Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864) — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863 — 1864 | |||
---|---|---|---|
Дата | 22 студзеня 1863—восень 1864 | ||
Месца | Царства Польскае, беларуская-літоўскія губерніі, Правабярэжная Украіна | ||
Вынік | Падаўленне паўстання | ||
Праціўнікі | |||
| |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У рускай гістарыяграфіі — Другое польскае паўстанне (1863—1864) або мяцеж, польскай гістарыяграфіі — Студзеньскае паўстанне, у частцы беларускай гістарыяграфіі — паўстанне Кастуся Каліноўскага (таму што паўстанне было ўзначалена менавіта ім). Паролем для вызначэння прыхільнікаў было: -«Каго любіш?» -«Люблю Беларусь» — «То, узаемна».
Перадумовы
У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. XIX ст. адбываліся якасныя змены ў складзе ўдзельнікаў вызваленчага руху ў Расійскай імперыі: дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца т. зв. разначынцам — выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мас, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя «Зямля і воля» (1861—1864) рыхтавала ўсерасійскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлі сялянам, пабудовы сацыялістычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыі абласцей. Надзеі на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацніліся ў сувязі з уздымам антыпрыгонніцкага сялянскага руху і ўзнікненнем рэвалюцыйнай сітуацыі напярэдадні і ў час рэформы 1861 г.
У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з’яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і «белых». Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірных рэлігійна-палітычных маніфестацый у касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з Расійскай імперыяй.
Таксама не было адзінства і сярод «чырвоных». Правую, памяркоўную іх частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры — польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі і Літвы і Правабярэжнай Украіны. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанні, а сялянам — аддаць адразу ва ўласнасць тыя зямельныя надзелы, якія яны атрымалі паводле царскага маніфесту 19 лютага 1861 г., г. зн. без выкупных плацяжоў і «часоваабавязаных адносін». Утвораны летам 1862 Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся з правых «чырвоных», дэкларавалася зраўноўванне сялян у правах з шляхтай, замена рэкрутчыны трохгадовай вайсковай службай на сваёй радзіме і падушнага падатку ранейшым падымным, адмена забароны ўніяцкай царквы і надзяленне беззямельных сялян за ўдзел у паўстанні 3 моргамі (каля 2 га) зямлі.
У Літве і Беларусі
Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) з пачаткам паўстання быў рэарганізаваны ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі, на чале з К. Каліноўскім. Першым маніфестам гэтага ўрада быў пераказ варшаўскага маніфесту (20.1(1.2).1863). Аднак у «Паўстанцкую інструкцыю» быў уключаны адметны пункт аб праве камандзіраў атрадаў паводле пастановы ваеннага суда караць смерцю «найбольш злосных прыгнятальнікаў сялян».
Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі (27.2(11.3).1863), перадаў уладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы». Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады «у рукі контррэвалюцыянераў» і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.
Ваенныя сілы паўстанцаў у Паўночна-Заходнім краі царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс. чал. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі.
Падчас паўстання на кароткі час інсургентамі быў захоплены горад Горкі. У красавіку 1863 г. атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута захапіў павятовы горад, але быў разбіты царскім войскам.
На Міншчыне ваенныя дзеянні пачаліся 19.4.1863. Найбольш вялікія баі адбыліся:
- 21 красавіка пад Азярцамі (Слуцкі раён) быў разбіты атрад паўстанцаў Уладзіслава Машэўскага;
- пад Тараканаўкай (Лагойскі раён) 27.4.1863;
- пад Пятровічамі (Смалявіцкі раён) 28.4.1863, пацярпелі паражэнне інсургенты Антона Трусава;
- пад Лядамі (Старадарожскі раён) 30.4.1863;
- пад Падбярэззем (Барысаўскі раён) 7.5.1863;
- адбыўся жорсткі бой пад Юравічамі (Чэрвеньскі раён) 9.5.1863;
- пад Уладыкамі () 16 (ці 28).5.1863, аддзел Вінцэнта Козела быў пераможаны, тут загінула каля 100 паўстанцаў.
- пад Іжай (Вілейскі раён) 24.5.1863.
На Гарадзеншчыне ваенныя дзеянні былі прыкметнымі значна большым, чым у іншых мясцінах, удзелам сялян, што тлумачыцца ўмелай прапагандай рэвалюцыйных дэмакратаў пад кіраўніцтвам Каліноўскага, а таксама значна большым працэнтам католікаў.
11. 4. 1863 г. каля в. Новы Двор (Шчучынскі павет) атрад Людвіка Нарбута вытрымаў бітву з салдатамі палкоўніка Цімафеева. 3 чэрвеня адбылася знакамітая бітва пад Мілавідамі. 13 чэрвеня атрады Ф. Уладака і Я.Ваньковіча трымалі бой каля в. Новыя пскі (Бярозаўскі павет). Праз два дні атрады Валерыя Урублеўскага перамаглі на Пружаншчыне.
У чэрвені-ліпені 1863 у выніку рэпрэсій Мураўёва ад падтрымкі паўстання адышлі памешчыкі Літвы і Беларусі. Тады ў склад Віленскага камітэта быў вернуты Каліноўскі, а 31.7.1863 узначаліў яго. 22 жніўня Каліноўскаму былі перададзеныя паўнамоцтвы камісара варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага была сканцэнтравана ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на землях Літвы і Беларусі. На важнейшыя пасады Каліноўскі паставіў сваіх аднадумцаў — так, В. Урублеўскі стаў ваенным начальнікам Гродзенскага ваяводства, І. Ямант — камісарам у Мінску, А. Мацкевіч — ваенным арганізатарам узброеных сіл Ковенскага ваяводства.
