспанскі пратэктарат (1912—1956 гг.)
У сакавіку 1912 г. Францыя ўстанавіла пратэктарат над Марока, невялікая тэрыторыя на поўначы краіны паводле франка-іспанскага пагаднення (лістапад 1912 г.) адышла пад іспанскі кантроль. Пры гэтым г. Танжэр быў выдзелены ў асобую міжнародную зону, у кіраванні якой апроч Францыі і Іспаніі ўдзельнічалі таксама Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Партугалія, Нідэрланды і ЗША. У 1920 г. правадыр рыфскіх плямён Абд аль-Керым узняў паўстанне супраць іспанцаў і да 1924 г. вызваліў большую частку іспанскага Марока. Паўстанне задушана ў 1926 г. французская арміяй (200 тыс. чал.) на чале з маршалам . Пасля паражэння Францыі ў пачатку 2-й сусветнай вайны (1940 г.) Французскае Марока перайшло пад уладу калабарацыянісцкага ўрада «Вішы» і фактычна ператварылася ў сыравінную базу і стратэгічны плацдарм нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў па «восі». У лістападзе 1942 г. у Паўночнай Афрыцы высадзіліся англа-амерыканскія войскі, якія выгналі з Марока нямецкіх і італьянскіх акупантаў.
Нацыянальна-вызваленчая барацьба
Адначасова ў краіне ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух, у 1943 г. узніклі партыя «» («Незалежнасць») і , якія адыгрывалі важную ролю ў барацьбе за незалежнасць. У канцы 1950 г. султан запатрабаваў ад Францыі даць яго краіне поўны суверэнітэт, але атрымаў адмову і ў жніўні 1953 г. быў пазбаўлены прастола (зноў атрымаў яго ад французскіх улад у кастрычніку 1955 г. пад уплывам шырокага паўстанцкага руху).
Незалежнасць
2 сакавіка 1956 г. Францыя прызнала незалежнасць Французскага Марока. У красавіку 1956 г. Іспанія перадала Марока сваю частку краіны, але захавала за сабой гарады Мелілья і Сеута. У 1957 г. у склад Марока вернуты г.Танжэр (дагэтуль міжнародная зона), у 1958 г. — . У жніўні 1957 г. абвясціў сябе каралём Марока пад імем Мухамеда V. Пасля яго смерці (люты 1961 г.) каралеўскі прастол заняў яго сын Хасан II (1961—1999 гг.), які ў снежні 1962 г. прыняў першую і абвясціў краіну канстытуцыйнай манархіяй. Тады ж адбыліся першыя ўсеагульныя выбары. На ў верасні 1996 г. ухвалены папраўкі да Канстытуцыі, паводле якіх створаны , вызначаны функцыі губернатараў, замацаваны палажэнні аб прыхільнасці Марока да дэмакратычных каштоўнасцей. Пасля смерці ў жніўні 1999 г. каралём Марока стаў Мухамед VI.
Акупацыя Заходняй Сахары
16 кастрычніка 1975 г. кароль Хасан ІІ заклікаў усіх неабыякавых мараканцаў без зброі прыйсці на зямлю Заходняй Сахары, якую Марока лічыла сваёй тэрыторыяй і што тады належала Іспаніі. У лістападзе каля 350 тыс. чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, «завіталі» ў Заходнюю Сахару. Гэтая акцыя, якая атрымала назву «Зялёны марш», скончылася для Марока паспяхова: Іспанія пакінула Заходнюю Сахару. На барацьбу з акупантамі ўзняўся народ Заходняй Сахары (), падтрыманы міжнароднай супольнасцю. Ваенны канфлікт з фронтам ПОЛІСАРЫО ў 1976—1989 гг. негатыўна паўплываў на эканамічнае становішча Марока. У 1984 г. Марока пакінула Афрыканскі саюз у знак пратэсту па пазіцыі арганізацыі ў адносінах да канфлікту ў Заходняй Сахары.
Сучасны стан
У 2004 г. Марока падпісала гандлёвыя дагаворы з ЗША і Еўрапейскім саюзам.
У канцы лютага 2011 г. у Марока пракаціліся акцыі пратэсту і рэвалюцыйныя выступленні, якія прайшлі ў арабскім свеце пад назвай «Арабская вясна». Дэманстранты патрабавалі правесці рэформы ў сацыяльнай сферы і абмежаваць паўнамоцтвы караля. У выніку парламент атрымаў больш паўнамоцтваў. У 2011 г. быў праведзены , і ў Канстытуцыю былі ўнесены змены. З гэтага часу кароль можа прызначыць прэм’ер-міністрам толькі прадстаўніка партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах.
У 2016 г. кароль Марока Мухамед VI афіцыйна заявіў пра жаданне краіны вярнуцца ў склад Афрыканскага саюза, і ўжо ў наступным, 2017 г., каралеўства нанова было прынята ў арганізацыю. У XXI ст. Марока лічыцца традыцыйным саюзнікам ЗША і Францыі ў рэгіёне.
Дзяржаўны лад
Паводле канстытуцыі, Марока — канстытуцыйная манархія. Кароль Марока Мухамед VI кіруе дзяржавай з 1999 года. Канстытуцыйная рэформа 2011 года абмежавала частку манаршай улады на карысць прэм’ер-міністра.
