Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, таксама Купалаўскі тэатр — найстарэйшы беларускі тэатр, знаходзіцца ў Мінску. У складзе тэатра дзейнічаюць дзве сцэны: галоўная (вул. Энгельса, д. 7) і малая (вул. Энгельса, д. 12). Цяпер малая сцэна не працуе, замест яе карыстаюцца вялікім рэпетыцыйным пакоем, які цяпер называюць Камернай сцэнай.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы | |
---|---|
| |
Заснаваны | 5 чэрвеня 1890 |
Наведвальнікі |
|
Краіна | |
Будынак |
|
Мастацкі кіраўнік | Мікалай Мікалаевіч Пінігін і Вольга Валянцінаўна Няфёдава |
Сайт | kupalauski.by |
| |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак тэатра
У 1887 годзе ў былым гарадскім тэатры здарыўся пажар. Па ініцыятыве тагачаснага мінскага губернатара князя адбылося пасяджэнне гарадской Думы, на якім было вырашана пабудаваць новы тэатр. Архітэктарамі праекту былі прызначаны Караль Казлоўскі і Канстанцін Увядзенскі.
Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (ст. ст.). Вялікі князь і Вялікая княгіня , як адзначыў гісторык А. Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўлаўскай царквы Смоліч адслужыў малебен.
З будынкам тэатра звязана легенда, згодна якой прыбіральня, што знаходзіцца каля тэатра (працуе па сённяшні дзень) з’яўляецца копіяй асабняка, гаспадар якога не разлічыўся з архітэктарам.
Летам 2010 года пачалася рэканструкцыя будынка Купалаўскага тэатра. Увесь гэты час спектаклі ішлі на чужых пляцоўках. Зноў для гледачоў тэатр адкрыўся 29 сакавіка 2013 года. У выніку будынак змяніўся звонку і ўнутры. Пасля рамонту Купалаўскі тэатр атрымаў першапачатковы выгляд: зрабіўся такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Караль Казлоўскі.
Гісторыя
Мінскі гарадскі тэатр у 1890—1920 гадах
Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 года.
Мінская сцэна ў той час прымала лепшыя пецярбургскія і маскоўскія трупы, цэлае сузор’е славутых артыстаў, сярод якіх М. Савіна, вучаніца М. Шчэпкіна Г. Фядотава, знакамітыя В. Далматаў, В. Камісаржэўская, К. Варламаў, У. Давыдаў, А. Южын, М. Петыпа. Гледачам пашчасціла стаць сведкамі творчых пошукаў рэжысёра-наватара Усевалада Меерхольда, які ў 1908 годзе паставіў на сцэне губернскага тэатра п’есу Аляксандра Блока «Балаганчык». Неаднойчы тэатр наведвалі ўкраінскія трупы М. Старыцкага, М. Крапіўніцкага, Саксаганскага; яўрэйскія і польскія вандроўныя трупы.
1 мая 1917 года артысты Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, створанага акцёрам і рэжысёрам Фларыянам Ждановічам, прадставілі мінскаму гледачу «Паўлінку» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» паводле Элізы Ажэшкі. З 18 снежня да 31 снежня 1917 года ў будынку тэатра адбыўся Першы Усебеларускі з’езд.
Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ, БДТ-1) у 1920—1944 гадах
Урачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ) адбылося 14 верасня 1920 года ў памяшканні Мінскага гарадскога тэатра. У праграме адкрыцця першага тэатральнага сезона — інсцэніроўка аповесці Элізы Ажэшкі «Рысь» у выкананні беларускай трупы, п’еса Шолам-Алейхема «Людзі» (яўрэйская трупа), «Вяселле» Антона Чэхава (руская трупа).
Аснову маладога тэатра склалі акцёры «Першага беларускага таварыства драмы і камедыі» пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча: Ірына Ждановіч, Г. Грыгоніс, Еўсцігней Міровіч, Канстанцін Саннікаў, Стэфанія Станюта. Плеяду піянераў купалаўскай сцэны ў хуткім часе папоўнілі Уладзімір Крыловіч, Лідзія Ржэцкая, Барыс Платонаў, Вера Пола, Вольга Галіна, Уладзімір Уладамірскі, М. Зораў, Глеб Глебаў, С. Бірыла, Леанід Рахленка.
У 1921 годзе ўрад надаў маладому тэатру званне «Акадэмічнага», каб узняць прэстыж беларускай культуры (на той час беларуская трупа з`ўлялася адзіным гаспадаром памяшкання). Але ўжо ў 1926 годзе тэатр пачаў называцца БДТ-1 (беларускія дзяржаўныя тэатры былі адкрыты ў Віцебску — БДТ-2, пазней у Гомелі — БДТ-3).
У сезоне 1926—1927 гадах у памяшканні Краснай Залы дзейнічала Малая сцэна, як філіял асноўнай. Яна праіснавала толькі год і выкарыстоўвалася для спектакляў з невялікай колькасцю дзеючых асоб. Тут ставіліся п’есы «Эльга» Гаўптмана, «Зялёны какаду» , «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Спектаклем «Вільгельм Тэль» Заяіцкага ў апрацоўцы Міровіча і перакладзе Крыловіча тэатр у 1926 годзе заснаваў дзіцячы рэпертуар.
Вызначаў кірункі развіцця тэатра ў 1921—1931 гадах Еўсцігней Міровіч — рэжысёр, акцёр, драматург і мастацкі кіраўнік. Сапраўдны творчы поспех і славу ў шырокага гледача прынеслі яго першыя пастаноўкі «На Купалле» і «Машэка».
Еўсцігней Міровіч сцвярджаў праграму «стракатага тэатра»: паралельнага засваення розных стылевых манер і мастацкіх плыняў. Алегарычнае дзеянне «Гімн працы» Андрыенкі ён вырашае ў духу рэвалюцыйных масавых святкаванняў. Гістарычную меладраму «Кастусь Каліноўскі» — у традыцыях бытавога, рэалістычнага мастацтва, камедыю-балет «Мешчанін у шляхецтве» Мальера — як гратэскную буфанаду. Наогул Е. Міровіч сцвярджаў прынцыпы аўтарскай рэжысуры і напісаў шмат п’ес для тэатра, пастаноўкі якіх станавіліся этапнымі .
Аднадумцам Е. Міровіча быў выхаванец пражскай мастацкай школы, заснавальнік беларускай сцэнаграфіі Оскар Марыкс. Ён аддаваў перавагу на сцэне бутафорскім макетам, жывапісным плоскасным заднікам, стылізаваным касцюмам.