Аднак, і новаму складу кіраўніцтва не ўдалося дамагчыся пералому ў ваенных дзеяннях. Пад пачатак верасня 1863 года паўстанне ў літоўска-беларускіх губернях было практычна задушана. 16 снежня ў Коўне расійскія ўлады павесілі Антона Мацкевіча, прызначанага Каліноўскім арганізатара ўзброеных сіл Ковенскага ваяводства. 21 і 30 снежня былі павешаныя сябры Каліноўскага Ігнат Здановіч і Ціт Далеўскі..
Пасля паразы ў ваенных дзеяннях у 1863 паўстанцы перайшлі да партызанскай барацьбы. У далейшым барацьба перайшла ў сферу грамадскага непадпарадкавання і адміністрацыйных рэпрэсій, яна працягвалася і пасля сканчэння паўстання.
У ноч на 29 студзеня 1864 года кіраўнік паўстання ў Беларусі і Літве К. Каліноўскі быў арыштаваны пад імем Ігнація Вітажэнца ў Святаянаўскіх мурах са знічкай у руках.
Вядомыя ўдзельнікі:
- Кастусь Каліноўскі
- Рамуальд Траўгут
- Цітус Далеўскі
- Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка
- Міхал Аскерка
- Баляслаў Паўлавіч Аскерка
- Генрых Дмахоўскі
- Юзаф Каліноўскі
- Вітольд Феафілавіч Міладоўскі
- Ігнат Будзіловіч
- Фелікс Улодак
- Міхал Андрыёлі
- Аляксандр Акінчыц
- Антон Казіміравіч Баранцэвіч
- Антон Паўлавіч Яленскі
- Напалеон Феліксавіч Яленскі
- Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі
- Пётр Уладзіслаў Казіміравіч Брант
- Станіслаў Ляскоўскі
Вынікі і наступствы
Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з’явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.
Паўстанне і антыруская прапаганда вакол яго ў еўрапейскім друку паўназначна прычыніліся да ўзнікнення контрпрапагандысцкай у сваёй аснове «заходнерусізму» на чале з М. О. Каяловічам.
Ацэнкі
Гісторыі паўстання 1863—1864 і дзейнасці К. Каліноўскага прысвечана багатая літаратура. Даследчыкі, публіцысты, пісьменнікі ў розны час па-рознаму ацэньвалі і паўстанне, і дзейнасць яго кіраўніка на Беларусі і ў Літве. Польская і расійская літаратура, супярэчлівая ў канцэптуальных адносінах.
Польская гістарыяграфія
Наогул, у польскай гістарыяграфіі паўстанне на беларускіх і літоўскіх землях не прыцягвае такой увагі, як падзеі ў Польшчы і сусветны кантэкст паўстання. Асоба Каліноўскага выдзяляецца за незвычайнасць, але яго перакананні ў нацыянальным пытанні звычайна класіфікуюцца як польскія або «краёвыя».
Беларуская гістарыяграфія
Наогул, па стане на XXI ст. беларуская гістарыяграфія паўстання і асобы Каліноўскага характарызуецца слабай апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасці.
Пачатак станаўлення беларускай гістарыяграфіі аб паўстанні і К. Каліноўскім адносіцца да 1920-х гадоў. У часы «беларусізацыі» сфарміраваліся дзве асноўныя канцэпцыі разгляду і ацэнкі паўстання.
Адна з іх, «вульгарна-сацыялагічная» (прадстаўнікі: У. Ігнатоўскі і інш.), разглядала паўстанне як польскае, якое значна закранула Беларусь, і набыло тут асаблівы характар, з’яўляючыся тут, з аднаго боку, сялянскім супраць паноў, з другога — палітычным нацыянальна-вызваленчым супраць царызму. У гэтай канцэпцыі дзеянні «чырвоных» трактаваліся як народныя і антышляхецкія, і амаль як беларускія ў палітычнай скіраванасці, а дзеянні «белых» — як фактычна згодныя з дзеяннямі царскіх уладаў. Паўстанне ў гэтай канцэпцыі дэкларатыўна разглядалася як прадвеснік будучай сацыялістычнай рэвалюцыі.
У той жа час С. Агурскі заяўляў, што паўстанне 1863 г. было арганізавана польскімі памешчыкамі і каталіцкім духавенствам і праходзіла пад польскімі шавіністычнымі лозунгамі, называў Каліноўскага «міфічным героям», «польскім шавіністам».
Падобным чынам, г.зн., дэкларатыўна і як падзею-прадвеснік, але ўжо з пункту гледжання будучага абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці (БНР), паўстанне разглядалася ў працах беларускіх замежных даследчыкаў 1920-х гг. і пазней (Адам Станкевіч, Ян Станкевіч).
Другая з канцэпцый 1920-х гг. (С. Агурскі, і інш.) фактычна вярталася да заходнярускай канцэпцыі, цалкам атаясамляючы сілы паўстання з шляхтай і духавенствам, катэгарычна адмаўляючы ўсенароднасць паўстання, падкрэсліваючы шавіністычны характар паўстання, а Каліноўскага называючы «міфічным героем» і «ідэолагам… шляхты».
