Міхаі́л Мацве́евіч Філіпо́віч, або Міха́сь Філіпо́віч (27 мая (8 чэрвеня) 1896, Мінск — 1947, Масква) — беларускі жывапісец, графік, этнограф, педагог. Адзін з першых беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі.
Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая (8 чэрвеня) 1896 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1947 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы |
|
Вучоба |
|
Уплыў | Анікіта Пятровіч Хатулёў, Канстанцін Аляксеевіч Каровін, Роберт Рафаілавіч Фальк і Aleksandr Drevin[d] |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся 8 чэрвеня (27 мая паводле старога стылю) 1896 года ў Мінску ў сям’і служачага чыгункі, паводле паходжання селяніна Барысаўскага павета, адстаўнога унтэр-афіцэра Мацвея Касмавіча Філіповіча і яго жонкі Алены Фадзееўны. Бацькі памерлі, калі Міхасю было чатыры гады. Спачатку з братам і сёстрамі ён жыў у старэйшай замужняй сястры, затым выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, каваля Фадзея Фадзеевіча Гурскага, які жыў на Маркаўскім завулку ў Мінску. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе.
У 1910—1917 гадах вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы ў К. Я. Ермакова, Дзмітрыя Полазава. У пачатку Першай сусветнай вайны вучылішча было эвакуіравана ў Гжацк, затым — у Маскву, а потым — у Яраслаўль, дзе Філіповіч скончыў вучылішча. У 1917 годзе вярнуўся ў Мінск, у дом па Маркаўскім завулку. Малюе вуліцы Мінска і Стары горад, гэтыя працы не захаваліся. Едзе дзеля мастацкай адукацыі ў Маскву. Спачатку паступіць на вучобу па мастацкай спецыяльнасці не атрымліваецца, таму ў 1918—1919 гадах вучыўся ў Маскоўскім Межавым інстытуце, адначасова ў прыватнай студыі Анікіта Хатулёва.
У 1919 годзе быў залічаны ў Дзяржаўныя вольныя мастацкія майстэрні, але ў той жа год пайшоў, як сам напісаў у аўтабіяграфіі, «добраахвотнікам у Чырвоную гвардыю». У 1919—1920 гадах служыў санітарам цягніка на дзянікінскім фронце, аднак праз слабае здароўе быў адкамандзіраваны з фронту ў Маскву, у Вышэйшую школу ваеннай маскіроўкі, дзе вучыўся адзінаццаць месяцаў. У канцы 1920 года Камісія па таленавітасці накіравала яго ў Маскву ў , дзе вучыўся ў Канстанціна Каровіна.
У канцы 1921 года праз адсутнасць сродкаў на жыццё вярнуўся ў Менск. У верасні 1921 года займаўся арганізацыяй і сам удзельнічаў у першай савецкай выстаўцы ў Менску па вуліцы Губернатарскай, 13. Экспанаваліся 13 твораў мастака, у тым ліку супрэматычныя («Супрэматызм (канструкцыя плоскасцяў)», «Максімальнае выяўленне колеру» і інш.), з якіх ніводны не дайшоў да сённяшняга часу. Першая персанальная выстаўка Міхася Філіповіча адбылася ў Менску ў жніўні 1922 года. У паказаных на ёй творах быў бачны паварот да фальклорнай беларускай спадчыны («На Купалле», «Карагод (Ляльнік)», «Казачны сюжэт»). У 1922—1923 гадах быў мастацкім інструктарам аддзела выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасвеце ў Менску. У 1923 годзе загадваў афармленнем Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, у 1923—1925 гадах працаваў загадчыкам мастацкага аддзела ў Беларускім дзяржаўным музеі.
У 1924 годзе Цэнтральным праўленнем Саюза работнікаў мастацтва быў камандзіраваны ў Вышэйшыя тэхнічныя майстрэрні, дзе вучыўся ў Аляксандра Дрэвіна і Роберта Фалька (1925—1930). Летні адпачынак праводзіў у Менску і этнаграфічных экспедыцыях па савецкай Беларусі.
