Млекакормячыя, або сысуны́ (Mammalia) — клас цеплакроўных пазваночных жывёл. Маюць высокі ўзровень развіцця нервовай сістэмы, жывароднасць у спалучэнні з выкормліваннем дзіцянят малаком (адсюль назва), адносна пастаянную тэмпературу цела.
Млекакормячыя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
і | |||||||||||||||||||||
Геахраналогія | |||||||||||||||||||||
|
Паводле адных класіфікацый сысуны і звяры (Theria) разглядаюцца як тоесныя, паводле другіх звяры — асобны падклас у класе сысуноў, які супрацьпастаўляецца падкласу першазвяры (Prototheria).
Знешняя будова
Цела млекакормячых падзяляецца на галаву, шыю, тулава, парныя канечнасці і хвост. Размяшчэнне канечнасцей пад тулавам дае млекакормячым магчымасць развіваць даволі высокую скорасць.
Покрыва
Скура складаецца, як і ва ўсіх пазваночных, з трох слаёў.
Вонкавы слой — эпідэрміс — шматслойны. Размешчаныя ў глыбіні жывыя клеткі актыўна дзеляцца, а верхнія па меры арагавення няспынна злушчваюцца. Эпідэрміс можа дасягаць вялікай таўшчыні ў месцах, якія зведваюць пастаяннае трэнне пры хаджэнні, напрыклад на падэшвах ступняў, сядалішчных мазалях малпаў.
Сярэдні слой — уласна скура — пранізаны крывяноснымі сасудамі і нервовымі канчаткамі. У ім размяшчаюцца тлушчавыя і потавыя залозы, карані валасоў і адчувальныя клеткі, якія ўспрымаюць ціск, боль, цяпло, холад.
Унутраны слой — падскурная тлушчавая клятчатка. У ёй знаходзяцца запасы тлушчу, якія многія млекакормячыя (суркі, суслікі, мядзведзі, барсукі і інш.) выкарыстоўваюць у перыяд спячкі як крыніцу энергіі. Вялікая роля падскурнай тлушчавай клятчаткі ў захаванні цяпла ў целе звяроў. Таму яна асабліва важная для кітападобных і ластаногіх, якія жывуць у халодных арктычных і антарктычных водах.
За кошт эпідэрмісу скуры ў млекакормячых развіваюцца разнастайныя рагавыя ўтварэнні: валасы, ногці, кіпцюры, капыты, полыя рогі, луска. Рогі аленяў, ласёў з’яўляюцца касцявымі ўтварэннямі.
Валасяное покрыва — характэрная асаблівасць млекакормячых. Адрозніваюць тоўстыя і доўгія валасы — восцевыя. Яны ўтвараюць верхні ярус валасянога покрыва. Пад ім, у ніжнім ярусе, ляжаць тонкія, ніцепадобныя пуховыя валасы — пушок, або падшэрстак (поўсць). У падшэрстку затрымліваецца паветра, якое захоўвае цяпло цела. Таму к зіме падшэрстак робіцца больш густым. У некаторых млекакормячых (дзікі, алені) летняе футра складаецца толькі з адных восцевых валасоў, а ў кратоў — толькі з пуховых. Покрыва водных млекакормячых утворана абодвума відамі валасоў. Іголкі вожыкаў, дзікабразаў — гэта відазмененыя восцевыя валасы. На галаве звяроў развіваецца невялікая колькасць вельмі доўгіх шчацінкападобных валасоў — вібрысаў, якія выконваюць функцыю дотыку.
Большасць млекакормячых ліняе. Частка валасоў паступова выпадае, замяняючыся новымі. У жывёл умераных шырот валасяное покрыва поўнасцю мяняецца двойчы за год — вясной і восенню. У некаторых відаў, напрыклад зайцоў, вавёрак, адначасова мяняецца гушчыня і афарбоўка поўсці.
У скуры большасці звяроў размешчаны тлушчавыя, потавыя, малочныя і пахучыя залозы. Пратокі тлушчавых залоз адкрываюцца ў валасяныя сумкі, змазваючы волас, які адрастае, і робячы яго эластычным і ненамакальным. Пратокі потавых залоз адкрываюцца на паверхні скуры. Выпараючыся, пот ахалоджвае яе. Малочныя залозы з’яўляюцца відазмененымі потавымі залозамі. Яны развіваюцца ва ўсіх без выключэння самак млекакормячых (адсюль і назва класа). Малаком, якое выпрацоўваецца імі, выкормліваюцца дзіцяняты. Пахучыя залозы ўяўляюць сабой відазмененыя потавыя або тлушчавыя залозы. Яны выдзяляюць пахучыя сакрэты, якімі жывёлы мецяць сваю тэрыторыю, пазнаюць асобін свайго віду або асобін іншага полу. Сакрэт анальных залоз амерыканскіх скунсаў з непрыемным, едкім пахам выкарыстоўваецца імі для самаабароны.