Заканадаўчы орган — . Прыход да ўлады ў 1998 г. сацыялістаў на чале з Абдурахманам Юсуфі стаў першым выпадкам дэмакратычнай перамогі апазіцыі ў арабскім свеце.
Нягледзячы на дэклараванне канстытуцыяй дэмакратычных каштоўнасцей, міжнародныя арганізацыі характарызуюць мараканскі палітычны рэжым як аўтарытарны і крытыкуюць сітуацыю з правамі чалавека і СМІ ў краіне.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Тэрыторыя краіны падзяляецца на правінцыі і прэфектуры, якія аб’яднаны ў 16 абласцей, у тым ліку адна вобласць цалкам, а дзве часткова размяшчаюцца на тэрыторыі анексаванай Заходняй Сахары (адзначаны *).
Вобласць | Цэнтр | Плошча, км² | Насельніцтва, чал. (2004) | Нумар на карце |
---|---|---|---|---|
Касабланка | 1 615 | 3 631 061 | 5 | |
* | 50 880 | 99 367 | 11* | |
Гарб-Шрарда-Бені-Хсен | Кенітра | 8 805 | 1 859 540 | 4 |
Гулімім-Эс-Смара* | 71 970 | 401 984 | 6* | |
Дукала-Абда | Сафі | 13 285 | 1 984 039 | 2 |
Маракеш | 31 160 | 3 102 652 | 8 | |
Мекнес | 79 210 | 2 141 527 | 9 | |
Рабат | 9 580 | 2 366 494 | 12 | |
Агадзір | 70 880 | 3 113 653 | 13 | |
17 125 | 1 450 519 | 14 | ||
24 155 | 1 807 113 | 16 | ||
11 570 | 2 470 372 | 15 | ||
Уджда | 82 820 | 1 918 094 | 10 | |
Фес | 19 795 | 1 573 055 | 3 | |
7 010 | 1 655 660 | 1 | ||
* | Эль-Аюн | 139 480 | 256 152 | 7* |
Насельніцтва
Насельніцтва Марока — мараканцы колькасцю 35,7 млн чалавек (ацэнка на 2017). Гэта трэцяя ў свеце па колькасці насельніцтва арабамоўная краіна пасля Егіпта і Алжыра. Штогадовы прырост насельніцтва складае 0,97 % (2017 г). Узровень нараджальнасці — 17,7 нованароджаных / 1000 чалавек (2017 г). Узровень смяротнасці 4,9 смерцяў / 1000 чалавек (2017 г). Узровень міграцыі — −0,32 %. Сярэдняя працягласць жыцця — 74 гадоў у мужчын, 80 год у жанчын (2017). Пісьменнасць — 78 % мужчыны, 58 % жанчыны (паводле ацэнкі 2015 года).
Каля 60 % насельніцтва — арабы, каля 40 % — берберы. Працэс зліцця розных плямёнаў і народаў у адзіную мараканскую нацыю да канца не завершаны. Еўрапейцы складаюць 60 тыс. чалавек (галоўным чынам французы, іспанцы і партугальцы), яўрэі — каля 3 тыс..
Іслам з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй Марока. 98,7 % мараканцаў — мусульмане (з іх 67 % — суніты), 1,1 % — хрысціяне, 0,2 % — іўдзеі.
На 1 кв.км пражывае каля 80 чалавек, але найбольш густазаселеннымі з’яўляюцца раёны на заходнім узбярэжжы краіны. На прыатлантычных раўнінах, а таксама ў паўночна-заходніх перадгор’ях Атласа і Эр-Рыфа на 1 кв.км пражывае 240—300 чалавек, у бязлюдных паўднёва-ўсходніх раёнах краіны шчыльнасць насельніцтва — 1-2 чалавекі на 1 кв.км. Урбанізацыя ў 2017 складае 61,2 %, што з’яўляецца тыповым для Паўночнай Афрыкі даволі высокім паказчыкам, што пераўзыходзіць сярэднеафрыканскі ўзровень у паўтары разы. У 2015—2020 гг. гарадское насельніцтва расце з хуткасцю 1,92 % у год. Буйнейшыя гарады: Касабланка (3,5 млн у 2015), Рабат (1,97 млн), Фес (1,17 млн), Маракеш (1,13 млн)
Мовы
Афіцыйныя мовы — арабская і . Гутарковы лексічна і граматычна вельмі адрозніваецца як ад , так і ад іншых (немагрыбскіх) дыялектаў арабскага (практычна незразумелы ў арабскіх краінах Блізкага Усходу).
Прыкладна 40 % мараканцаў, асабліва ў сельскіх раёнах, гавораць на берберскай мове, якая існуе ў Марока ў выглядзе трох дыялектаў. Французская мова, якая не з’яўляецца дзяржаўнай, але фактычна разглядаецца як другая мова Марока, шырока выкарыстоўваецца ў бізнесе і эканоміцы. Таксама яна шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйнай і дзяржаўнай сферах. Паводле ацэнкі 2010 французскай мовай валодала каля 32 % насельніцтва. Таксама, распаўсюджана выкарыстанне іспанскай мовы (асабліва на поўначы краіны). Частка спецыялістаў, якія калісьці вучыліся ў СССР/Расіі, а таксама працягваюць навучацца ў ёй, валодае рускай.
