Ферара-Фларэнтыйскі сабор — сабор хрысціянскіх цэркваў (1438—1445). У 1438—1439 праходзіў у Ферары, у 1439—1442 — у Фларэнцыі, у 1443—1445 — у Рыме. У Каталіцкай царкве лічыцца XVII Сусветным саборам. рашэнні Сабора адпрэчваюцца.
Дата | 1438-1445 |
---|---|
Прызнаецца | Каталіцтва |
Папярэдні Сабор | Канстанцкі сабор |
Наступны Сабор | |
Скліканы | Яўгенам IV |
Колькасць прысутных | каля 117 (лацінскі) і 31 (грэчаскі) |
Абмеркаваныя тэмы | Даданне да Сімвалу Веры (лац.: filioque — «і ад сына»), , Служэнне на , Пытанне аб |
Дакументы і заявы | Папскія булы, прымірэнне з Усходнім Праваслаўем, і Армянскай апостальскай царквой |
(Храналагічны спіс Сусветных сабораў) |
Ферара-Фларэнтыйскі сабор стаў працягам Базельскага сабору і пачаўся з асуджэння яго ўдзельнікаў.
Праваслаўная царква мусіла прызнаць некаторыя каталіцкія — filioque (зыходжанне Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына), існаванне чыстца і г.д. пры захаванні абраднасці і богаслужэння на грэчаскай, царкоўнаславянскай і іншых мовах, шлюбу белага духавенства і права простых вернікаў прычашчацца віном з чашы. Скліканы Папам Яўгенам IV для заключэння уніі ўсяленскі сабор (1438—1445) адкрыўся ў Ферары, працягнуў сваю дзейнасць у Фларэнцыі, а закончыў у Рыме, адсюль назва — Фларэнтыйскі (Ферара-Фларэнтыйскі) сабор. Аднымі з ініцыятараў уніі былі кіруючыя колы Візантыйскай імперыі, у тым ліку імператар Іаан VIII Палеалог і канстанцінопальскі патрыярх Іосіф II, якія спадзяваліся ў абмен на саступкі ў дагматыцы атрымаць дапамогу Захаду ў барацьбе з турэцкай пагрозай. Ідэю уніі з канца XIV стагоддзя паслядоўна спрабавалі рэалізаваць усе вялікія князі літоўскія, у першую чаргу Вітаўт (глядзіце Канстанцкі сабор), разлічваючы ўзмацніць унутранае адзінства дзяржавы. Смаленскі епіскап , у 1433—1435 гадах мітрапаліт кіеўскі і «ўсяе Русі», з ведама Свідрыгайлы і канстанцінопальскай патрыярхіі вёў з Яўгенам IV перамовы аб уніі, якая не была рэалізавана з-за пакарання смерцю Герасіма Свідрыгайлам у 1435 годзе.
Дэлегацыю праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі (да 1458 года арганізацыйна адзінай у межах ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы) на Фларэнтыйскі сабор узначальваў мітрапаліт , пастаўлены Іосіфам II пасля смерці Герасіма. У яе ўваходзілі будучы мітрапаліт Рыгор Балгарын, суздальскі епіскап , аўтар «Аповесці пра Фларэнтыйскі сабор» і іншыя. 5 ліпеня 1439 года унія была падпісана, а назаўтра ўрачыста абвешчаная ў кафедральным саборы Фларэнцыі. З каталіцкага боку свай подпісы паставілі Папа Яўген IV, 143 прымасы, кардыналы, архібіскупы і біскупы; з праваслаўнага — імператар Іаан VIII, мітрапаліты Антоній, Дасіфей, Ісідар і яшчэ 15 мітрапалітаў. На зваротным шляху, у сакавіку 1440 года Ісідар з венгерскай сталіцы Буды звярнуўся з пастырскім пасланнем да вернікаў Польшчы, ВКЛ, Інфлянтаў і Русі, заклікаўшы падтрымаць Фларэнтыйскую унію. Але нягледзячы на тое, што Ісідар правёў каля 6 месяцаў (паводле іншых крыніц, 11 месяцаў) у ВКЛ, імкнучыся ўмацаваць свай пазіцыі, наведаў Вільню, Полацк, Тураў (паводле Hаўгародскага летапісу, ён «повеле в лячкых божницах рускім попом свою службу служити, а в рускых церквах капланом»), спроба ўвесці унію не ўдалася. Апрача праваслаўнай царквы, яна сабатавалася і каталіцкімі іерархамі Польшчы і Літвы, якія да 1443 года не прызнавалі уніі і яе ініцыятара Яўгена IV і падпарадкоўваліся Феліксу V, абранаму альтэрнатыўным Фларэнтыйскаму Базельскім саборам. Талерантнае стаўленне Фларэнтыйская унія сустрэла толькі ў Кіеве, Смаленску і некаторых іншых землях ВКЛ. Прызнанне яе князем Юрыем Лугвенавічам, які ў 1440—1441 гадах на кароткі час аднавіў незалежнасць былога Смаленскага княства ад ВКЛ, разлічваючы атрымаць падтрымку Рыма, было яшчэ адной прычынай, чаму кіруючыя колы ВКЛ на той час не падтрымалі Фларэнтыйскую унію.