Святочную экзотыку яго рашэнняў у пачатку 1930-х гг. змяніў «суровы стыль» Д. Крэйна, аскетызм і рацыянальнасць якога больш падыходзілі да афармлення індустрыяльных п’ес і сучасных драм аб станаўленні маладой дзяржавы.
Да 1927 годзе ў склад тэатра ўваходзілі: хор (кіраўнік Тэраўскі), балетная трупа (кіраўнік К. Алексютовіч) і сімфанічны аркестр (дырэктары Купер, Субашаў, Міхайлаў).Усе яны вялі паралельна самастойную канцэртную дзейнасць. На сцэне той пары гледачы бачылі фрагменты з опер «Князь Ігар» Барадзіна, «Зачараваны лес» Р. Дрыга, «Фея лялек» Баера. У хуткім часе аматары опернага мастацтва змаглі атрымаць асалоду слухаць «Русалку» Даргамыжскага ў выкананні салістаў хору (пераклад на беларускую мову Ф. Ждановіча, пастаноўка Вячаслава Селяха). Першай спробай да ўвасаблення арыгінальнай беларускай камічнай оперы з’явіўся твор Аладава «Тарас на Парнасе» (лібрэта Дрэйзіна).
У той жа час Алексютовіч спрабуе ставіць першы нацыянальны балет «У чэрвеньскую ноч» (лібрэта і музыка Алексютовіча і Маркевіча). Беларускі дзяржаўны тэатр, такім чынам, падрыхтаваў глебу для з`яўлення нацыянальнага тэатра оперы і балета ў 1933 годзе, урачыстае адкрыццё якога зноў жа адбылося на сцэне БДТ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Беларускі тэатр імя Янкі Купалы 1944—1993 гадах
У 1944 годзе рэжысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы (прэм’ера адбылася ў горадзе Томску). Гэты спектакль захоўваецца ў рэпертуары тэатра і сёння. У гэтым жа годзе тэатру было нададзена імя вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы, а ў 1955 — званне Акадэмічнага.
Знакамітая «адліга» 1960-х гадоў, якая адгукнулася ўздымам у грамадстве і культуры, прыўнесла ў Купалаўскі тэатр новы подых. Пастаноўкі Барыса Эрына, а таксама маладых і яркіх рэжысёраў новай хвалі: Барыса Луцэнкі і Валерыя Раеўскага, аб’ядноўваюць лепшыя традыцыі тэатра і наватарства. Сапраўднай падзеяй не толькі ў тэатральным, але і ў грамадскім жыцці рэспублікі зрабіўся спектакль «Што той салдат, што гэты», пастаўлены В.Раеўскім па п’есе Б. Брэхта (1969).
У 1973 годзе Валерый Раеўскі быў прызначаны галоўным рэжысёрам (пазней — мастацкім кіраўніком тэатра) і заставаўся на гэтай пасадзе да 2009 г.
Вучань Ю. Любімава і У. Маланкіна, В.Раеўскі прапанаваў тэатру новы стыль, які заснаваны на філасофіі свабоды — свабоды перакананняў і свабоды выяўлення. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разняволеная форма, вострая праблематыка пастановак спалучаюцца з высокім класічным стылем тэатра. На стыку акадэмізму і эксперыменту нараджалася непаўторнасць Купалаўскага тэатра, яго своеасаблівасць і адметнасць.
Метафарычнасць спектакляў В.Раеўскага вызначалася яго творчым супрацоўніцтвам з мастаком Барысам Герлаванам, які крочыў па шляху стылізацыі сцэнічнага асяроддзя і прапаноўваў мастацкія вырашэнні, у аснове якіх — адзіны маляўнічы вобраз спектакля, выяўленне яго галоўнай ідэі.
Усеагульнай славе тэатра спрыяла майстэрства і талент выдатных акцёраў. Гэта Стэфанія Станюта, Здзіслаў Стома, Галіна Макарава, Павел Кармунін, Зінаіда Браварская, Мікалай Яроменка-старэйшы, Генадзь Гарбук, Генадзь Аўсяннікаў, Лілія Давідовіч, Марыя Захарэвіч, Віктар Тарасаў, Аўгуст Мілаванаў, Галіна Талкачова, Валянцін Белахвосцік і шмат іншых.
Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п’есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, драматургаў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Мікалая Матукоўскага, Аляксея Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 1993 года
У 1993 г. за высокія дасягненні ў галіне развіцця беларускай тэатральнай культуры Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру імя Янкі Купалы быў прысвоены статус «Нацыянальны».
У 2009 г. мастацкім кіраўніком тэатра стаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пінігін.
У 2011 годзе спектакль «Не мой» перамог у 5 намінацыях на першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
Падзеі жніўня — лістапада 2020 года
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за перападлік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 16 жніўня дырэктар тэатра Павел Латушка і іншыя акцёры тэатра падпісалі адкрыты зварот да беларусаў, і ў прыватнасці да арміі, у якім заклікалі да неадкладнай адстаўкі і ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто аддаваў «злачынныя загады» і «усіх службовых асоб, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў».
17 жніўня Павел Латушка быў звольнены, выконваць абавязкі дырэктара прызначаны намеснік міністра культуры Валерый Грамада. 18 жніўня міністр культуры Юрый Бондар сустрэўся з калектывам тэатра. Купалаўцы запатрабавалі, каб міністр падаў у адстаўку і каб на пасаду дырэктара тэатра вярнулі Латушку, прадэманстраваўшы Бондару свае заявы на звальненне. Міністр заклікаў калектыў заняцца творчасцю, а не палітыкай. Раніцай наступнага дня, калі скончыўся тэрмін ультыматуму, купалаўцы не змаглі патрапіць у свой тэатр, які апынуўся заблакаваным. Паводле афіцыйнай версіі там праводзіўся санітарны дзень, абвешчаны праз каранавіруса.
19 жніўня 112 супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падпісалі адкрыты ліст, у якім падтрымалі купалаўцаў і запатрабавалі аднавіць на пасадзе Паўла Латушкі:
Звальненне прафесіянала такога ўзроўню будзе вялікай памылкай. Акрамя таго, мы можам бачыць адзін з найлепшых тэатральных калектываў краіны, паколькі супрацоўнікі Купалаўскага тэатра збіраюцца зволіцца разам са сваім дырэктарам. І гэта будзе непапраўнай стратай для беларускай культуры. |
Таксама купалаўцаў падтрымалі супрацоўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Вялікага тэатра оперы і балета, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, расійскія акцёры Канстанцін Райкін, Алег Басілашвілі.