Эканоміка
Індустрыяльна-аграрная краіна. Разам з суседзямі па рэгіёне Паўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. ВУП на душу насельніцтва большы за 8000 долараў (2017).
Значныя запасы (3 месца па здабычы і 1 месца па экспарце ў свеце).
Добра развітая апрацоўчая прамысловасць. У электраэнергетыцы пераважаюць , большая частка якіх працуе на каменным вуглі. Развіваецца альтэрнатыўная энергетыка. У Касабланцы ажыццяўляецца зборка аўтамабіляў. Маецца вытворчасць кампанентаў для электратэхнікі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці па кансерваванні рыбы (сардзін) і мяса, мукамольныя заводы. Тэкстыльная і швейная прамысловасць арыентаваныя галоўным чынам на экспарт, у асноўным у краіны ЕС.
У сельскай гаспадарцы занята 40 % насельніцтва і ствараецца каля 15 % ВУП: вырошчванне цытрусавых, пшаніцы, таматаў. Нелагальна вырошваюцца каноплі для еўрапейскага рынку.
Развіваецца турызм. У 2013 годзе Марока наведалі больш за 10 мільёнаў турыстаў. Улады Марока плануюць да 2020 павялічыць штогадовы паток турыстаў да 20 млн чалавек. Турызм з’яўляецца другой па велічыні крыніцай замежнай валюты ў Марока пасля фасфатнай прамысловасці. Папулярнейшы марскі курорт — Агадзір. Касабланка — галоўны круізны цэнтр. Маракеш наведваюць, каб дакрануцца да гістарычнай і культурнай спадчыны.
Транспарт
З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у 2009 годзе 1003 км былі (3 кВ). Пачалі рэалізоўвацца планы па стварэнні высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Марока. Высакахуткасная чыгуначная лінія Танжэр-Касабланка азначае сабой першы этап генеральнага плана хуткаснай чыгункі ONCF, згодна з якім да 2030 года будзе пабудавана больш за 1500 км (930 міль) новых чыгуначных ліній. Высакахуткасны цягнік — TGV — будзе мець умяшчальнасць 500 пасажыраў і перавозіць больш за 8 мільёнаў пасажыраў у год. Праца над праектам «Высакахуткасная чыгунка» была распачатая ў верасні 2011 года, і пасля адкрыцця першага ўчастка ў лістападзе 2018 г. яна стала першай хуткаснай чыгункай у Афрыцы. Канцавым пунктам праекта стане горад Агадзір на поўдні Марока.
Марока мае развітую сетку аўтадарог, адну з лепшых у Афрыцы. У 2010 працягласць аўтадарог складала 56 986 км, з іх 1416 — хайвеяў. Праз Марока праходзяць дарогі, якія ўваходзяць у (англ.: Trans-African Highway network).
У Марока дзейнічаюць нафта- і газаправоды мясцовага значэння.
У Марока 27 аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорта з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных. У Марока працуюць некалькі буйных авіякампаній: , , .
У Марока дзейнічаюць два буйных гандлёвых порта, Касабланка і Танжэр-Мед. Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.
Некаторыя цікавінкі
- «Апельсіны з Марока» — вядомая аповесць Васіля Аксёнава (1962) аб працоўным подзвігу на Далёкім Усходзе, маладосці, каханні.
Зноскі
- https://knoema.com/atlas/Morocco/GDP-based-on-PPP
- https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
- http://www.worldbulletin.net/todays-news/183967/morocco-rejoins-african-union
- Maroc, la mobilisation des eaux de surface par les barrages Архівавана 7 сакавіка 2012.
- https://www.irishtimes.com/news/moroccan-king-in-referendum-win-1.879350
- https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/mo.html Архівавана 30 мая 2015.
- http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_geo/3107/Марока
- https://www.francophonie.org/IMG/pdf/1e.pdf Архівавана 12 кастрычніка 2013.
- The World Factbook(недаступная спасылка). . Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2007.
- Le premier train à grande vitesse (TGV) en Afrique sera Marocain
- https://myticketservices.com/tgv-morocco-al-boraq-high-speed-train-e-tickets/
- https://web.archive.org/web/20110722165915/http://www.mtpnet.gov.ma/NR/rdonlyres/F213CFBA-C26A-48AC-A023-E6042E96CB39/1209/Routes_en_chiffres_2005.pdf
Літаратура
- Аяш, Ж. Очерки марокканской истории: Перевод с французского. — М., 1982.
- Гура, В. К. Особенности социально-экономического развития Туниса и Марокко, 50 — 70-е гг. — Киев, 1982.
