Даны — старажытнагерманскае племя, якое засяляла тэрыторыю цяперашніх Швецыі і Даніі. Першае згадванне пра данаў узыходзіць да VI ст. н.э. у рукапісах гісторыка Іардана. У эпоху вікінгаў даны пачалі заваяванне паўвострава Ютландыя, паступова выцесніўшы адтуль старажытнагерманскае племя ютаў.
Даны ў Эпоху вікінгаў
У эпоху вікінгаў даны актыўна асвойвалі Ютландыю і Зеландыю, а таксама паўднёвую частку сучаснай Швецыі. Напачатку XI ст. н.э. каралі данаў кіравалі Даніяй і Англіяй як адзіным каралеўствам на працягу амаль 20 гадоў.
Данелаг
Данелаг (вобласць дацкага права; стар.-англ.: Dena lagu; дацк.: Danelagen; англ.: Danelaw) — тэрыторыя ў паўночна-ўсходняй частцы Англіі, якая адрозніваецца асобай прававой і сацыяльнай сістэмамі, атрыманымі ў спадчыну ад дацкіх вікінгаў, якія заваявалі гэтыя землі ў IX стагоддзі. Пасля аднаўлення ўлады каралёў над Данелагам напачатку X стагоддзя скандынаўскае права і звычаі былі захаваны, а шмат што перайшло ў агульнаанглійскую практыку. Спецыфіка юрыдычнай сістэмы паўночна-ўсходняй Англіі перажыла нармандскае заваяванне і працягвала існаваць на працягу ўсяго Сярэднявечча.
Спадчына данаў
Сведчаннем моцнага дацкага ўплыву ва ўсходніх абласцях Англіі з'яўляюцца мясцовыя тапонімы і асабістыя імёны, значная частка якіх мае дацкае паходжанне. Яшчэ ў XII—XIII стст. тут было прынята даваць дзецям дацкія або англа-дацкія імёны (Торы, Грум, Хавард, Інгірыд). Скандынаўскія карані мелі многія геаграфічныя назвы ад Нартумберленда да Сафалка, частка з якіх захавалася да цяперашняга часу. Так, скандынаўскае паходжанне маюць тапонімы, якія заканчваюцца на -бі (пар. у сучасных скандынаўскіх мовах by 'паселішча') і -тарп, а таксама тыя, што змяшчаюць камбінацыі гукаў «ск» і «ей» там, дзе англасаксонскія назвы мелі б «ш» і «а» адпаведна.
У сучаснай англійскай мове засталося некалькі сотняў слоў скандынаўскага паходжання, уключаючы асабістыя займеннікі трэцяй асобы множнага ліку (англ.: they, them, their, у адрозненне ад уласна стар.-англ.: hie, him, hira), а таксама такія тэрміны, як law (закон, права), husband (муж), window 'акно' і іншыя. Пар. таксама такія пары як skirt 'спадніца' (скандынаўскае) і shirt 'кашуля' (уласна англійскае).
На тэрыторыі Данелага існуе значная колькасць археалагічных помнікаў перыяду панавання вікінгаў у гэтай частцы Англіі, з якіх найбольш важнымі з'яўляюцца старажытны Ёрк, сталіца нарвежскага каралеўства ў X стагоддзі, і пахаванні ў .
Літаратура
- Мортон, А. Л. История Англии. — Л., 1950
- Мюссе, Л. Варварские нашествия на Европу: Вторая волна. — СПб, 2001
- Савело, К. Ф. Раннефеодальная Англия. — Л., 1977
- Глава VIII. Даны і іншыя туземныя імігранты з узбярэжжа Балтыкі // Паходжанне англа-саксонскай расы = Origin of the Anglo-Saxon Race: A Study of the Settlement of England and the Tribal Origin of the Old English People. — Лондан, 1906. — С. 121-143.