Яшчэ менш прыхільнасці выклікала дзейнасць Ісідара ў Маскве, дзе яго «лацінства» было ў 1441 асуджана царкоўным саборам, а сам ён зняволены. Неўзабаве яму ўдалося ўцячы ў Цвер, адкуль у 1442 годзе ён «поехал в Литву к Казимеру в Hовый Городок и пробыв тамо пойде к Риму», дзе з часам атрымаў ад Папы сан уніяцкага Канстанцінопальскага патрыярха ў рангу кардынала. У рэшце рэшт пацярпела няўдачу і спроба ўвесці унію ў Візантыі.
Пасля аднаўлення ў 1458 годзе асобнай ад маскоўскай Кіеўскай мітраполіі (з рэзідэнцыяй у Навагрудку) Фларэнтыйская унія падтрымлівалася Казімірам IV, які сам, паводле некаторых звестак, быў у маленстве хрышчоны і па праваслаўным, і па каталіцкім абрадах. У 1470-х гадах ён арганізоўваў звароты лаяльных да уніі мітрапалітаў кіеўскіх Рыгора Балгарына і Місаіла да Папы Сікста IV аб гатоўнасці працягнуць справу уніі. Да пачатку XVI стагоддзя кіеўскія мітрапаліты, як правіла, са смаленскіх епіскапаў, (глядзіце Іосіф I). фармальна лічылі Фларэнтыйскую унію сапраўднай на тэрыторыі Польшчы і ВКЛ. Аднак гэта фактычна ніяк не адбівалася на жыцці ніжэйшага духавенства і вернікаў, хаця, напрыклад, зрабіла магчымым выпуск Папам адмысловых індульгенцый, збор ад якіх мусіў пайсці на адбудову Кіева, разбуранага ў 1482 годзе крымскім ханам Менглі-Гірэем. На прынцыпах Фларэнтыйскай уніі была заснавана Берасцейская унія 1596 года, ідэолагі якой, асабліва Іпаці Пацей, часта звярталіся ў палеміцы да прыкладу Фларэнтыйскай уніі. Так, у 1605 годзе Пацей апублікаваў знойдзеную ім быццам бы ў крэўскай царкве рукапісную стараславянскую кнігу, якая ўтрымлівала апісанне Фларэнтыйскага сабора і так званую «эпістолію» мітрапаліта Місаіла да Сікста IV у 1476 годзе, напісаную на старабеларускай мове, сапраўднасць якой пачала аспрэчвацца адразу пасля публікацыі. Сярод паслоў у Рым у ёй названы «благоверный княз Дмитр Вяземский сын князя Константинов з белое Руси».
Напісанае супраць Фларэнтыйскай уніі паміж 1461—1471 гадамі «Слово избранное от святых писаний еже на латыню» (перапрацоўка «Аповесці» ) — першая ўсходнеславянская крыніца, у якой згадваецца Белая Русь, што паслужыла адной з падстаў памылковага меркавання пазнейшых гісторыкаў, нібыта «Белая Русь» пры Васілі II і Іване III была афіцыйнай назвай Маскоўскай дзяржавы.
Літаратура
- Белы А. Фларэнтыйская унія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 42.
- Попов А.Н. Историко-литературный обзор дpевнеpусских полемических сочинений пpотив латинян. М., 1875 («Слово избpанное…»).
- Павлов А.С. Кpитические опыты по истоpии дpевнейшей гpеко-pусской полемики пpотив латинян. СПб, 1878.
