Дзя́тлаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1,5 тыс. км².
Дзятлаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дзятлава | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940, 6 студзеня 1965 | ||||
Дата скасавання | 25 снежня 1962 | ||||
Кіраўнік | Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 87,25 %, руская 10,28 % Размаўляюць дома: беларуская 69,3 %, руская 22,41 % | ||||
Насельніцтва (2019) | 23 744 (11-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 19,25 чал./км² (14-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы — 84,77 %, палякі — 9,28 %, рускія — 4,25 %, іншыя — 1,7 % | ||||
Плошча | 1 544,09 (7-е месца) | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт | 283 м. м | ||||
Паштовыя індэксы | 231471 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Беларускай антэклізы, дзе выдзяляецца Іўеўская брахіантыкліналь. Належыць да Верхнянёманскай нізіны на поўначы і захадзе, на ўсходзе размяшчаецца каля падножжа Навагрудскага ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 140—200 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 283 метры (на паўночны ўсход ад горада Дзятлава).
Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійны матэрыял, будаўнічыя пяскі, мел, гліны, сапрапелі, радонавыя воды.
Сярэдняя тэмпература студзеня −6,1 °C, ліпеня 17,6 °C. Ападкаў выпадае 620 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 193 сутак.
Працякае рака Нёман з прытокамі Моўчадзь (на ёй Гезгальскае вадасховішча) з Дзятлаўкай, Шчара з Пад’яваркай. Цячэ рака Ваўчанка. Лясы пераважна хваёвыя, займаюць 42 % тэрыторыі раёна. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя. Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 66,1 тыс. га, з іх асушаных 14,6 тыс. га.
Гісторыя
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дзятлава. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Азяранскі, Ахонаўскі, Гезгальскі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзятлаўскі, Заройскі, Засецкі, Міроўшчынскі, Мулярскі, Накрышкаўскі, Новаяльнянскі, Стрэльскі, Таркацкі, Юравіцкі. 4 мая 1945 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Наваельня, Новаяльнянскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Новаяльнянскага пассавета. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Заройскі, Міроўшчынскі, Мулярскі, Таркацкі сельсаветы, утвораны Навасёлкаўскі сельсавет, Гезгальскі сельсавет перайменаваны ў Нагародавіцкі, Накрышкаўскі сельсавет — у Парэцкі. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Гярбелевіцкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Раготнаўскі, Рудаяварскі сельсаветы скасаванага Казлоўшчынскага раёна. 13 лютага 1960 года Рудаяварскі сельсавет перададзены Жалудоцкаму раёну. 16 ліпеня 1960 года скасаваны Азяранскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Дзямянавецкі і Рудаяварскі сельсаветы скасаванага Жалудоцкага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны: Нагародавіцкі і Стрэльскі сельсаветы перададзены Лідскаму раёну, гарадскі пасёлак Наваельня, Ахонаўскі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Навасёлкаўскі сельсаветы — Навагрудскаму раёну, астатняя тэрыторыя — Слонімскаму раёну.
