Балонскі працэс — працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы з мэтай стварэння адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Афіцыйнай датай пачатку працэсу прынята лічыць 19 чэрвеня 1999 года, калі была падпісана Балонская дэкларацыя.
Рашэнне ўдзельнічаць у дабравольным працэсе стварэння Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі было аформлена ў Балонні прадстаўнікамі 29 краін. На сённяшні дзень працэс уключае ў сябе 48 краін-удзельніц з 49 краін, якія ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954). Балонскі працэс адкрыты для далучэння іншых краін.
Расія далучылася да Балонскага працэсу ў кастрычніку 2003 года на берлінскай сустрэчы міністраў адукацыі еўрапейскіх краін. У 2005 годзе ў Бергене Балонскую дэкларацыю падпісаў міністр адукацыі Украіны. У 2010 годзе ў Будапешце было прынята канчатковае рашэнне аб далучэнні Казахстана да Балонскай дэкларацыі. Казахстан — першая цэнтральнаазіяцкая краіна, прызнаная паўнапраўным членам еўрапейскай адукацыйнай прасторы.
Гісторыя
Пачатак Балонскага працэсу можна аднесці да сярэдзіны 1970-х гадоў, калі Саветам міністраў Еўрапейскага саюза была прынята рэзалюцыя а першай праграме супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.
У 1998 годзе міністры адукацыі чатырох еўрапейскіх краін (Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Італіі), якія ўдзельнічалі ў святкаванні 800-годдзя парыжскага ўніверсітэта Сарбона, сышліся ў думке, што сегментацыя еўрапейскай вышэйшай адукацыі ў Еўропе перашкаджае развіццю навукі і адукацыі. Яны падпісалі Сарбонскую дэкларацыю (англ.: Sorbonne Joint Declaration, 1998). Мэта дэкларацыі заключалася ў стварэнні агульных палажэнняў па стандартызацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, дзе мабільнасць трэба падтрымліваць як для студэнтаў і выпускнікоў, так і для павышэння кваліфікацыі персаналу. Акрамя таго, яна павінна была забяспечыць адпаведнасць кваліфікацый сучасным патрабаванням на рынку працы.
Мэты Сарбонскай дэкларацыі былі пацверджаны ў 1999 годзе пры падпісанні Балонскай дэкларацыі, у якой 29 краін выказалі сваю гатоўнасць узяць на сябе абавязак павялічыць канкурэнтаздольнасць еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, падкрэсліваючы неабходнасць захавання незалежнасці і самастойнасці ўсіх вышэйшых навучальных устаноў. Усе палажэнні Балонскай дэкларацыі былі усталяваны як меры дабравольнага працэсу ўзгаднення, а не як жорсткія юрыдычныя абавязкі.
Асноўныя мэты Балонскага працэсу
З самага пачатку Балонскі працэс быў прызваны павялічыць канкурэнтаздольнасць і прывабнасць еўрапейскай вышэйшай адукацыі, садзейнічаць мабільнасці студэнтаў, палегчыць працаўладкаванне за кошт увядзення сістэмы, якая дазваляе лёгка вызначыць узровень падрыхтоўкі выпускнікоў. Яшчэ адной важнай мэтай, якая была пастаўлена з самага пачатку, з'яўляецца забеспячэнне высокай якасці навучальнага працэсу. У ходзе шматлікіх сустрэч міністраў адукацыі былі распрацаваны асноўныя палажэнні адзінага адукацыйнага працэсу. Раздзяленне навучэнцаў на студэнтаў і аспірантаў было прапанавана замяніць кваліфікацыйнымі ступенямі з акцэнтамі на вынікі навучання. Канцэпцыя грамадскага кантролю вышэйшай адукацыі была ўведзена і зараз успрымаецца як асноўная палітыка ў вобласці еўрапейскай вышэйшай адукацыі.
Далучэнне да Балонскага працэсу
Краіны далучаюцца да Балонскага працэсу на дабравольнай аснове праз падпісанне адпаведнай дэкларацыі. Пры гэтым яны прымаюць на сябе пэўныя абавязкі, некаторыя з якіх абмежаваныя тэрмінамі:
- з 2005 года пачаць задарма выдаваць усім выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў краін-удзельніц Балонскага працэсу еўрапейскія дадаткі адзінага ўзору да дыпломаў бакалаўра і магістра;
- да 2010 года рэфармаваць нацыянальныя сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Балонскай дэкларацыі.