21 жніўня Купалаўскі тэатр сышоў на прастой. У той жа дзень акцёры і супрацоўнікі тэатра напісалі каля 80 заяў на імя Валерыя Грамады, частка з якіх была здаволена 26 жніўня. Было звольнена 58 чалавек, з іх 36 чалавек — акцёры, астатнія супрацоўнікі тэатра. Сярод зволеных — народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік, Арнольд Памазан, Віктар Манаеў, заслужаныя артысты Беларусі Алена Сідарава, Юлія Шпілеўская, Ігар Дзянісаў, Наталля Качаткова і Георгій Маляўскі, артысты Павел Харланчук, Раман Падаляка, Міхась Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей, мастацкі кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Пінігін і ўсе рэжысёры.
Пасля смерці Галіны Талкачовай у трупе засталося 12 чалавек, некаторыя з іх апошнія гады не выходзілі на сцэну. Засталіся Генадзь Аўсяннікаў, Вольга Няфёдава, Тамара Міронава, Зінаіда Зубкова, Ала Ельяшэвіч. Застаўся галоўны мастак Барыс Герлаван. У студзені 2021 года склад трупы тэатра зменшыўся да 10 чалавек.
Свой 100-гадовы юбілей галоўная сцэна Беларусі сустрэла пустой: усе спэктаклі былі скасаваны.
4 верасня міністр Бондар заявіў, што Міністэрства культуры мае некалькі планаў, як аднавіць працу Купалаўскага тэатра. 15 кастрычніка пачаў реалізоўвацца план, згодна якому пустуючая сцэна тэатра была выкарыстана для паказа «няпрофільных» праграм. Планавалася 10 канцэртаў да канца месяца, але абмежаваліся паловай; апошняе з дзесяці выступленняў запланавана на 6 лістапада.
Першымі выступілі артысты дзяржаўнага акадэмічнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Культурная супольнасьць заклікала адмовіцца ад выступлення на сцэне Купалаўскага тэатра, Павел Латушка назваў выхад танцораў на сцэну «танцамі на касцях». 26 кастрычніка на сцэну тэатра заехаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. На канцэрт прыйшло каля 10 слухачоў. Пасля аркестра Фінберга па загаду Міністэрства культуры сцэну зойме Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча .
4 лістапада міністр культуры Юрый Бондар прыняў трох актрыс, што засталіся ў тэатры: Тамару Міронаву, Зінаіду Зубкову і Алу Ельяшэвіч, а таксама галоўнага мастака тэатра Барыса Герлавана. Яны нібыта прапанавалі правесці кастынг. Неўзабаве пасля гэтага з Міністэрства культуры сталі тэлефанаваць у абласныя тэатры, прапаноўваючы акцёрам паспрабаваць свае сілы ў Купалаўскім. 11 лістапада адбылося першае праслухоўванне, якое праходзіла таемна, бо афіцыйнага абвяшчэння кастынгу не было, а прадстаўнікі Мінкульта і Купалаўскага тэатра адмовіліся ад каментара. У праслухоўванні таксама бралі ўдзел студэнты ўніверсітэта культуры.
Палітычны пераслед
Пасля падзей 2020 года былыя акцёры і супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы падвергліся пераследу. У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года затрыманы акцёр Павел Харланчук, 24 верасня 2020 года — акцёр , у маі 2024 года — акцёр Дзмітрый Есяневіч. У сакавіку 2023 года затрыманы прэс-сакратар тэатра Мікалай Заяц.
Кіраўніцтва
Дырэктары і генеральныя дырэктары
З 1921 да жніўня 2020 года:
- Алесь Ляжневіч (1921—1922)
- Міхаіл Адамавіч Гурскі (1922—1926)
- Язэп Дыла (1926—1927)
- Вячаслаў Селях-Качанскі (1927—1930, 1933)
- Фані Яфімаўна Алер (1938—1946)
- Іван Вашкевіч (1982—1996)
- Генадзь Давыдзька (1997—2004)
- Мікалай Кірычэнка (2005—2008)
- (2009—2018)
- Павел Латушка (з 2019); звольнены 17 жніўня 2020.
Са жніўня 2020 года:
- Валерый Грамада, в.а. з 17 жніўня 2020 да 6 студзеня 2021.
- (з 2021).
Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі
- Фларыян Ждановіч (1920—1921)
- Еўсцігней Міровіч (1921—1925)
- (1925—1926)
- Еўсцігней Міровіч (1926—1931)
- Леў Літвінаў (1931—1937)
- Леанід Рахленка (1937—1943)
- Глеб Глебаў (1943—1948)
- Канстанцін Саннікаў (1948—1952)
- Ілья Судакоў (1952—1953)
- Леанід Рахленка (1955—1957)
- Яўген Простаў (1958—1959)
- (1960—1962 — галоўны рэжысёр)
- Барыс Платонаў (1961—1963 — мастацкі кіраўнік)
- Георгій Шчарбакоў (1962—1964 — галоўны рэжысёр)
- Барыс Эрын (1964—1968)
- (1969—1972)
- Валерый Раеўскі (1973—2009)
- Мікалай Пінігін (з 2009); звольнены 26 жніўня 2020.
- Вольга Валянцінаўна Няфёдава (дзеючая кіраўніца)
Рэпертуар да ліпеня 2020 года
Галоўная сцэна
|
|
Малая сцэна
- «Гендэльбах»
- «Старамодная камедыя»
- «Самотны Захад»
Спектаклі, што раней знаходзіліся ў рэпертуары
- Тутэйшыя
- Раскіданае гняздо
Рэпертуар ад сакавіка 2021 года
Галоўная сцэна
- «Паўлінка»
- «Вечар»
- «Чорная панна Нясвіжа»
- «Жаніцьба»
- «Гісторыя шакаладнага дрэва»
- «Час жыцця»
Камерная сцэна
- «Donna sola»
- «Чакана гучна і да болю блізка»
Трупа тэатра
Трупа тэатра ў ліпені 2020 года
|
|
|
Трупа тэатра з 2021 года
|
|
|
Крыніцы
- Тэатры Беларусі | 27.03.2019
- Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2020.