Апорна-рухальная сістэма
Шкілет млекакормячых складаецца з чэрапа, пазваночніка, плечавога і тазавага паясоў і шкілета пярэдніх і задніх канечнасцей. Асаблівасцю чэрапа з’яўляецца павелічэнне аб’ёму мазгавога аддзела і змяншэнне ў ім колькасці касцей. У шыйным аддзеле пазваночніка заўсёды сем пазванкоў (розных па памеры). Грудныя пазванкі (звычайна іх 12—15) разам з рэбрамі і грудзінай утвараюць грудную клетку. У паяснічным аддзеле 2—9 рухома сучлененых паміж сабой пазванкоў. У гэтым аддзеле тулава можа згінацца і разгінацца. Пазванкі крыжавога аддзела (3-4) зрасліся, да іх прыраслі тазавыя косці. Хваставых пазванкоў ад 3 да 49, што і вызначае даўжыню хваста. Плечавы пояс млекакормячых складаецца з дзвюх парных касцей — лапатак і ключыц. Ключыцы развіты ў большасці млекакормячых, але адсутнічаюць у воўчых і капытных, ногі якіх перамяшчаюцца толькі ўздоўж падоўжнай восі цела. Пояс задніх канечнасцей — таз — утвораны парнымі тазавымі касцямі. Канечнасці ў большасці наземных пазваночных жывёл пяціпальцыя. Косці вызначаюцца адносна невялікай масай і высокай трываласцю.
Мускулатура млекакормячых моцна дыферэнцыравана. Асабліва добра развіты мышцы спіны, канечнасцей і іх паясоў, а таксама ніжняй сківіцы. Дзякуючы добра развітай падскурнай мускулатуры можа змяняцца становішча валасянога покрыва, забяспечваецца міміка твару, асабліва ў драпежнікаў і малпаў.
Апорна-рухальная сістэма млекакормячых дазваляе ажыццяўляць разнастайныя віды рухаў — хадзьбу, бег, ляжанне, скачкі, палёт, плаванне, што адбіваецца на будове канечнасцей. Так, у найбольш хутка бегаючых жывёл колькасць пальцаў скарочана: у парнакапытных развіты два пальцы (трэці і чацвёрты), а ў няпарнакапытных — адзін (трэці). У жывёл, якія вядуць падземны спосаб жыцця (краты), кісць павялічана і мае своеасаблівую будову. Жывёлы, здольныя да палёту (кажаны), маюць падоўжныя фалангі пальцаў і скурыстыя перапонкі паміж імі.
Кармленне і органы стрававання
Млекакормячыя выкарыстоўваюць у ежу разнастайныя віды раслінных і жывёльных кармоў. Так, вегетатыўнымі часткамі дрэвавых, куставых і травяністых раслін кормяцца сланы, бабры, жырафы і інш. Насенне і плады паядаюць мышы, вавёркі, дзікі. Вусатыя кіты адфільтроўваюць з вады дробных беспазваночных (ракападобных, малюскаў). Дэльфіны кормяцца рыбай. Буйной жывой здабычай кормяцца жывёлы атрада драпежныя, праяўляючы пры паляванні спрыт і раптоўнасць нападу (тыгр, леў, собаль, куніца). Некаторыя драпежнікі (ваўкі, ільвы) палююць на буйную здабычу групамі.
Колькасць і форма зубоў у млекакормячых розныя і залежаць ад спосабу здабывання і віду ежы. Так, у прадстаўнікоў атрада драпежныя моцна развіты іклы, якімі яны схопліваюць і забіваюць ахвяру, а карэнныя зубы маюць бугры з рэжучымі краямі. У грызуноў больш развіты разцы, адсутнічаюць іклы, а карэнныя зубы маюць пляскатую жавальную паверхню з валікамі з эмалі. У большасці відаў млекакормячых адбываецца змена малочных зубоў на пастаянныя. Ротавая адтуліна ў млекакормячых акружана мясістымі губамі, якімі дзіцяняты смокчуць мацярынскае малако.
У ротавую поласць адкрываюцца пратокі слінных залоз. Сліна не толькі змочвае здробненую зубамі ежу, але і часткова яе ператраўлівае. Праз глотку і стрававод харчовая кашка паступае ў страўнік, у сценках якога размешчаны шматлікія залозы, што выдзяляюць стрававальны сок.
Кішэчнік падзяляецца на тонкі і тоўсты аддзелы. У тонкім аддзеле кішэчніка ежа поўнасцю расшчапляецца пад дзеяннем стрававальных сокаў кішэчніка, падстраўнікавай залозы і печані. На мяжы тонкага і тоўстага аддзелаў кішэчніка ў жывёл, якія кормяцца расліннай ежай, развіта сляпая кішка — пачатковы ўчастак тоўстага аддзела кішэчніка. У яе поласці, заселенай сімбіятычнымі бактэрыямі, адбываецца ператраўліванне клятчаткі — сценак раслінных клетак. Неператраўленыя рэшткі паступаюць у тоўсты аддзел кішэчніка, дзе абязводжваюцца і затым праз анальную адтуліну выводзяцца вонкі.
Дыхальная сістэма
У млекакормячых, як і ва ўсіх наземных пазваночных, развіты паветраносныя шляхі: насавая поласць, хааны, насаглотка, гартань, трахея, бронхі. Усе млекакормячыя дыхаюць лёгкімі. Дыхальная паверхня лёгкіх утворана шматлікімі эпітэліяльнымі лёгачнымі пузыркамі — альвеоламі, аплеценымі густой сеткай крывяносных капіляраў. Агульная паверхня альвеол лёгкіх у 50—100 разоў большая за паверхню цела, што дазваляе звярам хутка і эфектыўна ажыццяўляць газаабмен. Удых і выдых адбываюцца за кошт скарачэнняў і расслабленняў міжрэберных мышцаў і дыяфрагмы, якія выклікаюць павелічэнне або змяншэнне аб’ёму грудной клеткі.