У 1927 годзе ўступіў ва , дзе выставіў 40 палотнаў. У тым жа годзе прымаў удзел у беларускім раздзеле савецкага павільёна міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» ў Лейпцыгу. У 1929 годзе прымаў удзел у III Усебеларускай мастацкай выстаўцы (карціна «Бітва на Нямізе» і яшчэ каля 40 карцін).
Яшчэ да заканчэння вучобы ў Маскве яго творчасць пачала падвяргацца крытыцы ў савецкай Беларусі, творы пачалі здымацца з экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. У 1930 годзе прыязджае ў Менск, дзе абвінавачваецца ў «нацдэмаўшчыне» і «фармалізме», адыходзе ад разумення сутнасці класавай барацьбы. Разам з жонкай Ксеніяй Весялоўскай з’язджае ў Маскву. На думку мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака, гэта было зроблена дзеля таго каб пазбегнуць рэпрэсій. Уступіў у . У 1930-х гадах быў у працяглай творчай камандзіроўцы ў Сярэдняй Азіі.
У 1939—1941 гадах Міхась Філіповіч працаваў у Мінску, удзельнічаў у выстаўках, у пастаноўцы оперы «Кветка шчасця», пісаў карціны для гістарычнага музея. Перадваенныя творы мастака не захаваліся, аднак паводле назваў вядома, што яны насілі савецкі ідэалагічны характар. У Мінску даведаўся пра пачатак вайны Германіі з СССР і на трэці дзень з’ехаў у Маскву, дзе працаваў як мастак для сатырычнага часопіса «Партызанская дубінка». У 1942—1944 гадах служыў у арміі франтавым мастаком. У 1944—1945 гадах працуе загадчыкам мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Мінску. Супрацоўнічаў з музеем Вялікай Айчыннай вайны і Домам народнай творчасці ў Мінску, для якога на аснове сваіх малюнкаў аформіў 10 альбомаў, прысвечаных матэрыяльнай народнай культуры.
Вядома, што апошнія гады жыцця Міхась Філіповіч правёў у Маскве, дзе і памёр у 1947 годзе. Дагэтуль біяграфія мастака слаба вывучаная.
Творчасць
Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы. Вялікую значнасць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Міншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палессі. Творы Міхася Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным каларытам, самабытнасцю.
Прыхільнасць да акадэмічнага рэалізму ў часе навучання ў Маскве змяняецца захапленнем імпрэсіянізмам. Пасля знаёмства з творчасцю і тэорыяй Казіміра Малевіча пачынаецца супрэматычны перыяд. У верасні 1921 года ў Менску Філіповіч выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максімальнае выяўленне колеру», «Канструкцыя плоскасцей».
Яшчэ ў 1910 годзе пачаў рабіць альбом замалёвак «Беларускія ткацкія ўзоры». Па вяртанні ў Беларусь працягнуў вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі для Беларускага дзяржаўнага музея было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканін, разьбы, народных строяў, сялянскіх забудоў і прадметаў побыту. Праца яго і сёння ўяўляе цікавасць для знаўцаў славянскіх культур. М. Лебедзевай, Міхасём Філіповічам, Анатолем Тычынам быў складзены альбом слуцкіх паясоў, дзеля чаго яны працавалі з архівамі музеяў Масквы, Ленінграда, Смаленска і інш. У 1924 годзе альбом «Слуцкія паясы» быў выдадзены Інбелкультам.
Самабытнае мастацтва Міхася Філіповіча ўвогуле ёсць этнаграфічным. Былі створаны партрэты беларуса, у якіх мастаку ўдалося паказаць характар свайго народа. Найбольш удалыя жывапісныя палотны — «Група на кірмашы», «Беларусы ў старажытным адзенні», «Дудар» і інш. Адна з першых карцін на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 гадах стварае шэраг карцін на этнаграфічныя матывы: «На Купалле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гулянне». У кампазіцыі «На Купалле» мастак зафіксаваў многія нацыянальныя віды мастацтва — танец-карагод, адзенне, упрыгожванне свята кветкамі і зелянінай.
Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 годзе ілюструе «Босых на вогнішчы» Міхася Чарота. У тым жа годзе адбылася яго першая персанальная выстаўка, сярод іншых, там выстаўляліся такія карціны, як «На Купалле», «Карагод (Ляльнік)» і «Казачны сюжэт» (1921—22). Змітрок Бядуля апісаў уражанні ад выстаўкі ў сваім артыкуле. Вось як ён кажа пра нацюрморт «Бэз і купальніца» наступным чынам:
…Букет бэзу — у розных пералівах, такая свежасць колераў, ажно здаецца: чуеш пах бэзу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсць часцяком незавершанасць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача |
У 1924 годзе стварае графічны цыкл ілюстрацый да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Паляшук і чорт».
У аўтабіяграфіі мастак напіша, што за 1921—1928 гады ім створана «да 150 прац алеем і да 400 малюнкаў тушшу, гуашшу, акварэллю, да 150 работ па ілюстрацыі беларускіх народных казак», ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы, эскізы дэкарацый для Беларускага першага дзяржаўнага тэатра і іншае.
У 1930-х гадах стварае творы на сярэднеазіяцкія матывы. У часы вайны прымае ўдзел у афармленні перыядычных выданняў, у тым ліку ў часопісе «», стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. У апошнія гады жыцця працаваў у жанры лірычнага пейзажу.
Акрамя іншага, працаваў у партрэтным жанры, у тым ліку намаляваў партрэты Міхася Станюты, мастачкі Пальміры Мрачкоўскай, Генрыха Грыгоніса, і партрэты-тыпы, напрыклад, карціны «Стары беларус з люлькай» (сярэдзіна 1920-х) і «Жанчына ў намітцы» (магчымы партрэт яго жонкі Ксеніі Весялоўскай).
У 1930-х гадах стварыў таксама серыю лялек, маленькіх скульптур «Лявоніха», «Цымбаліст», «Дудар», «Жанчына ў нацыянальнай вопратцы», «Жалейка», «Стары», «Вясковы хлопец» і іншыя. Гэта былі апошнія работы Міхася Філіповіча.
Ацэнка і значнасць творчасці
«... Гэта наогул амаль адзіны мастак на выстаўцы, у працах якога зусім няма не беларускіх матываў, творчасць якога наскрозь прасякнута ўважлівай цікавасцю і шчырым каханнем да роднае краіны. Гэта — адно з найбольш цікавых і каштоўных з’явішчаў у нашым сучасным нацыянальным мастацтве, што дазваляе спадзявацца на пышны яго далейшы росквіт», — пісаў Мікола Шчакаціхін, ацэньваючы творы Філіповіча, прадстаўленыя на I–й Усебеларускай выстаўцы (1925 г.).
Артыстка Стэфанія Станюта пакінула пра яго наступны ўспамін: «Ён выглядаў значна старэйшым, чым быў на самой справе..., быццам даўно ўжо махнуў рукой на ўсё і на сябе самога. І раптам — як зусім іншы чалавек перад табой: ён пачынаў працаваць. ...Вочы жывыя, маладыя, позірк пранізлівы, цэпкі, а рукі лёгкія, бюстрыя! ...Ён рабіўся проста прыгожым. Калі б хто мяне спытаў, як можа выглядаць натхненне, я, напэўна, адразу б убачыла ў памяці Міхаіла Філіповіча за працай».
Цікавыя факты
- Намаляваў першую вокладку часопіса Полымя.
У мастацтве
- Скульптар Меер Айзенштат у 1939 годзе стварыў бюст мастака.
У філатэліі
- У 2021 годзе, да 125-годдзя з дня нараджэння мастака, быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч. 1896-1947». Дызайн канверта і спецштэмпеля .
- Пошта Беларусі ў 2002 годзе выпусціла паштовую марку з выявай карціны Міхася Філіповіча «Бітва на Нямізе».
- З 4 лютага па 4 красавіка 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ адбывалася выстава, прысвечаная 125-годдзю Міхася Філіповіча.
Зноскі
- Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- Міхаіл Філіповіч [Выяўленчы матэрыял] = Михаил Филиппович = Mikhail Filipovich : [альбом / аўтар тэксту і складальнік ]
- Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976. с. 256
- Крэпак Б. 2010.