- Абавязкі дырэктара Купалаўскага тэатра будзе выконваць намеснік міністра культуры
- Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі запатрабавалі аднавіць на пасадзе Паўла Латушку . Наша Ніва (20 жніўня 2020).
- Магілёўскі абласны драматычны тэатр падтрымаў купалаўцаў і патрабуе новых выбараў . Наша Ніва (25 жніўня 2020).
- Супрацоўнікі Опернага тэатра запатрабавалі аднавіць на пасадзе Паўла Латушку . Наша Ніва (25 жніўня 2020).
- Акцёры тэатра імя Горкага падтрымалі Купалаўскі: Прыцягнуць да адказнасці сілавікоў і асоб, якія аддавалі ім загады . Наша Ніва (27 жніўня 2020).
- Канстанцін Райкін падтрымаў «купалаўцаў» . Новы Час (18 жніўня 2020).
- Алег Басілашвілі падтрымаў купалаўцаў: Без жаху немагчыма глядзець на здзекі ўладаў з мірнага народа . Наша Ніва (24 жніўня 2020).
- Актер Виктор Манаев ушел из Купаловского театра (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2020.
- Памерла актрыса Купалаўскага тэатра Галіна Талкачова . Наша Ніва (22 кастрычніка 2020).
- Актриса Ольга Нефедова о ситуации в Купаловском // sb.by 17 кастрычніка 2020
- Генадзь Аўсяннікаў застаўся ў Купалаўскім . Наша Ніва (9 кастрычніка 2020).
- Страсці па Купалаўскім Архівавана 7 сакавіка 2022. // «Культура» № 36 (1475) 05.09.2020 — 12.09.2020
- Міністр культуры: Па Купалаўскім тэатры сітуацыя не безнадзейная. Мінкульт мае некалькі планаў . Наша Ніва (4 верасня 2020).
- Аркестр «Харошак», гукарэжысёры ансамбля і некалькі чалавек з балета адмовіліся выступаць на апусцелай сцэне Купалаўскага . Наша Ніва (15 кастрчніка 2020).
- «Гэта будуць танцы на касцях»: Павел Латушка заклікаў ансамбль «Харошкі» не выступаць на сцэне Купалаўскага . Наша Ніва (15 кастрчніка 2020).
- На канцэрт аркестра Фінберга ў Купалаўскім прыйшлі 11 чалавек . Наша Ніва (27 кастрчніка 2020).
- Ігар Карней. «Еднасьці гэта не дадасьць». Кіраўнік хору імя Цітовіча пра канцэрты ў Купалаўскім (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода».
- У Купалаўскі спрабуюць набраць трупу з акцёраў абласных тэатраў і студэнтаў . Наша Ніва (12 лістапада 2020). Праверана 1 снежня 2023.
- «Тэатар у прастоі. У гэтым сэзоне спэктакляў ня будзе». Што адбываецца ў Купалаўскім (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (16 лістапада 2020).
- Актер Павел Харланчук получил штраф в 15 базовых величин
- Задержан актер Купаловского театра Андрей Дробыш
- В Минске задержали бывшего пресс-секретаря Купаловского театра Николая Зайца
- Мінкульт звольніў Паўла Латушку . Наша Ніва (17 жніўня 2020).
- Новы дырэктар Купалаўскага заявіў, што тэатр закрылі… з-за каранавіруса. Аказваецца, 9 захварэлых! . Наша Ніва (20 жніўня 2020).
- Мастацкі кіраўнік Купалаўскага Мікалай Пінігін: Звальненне было адзіным магчымым крокам . Наша Ніва (26 жніўня 2020).
- Трупа тэатра
Літаратура
- Арлова Т. Д. Купалаўцы — эцюды пра акцёраў. — Мн., 1985.
- Гаробчанка Т. Я. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С.491-204.
- Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. — Мн., 2000.
- Сохар Ю. М. Сту́дыі Белару́скага тэа́тра імя́ Я́нкі Купа́лы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 220—221. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
- Афіцыйная старонка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы
- Гісторыя // Афіцыйная старонка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы
- Наш театр // Архитектура и строительство № 5 (216) 2010 г.
- Калі ж, нарэшце, да нас прыедзеце? Архівавана 21 красавіка 2021.
- Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы на сайце «Архіварта»
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly taksama Kupalayski teatr najstarejshy belaruski teatr znahodzicca y Minsku U skladze teatra dzejnichayuc dzve sceny galoynaya vul Engelsa d 7 i malaya vul Engelsa d 12 Cyaper malaya scena ne pracue zamest yae karystayucca vyalikim repetycyjnym pakoem yaki cyaper nazyvayuc Kamernaj scenaj Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki KupalyNacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly paslya rekanstrukcyi vul Engelsa d 7 Na zadnim plane Alyaksandrayski skverZasnavany 5 chervenya 1890Navedvalniki 86 600 chal 2018 Kraina BelarusBudynak Leninski rayonMastacki kiraynik Mikalaj Mikalaevich Pinigin i Volga Valyancinayna NyafyodavaSajt kupalauski by Medyyafajly na VikishovishchyPashtovaya marka BelarusiBudynak teatraAsnoyny artykul Budynak garadskoga teatra Minsk U 1887 godze y bylym garadskim teatry zdaryysya pazhar Pa inicyyatyve tagachasnaga minskaga gubernatara knyazya adbylosya pasyadzhenne garadskoj Dumy na yakim bylo vyrashana pabudavac novy teatr Arhitektarami praektu byli pryznachany Karal Kazloyski i Kanstancin Uvyadzenski Urachystaya zakladka adbylasya 26 chervenya 1888 goda st st Vyaliki knyaz i Vyalikaya knyaginya yak adznachyy gistoryk A Smarodski kinuli na mesca padmurka nekalki zalatyh manet i paklali na ih pa cagline Protaierej Petrapaylayskaj carkvy Smolich adsluzhyy maleben Z budynkam