Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891, Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Віцебская вобласць — 25 лютага 1959, Вільнюс; псеўданім і крыптанім: К. Душ; К. Д.;) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, , педагог. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага бела-чырвона-белага сцяга.
Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | журналіст, дыпламат, архітэктар, палітык |
Дата нараджэння | 27 сакавіка (8 красавіка) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1959 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Партыя |
|
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
Па матчынай лініі паходзіў са шляхты Полацкага павета. Прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанні 1831 года, дзед у паўстанні 1863—1864 гадоў. Маці першыя гады жыцця правяла ў віленскай турме на Антокалі.
Бацька быў селянінам і валодаў шасцю дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад наглядам бацькі складаў іх праекты.
У 1912 годзе скончыў , дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—1918 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У 1917 годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Мінск), (верасень 1917 г., Петраград).
У 1918 годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З лістапада 1918 года з’яўляўся сябрам Віленскай беларускай рады. Па словах Дуж-Душэўскага, ён павінен быў стаць міністрам беларускіх спраў пры літоўскім урадзе, аднак праз асабістыя меркаванні адмовіўся і прапанаваў кандыдатуру Я. Варонкі. З красавіка 1919 у Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7 лютага 1921 года; эміграваў у Літоўскую рэспубліку, жыў у Коўне. У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 ён скончыў факультэт будаўніцтва Літоўскага ўніверстітэта ў Каўнасе (факультэт быў аддзелены і ператвораны ў Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт), атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, пасля чаго працаваў інжынерам у праектным бюро Дубянецкага.
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—26), «» (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
Арыштаваны савецкімі ўладамі 2 ліпеня 1940 года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена абвінавачвальнае заключэнне ў актыўнай падтрымцы нацыяналістычнай і контррэвалюцыйнай дзейнасці, а таксама сувязях з польскай разведкай. Прызнаў свой удзел у беларускім нацыянальным руху, аднак адмаўляў супрацоўніцтва з польскай разведкаю і антысавецкую дзейнасць. Праз пачатак вайны Душэўскага не паспелі асудзіць. Быў вызвалены з турмы пасля захопу немцамі Коўна.
Пры немцах працаваў на заводзе гумавых вырабаў «Інкарас» на пасадзе інжынера. У канцы 1941 года ў Вільні Клаўдзій Душэўскі сустракаўся з Вацлавам Іваноўскім, які прапанаваў яму пасаду намесніка бурмістра Мінска. Душэўскі не пагадзіўся, а восенню 1942 года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні 1943 года арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкай за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер у . Дзякуючы заступніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер вызвалены праз чатыры месяцы, пасля чаго працаваў у тарфяным трэсце да снежня 1944 года на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў дваіх дзяцей-сірот Антона Луцкевіча.
У 1944—1946 гадах — дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта, на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры.
У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільнюсе. «Праз недастатковасць сабраных доказаў для перадачы ў суд» яго справа была спынена, а ён сам вызвалены з-пад варты. Вызваленню садзейнічала заступніцтва прафесараў Жэмайціса і Іонімаса, якія ахарактарызавалі Душэўскага як «савецкага чалавека». Пасля вызвалення працаваў галоўным інжынерам праектаў Інстытута праектавання пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР.
Зноў арыштаваны ў лютым 1952 года. Асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст з адбыццём пакарання ў выпраўленча-працоўных лагерах з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем правоў тэрмінам на пяць гадоў. У 1954 тэрмін зняволення быў скарочаны да дзесяці гадоў, а 16 красавіка 1955 года ён быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.
Працаваў у інстытуце «».
Пахаваны ў Каўнасе на Пятрашунскіх могілках.
На просьбу яўрэйскай супольнасці ў Літве, за ратаванне яўрэяў падчас II сусветнай вайны Клаўдзій і Алена Дуж-Душэўскія 13 красавіка 2004 года атрымалі ўзнагароду прэзідэнта Літвы.
Творчасць
На падставе гістарычных сведчанняў і колераў народных строяў і арнаментаў стварыў у свой час эскіз сцяга БНР. У снежні 1917 года ў Мінску падчас Усебеларускага з’езду бела-чырвона-белы сцяг ужо шанаваўся як нацыянальны сімвал Беларусі.