- Аўтабіяграфія // Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. — Ф. 82. — Воп. 1. — Спр. 1. — С. 65-66.
- Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў . artmuseum.by. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019.
- Крэпак Б. (2) 2010.
- Баразна М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. Мінск, «Беларусь», 2007. с. 52
- Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976.
- Белорусский Гоген ушел на передовую (руск.). kp.by (25 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 23-12-2019.
- Вайцахоўская В. Міхась Філіповіч. Лёс мастака // Беларускі гістарычны часопіс. 2021. № 2. С. 38-39
- т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2007, с. 182
- Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
- Бядуля З. Выстаўка карцін маляра М. Філіповіча (Памяшканьне Інстытуту Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікуму) // Савецкая Беларусь. — 1922. — № 187.
- «Мітусяцца фарбы, ажно слепяць вочы…»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 8 красавіка 2012.
- Баразна М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. Мінск, «Беларусь», 2007., с. 52
- Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976., с. 357
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 8 красавіка 2012.
- «Полымя», 1927, № 2
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 40.
- Бядуля З. Выстаўка карцін маляра М. Філіповіча (Памяшканьне Інстытуту Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікуму) // Савецкая Беларусь. — 1922. — № 187
- Крэпак Б. Міхась Філіповіч. Рэльефы і штрыхі лёсу // Культура : газета. — 2010. — № 35 (955). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019.
- Крэпак Б. Міхась Філіповіч. Рэльефы і штрыхі лёсу. Працяг // Культура : газета. — 2010. — № 36 (956). Архівавана з першакрыніцы 32-12-2019.
- Шчакаціхін М. На шляхох да новага беларускага мастацтва (Нарыс творчасці Міхася Філіповіча) // Полымя. — 1927. — № 2. — С. 163—179.
- Шматаў В. Міхась Філіповіч. — Мінск, 1971
- А. Г. Лисов, , «Михаил Матвеевич Филиппович» // Энциклопедия русского авангарда.
Спасылкі
- Крэпак Б. Бліснуць краскай непаблеклай... // Культура : газета. — 2021. — № 6 (1497). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Mihai l Macve evich Filipo vich abo Miha s Filipo vich 27 maya 8 chervenya 1896 Minsk 1947 Maskva belaruski zhyvapisec grafik etnograf pedagog Adzin z pershyh belaruskih mastakoy hto zvyarnuysya da nacyyanalnaj tematyki Mihail Macveevich FilipovichData naradzhennya 27 maya 8 chervenya 1896Mesca naradzhennya Minsk Minski pavet Minskaya gubernya Rasijskaya imperyyaData smerci 1947Mesca smerci Maskva RSFSR SSSRGramadzyanstva Rasijskaya imperyya SSSRRod dzejnasci mastakMesca pracy Nacyyanalny gistarychny muzej Respubliki BelarusVuchoba Minskae realnae vuchylishcha 1917 Vyshejshy mastacka tehnichny instytut 1930 Dzyarzhaynyya volnyya mastackiya majsterni d Uplyy Anikita Pyatrovich Hatulyoy Kanstancin Alyakseevich Karovin Robert Rafailavich Falk i Aleksandr Drevin d Chlen u Belaruskae praletarskae studenckae zyamlyactvaSayuz mastakoy BSSRAsacyyacyya mastakoy revalyucyjnaj Rasii d Medyyafajly na VikishovishchyU Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh asob z prozvishcham Filipovich BiyagrafiyaMihail Stanyuta Partret mastaka M Filipovicha 1925Zhanchyna y namitcy 1928 Naradziysya 8 chervenya 27 maya pavodle staroga stylyu 1896 goda y Minsku y syam i sluzhachaga chygunki pavodle pahodzhannya selyanina Barysayskaga paveta adstaynoga unter aficera Macveya Kasmavicha Filipovicha i yago zhonki Aleny Fadzeeyny Backi pamerli kali Mihasyu bylo chatyry gady Spachatku z bratam i syostrami yon zhyy u starejshaj zamuzhnyaj syastry zatym vyhoyvaysya y syam i dzyadzki kavalya Fadzeya Fadzeevicha Gurskaga yaki zhyy na Markayskim zavulku y Minsku Vuchyysya y carkoynapryhodskaj shkole U 1910 1917 gadah vuchyysya y Minskim realnym vuchylishchy y K Ya Ermakova Dzmitryya Polazava U pachatku Pershaj susvetnaj vajny vuchylishcha bylo evakuiravana y Gzhack zatym u Maskvu a potym u Yaraslayl dze Filipovich skonchyy vuchylishcha U 1917 godze vyarnuysya y Minsk u dom pa Markayskim zavulku Malyue vulicy Minska i Stary gorad getyya pracy ne zahavalisya Edze dzelya mastackaj adukacyi y Maskvu Spachatku pastupic na vuchobu pa mastackaj specyyalnasci ne atrymlivaecca tamu y 1918 1919 gadah vuchyysya y Maskoyskim Mezhavym instytuce adnachasova y pryvatnaj studyi Anikita Hatulyova U 1919 godze byy zalichany y Dzyarzhaynyya volnyya mastackiya majsterni ale y toj zha god pajshoy yak sam napisay u aytabiyagrafii dobraahvotnikam u Chyrvonuyu gvardyyu U 1919 1920 gadah sluzhyy sanitaram cyagnika na dzyanikinskim fronce adnak praz slabae zdaroye byy adkamandziravany z frontu y Maskvu u Vyshejshuyu shkolu vaennaj maskiroyki dze vuchyysya adzinaccac mesyacay U kancy 1920 goda Kamisiya pa talenavitasci nakiravala yago y Maskvu y dze vuchyysya y Kanstancina Karovina Na Kupalle 1921 U kancy 1921 goda praz adsutnasc srodkay na zhyccyo vyarnuysya y Mensk U verasni 1921 goda zajmaysya arganizacyyaj i sam udzelnichay u pershaj saveckaj vystaycy y Mensku pa vulicy Gubernatarskaj 13 Ekspanavalisya 13 tvoray mastaka u tym liku suprematychnyya Suprematyzm kanstrukcyya ploskascyay Maksimalnae vyyaylenne koleru i insh z yakih nivodny ne dajshoy da syonnyashnyaga chasu Pershaya persanalnaya vystayka Mihasya Filipovicha adbylasya y Mensku y zhniyni 1922 goda U pakazanyh na yoj tvorah byy bachny pavarot da falklornaj belaruskaj spadchyny Na Kupalle Karagod Lyalnik Kazachny syuzhet U 1922 1923 gadah byy mastackim instruktaram addzela vyyaylenchaga mastactva pry Galoypalitasvece y Mensku U 1923 godze zagadvay afarmlennem Belaruskaga pavilyona na Usesayuznaj selskagaspadarchaj vystaycy y Maskve u 1923 1925 gadah pracavay zagadchykam mastackaga addzela y Belaruskim dzyarzhaynym muzei U 1924 godze Centralnym praylennem Sayuza rabotnikay mastactva byy kamandziravany y Vyshejshyya tehnichnyya majstrerni dze vuchyysya y Alyaksandra Drevina rusk i Roberta Falka 1925 1930 Letni adpachynak pravodziy u Mensku i etnagrafichnyh ekspedycyyah pa saveckaj Belarusi Bitva na Nyamize 1922 U 1927 godze ystupiy va dze vystaviy 40 palotnay U tym zha godze prymay udzel u belaruskim razdzele saveckaga pavilyona mizhnarodnaj vystayki Mastactva knigi y Lejpcygu U 1929 godze prymay udzel u III Usebelaruskaj mastackaj vystaycy karcina Bitva na Nyamize i yashche kalya 40 karcin Yashche da