Пасля хвалі рэпрэсій 1929—1930 супраць «» другая ацэнка ўзяла верх, аж да хвалі рэпрэсій 1937—1938, і знішчэння прадстаўнікоў другой ацэнкі. Пасля гэтага частковая «рэабілітацыя» паўстання адбылася ў працах І. Лочмеля (з удзелам , Д. Дудкова), але, напрыклад, у працы У. Пічэты аб антыфеадальных рухах (1940) паўстанне нават не згадвалася. Відавочна, на асцярожнасць у закрананні гэтай тэмы ўплываў палітычны клімат часоў савецка-нямецкага раздзелу Польшчы (1939). У гэтай сітуацыі ўзнік шэраг супярэчлівых міфаў адносна паўстання, якія не мелі нічога агульнага з гістарычнай рэчаіснасцю падзей 1863—1864 гг. — напр., пра скіраванасць паўстання, якое ў Беларусі было сялянскім пад кіраўніцтвам Каліноўскага, супраць польскай шляхты.
У далейшым (1940—1950-я гг.) колькасць міфаў пабольшала, і да «сялянскага характару паўстання ў Літве і Беларусі» дадаўся міф (У. Перцаў, 1945; І. Лушчыцкі ў 1950-я гг.; С. Самбук у 1960-я—1970-я гг.) аб «сялянскім рэвалюцыянеры» Каліноўскім і аб яго намеры ўтварэння «літоўска-беларускай рэспублікі, самастойнай і ад Польшчы і ад Расіі».
Пэўны паварот да навуковасці ў разглядзе пытання адбыўся на працягу канца 1950-х — пач. 1970-х гг., калі выйшаў шэраг прац з шырокім выкарыстаннем архіўных матэрыялаў (манаграфіі А. Смірнова, кнігі Г. Кісялёва. Тут назіралася барацьба старых схем і новага (і супярэчлівага схемам) дакументальнага матэрыялу. Напрыклад, у працах Смірнова адносіны сялянства Літвы і Беларусі да паўстання так і не былі раскрыты.
За 1980-я — 2000-я гг., нягледзячы на ўсведамленне праблемы (М. Біч), так і не быў зроблены навуковы, непалітызаваны аналіз біяграфіі Каліноўскага і гісторыі паўстання 1863—1864 гг. Аўтары або вярталіся да палітызаваных міфаў 1920—1950-х гг. (М. Біч, Г. Сагановіч, У. Арлоў, І. Саверчанка) або да версій блізкіх заходнерусізму (, і ). Па-ранейшаму ў беларускай гістарыяграфіі няма манаграфічнай працы, якая б спалучала аналіз падзей паўстання з аналізам крыніц рэканструкцыі гэтых падзей. Агульным для беларускай гістарыяграфіі з’яўляецца слабая ўвага або толькі дэкларацыйнае прызнанне ролі агульнаеўрапейскага (замежнапалітычнага) і польскага кантэксту ў падзеях паўстання.
Адлюстраванне ў культуры
У 1863—1864 гг. французскі штотыднёвы часопіс «Le Monde illustré» надрукаваў шэраг гравюр прысвечаных паўстанню Каліноўскага («Княжна Б. перадае штандар камандзіру добраахвотнікаў (Мінская губерня)», «Сяляне ўцякаюць ад корпуса царскіх войскаў», «Атрад Лапінскага ў засадзе, каб перахапіць калону высланых па дарозе з Варшавы ў Маскву», «Асуджаныя да высылкі»). Асновай дрэварытаў складалі малюнкі, дасланыя ў Францыю.
Гл. таксама
- Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы
- Віцебскія паўстанцкія атрады
- Мілавідская бітва
- Зігмунт Мінейка
- Паўстанне 1863 года на Пружаншчыне
- Мінскае часовае ваеннае губернатарства
- Паўстанне 1863 года ў Ігуменскім павеце
Зноскі
- Біч, М. Паўстанне 1863—1864 гг. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома: В. Яноўская, С. Рудовіч. — Мн.: Экаперспеектыва, 2005. — 519 с.: іл. — С. 233. — ISBN 985-469-104-7
- Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. / Міхась Біч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 39.
- Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да XXI стагоддзя. Кароткі нарыс. — Мн.: Лекцыя, 2000.
- М. Біч…
- Змагацца і памерці, каб стаць легендай: «Бітва за Каліноўскага» // Наша ніва, 2 лютага 2017
- Смалянчук. Спадчына #2, 1998.
- Карев Д. В. Восстания 1830—1831 гг. и 1863—1864 гг. в белорусской историографии конца XIX—XX вв. // Повстанческое движение в Гродненской губернии 1863—1864 гг. // сост. Т. Ю. Афанасьева [и др.]; под ред. Д. В. Карева. — Брест : Академия, 2006. — С.3—16. — 397 с. — ISBN 985-505-025-8
- Запіскі Аддзелу гуманітарных навук / Беларуская Акадэмія навук. Кн. 13: Працы Інстытута гістарычных навук. Т. 5. Ігнатоўскі, У. 1863 год Беларусі / У. Ігнатоўскі. — Мн.: [б. в], 1930. — 274 с.
- Біч, М. В. К. Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў / М. В. Біч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1989. — № 3. — С. 110.
Літаратура
- Біч М., Зайкоўскі Э. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 1. — Мн.: Полымя, 1988. — ISSN 0131-2669. — С. 1—8.
