Дажы́нкі, Прачыстая (Успленне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная, Спленне, Талака) — старажытные народнае свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва. Людзі на нейкі час рабіліся вольнымі ад цяжкай працы, атрымлівалі адпачынак і — найперш — ураджай.
Прачыстая, Дажынкі | |
---|---|
Дажынкі у Глыбокім. Заходняя Беларусь. 1934 | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Успленне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, Вялікая Спажа, Зялёная, Зельная |
Значэнне | завяршэнне ўборкі злакаў, пачатак сяўбы азімых |
Адзначаецца | усходнімі і заходнімі славянамі |
Дата | 15 (28) жніўня |
Традыцыі | асвячалі «бараду» на поле, а дома — жыта, наладжвалі Свята Свечкі, на Палессі варылі кашу з проса |
Звязана з | канчатак Успенскага паста |
Сканчэнне жніва святкавалася ў многіх народаў, але ў беларусаў традыцыя захавалася ў вельмі архаічным выглядзе. Суправаджаліся танцамі, песнямі, рознымі абрадамі язычніцкага паходжання. У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.
Гісторыя
Паводле Я. Карскага, першыя згадкі пра свята сустракаюцца ў хроніках пад ХІІ ст. Хаця сама традыцыя можа весці свой пачатак яшчэ ад неаліту, калі на Беларусі з’явілася земляробства.
Святкаванне
«Завіванне барады»
У многіх вёсках, сабраўшы ўраджай, было прынята пакідаць на полі некалькі нязжатых каласкоў. Іх абвязвалі поясам. Гэта і звалося «завіць бараду». Побач з імі клалі хлеб з соллю, яйкі. Апошнія каласкі зваліся ў розных мясцінах Дзедава Барада, Богава Барада. Або казалі, што пакідаюць каласкі «казе на бараду». Верагодна, тут маюцца на ўвазе персанажы Дзеда і Казы, у якіх на Каляды апраналіся калядоўшчыкі. Верагодна, Дзед ці Каза — рэшткі нейкіх язычніцкіх духаў ці багоў, чые сапраўдныя імёны, найхутчэй, сёння ўжо забытыя, але якія ўвасаблялі зямную плоднасць і ўраджай.
У Быхаўскім раёне казалі, што пакідаюць каласкі «на бараду Богу». «Бараду» палолі рукой, загорнутай у рукаў. Побач рассцілалі чыстае палатно, на якую клалі кавалачак хлеба і соль.
Т. М. Осіпава з вёскі Нясяты прагадвала, што ў даўніну на полі пакідалі 5 каласкоў, утыкалі з зямлю палку і прывязвалі да яе гэтыя каласкі. «Бараду» упрыгожвалі, абкладвалі кветкамі.
«Багіня з поля ідзець…»
Скончыўшы жніво, дзяўчаты абіралі паміж сабою Багіню. Яе «каранавалі» вянком, давалі ў рукі апошні зжаты сноп (які зваўся «дажынкавым снапом»). Багіня ўзначальвала шэсце да хаты гаспадара. Да шэсця, акрамя дзяўчат, далучаліся замужнія і старыя жнеі. Па дарозе яны спявалі:
Ды гудзець поле, гудзець,
Багіня з поля ідзець.
Гаспадару, не ўмыкайся,
У святлічку не схавайся…— .
Гаспадар сустракаў працэсію, праводзіў яе ў хату. Пачыналіся музыка і танцы, якімі кіравала Багіня. З рэшты яна дзякавала гаспадару, казала: «Дай божа табе, нябожа, абяваць, насяваць, а нам жаць, дажынаць». Гаспадар у адказ накідваў на галаву Багіні пакрывала з дажынкавым снапом і адорваў яе пшанічным хлебам.
Абранне Талакі
У іншых мясцінах замест Багіні абіралі Талаку. На галаву абранай дзяўчыны клалі вянок з розных пахучых кветак і траў, давалі ў рукі дажынкавы сноп, і ладзілі вакол яе харавод з песняю:
Добры вечар, добры вечар!
Добры вечар, Талака!
…Да вазьмі ад нас, вазьмі,
Гэты збожны ты снапок,
Да надзень жа, надзень,
З краскамі прыгож вянок!— .
Даследчык-аматар Павел Шпілеўскі, вывучаючы падобную абраднасць, зрабіў выснову, што ў язычнійкай Беларусі калісьці існавала багіня з імем Талака. На самой справе багіні Талакі ніколі не было. Гэта позняя персаніфікацыя. Хаця сам абрад, несумненна, старажытны, і мог быць прысвечаны нейкаму невядомаму сёння боству.