З дыханнем звязана і ўзнікненне гукаў. У гартані млекакормячых ёсць галасавыя звязкі. Выдыханае з лёгкіх паветра выклікае іх ваганні, дзякуючы якім жывёлы ўтвараюць гукі, уласцівыя кожнаму віду. Гэтымі гукамі яны паведамляюць адна адной аб пагрозе небяспекі, месцазнаходжанні і інш.
Крывяносная сістэма
Сэрца складаецца з чатырох камер: двух перадсэрдзяў і двух жалудачкаў. Рух крыві ажыццяўляецца па двух кругах кровазвароту: вялікім і малым. Усе органы і тканкі забяспечваюцца чыстай артэрыяльнай крывёй, што павышае інтэнсіўнасць працэсаў жыццядзейнасці. Утвараецца шмат цяпла, якое захоўваецца дзякуючы поўсцеваму покрыву і падскурнай тлушчавай клятчатцы. Таму млекакормячыя з’яўляюцца цеплакроўнымі жывёламі.
Выдзяляльная сістэма
У млекакормячых гэтак жа, як у паўзуноў і птушак, развіты парныя тазавыя ныркі. Мача, якая ў іх утвараецца, па мачаточніках адцякае ў мачавы пузыр, дзе назапашваецца, а затым па мочаспускальным канале выводзіцца вонкі.
Нервовая сістэма
Нервовая сістэма млекакормячых, як і іншых пазваночных, складаецца з галаўнога і спіннога мозга і нерваў, якія ад іх адыходзяць. Галаўны мозг моцна развіты і па масе ў 3—15 разоў большы за спінны мозг. З пяці аддзелаў, уласцівых галаўному мозгу пазваночных жывёл, асабліва вялікія памеры пярэдняга мозга і мазжачка. Развіццё пярэдняга мозга адбылося за кошт разрастання кары вялікіх паўшар’яў. У ёй утварыліся барозны, якія павялічваюць паверхню кары. Таму ўмоўныя рэфлексы ў млекакормячых выпрацоўваюцца хутчэй, чым у іншых хордавых жывёл. Роля ўмоўных рэфлексаў у жыцці млекакормячых рэзка ўзрасла ў параўнанні з прыроджанымі рэфлексамі і інстынктыўнай формай паводзін больш нізкаарганізаваных жывёл. Звяры хутка прыстасоўваюцца да жыцця ў зменлівых умовах асяроддзя, што павышае іх выжывальнасць. Толькі млекакормячым уласцівы гульні маладых жывёл, у працэсе якіх яны набываюць спрыт, рухавасць, вучацца прыёмам нападу і абароны. Жыццё ў сям’і, статку адыгрывае важную ролю, спрыяючы выпрацоўцы разнастайных формаў паводзін.
Органы пачуццяў
Органы пачуццяў у млекакормячых добра развіты, асабліва зрок і нюх. Найбольшая вастрыня зроку ўласціва жывёлам адкрытых прастораў (такім як антылопы), найменшая — жывёлам з падземным спосабам жыцця (такім як краты). Колеравы зрок характэрны не для ўсіх млекакормячых. Лепш за ўсіх ён развіты ў прыматаў. Большасць млекакормячых мае тонкі нюх, дзякуючы якому яны па паху адшукваюць асобін свайго віду, знаходзяць ежу, распазнаюць на адлегласці ворага або ахвяру.
Слых у млекакормячых вельмі тонкі за кошт развіцця рухомай вушной ракавіны, якая збірае гукавыя ваганні, а таксама наяўнасці ў сярэднім вуху трох слыхавых костачак (малаточка, кавадлачкі і стрэмечка), што ўзмацняюць гукавыя ваганні.
Размнажэнне і развіццё
Органы размнажэння самак прадстаўлены парнымі яечнікамі, якія ляжаць у поласці цела. З іх дробныя яйцаклеткі (да 0,2 мм) паступаюць у яйцаводы. Левы і правы яйцаводы адкрываюцца ў поласць мускулістага мешкападобнага органа — матку. Апладненне адбываецца ў яйцаводзе. На шляху з яйцавода ў матку з аплодненай яйцаклеткі пачынае развівацца зародак, які прымацоўваецца да сценкі маткі.
Вакол зародка, які развіваецца, утвараецца каляплодны мяшок. Вадкасць, якая ў ім змяшчаецца, ахоўвае зародак ад сціскання, страсенняў і ўдараў. З дапамогай доўгага канаціка — пупавіны — зародак звязаны з плацэнтай (дзіцячым месцам), а праз яе — з арганізмам маці. У плацэнце сценкі крывяносных капіляраў маці і зародка цесна судакранаюцца адна з адной. Праз іх ад маці ў зародак паступае кісларод і пажыўныя рэчывы, а ад зародка ў арганізм маці — вуглякіслы газ і прадукты жыццядзейнасці.
На ранніх стадыях развіцця ў зародка ёсць хорда, уласцівая ўсім хордавым жывёлам. Зародак развіваецца і павялічваецца ў памерах. Працягласць унутрыўлоннага развіцця — цяжарнасць — розная ў розных відаў млекакормячых. Так, у хамяка яна роўная 11—13 суткам, у сабакі — двум месяцам, у каровы — дзевяці месяцам, у кітоў — адзінаццаці месяцам, а ў слана працягваецца амаль два гады.