- Бендин, А. Без ярлыков и штапмов. Образ виленского генерал-губернатора М. Н. Муравьева в белорусской историографии // Беларуская думка. — чэрвень 2008.
- Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. — М. : Наука, 1965. — 586 с.
- Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да XXI стагоддзя. Кароткі нарыс. — Мн.: Лекцыя, 2000 г.
- Лазутка, С. А. Революционная ситуация в Литве, 1859—1862 / С. А. Лазутка. — М. : Высшая школа, 1961. — 260 с.
- Малеўскі Часлаў. Лідская шляхта ў паўстанні 1863 года // Лідскі Летапісец № 23-24.
- Матвейчык Д. Ч. Беларуская гістарыяграфія паўстання 1863—1864 гг. на пачатковым пасляваенным этапе (сярэдзіна 1940-х — канец 1950-х гг.): асноўныя дасягненні і праблемы развіцця // Архіварыус: Зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 18. — Мінск : НГАБ, 2020. — С. 243—258.
- Матвейчык Д. Ч. Паўстанне 1863—1864 гг.: крыніцы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (агульны агляд) // Архівы і справаводства. — 2013. — № 1. — С. 66-77.
- Повстанческое движение в Гродненской губернии 1863—1864 гг. // сост. Т. Ю. Афанасьева [и др.]; под ред. Д. В. Карева. — Брест : Академия, 2006. — С.3—16. — 397 с. — ISBN 985-505-025-8
- Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.: материалы и документы / гл. ред. : С. Кеневич. — М. : Наука, 1964. — 707 с.
- Смалянчук A. Ф. Кастусь Каліноўскі ў польскай гістарычнай традыцыі // Спадчына № 2, 1998. — С. 84-105.
- Смалянчук A. Ф. Раткевіч versus Каліноўскі // Homo Historicus, 2008. — C. 16-57.
- Смирнов, А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов. — М. : АН СССР, 1963. — 392 с.
- Суднік С. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- Швед В. В. Вайсковы начальнік Лідскага павета грамадзянін Нарбут // «Наш радавод». Кніга 6. — Ліда, 1994. — С. 83-87.
- Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 1. — 422 s.
- Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 2. — 384 s.
- Ramotowska, F. Tajemnie państwo polskie w powstaniu styczniowym 1863—1864: struktura organizacyjna : w 2 cz. / F. Ramotowska. — Warzsawa : DiG, 1999—2000. — Cz. 1. — 1999. — 727 s.
Спасылкі
Паўстанне 1863—1864 гадоў у Вікіцытатніку | |
Паўстанне 1863—1864 гадоў на Вікісховішчы |
- Порядок и условия ссылки участников восстания 1863–1864 гг. в Беларуси Архівавана 27 кастрычніка 2022. / Е. В. Серак // Беларускі гістарычны часопіс. – 2009. – № 12. – С. 19–22.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Paystanne y Polshchy Litve i Belarusi 1863 1864 paystanne nacyyanalna revalyucyjnyh sil na chastcy zyamel kolishnyaj Rechy Paspalitaj suprac rasijskaga panavannya i za adnaylenne Rechy Paspalitaj u mezhah 1772 g Paystanne y Polshchy Litve i Belarusi 1863 1864Data 22 studzenya 1863 vosen 1864Mesca Carstva Polskae belaruskaya litoyskiya gubernii Pravabyarezhnaya UkrainaVynik Padaylenne paystannyaPraciynikiCarstva Polskae Paynochna Zahodni kraj Rasijskaya imperyya Prusiya z 8 lyutaga 1863 Medyyafajly na VikishovishchySimval Paystannya U ruskaj gistaryyagrafii Drugoe polskae paystanne 1863 1864 abo myacezh polskaj gistaryyagrafii Studzenskae paystanne u chastcy belaruskaj gistaryyagrafii paystanne Kastusya Kalinoyskaga tamu shto paystanne bylo yznachalena menavita im Parolem dlya vyznachennya pryhilnikay bylo Kago lyubish Lyublyu Belarus To uzaemna PeradumovyU kancy 50 h pachatku 60 h gg XIX st adbyvalisya yakasnyya zmeny y skladze ydzelnikay vyzvalenchaga ruhu y Rasijskaj imperyi dvaranskiya revalyucyyanery sastupili mesca t zv raznachyncam vyhadcam z demakratychnyh plastoy naselnictva vyraznikam intaresay pracoynyh mas pradstaylenyh u toj chas najpersh syalyanstvam Stvoranaya raznachyncami tajnaya arganizacyya Zyamlya i volya 1861 1864 ryhtavala yserasijskae syalyanskae paystanne z metaj ustanaylennya narodayladdzya peradachy bez vykupu ysyoj zyamli syalyanam pabudovy sacyyalistychnaga ladu na asnove refarmavanaj syalyanskaj abshchyny utvarennya dobraahvotnaj federacyi ablascej Nadzei na azhyccyaylenne getaj pragramy yzmacnilisya y suvyazi z uzdymam antyprygonnickaga syalyanskaga