Сноп-баба
У Мінскай губерні апошні дажыначны сноп апраналі ў хустку, у жаночую сарочку і звалі яго «бабай». Жнеі ставілі бабу на ўскраіне поля, садзіліся вакол і ладзілі застолле. Потым накіроўваліся да хаты гаспадара, па дарозе спявалі, а з сабою неслі «бабу». У хаце яе ставілі ў куце, пад іконамі. Верагодна, і «баба», і Талака, і Багіня — гэта ўспамін пра нейкага язычніцкага жаночага персанажа, багіню ўраджаю.
Іншыя традыцыі
Прымаўкі гэтага дня: «Прыйшла Прачыстая — стала поле чыстае», «Прачыста — сяўба чыста, а касьба не чыста», «Гаспажа — хлеба дзяжа» (Брэсцкі павет); «Прыйшла Прачыстая — перапечка чыстая» (Ігуменскі павет); «Надышло Успленне — цягні бульбу за карэнне» (Столінскі раён); «Прачыстая не глядзіць бяла, а глядзіць, каб паляніца была» (Клічаўскі раён).
Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі ў канцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.
У народных песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі сельскагаспадарчымі работамі: «Прачыста снапкі падае», «на восець носіць», «папары мяшае», «пчолак ладзіць, кадкі мёдам налівае».
Прачыста маці ішла зажынаці
У чыстае поле з пшонным пірагом.
З пшонным пірагом, з залатым сярпом.
У левай руцэ пшонны піражок,
У правай руцэ залаты сярпок:
Я раз разну — я сноп нажну,
Я і два разну — я капу нажну!
Сноп ад снапа — на валовішча,
Капа ад капы — паўтараста шагоў!
(Магілёўская губ.)
Прачыста жытцо сеець,
А меншая ў помач стала,
Жытцо скора запахала,
(Міёрскі раён)
У некаторых раёнах лічылася, што ад Прачыстай пачынаецца «маладое бабскае лета», якое заканчваецца на 29 жніўня (11 верасня).
Этнографамі зафіксавана вялікая колькасць звычаяў, абрадаў і павер’яў, што датычаць гэтага моманту, ад якога ў многім залежаў будучы ўраджай. Першыя звязаны з такімі магічнымі атрыбутамі, як «поўня», «яйка», «сякера», «ахвяраванне зямлі», «сустрэча», «чысціня» і іншымі, што суправаджаюцца рознымі і шматлікімі павер’ямі, другія — з асвечаным зернем, малітвай. Некаторыя даследчыкі лічаць, што 15 (28) жніўня з’яўляецца агульнаславянскім святам ураджаю.
На Палессі Прачыстую называлі Зельнаю (параўнай польскае назва «Święto Matki Boskiej Zielnej»), бо асвячалі разам са збожжам «усялякія зелля».
У 1930-х гадах у Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, у верасні праходзілі фестывалі «Дажынкі», прысвечаныя сабранаму ўраджаю.
Гл. таксама
Дажынкі на Вікісховішчы |
- Хрол і Лаўр — конскае свята
- Багач (Малая Прачыстая)
- Пакровы (Трэцяя Прачыстая)
- Народны каляндар
Зноскі
- Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — с. 163:
- [Кухаронак, Т.І. Маскі ў каляднай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак – Мінск: Ураджай, 2001. ]
- [Кухаронак, Т.І. Маскі ў каляднай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак – Мінск: Ураджай, 2001. ]
- Крачковский Ю. Ф. Очерки быта западнорусского селянина. — Масква, 1874
- Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. — Мн., 1998. — С. 513—515
- Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса. — Вильно, 1912
- Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Быт белоруса. — Вильно, 1912
- Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — С. 162.
Літаратура
- Ліс А. С. Дажы́нкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 8. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002.
- Усачёва В. В. Обжинки // Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / Под ред. Н. И. Толстого; Институт славяноведения РАН. — М.: Международные отношения, 2004. — Т. 3. — С. 448—452. — ISBN 5-7133-1207-0.
