Бойча, або Ягелонскі крыж (польск.: Bojcza, Boycza; лац.: Boyncza) — герб Ягелонаў і складовая частка «Пагоні», герба Вялікага княства Літоўскага. Створаны ў Польшчы ў канцы XIV стагоддзя.
Бойча | |
---|---|
Дэталі | |
Носьбіт | каранаваныя асобы дома Ягелонаў |
Зацверджаны | створаны ў 1385-1386 гадах |
Заснаванне | 1386 |
Апісанне
У першапачатковым выглядзе: залаты шасціканцовы крыж на блакітным полі шчыта. У XVI стагоддзі крыж стаў срэбным.
Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай у 1569 годзе для крыжа або шчыта традыцыйным становіцца чырвоны колер — чырвоны крыж на сярэбраным полі; сярэбраны крыж на чырвоным полі; залаты крыж на чырвоным полі.
Гісторыя
Герб з шасціканцовым крыжам створаны пасля заключэння Крэўскай уніі ў 1385 годзе і каталіцкага хрышчэння Уладзіслава II Ягайлы ў 1386 годзе як асабісты герб караля польскага і вярхоўнага князя літоўскага, а затым стаў гербам і дынастыі Ягелонаў. Герб быў змешчаны на шчыце вершніка — гербе Вялікага княства Літоўскага.
У першай палове XV стагоддзя склаліся два варыянты герба ВКЛ: У Ягайлы — вершнік з мячом і шчыт з «Бойчай», у Вітаўта — такі самы вершнік, але шчыт з «Калюмнамі». Згасанне роду Кейстутавічаў абумовіла замацаванне за ВКЛ герба з «Бойчай».
Звычайна на гербе Ягайлы ў крыжа папярочкі размешчаны ў верхняй частцы, і верхняя папярочка карацей за ніжнюю. Аднак крыж могуць выяўляць і з дзвюма роўнымі па даўжыні папярочкамі; пры гэтым яны могуць размяшчацца не толькі ў верхняй частцы фігуры. Візантыйскіпатрыяршы крыж лічыўся сімвалам перамогі над паганствам і тым часам у Польскім каралеўстве сімвалізаваў перамогу хрысціянства ў палітыцы. Першапачаткова ў гербе адлюстроўваўся залаты крыж на блакітным шчыце. У канцы XVI стагоддзя з’яўляецца іншы каляровы варыянт герба — у барвяным (пунсовым, чырвоным) полі залаты крыж. Да сярэдзіны XIX стагоддзя чырвоны колер шчыта становіцца асноўным.
Сваю назву «Бойча» герб атрымаў у сярэдзіне XV стагоддзя.
Распаўсюджана версія, што падвойны крыж Ягайлы запазычыў з герба Венгрыі, ажаніўшыся з Ядзвігай — прынцэса Венгрыі і Польшчы. Гісторык М. Загаруйка лічыць, што гэта супярэчыць існай геральдычнай практыцы. Гербам Венгрыі быў «у барвяным полі срэбны патрыяршы крыж, лапчасты на канцах, які вянчаў зялёную гару з трыма вяршынямі» (карона з’явілася ў XVII стагоддзі). На думку некаторых даследчыкаў, калі б Уладзіслаў Ягайла пазычыў свой сімвал з герба Венгрыі, то паводле правіл геральдыкі мусіў бы браць поўную кампазіцыю і захаваць чырвоны колер шчыта і зялёную гару. Аднак колеры і склад фігур венгерскага герба яшчэ не былі фіксаванымі і маглі выяўляцца па рознаму.
- Герб караля Венгрыі Ласла I Святога (1046—1095). З гербоўніка 1459 г.
- Герб караля Венгрыі Святога Стэфана (970/975—1038). З гербоўніка 1464 г.
- Герб караля Венгрыі Людовіка I Вялікага (1326—1382) з Венгерскай хронікі 1473 г.
- Герб караля Венгрыі з крыжам, 1380. З гербоўніка 1475—1500 гг.
Першапачаткова крыж змяшчаўся на каралеўскіх пячатках на асобным шчыце над асноўным гербам. Гэтае размяшчэнне мае на ўвазе радавы, а ў выпадку Ягайлы і асабісты характар герба. Паказальна, што асобны шчыт з падвойным ягелонскім крыжам выяўляўся толькі на каралеўскіх пячатках — на пячатках некаранаваных нашчадкаў польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх з дынастыі Ягелонаў гэтага герба асобна няма, што пацвярджае яго блізкую сувязь з каралём. Унікальнасць падвойнага крыжа падкрэслена тым, што герб з’яўляўся на пячатках у прывілеяваным, радавым становішчы, суправаджаў вялікі герб, якія ўключаў Польскага Арла, Пагоню, герб Вялікай Польшчы, Куявіі і, у выпадку пячаткі Яна Ольбрахта, таксама Галіцка-Валынскай Русі.