teatra zvyazana legenda zgodna yakoj prybiralnya shto znahodzicca kalya teatra pracue pa syonnyashni dzen z yaylyaecca kopiyaj asabnyaka gaspadar yakoga ne razlichyysya z arhitektaram Letam 2010 goda pachalasya rekanstrukcyya budynka Kupalayskaga teatra Uves gety chas spektakli ishli na chuzhyh plyacoykah Znoy dlya gledachoy teatr adkryysya 29 sakavika 2013 goda U vyniku budynak zmyaniysya zvonku i ynutry Paslya ramontu Kupalayski teatr atrymay pershapachatkovy vyglyad zrabiysya takim yakim yago nekali spraektavay i pabudavay arhitektar Karal Kazloyski GistoryyaMinski garadski teatr u 1890 1920 gadah Gubernski teatr adkryysya 5 chervenya 1890 goda Minskaya scena y toj chas prymala lepshyya pecyarburgskiya i maskoyskiya trupy celae suzor e slavutyh artystay syarod yakih M Savina vuchanica M Shchepkina G Fyadotava znakamityya V Dalmatay V Kamisarzheyskaya K Varlamay U Davyday A Yuzhyn M Petypa Gledacham pashchascila stac svedkami tvorchyh poshukay rezhysyora navatara Usevalada Meerholda yaki y 1908 godze pastaviy na scene gubernskaga teatra p esu Alyaksandra Bloka Balaganchyk Neadnojchy teatr navedvali ykrainskiya trupy M Staryckaga M Krapiynickaga Saksaganskaga yayrejskiya i polskiya vandroynyya trupy 1 maya 1917 goda artysty Pershaga belaruskaga tavarystva dramy i kamedyi stvoranaga akcyoram i rezhysyoram Flaryyanam Zhdanovicham pradstavili minskamu gledachu Paylinku Yanki Kupaly i U zimovy vechar pavodle Elizy Azheshki Z 18 snezhnya da 31 snezhnya 1917 goda y budynku teatra adbyysya Pershy Usebelaruski z ezd Belaruski dzyarzhayny teatr BDT BDT 1 u 1920 1944 gadah Urachystae adkryccyo Belaruskaga dzyarzhaynaga teatra BDT adbylosya 14 verasnya 1920 goda y pamyashkanni Minskaga garadskoga teatra U pragrame adkryccya pershaga teatralnaga sezona insceniroyka apovesci Elizy Azheshki Rys u vykananni belaruskaj trupy p esa Sholam Alejhema Lyudzi yayrejskaya trupa Vyaselle Antona Chehava ruskaya trupa Asnovu maladoga teatra sklali akcyory Pershaga belaruskaga tavarystva dramy i kamedyi pad kiraynictvam Flaryyana Zhdanovicha Iryna Zhdanovich G Grygonis Eyscignej Mirovich Kanstancin Sannikay Stefaniya Stanyuta Pleyadu piyaneray kupalayskaj sceny y hutkim chase papoynili Uladzimir Krylovich Lidziya Rzheckaya Barys Platonay Vera Pola Volga Galina Uladzimir Uladamirski M Zoray Gleb Glebay S Biryla Leanid Rahlenka U 1921 godze yrad naday maladomu teatru zvanne Akademichnaga kab uznyac prestyzh belaruskaj kultury na toj chas belaruskaya trupa z ylyalasya adzinym gaspadarom pamyashkannya Ale yzho y 1926 godze teatr pachay nazyvacca BDT 1 belaruskiya dzyarzhaynyya teatry byli adkryty y Vicebsku BDT 2 paznej u Gomeli BDT 3 U sezone 1926 1927 gadah u pamyashkanni Krasnaj Zaly dzejnichala Malaya scena yak filiyal asnoynaj Yana praisnavala tolki god i vykarystoyvalasya dlya spektaklyay z nevyalikaj kolkascyu dzeyuchyh asob Tut stavilisya p esy Elga Gayptmana Zyalyony kakadu Pinskaya shlyahta Vincenta Dunina Marcinkevicha Spektaklem Vilgelm Tel Zayaickaga y apracoycy Mirovicha i perakladze Krylovicha teatr u 1926 godze zasnavay dzicyachy repertuar Vyznachay kirunki razviccya teatra y 1921 1931 gadah Eyscignej Mirovich rezhysyor akcyor dramaturg i mastacki kiraynik Sapraydny tvorchy pospeh i slavu y shyrokaga gledacha prynesli yago pershyya pastanoyki Na Kupalle i Masheka Eyscignej Mirovich scvyardzhay pragramu strakataga teatra paralelnaga zasvaennya roznyh stylevyh maner i mastackih plynyay Alegarychnae dzeyanne Gimn pracy Andryenki yon vyrashae y duhu revalyucyjnyh masavyh svyatkavannyay Gistarychnuyu meladramu Kastus Kalinoyski u tradycyyah bytavoga realistychnaga mastactva kamedyyu balet Meshchanin u shlyahectve Malera yak gratesknuyu bufanadu Naogul E Mirovich scvyardzhay pryncypy aytarskaj rezhysury i napisay shmat p es dlya teatra pastanoyki yakih stanavilisya etapnymi Adnadumcam E Mirovicha byy vyhavanec prazhskaj mastackaj shkoly zasnavalnik belaruskaj scenagrafii Oskar Maryks Yon addavay peravagu na scene butaforskim maketam zhyvapisnym ploskasnym zadnikam stylizavanym kascyumam Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly y chas akupacyi Belarusi cherven 1943 Fotazdymak Bundesarhivu Svyatochnuyu ekzotyku yago rashennyay u pachatku 1930 h gg zmyaniy surovy styl D Krejna asketyzm i racyyanalnasc yakoga bolsh padyhodzili da afarmlennya industryyalnyh p es i suchasnyh dram ab stanaylenni maladoj dzyarzhavy Da 1927 godze y sklad teatra yvahodzili hor kiraynik Terayski baletnaya trupa kiraynik K Aleksyutovich i simfanichny arkestr dyrektary Kuper Subashay Mihajlay Use yany vyali paralelna samastojnuyu kancertnuyu dzejnasc Na scene toj pary gledachy bachyli fragmenty z oper Knyaz Igar Baradzina Zacharavany les R Dryga Feya lyalek Baera U hutkim chase amatary opernaga mastactva zmagli atrymac asalodu sluhac Rusalku Dargamyzhskaga y vykananni salistay horu peraklad na belaruskuyu movu F Zhdanovicha pastanoyka Vyachaslava Selyaha