Аўтар дзясяткаў будынкаў у Каўнасе, Панявежысе, Клайпедзе, Шаўляі.
Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:
- кінатэатр «Метрапалітэн» і дом на вуліцы Лайсвес ал. 41 у Каўнасе;
- дом доктара Пурыцкага па вул. Вайжганта ў Каўнасе;
- дом грамадзяніна Аўкштуоліса, Аўшрос такас 1 у Каўнасе;
- дом грамадзяніна Антуліса, па праспекце Вітаўта ў Каўнасе;
- дом на рагу вуліцы Шаўлю ў Каўнасе;
- (так у тэксце) дом адваката Пажэла, плошча Венібес-10 у Каўнасе;
- дом інжынера Рэклайціса у Каўнасе;
- беконная фабрыка ў Каўнасе;
- беконная фабрыка ў Панявежысе;
- мясны халадзільнік у Клайпедзе;
- фабрыка па апрацоўцы кішак у Каўнасе;
- свінарнік на 1000 галоў у Каўнасе;
- будынак пошты ў Расяйней;
- дамы Жакевічэне і Гарунгшціса, вул. Траку-15 у Каўнасе;
- будынак пошты і будынак аўтатэлеграфнай станцыі ў Шанчай.
Зноскі
- НГАБ. Ф. 1781. Воп. 52. Спр. 5. Арк. 542 адв. — 543.
- Герасімчык В. КЛАЎДЫЮШ ДУЖ-ДУШЭЎСКІ — АЎТАР БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЦЯГА
- Томаш Блашчак. Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940) пераклад з польскай мовы Андрэя Вашкевіча. — Смаленск, Інбелкульт, 2022. — С. 126. ISBN 978-5-00076-059-8
- "Клавдий–строитель". Советская Белоруссия(руск.). Праверана 2018-01-19.
- Анатоль Сідарэвіч. Адналюб . belisrael.info (21 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2017. Праверана 27 снежня 2017.
- «Мы заўсёды будзем яму ўдзячныя». Як стваральнік бел-чырвона-белага сьцяга ўратаваў габрэйскую дзяўчынку ад Галакосту
- Apdovanotų asmenų duomenų bazė Архівавана 20 ліпеня 2021.
- ГРАМАДСКАЯ І ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ДУЖ-ДУШЭЎСКАГА (з яго ўласных паказанняў)
Літаратура
- Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 269—270.
- Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 3 мая. — С. 13.
- Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. — 1991. — 2 мая. — 18. — С. 4-5.
- Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
- Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 126—129.
Спасылкі
- https://svabod1.azureedge.net/a/30980213.html Архівавана 2 снежня 2020.
- ДУШЭЎСКІ (Дуж-Душэўскі) Клаўдзій Сцяпанавіч
- Як склаўся лёс стваральніка бел-чырвона-белага сцяга — nashaniva.by
- Душэўскі К. Беларусь i водка // Крывіч. 1923. № 1. С. 32-36. // на pawet.net
- Даваенны бюджэт Беларусі // Крывіч. 1923. № 2. С. 35-40. // на pawet.net
Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі ў Вікікрыніцах | |
Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі на Вікісховішчы |
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Klaydzij Scyapanavich Duzh Dusheyski 27 sakavika 1891 Glybokae Dzisenskaga paveta Vilenskaj guberni cyaper Vicebskaya voblasc 25 lyutaga 1959 Vilnyus pseydanim i kryptanim K Dush K D belaruski palitychny dzeyach dyplamat pedagog Lichycca aytaram eskiza suchasnaga bela chyrvona belaga scyaga Klaydzij Scyapanavich Duzh DusheyskiKlaydzij Duzh Dusheyski 1920 ya gg Rod dzejnasci zhurnalist dyplamat arhitektar palitykData naradzhennya 