ruhu i yzniknennem revalyucyjnaj situacyi napyaredadni i y chas reformy 1861 g U polskih i belaruska litoyskih gubernyah imperyi revalyucyjnaya situacyya abvastralasya ne tolki agrarna syalyanskim ale i nacyyanalnym pytannem najpersh uzdymam polskaga nacyyanalna vyzvalenchaga ruhu metaj yakoga z yaylyalasya adnaylenne nezalezhnaj polskaj dzyarzhavy y mezhah Rechy Paspalitaj 1772 g Pa pytanni ab shlyahah dasyagnennya getaj mety ydzelniki ruhu padzyalyalisya na dzve asnoynyya plyni chyrvonyh i belyh Pershyya pradstaylyali demakratychnyya plasty naselnictva shmatlikuyu bezzyamelnuyu i malazyamelnuyu shlyahtu ramesnikay syalyan drugiya syarednih i bujnyh zemleyladalnikay i bujnuyu burzhuaziyu Chyrvonyya zyhodzili z pryznannya neabhodnasci agulnanacyyanalnaga yzbroenaga paystannya suprac caryzmu belyya razlichvali na dasyagnenne svayoj mety shlyaham mirnyh religijna palitychnyh manifestacyj u kascyolah i peragavoray z uradam pry dyplamatychnaj padtrymcy zahodnih dzyarzhay najpersh Francyi i Vyalikabrytanii yakiya yashche nyadayna vayavali z Rasijskaj imperyyaj Taksama ne bylo adzinstva i syarod chyrvonyh Pravuyu pamyarkoynuyu ih chastku skladali shlyaheckiya revalyucyyanery polskiya nacyyanalisty dlya yakih galoynym bylo pytanne ab adnaylenni polskaj respubliki z uklyuchennem u yae sklad zyamel Belarusi i Litvy i Pravabyarezhnaj Ukrainy Pameshchykam abyacali zahavac ih zemleyladanni a syalyanam addac adrazu va ylasnasc tyya zyamelnyya nadzely yakiya yany atrymali pavodle carskaga manifestu 19 lyutaga 1861 g g zn bez vykupnyh placyazhoy i chasovaabavyazanyh adnosin Utvorany letam 1862 Centralny nacyyanalny kamitet CNK yaki skladaysya z pravyh chyrvonyh deklaravalasya zraynoyvanne syalyan u pravah z shlyahtaj zamena rekrutchyny trohgadovaj vajskovaj sluzhbaj na svayoj radzime i padushnaga padatku ranejshym padymnym admena zabarony yniyackaj carkvy i nadzyalenne bezzyamelnyh syalyan za ydzel u paystanni 3 morgami kalya 2 ga zyamli U Litve i BelarusiK Kalinoyski fota 1862 Litoyski pravincyyalny kamitet LPK z pachatkam paystannya byy rearganizavany y Chasovy pravincyjny yrad Litvy i Belarusi na chale z K Kalinoyskim Pershym manifestam getaga yrada byy perakaz varshayskaga manifestu 20 1 1 2 1863 Adnak u Paystanckuyu instrukcyyu byy uklyuchany admetny punkt ab prave kamandziray atraday pavodle pastanovy vaennaga suda karac smercyu najbolsh zlosnyh prygnyatalnikay syalyan Varshayski yrad adhiliy ad ulady Chasovy yrad Litvy i Belarusi 27 2 11 3 1863 peraday uladu vilenskamu kamitetu belyh yaki stay nazyvacca Addzelam kiraynictva pravincyyami Litvy Gety Addzel raspaysyudziy dekret yakim kasavalisya yse paynamoctvy i mandaty LPK Kalinoyski ad imya LPK vykazay pratest suprac peradachy ylady u ruki kontrrevalyucyyaneray i znyay z syabe adkaznasc za yse buduchyya pamylki i straty ale padparadkavaysya Vaennyya sily paystancay u Paynochna Zahodnim krai carskiya ylady acenvali yak 68 77 tys chal Paystanckiya atrady zdoleli pravesci na Belarusi i Litve 237 bayoy z carskimi karnikami Padchas paystannya na karotki chas insurgentami byy zahopleny gorad Gorki U krasaviku 1863 g atrad Lyudvika Zvyazhdoyskaga z dapamogaj studentay Gory Gorackaga zemlyarobchaga instytuta zahapiy pavyatovy gorad ale byy razbity carskim vojskam Na Minshchyne vaennyya dzeyanni pachalisya 19 4 1863 Najbolsh vyalikiya bai adbylisya 21 krasavika pad Azyarcami Slucki rayon byy razbity atrad paystancay Uladzislava Masheyskaga pad Tarakanaykaj Lagojski rayon 27 4 1863 pad Pyatrovichami Smalyavicki rayon 28 4 1863 pacyarpeli parazhenne insurgenty Antona Trusava pad Lyadami Staradarozhski rayon 30 4 1863 pad Padbyarezzem Barysayski rayon 7 5 1863 adbyysya zhorstki boj pad Yuravichami Chervenski rayon 9 5 1863 pad Uladykami 16 ci 28 5 1863 addzel Vincenta Kozela byy peramozhany tut zaginula kalya 100 paystancay pad Izhaj Vilejski rayon 24 5 1863 Na Garadzenshchyne vaennyya dzeyanni byli prykmetnymi znachna bolshym chym u inshyh myascinah udzelam syalyan shto tlumachycca ymelaj prapagandaj revalyucyjnyh demakratay pad kiraynictvam