- Архив Юго-Западной России, издаваемый комиссиею для разбора древних актов. Ч. I, Т. VII. Киев, 1887 («эпістолія» Місаіла).
- Lewicki A. Unia Florenska w Polsce // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 13 (38). Krakow, 1899.
- митр. Макарий [Булгаков]. История русской церкви. Т. IX, кн. IV (История западно-русской или литовской митрополии). СПб., 1900.
- Шпаков А.Я. Госудаpство и цеpковь в их взаимных отношениях в Московском госудаpстве от Флоpентийской унии до учpеждения патpиаpшества. Ч. 1. Княжение Василия Темного. Киев, 1904.
- Пиpлинг О. Россия и папский пpестол. Кн. 1. Русские и Флоpентийский собоp. М., 1912.
- Грабарь В.Э. Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946.
- ПСРЛ. Т. 25. М.-Л., 1949.
- Мощинская H.В. Литеpатуpная истоpия «Повести об Осьмом Феppаpо-Флоpентийском собоpе» Симеона Суздальского // Вопpосы pусской литеpатуpы. М., 1971.
- Acta Slavica Concilii Florentini // Concilium Florentinum. Documenta et Scriptores. Vol. XI. Roma, 1976.
- Зимин А.А. Витязь на pаспутье. М., 1991.
- Halecki O. Od unii Florenckiej do unii Brzeskiej. T. 1. Lublin; Rzym, 1997.
Спасылкі
- Святлана Марозава. Ідэя царкоўнай уніі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі XV – пачатку XVI ст. // Царква, № 1 (64), 2010. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)
- Дакументы Фларэнтыйскага Сабора Архівавана 13 жніўня 2011.
Вікіпедыя, Вікі, кніга, кнігі, бібліятэка, артыкул, чытаць, спампоўваць, бясплатна, бясплатна спампаваць, mp3, відэа, mp4, 3gp, jpg, jpeg, gif, png, малюнак, музыка, песня, фільм, кніга, гульня, гульні, мабільны, тэлефон, Android, iOS, Apple, мабільны тэлефон, Samsung, iPhone, Xiomi, Xiaomi, Redmi, Honor, Oppo, Nokia, Sonya, MI, ПК, Інтэрнэт, кампутар
Ferara Flarentyjski sabor sabor hrysciyanskih cerkvay 1438 1445 U 1438 1439 prahodziy u Ferary u 1439 1442 u Flarencyi u 1443 1445 u Ryme U Katalickaj carkve lichycca XVII Susvetnym saboram rashenni Sabora adprechvayucca Data 1438 1445Pryznaecca KatalictvaPapyaredni Sabor Kanstancki saborNastupny SaborSklikany Yaygenam IVKolkasc prysutnyh kalya 117 lacinski i 31 grechaski Abmerkavanyya temy Dadanne da Simvalu Very lac filioque i ad syna Sluzhenne na Pytanne abDakumenty i zayavy Papskiya buly prymirenne z Ushodnim Pravaslayem i Armyanskaj apostalskaj carkvojHranalagichny spis Susvetnyh saboraySabor Santa Maryya del F yore dze y 1439 godze byla padpisana Flarentyjskaya uniya Ferara Flarentyjski sabor stay pracyagam Bazelskaga saboru i pachaysya z asudzhennya yago ydzelnikay Pravaslaynaya carkva musila pryznac nekatoryya katalickiya filioque zyhodzhanne Svyatoga Duha ne tolki ad Boga Ajca ale i ad Boga Syna isnavanne chystca i g d pry zahavanni abradnasci i bogasluzhennya na grechaskaj carkoynaslavyanskaj i inshyh movah shlyubu belaga duhavenstva i prava prostyh vernikay prychashchacca vinom z chashy Sklikany Papam Yaygenam IV dlya zaklyuchennya unii ysyalenski sabor 1438 1445 adkryysya y Ferary pracyagnuy svayu dzejnasc u Flarencyi a zakonchyy u Ryme adsyul nazva Flarentyjski Ferara Flarentyjski sabor Adnymi z inicyyataray unii byli kiruyuchyya koly Vizantyjskaj imperyi u tym liku imperatar Iaan VIII Palealog i kanstancinopalski patryyarh