- Ліс А. С. Дажы́нкі // / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 8. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
- Марина Кузьмич «Дожинки» в обрядах и традициях белорусов. Дажыначкі — на нашу нівачку // СБ. Беларусь сегодня
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Dazhy nki Prachystaya Usplenne Bagarodzica Pershaya Prachystaya Vyalikaya Prachystaya Aspazha Gaspazha Spazha Vyalikaya Spazha Zyalyonaya Zelnaya Splenne Talaka starazhytnye narodnae svyata yakoe prysvyachalasya skanchennyu zhniva Lyudzi na nejki chas rabilisya volnymi ad cyazhkaj pracy atrymlivali adpachynak i najpersh uradzhaj Prachystaya DazhynkiDazhynki u Glybokim Zahodnyaya Belarus 1934Typ narodna hrysciyanskiinaksh Usplenne Bagarodzica Pershaya Prachystaya Vyalikaya Prachystaya Aspazha Gaspazha Spazha Vyalikaya Spazha Zyalyonaya ZelnayaZnachenne zavyarshenne yborki zlakay pachatak syayby azimyhAdznachaecca ushodnimi i zahodnimi slavyanamiData 15 28 zhniynyaTradycyi asvyachali baradu na pole a doma zhyta naladzhvali Svyata Svechki na Palessi varyli kashu z prosaZvyazana z kanchatak Uspenskaga pasta Skanchenne zhniva svyatkavalasya y mnogih naroday ale y belarusay tradycyya zahavalasya y velmi arhaichnym vyglyadze Supravadzhalisya tancami pesnyami roznymi abradami yazychnickaga pahodzhannya U nash chas dazhynki adznachayuc yak svyata yradzhayu GistoryyaPlakat 1944 goda Pavodle Ya Karskaga pershyya zgadki pra svyata sustrakayucca y hronikah pad HII st Hacya sama tradycyya mozha vesci svoj pachatak yashche ad nealitu kali na Belarusi z yavilasya zemlyarobstva Svyatkavanne Zavivanne barady U mnogih vyoskah sabrayshy yradzhaj bylo prynyata pakidac na poli nekalki nyazzhatyh kalaskoy Ih abvyazvali poyasam Geta i zvalosya zavic baradu Pobach z imi klali hleb z sollyu yajki Aposhniya kalaski zvalisya y roznyh myascinah Dzedava Barada Bogava Barada Abo kazali shto pakidayuc kalaski kaze na baradu Veragodna tut mayucca na yvaze persanazhy Dzeda i Kazy u yakih na Kalyady apranalisya kalyadoyshchyki Veragodna Dzed ci Kaza reshtki nejkih yazychnickih duhay ci bagoy chye sapraydnyya imyony najhutchej syonnya yzho zabytyya ale yakiya yvasablyali zyamnuyu plodnasc i yradzhaj U Byhayskim rayone kazali shto pakidayuc kalaski na baradu Bogu Baradu paloli rukoj zagornutaj u rukay Pobach rasscilali chystae palatno na yakuyu klali kavalachak hleba i sol T M Osipava z vyoski Nyasyaty pragadvala shto y dayninu na poli pakidali 5 kalaskoy utykali z zyamlyu palku i pryvyazvali da yae getyya kalaski Baradu uprygozhvali abkladvali kvetkami Baginya z polya idzec Skonchyyshy zhnivo dzyaychaty abirali pamizh saboyu Baginyu Yae karanavali vyankom davali y ruki aposhni zzhaty snop yaki zvaysya dazhynkavym snapom Baginya yznachalvala shesce da haty gaspadara Da shescya akramya dzyaychat daluchalisya zamuzhniya i staryya zhnei Pa daroze yany spyavali Dy gudzec pole gudzec Baginya z polya idzec Gaspadaru ne ymykajsya U svyatlichku ne shavajsya Gaspadar sustrakay pracesiyu pravodziy yae y hatu Pachynalisya muzyka i tancy yakimi kiravala Baginya Z reshty yana dzyakavala gaspadaru kazala Daj bozha tabe nyabozha abyavac nasyavac a nam zhac dazhynac Gaspadar u adkaz nakidvay na galavu Bagini pakryvala z dazhynkavym snapom i adorvay yae pshanichnym hlebam Abranne Talaki U inshyh myascinah zamest Bagini abirali Talaku Na galavu abranaj dzyaychyny klali vyanok z roznyh pahuchyh kvetak i tray davali y ruki dazhynkavy snop i ladzili vakol yae haravod z pesnyayu Dobry vechar dobry vechar Dobry vechar Talaka Da vazmi ad nas vazmi Gety zbozhny ty snapok Da nadzen zha nadzen Z kraskami prygozh vyanok Dasledchyk amatar Pavel Shpileyski vyvuchayuchy padobnuyu abradnasc zrabiy vysnovu shto y yazychnijkaj Belarusi kalisci isnavala baginya z imem Talaka Na samoj sprave bagini Talaki nikoli ne bylo Geta poznyaya persanifikacyya Hacya sam abrad nesumnenna starazhytny i mog byc prysvechany nejkamu