- Hadley, D. M. The Northern Danelaw: Its Social Structure. Leicester, 2000
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даны
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Dany starazhytnagermanskae plemya yakoe zasyalyala terytoryyu cyaperashnih Shvecyi i Danii Pershae zgadvanne pra danay uzyhodzic da VI st n e u rukapisah gistoryka Iardana U epohu vikingay dany pachali zavayavanne payvostrava Yutlandyya pastupova vycesniyshy adtul starazhytnagermanskae plemya yutay Dany y Epohu vikingayAsnoyny artykul Vikingi U epohu vikingay dany aktyyna asvojvali Yutlandyyu i Zelandyyu a taksama paydnyovuyu chastku suchasnaj Shvecyi Napachatku XI st n e karali danay kiravali Daniyaj i Angliyaj yak adzinym karaleystvam na pracyagu amal 20 gadoy DanelagAsnoyny artykul Danelag Danelag voblasc dackaga prava star angl Dena lagu dack Danelagen angl Danelaw terytoryya y paynochna yshodnyaj chastcy Anglii yakaya adroznivaecca asobaj pravavoj i sacyyalnaj sistemami atrymanymi y spadchynu ad dackih vikingay yakiya zavayavali getyya zemli y IX stagoddzi Paslya adnaylennya ylady karalyoy nad Danelagam napachatku X stagoddzya skandynayskae prava i zvychai byli zahavany a shmat shto perajshlo y agulnaanglijskuyu praktyku Specyfika yurydychnaj sistemy paynochna yshodnyaj Anglii perazhyla narmandskae zavayavanne i pracyagvala isnavac na pracyagu ysyago Syarednyavechcha Spadchyna danaySvedchannem mocnaga dackaga yplyvu va yshodnih ablascyah Anglii z yaylyayucca myascovyya taponimy i asabistyya imyony znachnaya chastka yakih mae dackae pahodzhanne Yashche y XII XIII stst tut bylo prynyata davac dzecyam dackiya abo angla dackiya imyony Tory Grum Havard Ingiryd Skandynayskiya karani meli mnogiya geagrafichnyya nazvy ad Nartumberlenda da Safalka chastka z yakih zahavalasya da cyaperashnyaga chasu Tak skandynayskae pahodzhanne mayuc taponimy yakiya zakanchvayucca na bi par u suchasnyh skandynayskih movah by paselishcha i tarp a taksama tyya shto zmyashchayuc kambinacyi gukay sk i ej tam dze anglasaksonskiya nazvy meli b sh i a adpavedna U suchasnaj anglijskaj move zastalosya nekalki sotnyay sloy skandynayskaga pahodzhannya uklyuchayuchy asabistyya zajmenniki trecyaj asoby mnozhnaga liku angl they them their u adroznenne ad ulasna star angl hie him hira a taksama takiya terminy yak law zakon prava husband muzh window akno i inshyya Par taksama takiya pary yak skirt spadnica skandynayskae i shirt kashulya ulasna anglijskae Na terytoryi Danelaga isnue znachnaya kolkasc arhealagichnyh pomnikay peryyadu panavannya vikingay u getaj chastcy Anglii z yakih najbolsh vazhnymi z yaylyayucca starazhytny York stalica narvezhskaga karaleystva y X stagoddzi i pahavanni y LitaraturaMorton A L Istoriya Anglii L 1950 Myusse L Varvarskie nashestviya na Evropu Vtoraya volna SPb 2001 Savelo K F Rannefeodalnaya Angliya L 1977 Glava VIII Dany i inshyya tuzemnyya imigranty z uzbyarezhzha Baltyki Pahodzhanne angla saksonskaj rasy Origin of the Anglo Saxon Race A Study of the Settlement of England and the Tribal Origin of the Old English People Londan 1906 S 121 143 Hadley D M The Northern Danelaw Its Social Structure Leicester 2000 Stenton F Anglo Saxon England Oxford 1973SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Dany