Колькасць дзіцянят у памёце вагаецца ад аднаго ў буйных млекакормячых да 12—15 — у дробных. Рэкорд пладавітасці належыць шэраму пацуку, самка якога нараджае да дваццаці двух пацучанят.
Невялікая група млекакормячых не мае плацэнты і размнажаецца шляхам адкладвання яец (першазвяры).
Пасля заканчэння тэрміна цяжарнасці надыходзяць роды, пры якіх скарачэнне мышачных сценак маткі выштурхвае плод вонкі. Аддзеленае ад пупавіны народжанае дзіцяня робіць першы самастойны ўдых, яго лёгкія распростваюцца, і яно пачынае дыхаць самастойна.
Выкормліванне дзіцянят малаком — характэрная асаблівасць усіх млекакормячых. Малочныя залозы размешчаны на грудзях або на брусе. Іх пратокі адкрываюцца вонкі невялікімі адтулінамі на сасках. Колькасць саскоў у розных відаў млекакормячых адрозніваецца і знаходзіцца ў залежнасці ад колькасці магчымых дзіцянят. Так, самка сабакі, якая нараджае 3—10 шчанят, мае 3—4 пары саскоў.
Малако ўтрымлівае ўсе неабходныя для росту і развіцця дзіцянят рэчывы: бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, солі і ваду. Пасля заканчэння перыяду малочнага выкормлівання маладняк пераходзіць на харчаванне ўласцівымі яму кармамі.
Пашырэнне
Сысуны распаўсюджаныя па ўсім свеце і сустракаюцца на ўсіх кантынентах, ва ўсіх акіянах і на большасці існуючых астравоў. Арэал клаачных абмяжоўваецца Аўстраліяй і Новай Гвінеяй, сумчатых — прасторай Аўстраліі, Акіяніі і абодвух амерыканскіх кантынентаў. Самае шырокае распаўсюджанне — у плацэнтарных сысуноў, якія прысутнічаюць на ўсіх кантынентах, хаця да прыбыцця еўрапейцаў у Аўстралію яе насялялі толькі нямногія віды плацэнтарных, а менавіта кажаны, мышыныя і адзіны плацэнтарны драпежнік — сабака дынга. На аддаленых астравах да прыбыцця чалавека існавала толькі бедная відамі фаўна сысуноў і на многіх з іх, у тым ліку і ў Новай Зеландыі, сустракаліся толькі кажаны.
Сысуны насяляюць амаль усе біятопы Зямлі і сустракаюцца як у пустынях і трапічных лясах, так і ў высакагор’і і ў палярных рэгіёнах. Да нямногіх рэгіёнаў і біятопаў, у якіх (за выключэннем рэдкага знаходжання людзей) адсутнічаюць сысуны, адносяцца глыбакаводны акіян і ўнутраная частка Антарктыды.
Паходжанне
Многія рысы будовы млекакормячых збліжаюць іх з паўзунамі: наяўнасць рагавога покрыва, тазавых нырак, унутранае апладненне, развіццё зародка ў воднай абалонцы. Некаторыя прымітыўныя млекакормячыя размнажаюцца, адкладваючы яйцы, як паўзуны. Гэта дае падставу меркаваць, што продкамі млекакормячых маглі быць старажытныя паўзуны. Гэта меркаванне пацвердзілася палеанталагічнымі знаходкамі шкілетаў зверазубых яшчараў, якія мелі дыферэнцыраваныя, размешчаныя ў лунках сківічных касцей, зубы і канечнасці пад тулавам.
Адна з груп такіх зверазубых яшчараў, як мяркуецца, дала пачатак млекакормячым. Сысуны паходзяць, імаверна, ад у канцы трыасавага перыяду. У юрскім перыядзе з’явіліся , ад якіх пайшлі сапраўдныя звяры.
Класіфікацыя
Падклас Клаачныя, або Першазвяры (Prototheria)
- Інфраклас Атэрыі (Atheria)
- Атрад Аднапраходныя (Monotremata)
- † Інфраклас Алатэрыі (Allotheria)
Падклас Звяры (Theria)
- Інфраклас Сумчатыя, або Ніжэйшыя звяры (Metatheria ці Marsupialia)
- Інфраклас Плацэнтарныя, або Вышэйшыя звяры (Placentalia, або Eutheria)
Гл. таксама
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Mlekakormyachyya abo sysuny Mammalia klas ceplakroynyh pazvanochnyh zhyvyol Mayuc vysoki yzroven razviccya nervovaj sistemy zhyvarodnasc u spaluchenni z vykormlivannem dzicyanyat malakom adsyul nazva adnosna pastayannuyu temperaturu cela MlekakormyachyyaNavukovaya klasifikacyyapramezhnyya rangi Damen EykaryyotyCarstva ZhyvyolyPadcarstva EymetazoiBez rangu Dvuhbakova simetrychnyyaBez rangu DrugasnarotyyaTyp HordavyyaPadtyp PazvanochnyyaInfratyp SkivichnarotyyaNadklas ChacveranogiyaKlas MlekakormyachyyaMizhnarodnaya navukovaya nazvaMammalia Linnaeus 1758iPrototheria Pershazvyary Monotremata Adnaprahodnyya Theria Zvyary Metatheria Sumchatyya Eutheria PlacentarnyyaGeahranalogiyamln gadoy Peryyad Era Eon2 588 Chac nyKa F a n e r a z o j23 03 Neagen65 5 Paleagen145 