Сіла́ба-тані́чнае вершасклада́нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — раўнамернае чаргаванне націскных і ненаціскных складоў. Ужываецца перш за ўсё ў мовах з пераменным месцам націску (рускай, украінскай, беларускай, англійскай, нямецкай і інш.). Рытм сілаба-танічнага верша ствараецца таксама чаргаваннем у вершаваных радках аднолькавай колькасці складоў (як у сілабічным вершаскладанні). Адсюль і назва гэтай сістэмы. Ёсць у ёй і шэраг іншых рытмастваральных кампанентаў (аднолькавая колькасць адных і тых жа стопаў у радках, упарадкаванае чаргаванне рыфмаў, клаўзулаў, розных паўзаў і інш.), па багацці якіх сілаба-танічнае вершаскладанне пераўзыходзіць усе іншыя сучасныя вершаваныя сістэмы.
Сілаба-танічнае вершаскладанне карыстаецца пяццю метрамі (ямбічным, харэічным, дактылічным, амфібрахічным і анапестычным) і вялікай колькасцю вершаваных памераў.
Сілаба-танічнае вершаскладанне ў беларускай літаратуры
У беларускім фальклоры першыя выпадкі ўжывання сілаба-танічнага вершаскладання зафіксаваныя ў XVI ст. Сілаба-танічныя формы народнага верша найбольш пашырыліся ў XVIII—XIX стст., што (разам з уплывам рускай сілаба-тонікі) прывяло да ўзнікнення ў канцы XVIII ст. беларускай літаратурнай сілаба-тонікі. Пераход на сілаба-танічнае вершаскладанне ў беларускай паэзіі адбываўся ў XIX ст. (А. Абуховіч, Ф. Багушэвіч). Выключную ролю ў гэтым адыграў Я. Лучына. Пануючай стала сістэма з пачатку XX ст. дзякуючы творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Сёння сілаба-тоніка — асноўная сістэма вершаскладання ва ўсёй усходнеславянскай, у тым ліку беларускай, вершатворчасці.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Sila ba tani chnae vershasklada nne sistema vershaskladannya u asnove yakoj raynamernae chargavanne nacisknyh i nenacisknyh skladoy Uzhyvaecca persh za ysyo y movah z peramennym mescam nacisku ruskaj ukrainskaj belaruskaj anglijskaj nyameckaj i insh Rytm silaba tanichnaga versha stvaraecca taksama chargavannem u vershavanyh radkah adnolkavaj kolkasci skladoy yak u silabichnym vershaskladanni Adsyul i nazva getaj sistemy Yosc u yoj i sherag inshyh rytmastvaralnyh kampanentay adnolkavaya kolkasc adnyh i tyh zha stopay u radkah uparadkavanae chargavanne ryfmay klayzulay roznyh payzay i insh pa bagacci yakih silaba tanichnae vershaskladanne perayzyhodzic use inshyya suchasnyya vershavanyya sistemy Silaba tanichnae vershaskladanne karystaecca pyaccyu metrami yambichnym hareichnym daktylichnym amfibrahichnym i anapestychnym i vyalikaj kolkascyu vershavanyh pameray Silaba tanichnae vershaskladanne y belaruskaj litaraturyU belaruskim falklory pershyya vypadki yzhyvannya silaba tanichnaga vershaskladannya zafiksavanyya y XVI st Silaba tanichnyya formy narodnaga versha najbolsh pashyrylisya y XVIII XIX stst shto razam z uplyvam ruskaj silaba toniki pryvyalo da yzniknennya y kancy XVIII st belaruskaj litaraturnaj silaba toniki Perahod na silaba tanichnae vershaskladanne y belaruskaj paezii adbyvaysya y XIX st A Abuhovich F Bagushevich Vyklyuchnuyu rolyu y getym adygray Ya Luchyna Panuyuchaj stala sistema z pachatku XX st dzyakuyuchy tvorchasci Ya Kupaly Ya Kolasa M Bagdanovicha A Garuna C Gartnaga Z Byaduli i insh Syonnya silaba tonika asnoynaya sistema vershaskladannya va ysyoj ushodneslavyanskaj u tym liku belaruskaj vershatvorchasci LitaraturaRagojsha V P Paetychny sloynik 3 e vyd daprac i dapoyn Minsk Belaruskaya navuka 2004 576 s 2 000 ekz ISBN 985 08 0598 6 Ragojsha V P Teoryya litaratury y terminah Minsk Belaruskaya encyklapedyya 2001 384 s 1 000 ekz ISBN 985 11 0197 4