Удзельнікі Балонскага працэсу
Удзельнікамі Балонскага працэсу з'яўляюцца 48 краін (2015 год) і Еўрапейская камісія. Такім чынам, Манака і Сан-Марына — адзіныя еўрапейскія краіны, якія не ўдзельнічаюць у працэсе.
Беларусь у Балонскім працэсе
У ліпені 2010 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Такім чынам, лічылася, што пытанне аб уваходжанні краіны ў Балонскі працэс будзе разгледжана ў красавіку 2012 года падчас канферэнцыі міністраў адукацыі краін — удзельніц Балонскай дэкларацыі ў Бухарэсце.
На пасяджэнні групы, якая прадстаўляе ўсе 48 краін-удзельніц Балонскай дэкларацыі, праходзіўшым 18—19 студзеня 2012 года ў Капенгагене, быў вынесены вердыкт аб негатовасці краіны да ўступлення ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Паводле ацэнкі Працоўнай групы, Беларусь не выконвала прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, у тым ліку акадэмічныя свабоды, інстытуцыйную аўтаномію і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй. Аднак канчатковае рашэнне мусілі прыняць 47 міністраў адукацыі на саміце ў Бухарэсце 26-27 красавіка.
За тыдзень да бухарэсцкага саміту стала вядома, што на новым пасяджэнні працоўнай групы беларускую заяўку на далучэнне вырашана было цалкам зняць з парадку дня саміту. Такім чынам, наступная спроба ўступлення краіны ў Балонскі працэс можа адбыцца не раней за 2015 год, падчас сустрэчы міністраў адукацыі ў Ерэване. Дагэтуль не было выпадкаў, каб заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам прасторы.
Мы лічым, што дазвол Беларусі далучыцца да Балонскага працэсу быў бы выкарыстаны дзяржаўнай прапагандай, аднак зрабіў бы мала карыснага для студэнтаў і выкладчыкаў у такіх напрамках, як іх права на атрыманне адукацыі і правядзенне даследаванняў.
— старшыня Еўрапейскага студэнцкага саюза Алан Пол
Новы міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 траўня 2013 года, сказаў, што галоўны адмоўны бок удзелу ў Балонскім працэсе — «вымыванне мазгоў».
Другая заяўка на далучэнне да Балонскага працэсу і далучэнне да ЕПВА Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў 2014 годзе. У пачатку красавіка 2015 года стала вядома, што беларускае пытанне ўключана ў парадак дня, і кіраўнік Мінадукацыі Міхаіл Жураўкоў атрымаў запрашэнне на канферэнцыю ў Ерэван.
14 мая 2015 года ў Ерэване на Канферэнцыі міністраў адукацыі краін ЕПВА і форуме па Балонскай палітыцы было аб’яўлена пра тое, што Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўвайшла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА)
11 красавіка 2022 года членства Беларусі і Расіі было прыпынена з-за ўварвання Расіі ва Украіну.
Зноскі
- Пытанне аб уваходжанні Беларусі ў Балонскі працэс разгледзяць не раней за красавік 2012 года // Наша Ніва
- Беларусь не рэкамендуюць прымаць у Балонскі працэс // 25.01.2012 Eўрарадыё
- Беспрэцэдэнтны крок: Беларусь адлучылі ад Балонскага працэсу мінімум на 3 гады // 19.04.2012 Наша Ніва
- http://naviny.by/rubrics/society/2013/05/17/ic_articles_116_181791/
- Беларусь далучылася да Балонскага працэсу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2017. Праверана 14 мая 2015.