nevyadomamu syonnya bostvu Snop baba U Minskaj guberni aposhni dazhynachny snop apranali y hustku u zhanochuyu sarochku i zvali yago babaj Zhnei stavili babu na yskraine polya sadzilisya vakol i ladzili zastolle Potym nakiroyvalisya da haty gaspadara pa daroze spyavali a z saboyu nesli babu U hace yae stavili y kuce pad ikonami Veragodna i baba i Talaka i Baginya geta yspamin pra nejkaga yazychnickaga zhanochaga persanazha baginyu yradzhayu Inshyya tradycyi Prymayki getaga dnya Pryjshla Prachystaya stala pole chystae Prachysta syayba chysta a kasba ne chysta Gaspazha hleba dzyazha Brescki pavet Pryjshla Prachystaya perapechka chystaya Igumenski pavet Nadyshlo Usplenne cyagni bulbu za karenne Stolinski rayon Prachystaya ne glyadzic byala a glyadzic kab palyanica byla Klichayski rayon Dazhynkam bylo prysvechana shmat dazhynkavyh pesen yakiya spyavali y kancy zhniva vyartayuchysya z polya y vyosku i na zastolli Yany byli znachna vesyalejshyya za zhniynyya pesni bo y aposhnih spyavalasya pra nyalyogkuyu pracu i dolyu zhnej i ih dzyacej U narodnyh pesnyah gety dzen zgadvaecca y suvyazi z raznastajnymi selskagaspadarchymi rabotami Prachysta snapki padae na vosec nosic papary myashae pcholak ladzic kadki myodam nalivae Prachysta maci ishla zazhynaci U chystae pole z pshonnym piragom Z pshonnym piragom z zalatym syarpom U levaj ruce pshonny pirazhok U pravaj ruce zalaty syarpok Ya raz raznu ya snop nazhnu Ya i dva raznu ya kapu nazhnu Snop ad snapa na valovishcha Kapa ad kapy paytarasta shagoy Magilyoyskaya gub Prachysta zhytco seec A menshaya y pomach stala Zhytco skora zapahala Miyorski rayon U nekatoryh rayonah lichylasya shto ad Prachystaj pachynaecca maladoe babskae leta yakoe zakanchvaecca na 29 zhniynya 11 verasnya Etnografami zafiksavana vyalikaya kolkasc zvychayay abraday i paver yay shto datychac getaga momantu ad yakoga y mnogim zalezhay buduchy yradzhaj Pershyya zvyazany z takimi magichnymi atrybutami yak poynya yajka syakera ahvyaravanne zyamli sustrecha chyscinya i inshymi shto supravadzhayucca roznymi i shmatlikimi paver yami drugiya z asvechanym zernem malitvaj Nekatoryya dasledchyki lichac shto 15 28 zhniynya z yaylyaecca agulnaslavyanskim svyatam uradzhayu Na Palessi Prachystuyu nazyvali Zelnayu paraynaj polskae nazva Swieto Matki Boskiej Zielnej bo asvyachali razam sa zbozhzham usyalyakiya zellya U 1930 h gadah u Zahodnyaj Belarusi yakaya yvahodzila y sklad Polshchy u verasni prahodzili festyvali Dazhynki prysvechanyya sabranamu yradzhayu Gl taksamaDazhynki na VikishovishchyHrol i Layr konskae svyata Bagach Malaya Prachystaya Pakrovy Trecyaya Prachystaya Narodny kalyandarZnoskiLozka A Belaruski narodny kalyandar Minsk Polymya 2002 s 163 Kuharonak T I Maski y kalyadnaj abradnasci belarusay T I Kuharonak Minsk Uradzhaj 2001 Kuharonak T I Maski y kalyadnaj abradnasci belarusay T I Kuharonak Minsk Uradzhaj 2001 Krachkovskij Yu F Ocherki byta zapadnorusskogo selyanina Maskva 1874 Zhyccya advechny lad Belaruskiya narodnyya prykmety i paver i Kn 2 Mn 1998 S 513 515 Romanov E R Belorusskij sbornik Vyp 8 Byt belorusa Vilno 1912 Romanov E R Belorusskij sbornik Vyp 8 Byt belorusa Vilno 1912 Lozka A Belaruski narodny kalyandar Minsk Polymya 2002 S 162 LitaraturaLis A S Dazhy nki Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 6 Dadaizm Zastava Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 6 S 8 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0106 0 t 6 Lozka A Belaruski narodny kalyandar Minsk Polymya 2002 Usachyova V V Obzhinki Slavyanskie drevnosti Etnolingvisticheskij slovar v 5 ti tomah Pod red N I Tolstogo Institut slavyanovedeniya RAN M Mezhdunarodnye otnosheniya 2004 T 3 S 448 452 ISBN 5 7133 1207 0 Lis A S Dazhy nki Redkalegiya I P Shamyakin gal red i insh Mn BelSE 1989 S 8 575 s 20 000 ekz ISBN 5 85700 014 9 SpasylkiMarina Kuzmich Dozhinki v obryadah i tradiciyah belorusov Dazhynachki na nashu nivachku SB Belarus segodnya