6 студзеня 1965 года Дзятлаўскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскія пасёлкі Дзятлава, Казлоўшчына, Войневіцкі, Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі, Дзятлаўскі, Засецкі, Мяляхавіцкі, Падвялікаўскі, Парэцкі, Раготнаўскі, Рудаяварскі, Юравіцкі сельсаветы Слонімскага раёна, Нагародавіцкі, Стрэльскі сельсаветы Лідскага раёна, гарадскі пасёлак Наваельня, Ахонаўскі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Навасёлкаўскі сельсаветы Навагрудскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны Засецкі і Нагародавіцкі сельсаветы. 12 лістапада 1973 года Юравіцкі сельсавет перайменаваны ў Вензавецкі, Стрэльскі сельсавет — у Жукоўшчынскі, Навасёлкаўскі сельсавет — у Таркачоўскі, 28 сакавіка 1977 года Падвялікаўскі сельсавет — у Дзянісаўскі. 21 красавіка 1977 года скасаваны Ахонаўскі сельсавет, утвораны Лезнявіцкі сельсавет. 21 верасня 1990 года Дзятлава аднесена да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 20 мая 1991 года скасаваны Лезнявіцкі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Дзятлава і Дзятлаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 7 жніўня 1996 года ваенны гарадок Гезгалы аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак) і вылучаны ў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Гезгалаўскі пассавет. 30 снежня 2003 года скасаваны Дзянісаўскі сельсавет. 13 ліпеня 2007 года скасаваны Гярбелевіцкі, Дзямянавецкі і Таркачоўскі сельсаветы. 28 жніўня 2013 года скасаваны Раготнаўскі і Рудаяварскі сельсаветы. 26 снежня 2013 года Казлоўшчынскі пассавет рэарганізаваны ў Казлоўшчынскі сельсавет. 30 снежня 2014 года скасаваны Гезгалаўскі пассавет. 30 чэрвеня 2015 года Новаяльнянскі пассавет рэарганізаваны ў Новаяльнянскі сельсавет. 30 сакавіка 2021 года скасаваны Мяляхавіцкі сельсавет.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна, на 1 студзеня 2019 года, — 23 744 чалавек, гарадское насельніцтва складае 47 %. Сярэдняя шчыльнасць — 23 чал./1 км². Цэнтр раёна — горад Дзятлава. У складзе раёна гарадскія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, 223 сельскія населеныя пункты, 10 сельсаветаў: Вензавецкі, Войневіцкі, Данілавіцкі, Дварэцкі, Дзятлаўскі, Жукоўшчынскі, Казлоўшчынскі, Мяляхавіцкі, Новаяльнянскі, Парэцкі.
Гаспадарка
Сельская гаспадарка раёна прадстаўлена 15 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, бульбаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, лён.
На тэрыторыі раёна дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Ліда — Баранавічы, аўтамагістраль Ліда — Слонім — Быцень, аўтадарога рэспубліканскага значэння Дзятлава — Навагрудак — Любча.
Адукацыя і культура
У раёне 17 сярэдніх, 5 базавых, 1 пачатковая школа, 1 гімназія, установа адукацыі «Казлоўшчынскае ДПТВ-191», 19 дашкольных устаноў, 28 клубаў, 38 бібліятэк, 3 бальніцы, 28 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, рэспубліканская туберкулёзная бальніца «Наваельня», філіял "Санаторый «Радон» СКУП «Белаграздраўніца», дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Баравічок», дзіцячы санаторый «Ластаўка».
У Дзятлаве з 1966 года працуе дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей.
Памятныя мясціны
- Царква Праабражэння Гасподняга ў г. Дзятлава (1839);
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Дзятлава (1648);
- царква святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вензавец (1875);
- ў в. Войневічы (1897);
- касцёл Цела Гасподняга ў в. Дварэц (1904);
- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Дварэц (пачатак XX ст.);
- Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў в. Нагародавічы (2-я палова XIX ст.);
- Барысаглебская царква ў в. Накрышкі (1836);
- касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у в. Раготна (XIX ст.);
- Сядзіба Ігната Дамейкі ў в. Жыбарты (1819).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Алег Аблажэй — беларускі мастак.
- Вячаслаў Адамчык (1933, в. Варакомшчына — 2001) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст.
- Эдуард Іосіфавіч Груда — беларускі матэматык.
- Ігнат Дварчанін (1895—1937) — дзеяч беларускага нацыянальнага руху, паэт, літаратуразнавец.
- Вадзім Леанідавіч Лакіза — беларускі археолаг.
- Віктар Шымук — беларускі пісьменнік, перакладчык.
- Леакадзія Шышэя (1928, в. Церахоўшчына — 2023) — удзельніца беларускага антысавецкага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», зняволеная ГУЛАГу.
Крыніцы
- http://dyatlovo.grodno-region.by/ru/biografiya-ru/
- Результаты переписи 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012.
- «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2003 г. № 40 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
- Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 29 верасня 2020.
- Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
- Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2014 г. № 50 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
- Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30 марта 2021 г. № 309 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области Архівавана 26 мая 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by
- Інфармацыя на старонцы Гродзенскага аблвыканкаму Архівавана 20 студзеня 2005.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Dzya tlayski rayon administracyjna terytaryyalnaya adzinka na paydnyovym ushodze Grodzenskaj voblasci Utvorany 15 studzenya 1940 goda Ploshcha rayona skladae 1 5 tys km Dzyatlayski rayonGerb ScyagKraina BelarusUvahodzic u Grodzenskaya voblascAdministracyjny centr DzyatlavaData ytvarennya 15 studzenya 1940 6 studzenya 1965Data skasavannya 25 snezhnya 1962Kiraynik Andrej Uladzimiravich Sadoyski d Aficyjnyya movy Rodnaya mova belaruskaya 87 25 ruskaya 10 28 Razmaylyayuc doma belaruskaya 69 3 ruskaya 22 41 Naselnictva 2019 23 744 11 e mesca Shchylnasc 19 25 chal km 14 e mesca Nacyyanalny sklad belarusy 84 77 palyaki 9 28 ruskiya 4 25 inshyya 1 7 Ploshcha 1 544 09 7 e mesca Vyshynya nad uzroynem mora Najvyshejshy punkt 283 m mPashtovyya indeksy 231471Aficyjny sajt Medyyafajly na VikishovishchyPryrodaTerytoryya rayona znahodzicca y mezhah Belaruskaj anteklizy dze vydzyalyaecca Iyeyskaya brahiantyklinal Nalezhyc da Verhnyanyomanskaj niziny na poynachy i zahadze na yshodze razmyashchaecca kalya padnozhzha Navagrudskaga yzvyshsha Relef uzgorysta rayninny Peravazhae vyshynya 140 200 metray nad uzroynem mora Samy vysoki punkt 283 metry na paynochny yshod ad gorada Dzyatlava Karysnyya vykapni torf pyaschana gravijny materyyal budaynichyya pyaski mel gliny saprapeli radonavyya vody Syarednyaya temperatura studzenya 6 1 C lipenya 17 6 C Apadkay vypadae 620 mm u god Vegetacyjny peryyad 193 sutak Pracyakae raka Nyoman z prytokami Moychadz na yoj Gezgalskae vadashovishcha z Dzyatlaykaj Shchara z Pad yavarkaj Cyache raka Vaychanka Lyasy peravazhna hvayovyya zajmayuc 42 terytoryi rayona Gleby dzyarnova padzolistyya dzyarnova padzolistyya zabalochanyya dzyarnovyya i dzyarnova karbanatnyya Agulnaya ploshcha selgasugoddzyay skladae 66 1 tys ga z ih asushanyh 14 6 tys ga GistoryyaDzyatlayski rayon u skladze Baranavickaj voblasci 1940 Rayon utvorany 15 studzenya 1940 goda y skladze Baranavickaj voblasci BSSR Centr garadski pasyolak Dzyatlava 12 kastrychnika 1940 goda padzeleny na 15 selsavetay Azyaranski Ahonayski Gezgalski Danilavicki Dvarecki Dzyatlayski Zarojski Zasecki Miroyshchynski Mulyarski Nakryshkayski Novayalnyanski Strelski Tarkacki Yuravicki 4 maya 1945 goda centr rayona peraneseny y garadski pasyolak Navaelnya Novayalnyanski selsavet skasavany yago terytoryya peradadzena y administracyjnae padparadkavanne Novayalnyanskaga passaveta Z 8 studzenya 1954 goda rayon u skladze Grodzenskaj voblasci 16 lipenya 1954 goda skasavany Zarojski Miroyshchynski Mulyarski Tarkacki selsavety utvorany Navasyolkayski selsavet Gezgalski selsavet perajmenavany y Nagarodavicki Nakryshkayski selsavet u Parecki 20 studzenya 1960 goda da rayona daluchany garadski pasyolak Kazloyshchyna Gyarbelevicki Myalyahavicki Padvyalikayski Ragotnayski Rudayavarski selsavety skasavanaga Kazloyshchynskaga