Карусь Каганец, сапр.: Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29 студзеня (10 лютага) 1868, Табольск, Расійская імперыя — 20 мая 1918, в. Прымагілле, Менскі павет. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Карыстаўся і іншымі літаратурнымі псеўданімамі і крыптанімамі: K.Kahaniec, Будзімір, К.Шашаль, К. Качанец, К. К..
Казімір–Рафал Каралевіч Кастравіцкі | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Карусь Каганец, К. К., Будзімір, К. Шашаль |
Дата нараджэння | 10 лютага 1868 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 мая 1918 (50 гадоў) |
Месца смерці | Прымагілле, суч. Дзяржынскі раён |
Пахаванне |
|
Бацька | Караль Самуэлевіч Кастравіцкі[d] |
Маці | Гелена са Свентаржэцкіх[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, мастак, грамадскі дзеяч |
Гады творчасці | 1893—1918 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у |
|
knihi.com/Karus_Kahaniec/ | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Сям'я
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага герба «Байбуза», прадстаўнікі якога займалі розныя земскія пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінер.
Нарадзіўся ў сям'і маянткоўца Караля Самуэлевіча Кастравіцкага (1814—1874) і яго жонкі сярэднезаможнай шляхцянкі Гелены Тадэвушаўны . Бацька Караль удзельнічаў у паўстанні 1863—1864, быў сасланы расійскімі ўладамі ў Табольск, а яго маёнтак Малыя Навасёлкі ў Мінскім павеце быў канфіскаваны. Па лініі маці Карусь Каганец быў блізкім сваяком іншага паўстанца — Баляслава Свентаржэцкага (1831—1888). Акрамя таго Кастравіцкія мелі блізкія сваяцкія сувязі з іншымі сярэднезаможнымі родамі Міншчыны — Ваньковічамі, Вайніловічамі, Прушынскімі, , Янішэўскімі і інш. Напрыклад, блізкай сваячкай была Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (з роду Вайніловічаў).
У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь. Канфіскацыя сямейнага маёнтка стала прычынай збяднення гэтай галіны роду Кастравіцкіх і пераходу яе з катэгорыі маянткоўцаў у катэгорыю малазаможнай інтэлігенцыі, хоць сям'я Караля Кастравіцкага пасля вяртання з ссылкі атрымала прытулак у блізкіх сваякоў — жылі ў вёсцы Засулле каля Стоўбцаў і вёсцы каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там хутка памер бацька Каганца.
Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве валокі зямлі.
Адукацыя і пачатак працоўнай дзейнасці
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1899 годзе Каганец ажаніўся з Ганнай Пракаповіч (?—1934) і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці (дзе вялікую ролю ігралі граф Ежы Чапскі і Ядвіга Кастравіцкая), працаваў на будоўлі чыгункі ў Лідзе. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы, — ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.
Арышты
У 1890 — пачатку 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах «Минский листок» і «Северо-Западный край». У 1902—1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты «Палессе» (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.
Літаратурная і культурная дзейнасць
Супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага беларускага алфавіта. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль «Модны шляхцюк» (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай І. Буйніцкага). Шмат яго твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю «Нашай нівы», ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Апошнія гады і смерць
Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім павеце, дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў «Беларусі» (1919) і «Вольным сцягу» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў вёсцы Навасёлкі каля Койданава, якая была родавай сядзібай .
Творчасць, даследчыцкая дзейнасць
Друкаваўся з 1893 года. Паэзія К. Каганца агітацыйная, блізкая да народнай песні. Яна працягвала традыцыі народных антыпрыгонніцкіх і рэкруцкіх песень, прасякнуга нацыянальнымі матывамі («Пра пана Ленскага», «Наша доля маладзецка», «На мабілізацыю», «Наш покліч», «Плач беларуса»). Цэнтральны герой яго лірыкі — кабзар, лірнік («Кабзар»). Проза К. Каганца — апрацоўкі мясцовых легенд і паданняў («Прылукі», «Навасадскае замчышча», «Вітаўка»). Аўтар гістарычных («Старажовы курган», апубл. 1919; «Сын Даніла», апубл. 1920) і бытавых («У іншым шчасці няшчасце схавана», нап. 1903, апубл. 1919; «Двойчы прапілі», нап. 1910, апубл. 1919) драм. Дасюль папулярная яго камедыя «Модны шляхцюк» (паст. 1910 у Вільні і Полацку Першай беларускай трупай І. Буйніцкага, у 1918 — Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі, у 1928 — БДТ-2), у якой высмеяў беларускага выраджэнца, які адракаецца ад усяго роднага. Гэта модны шляхцюк Пранцішак Карчэўшчык — папярэднік Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. Апрацоўваў народныя казкі, паданні; пісаў навукова-папулярныя нарысы для дзяцей. Выступаў як публіцыст.