Kalinoyskaga a taksama znachna bolshym pracentam katolikay 11 4 1863 g kalya v Novy Dvor Shchuchynski pavet atrad Lyudvika Narbuta vytrymay bitvu z saldatami palkoynika Cimafeeva 3 chervenya adbylasya znakamitaya bitva pad Milavidami 13 chervenya atrady F Uladaka i Ya Vankovicha trymali boj kalya v Novyya pski Byarozayski pavet Praz dva dni atrady Valeryya Urubleyskaga peramagli na Pruzhanshchyne U cherveni lipeni 1863 u vyniku represij Murayyova ad padtrymki paystannya adyshli pameshchyki Litvy i Belarusi Tady y sklad Vilenskaga kamiteta byy vernuty Kalinoyski a 31 7 1863 uznachaliy yago 22 zhniynya Kalinoyskamu byli peradadzenyya paynamoctvy kamisara varshayskaga yrada y Vilni Takim chynam u rukah Kalinoyskaga byla skancentravana ysya paynata ylady y paystanckaj arganizacyi na zemlyah Litvy i Belarusi Na vazhnejshyya pasady Kalinoyski pastaviy svaih adnadumcay tak V Urubleyski stay vaennym nachalnikam Grodzenskaga vayavodstva I Yamant kamisaram u Minsku A Mackevich vaennym arganizataram uzbroenyh sil Kovenskaga vayavodstva Adnak i novamu skladu kiraynictva ne ydalosya damagchysya peralomu y vaennyh dzeyannyah Pad pachatak verasnya 1863 goda paystanne y litoyska belaruskih gubernyah bylo praktychna zadushana 16 snezhnya y Koyne rasijskiya ylady pavesili Antona Mackevicha pryznachanaga Kalinoyskim arganizatara yzbroenyh sil Kovenskaga vayavodstva 21 i 30 snezhnya byli paveshanyya syabry Kalinoyskaga Ignat Zdanovich i Cit Daleyski Paslya parazy y vaennyh dzeyannyah u 1863 paystancy perajshli da partyzanskaj baracby U dalejshym baracba perajshla y sferu gramadskaga nepadparadkavannya i administracyjnyh represij yana pracyagvalasya i paslya skanchennya paystannya U noch na 29 studzenya 1864 goda kiraynik paystannya y Belarusi i Litve K Kalinoyski byy aryshtavany pad imem Ignaciya Vitazhenca y Svyatayanayskih murah sa znichkaj u rukah Vyadomyya ydzelniki Kastus Kalinoyski Ramuald Traygut Citus Daleyski Alyaksandr Uladzislavavich Askerka Mihal Askerka Balyaslay Paylavich Askerka Genryh Dmahoyski Yuzaf Kalinoyski Vitold Feafilavich Miladoyski Ignat Budzilovich Feliks Ulodak Mihal Andryyoli Alyaksandr Akinchyc Anton Kazimiravich Barancevich Anton Paylavich Yalenski Napaleon Feliksavich Yalenski Alyaksandr Kazimir Gintayt Dzevaltoyski Pyotr Uladzislay Kazimiravich Brant Stanislay LyaskoyskiZuay smerci Francois RochebruneVyniki i nastupstvyPaystanne 1863 1864 gg vyklikala vyaliki gramadski rezanans u tagachasnaj Rasii i mizh inshym prycyagnula yvagu gramadstva da Belarusi yak da z yavy z gistarychnymi karanyami adkryla belaruskae pytanne i zrabila yago adnoj z najvazhnejshyh tem dasledavannyay i publikacyj u 1860 1870 ya gg stala vyznachalnym faktaram razviccya belaruskaj gistaryyagrafii getaga peryyadu Paystanne i antyruskaya prapaganda vakol yago y eyrapejskim druku paynaznachna prychynilisya da yzniknennya kontrprapagandysckaj u svayoj asnove zahodnerusizmu na chale z M O Kayalovicham AcenkiGistoryi paystannya 1863 1864 i dzejnasci K Kalinoyskaga prysvechana bagataya litaratura Dasledchyki publicysty pismenniki y rozny chas pa roznamu acenvali i paystanne i dzejnasc yago kiraynika na Belarusi i y Litve Polskaya i rasijskaya litaratura supyarechlivaya y kanceptualnyh adnosinah Polskaya gistaryyagrafiya Naogul u polskaj gistaryyagrafii paystanne na belaruskih i litoyskih zemlyah ne prycyagvae takoj uvagi yak padzei y Polshchy i susvetny kantekst paystannya Asoba Kalinoyskaga vydzyalyaecca za nezvychajnasc ale yago perakananni y nacyyanalnym pytanni zvychajna klasifikuyucca yak polskiya abo krayovyya Belaruskaya gistaryyagrafiya Naogul pa stane na XXI st belaruskaya gistaryyagrafiya paystannya i asoby Kalinoyskaga haraktaryzuecca slabaj aporaj na arhiynyya krynicy i mocnaj publicyzavanascyu i palityzavanascyu na shkodu navukovasci Pachatak stanaylennya belaruskaj gistaryyagrafii ab paystanni i K Kalinoyskim adnosicca da 1920 h gadoy U chasy belarusizacyi sfarmiravalisya dzve asnoynyya kancepcyi razglyadu i acenki paystannya Adna z ih vulgarna sacyyalagichnaya pradstayniki U Ignatoyski