Pershaj sprobaj da yvasablennya aryginalnaj belaruskaj kamichnaj opery z yaviysya tvor Aladava Taras na Parnase libreta Drejzina U toj zha chas Aleksyutovich sprabue stavic pershy nacyyanalny balet U chervenskuyu noch libreta i muzyka Aleksyutovicha i Markevicha Belaruski dzyarzhayny teatr takim chynam padryhtavay glebu dlya z yaylennya nacyyanalnaga teatra opery i baleta y 1933 godze urachystae adkryccyo yakoga znoy zha adbylosya na scene BDT Padchas Vyalikaj Ajchynnaj vajny teatr znahodziysya y evakuacyi Belaruski teatr imya Yanki Kupaly 1944 1993 gadah Teatr imya Yanki Kupaly perabudavany paslya vajny U 1944 godze rezhysyor Ley Litvinay pastaviy slavutuyu Paylinku Yanki Kupaly prem era adbylasya y goradze Tomsku Gety spektakl zahoyvaecca y repertuary teatra i syonnya U getym zha godze teatru bylo nadadzena imya vyalikaga belaruskaga paeta i dramaturga Yanki Kupaly a y 1955 zvanne Akademichnaga Znakamitaya adliga 1960 h gadoy yakaya adguknulasya yzdymam u gramadstve i kultury pryynesla y Kupalayski teatr novy podyh Pastanoyki Barysa Eryna a taksama maladyh i yarkih rezhysyoray novaj hvali Barysa Lucenki i Valeryya Raeyskaga ab yadnoyvayuc lepshyya tradycyi teatra i navatarstva Sapraydnaj padzeyaj ne tolki y teatralnym ale i y gramadskim zhycci respubliki zrabiysya spektakl Shto toj saldat shto gety pastayleny V Raeyskim pa p ese B Brehta 1969 U 1973 godze Valeryj Raeyski byy pryznachany galoynym rezhysyoram paznej mastackim kiraynikom teatra i zastavaysya na getaj pasadze da 2009 g Vuchan Yu Lyubimava i U Malankina V Raeyski prapanavay teatru novy styl yaki zasnavany na filasofii svabody svabody perakanannyay i svabody vyyaylennya Yarkaya i paetychnaya teatralnaya mova raznyavolenaya forma vostraya prablematyka pastanovak spaluchayucca z vysokim klasichnym stylem teatra Na styku akademizmu i eksperymentu naradzhalasya nepaytornasc Kupalayskaga teatra yago svoeasablivasc i admetnasc Metafarychnasc spektaklyay V Raeyskaga vyznachalasya yago tvorchym supracoynictvam z mastakom Barysam Gerlavanam yaki krochyy pa shlyahu stylizacyi scenichnaga asyaroddzya i prapanoyvay mastackiya vyrashenni u asnove yakih adziny malyaynichy vobraz spektaklya vyyaylenne yago galoynaj idei Useagulnaj slave teatra spryyala majsterstva i talent vydatnyh akcyoray Geta Stefaniya Stanyuta Zdzislay Stoma Galina Makarava Pavel Karmunin Zinaida Bravarskaya Mikalaj Yaromenka starejshy Genadz Garbuk Genadz Aysyannikay Liliya Davidovich Maryya Zaharevich Viktar Tarasay Aygust Milavanay Galina Talkachova Valyancin Belahvoscik i shmat inshyh Syarod shyrokaj repertuarnaj palitry yakaya yklyuchae i suchasnyya p esy i zhanravyya pastanoyki ruskuyu i zamezhnuyu klasiku asablivuyu rolyu igrae nacyyanalnaya dramaturgiya na asnove yakoj stvorany lepshyya spektakli teatra Imyony vydatnaga belaruskaga pismennika Vasilya Bykava dramaturgay Andreya Makayonka Ivana Chygrynava Mikalaya Matukoyskaga Alyakseya Dudarava yvajshli y gistoryyu Kupalayskaga teatra Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly z 1993 goda U 1993 g za vysokiya dasyagnenni y galine razviccya belaruskaj teatralnaj kultury Pastanovaj Saveta Ministray Respubliki Belarus teatru imya Yanki Kupaly byy prysvoeny status Nacyyanalny U 2009 g mastackim kiraynikom teatra stay layreat Dzyarzhaynaj premii Respubliki Belarus Mikalaj Pinigin U 2011 godze spektakl Ne moj peramog u 5 naminacyyah na pershaj Nacyyanalnaj teatralnaj premii Padzei zhniynya listapada 2020 goda Paslya masavyh falsifikacyj na prezidenckih vybarah 2020 goda zhorstkaga razgonu akcyj pratestay zbiccya i katavannyay zatrymanyh pratestoycay kalektyy Kupalayskaga teatra 13 zhniynya zapatrabavay spynic gvalt u dachynenni da mirnyh gramadzyan i vystupiy za perapadlik galasoy z udzelam nezalezhnyh naziralnikay 16 zhniynya dyrektar teatra Pavel Latushka i inshyya akcyory teatra padpisali adkryty zvarot da belarusay i y pryvatnasci da armii u yakim zaklikali da neadkladnaj adstayki i yzbudzhennya kryminalnyh spray suprac tyh hto addavay zlachynnyya zagady i usih sluzhbovyh asob vinavatyh ci tyh hto mae dachynenne da getyh zlachynstvay 17 zhniynya Pavel Latushka byy zvolneny vykonvac abavyazki dyrektara pryznachany namesnik ministra kultury Valeryj Gramada 18 zhniynya ministr kultury Yuryj Bondar sustreysya z kalektyvam teatra Kupalaycy zapatrabavali kab ministr paday u adstayku i kab na pasadu dyrektara teatra vyarnuli Latushku prademanstravayshy Bondaru svae zayavy na zvalnenne Ministr zaklikay kalektyy zanyacca tvorchascyu a ne palitykaj Ranicaj nastupnaga dnya kali skonchyysya termin ultymatumu kupalaycy ne zmagli patrapic u svoj teatr yaki apynuysya zablakavanym Pavodle aficyjnaj versii tam pravodziysya sanitarny dzen abveshchany praz karanavirusa 19 zhniynya 112 supracoynikay Nacyyanalnaj bibliyateki Belarusi padpisali adkryty list u yakim padtrymali kupalaycay i zapatrabavali adnavic na pasadze Payla Latushki Zvalnenne prafesiyanala