Адзін з аўтараў «Беларускага лемантара, або Першай навукі чытання» (Пб., 1906, выд. ананімна). На беларускую мову пераклаў навукова-папулярную брашуру «Гутаркі аб небе і зямлі» (1907, з С. Шаўлоўскім). Шмат увагі аддаваў мове, навуковай тэрміналогіі (працаваў над «Беларускай граматыкай», не закончана).
З твораў выяўленчага мастацтва зберагліся графічныя малюнкі «За сахою», «На ростаньках», палітычныя карыкатуры; ляпіў з гліны, выразаў з дрэва і косці, афармляў кнігі (вокладка «Другога чытання для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, Пб., 1909).
Ушанаванне памяці
У 1988 на магіле пастаўлены помнік.
З 2004 года імя Каруся Каганца носіць адна з вуліц у мікрараёне Лошыца горада Мінска.
Творы
- Беларускі лемантар або першая навука чытання. Пецярбург, 1906, 30 с.
- Творы. Мн., 1979, 263 с.
Крыніцы
- https://minsk.gov.by/ru/normdoc/882/ Архівавана 9 жніўня 2017.
Літаратура
- Біч, М. Ад родных ніў: Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, № 3.
- Германовіч, І. Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1974, № 3.
- Каспяровіч, М. Карусь Каганец // Маладняк. 1928, № 10.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Саламеввіч, І.У. Каганец Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Скалабан, В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, № 11.
- Станкевіч, Л.І. Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
Карусь Каганец у Вікікрыніцах | |
Карусь Каганец на Вікісховішчы |
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Суднік Станіслаў. Карусь Каганец;
- К. Каганец. Палічка з зімовым краявідам. Алей. Арыгінал. 1907 г.
- КАГАНЕЦ Карусь
- Лёсам Лідчыны крануўся
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Karus Kaganec sapr Kazimir Rafal Karalevich Kastravicki 29 studzenya 10 lyutaga 1868 Tabolsk Rasijskaya imperyya 20 maya 1918 v Prymagille Menski pavet cyaper v Yucki Dzyarzhynski rayon Minskaya voblasc belaruski paet dramaturg movaznavec mastak skulptar gramadski dzeyach Karystaysya i inshymi litaraturnymi pseydanimami i kryptanimami K Kahaniec Budzimir K Shashal K Kachanec K K Kazimir Rafal Karalevich KastravickiKarcina nevyadomaga mastaka Z fonday Belaruskaga dzyarzhaynaga arhiva muzeya litaratury i mastactva BDAMLM Asabistyya zvestkiPseydanimy Karus Kaganec K K Budzimir K ShashalData naradzhennya 10 lyutaga 1868 1868 02 10 Mesca naradzhennya Tabolsk Tabolski pavet d Tabolskaya gubernya Zahodne Sibirskae general gubernatarstva d Rasijskaya imperyyaData smerci 20 maya 1918 1918 05 20 50 gadoy Mesca smerci Prymagille such Dzyarzhynski rayonPahavanne Vyalikiya NovasyolkiBacka Karal Samuelevich Kastravicki d Maci Gelena sa Sventarzheckih d Prafesijnaya dzejnascRod dzejnasci paet dramaturg mastak gramadski dzeyachGady tvorchasci 1893 1918Mova tvoray belaruskayaGramadskaya dzejnascPartyya Belaruskaya sacyyalistychnaya gramadaChlen u Belaruski nacyyanalny kamitetknihi com Karus Kahaniec Tvory y Vikikrynicah Medyyafajly na VikishovishchyU Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh asob z prozvishcham BiyagrafiyaSyam ya Nalezhay da katalickaga syarednezamozhnaga shlyaheckaga gerba Bajbuza pradstayniki yakoga zajmali roznyya zemskiya pasady y Menskim vayavodstve VKL i Minskim pavece Minskaj guberni Rasijskaj imperyi Menavita z getaj galiny rodu pahodzic znakamity francuzski paet Giyom Apaliner Nie dbam jaka spadnie kara pesnya vygnannikay Uryvak z paemy Adama Mickevicha Dzyady 1860 ya Aytograf Karalya Samuilavicha Kastravickaga backi K Kaganca Naradziysya y syam i mayantkoyca Karalya Samuelevicha Kastravickaga 1814 1874 i yago