Вышэйшая адукацыя, вышэйшая прафесійная адукацыя — вышэйшы ўзровень прафесійнай адукацыі, наступны пасля сярэдняй агульнай ці сярэдняй прафесійнай адукацыі ў трохузроўневай сістэме. Уключае ў сябе сукупнасць сістэматызаваных ведаў і практычных навыкаў, якія дазваляюць вырашаць тэарэтычныя і практычныя задачы па прафесійным профілі. У адрозненне ад агульнай, вышэйшая адукацыя не з’яўляецца ўсеагульнай і тым больш бясплатнай.
Структура і форма навучання
Сістэма вышэйшай адукацыі ў розных краінах асноўваецца на адна-, двух-, трох і чатырохузроўневай структуры. Пры чатырох узроўнях выпускнікі з вышэйшай адукацыяй дзеляцца на бакалаўраў ці спецыялістаў, магістраў і дактароў філасофіі. Пры трохузроўневай сістэме адукацыі (напрыклад, у Расіі) падзел адбываецца на бакалаўраў, магістраў і асоб з вучонай ступенню.
Вышэйшую адукацыю можна атрымаць па дзённай, завочнай, дзённа-завочнай, вячэрняй ці свабоднай формах навучання, а таксама ў форме экстэрнату. Пры гэтым у некаторых краінах у залежнасці ад формы і мэт навучання, колькасці абраных дысцыплін, узроўню падрыхтоўкі і г.д., адбываецца падзел студэнтаў на «рэгулярных», «умоўных», «спецыяльных», «выпадковых», «вольных» і інш.
У залежнасці ад формы навучання, краіны, сістэмы і профілю тэрмін навучання для атрымання вышэйшай адукацыі складае ад 4 да 9 гадоў.
Вышэйшая адукацыя ў Беларусі
У Беларусі дзве вядучыя ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, заснаваны 30 кастрычніка 1921 года, і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, заснаваная 29 студзеня 1991 года. Статус вядучай ВНУ ў краіне замацаваны заканадаўствам і мае два віды: вядучая ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі і вядучая ВНУ ў галіне. Статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў галіне маюць некалькі ВНУ, у тым ліку Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
У Беларусі студэнты ВНУ маюць магчымасць атрымліваць акадэмічныя ступені бакалаўра і магістра, але рэспубліка, у адрозненне ад большасці астатніх еўрапейскіх краін, не з’яўляецца удзельніцай Балонскага працэсу.
Выпускнікі ВНУ могуць працягнуць навучанне і атрымаць пасляўніверсітэцкую адукацыю, паступіўшы ў аспірантуру і потым у дактарантуру. Акрамя гэтага, магчыма праходжанне курсаў перакваліфікацыі і атрымання другой вышэйшай адукацыі.
У 2011/2012 навучальным годзе ў краіне працавала 55 вышэйшых навучальных устаноў. На першай ступені вышэйшай адукацыі навучалася каля 446 тысяч студэнтаў, на другой — 5 тысяч (магістранты).
У 1992 годзе ў Мінску быў заснаваны Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. У 2004 годзе ён быў вымушаны спыніць працу ў Беларусі і з 2005 года дзейнічае ў Вільнюсе.
Зноскі
- Інфаграфіка БЕЛТА: Колькі студэнтаў у Беларусі
- Афіцыйны сайт ЕГУ: Ліст рэктара Анатоля Міхайлава Архівавана 21 чэрвеня 2012.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Vyshejshaya adukacyya vyshejshaya prafesijnaya adukacyya vyshejshy yzroven prafesijnaj adukacyi nastupny paslya syarednyaj agulnaj ci syarednyaj prafesijnaj adukacyi y trohuzroynevaj sisteme Uklyuchae y syabe sukupnasc sistematyzavanyh veday i praktychnyh navykay yakiya dazvalyayuc vyrashac tearetychnyya i praktychnyya zadachy pa prafesijnym profili U adroznenne ad agulnaj vyshejshaya adukacyya ne z yaylyaecca yseagulnaj i tym bolsh byasplatnaj Struktura i forma navuchannyaSistema vyshejshaj adukacyi y roznyh krainah asnoyvaecca na adna dvuh troh i chatyrohuzroynevaj struktury Pry chatyroh uzroynyah vypuskniki z vyshejshaj adukacyyaj dzelyacca na bakalayray ci specyyalistay magistray i daktaroy filasofii Pry trohuzroynevaj sisteme adukacyi napryklad u Rasii padzel adbyvaecca na bakalayray magistray i asob z vuchonaj stupennyu Vyshejshuyu adukacyyu mozhna atrymac pa dzyonnaj zavochnaj dzyonna zavochnaj vyachernyaj ci svabodnaj formah navuchannya a taksama y forme eksternatu Pry getym u nekatoryh krainah u zalezhnasci ad formy i met navuchannya kolkasci abranyh dyscyplin uzroynyu padryhtoyki i g d adbyvaecca padzel studentay na regulyarnyh umoynyh specyyalnyh vypadkovyh volnyh i insh U zalezhnasci ad formy navuchannya krainy sistemy i profilyu termin navuchannya dlya atrymannya vyshejshaj adukacyi skladae ad 4 da 9 gadoy Vyshejshaya adukacyya y BelarusiU Belarusi dzve vyaduchyya VNU y nacyyanalnaj sisteme adukacyi Belaruski dzyarzhayny yniversitet zasnavany 30 kastrychnika 1921 goda i Akademiya kiravannya pry Prezidence Respubliki Belarus zasnavanaya 29 studzenya 1991 goda Status vyaduchaj VNU y kraine zamacavany zakanadaystvam i mae dva vidy vyaduchaya VNU y nacyyanalnaj sisteme adukacyi i vyaduchaya VNU y galine Status vyaduchaj vyshejshaj navuchalnaj ustanovy y galine mayuc nekalki VNU u tym liku Belaruski nacyyanalny tehnichny yniversitet Belaruski dzyarzhayny yniversitet infarmatyki i radyyoelektroniki Belaruski dzyarzhayny medycynski yniversitet U Belarusi studenty VNU mayuc magchymasc atrymlivac akademichnyya stupeni bakalayra i magistra ale respublika u adroznenne ad bolshasci astatnih eyrapejskih krain ne z yaylyaecca udzelnicaj Balonskaga pracesu Vypuskniki VNU moguc pracyagnuc navuchanne i atrymac paslyayniversiteckuyu adukacyyu pastupiyshy y aspiranturu i potym u daktaranturu Akramya getaga magchyma prahodzhanne kursay perakvalifikacyi i atrymannya drugoj vyshejshaj adukacyi U 2011 2012 navuchalnym godze y kraine pracavala 55 vyshejshyh navuchalnyh ustanoy Na pershaj stupeni vyshejshaj adukacyi navuchalasya kalya 446 tysyach studentay na drugoj 5 tysyach magistranty U 1992 godze y Minsku byy zasnavany Eyrapejski gumanitarny yniversitet U 2004 godze yon byy vymushany spynic pracu y Belarusi i z 2005 goda dzejnichae y Vilnyuse ZnoskiInfagrafika BELTA Kolki studentay u Belarusi Aficyjny sajt EGU List rektara Anatolya Mihajlava Arhivavana 21 chervenya 2012