i insh razglyadala paystanne yak polskae yakoe znachna zakranula Belarus i nabylo tut asablivy haraktar z yaylyayuchysya tut z adnago boku syalyanskim suprac panoy z drugoga palitychnym nacyyanalna vyzvalenchym suprac caryzmu U getaj kancepcyi dzeyanni chyrvonyh traktavalisya yak narodnyya i antyshlyaheckiya i amal yak belaruskiya y palitychnaj skiravanasci a dzeyanni belyh yak faktychna zgodnyya z dzeyannyami carskih uladay Paystanne y getaj kancepcyi deklaratyyna razglyadalasya yak pradvesnik buduchaj sacyyalistychnaj revalyucyi U toj zha chas S Agurski zayaylyay shto paystanne 1863 g bylo arganizavana polskimi pameshchykami i katalickim duhavenstvam i prahodzila pad polskimi shavinistychnymi lozungami nazyvay Kalinoyskaga mifichnym geroyam polskim shavinistam Padobnym chynam g zn deklaratyyna i yak padzeyu pradvesnik ale yzho z punktu gledzhannya buduchaga abvyashchennya belaruskaj dzyarzhaynasci BNR paystanne razglyadalasya y pracah belaruskih zamezhnyh dasledchykay 1920 h gg i paznej Adam Stankevich Yan Stankevich Drugaya z kancepcyj 1920 h gg S Agurski i insh faktychna vyartalasya da zahodnyaruskaj kancepcyi calkam atayasamlyayuchy sily paystannya z shlyahtaj i duhavenstvam kategarychna admaylyayuchy ysenarodnasc paystannya padkreslivayuchy shavinistychny haraktar paystannya a Kalinoyskaga nazyvayuchy mifichnym geroem i ideolagam shlyahty Paslya hvali represij 1929 1930 suprac drugaya acenka yzyala verh azh da hvali represij 1937 1938 i znishchennya pradstaynikoy drugoj acenki Paslya getaga chastkovaya reabilitacyya paystannya adbylasya y pracah I Lochmelya z udzelam D Dudkova ale napryklad u pracy U Pichety ab antyfeadalnyh ruhah 1940 paystanne navat ne zgadvalasya Vidavochna na ascyarozhnasc u zakrananni getaj temy yplyvay palitychny klimat chasoy savecka nyameckaga razdzelu Polshchy 1939 U getaj situacyi yznik sherag supyarechlivyh mifay adnosna paystannya yakiya ne meli nichoga agulnaga z gistarychnaj rechaisnascyu padzej 1863 1864 gg napr pra skiravanasc paystannya yakoe y Belarusi bylo syalyanskim pad kiraynictvam Kalinoyskaga suprac polskaj shlyahty U dalejshym 1940 1950 ya gg kolkasc mifay pabolshala i da syalyanskaga haraktaru paystannya y Litve i Belarusi dadaysya mif U Percay 1945 I Lushchycki y 1950 ya gg S Sambuk u 1960 ya 1970 ya gg ab syalyanskim revalyucyyanery Kalinoyskim i ab yago namery ytvarennya litoyska belaruskaj respubliki samastojnaj i ad Polshchy i ad Rasii Peyny pavarot da navukovasci y razglyadze pytannya adbyysya na pracyagu kanca 1950 h pach 1970 h gg kali vyjshay sherag prac z shyrokim vykarystannem arhiynyh materyyalay managrafii A Smirnova knigi G Kisyalyova Tut naziralasya baracba staryh shem i novaga i supyarechlivaga shemam dakumentalnaga materyyalu Napryklad u pracah Smirnova adnosiny syalyanstva Litvy i Belarusi da paystannya tak i ne byli raskryty Za 1980 ya 2000 ya gg nyagledzyachy na ysvedamlenne prablemy M Bich tak i ne byy zrobleny navukovy nepalityzavany analiz biyagrafii Kalinoyskaga i gistoryi paystannya 1863 1864 gg Aytary abo vyartalisya da palityzavanyh mifay 1920 1950 h gg M Bich G Saganovich U Arloy I Saverchanka abo da versij blizkih zahodnerusizmu i Pa ranejshamu y belaruskaj gistaryyagrafii nyama managrafichnaj pracy yakaya b spaluchala analiz padzej paystannya z analizam krynic rekanstrukcyi getyh padzej Agulnym dlya belaruskaj gistaryyagrafii z yaylyaecca slabaya yvaga abo tolki deklaracyjnae pryznanne roli agulnaeyrapejskaga zamezhnapalitychnaga i polskaga kantekstu y padzeyah paystannya Adlyustravanne y kulturyU 1863 1864 gg francuzski shtotydnyovy chasopis Le Monde illustre nadrukavay sherag gravyur prysvechanyh paystannyu Kalinoyskaga Knyazhna B peradae shtandar kamandziru dobraahvotnikay Minskaya gubernya Syalyane ycyakayuc ad korpusa carskih vojskay Atrad Lapinskaga y zasadze kab perahapic kalonu vyslanyh pa daroze z Varshavy y Maskvu Asudzhanyya da vysylki Asnovaj drevarytay skladali malyunki daslanyya y Francyyu Gl taksamaAddzel kiraynictva pravincyyami Litvy Vicebskiya paystanckiya atrady Milavidskaya