Iosif II yakiya spadzyavalisya y abmen na sastupki y dagmatycy atrymac dapamogu Zahadu y baracbe z tureckaj pagrozaj Ideyu unii z kanca XIV stagoddzya paslyadoyna sprabavali realizavac use vyalikiya knyazi litoyskiya u pershuyu chargu Vitayt glyadzice Kanstancki sabor razlichvayuchy yzmacnic unutranae adzinstva dzyarzhavy Smalenski episkap u 1433 1435 gadah mitrapalit kieyski i ysyae Rusi z vedama Svidrygajly i kanstancinopalskaj patryyarhii vyoy z Yaygenam IV peramovy ab unii yakaya ne byla realizavana z za pakarannya smercyu Gerasima Svidrygajlam u 1435 godze Delegacyyu pravaslaynaj Kieyskaj mitrapolii da 1458 goda arganizacyjna adzinaj u mezhah VKL i Maskoyskaj dzyarzhavy na Flarentyjski sabor uznachalvay mitrapalit pastayleny Iosifam II paslya smerci Gerasima U yae yvahodzili buduchy mitrapalit Rygor Balgaryn suzdalski episkap aytar Apovesci pra Flarentyjski sabor i inshyya 5 lipenya 1439 goda uniya byla padpisana a nazaytra yrachysta abveshchanaya y kafedralnym sabory Flarencyi Z katalickaga boku svaj podpisy pastavili Papa Yaygen IV 143 prymasy kardynaly arhibiskupy i biskupy z pravaslaynaga imperatar Iaan VIII mitrapality Antonij Dasifej Isidar i yashche 15 mitrapalitay Na zvarotnym shlyahu u sakaviku 1440 goda Isidar z vengerskaj stalicy Budy zvyarnuysya z pastyrskim paslannem da vernikay Polshchy VKL Inflyantay i Rusi zaklikayshy padtrymac Flarentyjskuyu uniyu Ale nyagledzyachy na toe shto Isidar pravyoy kalya 6 mesyacay pavodle inshyh krynic 11 mesyacay u VKL imknuchysya ymacavac svaj pazicyi naveday Vilnyu Polack Turay pavodle Haygarodskaga letapisu yon povele v lyachkyh bozhnicah ruskim popom svoyu sluzhbu sluzhiti a v ruskyh cerkvah kaplanom sproba yvesci uniyu ne ydalasya Apracha pravaslaynaj carkvy yana sabatavalasya i katalickimi ierarhami Polshchy i Litvy yakiya da 1443 goda ne pryznavali unii i yae inicyyatara Yaygena IV i padparadkoyvalisya Feliksu V abranamu alternatyynym Flarentyjskamu Bazelskim saboram Talerantnae staylenne Flarentyjskaya uniya sustrela tolki y Kieve Smalensku i nekatoryh inshyh zemlyah VKL Pryznanne yae knyazem Yuryem Lugvenavicham yaki y 1440 1441 gadah na karotki chas adnaviy nezalezhnasc byloga Smalenskaga knyastva ad VKL razlichvayuchy atrymac padtrymku Ryma bylo yashche adnoj prychynaj chamu kiruyuchyya koly VKL na toj chas ne padtrymali Flarentyjskuyu uniyu Yashche mensh pryhilnasci vyklikala dzejnasc Isidara y Maskve dze yago lacinstva bylo y 1441 asudzhana carkoynym saboram a sam yon znyavoleny Neyzabave yamu ydalosya ycyachy y Cver adkul u 1442 godze yon poehal v Litvu k Kazimeru v Hovyj Gorodok i probyv tamo pojde k Rimu dze z chasam atrymay ad Papy san uniyackaga Kanstancinopalskaga patryyarha y rangu kardynala U reshce resht pacyarpela nyaydachu i sproba yvesci uniyu y Vizantyi Paslya adnaylennya y 1458 godze asobnaj ad maskoyskaj Kieyskaj mitrapolii z rezidencyyaj u Navagrudku Flarentyjskaya uniya padtrymlivalasya Kazimiram IV yaki sam pavodle nekatoryh zvestak byy u malenstve hryshchony i pa pravaslaynym i pa katalickim abradah U 1470 h gadah yon arganizoyvay zvaroty layalnyh da unii mitrapalitay kieyskih Rygora Balgaryna i Misaila da Papy Siksta IV ab gatoynasci pracyagnuc spravu