rayona 13 lyutaga 1960 goda Rudayavarski selsavet peradadzeny Zhaludockamu rayonu 16 lipenya 1960 goda skasavany Azyaranski selsavet 17 krasavika 1962 goda da rayona daluchany Dzyamyanavecki i Rudayavarski selsavety skasavanaga Zhaludockaga rayona 25 snezhnya 1962 goda rayon skasavany Nagarodavicki i Strelski selsavety peradadzeny Lidskamu rayonu garadski pasyolak Navaelnya Ahonayski Danilavicki Dvarecki Navasyolkayski selsavety Navagrudskamu rayonu astatnyaya terytoryya Slonimskamu rayonu 6 studzenya 1965 goda Dzyatlayski rayon utvorany znoy uklyuchay garadskiya pasyolki Dzyatlava Kazloyshchyna Vojnevicki Gyarbelevicki Dzyamyanavecki Dzyatlayski Zasecki Myalyahavicki Padvyalikayski Parecki Ragotnayski Rudayavarski Yuravicki selsavety Slonimskaga rayona Nagarodavicki Strelski selsavety Lidskaga rayona garadski pasyolak Navaelnya Ahonayski Danilavicki Dvarecki Navasyolkayski selsavety Navagrudskaga rayona 11 lyutaga 1972 goda skasavany Zasecki i Nagarodavicki selsavety 12 listapada 1973 goda Yuravicki selsavet perajmenavany y Venzavecki Strelski selsavet u Zhukoyshchynski Navasyolkayski selsavet u Tarkachoyski 28 sakavika 1977 goda Padvyalikayski selsavet u Dzyanisayski 21 krasavika 1977 goda skasavany Ahonayski selsavet utvorany Leznyavicki selsavet 21 verasnya 1990 goda Dzyatlava adnesena da kategoryi garadoy rayonnaga padparadkavannya 20 maya 1991 goda skasavany Leznyavicki selsavet 20 kastrychnika 1995 goda gorad Dzyatlava i Dzyatlayski rayon ab yadnany y adnu administracyjnuyu adzinku 7 zhniynya 1996 goda vaenny garadok Gezgaly adneseny da kategoryi selskih naselenyh punktay pasyolak i vyluchany y asobnuyu administracyjna terytaryyalnuyu adzinku Gezgalayski passavet 30 snezhnya 2003 goda skasavany Dzyanisayski selsavet 13 lipenya 2007 goda skasavany Gyarbelevicki Dzyamyanavecki i Tarkachoyski selsavety 28 zhniynya 2013 goda skasavany Ragotnayski i Rudayavarski selsavety 26 snezhnya 2013 goda Kazloyshchynski passavet rearganizavany y Kazloyshchynski selsavet 30 snezhnya 2014 goda skasavany Gezgalayski passavet 30 chervenya 2015 goda Novayalnyanski passavet rearganizavany y Novayalnyanski selsavet 30 sakavika 2021 goda skasavany Myalyahavicki selsavet NaselnictvaNaselnictva rayona na 1 studzenya 2019 goda 23 744 chalavek garadskoe naselnictva skladae 47 Syarednyaya shchylnasc 23 chal 1 km Centr rayona gorad Dzyatlava U skladze rayona garadskiya pasyolki Kazloyshchyna i Navaelnya 223 selskiya naselenyya punkty 10 selsavetay Venzavecki Vojnevicki Danilavicki Dvarecki Dzyatlayski Zhukoyshchynski Kazloyshchynski Myalyahavicki Novayalnyanski Parecki GaspadarkaSelskaya gaspadarka rayona pradstaylena 15 selskagaspadarchymi vytvorchymi kaaperatyvami Asnoynyya galiny selskaj gaspadarki myasa malochnaya zhyvyolagadoylya bulbavodstva vyroshchvayuc zbozhzhavyya karmavyya kultury lyon Na terytoryi rayona dzejnichayuc pradpryemstvy harchovaj i lyogkaj pramyslovasci budaynichyh materyyalay drevaapracoychaj pramyslovasci Pa terytoryi rayona prahodzyac chygunachnaya liniya Lida Baranavichy aytamagistral Lida Slonim Bycen aytadaroga respublikanskaga znachennya Dzyatlava Navagrudak Lyubcha Adukacyya i kulturaU rayone 17 syarednih 5 bazavyh 1 pachatkovaya shkola 1 gimnaziya ustanova adukacyi Kazloyshchynskae DPTV 191 19 dashkolnyh ustanoy 28 klubay 38 bibliyatek 3 balnicy 28 