Падчас уладарства Казіміра Ягелончыка герб перажыў змены: папярочкі сталі аднолькавай даўжыні і размяшчаюцца сіметрычна на тронках, на роўнай адлегласці ад іх канцоў.
Далейшы лёс падвойнага крыжа ставіць пад сумнеў яго ролю як дынастычнай эмблемы Ягелонаў. На вялікай кароннай пячаткі Яна Ольбрахта герб з’яўляецца пад асноўным гербам, што прадугледжвае яго родавую інтэрпрэтацыю. Змяненне размяшчэння герба, а значыць, і яго тлумачэння, аказалася трывалым, і з гэтага часу герб заўсёды будзе фігураваць на пячатках польскіх каралёў у шэрагу зямельных гербаў. Можна думаць, што ён перастаў выконваць функцыю герба дынастыі і стаў выконваць ролю герба-дамагання на венгерскі сталец. У XV стагоддзі падвойны крыж мог фігураваць і як герб Венгрыі, і як герб Ягелонаў. Геральдычная фігура ў выглядзе трайной гары была варыятыўнай і не заўсёды адлюстроўвалася ў венгерскім гербе, а карона была дададзена толькі ў XVII стагоддзі.
Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай у 1569 годзе для крыжа або шчыта пачынаюць ужываць чырвоны колер. Пасля смерці ў 1572 годзе апошняга прадстаўніка дынастыі Ягелонаў на стальцы — Жыгімонта Аўгуста, у гербе з’яўляецца трэцяя папярочка для арыстакратыі некаралеўскага паходжання. У гербоўніку Барталамея Папроцкага 1584 года прыведзена менавіта такая выява, але без апісання.
Дзве сярэднявечныя крыніцы змяшчаюць каляровы малюнак або апісанне гэтага герба: гербоўнік Stemmata Polonica (каля 1555) і «Кляйноты» (1464—1480) Яна Длугаша, дзе пазначана, што герб мае сіняе поле. У Stemmata Polonica дадаткова паказаны колер крыжа — сярэбраны.
У сучаснай Літве Ягелонскі крыж называюць «Крыжом Віціса».
- Герб Ягайлы. З гербоўніка Armorial Lyncenich, XV стагоддзе
- Герб з пячаткі Ягайлы, 1386
- З пячаткі князя Скіргайлы, 1386
- Манета Ягайлы, 1386–1392
- Фрагмент сцяга ВКЛ, скарыстаны падчас Канстанцкага сабора 1416 года
- Герб «Пагоня» на магільнай пліце Ягайлы, 1435 г.
- Бойча на гербе Казіміра IV. Пасля 1447 г.
- Фрагмент герба Вялікага Княства Літоўскага з хронікі Ульрыха Рыхенталя, 1536
- З гербоўніка Stemmata Polonica, сярэдзіна XVI стагоддзя
- З гербоўніка Arma regni Poloniae, 1562
- Герб Спішскага староства Рэчы Паспалітай на аснове герба Венгрыі. Мал. па апісанні 1575 г.
- Бойча з габеленаў з каралеўскага замка ў Кракаве, 1555 г.
- Бойча з габеленаў з каралеўскага замка ў Кракаве, 1555 г.
- Шляхецкі герб Бойча з гербоўніка Б. Папроцкага, 1584
- З "Пагоні" на Вострай браме ў Вільні, канец XVI — пачатак XVII ст.
- Герб са сцяга Вялікага Княства Літоўскага, 1764
Крыніцы
- Мисюнас В. Национальные символы Литвы: Двойной крест (geraldika.ru)
- Boyncza // Recueil d’armoiries polonaises, 1601
- Лакиер А. Б. § 91, № 12 // Русская геральдика. — 1855. — С. 413.
- Рябцевич В. Н. О чем рассказывают монеты — Минск: Народная асвета, 1977. — 399 с. — С. 376
- Риер Я. А. Сакральный образ правителя ВКЛ в эпоху Ягайло в геральдической символике // Веснік Магілёўскага дзяржаўнаго ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, № 2 (54), 2019 — С. 135
- История белорусской государственности. В 5 т. Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. тома: О. Н. Левко, В. Ф. Голубев; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 598 с. — ISBN 978-985-08-2388-5 — С. 280.