takoga yzroynyu budze vyalikaj pamylkaj Akramya tago my mozham bachyc adzin z najlepshyh teatralnyh kalektyvay krainy pakolki supracoyniki Kupalayskaga teatra zbirayucca zvolicca razam sa svaim dyrektaram I geta budze nepapraynaj strataj dlya belaruskaj kultury Taksama kupalaycay padtrymali supracoyniki Magilyoyskaga ablasnoga dramatychnaga teatra Vyalikaga teatra opery i baleta Nacyyanalnaga akademichnaga dramatychnaga teatra imya Maksima Gorkaga rasijskiya akcyory Kanstancin Rajkin Aleg Basilashvili 21 zhniynya Kupalayski teatr syshoy na prastoj U toj zha dzen akcyory i supracoyniki teatra napisali kalya 80 zayay na imya Valeryya Gramady chastka z yakih byla zdavolena 26 zhniynya Bylo zvolnena 58 chalavek z ih 36 chalavek akcyory astatniya supracoyniki teatra Syarod zvolenyh narodnyya artysty Belarusi Zoya Belahvoscik Arnold Pamazan Viktar Manaey zasluzhanyya artysty Belarusi Alena Sidarava Yuliya Shpileyskaya Igar Dzyanisay Natallya Kachatkova i Georgij Malyayski artysty Pavel Harlanchuk Raman Padalyaka Mihas Zuj Dzmitryj Esyanevich Valyancina Garcueva Svyatlana Anikej mastacki kiraynik Mikalaj Mikalaevich Pinigin i yse rezhysyory Paslya smerci Galiny Talkachovaj u trupe zastalosya 12 chalavek nekatoryya z ih aposhniya gady ne vyhodzili na scenu Zastalisya Genadz Aysyannikay Volga Nyafyodava Tamara Mironava Zinaida Zubkova Ala Elyashevich Zastaysya galoyny mastak Barys Gerlavan U studzeni 2021 goda sklad trupy teatra zmenshyysya da 10 chalavek Svoj 100 gadovy yubilej galoynaya scena Belarusi sustrela pustoj use spektakli byli skasavany 4 verasnya ministr Bondar zayaviy shto Ministerstva kultury mae nekalki planay yak adnavic pracu Kupalayskaga teatra 15 kastrychnika pachay realizoyvacca plan zgodna yakomu pustuyuchaya scena teatra byla vykarystana dlya pakaza nyaprofilnyh pragram Planavalasya 10 kancertay da kanca mesyaca ale abmezhavalisya palovaj aposhnyae z dzesyaci vystuplennyay zaplanavana na 6 listapada Pershymi vystupili artysty dzyarzhaynaga akademichnaga hareagrafichnaga ansamblya Haroshki Kulturnaya supolnasc zaklikala admovicca ad vystuplennya na scene Kupalayskaga teatra Pavel Latushka nazvay vyhad tancoray na scenu tancami na kascyah 26 kastrychnika na scenu teatra zaehay pad kiraynictvam Mihaila Finberga Na kancert pryjshlo kalya 10 sluhachoy Paslya arkestra Finberga pa zagadu Ministerstva kultury scenu zojme Nacyyanalny akademichny narodny hor Respubliki Belarus imya G I Citovicha 4 listapada ministr kultury Yuryj Bondar prynyay troh aktrys shto zastalisya y teatry Tamaru Mironavu Zinaidu Zubkovu i Alu Elyashevich a taksama galoynaga mastaka teatra Barysa Gerlavana Yany nibyta prapanavali pravesci kastyng Neyzabave paslya getaga z Ministerstva kultury stali telefanavac u ablasnyya teatry prapanoyvayuchy akcyoram pasprabavac svae sily y Kupalayskim 11 listapada adbylosya pershae prasluhoyvanne yakoe prahodzila taemna bo aficyjnaga abvyashchennya kastyngu ne bylo a pradstayniki Minkulta i Kupalayskaga teatra admovilisya ad kamentara U prasluhoyvanni taksama brali ydzel studenty yniversiteta kultury Palitychny perasled Paslya padzej 2020 goda bylyya akcyory i supracoyniki Nacyyanalnaga akademichnaga teatra imya Yanki Kupaly padverglisya perasledu U noch z 10 na 11 zhniynya 2020 goda zatrymany akcyor Pavel Harlanchuk 24 verasnya 2020 goda akcyor u mai 2024 goda akcyor Dzmitryj Esyanevich U sakaviku 2023 goda zatrymany pres sakratar teatra Mikalaj Zayac KiraynictvaDyrektary i generalnyya dyrektary Z 1921 da zhniynya 2020 goda Ales Lyazhnevich 1921 1922 Mihail Adamavich Gurski 1922 1926 Yazep Dyla 1926 1927 Vyachaslay Selyah Kachanski 1927 1930 1933 Fani Yafimayna Aler 1938 1946 Ivan Vashkevich 1982 1996 Genadz Davydzka 1997 2004 Mikalaj Kirychenka 2005 2008 2009 2018 Pavel Latushka z 2019 zvolneny 17 zhniynya 2020 Sa zhniynya 2020 goda Valeryj Gramada v a z 17 zhniynya 2020 da 6 studzenya 2021 z 2021 Galoynyya rezhysyory mastackiya kirayniki Flaryyan Zhdanovich 1920 1921 Eyscignej Mirovich 1921 1925 1925 1926 Eyscignej Mirovich 1926 1931 Ley Litvinay 1931 1937 Leanid Rahlenka 1937 1943 Gleb Glebay 1943 1948 Kanstancin Sannikay 1948 1952 Ilya Sudakoy 1952 1953 Leanid Rahlenka 1955 1957 Yaygen Prostay rusk 1958 1959 1960 1962 galoyny rezhysyor Barys Platonay 1961 1963 mastacki kiraynik Georgij Shcharbakoy 1962 1964 galoyny rezhysyor Barys Eryn 1964 1968 1969 1972 Valeryj Raeyski 1973 2009 Mikalaj Pinigin z 2009 zvolneny 26 zhniynya 2020 Volga Valyancinayna Nyafyodava dzeyuchaya kiraynica Repertuar da lipenya 2020 godaGaloynaya scena Vechar Vykradanne Eyropy albo Teatr Urshuli Radzivil Vyaselle Vyachera z prydurkam Dzve dushy Don Zhuan Drugaya susvetnaya Listapad Andersen Lyudzi na baloce Mestachkovae kabare Ne moj Noch na Kalyady Ofis Pan Tadevush Paylinka Pinskaya shlyahta Symon muzyka Tata Translations Ham Chornaya panna Nyasvizha Chajka Malaya scena Gendelbah Staramodnaya kamedyya Samotny Zahad Spektakli