zhonki syarednezamozhnaj shlyahcyanki Geleny Tadevushayny Backa Karal udzelnichay u paystanni 1863 1864 byy saslany rasijskimi yladami y Tabolsk a yago mayontak Malyya Navasyolki y Minskim pavece byy kanfiskavany Pa linii maci Karus Kaganec byy blizkim svayakom inshaga paystanca Balyaslava Sventarzheckaga 1831 1888 Akramya tago Kastravickiya meli blizkiya svayackiya suvyazi z inshymi syarednezamozhnymi rodami Minshchyny Vankovichami Vajnilovichami Prushynskimi Yanisheyskimi i insh Napryklad blizkaj svayachkaj byla Yadviga Adamayna Kastravickaya z rodu Vajnilovichay U 1874 syam i dazvolena vyarnucca y Belarus Kanfiskacyya syamejnaga mayontka stala prychynaj zbyadnennya getaj galiny rodu Kastravickih i perahodu yae z kategoryi mayantkoycay u kategoryyu malazamozhnaj inteligencyi hoc syam ya Karalya Kastravickaga paslya vyartannya z ssylki atrymala prytulak u blizkih svayakoy zhyli y vyoscy Zasulle kalya Stoybcay i vyoscy kalya Kojdanava cyaper Dzyarzhynsk Tam hutka pamer backa Kaganca Syam i ne stavala srodkay dlya isnavannya tamu z 6 da 11 gadoy yon rabiy pastushkom Zatym yago maci zaruchylasya z myascovym muzhykom i peraehala razam z syam yoj pad Kojdanava dze syastra addala yoj dzve valoki zyamli Adukacyya i pachatak pracoynaj dzejnasci Vuchyysya y Minskim garadskim vuchylishchy u 1890 h u Maskoyskim vuchylishchy zhyvapisu skulptury i dojlidstva U 1899 godze Kaganec azhaniysya z Gannaj Prakapovich 1934 i asey va yrochyshchy Lisiya Nory kalya Prymagillya Adnak zyamli y syam i bylo nebagata i tamu yon rabiy to y mastackaj majsterni y Ryze to y Minskim tavarystve dabrachynnasci dze vyalikuyu rolyu igrali graf Ezhy Chapski i Yadviga Kastravickaya pracavay na budoyli chygunki y Lidze Byla yashche prychyna z za yakoj Kaganec chasta myanyay mescy pracy yon bray udzel u revalyucyjnym ruhu i tamu kozhny rabotadavec namagaysya pazbavicca takoga pracaynika Aryshty Karus Kaganec u stalyya gady U 1890 pachatku 1900 g publikavay apracoyki narodnyh padannyay u gazetah Minskij listok i Severo Zapadnyj kraj U 1902 1903 udzelnichay u stvarenni BSG raspracoycy yae pragramy Padryhtavay praekt gazety Palesse 1904 U sakaviku 1905 udzelnichay u I syalyanskim z ezdze Belarusi Aryshtavany 19 snezhnya 1905 z grupaj agitataray u Kojdanayskaj volasci Da 16 maya 1906 znahodziysya y Minskaj turme i syadzey tam 5 mesyacay pad sledstvam Na hadatajnictva svayakoy i syabroy byy adpushchany da suda na paruki Z getaj pary y Kaganca pachaysya novy peryyad volnyh zarobkay Yon rabiy lesnikom na Igumenshchyne nastaynikam malyavannya y Vilenskaj ramesnaj navuchalni 2 krasavika 1910 asudzhany Vilenskaj sudovaj palataj na god znyavolennya zmeshchany y Minskuyu turmu Tam u yago istotna pagorshylasya zdaroye Litaraturnaya i kulturnaya dzejnasc Supracoynichay z gazetaj Nasha niva Apracavay kirylichny varyyant pershaga belaruskaga padruchnika novaga chasu Belaruski lemantar abo Pershaya navuka chytannya SPb 1906 vyd ananimna raspracavay praekt admyslovaga belaruskaga alfavita Pry zhycci asobnym vydannem vyjshay vadevil Modny shlyahcyuk SPb 1910 yaki karystaysya vyalikaj papulyarnascyu i byy adnym z pershyh tvoray nacyyanalnaga teatralnaga repertuaru staviysya y 1910 trupaj I Bujnickaga Shmat yago tvoray zgubilasya napryklad zbornik daslany y 1909 abo 1910 godze y redakcyyu Nashaj nivy ci knizhki dlya dzyacej adaslanyya y vydaveckuyu supolku Zaglyane sonca i y nasha vakonca Aposhniya gady i smerc Doygi chas shukay rabotu u pachatku 1912 atrymay mesca ypraylyayuchaga falvarkam Zhortay u Barysayskim pavece dze i prasluzhyy aposhniya 6 gadoy zhyccya