5 Mel M e z a z o j199 6 Yura251 Tryyas299 Perm P a l e a z o j359 2 Karbon416 Devon443 7 Silur488 3 Ardovik542 Kembryj4570 Dakembryj Nash chas Sistematyka na VikividahVyyavy na VikishovishchyITIS 179913NCBI 40674EOL 1642FW 36651 Pavodle adnyh klasifikacyj sysuny i zvyary Theria razglyadayucca yak toesnyya pavodle drugih zvyary asobny padklas u klase sysunoy yaki supracpastaylyaecca padklasu pershazvyary Prototheria Zneshnyaya budovaCela mlekakormyachyh padzyalyaecca na galavu shyyu tulava parnyya kanechnasci i hvost Razmyashchenne kanechnascej pad tulavam dae mlekakormyachym magchymasc razvivac davoli vysokuyu skorasc PokryvaSkura skladaecca yak i va ysih pazvanochnyh z troh slayoy Vonkavy sloj epidermis shmatslojny Razmeshchanyya y glybini zhyvyya kletki aktyyna dzelyacca a verhniya pa mery aragavennya nyaspynna zlushchvayucca Epidermis mozha dasyagac vyalikaj tayshchyni y mescah yakiya zvedvayuc pastayannae trenne pry hadzhenni napryklad na padeshvah stupnyay syadalishchnyh mazalyah malpay Syaredni sloj ulasna skura pranizany kryvyanosnymi sasudami i nervovymi kanchatkami U im razmyashchayucca tlushchavyya i potavyya zalozy karani valasoy i adchuvalnyya kletki yakiya ysprymayuc cisk bol cyaplo holad Unutrany sloj padskurnaya tlushchavaya klyatchatka U yoj znahodzyacca zapasy tlushchu yakiya mnogiya mlekakormyachyya surki susliki myadzvedzi barsuki i insh vykarystoyvayuc u peryyad spyachki yak krynicu energii Vyalikaya rolya padskurnaj tlushchavaj klyatchatki y zahavanni cyapla y cele zvyaroy Tamu yana asabliva vazhnaya dlya kitapadobnyh i lastanogih yakiya zhyvuc u halodnyh arktychnyh i antarktychnyh vodah Za kosht epidermisu skury y mlekakormyachyh razvivayucca raznastajnyya ragavyya ytvarenni valasy nogci kipcyury kapyty polyya rogi luska Rogi alenyay lasyoy z yaylyayucca kascyavymi ytvarennyami Valasyanoe pokryva harakternaya asablivasc mlekakormyachyh Adroznivayuc toystyya i doygiya valasy voscevyya Yany ytvarayuc verhni yarus valasyanoga pokryva Pad im u nizhnim yaruse lyazhac tonkiya nicepadobnyya puhovyya valasy pushok abo padsherstak poysc U padsherstku zatrymlivaecca pavetra yakoe zahoyvae cyaplo cela Tamu k zime padsherstak robicca bolsh gustym U nekatoryh mlekakormyachyh dziki aleni letnyae futra skladaecca tolki z adnyh voscevyh valasoy a y kratoy tolki z puhovyh Pokryva vodnyh mlekakormyachyh utvorana abodvuma vidami valasoy Igolki vozhykay dzikabrazay geta vidazmenenyya voscevyya valasy Na galave zvyaroy razvivaecca nevyalikaya kolkasc velmi doygih shchacinkapadobnyh valasoy vibrysay yakiya vykonvayuc funkcyyu dotyku Bolshasc mlekakormyachyh linyae Chastka valasoy pastupova vypadae zamyanyayuchysya novymi U zhyvyol umeranyh shyrot valasyanoe pokryva poynascyu myanyaecca dvojchy za god vyasnoj i vosennyu U nekatoryh viday napryklad zajcoy vavyorak adnachasova myanyaecca gushchynya i afarboyka poysci U skury bolshasci zvyaroy razmeshchany tlushchavyya potavyya malochnyya i pahuchyya zalozy Pratoki tlushchavyh zaloz adkryvayucca y valasyanyya sumki zmazvayuchy volas yaki adrastae i robyachy yago elastychnym i nenamakalnym Pratoki potavyh zaloz adkryvayucca na paverhni skury Vyparayuchysya pot ahalodzhvae yae Malochnyya zalozy z yaylyayucca vidazmenenymi potavymi zalozami Yany razvivayucca va ysih bez vyklyuchennya samak mlekakormyachyh adsyul i nazva klasa Malakom yakoe vypracoyvaecca imi vykormlivayucca dzicyanyaty Pahuchyya zalozy yyaylyayuc saboj vidazmenenyya potavyya abo tlushchavyya zalozy Yany vydzyalyayuc pahuchyya sakrety yakimi zhyvyoly mecyac svayu terytoryyu paznayuc asobin svajgo vidu abo asobin inshaga polu Sakret analnyh zaloz amerykanskih skunsay z nepryemnym edkim paham vykarystoyvaecca imi dlya samaabarony Aporna ruhalnaya sistemaShkilet mlekakormyachyh skladaecca z cherapa pazvanochnika plechavoga i tazavaga payasoy i shkileta pyarednih i zadnih kanechnascej Asablivascyu cherapa z yaylyaecca pavelichenne ab yomu mazgavoga addzela i zmyanshenne y im kolkasci kascej U shyjnym addzele pazvanochnika zaysyody sem pazvankoy