unii Da pachatku XVI stagoddzya kieyskiya mitrapality yak pravila sa smalenskih episkapay glyadzice Iosif I farmalna lichyli Flarentyjskuyu uniyu sapraydnaj na terytoryi Polshchy i VKL Adnak geta faktychna niyak ne adbivalasya na zhycci nizhejshaga duhavenstva i vernikay hacya napryklad zrabila magchymym vypusk Papam admyslovyh indulgencyj zbor ad yakih musiy pajsci na adbudovu Kieva razburanaga y 1482 godze krymskim hanam Mengli Gireem Na pryncypah Flarentyjskaj unii byla zasnavana Berascejskaya uniya 1596 goda ideolagi yakoj asabliva Ipaci Pacej chasta zvyartalisya y palemicy da prykladu Flarentyjskaj unii Tak u 1605 godze Pacej apublikavay znojdzenuyu im byccam by y kreyskaj carkve rukapisnuyu staraslavyanskuyu knigu yakaya ytrymlivala apisanne Flarentyjskaga sabora i tak zvanuyu epistoliyu mitrapalita Misaila da Siksta IV u 1476 godze napisanuyu na starabelaruskaj move sapraydnasc yakoj pachala asprechvacca adrazu paslya publikacyi Syarod pasloy u Rym u yoj nazvany blagovernyj knyaz Dmitr Vyazemskij syn knyazya Konstantinov z beloe Rusi Napisanae suprac Flarentyjskaj unii pamizh 1461 1471 gadami Slovo izbrannoe ot svyatyh pisanij ezhe na latynyu perapracoyka Apovesci pershaya yshodneslavyanskaya krynica u yakoj zgadvaecca Belaya Rus shto pasluzhyla adnoj z padstay pamylkovaga merkavannya paznejshyh gistorykay nibyta Belaya Rus pry Vasili II i Ivane III byla aficyjnaj nazvaj Maskoyskaj dzyarzhavy LitaraturaBely A Flarentyjskaya uniya Encyklapedyya gistoryi Belarusi U 6 t T 6 Kn 2 Usveya Yashyn Dadatak Redkal G P Pashkoy galoyny red i insh Mast E E Zhakevich Mn BelEn 2003 616 s 10 000 ekz ISBN 985 11 0276 8 S 42 Popov A N Istoriko literaturnyj obzor dpevnepusskih polemicheskih sochinenij ppotiv latinyan M 1875 Slovo izbpannoe Pavlov A S Kpiticheskie opyty po istopii dpevnejshej gpeko pusskoj polemiki ppotiv latinyan SPb 1878 Arhiv Yugo Zapadnoj Rossii izdavaemyj komissieyu dlya razbora drevnih aktov Ch I T VII Kiev 1887 epistoliya Misaila Lewicki A Unia Florenska w Polsce Rozprawy Akademii umiejetnosci Wydzial historyczno filozoficzny Ser II T 13 38 Krakow 1899 mitr Makarij Bulgakov Istoriya russkoj cerkvi T IX kn IV Istoriya zapadno russkoj ili litovskoj mitropolii SPb 1900 Shpakov A Ya Gosudapstvo i cepkov v ih vzaimnyh otnosheniyah v Moskovskom gosudapstve ot Flopentijskoj unii do uchpezhdeniya patpiapshestva Ch 1 Knyazhenie Vasiliya Temnogo Kiev 1904 Pipling O Rossiya i papskij ppestol Kn 1 Russkie i Flopentijskij sobop M 1912 Grabar V E Vselenskie sobory zapadno hristianskoj cerkvi i svetskie kongressy XV v Srednie veka Vyp 2 1946 PSRL T 25 M L 1949 Moshinskaya H V Litepatupnaya istopiya Povesti ob Osmom Feppapo Flopentijskom sobope Simeona Suzdalskogo Vopposy pusskoj litepatupy M 1971 Acta Slavica Concilii Florentini Concilium Florentinum Documenta et Scriptores Vol XI Roma 1976 Zimin A A Vityaz na paspute M 1991 Halecki O Od unii Florenckiej do unii Brzeskiej T 1 Lublin Rzym 1997 SpasylkiSvyatlana Marozava Ideya carkoynaj unii y gramadska palitychnym zhycci Belarusi XV pachatku XVI st Carkva 1 64 2010 Arhivavana 5 sakavika 2016 Aryginalny artykul nedastupnaya spasylka Dakumenty Flarentyjskaga Sabora Arhivavana 13 zhniynya 2011