Chastka rukapisnaj spadchyny Kaganca paslya yago smerci trapila da Yazepa Lyosika yaki apublikavay yae y Belarusi 1919 i Volnym scyagu 1921 Nechakana pamyor padchas navedvannya svayakoy Pahavany y vyoscy Navasyolki kalya Kojdanava yakaya byla rodavaj syadzibaj Tvorchasc dasledchyckaya dzejnascDrukavaysya z 1893 goda Paeziya K Kaganca agitacyjnaya blizkaya da narodnaj pesni Yana pracyagvala tradycyi narodnyh antyprygonnickih i rekruckih pesen prasyaknuga nacyyanalnymi matyvami Pra pana Lenskaga Nasha dolya maladzecka Na mabilizacyyu Nash poklich Plach belarusa Centralny geroj yago liryki kabzar lirnik Kabzar Proza K Kaganca apracoyki myascovyh legend i padannyay Pryluki Navasadskae zamchyshcha Vitayka Aytar gistarychnyh Starazhovy kurgan apubl 1919 Syn Danila apubl 1920 i bytavyh U inshym shchasci nyashchasce shavana nap 1903 apubl 1919 Dvojchy prapili nap 1910 apubl 1919 dram Dasyul papulyarnaya yago kamedyya Modny shlyahcyuk past 1910 u Vilni i Polacku Pershaj belaruskaj trupaj I Bujnickaga u 1918 Pershym belaruskim tavarystvam dramy i kamedyi u 1928 BDT 2 u yakoj vysmeyay belaruskaga vyradzhenca yaki adrakaecca ad usyago rodnaga Geta modny shlyahcyuk Prancishak Karcheyshchyk papyarednik Adolfa Bykoyskaga y Paylincy Ya Kupaly Apracoyvay narodnyya kazki padanni pisay navukova papulyarnyya narysy dlya dzyacej Vystupay yak publicyst Adzin z aytaray Belaruskaga lemantara abo Pershaj navuki chytannya Pb 1906 vyd ananimna Na belaruskuyu movu peraklay navukova papulyarnuyu brashuru Gutarki ab nebe i zyamli 1907 z S Shayloyskim Shmat uvagi addavay move navukovaj terminalogii pracavay nad Belaruskaj gramatykaj ne zakonchana Partret Typ belarusa na dubovaj kacyolcy Alej Aryginal 1907 Z tvoray vyyaylenchaga mastactva zberaglisya grafichnyya malyunki Za sahoyu Na rostankah palitychnyya karykatury lyapiy z gliny vyrazay z dreva i kosci afarmlyay knigi vokladka Drugoga chytannya dlya dzyacej belarusay Ya Kolasa Pb 1909 Ushanavanne pamyaciMagila Karusya Kaganca U 1988 na magile pastayleny pomnik Z 2004 goda imya Karusya Kaganca nosic adna z vulic u mikrarayone Loshyca gorada Minska TvoryBelaruski lemantar abo pershaya navuka chytannya Pecyarburg 1906 30 s Tvory Mn 1979 263 s Krynicyhttps minsk gov by ru normdoc 882 Arhivavana 9 zhniynya 2017 LitaraturaBich M Ad rodnyh niy Gramadska palitychnyya poglyady Karusya Kaganca Polymya 1988 3 Germanovich I Karus Kaganec yak movaznavec Vesnik BDU Seryya 4 1974 3 Kaspyarovich M Karus Kaganec Maladnyak 1928 10 Represavanyya litaratary navukoycy rabotniki asvety gramadskiya i kulturnyya dzeyachy Belarusi Encyklapedychny davednik u 10 tamah 15 knigah T 1 Abramovich Kushal Ukladalnik L U Marakoy Smalensk 2003 480 s ISBN 985 6374 04 9 Salamevvich I U Kaganec Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 7 Zastayka Kantata Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1998 T 7 604 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0130 3 t 7 Skalaban V Pa slyadah Syargeya Mglinskaga Mastactva Belarusi 1986 11 Stankevich L I Rukapisy Karusya Kaganca y Dzyarzhaynaj bibliyatecy BSSR imya U I Lenina Knizhnaya kultura Belarusi Mn 1991 Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 3 Gimnazii Kadencyya Redkal G P Pashkoy gal red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 1996 527 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0041 2 SpasylkiKarus Kaganec u VikikrynicahKarus Kaganec na VikishovishchyTvory na Belaruskaj Palichcy Sudnik Stanislay Karus Kaganec K Kaganec Palichka z zimovym krayavidam Alej Aryginal 1907 g KAGANEC Karus Lyosam Lidchyny kranuysya