roznyh pa pamery Grudnyya pazvanki zvychajna ih 12 15 razam z rebrami i grudzinaj utvarayuc grudnuyu kletku U payasnichnym addzele 2 9 ruhoma suchlenenyh pamizh saboj pazvankoy U getym addzele tulava mozha zginacca i razginacca Pazvanki kryzhavoga addzela 3 4 zraslisya da ih pryrasli tazavyya kosci Hvastavyh pazvankoy ad 3 da 49 shto i vyznachae dayzhynyu hvasta Plechavy poyas mlekakormyachyh skladaecca z dzvyuh parnyh kascej lapatak i klyuchyc Klyuchycy razvity y bolshasci mlekakormyachyh ale adsutnichayuc u voychyh i kapytnyh nogi yakih peramyashchayucca tolki yzdoyzh padoyzhnaj vosi cela Poyas zadnih kanechnascej taz utvorany parnymi tazavymi kascyami Kanechnasci y bolshasci nazemnyh pazvanochnyh zhyvyol pyacipalcyya Kosci vyznachayucca adnosna nevyalikaj masaj i vysokaj tryvalascyu Muskulatura mlekakormyachyh mocna dyferencyravana Asabliva dobra razvity myshcy spiny kanechnascej i ih payasoy a taksama nizhnyaj skivicy Dzyakuyuchy dobra razvitaj padskurnaj muskulatury mozha zmyanyacca stanovishcha valasyanoga pokryva zabyaspechvaecca mimika tvaru asabliva y drapezhnikay i malpay Aporna ruhalnaya sistema mlekakormyachyh dazvalyae azhyccyaylyac raznastajnyya vidy ruhay hadzbu beg lyazhanne skachki palyot plavanne shto adbivaecca na budove kanechnascej Tak u najbolsh hutka begayuchyh zhyvyol kolkasc palcay skarochana u parnakapytnyh razvity dva palcy treci i chacvyorty a y nyaparnakapytnyh adzin treci U zhyvyol yakiya vyaduc padzemny sposab zhyccya kraty kisc pavyalichana i mae svoeasablivuyu budovu Zhyvyoly zdolnyya da palyotu kazhany mayuc padoyzhnyya falangi palcay i skurystyya peraponki pamizh imi Karmlenne i organy stravavannyaMlekakormyachyya vykarystoyvayuc u ezhu raznastajnyya vidy raslinnyh i zhyvyolnyh karmoy Tak vegetatyynymi chastkami drevavyh kustavyh i travyanistyh raslin kormyacca slany babry zhyrafy i insh Nasenne i plady payadayuc myshy vavyorki dziki Vusatyya kity adfiltroyvayuc z vady drobnyh bespazvanochnyh rakapadobnyh malyuskay Delfiny kormyacca rybaj Bujnoj zhyvoj zdabychaj kormyacca zhyvyoly atrada drapezhnyya prayaylyayuchy pry palyavanni spryt i raptoynasc napadu tygr ley sobal kunica Nekatoryya drapezhniki vayki ilvy palyuyuc na bujnuyu zdabychu grupami Kolkasc i forma zuboy u mlekakormyachyh roznyya i zalezhac ad sposabu zdabyvannya i vidu ezhy Tak u pradstaynikoy atrada drapezhnyya mocna razvity ikly yakimi yany shoplivayuc i zabivayuc ahvyaru a karennyya zuby mayuc bugry z rezhuchymi krayami U gryzunoy bolsh razvity razcy adsutnichayuc ikly a karennyya zuby mayuc plyaskatuyu zhavalnuyu paverhnyu z valikami z emali U bolshasci viday mlekakormyachyh adbyvaecca zmena malochnyh zuboy na pastayannyya Rotavaya adtulina y mlekakormyachyh akruzhana myasistymi gubami yakimi dzicyanyaty smokchuc macyarynskae malako U rotavuyu polasc adkryvayucca pratoki slinnyh zaloz Slina ne tolki zmochvae zdrobnenuyu zubami ezhu ale i chastkova yae peratraylivae Praz glotku i stravavod harchovaya kashka pastupae y straynik u scenkah yakoga razmeshchany shmatlikiya zalozy shto vydzyalyayuc stravavalny sok Kishechnik padzyalyaecca na tonki i toysty addzely U tonkim addzele kishechnika ezha poynascyu rasshchaplyaecca pad dzeyannem stravavalnyh sokay kishechnika padstraynikavaj zalozy i pechani Na myazhy tonkaga i toystaga addzelay kishechnika y zhyvyol yakiya kormyacca raslinnaj ezhaj razvita slyapaya kishka pachatkovy ychastak toystaga addzela kishechnika U yae polasci zaselenaj simbiyatychnymi bakteryyami adbyvaecca peratraylivanne klyatchatki scenak raslinnyh kletak Neperatraylenyya reshtki pastupayuc u toysty addzel kishechnika dze abyazvodzhvayucca i zatym praz analnuyu adtulinu vyvodzyacca vonki Dyhalnaya sistemaU mlekakormyachyh yak i va ysih nazemnyh pazvanochnyh razvity pavetranosnyya shlyahi nasavaya polasc haany nasaglotka gartan traheya bronhi Use mlekakormyachyya dyhayuc lyogkimi Dyhalnaya paverhnya lyogkih utvorana shmatlikimi epiteliyalnymi lyogachnymi puzyrkami alveolami aplecenymi gustoj setkaj kryvyanosnyh kapilyaray Agulnaya