- ''Рябцевич В. Н. О чем рассказывают монеты — Мн.: Народная Асвета, 1977 — С. 376
- Рассадзін С. «Віціс» літоўскі // Беларуская мінуўшчына. 1994. № 1. — С. 10—14
- Гербовник дворянских родов царства Польского. Часть I — Варшава: Тип. С. Олргельбранда, 1853 — С. 69
- Шаланда А. І. Генезіс «Пагоні» — дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага // Bialoruskie zeszyty historyczne. — 2001. — No 16. — S. 154
- Загоруйко Михаил Васильевич
- Загоруйко М. В. История Литвы сквозь призму её государственных символов // Norwegian Journal of Development of the International Science, 2019
- Titkow Szymon Pieczęć królewicza Kazimierza Kazimierzowica Jagiellończyka z okresu starań o koronę węgierską i jej program polityczny(недаступная спасылка) // Studia Źródłoznawcze. Commentationes. No: 57, — Warszawa Poznań: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 2019 — S. 150—152
- Titkow Szymon Pieczęć królewicza Kazimierza Kazimierzowica Jagiello ńczyka z okresu starań o koronę węgierską i jej program polityczny(недаступная спасылка) // Studia Źródłoznawcze. Commentationes. No: 57, — Warszawa Poznań: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 2019 — S. 152
- Herbarz średniowiecznego rycerstwa polskiego. — Warszawa: PWN, 1993, s. 190. ISBN 83-01-09797-3.
- Double Cross // Lietuvos Respublikos Seimas (літ.)
Літаратура
- Bartosz Paprocki. Herby rycerstwa polskiego. — Kraków, 1584.
- Simon Okolski. Orbis Polonus. — Krakow, 1642. — T.1-3.
- Kacper Niesiecki. Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W.X.L. — Lwów, 1728.
- Gajl T. Polish Armorial Middle Ages to 20th Century. — Gdańsk: L&L, 2007. — ISBN 978-83-60597-10-1.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Bojcha abo Yagelonski kryzh polsk Bojcza Boycza lac Boyncza gerb Yagelonay i skladovaya chastka Pagoni gerba Vyalikaga knyastva Litoyskaga Stvorany y Polshchy y kancy XIV stagoddzya BojchaDetaliNosbit karanavanyya asoby doma YagelonayZacverdzhany stvorany y 1385 1386 gadahZasnavanne 1386ApisanneU pershapachatkovym vyglyadze zalaty shascikancovy kryzh na blakitnym poli shchyta U XVI stagoddzi kryzh stay srebnym Paslya Lyublinskaj unii i ytvarennya Rechy Paspalitaj u 1569 godze dlya kryzha abo shchyta tradycyjnym stanovicca chyrvony koler chyrvony kryzh na syarebranym poli syarebrany kryzh na chyrvonym poli zalaty kryzh na chyrvonym poli GistoryyaGerb z shascikancovym kryzham stvorany paslya zaklyuchennya Kreyskaj unii y 1385 godze i katalickaga hryshchennya Uladzislava II Yagajly y 1386 godze yak asabisty gerb karalya polskaga i vyarhoynaga knyazya litoyskaga a zatym stay gerbam i dynastyi Yagelonay Gerb byy zmeshchany na shchyce vershnika gerbe Vyalikaga knyastva Litoyskaga U pershaj palove XV stagoddzya sklalisya dva varyyanty gerba VKL U Yagajly vershnik z myachom i shchyt z Bojchaj u Vitayta taki samy vershnik ale shchyt z Kalyumnami Zgasanne rodu Kejstutavichay abumovila zamacavanne za VKL gerba z Bojchaj Zvychajna na gerbe Yagajly y kryzha papyarochki razmeshchany y verhnyaj chastcy i verhnyaya papyarochka karacej za nizhnyuyu Adnak kryzh moguc vyyaylyac i z dzvyuma roynymi pa dayzhyni papyarochkami pry getym yany moguc razmyashchacca ne tolki y verhnyaj chastcy figury Vizantyjskipatryyarshy kryzh lichyysya simvalam peramogi nad paganstvam i tym chasam u Polskim karaleystve simvalizavay peramogu hrysciyanstva y palitycy Pershapachatkova y gerbe adlyustroyvaysya