- Луцкая, Н. С. Очерки новейшей истории Марокко. — М., 1973.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Karaleystva Maroka kraina y Afrycy znahodzicca na paynochnym zahadze maceryka y regiyone Magryba Mae vyhad da Atlantychnaga akiyana i Mizhzemnaga mora Myazhue z Alzhyram Pad kantrolem Maroka znahodzicca Zahodnyaya Sahara Islamskaya ynitarnaya dzyarzhava Adna z troh afrykanskih dzyarzhay z manarhichnaj formaj kiravannya Razam z susedzyami pa regiyone Paynochnaya Afryka adnosicca da najbolsh ekanamichna razvityh dzyarzhay kantynenta Ad svaih arabskih susedzyay Maroka adroznivaecca palitychnaj stabilnascyu Karaleystva Maroka arab المملكة المغربية al Mamlyaka al Magrybiya ⵜⴰⴳⵍⴷⵉⵜ ⵏ ⵓⵎⵔⵔⵓⴽ Tageldit Umerruk Scyag Maroka Gerb MarokaDeviz arab الله الوطن الملك Allah al Waţan al Malik bel Bog Ajchyna Karol Gimn Hymne Cherifien source source source Data nezalezhnasci 2 sakavika 1956 ad Francyi i Ispanii Aficyjnaya mova arabskaya Stalica RabatNajbujnejshyya garady Kasablanka Rabat Marakesh Fes TanzherForma kiravannyaKarol Prem er ministr Mahamed VI Abdelila BenkiranDzyarzh religiya islam sunickaga tolku Ploshcha Usyago vodnaj paverhni 56 ya y svece 446 550 km 0 056Naselnictva Acenka 2017 Shchylnasc 35 740 000 chal 36 ya 79 chal km VUP Razam 2017 Na dushu naselnictva 300 556 mlrd 58 y 8612Valyuta Marakanski dyrhamInternet dameny maKod ISO Alpha 2 MAKod ISO Alpha 3 MARKod MAK MARTelefonny kod 212Chasavyya payasy 0 u 2009 i 2010gg asobnymi ykazami na letni peryyad uvodziysya chas UTC 1 Maroka da 2017 goda byla adzinaj afrykanskaj krainaj yakaya ne z yaylyalasya chlenam Afrykanskaga Sayuza vyjshla z AS u 1984 godze Adnak 30 studzenya 2017 g Maroka vyarnulasya y arganizacyyu Taksama Maroka yvahodzic u Ligu arabskih dzyarzhay Arabski magrybski sayuz Frankafoniyu Arganizacyyu Islamskaya kanferencyya grupu Mizhzemnamorskaga dyyalogu grupu 77 EtymalogiyaPoynaya arabskaya nazva krainy al Mamlakah al Maghribiyyah المملكة المغربية perakladaecca yak Zahodnyae Karaleystva karotkaya al Magryb yak prosta Zahad U Eyrope getaya zyamlya nazyvalasya Marakesh pavodle nazvy stalicy dzyarzhavy Almaraviday shto paslya transfarmavalasya y Maroka Sama zh nazva Marakesh hutchej za ysyo utvorana ad berberskaga zyamlya Boga Darechy y tureckaj move Maroka vyadoma yak Fas ad yashche bolsh starazhytnaj stalicy Fes Geagrafichnae stanovishchaAsnoyny artykul Geagrafiya Maroka Agulnaya ploshcha krainy 446 550 kv km Pa getym pakazchyku Maroka zajmae 57 e mesca y svece U 1975 Maroka akupavala Zahodnyuyu Saharu i razam z yoyu ploshcha krainy pavyalichylasya da 710 tys kv km 40 e mesca Abmyvaecca na poynachy vodami Mizhzemnaga mora i na zahadze Atlantychnaga akiyana Gibraltarski praliy addzyalyae Maroka ad Eyropy Na yshodze i paydnyovym ushodze myazhue z Alzhyram na poydni z Zahodnyaj Saharaj Paydnyova yshodnyaya myazha y pustyni Sahara dakladna ne vyznachana Na paynochnym uzbyarezhzhy Maroka razmeshchany ispanskiya Seyta i Melilya Agulnaya pracyaglasc suhaputnyh mezh 2 018 km U tym liku z takimi krainami yak Alzhyr 1 559 km Zahodnyaya Sahara 443 km Ispaniya Seyta 6 3 km Ispaniya Melilya 9 6 km Beragavaya liniya krainy 1 835 km PryrodaRelef Bolshaya chastka Maroka nalezhyc da ablascej skladkavatasci maladaya alpijskaya na poynachy i bolsh staraya gercynskaya u centralnaj chastcy Tamu Maroka peravazhna gornaya kraina Maroka padzyalyaecca na chatyry fizika geagrafichnyh regiyony Er Ryf ci gorny rayon yaki lyazhyc paralelna mizhzemnamorskamu yzbyarezhzhu Atlaskiya gory yakiya pracyagnulisya praz krainu z paydnyovaga zahadu na paynochny yshod ad Atlantychnaga akiyana da Er Ryfa ad yakoga ih addzyalyae ypadzina Taza regiyon shyrokih prybyarezhnyh raynin atlantychnaga yzbyarezhzha daliny yakiya lyazhac na poydzen ad gor Atlasa i perahodzyac u pustynyu Sahara Najvyshejshy punkt krainy gara Dzhebel Tubkal 4165 m znahodzicca y hrybce Vysoki Atlas Klimat Na mizhzemnamorskim uzbyarezhzhy krainy klimat myakki subtrapichny Syarednyaya temperatura tut uletku skladae kalya 24 28 C chasam dasyagayuchy 30 35 C a yzimku 