27 sakavika 8 krasavika 1891Mesca naradzhennya Glybokae Vilenskaya gubernya Rasijskaya imperyyaData smerci 25 lyutaga 1959 1959 02 25 67 gadoy Mesca smerci Vilnyus Litoyskaya SSR SSSRMesca pahavannya Pyatrashunskiya mogilkiGramadzyanstva Rasijskaya imperyyaMesca pracy Belaruski nacyyanalny kamisaryyatCentralnaya belaruskaya rada Vilenshchyny i GrodzenshchynyBelaruskae tavarystva dapamogi pacyarpelym ad vajnyVilenskaya belaruskaya gimnaziyaKaynaski yniversitetMinisterstva belaruskih spray LitvyBelaruski scyagKryvichLitbudpraekt d Alma matar Vilenskae realnae vuchylishcha d 1912 Sankt Pecyarburgski gorny instytut 1918 Kaynaski yniversitet 1927 Partyya Belaruskaya partyya sacyyalistay revalyucyyanerayChlen u Belaruski navukova litaraturny gurtokVilenskaya belaruskaya radaUznagarody i premii Medyyafajly na VikishovishchyTvory y VikikrynicahBiyagrafiyaPa matchynaj linii pahodziy sa shlyahty Polackaga paveta Pradzed Urubleyski zaginuy u paystanni 1831 goda dzed u paystanni 1863 1864 gadoy Maci pershyya gady zhyccya pravyala y vilenskaj turme na Antokali Backa byy selyaninam i valoday shascyu dzesyacinami zyamli ale asnoynym zarobkam Scyapana Dusheyskaga i yago brata bylo budaynictva Klaydzij z dzyacinstva dapamagay backu z dzyadzkam a z pachatkam atrymannya adukacyi zajmaysya charchennem i navat skladay kashtarysy damoy kascyola budaynictva shashy i mastkoy U starejshyh klasah uzho sam kiravay nevyalikimi budaynichymi pracami pad naglyadam backi skladay ih praekty Klaydzij Duzh Dusheyski student Pecyarburgskaga gornaga instytuta y 1912 godze U 1912 godze skonchyy dze daluchyysya da belaruskaga ruhu Igray Krynickaga y Paylincy Ya Kupaly U 1912 1918 gadah vuchyysya y Pecyarburgskim gornym instytuce Adzin z aktyvistay Belaruskaga navukova litaraturnaga gurtka studentay Pecyarburgskaga yniversiteta Udzelnichay u vydanni chasopisa Ranica Pavodle yago svedchannya stvaryy eskiz belaruskaga nacyyanalnaga scyaga U 1917 godze ystupiy u Belaruskuyu sacyyalistychnuyu gramadu BSG u cherveni kastrychniku 1917 chlen yae CK i prezidyuma Udzelnik Z ezda belaruskih nacyyanalnyh arganizacyj sakavik 1917 g Minsk en verasen 1917 g Petragrad U 1918 godze pracavay zagadchykam bezhanskaga addzela Belnackama Paslya raspadu BSG leta 1918 u Belaruskaj partyi sacyyalistay revalyucyyaneray Z listapada 1918 goda z yaylyaysya syabram Vilenskaj belaruskaj rady Pa slovah Duzh Dusheyskaga yon pavinen byy stac ministram belaruskih spray pry litoyskim uradze adnak praz asabistyya merkavanni admoviysya i prapanavay kandydaturu Ya Varonki Z krasavika 1919 u Vilni chlen Belaruskaga nacyyanalnaga kamiteta starshynya Centralnaj belaruskaj rady Vilenshchyny i Grodzenshchyny maj lipen 1919 uznachalvay kamitet Belaruskaga tavarystva dapamogi pacyarpelym ad vajny adzin z inicyyataray stvarennya Belaruskaj vajskovaj kamisii Vosennyu 1919 dyplamatychny pradstaynik urada BNR u dzyarzhavah Baltyi dzyarzhayny sakratar va yradze V Lastoyskaga Vykladay u Vilenskaj belaruskaj gimnazii i na belaruskih