bitva Zigmunt Minejka Paystanne 1863 goda na Pruzhanshchyne Minskae chasovae vaennae gubernatarstva Paystanne 1863 goda y Igumenskim paveceZnoskiBich M Paystanne 1863 1864 gg Gistoryya Belarusi U 6 t T 4 Belarus u skladze Rasijskaj imperyi kanec XVIII pachatak XX st M Bich i insh Redkal M Kascyuk gal red i insh Red toma V Yanoyskaya S Rudovich Mn Ekaperspeektyva 2005 519 s il S 233 ISBN 985 469 104 7 Bich M Nacyyanalnae i agrarnae pytanne y chas paystannya 1863 1864 gg Mihas Bich Belaruski gistarychny chasopis 1993 3 S 39 Gistoryya Belarusi Ad starazhytnasci da XXI stagoddzya Karotki narys Mn Lekcyya 2000 M Bich Zmagacca i pamerci kab stac legendaj Bitva za Kalinoyskaga Nasha niva 2 lyutaga 2017 Smalyanchuk Spadchyna 2 1998 Karev D V Vosstaniya 1830 1831 gg i 1863 1864 gg v belorusskoj istoriografii konca XIX XX vv Povstancheskoe dvizhenie v Grodnenskoj gubernii 1863 1864 gg sost T Yu Afanaseva i dr pod red D V Kareva Brest Akademiya 2006 S 3 16 397 s ISBN 985 505 025 8 Zapiski Addzelu gumanitarnyh navuk Belaruskaya Akademiya navuk Kn 13 Pracy Instytuta gistarychnyh navuk T 5 Ignatoyski U 1863 god Belarusi U Ignatoyski Mn b v 1930 274 s Bich M V K Kalinoyski i paystanne 1863 g u pracah belaruskih saveckih gistorykay M V Bich Vesci AN BSSR Seryya gramadskih navuk 1989 3 S 110 LitaraturaBich M Zajkoyski E Pomniki gistoryi i kultury Belarusi 1 Mn Polymya 1988 ISSN 0131 2669 S 1 8 Bendin A Bez yarlykov i shtapmov Obraz vilenskogo general gubernatora M N Muraveva v belorusskoj istoriografii Belaruskaya dumka cherven 2008 Vosstanie v Litve i Belorussii 1863 1864 gg materialy i dokumenty gl red S Kenevich M Nauka 1965 586 s Gistoryya Belarusi Ad starazhytnasci da XXI stagoddzya Karotki narys Mn Lekcyya 2000 g Lazutka S A Revolyucionnaya situaciya v Litve 1859 1862 S A Lazutka M Vysshaya shkola 1961 260 s Maleyski Chaslay Lidskaya shlyahta y paystanni 1863 goda Lidski Letapisec 23 24 Matvejchyk D Ch Belaruskaya gistaryyagrafiya paystannya 1863 1864 gg na pachatkovym paslyavaennym etape syaredzina 1940 h kanec 1950 h gg asnoynyya dasyagnenni i prablemy razviccya Arhivaryus Zb navuk pavedaml i art Vyp 18 Minsk NGAB 2020 S 243 258 Matvejchyk D Ch Paystanne 1863 1864 gg krynicy z Nacyyanalnaga gistarychnaga arhiva Belarusi agulny aglyad Arhivy i spravavodstva 2013 1 S 66 77 Povstancheskoe dvizhenie v Grodnenskoj gubernii 1863 1864 gg sost T Yu Afanaseva i dr pod red D V Kareva Brest Akademiya 2006 S 3 16 397 s ISBN 985 505 025 8 Revolyucionnyj podem v Litve i Belorussii v 1861 1862 gg materialy i dokumenty gl red S Kenevich M Nauka 1964 707 s Smalyanchuk A F Kastus Kalinoyski y polskaj gistarychnaj tradycyi Spadchyna 2 1998 S 84 105 Smalyanchuk A F Ratkevich versus Kalinoyski Homo Historicus 2008 C 16 57 Smirnov A F Vosstanie 1863 goda v Litve i Belorussii A F Smirnov M AN SSSR 1963 392 s Sudnik S Lidchyna y paystanni 1863 goda Lidski Letapisec 4 Udzelniki paystannya 1863 1864 gadoy biyagrafichny sloynik pavodle materyyalay Nacyyanalnaga gistarychnaga arhiva Belarusi Dzmitryj Matvejchyk Departament pa arhivah i spravavodstvu Ministerstva yustycyi Respubliki Belarus Nacyyanalny gistarychny arhiy Belarusi Minsk Belarus 2016 734 s 400 ekz ISBN 978 985 01 1159 3 Shved V V Vajskovy nachalnik Lidskaga paveta gramadzyanin Narbut Nash radavod Kniga 6 Lida 1994 S 83 87 Gieysztor J Pamietniki Jakoba Gieysztora z lat 1857 1865 w 2 t J Gieysztor przedmowa i przypisy prof T Korzona Wilno Nakladem Tow Udz Kurjer Litewski 1913 T 1 422 s Gieysztor J Pamietniki Jakoba Gieysztora z lat 1857 1865 w 2 t J Gieysztor przedmowa i przypisy prof T Korzona Wilno Nakladem Tow Udz Kurjer Litewski 1913 T 2 384 s Ramotowska F Tajemnie panstwo polskie w powstaniu styczniowym 1863 1864 struktura organizacyjna w 2 cz F Ramotowska Warzsawa DiG 1999 2000 Cz 1 1999 727 s SpasylkiPaystanne 1863 1864 gadoy u VikicytatnikuPaystanne 1863 1864 gadoy na Vikishovishchy Poryadok i usloviya ssylki uchastnikov vosstaniya 1863 1864 gg v Belarusi Arhivavana 27 kastrychnika 2022 E V Serak Belaruski gistarychny chasopis 2009 12 S 19 22