10 12 C Pry ruhu na poydzen klimat stanovicca trapichnym bolsh kantynentalnym z garachym da 37 C letam i haladnavataj da 5 C zimoj Sutachny perapad temperatur mozha dasyagac 20 gradusay Na paynochna zahodnyuyu chastku krainy vyaliki yplyy akazvayuc pavetranyya masy z Atlantychnaga akiyana Z za getaga klimat tut bolsh haladnavaty a sutachnyya perapady temperatur znachna macnej chym na astatnyaj terytoryi krainy U gornyh rayonah Atlasa klimat mocna zalezhyc ad vyshyni mesca Apadkay vypadae ad 500 1000 mm u god na poynachy da menej chym 200 mm u god na poydni Zahodniya shily Atlasa y nekatoryya gady atrymlivayuc da 2000 mm apadkay nyaredkiya navat pavodki myascovaga mashtabu u toj chas yak na paydnyovym ushodze krainy byvayuc gady kali apadki ne vypadayuc zusim Unutranyya vody Galoynyya reki krainy Muluya yakaya ypadae y Mizhzemnae mora i yakaya ypadae y Atlantychny akiyan Pachynayuchy z 1960 h gadoy byla prynyata pragrama pa budaynictve vadashovishchay i razviccyu vodnyh resursay yakaya dazvolila zabyaspechyc pitnaj vadoj naselnictva a taksama selskuyu gaspadarku i inshyya sektary ekanomiki zahavayshy pry getym vodnyya resursy krainy Geta inicyyatyva atrymala vysokiya acenki ad mizhnarodnyh ekspertay i dzejnichae dagetul Raslinnasc i zhyvyolny svet Maroka yak chastka Mizhzemnamorskaga basejna haraktaryzuecca ne tolki vysokim uzroynem biyaraznastajnasci endemizmam viday ale i vysokaj hutkascyu ih zniknennya i neabhodnascyu zahavannya Dlya paynochnaga yzbyarezhzha krainy harakternyya mizhzemnamorskiya raslinnyya farmacyi zhorstkalistyya lyasy makvis U garah Atlas i Er Ryf razvita vyshynnaya poyasnasc Raslinny i zhyvyolny svet paydnyova yshodnih shilay i dalin gor Atlas typovyya dlya Sahary Zhyvyolny svet Maroka mocna zmeneny chalavekam U 1922 godze y garah Atlas byy zastreleny aposhni berberyjski ley Na myazhy zniknennya znahodzyacca atlaski myadzvedz i berberyjski leapard Skaracilasya papulyacyya magotay berberyjskih malpay GistoryyaAsnoyny artykul Gistoryya Maroka Starazhytnasc i antychnasc Starazhytnae naselnictva Maroka plyamyony berberay U XII st da n e mizhzemnamorskae yzbyarezhzha Maroka kalanizavana finikijcami z III st da n e padparadkoyvalasya Karfagenu Paslya yago 146 g da n e Maroka znahodzilasya pad ih uplyvam kalya 42 g n e paynochnaya chastka krainy yvajshla y sklad Rymskaj imperyi yak pravincyya Mayretaniya Tyngitanskaya U 429 g uzbyarezhzha Maroka zavayavali vandaly u 533 g Vizantyya Arabskae zavayavanne U 682 g Maroka zavayavali araby yakiya akazali vyaliki yplyy na zhyccyo naselnictva krainy usyo yano za vyklyuchennem yayreyay perajshlo y islam arabskaya mova stala dzyarzhaynaj U kancy VIII st Maroka addzyalilasya ad tut zamacavalasya arabskaya dynastyya 789 926 gg Paznej pravili roznyya dynastyi arabskaga i berberskaga pahodzhannya z yakih najbolsh magutnymi byli 1050 1147 gg i Almahady 1147 1269 gg Pry Almahadah Maroka bylo centram vyalikaj dzyarzhavy yakaya yklyuchala terytoryyu suchasnyh Alzhyra Tunisa Livii znachnaya chastka Ispanii i Paslya yae raspadu pachaysya doygi peryyad mizhusobic i vojnay pamizh berberami i arabami Adnachasova razgarnulasya eyrapejskaya ekspansiya U 1415 g Partugaliya zahapila g Seytu Pastupova Partugaliya i Ispaniya ystanavili kantrol nad uzbyarezhzham Maroka Adradzhenne Maroka pachalosya pry 1 j dynastyi 1554 1660 gg U 1578 g marakancy nanesli parazhenne partugalcam i da kanca XVII st adnavili svayu yladu nad bolshaj chastkaj prybyarezhnyh garadoy Kiravanne 1579 1603 gg lichycca zalatym vekam u gistoryi Maroka U 1660 g da ylady pryjshla 2 ya dynastyya Saadziday yakaya dasyagnula najbolshaj magutnasci pry 1672 1727 gg Paslya yago smerci Maroka perazhylo pracyaglyya mizhusobicy i gramadzyanskiya vojny U XVIII XIX stst piraty Maroka i inshyh varvarskih dzyarzhay Paynochnaj Afryki stvarali vyalikuyu nebyaspeku marskomu gandlyu y Mizhzemnamor i Geta prycyagnula da Maroka yvagu vyalikih eyrapejskih dzyarzhay Ispanii Vyalikabrytanii i Francyi U 1859 1860 gg Ispaniya zahapila g Tetuan U 1904 g Vyalikabrytaniya pryznala