zakanchennya vuchoby y Maskve yago tvorchasc pachala padvyargacca krytycy y saveckaj Belarusi tvory pachali zdymacca z ekspazicyi Belaruskaga dzyarzhaynaga muzeya U 1930 godze pryyazdzhae y Mensk dze abvinavachvaecca y nacdemayshchyne i farmalizme adyhodze ad razumennya sutnasci klasavaj baracby Razam z zhonkaj Kseniyaj Vesyaloyskaj z yazdzhae y Maskvu Na dumku mastactvaznaycy Barysa Krepaka geta bylo zroblena dzelya tago kab pazbegnuc represij Ustupiy u U 1930 h gadah byy u pracyaglaj tvorchaj kamandziroycy y Syarednyaj Azii U 1939 1941 gadah Mihas Filipovich pracavay u Minsku udzelnichay u vystaykah u pastanoycy opery Kvetka shchascya pisay karciny dlya gistarychnaga muzeya Peradvaennyya tvory mastaka ne zahavalisya adnak pavodle nazvay vyadoma shto yany nasili savecki idealagichny haraktar U Minsku davedaysya pra pachatak vajny Germanii z SSSR i na treci dzen z ehay u Maskvu dze pracavay yak mastak dlya satyrychnaga chasopisa Partyzanskaya dubinka U 1942 1944 gadah sluzhyy u armii frantavym mastakom U 1944 1945 gadah pracue zagadchykam mastackaga addzela Dzyarzhaynaga vydavectva y Minsku Supracoynichay z muzeem Vyalikaj Ajchynnaj vajny i Domam narodnaj tvorchasci y Minsku dlya yakoga na asnove svaih malyunkay aformiy 10 albomay prysvechanyh materyyalnaj narodnaj kultury Vyadoma shto aposhniya gady zhyccya Mihas Filipovich pravyoy u Maskve dze i pamyor u 1947 godze Dagetul biyagrafiya mastaka slaba vyvuchanaya TvorchascIlyustracyya da paemy Bosyya na vognishchy M Charota Pracavay u tehnicy alejnaga zhyvapisu i akvareli pracavay u knizhnaj graficy Vyalikuyu znachnasc mayuc zamalyoyki narodnaj vopratki zroblenyya Filipovicham na Minshchyne Sluchchyne Magilyoyshchyne Palessi Tvory Mihasya Filipovicha vyznachayucca yarkim nacyyanalnym kalarytam samabytnascyu Pryhilnasc da akademichnaga realizmu y chase navuchannya y Maskve zmyanyaecca zahaplennem impresiyanizmam Paslya znayomstva z tvorchascyu i teoryyaj Kazimira Malevicha pachynaecca suprematychny peryyad U verasni 1921 goda y Mensku Filipovich vystaylyae tvory Suprematyzm Maksimalnae vyyaylenne koleru Kanstrukcyya ploskascej Ilyustracyya da belaruskaj narodnaj kazki Palyashuk i chort Yashche y 1910 godze pachay rabic albom zamalyovak Belaruskiya tkackiya yzory Pa vyartanni y Belarus pracyagnuy vyvuchac uzory belaruskaga narodnaga mastactva U vyniku yago vandrovak pa Belarusi dlya Belaruskaga dzyarzhaynaga muzeya bylo skladzena 10 albomay z zamalyoykami tkanin razby narodnyh stroyay syalyanskih zabudoy i pradmetay pobytu Praca yago i syonnya yyaylyae cikavasc dlya znaycay slavyanskih kultur M Lebedzevaj Mihasyom Filipovicham Anatolem Tychynam byy skladzeny albom sluckih payasoy dzelya chago yany pracavali z arhivami muzeyay Maskvy Leningrada Smalenska i insh U 1924 godze albom Sluckiya payasy byy vydadzeny Inbelkultam Samabytnae mastactva Mihasya Filipovicha yvogule yosc etnagrafichnym Byli stvorany partrety belarusa u yakih mastaku ydalosya pakazac haraktar svajgo naroda Najbolsh udalyya zhyvapisnyya palotny Grupa na kirmashy Belarusy y starazhytnym adzenni Dudar i insh Adna z pershyh karcin na narodnuyu tematyku Kazka Kazachny syuzhet U 1921 1922 gadah stvarae sherag karcin na etnagrafichnyya matyvy Na Kupalle