- STATEMENT OF THE BFUG ON CONSEQUENCES OF THE RUSSIAN FEDERATION INVASION OF UKRAINE
Гл. таксама
- Еўрапейская сістэма пераводу і назапашвання крэдытаў
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Balonski praces praces zblizhennya i garmanizacyi sistem vyshejshaj adukacyi krain Eyropy z metaj stvarennya adzinaj Eyrapejskaj prastory vyshejshaj adukacyi Aficyjnaj dataj pachatku pracesu prynyata lichyc 19 chervenya 1999 goda kali byla padpisana Balonskaya deklaracyya Lagatyp Rashenne ydzelnichac u dabravolnym pracese stvarennya Eyrapejskaj prastory vyshejshaj adukacyi bylo aformlena y Balonni pradstaynikami 29 krain Na syonnyashni dzen praces uklyuchae y syabe 48 krain udzelnic z 49 krain yakiya ratyfikavali Eyrapejskuyu kulturnuyu kanvencyyu Saveta Eyropy 1954 Balonski praces adkryty dlya daluchennya inshyh krain Rasiya daluchylasya da Balonskaga pracesu y kastrychniku 2003 goda na berlinskaj sustrechy ministray adukacyi eyrapejskih krain U 2005 godze y Bergene Balonskuyu deklaracyyu padpisay ministr adukacyi Ukrainy U 2010 godze y Budapeshce bylo prynyata kanchatkovae rashenne ab daluchenni Kazahstana da Balonskaj deklaracyi Kazahstan pershaya centralnaaziyackaya kraina pryznanaya paynapraynym chlenam eyrapejskaj adukacyjnaj prastory GistoryyaPachatak Balonskaga pracesu mozhna adnesci da syaredziny 1970 h gadoy kali Savetam ministray Eyrapejskaga sayuza byla prynyata rezalyucyya a pershaj pragrame supracoynictva y galine adukacyi U 1998 godze ministry adukacyi chatyroh eyrapejskih krain Francyi Nyamechchyny Vyalikabrytanii i Italii yakiya ydzelnichali y svyatkavanni 800 goddzya paryzhskaga yniversiteta Sarbona syshlisya y dumke shto segmentacyya eyrapejskaj vyshejshaj adukacyi y Eyrope perashkadzhae razviccyu navuki i adukacyi Yany padpisali Sarbonskuyu deklaracyyu angl Sorbonne Joint Declaration 1998 Meta deklaracyi zaklyuchalasya y stvarenni agulnyh palazhennyay pa standartyzacyi Eyrapejskaj prastory vyshejshaj adukacyi dze mabilnasc treba padtrymlivac yak dlya studentay i vypusknikoy tak i dlya pavyshennya kvalifikacyi persanalu Akramya tago yana pavinna byla zabyaspechyc adpavednasc kvalifikacyj suchasnym patrabavannyam na rynku pracy Mety Sarbonskaj deklaracyi byli pacverdzhany y 1999 godze pry padpisanni Balonskaj deklaracyi u yakoj 29 krain vykazali svayu gatoynasc uzyac na syabe abavyazak pavyalichyc kankurentazdolnasc eyrapejskaj prastory vyshejshaj adukacyi padkreslivayuchy neabhodnasc zahavannya nezalezhnasci i samastojnasci ysih vyshejshyh navuchalnyh ustanoy Use palazhenni Balonskaj deklaracyi byli ustalyavany yak mery dabravolnaga pracesu yzgadnennya a ne yak zhorstkiya yurydychnyya abavyazki Asnoynyya mety Balonskaga pracesuZ samaga pachatku Balonski praces byy pryzvany pavyalichyc kankurentazdolnasc i pryvabnasc eyrapejskaj vyshejshaj adukacyi sadzejnichac mabilnasci studentay palegchyc pracayladkavanne za kosht uvyadzennya sistemy yakaya dazvalyae lyogka vyznachyc uzroven padryhtoyki vypusknikoy Yashche adnoj vazhnaj metaj yakaya byla pastaylena z samaga pachatku z yaylyaecca zabespyachenne vysokaj yakasci navuchalnaga pracesu U hodze shmatlikih sustrech ministray adukacyi byli raspracavany asnoynyya palazhenni adzinaga adukacyjnaga pracesu Razdzyalenne navuchencay na studentay i aspirantay bylo prapanavana zamyanic kvalifikacyjnymi stupenyami z akcentami na vyniki navuchannya Kancepcyya gramadskaga kantrolyu vyshejshaj adukacyi byla yvedzena i zaraz usprymaecca yak asnoynaya palityka y voblasci eyrapejskaj vyshejshaj adukacyi Daluchenne da Balonskaga pracesuKrainy daluchayucca da Balonskaga pracesu na dabravolnaj asnove praz padpisanne adpavednaj deklaracyi Pry getym yany prymayuc na syabe peynyya abavyazki nekatoryya z yakih abmezhavanyya terminami z 2005 