Maroka sferaj francuzskih intaresay a Francyya i Ispaniya damovilisya pra padzel Maroka na sfery yplyvu shto vyklikala procidzeyanne Germanii i pryvyalo da gg Francuzski i ispanski pratektarat 1912 1956 gg Asnoynyya artykuly i U sakaviku 1912 g Francyya ystanavila pratektarat nad Maroka nevyalikaya terytoryya na poynachy krainy pavodle franka ispanskaga pagadnennya listapad 1912 g adyshla pad ispanski kantrol Pry getym g Tanzher byy vydzeleny y asobuyu mizhnarodnuyu zonu u kiravanni yakoj aproch Francyi i Ispanii ydzelnichali taksama Vyalikabrytaniya Belgiya Italiya Partugaliya Niderlandy i ZShA U 1920 g pravadyr ryfskih plyamyon Abd al Kerym uznyay paystanne suprac ispancay i da 1924 g vyzvaliy bolshuyu chastku ispanskaga Maroka Paystanne zadushana y 1926 g francuzskaya armiyaj 200 tys chal na chale z marshalam Paslya parazhennya Francyi y pachatku 2 j susvetnaj vajny 1940 g Francuzskae Maroka perajshlo pad uladu kalabaracyyanisckaga yrada Vishy i faktychna peratvarylasya y syravinnuyu bazu i strategichny placdarm nacysckaj Germanii i yae sayuznikay pa vosi U listapadze 1942 g u Paynochnaj Afrycy vysadzilisya angla amerykanskiya vojski yakiya vygnali z Maroka nyameckih i italyanskih akupantay Nacyyanalna vyzvalenchaya baracba Adnachasova y kraine yzmacniysya nacyyanalna vyzvalenchy ruh u 1943 g uznikli partyya Nezalezhnasc i yakiya adygryvali vazhnuyu rolyu y baracbe za nezalezhnasc U kancy 1950 g sultan zapatrabavay ad Francyi dac yago kraine poyny suverenitet ale atrymay admovu i y zhniyni 1953 g byy pazbayleny prastola znoy atrymay yago ad francuzskih ulad u kastrychniku 1955 g pad uplyvam shyrokaga paystanckaga ruhu Nezalezhnasc 2 sakavika 1956 g Francyya pryznala nezalezhnasc Francuzskaga Maroka U krasaviku 1956 g Ispaniya peradala Maroka svayu chastku krainy ale zahavala za saboj garady Melilya i Seuta U 1957 g u sklad Maroka vernuty g Tanzher dagetul mizhnarodnaya zona u 1958 g U zhniyni 1957 g abvyasciy syabe karalyom Maroka pad imem Muhameda V Paslya yago smerci lyuty 1961 g karaleyski prastol zanyay yago syn Hasan II 1961 1999 gg yaki y snezhni 1962 g prynyay pershuyu i abvyasciy krainu kanstytucyjnaj manarhiyaj Tady zh adbylisya pershyya yseagulnyya vybary Na y verasni 1996 g uhvaleny paprayki da Kanstytucyi pavodle yakih stvorany vyznachany funkcyi gubernataray zamacavany palazhenni ab pryhilnasci Maroka da demakratychnyh kashtoynascej Paslya smerci y zhniyni 1999 g karalyom Maroka stay Muhamed VI Akupacyya Zahodnyaj Sahary 16 kastrychnika 1975 g karol Hasan II zaklikay usih neabyyakavyh marakancay bez zbroi pryjsci na zyamlyu Zahodnyaj Sahary yakuyu Maroka lichyla svayoj terytoryyaj i shto tady nalezhala Ispanii U listapadze kalya 350 tys chalavek syarod yakih byli zhanchyny i dzeci zavitali y Zahodnyuyu Saharu Getaya akcyya yakaya atrymala nazvu Zyalyony marsh skonchylasya dlya Maroka paspyahova Ispaniya pakinula Zahodnyuyu Saharu Na baracbu z akupantami yznyaysya narod Zahodnyaj Sahary padtrymany mizhnarodnaj supolnascyu Vaenny kanflikt z frontam POLISARYO y 1976 1989 gg negatyyna payplyvay na ekanamichnae stanovishcha Maroka U 1984 g Maroka pakinula Afrykanski sayuz u znak pratestu pa pazicyi arganizacyi y adnosinah da kanfliktu y Zahodnyaj Sahary Suchasny stan U 2004 g Maroka padpisala gandlyovyya dagavory z ZShA i Eyrapejskim sayuzam U kancy lyutaga 2011 g u Maroka prakacilisya akcyi pratestu i revalyucyjnyya vystuplenni yakiya prajshli y arabskim svece pad nazvaj Arabskaya vyasna Demanstranty patrabavali pravesci reformy y sacyyalnaj sfery i abmezhavac paynamoctvy karalya U vyniku parlament atrymay bolsh paynamoctvay U 2011 g byy pravedzeny i y Kanstytucyyu byli yneseny zmeny Z getaga chasu karol mozha pryznachyc prem er ministram tolki pradstaynika partyi yakaya peramagla na parlamenckih vybarah U 2016 g karol Maroka Muhamed VI aficyjna zayaviy pra zhadanne krainy vyarnucca y sklad Afrykanskaga sayuza i yzho y nastupnym 2017 g karaleystva nanova bylo prynyata y arganizacyyu U XXI st Maroka lichycca tradycyjnym sayuznikam ZShA i Francyi y regiyone