felcharska akusherskih punktay respublikanskaya tuberkulyoznaya balnica Navaelnya filiyal Sanatoryj Radon SKUP Belagrazdraynica dzicyachy azdaraylenchy centr Baravichok dzicyachy sanatoryj Lastayka U Dzyatlave z 1966 goda pracue dzyarzhayny gistoryka krayaznaychy muzej Pamyatnyya myascinyAsnoyny artykul Spis gistoryka kulturnyh kashtoynascej Dzyatlayskaga rayona Carkva Praabrazhennya Gaspodnyaga y g Dzyatlava 1839 Kascyol Unebayzyaccya Najsvyacejshaj Dzevy Maryi y g Dzyatlava 1648 carkva svyatyh apostalay Pyatra i Payla y v Venzavec 1875 y v Vojnevichy 1897 kascyol Cela Gaspodnyaga y v Dvarec 1904 Carkva Pokryva Prasvyatoj Bagarodzicy y v Dvarec pachatak XX st Carkva Svyacicelya Mikalaya Cudatvorcy y v Nagarodavichy 2 ya palova XIX st Barysaglebskaya carkva y v Nakryshki 1836 kascyol Svyatyh Anyolay Ahoynikay u v Ragotna XIX st Syadziba Ignata Damejki y v Zhybarty 1819 Vyadomyya yradzhency i zhyharyAleg Ablazhej belaruski mastak Vyachaslay Adamchyk 1933 v Varakomshchyna 2001 belaruski prazaik dramaturg kinascenaryst Eduard Iosifavich Gruda belaruski matematyk Ignat Dvarchanin 1895 1937 dzeyach belaruskaga nacyyanalnaga ruhu paet litaraturaznavec Vadzim Leanidavich Lakiza belaruski arheolag Viktar Shymuk belaruski pismennik perakladchyk Leakadziya Shysheya 1928 v Cerahoyshchyna 2023 udzelnica belaruskaga antysaveckaga supracivu syabra padpolnaj slonimskaj arganizacyi Chajka znyavolenaya GULAGu Krynicyhttp dyatlovo grodno region by ru biografiya ru Rezultaty perepisi 2009 goda nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 23 maya 2012 Dzyarzhayny zyamelny kadastr Respubliki Belarus Arhivavana 4 sakavika 2016 pa stane na 1 studzenya 2011 g Reshenie Grodnenskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 30 dekabrya 2003 g 40 O reshenii voprosov administrativno territorialnogo ustrojstva Dyatlovskogo rajona Reshenie Grodnenskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 13 iyulya 2007 g 43 O reshenii voprosov administrativno territorialnogo ustrojstva Dyatlovskogo rajona nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 14 chervenya 2021 Praverana 29 verasnya 2020 Reshenie Grodnenskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 28 avgusta 2013 g 251 O nekotoryh voprosah administrativno territorialnogo ustrojstva Dyatlovskogo rajona Grodnenskoj oblasti Reshenie Grodnenskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 30 dekabrya 2014 g 50 O nekotoryh voprosah administrativno territorialnogo ustrojstva Dyatlovskogo rajona Grodnenskoj oblasti Reshenie Grodnenskogo oblastnogo Soveta deputatov ot 30 marta 2021 g 309 Ob administrativno territorialnom ustrojstve Dyatlovskogo rajona Grodnenskoj oblasti Arhivavana 26 maya 2021 LitaraturaBelaruskaya encyklapedyya U 18 t T 6 Dadaizm Zastava Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 6 576 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0106 0 t 6 Administrativno territorialnoe ustrojstvo BSSR spravochnik v 2 t Glavnoe arhivnoe upravlenie pri Sovete Ministrov BSSR Institut filosofii i prava Akademii nauk BSSR Minsk Belarus 1985 1987 Administrativno territorialnoe ustrojstvo Respubliki Belarus 1981 2010 gg spravochnik Minsk BelNIIDAD 2012 172 s SpasylkiZdymki na Radzima org Zdymki na Globustut by Infarmacyya na staroncy Grodzenskaga ablvykankamu Arhivavana 20 studzenya 2005