goda pachac zadarma vydavac usim vypusknikam vyshejshyh navuchalnyh ustanoy krain udzelnic Balonskaga pracesu eyrapejskiya dadatki adzinaga yzoru da dyplomay bakalayra i magistra da 2010 goda refarmavac nacyyanalnyya sistemy adukacyi y adpavednasci z asnoynymi palazhennyami Balonskaj deklaracyi Udzelniki Balonskaga pracesuKrainy udzelnicy Balonskaga pracesu Udzelnikami Balonskaga pracesu z yaylyayucca 48 krain 2015 god i Eyrapejskaya kamisiya Takim chynam Manaka i San Maryna adzinyya eyrapejskiya krainy yakiya ne ydzelnichayuc u pracese Belarus u Balonskim pracese U lipeni 2010 goda Prezident Belarusi Alyaksandr Lukashenka daruchyy ministru adukacyi Alyaksandru Radzkovu pachac praceduru daluchennya Belarusi da Balonskaga pracesu Takim chynam lichylasya shto pytanne ab uvahodzhanni krainy y Balonski praces budze razgledzhana y krasaviku 2012 goda padchas kanferencyi ministray adukacyi krain udzelnic Balonskaj deklaracyi y Buharesce Na pasyadzhenni grupy yakaya pradstaylyae yse 48 krain udzelnic Balonskaj deklaracyi prahodziyshym 18 19 studzenya 2012 goda y Kapengagene byy vyneseny verdykt ab negatovasci krainy da ystuplennya y Eyrapejskuyu prastoru vyshejshaj adukacyi Pavodle acenki Pracoynaj grupy Belarus ne vykonvala pryncypy i kashtoynasci Balonskaga pracesu u tym liku akademichnyya svabody instytucyjnuyu aytanomiyu i studencki ydzel u kiravanni vyshejshaj adukacyyaj Adnak kanchatkovae rashenne musili prynyac 47 ministray adukacyi na samice y Buharesce 26 27 krasavika Za tydzen da buharesckaga samitu stala vyadoma shto na novym pasyadzhenni pracoynaj grupy belaruskuyu zayayku na daluchenne vyrashana bylo calkam znyac z paradku dnya samitu Takim chynam nastupnaya sproba ystuplennya krainy y Balonski praces mozha adbycca ne ranej za 2015 god padchas sustrechy ministray adukacyi y Erevane Dagetul ne bylo vypadkay kab zayayku krainy shto zhadala yvajsci y Balonski praces adhilyali z za yae neadpavednasci kryteram prastory My lichym shto dazvol Belarusi daluchycca da Balonskaga pracesu byy by vykarystany dzyarzhaynaj prapagandaj adnak zrabiy by mala karysnaga dlya studentay i vykladchykay u takih napramkah yak ih prava na atrymanne adukacyi i pravyadzenne dasledavannyay starshynya Eyrapejskaga studenckaga sayuza Alan Pol Novy ministr adukacyi Belarusi Syargej Maskevich adkazvayuchy na pytanni deputatay Palaty pradstaynikoy 17 traynya 2013 goda skazay shto galoyny admoyny bok udzelu y Balonskim pracese vymyvanne mazgoy Drugaya zayayka na daluchenne da Balonskaga pracesu i daluchenne da EPVA Ministerstva adukacyi Belarusi nakiravala y 2014 godze U pachatku krasavika 2015 goda stala vyadoma shto belaruskae pytanne yklyuchana y paradak dnya i kiraynik Minadukacyi Mihail Zhuraykoy atrymay zaprashenne na kanferencyyu y Erevan 14 maya 2015 goda y Erevane na Kanferencyi ministray adukacyi krain EPVA i forume pa Balonskaj palitycy bylo ab yaylena pra toe shto Belarus daluchylasya da Balonskaga pracesu i yvajshla y Eyrapejskuyu prastoru vyshejshaj adukacyi EPVA 11 krasavika 2022 goda chlenstva Belarusi i Rasii bylo prypynena z za yvarvannya Rasii va Ukrainu ZnoskiPytanne ab uvahodzhanni Belarusi y Balonski praces razgledzyac ne ranej za krasavik 2012 goda Nasha Niva Belarus ne rekamenduyuc prymac u Balonski praces 25 01 2012 Eyraradyyo Besprecedentny krok Belarus adluchyli ad Balonskaga pracesu minimum na 3 gady 19 04 2012 Nasha Niva http naviny by rubrics society 2013 05 17 ic articles 116 181791 Belarus daluchylasya da Balonskaga pracesu nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 4 krasavika 2017 Praverana 14 maya 2015 STATEMENT OF THE BFUG ON CONSEQUENCES OF THE RUSSIAN FEDERATION INVASION OF UKRAINEGl taksamaEyrapejskaya sistema peravodu i nazapashvannya kredytaySpasylkiAficyjny sajt