Dzyarzhayny ladAsnoyny artykul Karol Mahamed VI rapartue na kanferencyi pa zmyanenni klimatu y Marakeshy Pavodle kanstytucyi Maroka kanstytucyjnaya manarhiya Karol Maroka Muhamed VI kirue dzyarzhavaj z 1999 goda Kanstytucyjnaya reforma 2011 goda abmezhavala chastku manarshaj ulady na karysc prem er ministra Zakanadaychy organ Pryhod da ylady y 1998 g sacyyalistay na chale z Abdurahmanam Yusufi stay pershym vypadkam demakratychnaj peramogi apazicyi y arabskim svece Nyagledzyachy na deklaravanne kanstytucyyaj demakratychnyh kashtoynascej mizhnarodnyya arganizacyi haraktaryzuyuc marakanski palitychny rezhym yak aytarytarny i krytykuyuc situacyyu z pravami chalaveka i SMI y kraine Administracyjna terytaryyalny padzel Administracyjny padzel MarokaAsnoyny artykul Terytoryya krainy padzyalyaecca na pravincyi i prefektury yakiya ab yadnany y 16 ablascej u tym liku adna voblasc calkam a dzve chastkova razmyashchayucca na terytoryi aneksavanaj Zahodnyaj Sahary adznachany Voblasc Centr Ploshcha km Naselnictva chal 2004 Numar na karceKasablanka 1 615 3 631 061 5 50 880 99 367 11 Garb Shrarda Beni Hsen Kenitra 8 805 1 859 540 4Gulimim Es Smara 71 970 401 984 6 Dukala Abda Safi 13 285 1 984 039 2Marakesh 31 160 3 102 652 8Meknes 79 210 2 141 527 9Rabat 9 580 2 366 494 12Agadzir 70 880 3 113 653 1317 125 1 450 519 1424 155 1 807 113 1611 570 2 470 372 15Udzhda 82 820 1 918 094 10Fes 19 795 1 573 055 37 010 1 655 660 1 El Ayun 139 480 256 152 7 NaselnictvaAsnoyny artykul Naselnictva Maroka Marakanski beduin Naselnictva Maroka marakancy kolkascyu 35 7 mln chalavek acenka na 2017 Geta trecyaya y svece pa kolkasci naselnictva arabamoynaya kraina paslya Egipta i Alzhyra Shtogadovy pryrost naselnictva skladae 0 97 2017 g Uzroven naradzhalnasci 17 7 novanarodzhanyh 1000 chalavek 2017 g Uzroven smyarotnasci 4 9 smercyay 1000 chalavek 2017 g Uzroven migracyi 0 32 Syarednyaya pracyaglasc zhyccya 74 gadoy u muzhchyn 80 god u zhanchyn 2017 Pismennasc 78 muzhchyny 58 zhanchyny pavodle acenki 2015 goda Kalya 60 naselnictva araby kalya 40 berbery Praces zliccya roznyh plyamyonay i naroday u adzinuyu marakanskuyu nacyyu da kanca ne zavershany Eyrapejcy skladayuc 60 tys chalavek galoynym chynam francuzy ispancy i partugalcy yayrei kalya 3 tys Islam z yaylyaecca dzyarzhaynaj religiyaj Maroka 98 7 marakancay musulmane z ih 67 sunity 1 1 hrysciyane 0 2 iydzei Na 1 kv km prazhyvae kalya 80 chalavek ale najbolsh gustazaselennymi z yaylyayucca rayony na zahodnim uzbyarezhzhy krainy Na pryatlantychnyh rayninah a taksama y paynochna zahodnih peradgor yah Atlasa i Er Ryfa na 1 kv km prazhyvae 240 300 chalavek u byazlyudnyh paydnyova yshodnih rayonah krainy shchylnasc naselnictva 1 2 chalaveki na 1 kv km Urbanizacyya y 2017 skladae 61 2 shto z yaylyaecca typovym dlya Paynochnaj Afryki davoli vysokim pakazchykam shto perayzyhodzic syaredneafrykanski yzroven u paytary razy U 2015 2020 gg garadskoe naselnictva rasce z hutkascyu 1 92 u god Bujnejshyya garady Kasablanka 3 5 mln u 2015 Rabat 1 97 mln Fes 1 17 mln Marakesh 1 13 mln Movy Movy Maroka Aficyjnyya movy arabskaya i Gutarkovy leksichna i gramatychna velmi adroznivaecca yak ad tak i ad inshyh nemagrybskih dyyalektay arabskaga praktychna nezrazumely y arabskih krainah Blizkaga Ushodu Prykladna 40 marakancay asabliva y selskih rayonah gavorac na berberskaj move yakaya isnue y Maroka y vyglyadze troh dyyalektay Francuzskaya mova yakaya ne z yaylyaecca dzyarzhaynaj ale faktychna razglyadaecca yak drugaya mova Maroka shyroka vykarystoyvaecca y biznese i ekanomicy Taksama yana shyroka vykarystoyvaecca y adukacyjnaj i dzyarzhaynaj sferah Pavodle acenki 2010 francuzskaj movaj valodala kalya 32 naselnictva Taksama raspaysyudzhana vykarystanne ispanskaj movy asabliva na poynachy krainy Chastka specyyalistay yakiya kalisci vuchylisya y SSSR Rasii a taksama pracyagvayuc navuchacca y yoj valodae ruskaj Gl taksama Gl taksama EkanomikaSonechnaya elektrastancyya ushodnyae Maroka Industryyalna agrarnaya kraina Razam z susedzyami pa regiyone Paynochnaya Afryka adnosicca