zalaty kryzh na blakitnym shchyce U kancy XVI stagoddzya z yaylyaecca inshy kalyarovy varyyant gerba u barvyanym punsovym chyrvonym poli zalaty kryzh Da syaredziny XIX stagoddzya chyrvony koler shchyta stanovicca asnoynym Svayu nazvu Bojcha gerb atrymay u syaredzine XV stagoddzya Raspaysyudzhana versiya shto padvojny kryzh Yagajly zapazychyy z gerba Vengryi azhaniyshysya z Yadzvigaj pryncesa Vengryi i Polshchy Gistoryk M Zagarujka lichyc shto geta supyarechyc isnaj geraldychnaj praktycy Gerbam Vengryi byy u barvyanym poli srebny patryyarshy kryzh lapchasty na kancah yaki vyanchay zyalyonuyu garu z tryma vyarshynyami karona z yavilasya y XVII stagoddzi Na dumku nekatoryh dasledchykay kali b Uladzislay Yagajla pazychyy svoj simval z gerba Vengryi to pavodle pravil geraldyki musiy by brac poynuyu kampazicyyu i zahavac chyrvony koler shchyta i zyalyonuyu garu Adnak kolery i sklad figur vengerskaga gerba yashche ne byli fiksavanymi i magli vyyaylyacca pa roznamu Gerby Vengerskaga karaleystva y XIV XV stagoddzyah Gerb karalya Vengryi Lasla I Svyatoga 1046 1095 Z gerboynika 1459 g Gerb karalya Vengryi Svyatoga Stefana 970 975 1038 Z gerboynika 1464 g Gerb karalya Vengryi Lyudovika I Vyalikaga 1326 1382 z Vengerskaj hroniki 1473 g Gerb karalya Vengryi z kryzham 1380 Z gerboynika 1475 1500 gg Pershapachatkova kryzh zmyashchaysya na karaleyskih pyachatkah na asobnym shchyce nad asnoynym gerbam Getae razmyashchenne mae na yvaze radavy a y vypadku Yagajly i asabisty haraktar gerba Pakazalna shto asobny shchyt z padvojnym yagelonskim kryzham vyyaylyaysya tolki na karaleyskih pyachatkah na pyachatkah nekaranavanyh nashchadkay polskih karalyoy i vyalikih knyazyoy litoyskih z dynastyi Yagelonay getaga gerba asobna nyama shto pacvyardzhae yago blizkuyu suvyaz z karalyom Unikalnasc padvojnaga kryzha padkreslena tym shto gerb z yaylyaysya na pyachatkah u pryvileyavanym radavym stanovishchy supravadzhay vyaliki gerb yakiya yklyuchay Polskaga Arla Pagonyu gerb Vyalikaj Polshchy Kuyavii i u vypadku pyachatki Yana Olbrahta taksama Galicka Valynskaj Rusi Padchas uladarstva Kazimira Yagelonchyka gerb perazhyy zmeny papyarochki stali adnolkavaj dayzhyni i razmyashchayucca simetrychna na tronkah na roynaj adleglasci ad ih kancoy Dalejshy lyos padvojnaga kryzha stavic pad sumney yago rolyu yak dynastychnaj emblemy Yagelonay Na vyalikaj karonnaj pyachatki Yana Olbrahta gerb z yaylyaecca pad asnoynym gerbam shto pradugledzhvae yago rodavuyu interpretacyyu Zmyanenne razmyashchennya gerba a znachyc i yago tlumachennya akazalasya tryvalym i z getaga chasu gerb zaysyody budze figuravac na pyachatkah polskih karalyoy u sheragu zyamelnyh gerbay Mozhna dumac shto yon perastay vykonvac funkcyyu gerba dynastyi i stay vykonvac rolyu gerba damagannya na vengerski stalec U XV stagoddzi padvojny kryzh mog figuravac i yak gerb Vengryi i yak gerb Yagelonay Geraldychnaya figura y vyglyadze trajnoj gary byla varyyatyynaj i ne zaysyody adlyustroyvalasya y vengerskim gerbe a karona byla dadadzena tolki y XVII stagoddzi Paslya zaklyuchennya Lyublinskaj unii i stvarennya Rechy Paspalitaj u 1569 godze dlya kryzha abo shchyta pachynayuc uzhyvac chyrvony koler Paslya smerci y 1572 godze aposhnyaga pradstaynika dynastyi Yagelonay na stalcy Zhygimonta Aygusta u gerbe z yaylyaecca trecyaya papyarochka dlya arystakratyi nekaraleyskaga pahodzhannya U gerboyniku Bartalameya Paprockaga 1584 goda