nastaynickih kursah U pachatku 1921 aryshtavany polskimi yladami Vyzvaleny 7 lyutaga 1921 goda emigravay u Litoyskuyu respubliku zhyy u Koyne U 1920 1930 ya g pracavay u ministerstvah belaruskih spray zamezhnyh spray suvyazi Litvy adzin z kiraynikoy Belaruskaga centra y Litve Litoyska Belaruskaga tavarystva U 1927 yon skonchyy fakultet budaynictva Litoyskaga yniverstiteta y Kaynase fakultet byy addzeleny i peratvorany y Kaynaski tehnalagichny yniversitet atrymayshy specyyalnasc inzhynera budaynika paslya chago pracavay inzhyneram u praektnym byuro Dubyaneckaga Vydavay i redagavay chasopisy Belaruski scyag 1922 Kryvich 1923 26 z 1933 Apracavay razam z V Lastoyskim T Ivanoyskim lacinska ruska belaruski sloynik pa arnitalogii Perakladay na belaruskuyu movu padruchniki dlya syarednih shkol Aryshtavany saveckimi yladami 2 lipenya 1940 goda Sledstva skonchylasya y cherveni 1941 goda Bylo skladzena abvinavachvalnae zaklyuchenne y aktyynaj padtrymcy nacyyanalistychnaj i kontrrevalyucyjnaj dzejnasci a taksama suvyazyah z polskaj razvedkaj Pryznay svoj udzel u belaruskim nacyyanalnym ruhu adnak admaylyay supracoynictva z polskaj razvedkayu i antysaveckuyu dzejnasc Praz pachatak vajny Dusheyskaga ne paspeli asudzic Byy vyzvaleny z turmy paslya zahopu nemcami Koyna Pry nemcah pracavay na zavodze gumavyh vyrabay Inkaras na pasadze inzhynera U kancy 1941 goda y Vilni Klaydzij Dusheyski sustrakaysya z Vaclavam Ivanoyskim yaki prapanavay yamu pasadu namesnika burmistra Minska Dusheyski ne pagadziysya a vosennyu 1942 goda znoy admoviysya ad prapanovy U zhniyni 1943 goda aryshtavany nyameckimi yladami razam z zhonkaj za ykryccyo yayreyay i adprayleny y kancentracyjny lager u pl Dzyakuyuchy zastupnictvu syabroy i yak specyyalist inzhyner vyzvaleny praz chatyry mesyacy paslya chago pracavay u tarfyanym tresce da snezhnya 1944 goda na pasadze inzhynera budaynika Akramya ylasnyh dzyacej razam z zhonkayu vyhoyvay dvaih dzyacej sirot Antona Luckevicha U 1944 1946 gadah dacent Kaynaskaga yniversiteta na budaynichym fakultece atrymay pasadu zagadchyka kafedry gistoryi arhitektury U snezhni 1946 mai 1947 pad sledstvam u Vilnyuse Praz nedastatkovasc sabranyh dokazay dlya peradachy y sud yago sprava byla spynena a yon sam vyzvaleny z pad varty Vyzvalennyu sadzejnichala zastupnictva prafesaray Zhemajcisa i Ionimasa yakiya aharaktaryzavali Dusheyskaga yak saveckaga chalaveka Paslya vyzvalennya pracavay galoynym inzhyneram praektay Instytuta praektavannya pry Savece Ministray Litoyskaj SSR Znoy aryshtavany y lyutym 1952 goda Asudzhany na 25 gadoy znyavolennya yak belaruski nacyyanalist z adbyccyom pakarannya y vypraylencha pracoynyh lagerah z kanfiskacyyaj mayomasci i pazbaylennem pravoy terminam na pyac gadoy U 1954 termin znyavolennya byy skarochany da dzesyaci gadoy a 16 krasavika 1955 goda yon byy daterminova vyzvaleny y suvyazi z pagarshennem stanu zdaroyya Pracavay u instytuce Magila Klaydziya Duzh Dusheyskaga da rekanstrukcyiMagila Klaydziya Duzh Dusheyskaga paslya rekanstrukcyi