shto ranej znahodzilisya y repertuary Tutejshyya Raskidanae gnyazdoRepertuar ad sakavika 2021 godaGaloynaya scena Paylinka Vechar Chornaya panna Nyasvizha Zhanicba Gistoryya shakaladnaga dreva Chas zhyccya Kamernaya scena Donna sola Chakana guchna i da bolyu blizka Trupa teatraTrupa teatra y lipeni 2020 goda Svyatlana Anikej Galina Arlova Genadz Aysyannikay Zoya Belahvoscik Valyancina Garcueva Igar Dzyanisay Kryscina Drobysh Ala Elyashevich Dzmitryj Esyanevich Maryya Zaharevich Zinaida Zubkova Mihail Zuj Natallya Kachatkova Georgij Malyayski Viktar Manaey Tamara Mironava Tamara Nikalaeva Volga Nyafyodava Raman Padalyaka Arnold Pamazan Vyachaslay Paylyuc Uladzimir Ragaycoy Alena Sidarava Galina Talkachova Pavel Harlanchuk Yuzhakoy Viktoryya Chaylytka Yuliya ShpileyskayaTrupa teatra z 2021 goda Galina Arlova Genadz Aysyannikay Ala Elyashevich Maryya Zaharevich Uladzimir Ivanoy Zinaida Zubkova Tamara Mironava Tamara Nikalaeva Volga Nyafyodava Uladzimir RagaycoyKrynicyTeatry Belarusi 27 03 2019 Iz Kupalovskogo teatra uvoleny 58 akterov i sotrudnikov rusk nedastupnaya spasylka TUT BY Arhivavana z pershakrynicy 3 verasnya 2020 Abavyazki dyrektara Kupalayskaga teatra budze vykonvac namesnik ministra kultury Supracoyniki Nacyyanalnaj bibliyateki zapatrabavali adnavic na pasadze Payla Latushku nyavyzn Nasha Niva 20 zhniynya 2020 Magilyoyski ablasny dramatychny teatr padtrymay kupalaycay i patrabue novyh vybaray nyavyzn Nasha Niva 25 zhniynya 2020 Supracoyniki Opernaga teatra zapatrabavali adnavic na pasadze Payla Latushku nyavyzn Nasha Niva 25 zhniynya 2020 Akcyory teatra imya Gorkaga padtrymali Kupalayski Prycyagnuc da adkaznasci silavikoy i asob yakiya addavali im zagady nyavyzn Nasha Niva 27 zhniynya 2020 Kanstancin Rajkin padtrymay kupalaycay nyavyzn Novy Chas 18 zhniynya 2020 Aleg Basilashvili padtrymay kupalaycay Bez zhahu nemagchyma glyadzec na zdzeki yladay z mirnaga naroda nyavyzn Nasha Niva 24 zhniynya 2020 Akter Viktor Manaev ushel iz Kupalovskogo teatra rusk nedastupnaya spasylka TUT BY Arhivavana z pershakrynicy 3 verasnya 2020 Pamerla aktrysa Kupalayskaga teatra Galina Talkachova nyavyzn Nasha Niva 22 kastrychnika 2020 Aktrisa Olga Nefedova o situacii v Kupalovskom sb by 17 kastrychnika 2020 Genadz Aysyannikay zastaysya y Kupalayskim nyavyzn Nasha Niva 9 kastrychnika 2020 Strasci pa Kupalayskim Arhivavana 7 sakavika 2022 Kultura 36 1475 05 09 2020 12 09 2020 Ministr kultury Pa Kupalayskim teatry situacyya ne beznadzejnaya Minkult mae nekalki planay nyavyzn Nasha Niva 4 verasnya 2020 Arkestr Haroshak gukarezhysyory ansamblya i nekalki chalavek z baleta admovilisya vystupac na apuscelaj scene Kupalayskaga nyavyzn Nasha Niva 15 kastrchnika 2020 Geta buduc tancy na kascyah Pavel Latushka zaklikay ansambl Haroshki ne vystupac na scene Kupalayskaga nyavyzn Nasha Niva 15 kastrchnika 2020 Na kancert arkestra Finberga y Kupalayskim pryjshli 11 chalavek nyavyzn Nasha Niva 27 kastrchnika 2020 Igar Karnej Ednasci geta ne dadasc Kiraynik horu imya Citovicha pra kancerty y Kupalayskim bel tar Belaruskaya sluzhba Radyyo Svaboda U Kupalayski sprabuyuc nabrac trupu z akcyoray ablasnyh teatray i studentay nyavyzn Nasha Niva 12 listapada 2020 Praverana 1 snezhnya 2023 Teatar u prastoi U getym sezone spektaklyay nya budze Shto adbyvaecca y Kupalayskim bel tar Belaruskaya sluzhba Radyyo Svaboda 16 listapada 2020 Akter Pavel Harlanchuk poluchil shtraf v 15 bazovyh velichin Zaderzhan akter Kupalovskogo teatra Andrej Drobysh V Minske zaderzhali byvshego press sekretarya Kupalovskogo teatra Nikolaya Zajca Minkult zvolniy Payla Latushku nyavyzn Nasha Niva 17 zhniynya 2020 Novy dyrektar Kupalayskaga zayaviy shto teatr zakryli z za karanavirusa Akazvaecca 9 zahvarelyh nyavyzn Nasha Niva 20 zhniynya 2020 Mastacki kiraynik Kupalayskaga Mikalaj Pinigin Zvalnenne bylo adzinym magchymym krokam nyavyzn Nasha Niva 26 zhniynya 2020 Trupa teatraLitaraturaArlova T D Kupalaycy ecyudy pra akcyoray Mn 1985 Garobchanka T Ya Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly Teatralnaya Belarus encyklapedyya U 2 t T 2 Mn BelEN 2003 S 491 204 Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly Mn 2000 Sohar Yu M Stu dyi Belaru skaga tea tra imya Ya nki Kupa ly Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 15 Sledaviki Tryo Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 2002 T 15 S 220 221 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0251 2 t 15 SpasylkiAb ekt Dzyarzhaynaga spisa gistoryka kulturnyh kashtoynascej Respubliki Belarus shyfr 713G000275 Na Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly Aficyjnaya staronka Nacyyanalnaga akademichnaga teatra imya Ya Kupaly Gistoryya Aficyjnaya staronka Nacyyanalnaga akademichnaga teatra imya Ya Kupaly Nash teatr Arhitektura i stroitelstvo 5 216 2010 g Kali zh nareshce da nas pryedzece Arhivavana 21 krasavika 2021 Nacyyanalny akademichny teatr imya Yanki Kupaly na sajce Arhivarta