paverhnya alveol lyogkih u 50 100 razoy bolshaya za paverhnyu cela shto dazvalyae zvyaram hutka i efektyyna azhyccyaylyac gazaabmen Udyh i vydyh adbyvayucca za kosht skarachennyay i rasslablennyay mizhrebernyh myshcay i dyyafragmy yakiya vyklikayuc pavelichenne abo zmyanshenne ab yomu grudnoj kletki Z dyhannem zvyazana i yzniknenne gukay U gartani mlekakormyachyh yosc galasavyya zvyazki Vydyhanae z lyogkih pavetra vyklikae ih vaganni dzyakuyuchy yakim zhyvyoly ytvarayuc guki ulascivyya kozhnamu vidu Getymi gukami yany pavedamlyayuc adna adnoj ab pagroze nebyaspeki mescaznahodzhanni i insh Kryvyanosnaya sistemaSerca skladaecca z chatyroh kamer dvuh peradserdzyay i dvuh zhaludachkay Ruh kryvi azhyccyaylyaecca pa dvuh krugah krovazvarotu vyalikim i malym Use organy i tkanki zabyaspechvayucca chystaj arteryyalnaj kryvyoj shto pavyshae intensiynasc pracesay zhyccyadzejnasci Utvaraecca shmat cyapla yakoe zahoyvaecca dzyakuyuchy poyscevamu pokryvu i padskurnaj tlushchavaj klyatchatcy Tamu mlekakormyachyya z yaylyayucca ceplakroynymi zhyvyolami Vydzyalyalnaya sistemaU mlekakormyachyh getak zha yak u payzunoy i ptushak razvity parnyya tazavyya nyrki Macha yakaya y ih utvaraecca pa machatochnikah adcyakae y machavy puzyr dze nazapashvaecca a zatym pa mochaspuskalnym kanale vyvodzicca vonki Nervovaya sistemaNervovaya sistema mlekakormyachyh yak i inshyh pazvanochnyh skladaecca z galaynoga i spinnoga mozga i nervay yakiya ad ih adyhodzyac Galayny mozg mocna razvity i pa mase y 3 15 razoy bolshy za spinny mozg Z pyaci addzelay ulascivyh galaynomu mozgu pazvanochnyh zhyvyol asabliva vyalikiya pamery pyarednyaga mozga i mazzhachka Razviccyo pyarednyaga mozga adbylosya za kosht razrastannya kary vyalikih payshar yay U yoj utvarylisya barozny yakiya pavyalichvayuc paverhnyu kary Tamu ymoynyya refleksy y mlekakormyachyh vypracoyvayucca hutchej chym u inshyh hordavyh zhyvyol Rolya ymoynyh refleksay u zhycci mlekakormyachyh rezka yzrasla y paraynanni z pryrodzhanymi refleksami i instynktyynaj formaj pavodzin bolsh nizkaarganizavanyh zhyvyol Zvyary hutka prystasoyvayucca da zhyccya y zmenlivyh umovah asyaroddzya shto pavyshae ih vyzhyvalnasc Tolki mlekakormyachym ulascivy gulni maladyh zhyvyol u pracese yakih yany nabyvayuc spryt ruhavasc vuchacca pryyomam napadu i abarony Zhyccyo y syam i statku adygryvae vazhnuyu rolyu spryyayuchy vypracoycy raznastajnyh formay pavodzin Organy pachuccyayOrgany pachuccyay u mlekakormyachyh dobra razvity asabliva zrok i nyuh Najbolshaya vastrynya zroku ylasciva zhyvyolam adkrytyh prastoray takim yak antylopy najmenshaya zhyvyolam z padzemnym sposabam zhyccya takim yak kraty Koleravy zrok harakterny ne dlya ysih mlekakormyachyh Lepsh za ysih yon razvity y prymatay Bolshasc mlekakormyachyh mae tonki nyuh dzyakuyuchy yakomu yany pa pahu adshukvayuc asobin svajgo vidu znahodzyac ezhu raspaznayuc na adleglasci voraga abo ahvyaru Slyh u mlekakormyachyh velmi tonki za kosht razviccya ruhomaj vushnoj rakaviny yakaya zbirae gukavyya vaganni a taksama nayaynasci y syarednim vuhu troh slyhavyh kostachak malatochka kavadlachki i stremechka shto yzmacnyayuc gukavyya vaganni Razmnazhenne i razviccyoOrgany razmnazhennya samak pradstayleny parnymi yaechnikami yakiya lyazhac u polasci cela Z ih drobnyya yajcakletki da 0 2 mm pastupayuc u yajcavody Levy i pravy yajcavody adkryvayucca y polasc muskulistaga meshkapadobnaga organa matku Apladnenne adbyvaecca y yajcavodze Na shlyahu z yajcavoda y matku z aplodnenaj yajcakletki pachynae razvivacca zarodak yaki prymacoyvaecca da scenki matki Vakol zarodka yaki razvivaecca utvaraecca kalyaplodny myashok Vadkasc yakaya y im zmyashchaecca ahoyvae zarodak ad sciskannya strasennyay i ydaray Z dapamogaj doygaga kanacika pupaviny zarodak zvyazany z placentaj dzicyachym mescam a praz yae z arganizmam maci U placence scenki kryvyanosnyh kapilyaray maci i zarodka cesna sudakranayucca adna z adnoj Praz ih ad maci y zarodak pastupae kislarod i pazhyynyya rechyvy a ad zarodka y arganizm maci vuglyakisly gaz i pradukty zhyccyadzejnasci