Vyasna Skoki praz vognishcha Karagod Narodnae gulyanne U kampazicyi Na Kupalle mastak zafiksavay mnogiya nacyyanalnyya vidy mastactva tanec karagod adzenne uprygozhvanne svyata kvetkami i zelyaninaj Adnachasova pracue yak ilyustratar U 1922 godze ilyustrue Bosyh na vognishchy Mihasya Charota U tym zha godze adbylasya yago pershaya persanalnaya vystayka syarod inshyh tam vystaylyalisya takiya karciny yak Na Kupalle Karagod Lyalnik i Kazachny syuzhet 1921 22 Zmitrok Byadulya apisay urazhanni ad vystayki y svaim artykule Vos yak yon kazha pra nacyurmort Bez i kupalnica nastupnym chynam Buket bezu u roznyh peralivah takaya svezhasc koleray azhno zdaecca chuesh pah bezu chuesh vyasnu A geta ysyo u nevyalichkim bukece Prayda yosc chascyakom nezavershanasc Adrazu bachym shto mastak peynaj darogi y svayoj tvorchasci yashche ne znajshoy Kozhny vobraz yak by kazha Damalyoyvaj sam i budzic fantaziyu gledacha U 1924 godze stvarae grafichny cykl ilyustracyj da belaruskih narodnyh kazak Suchkin syn Ivanka durachok Palyashuk i chort U aytabiyagrafii mastak napisha shto za 1921 1928 gady im stvorana da 150 prac aleem i da 400 malyunkay tushshu guashshu akvarellyu da 150 rabot pa ilyustracyi belaruskih narodnyh kazak ilyustracyi da vershay Yanki Kupaly eskizy dekaracyj dlya Belaruskaga pershaga dzyarzhaynaga teatra i inshae M Filipovich Melkaya plastyka 1920 1930 gg U 1930 h gadah stvarae tvory na syaredneaziyackiya matyvy U chasy vajny prymae ydzel u afarmlenni peryyadychnyh vydannyay u tym liku y chasopise stvaryy seryyu antyfashysckih karykatur U aposhniya gady zhyccya pracavay u zhanry lirychnaga pejzazhu Akramya inshaga pracavay u partretnym zhanry u tym liku namalyavay partrety Mihasya Stanyuty mastachki Palmiry Mrachkoyskaj Genryha Grygonisa i partrety typy napryklad karciny Stary belarus z lyulkaj syaredzina 1920 h i Zhanchyna y namitcy magchymy partret yago zhonki Ksenii Vesyaloyskaj U 1930 h gadah stvaryy taksama seryyu lyalek malenkih skulptur Lyavoniha Cymbalist Dudar Zhanchyna y nacyyanalnaj vopratcy Zhalejka Stary Vyaskovy hlopec i inshyya Geta byli aposhniya raboty Mihasya Filipovicha Acenka i znachnasc tvorchasci Geta naogul amal adziny mastak na vystaycy u pracah yakoga zusim nyama ne belaruskih matyvay tvorchasc yakoga naskroz prasyaknuta yvazhlivaj cikavascyu i shchyrym kahannem da rodnae krainy Geta adno z najbolsh cikavyh i kashtoynyh z yavishchay u nashym suchasnym nacyyanalnym mastactve shto dazvalyae spadzyavacca na pyshny yago dalejshy roskvit pisay Mikola Shchakacihin acenvayuchy tvory Filipovicha pradstaylenyya na I j Usebelaruskaj vystaycy 1925 g Artystka Stefaniya Stanyuta pakinula pra yago nastupny yspamin Yon vyglyaday znachna starejshym chym byy na samoj sprave byccam dayno yzho mahnuy rukoj na ysyo i na syabe samoga I raptam yak zusim inshy chalavek perad taboj yon pachynay pracavac Vochy zhyvyya maladyya pozirk pranizlivy cepki a ruki lyogkiya byustryya Yon rabiysya prosta prygozhym Kali b hto myane spytay yak mozha vyglyadac nathnenne ya napeyna adrazu b ubachyla y pamyaci Mihaila Filipovicha za pracaj Cikavyya faktyNamalyavay pershuyu vokladku chasopisa Polymya U mastactveMeer Ajzenshtat Partret mastaka Mihaila Filipovicha Skulptar Meer