Pahavany y Kaynase na Pyatrashunskih mogilkah Na prosbu yayrejskaj supolnasci y Litve za ratavanne yayreyay padchas II susvetnaj vajny Klaydzij i Alena Duzh Dusheyskiya 13 krasavika 2004 goda atrymali yznagarodu prezidenta Litvy TvorchascBel chyrvona bely scyag aytaram eskiza lichycca Duzh Dusheyski Na padstave gistarychnyh svedchannyay i koleray narodnyh stroyay i arnamentay stvaryy u svoj chas eskiz scyaga BNR U snezhni 1917 goda y Minsku padchas Usebelaruskaga z ezdu bela chyrvona bely scyag uzho shanavaysya yak nacyyanalny simval Belarusi Aytar dzyasyatkay budynkay u Kaynase Panyavezhyse Klajpedze Shaylyai Syarod vazhnejshyh pabudavanyh Duzh Dusheyskim budynkay kinateatr Metrapaliten i dom na vulicy Lajsves al 41 u Kaynase dom doktara Puryckaga pa vul Vajzhganta y Kaynase dom gramadzyanina Aykshtuolisa Ayshros takas 1 u Kaynase dom gramadzyanina Antulisa pa praspekce Vitayta y Kaynase dom na ragu vulicy Shaylyu y Kaynase tak u teksce dom advakata Pazhela ploshcha Venibes 10 u Kaynase dom inzhynera Reklajcisa u Kaynase bekonnaya fabryka y Kaynase bekonnaya fabryka y Panyavezhyse myasny haladzilnik u Klajpedze fabryka pa apracoycy kishak u Kaynase svinarnik na 1000 galoy u Kaynase budynak poshty y Rasyajnej damy Zhakevichene i Garungshcisa vul Traku 15 u Kaynase budynak poshty i budynak aytatelegrafnaj stancyi y Shanchaj ZnoskiNGAB F 1781 Vop 52 Spr 5 Ark 542 adv 543 Gerasimchyk V KLAЎDYYuSh DUZh DUShEЎSKI AЎTAR BEL ChYRVONA BELAGA SCYaGA Tomash Blashchak Belarusy y Litoyskaj Respublicy 1918 1940 peraklad z polskaj movy Andreya Vashkevicha Smalensk Inbelkult 2022 S 126 ISBN 978 5 00076 059 8 Klavdij stroitel Sovetskaya Belorussiya rusk Praverana 2018 01 19 Anatol Sidarevich Adnalyub nyavyzn belisrael info 21 sakavika 2017 Arhivavana z pershakrynicy 27 snezhnya 2017 Praverana 27 snezhnya 2017 My zaysyody budzem yamu ydzyachnyya Yak stvaralnik bel chyrvona belaga scyaga yratavay gabrejskuyu dzyaychynku ad Galakostu Apdovanotu asmenu duomenu baze Arhivavana 20 lipenya 2021 GRAMADSKAYa I PALITYChNAYa DZEJNASC DUZh DUShEЎSKAGA z yago ylasnyh pakazannyay LitaraturaDuzh Dusheyski Klaydzij Syapanavich Belaruskaya encyklapedyya u 18 t redkal G P Pashkoy i insh Mn 1998 T 6 S 269 270 Luckevich L Baracbit i budaynik L Luckevich Litaratura i mastactva 1991 3 maya S 13 Luckevich L Zasluzhyy pashanu nashchadkay L Luckevich Golas Radzimy 1991 2 maya 18 S 4 5 Rudovich S Bely chyrvony bely Zvyazda 1992 25 sak Rudovich S Palityk asvetnik dojlid S Rudovich Pamyac gistoryka dakumentalnaya hronika Glybockaga rayona red B Sachanka i insh Mn 1995 S 126 129 Spasylkihttps svabod1 azureedge net a 30980213 html Arhivavana 2 snezhnya 2020 DUShEЎSKI Duzh Dusheyski Klaydzij Scyapanavich Yak sklaysya lyos stvaralnika bel chyrvona belaga scyaga nashaniva by Dusheyski K Belarus i vodka Kryvich 1923 1 S 32 36 na pawet net Davaenny byudzhet Belarusi Kryvich 1923 2 S 35 40 na pawet net Klaydzij Scyapanavich Duzh Dusheyski y VikikrynicahKlaydzij Scyapanavich Duzh Dusheyski na Vikishovishchy