Na rannih stadyyah razviccya y zarodka yosc horda ulascivaya ysim hordavym zhyvyolam Zarodak razvivaecca i pavyalichvaecca y pamerah Pracyaglasc unutryylonnaga razviccya cyazharnasc roznaya y roznyh viday mlekakormyachyh Tak u hamyaka yana roynaya 11 13 sutkam u sabaki dvum mesyacam u karovy dzevyaci mesyacam u kitoy adzinaccaci mesyacam a y slana pracyagvaecca amal dva gady Kolkasc dzicyanyat u pamyoce vagaecca ad adnago y bujnyh mlekakormyachyh da 12 15 u drobnyh Rekord pladavitasci nalezhyc sheramu pacuku samka yakoga naradzhae da dvaccaci dvuh pacuchanyat Nevyalikaya grupa mlekakormyachyh ne mae placenty i razmnazhaecca shlyaham adkladvannya yaec pershazvyary Paslya zakanchennya termina cyazharnasci nadyhodzyac rody pry yakih skarachenne myshachnyh scenak matki vyshturhvae plod vonki Addzelenae ad pupaviny narodzhanae dzicyanya robic pershy samastojny ydyh yago lyogkiya rasprostvayucca i yano pachynae dyhac samastojna Vykormlivanne dzicyanyat malakom harakternaya asablivasc usih mlekakormyachyh Malochnyya zalozy razmeshchany na grudzyah abo na bruse Ih pratoki adkryvayucca vonki nevyalikimi adtulinami na saskah Kolkasc saskoy u roznyh viday mlekakormyachyh adroznivaecca i znahodzicca y zalezhnasci ad kolkasci magchymyh dzicyanyat Tak samka sabaki yakaya naradzhae 3 10 shchanyat mae 3 4 pary saskoy Malako ytrymlivae yse neabhodnyya dlya rostu i razviccya dzicyanyat rechyvy byalki tlushchy vuglyavody vitaminy soli i vadu Paslya zakanchennya peryyadu malochnaga vykormlivannya maladnyak perahodzic na harchavanne ylascivymi yamu karmami PashyrenneSysuny raspaysyudzhanyya pa ysim svece i sustrakayucca na ysih kantynentah va ysih akiyanah i na bolshasci isnuyuchyh astravoy Areal klaachnyh abmyazhoyvaecca Aystraliyaj i Novaj Gvineyaj sumchatyh prastoraj Aystralii Akiyanii i abodvuh amerykanskih kantynentay Samae shyrokae raspaysyudzhanne u placentarnyh sysunoy yakiya prysutnichayuc na ysih kantynentah hacya da prybyccya eyrapejcay u Aystraliyu yae nasyalyali tolki nyamnogiya vidy placentarnyh a menavita kazhany myshynyya i adziny placentarny drapezhnik sabaka dynga Na addalenyh astravah da prybyccya chalaveka isnavala tolki bednaya vidami fayna sysunoy i na mnogih z ih u tym liku i y Novaj Zelandyi sustrakalisya tolki kazhany Sysuny nasyalyayuc amal use biyatopy Zyamli i sustrakayucca yak u pustynyah i trapichnyh lyasah tak i y vysakagor i i y palyarnyh regiyonah Da nyamnogih regiyonay i biyatopay u yakih za vyklyuchennem redkaga znahodzhannya lyudzej adsutnichayuc sysuny adnosyacca glybakavodny akiyan i ynutranaya chastka Antarktydy PahodzhanneMnogiya rysy budovy mlekakormyachyh zblizhayuc ih z payzunami nayaynasc ragavoga pokryva tazavyh nyrak unutranae apladnenne razviccyo zarodka y vodnaj abaloncy Nekatoryya prymityynyya mlekakormyachyya razmnazhayucca adkladvayuchy yajcy yak payzuny Geta dae padstavu merkavac shto prodkami mlekakormyachyh magli byc starazhytnyya payzuny Geta merkavanne pacverdzilasya paleantalagichnymi znahodkami shkiletay zverazubyh yashcharay yakiya meli dyferencyravanyya razmeshchanyya y lunkah skivichnyh kascej zuby i kanechnasci pad tulavam Adna z grup takih zverazubyh yashcharay yak myarkuecca dala pachatak mlekakormyachym Sysuny pahodzyac imaverna ad u kancy tryasavaga peryyadu U yurskim peryyadze z yavilisya ad yakih pajshli sapraydnyya zvyary KlasifikacyyaPadklas Klaachnyya abo Pershazvyary Prototheria Infraklas Ateryi Atheria Atrad Adnaprahodnyya Monotremata dd Infraklas Alateryi Allotheria Padklas Zvyary Theria Infraklas Sumchatyya abo Nizhejshyya zvyary Metatheria ci Marsupialia Infraklas Placentarnyya abo Vyshejshyya zvyary Placentalia abo Eutheria Gl taksamaTeryyalogiyaDlya palyapshennya artykula pazhadanaPastavic znoski z dakladnejshym ukazannem krynicy Zveri Popul encikl sprav Belarus Encykl In t zoologii NAN Belarusi Pod red P G Kozlo Mn BelEn 2003 ISBN 985 11 0273 3 Mlekopitayushie Belarusi B P Savickij S V Kuchmel L D Burko pod obsh red B P Savickogo Mn Izd centr BGU 2005 319 s il ISBN 985 476 316 1 section