pryvedzena menavita takaya vyyava ale bez apisannya Dzve syarednyavechnyya krynicy zmyashchayuc kalyarovy malyunak abo apisanne getaga gerba gerboynik Stemmata Polonica kalya 1555 i Klyajnoty 1464 1480 Yana Dlugasha dze paznachana shto gerb mae sinyae pole U Stemmata Polonica dadatkova pakazany koler kryzha syarebrany U suchasnaj Litve Yagelonski kryzh nazyvayuc Kryzhom Vicisa Gerb Yagajly Gerb Yagajly Z gerboynika Armorial Lyncenich XV stagoddze Gerb z pyachatki Yagajly 1386 Z pyachatki knyazya Skirgajly 1386 Maneta Yagajly 1386 1392 Fragment scyaga VKL skarystany padchas Kanstanckaga sabora 1416 goda Gerb Pagonya na magilnaj plice Yagajly 1435 g Gerby Yagelonay Bojcha na gerbe Kazimira IV Paslya 1447 g Fragment gerba Vyalikaga Knyastva Litoyskaga z hroniki Ulryha Ryhentalya 1536 Z gerboynika Stemmata Polonica syaredzina XVI stagoddzya Z gerboynika Arma regni Poloniae 1562 Gerb Spishskaga starostva Rechy Paspalitaj na asnove gerba Vengryi Mal pa apisanni 1575 g Bojcha z gabelenay z karaleyskaga zamka y Krakave 1555 g Bojcha z gabelenay z karaleyskaga zamka y Krakave 1555 g Shlyahecki gerb Bojcha z gerboynika B Paprockaga 1584 Z Pagoni na Vostraj brame y Vilni kanec XVI pachatak XVII st Gerb sa scyaga Vyalikaga Knyastva Litoyskaga 1764KrynicyMisyunas V Nacionalnye simvoly Litvy Dvojnoj krest geraldika ru Boyncza Recueil d armoiries polonaises 1601 Lakier A B 91 12 Russkaya geraldika 1855 S 413 Ryabcevich V N O chem rasskazyvayut monety Minsk Narodnaya asveta 1977 399 s S 376 Rier Ya A Sakralnyj obraz pravitelya VKL v epohu Yagajlo v geraldicheskoj simvolike Vesnik Magilyoyskaga dzyarzhaynago yniversiteta imya A A Kulyashova 2 54 2019 S 135 Istoriya belorusskoj gosudarstvennosti V 5 t T 1 Belorusskaya gosudarstvennost ot istokov do konca XVIII v A A Kovalenya i dr otv red toma O N Levko V F Golubev Nac akad nauk Belarusi In t istorii Minsk Belaruskaya navuka 2018 598 s ISBN 978 985 08 2388 5 S 280 Ryabcevich V N O chem rasskazyvayut monety Mn Narodnaya Asveta 1977 S 376 Rassadzin S Vicis litoyski Belaruskaya minuyshchyna 1994 1 S 10 14 Gerbovnik dvoryanskih rodov carstva Polskogo Chast I Varshava Tip S Olrgelbranda 1853 S 69 Shalanda A I Genezis Pagoni dzyarzhaynaga gerba Vyalikaga knyastva Litoyskaga Ruskaga i Zhamojckaga Bialoruskie zeszyty historyczne 2001 No 16 S 154 Zagorujko Mihail Vasilevich Zagorujko M V Istoriya Litvy skvoz prizmu eyo gosudarstvennyh simvolov Norwegian Journal of Development of the International Science 2019 Titkow Szymon Pieczec krolewicza Kazimierza Kazimierzowica Jagiellonczyka z okresu staran o korone wegierska i jej program polityczny nedastupnaya spasylka Studia Zrodloznawcze Commentationes No 57 Warszawa Poznan Panstwowe Wydawnictwo Naukowe 2019 S 150 152 Titkow Szymon Pieczec krolewicza Kazimierza Kazimierzowica Jagiello nczyka z okresu staran o korone wegierska i jej program polityczny nedastupnaya spasylka Studia Zrodloznawcze Commentationes No 57 Warszawa Poznan Panstwowe Wydawnictwo Naukowe 2019 S 152 Herbarz sredniowiecznego rycerstwa polskiego Warszawa PWN 1993 s 190 ISBN 83 01 09797 3 Double Cross Lietuvos Respublikos Seimas lit LitaraturaBartosz Paprocki Herby rycerstwa polskiego Krakow 1584 Simon Okolski Orbis Polonus Krakow 1642 T 1 3 Kacper Niesiecki Herby i familie rycerskie tak w Koronie jako y w W X L Lwow 1728 Gajl T Polish Armorial Middle Ages to 20th Century Gdansk L amp L 2007 ISBN 978 83 60597 10 1