da najbolsh ekanamichna razvityh dzyarzhay kantynenta VUP na dushu naselnictva bolshy za 8000 dolaray 2017 Znachnyya zapasy 3 mesca pa zdabychy i 1 mesca pa eksparce y svece Dobra razvitaya apracoychaya pramyslovasc U elektraenergetycy peravazhayuc bolshaya chastka yakih pracue na kamennym vugli Razvivaecca alternatyynaya energetyka U Kasablancy azhyccyaylyaecca zborka aytamabilyay Maecca vytvorchasc kampanentay dlya elektratehniki Dzejnichayuc pradpryemstvy harchovaj pramyslovasci pa kanservavanni ryby sardzin i myasa mukamolnyya zavody Tekstylnaya i shvejnaya pramyslovasc aryentavanyya galoynym chynam na ekspart u asnoynym u krainy ES U selskaj gaspadarcy zanyata 40 naselnictva i stvaraecca kalya 15 VUP vyroshchvanne cytrusavyh pshanicy tamatay Nelagalna vyroshvayucca kanopli dlya eyrapejskaga rynku Razvivaecca turyzm U 2013 godze Maroka navedali bolsh za 10 milyonay turystay Ulady Maroka planuyuc da 2020 pavyalichyc shtogadovy patok turystay da 20 mln chalavek Turyzm z yaylyaecca drugoj pa velichyni krynicaj zamezhnaj valyuty y Maroka paslya fasfatnaj pramyslovasci Papulyarnejshy marski kurort Agadzir Kasablanka galoyny kruizny centr Marakesh navedvayuc kab dakranucca da gistarychnaj i kulturnaj spadchyny Transpart Asnoyny artykul Transpart u Maroka Boeing 737 400 kampanii Atlas Blue Z agulnaj pracyaglasci chygunachnyh linij 2120 km u 2009 godze 1003 km byli 3 kV Pachali realizoyvacca plany pa stvarenni vysakahutkasnyh chygunachnyh magistralyay u Maroka Vysakahutkasnaya chygunachnaya liniya Tanzher Kasablanka aznachae saboj pershy etap generalnaga plana hutkasnaj chygunki ONCF zgodna z yakim da 2030 goda budze pabudavana bolsh za 1500 km 930 mil novyh chygunachnyh linij Vysakahutkasny cyagnik TGV budze mec umyashchalnasc 500 pasazhyray i peravozic bolsh za 8 milyonay pasazhyray u god Praca nad praektam Vysakahutkasnaya chygunka byla raspachataya y verasni 2011 goda i paslya adkryccya pershaga ychastka y listapadze 2018 g yana stala pershaj hutkasnaj chygunkaj u Afrycy Kancavym punktam praekta stane gorad Agadzir na poydni Maroka Maroka mae razvituyu setku aytadarog adnu z lepshyh u Afrycy U 2010 pracyaglasc aytadarog skladala 56 986 km z ih 1416 hajveyay Praz Maroka prahodzyac darogi yakiya yvahodzyac u angl Trans African Highway network U Maroka dzejnichayuc nafta i gazapravody myascovaga znachennya U Maroka 27 aeraportay yakiya mayuc uzlyotna pasadachnyya palosy z cvyordym pakryccyom i 33 aeraporta z gruntavymi UPP Chatyry aeraporta mayuc status mizhnarodnyh U Maroka pracuyuc nekalki bujnyh aviyakampanij U Maroka dzejnichayuc dva bujnyh gandlyovyh porta Kasablanka i Tanzher Med Nekalki paromnyh linij zluchayuc Maroka z Ispaniyaj Francyyaj i Italiyaj Nekatoryya cikavinki Apelsiny z Maroka vyadomaya apovesc Vasilya Aksyonava 1962 ab pracoynym podzvigu na Dalyokim Ushodze maladosci kahanni Znoskihttps knoema com atlas Morocco GDP based on PPP https data iana org time zones tzdb 2021e africa http www worldbulletin net todays news 183967 morocco rejoins african union Maroc la mobilisation des eaux de surface par les barrages Arhivavana 7 sakavika 2012 https www irishtimes com news moroccan king in referendum win 1 879350 https www cia gov library publications resources the world factbook geos mo html Arhivavana 30 maya 2015 http dic academic ru dic nsf enc geo 3107 Maroka https www francophonie org IMG pdf 1e pdf Arhivavana 12 kastrychnika 2013 The World Factbook nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 26 snezhnya 2018 Praverana 4 snezhnya 2007 Le premier train a grande vitesse TGV en Afrique sera Marocain https myticketservices com tgv morocco al boraq high speed train e tickets https web archive org web 20110722165915 http www mtpnet gov ma NR rdonlyres F213CFBA C26A 48AC A023 E6042E96CB39 1209 Routes en chiffres 2005 pdfLitaraturaAyash Zh Ocherki marokkanskoj istorii Perevod s francuzskogo M 1982 Gura V K Osobennosti socialno ekonomicheskogo razvitiya Tunisa i Marokko 50 70 e gg Kiev 1982 Luckaya N S Ocherki novejshej istorii Marokko M 1973