Ajzenshtat u 1939 godze stvaryy byust mastaka U filateliiU 2021 godze da 125 goddzya z dnya naradzhennya mastaka byy vypushchany kanvert z aryginalnaj markaj Zhyvapis Mihail Macveevich Filipovich 1896 1947 Dyzajn kanverta i specshtempelya Poshta Belarusi y 2002 godze vypuscila pashtovuyu marku z vyyavaj karciny Mihasya Filipovicha Bitva na Nyamize Z 4 lyutaga pa 4 krasavika 2021 goda y Nacyyanalnym mastackim muzei RB adbyvalasya vystava prysvechanaya 125 goddzyu Mihasya Filipovicha ZnoskiBelaruskaya Vikipedyya 2007 lt a href https wikidata org wiki Track Q122311452 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q877583 gt lt a gt Mihail Filipovich Vyyaylenchy materyyal Mihail Filippovich Mikhail Filipovich albom aytar tekstu i skladalnik Hudozhniki sovetskoj Belorussii Soyuz hudozhnikov BSSR Minsk izd Belarus 1976 s 256 Krepak B 2010 Aytabiyagrafiya Belaruski dzyarzhayny arhiy muzej litaratury i mastactva F 82 Vop 1 Spr 1 S 65 66 Vystayka tvoray mastakoy yubilyaray nyavyzn artmuseum by Arhivavana z pershakrynicy 23 snezhnya 2019 Krepak B 2 2010 Barazna M R Mastactva knigi Belarusi XX stagoddzya Minsk Belarus 2007 s 52 Hudozhniki sovetskoj Belorussii Soyuz hudozhnikov BSSR Minsk izd Belarus 1976 Belorusskij Gogen ushel na peredovuyu rusk kp by 25 lyutaga 2015 Arhivavana z pershakrynicy 23 snezhnya 2019 Praverana 23 12 2019 Vajcahoyskaya V Mihas Filipovich Lyos mastaka Belaruski gistarychny chasopis 2021 2 S 38 39 t 5 Biograficheskij spravochnik Mn Izdatelstvo Belorusskaya sovetskaya enciklopediya imeni Petrusya Brovki 1982 29 s Hareyski S V Gistoryya mastactva i dojlidstva Belarusi Vilnya Eyrapejski gumanitarny yniversitet 2007 s 182 Lyudmila Nalivajka Rycary ahovy pomnikay Byadulya Z Vystayka karcin malyara M Filipovicha Pamyashkanne Instytutu Belaruskaga Pedagagichnaga Tehnikumu Saveckaya Belarus 1922 187 Mitusyacca farby azhno slepyac vochy nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 10 sakavika 2016 Praverana 8 krasavika 2012 Barazna M R Mastactva knigi Belarusi XX stagoddzya Minsk Belarus 2007 s 52 Hudozhniki sovetskoj Belorussii Soyuz hudozhnikov BSSR Minsk izd Belarus 1976 s 357 Arhiynaya kopiya nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 10 sakavika 2016 Praverana 8 krasavika 2012 Polymya 1927 2LitaraturaEncyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 2 Usveya Yashyn Dadatak Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2003 616 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0276 8 S 40 Byadulya Z Vystayka karcin malyara M Filipovicha Pamyashkanne Instytutu Belaruskaga Pedagagichnaga Tehnikumu Saveckaya Belarus 1922 187 Krepak B Mihas Filipovich Relefy i shtryhi lyosu Kultura gazeta 2010 35 955 Arhivavana z pershakrynicy 23 snezhnya 2019 Krepak B Mihas Filipovich Relefy i shtryhi lyosu Pracyag Kultura gazeta 2010 36 956 Arhivavana z pershakrynicy 32 12 2019 Shchakacihin M Na shlyahoh da novaga belaruskaga mastactva Narys tvorchasci Mihasya Filipovicha Polymya 1927 2 S 163 179 Shmatay V Mihas Filipovich Minsk 1971 A G Lisov Mihail Matveevich Filippovich Enciklopediya russkogo avangarda SpasylkiKrepak B Blisnuc kraskaj nepableklaj Kultura gazeta 2021 6 1497 Arhivavana z pershakrynicy 15 krasavika 2021